Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
36
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
63.64 Кб
Скачать

26.Особенность морфологіі озёрных котловін

У возеразнаўстве выдзяляецца цэлы раздзел, у якім разглядаюцца пытанні, датычных да заканамернасцей фарміравання рэльефа азёрных катлавін – марфалогія азерных калавін. Частка паглыблення ў зямной паверхні, запоўненая вадой да некаторай адзнакі максімальнага ўзроўня вады, назваецца азёрным ложам ці азёрнай чашай. У азёрным ложы выдзяляецца дзве асноўныя вобласці – берагавая і глыбінная. У берагавой вобласці перавагаюць працэсы разбурэння горных парод, якія складаюць азёрную катлавіну, ўтварая тірыгенны матэрыял, у глыбіннай – адклады прадуктаў размыву (ілы).

Бераг – частка сушы, якая акаймляе возера і прадстаўлена схіламі катлавіны з рознай круцізной і выражаннасцю марфалагічных элементаў берага. Аснаванне берага размешчана наверхняй мяжы прыбоя хваляў. Бераг заканчваецца броўкай. Пад уздзеяннем хваляў бераг паступова размваецца і адступае ад урэза вады па схілу.

Узбярэжжа– зона непасрэднага ўздзеяння прыбоя. Частка зоны, якая прымыкае да берага і пакрыта вадой толькі пры ветравым хваляванні, называеццасухім узбярэжжам. Частка, якая перыядычна затапляецца пры пад’ёмах узроўня вады возера, называеццазатапляемым узбярэжжам, а якая знаходзіцца пад вадой пастаянна –падводным узбярэжжам.

Берагавая водмель– падводная тэраса, якая паступова апускаецца ўглыб возера і заканчваецца больш менш стромкім падводным адкосам (адсыпам). Водмель утвараецца ў выніку размыву караных парод берага (абразійнаячастка водмелі) і акумуляцыі і перамяшчэннем наносаў уздоўж берагавой лініі (акумулятыўнаяводмель).

Узбярэжжа і берагавая водіель, як правіла, аб’ядноўваюцца ў адну зону, якая называецца прябярэжнай мелкаводнай, ці літараллю. Яе ніжняя мяжа вывзначаецца глыбінёй ўздзеяння ветравых хваляў. Глыбіня вады ў паласе літаралі невялікая і вагаецца ва ўмовах Беларусі ад 2 у малых азерах, да 5 м у буйных (Нарач). На літаралі звычайна пасяляюцца вышэйшыя водная расліны – макрафіты. Мяжой літаралі звычайна з’яўляецца глыбіня 2 м, што адпавядае большасці азёр і вадасховішчаў.

Глыбінная частка азёрнай катлавіны, ці прафундаль, займае большую і болей глыбокую частку дна, куды не пранікаюць хвалі. Пераходная частка дна паміж літараллю і прафундаллю назваеццасублітараль.

Межы паміж асобнымі марфалагічнымі часткамі ложа азёрнай катлавіны незаўсёды акрэслена выражаны. У асобных выпадках, напрыклад, у зарастаючых дістрофных вадаёмах тыпічныя часткі могуць увогуле адсутнічаць. Іх наяўнасць залежыць ад тыпа катлавіны, памераў, узросуту і стадыі развіцця возера. Пры перавазе працэса акумуляцыі ў прыбярэжнай зоне фарміруюцца прыбярэжныя (надводныя і падводныя) валы, мелі, конусы вынасуі г.д.

Водная маса возера падзяляецца на прыбярэжную (у межах берагавой водмелі і прымыкаючай да яе узбярэжжа) і вобласць адкрытай вады, ці пелагіаль. У прынцыпе пелагіаль уключае сублітараль і прафундаль і падразумяваецца як глыбокаводная частка ложа (дна) возера.

Катлавіны азёр знаходзяцца пад пастаянным уздзеяннем ваганняў узроўня вады, перамяшчэння водных мас (цячэнняў), жыцця гдрабіонтаў, антрапагенных фактараў. Аднакгалоўную ролю ў пераўтварэнні катлавін азёр выконваюць працэсы накаплення донных адкладаў і разбурэння берагоў. Асноўным фактарам дэнамікі берагоў з’яўляюцца ветравыя хвалі, пармаеіры якіх залежаць ад сілы ветру і марфаметрычных паказчыкаў вадёмаў. Уздзеянне ветравых хваляў неадназначна і залежыць ад геалагічнай будовы берагоў, іх стрмкасці, вышыні, вганняў узроўня вады. Найбольш актыўна размываюцца стромкія і высокія ўчасткі берага, якія выступаюць у вдурытую частку акваторыі. У залівах і упалогіх і адмелых берагоў прадукты размву адкладаюцца і фарміруюцца спецыфмчныя акумулятыўныя формы.

Заіленне азёрнай катлавіны адбываецца ў выніку адкладання на дне прынесеных з басейна рэкамі наносаў, прадуктаў размыву берагоў і рэшткаў адмірання водных арганізмаў. У шматлікіх сучасных азёрных катлавінах донныя адклады ў некалькі разоў перавышаюць сучасную глыбіню возера. У выніку абразіонных і акумулятыўных працэсаў берагавая лінія выраўноўваецца, мысы размываюцца, залівы запаўняюцца наносамі, дно катлавіны выраўноваецца.

Соседние файлы в папке Гидрография РБ