Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
36
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
63.64 Кб
Скачать

18.Общая характерістіка речной сеті.

Галоўнымі рэкамі Беалусі з'яўляюцца заходняя Беразіна, Дняпро з Пыпяццю і Нёман. Сучасная гідраграфічная сетка належыць у асноўным басейнам Балтыйскага і Чорнага мораў. Выключэнне складае рака Ловаць, якая належыць да басейна ракі Нява.

Рачная сетка Беалрусі добра развіта і прадстаўлена вялікай колькасцю малых рэк з пастаянным цячэннем. Рэкі з працягласцю звыш 300 км налічваецца толькі дзесяць. Гушчыня рачной сеткі у сярэднім складае 0,45 км/км2, на поўначы 0,6-0,8, а на поўдні 0,23-0,3 км/км2. Агульны нахіл тэрыторыі на поўдзень абумоўлівае агульны накірунак сцёку рэк басейна Чорнага мора з поўначы на поўдзень. Рэкі Балтыйскага мора, а гэта галоўныя артэрыі Нёман і заходняя дзвіна цякуць з усходу на захад.

Згодна з класіфікацыяй Троіцкага, прытокі галоўных рэк, а таксама прытокі другога парадку падыходзяць адзін да другога парознаму, пад розным вуглом і утвараюцца розныя схемы рачных сістэм. Адрозніаюць чатыры схемы рачных сістэм.

Прамавугольная рачная сістэма утвараецца рэкамі, калі прытокі падыходзяць да галоўнай ракі, а прытокі другога парадку да прытокаў першага пад прамым вуглом, ці пад вуглом блізкім да прамога (басейн Заходняй Дзвіны).

Слаба дрэвавідная (субдэндрычная) сістэма утвараецца рэкамі у тым выпадку, калі у плане яны слаба нагадваюць карону правільнага дрэва (басейн Нёмана).

Дрэвавідная, ці дэндрычная сістэма характэрна для басейна рэк Дняпра. Рака Дняпро утварае ствол дрэва, а яе прытокі (Друць, Бярэзіна, Сож і інш.) нагадваюць дрэва з правільнай кронай.

Пёрыстая схема рачных сістэм характэрна для рэк Палесся (басейн рр. Прыпяці і Мухавец). Прытокі рэк першага парадка падыходзяць да галоўнай ракі раўнамерна, часам паралельна галоўнай і у плане нагадваюць птушынае пяро. З меліярацыяй вадазбораў мяняецца структура угоддзяў. Меліярыраваныя тэрыторыі размяркоўваюцца нераўнамерна. Што уплывае на характар фарміравання сцёку.

Рэкі з пераважна развітымі вадазборамі у ніжняй частцы характэрны для рэк цэнтральнай часткі Беларусі (р. Грёза, р. Друць; р. Мышанка, прыток р. Шчары).

Даволі часта сустракаюцца рэкі з выцягнутымі і раўнамерна развітымі вадазборамі (р. Свіслач, прыток Нёмана) і са звужанымі усярэдняй іх частцы (напрыклад, р. Покаць, прыток р, Сож).

19.Гаспадарчае выкарыстанне рэк Беларусі

Амаль усе рэкі Беларусі выкарыстоўваюцца ў гаспадарцы. Вада вялікіх і сярэдніх рэк, за выключэннем участкаў каля буйных гарадоў і 30-50 км ніжэй па цячэнню, маюць добрыя хімічныя і анітарна-бактэрыялагічныя уласцівасці, прыгодная для тэхнічнага і гаспадарчага водазабяспячэння.

Рэкі Беларусі здаўна служылі шляхамі зносіен мясцовага і міжнароднага значэння. Праз Беларусь праходзіў так званы шлях “з варагаў у грэкі”. Штучныя каналы раней злучалі рэкі розных басейнаў і мелі важнае транспартнае значэнне ў ХУІІ –ХІХ стагддзях. Выключную роль у развіцці воднага транспарту адыгралі рэкі Дняпро, Беразіна і Прыпяць. Агульная даўжыня судаходных шляхоў Беларусі складае каля 3,9 тыс. км. Найбольш развіта судаходства на Дняпры, Сажы, Бярэзіне, Прыпяці.

Па некаторых рэках, перш за усе па Прыпяці, Гарыні, Сажы, Дняпры, Заходняй Дзвіне, у асобныя гады праводзяць лесасплаў.

Патэнцыяльныя гідраэнергарэсурсы рэк Беларусі складаюць каля 900 тыс. кВт. Найбольш буйныя ГЭС пабудаваны на р.Свіслач і Друці. У перспектыве найбольш буйныя гідраэлектрастанцыі будуць пабудаваны на р.Нёман, Заходняя Дзвіна.

У рэках Беларусі жывуць 18 абарыгенных відаў рачных рыб і 24 віды азёрна-рачных рыб. Найбольшае прамысловае значэннемаюць плотка, шчупак, лешч, акунь, а таксама ловяць судака, сазана, карася, гусцяру, і інш. Прамысловая здабыча рыбы на рэках вагаецца ад 500 да 760 т. Шматлікія рэкі з’яўляюцца водапрыемнікамі меліяратыўных сістэм, крыніцамі вады на арашэнне, на пітное і тэхнічнае водазабяспячэнне.

На берагах рэк ствараюцца зоны адпачынку: Беразіно, Масты, Стоўбцы, Дняпро, Гарадок і інш., важнейшыя курортныя цэнтры Горваль, Рагачоў і інш.Рэкі Беларусі падлягаюць пільнай ахове ад забруджвання і вычарпання. Таму на іх берагах прадугледжаны і ажыццяўляюцца мерапрыемствы па іх ахове, устаноўлены вадаахоўныя зоны. Праводзіцца частковае замацаванне берагоў, якія падмываюцца і разбураюцца. Асабліва пільна ахоўваюцца прыбярэжныя лясы паласой 0,3 км абапал берагоў рэк. Лясы ў паласе да 6 км ад вялікіх і сярэдніх рэк абвешчаны ахоўнымі.

Па якасным складзе воды рэк Беларусі у пераважнай большасці адносяцца да катэгорыі умерана забруджаных. Індэкс забруджвання вады складае 1 – 2,5.

Соседние файлы в папке Гидрография РБ