Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
2-10.doc
Скачиваний:
138
Добавлен:
22.03.2016
Размер:
154.11 Кб
Скачать

6.Фанетычны радзел маўленчай плыні. Прасадычныя адзінкі мовы.

Гук – ваганне паветра пад удзеяннем пругкага цела, мінімальная адзінка гукавога ладу мовы. Склад – адзін або некалькі гукаў, вымаўленыя адным штуршком паветра, абавязкаова утрымл. галосны гук. Адкрыты – заканч. на галосны, закрыты – на зычны. Непрыкрыты – пачынаецца з гал., прыкрыты – з зычнага. Для БМ характ. адкрытыя склады і тэндэнцыя да ператварэння непрыкрыт. у прыкрытыя (прыст. зычныя).

Прасадычныя адзінкі мовы – націск і інтанацыя. Націск – вылучэнне склада фанетычнымі сродкамі. Сілавы (дынамічны) -- вылучэнне большай сілай гуку, колькасны (квантатыўны) -- працягласцю. Музычны націск – выдзяленне паніжэннем ці павышэннем тону. Націск у БМ – дынамічна-колькасны. Асноўны націск – значок “акýт”, пабочны – “грáвіс”. Звязаны націск – на пэўным складзе, свабодны – на любым. Рухомы – мяняецца у словаформах, нерухомы – не мяняецца. Тактавы і фразавы – націскі у фразе ці такце.

Фанетычнае слова – аб’яднанне самастойнага і службовага слова, якое не мае самастойнага націску. Праклітыка – служ. слова, якае прымыкае спераду, з’ява – пракліза: не прыехаў, над вёскай. Энклітыка – служ. слова, якое прымыкае ззаду, з’ява – энкліза: глядзеў бы, сказаў жа. Такт – два або некалькі складоў з агульным націскам. Больш буйныя адрэзкі – фразы, якія аб’ядноўваюцца інтанацыяй – павышэнем і паніжэннем тону ў пэўных частках фразы, а т.с. лагічным націскам – сэнсавым выдзяленнем пэўнага слова ў фразе. Акцэнталогія – вывучае націск, інтаналогія – інтанацыю. Складнікі інтанацыі: мелодыка (павыш. і паніж. тону), інтэнсіўнасць (вылучэнне націскамі), рытм – рэгулярнае паўтарэнне моўных адзінак у пэўнай паслядоўн., тэмп – хуткасць маўлення, паўза – перарыў у маўленні.

Фанетычная транскрыпцыя – пісьмо, якое дазваляе найбольш дакладна вызначыць вымаўлене гукаў. y – фрыкатыўны г, г – выбухны (ганак), j – й, падоўжанае вымаўленне – знак [ ‾ ] над гукам, асноўны [ ′ ] і пабочны [ ` ] націскі, нераздзельнае вымаўленне – [ ∩ ]. Фанематычная транскрыпцыя – усе гукі паставіць у моцнай пазіцыі.

7.Арфаэпія беларускай мовы. Правілы вымаўлення зычных і галосных.

Арфаэпія (грэч. orthos – правільны, epos – мова) – раздзел мавазн., я. вывучае сукупнасць правілаў літ. вымаўлення. Арфаэп. нормы патрабуюць ад усіх, хто карыст. літ. мовай, адзінага вымаўлення гукаў і іх палучэнняў у словах і спалучэннях слоў. У выпрацоўцы а.нормаў важную ролю іграюць маўленне дыктараў СМІ і настаўнікаў. Да А. адносяцца інтанацыя (сродак выражэння грамат. катэгорый і значэнняў, экспрэсіўна-эмац. афарбоўкі) і дыкцыя – манера артыкуляцыі гукаў. У кніжным стылі (публ. выступленні, школа, СМІ) не дапуск. варыянты вымаўлення, у гутарковым – дапускаюцца. Поўны стыль вымаўлення – пры нізкім тэмпе (выразнае вымаўл. усіх гукаў). Няпоўны – высокі тэмп, менш выразнае вымаўл.

Прычыны адхіленняў у вымаўленні 1)Асноўная – захаванне ў мове дыялектных асаблів. роднай гаворкі. 2)Уплыў арфаграфіі (вымаўленне “як напісана” слоў, напісаных па марфалагічным прынцыпе). 3)Недастатковае засваене а. нормаў бел. і рус. моў, іх зблытванне.

Асноўныя а. нормы БМ. Вымаўленне галосных. 1.Пад націскам усе галосныя вымаул. выразна 2.У ненац. становішчы і, ы захоўваюць выразнасць. і у пач. слоў іх, ім, імі, іхні, іншы, іскры і ў сярэдзіне і канцы іншых пасля галосных, мяк.знака і апостр. вымаўл. [ jі ]. Пасля слова на галосны у пачатку іншага слова – j. Пасля слова на зычны, акрамя г, к, хы : дождж ы вецер, але луг і поле. 3.У ненац. становішчы у вымаўл. выразна. Пасля галосных – як ў (калі не ўтварае склад), т.с. і ў геагр.назвах, іменах (ва ўладзівастоку). 4.У ненац. становішчы о,э,а – як а пасля (аканне – пасля цв.зыч., яканне – пасля мяк). У запазыч. э = э (дэмакрат, тэатр), пасля р, ц у нек. словах – як ы (цырымонія, брызент). 5.БМ пазбягае спалучэнняў галосных, яны магчымы на стыку марфем (заараны, паадносіць) і у запазыч. словах (трыа, Ватэрлоа). У інш. выпадках узнікае ўстаўны зычны (сацыjалогія, піjанер).

Вымаўленне зычных. 1. Гукі р, ч, дж, ж, ш, ц – зацвярдзелыя. Акрамя ц перад в’ – ц’в’ісц’і 2.дж і дз’ – асобна на стыку марфем (адзваніць, аджыць) і злітна – калі гэта адзін гук (дождж, дзень). 3.Выбухны г – у запазыч. словах (гузік, ганак, гонта, гірса, швагер). 4.ц’ – мякка на месцы т пры чаргаванні (хата – у хаце). 5. Падоўжаныя зычныя – голле, збожжа.

Вымаўленне спалучэнняў зычных. 1. Аглушэнне (каска, хлеп, дошч) і азванчэнне (каз’ба) 2.Асіміляцыя свісц. да шып. і шып. да свісц. (на рэццы, шшытак) 3.дч і тч = чч (пераклаччык, аччыніць) 4.шс, жс = сс (с’м’аjесс’а) Паміж зыч. і гал. і спалуч. гс, зс, сс = с (няс’віскі, францускі) 5.дс, тс, чс, кс = ц (грамацкі, савецкі) 6.чн = чн (яечня) 7.з, с перад мяк.зыч. акрамя г, к, х – асіміл. мяккасць (с’вет, з’вер, але схіліцца, згінаць) 8.д, т перад в’, м’ = дз’, ц’ (дз’в’эры, ам’арц’в’элы), але не на стыку марфем і ў наз. на -тво, -тва у М.скл. (адв’арнуць, у хараств’е).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]