Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
2-10.doc
Скачиваний:
138
Добавлен:
22.03.2016
Размер:
154.11 Кб
Скачать

2.Беларуская мова – нацыянальная мова беларусаў. Формы нацыянальнай мовы.

Мова аб’ядноўвае людзей у народ або нацыю. Адной з галоўн. адзнак прыналежнасці людзей да бел. нацыі з’яўл. БМ як сродак знасін народа, форма яго нац. культуры. Нацыянальная мова – форма існавання мовы у эпоху існавання нацыі, яе сродак зносінаў, складанае сістэмнае адзінства, уключае ў сябе літаратурную мову, дыялекты, жаргоны і арго. Формы нац. мовы: Літ. мова – узорная, унармаваная, найбольш прадстаўнічая форма нац. мовы. Нельга блытаць з мовай маст. літ-ры – больш вузкае паняцце, літ. мова – маст. +публіц., афіц., навуковая. Дыялектная мова – вусная тэрытарыяльная разнавіднасць нац. мовы. На тэр. бел. выдзял. 2 дыялекты:

Паўночна-ўсходні

Паўднёва- заходні

Віц., > частка Магіл. і паўночн. рэгіёны Мін. вобл.:

паўдн. рэгіёны Мін., >частка Гродз. і Гом. абл. і Брэсцкай.

сістра, зімля, быў, рябіна, бярёза, араць, возера, арэхі, дзіцёнак, цялёнак, сухей, маладэй, кажаць, ідзець, буду рабіць, вутка, гарлач, бульба і г.д.

сястра, зямля, буў, рабіна, бяроза, гараць, гозеро, гарэхі, дзіця, цяля, сухі, малады, кажа, ідзе, рабіцьму, качка, збан, картопля і г.д.

Сярэнебелар. гаворкі (пераходныя) – Ашмян., Дзяржынскі, Валожынскі, Вілейскі, Маладзеч., Лагойск., Мін., Дзяржынск., Бярэзінск., Жлобін. і нек. інш. Прыкметы паўн-усх. і паўдн.-зах. дыялектаў, а т.с. асаблівыя формы: ходзя, нося, кура, гавора. Найбольш блізкія да СБЛМ.

Прыкметы нац. літаратурн. мовы: 1)пісьмовая фіксацыя; 2)нарматыўнасць; 3)абавязковасць нормаў і іх афіцыйнае прызнанне (кадыфікацыя); 4)наяўнасць функцыян. моўных стыляў. СБЛМ існуе у 2 формах: Вусная – абслугоўвае надзённыя патрэбы людзей, выкарыст. у публічн. выступленях (даклады, лекцыі), СМІ. Не дае літ. мове адстаць ад жыцця, вызваляе ад састарэлых формаў. Разлічана на абмеж. аўдыторыю (класс, зала). Размоўныя словы, простыя сказы +міміка, жэсты, дыялогі. Пісьмовая – універсальны спосаб аб’яднання ўсіх пісьменных людзей праз многія пакаленні. Спрыяе ўстойлівасці літ. мовы, замацаванню норм, разлічана на неабмеж. колькасць карыстальнікаў. Складан. словы, тэрміны, склад. сінтаксіч. канструкцыі, строгі парадак слоў. Нормы літ. мовы – прынятыя, агульнапрызнаныя і замацав. ў моўнай практыцы правілы словаўжывання, словаўтваэння, напісання. Лексічныя – патрабуюць правільнага выкарыст. слоў, граматычныя – формаў слова, арфаграфічныя – аднолькавага напісання па правілах, арфаэпічныя – адзінага вымаўлення гал. і зыч. гукаў і іх спалуч. Стылі мовы – разнавіднасці мовы, я. адрозніваюцца паміж сабой сферай абслугоўвання грамадскага жыцця і ўласцівымі ім моўнымі сродкамі і задачамі. Стылі: навуковы, публіцыстычны, афіцыйна-дзелавы, маст. літаратуры – кніжныя, і гутарковы.

Бел. нац. мова склалася на аснове мовы бел. народнасці ў перыяд фарміравання нацыі (к.18-19ст.). СБЛМ – вялікая культ. каштоўнасць, я. стваралася намаганнямі некалькіх пакаленняў бел. народа, яго найлепш. прадстаўнікамі – пісьм., вучонымі, грамад. і культ. дзеячамі. У наш час яна абслугоўвае усе сферы дзейнасці беларусаў, іх культ. і грамад. жыццё. СБЛМ увабрала ў сябе дасягненні нац. моўнай культуры бел. народа і з’яўл. адной з развітых моў свету. На ёй створана маст. літ., вядомая за межамі Беларусі.

3.Фанетыка як раздзел мовазнаўства. Гук, аспекты вывучэння гукаў.

Фанетыка (грэч. phone “гук, голас”) – раздзел мовазнаўства, які вывучае гукавыя сродкі мовы –не толькі гукі мовы, але і склады, націск, інтанацыя. Падзяляюцца на сегментныя (лінейныя) – гук, склад, фанетычнае слова, сінтагма (такт), фраза і суперсегментныя (прасадычныя) – націск, інтанацыя. Фанетыка – агульная, прыватная (розн. моў), параўнальн., тэарэт., практ. і інш.

Сувязь з іншымі навукамі: арфаграфія – узаемаадносіны фанемы і графемы; граматыка – чаргаванні гукаў і змена націску у розн. грамат. формах, тып сказу і інтанацыя (пытальны, апавядальны, клічны); лексікалогія – ад змены гука ці націску можа змяніцца значэнне слова (стол – стул, мýка – мукá); стылістыка – інтанацыя, рытм, мелодыка у розных стылях мовы і тыпах тэкстаў; акустыка, фізіалогія, анатомія, медыцына, псіхалогія, лагапедыя, эксперыментальная фанет. – з тэхнічнымі дысцыплінамі, інфарматыкай.

Практычнае выкарыстанне фанетыкі: 1)у методыцы навучання пісьму і чытанню; 2)арфаэпічнае унармаванне мовы, выпрацоўка правільнага маўлення; 3) стварэнне графічных сістэм для непісьменных моў і удасканаленне старапісьменных; 4)у лагапедыі і сурдапедагогіцы.

Гук – ваганне паветра пад удзеяннем пругкага цела, мінімальная адзінка гукавога ладу мовы. Мае вышыню – залежыць ад частаты, сілу (ад амплітуды /размаху ваганняў) і тэмбр (спалучэнне розных частот). Фанема – найменш. адзінка гукавога ладу, якая мае дакладныя акустычныя і артыкуляц. прыметы і служыць у мове для будаўніцтва і адрознення значымых адзінак (слоў, марфем), можа выражацца некалькімі гукамі – варыянтамі фанемы. Вывучаюцца у 4 аспектах: 1)акустычны (фізічны) – вывучэнне фізічнай прыроды гукаў (з’ява, заснаваная на ваганні цела); 2)артыкуляцыйны (фізіялагічны) – апісанне характэрн. асаблів. гукаў у аспекце іх утварэння пры дап. артыкуляцыйнага апарату; 3)функцыянальны (лінгвістычны, фаналогія) – вывучэнне гукаў і іх ролі як сродку зносін. 4)перцэптыўны – асаблівасці успрымання гукаў на слых.

Стадыі утварэння гука: 1)экскурсія (падрыхтоўка орг. маўлення), 2)вытрымка (рабочы стан), 3)рэкурсія (вяртанне у зыходны стан). Важнейшай для артыкуляцыйнай характарыстыкі гука з’яўл. стадыя вытрымкі.

4.Вакалізм сучаснай беларускай мовы. Класіфікацыя галосных. Моцныя і слабыя пазіцыі галосных. Пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні галосных.

Галосныя гукі – тыя, што выдзяляюцца пад націскам. Іх у БМ 6:

Пад’ём

Рад

Пярэдні

Сярэдні

Задні

Нелабіялізаваныя

Лабіялізаваныя

Верхні

і

ы

у

Сярэдні

э

о

Ніжні

а

Для класіфікацыі галосных гукаў улічваюцца асаблівасці работы артык. апарату. У залежнасці ад гэтага галосныя гукі адрозніваюцца месцам (гаразынтальныя рухі языка) і спосабам (вертыкальныя) утварэня, а таксама удзелам губ: лабіялізаваныя і нелабіялізаваныя. Такія характарыстыкі гал. гукі маюць, калі на іх не ўплываюць іншыя гукі, пад уплывам хар-кі гукаў мяняюцца.

Моцная пазіцыя гука – адпавядае фанеме. Для галосных – пад націскам. Слабая – фанемы выражаюцца варыянтамі: радня – рóд. Не пад націскам.

Акамадацыя – гук прыстасоўваецца да вымаўлення суседняга, не мяняючы асноўных артыкуляц. характарыстык. Чаргаванне – змена гукаў у межах адной марфемы роднасных слоў, калі гук у пэўнай пазіцыі часткова ці поўнасцю траціць свае артыкуляц. асаблівасці і замяняецца іншым гукам. Пазіцыйныя ч.: аканне: [о], [э] у ненац. становішчы вымаўл. як [а]: новы – навіна, цэлы – уцалець. Яканне: [э] пасля мяккіх зычных у 1ым складе перад нац. вымаў. як [а]: сем – сямі, землі – зямля, не быў [н’а быў], без голасу [б’аз голасу]. Гістрычныя чарг. адбыв. на аснове законаў, я. дзейнічалі у агульнаслав., агульнаўсходнеслав. і стар.бел. перыяды: а – у (вяжу – вузел), а – нуль гука (бяру – браць), а – э (садзіць – сесці), э – нуль гука (дзень – дня), э – і (светлы – світаць), э – о – і (сцеле – стол – рассцілаць), э – о (шэсць – шосты), э – у (трэсці – трусіць), і – о – нуль гука (біць – бой – б’ю), о – нуль гука (сон – сну), о ы (кроў – крыві), о – у – ы (сохнуць – сушыць – засыхаць), у – ы (дух – дыхаць), а – н, м (мяць – мну, узяць – вазьму), а – н, м – ын, эн, он, ім (пачаць – пачну – пачынаць), у – ав (кую – каваць).

5.Кансанантызм СБМ. Класіфікацыя, моцныя і слабыя пазіцыі, пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні зычных. Пры класіф. зычных гукаў (у БМ – 39) улічваюцца 4 артыкуляцыйныя крытэрыі: 1)удзел голасу і шуму 2)месца утварэння (наяўнасць перашкоды) 3)спосаб утварэння (пераадолення перашкоды) 4)наяўнасць /адсутнасць змякчэння (палаталізацыі).

Спосаб утварэння

Удзел голасу і шуму

Месца ўтварэння

губныя

язычныя

губна-губныя

губна-зубныя

пярэдне-язычныя

сярэдне-язычныя

задне-язычн.

зубныя

пярэдне-падняб.

сярэднепаднябен.

заднепаднябен.

паводле палаталізацыі

цв

мяк

цв

мяк

цв

мяк

цв

мяк

цв

мяк

змычн.(выбухныя)

звонкія

глухія

б

п

б’

п’

д

т

г

к

г’

к’

шчылін. (фрыкатыўн)

звонкія

глухія

санорн.

ў

в

ф

в’

ф’

з

с

з’

с’

ж

ш

j

y

х

y’

х’

Змычна-шчылін. (афрыкаты)

звонкія

глухія

дз

ц

дз’

ц’

дж

ч

Змычна-праходныя

насав.

санорныя

м

м’

н

н’

бакав.

л

л’

Дрыжачы

р

Моцная пазіцыя – гук адпавяд. фанеме. Для зычн. – перад галосн. і санорн. Слабая – фанемы выражаюцца варыянтамі. Перад глух. і звонк. Чаргаванне – змена гукаў у межах адной марфемы роднасных слоў, калі гук у пэўнай пазіцыі часткова ці поўнасцю траціць свае артыкуляц. асаблівасці і замяняецца іншым гукам. Пазіцыйныя: асіміляцыя (прыпадабненне) – поўная (у лодцы – у лоццы) і няпоўная (казка – каска). Віды: па мякасці (спі – с’п’і), па глухасці (казка - каска), па звонкасці (касьба – каз’ба), шыпячых да свісцячых (мыешся – мыjэсс’а), свісцячых да шыпячых (перавозчык – п’эравошчык). Дысіміляцыя (распадабненне) – калідор ← Koridor. Аглушэнне на канцы слова. Сцяжэнне гукаў – блізкія гукі зліваюцца у адзін (горад + ск = гарацкі). Дзеканне і цеканне – змяненне д і т на дз’ і ц’ пры змякчэнні: гады – у годзе, пляту – пляці.

Гістрычныя чарг. адбыв. на аснове законаў, я. дзейнічалі у агульнаслав., агульнаўсходнеслав. і стар.бел. перыяды: г – з (дуга – дузе), г – ж (лягу – ляжаш), д – нуль гука (кладу – клала), д – дж (прыеду – прыязджаць), д – с’, с (іду – ісці), з – ж (казаць – кажу), к – ц (рука – руцэ), к – ч (рака – рачны), л – ў (рабіла – рабіў), с’ – ш (насіла – нашу), т – нуль гука (мяту – мяла), т – ч (лётаць – лячу), ск – шч (плоскі – плошча), с’ц’, ст – шч (пусціць – пушчу), х – с’ (страха – на страсе), х, х’ – ш (страх – страшны), б’ – бл (рабіць – раблю), в, в’ – ўл (лавіць – лаўлю), м,м’ – мл (карміць – кармлю), п,п’ – пл (купіць – куплю), ф – фл (графіць – графлю).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]