Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Асновы нар. харэаграфіі - склад. Кушнір М.А

..pdf
Скачиваний:
22
Добавлен:
06.03.2016
Размер:
2.07 Mб
Скачать

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Інстытут культуры Беларусі»

АСНОВЫ НАРОДНАЙ ХАРЭАГРАФІІ

ТЫПАВАЯ ВУЧЭБНАЯ ПРАГРАМА для дзіцячых школ мастацтваў

па напрамку дзейнасці «Народная творчасць»

Мінск 2013

Складальнік Кушнір М. А., метадыст аддзела традыцыйнай культуры

 

і аматарскай творчасці ДУА

«Інстытут

культуры

 

Беларусі», магістар мастацтвазнаўства

 

Рэцэнзент

Гуткоўская С. В.,

загадчык

кафедры

харэаграфіі

 

УА «Беларускі

дзяржаўны

ўніверсітэт

культуры

 

і мастацтваў», кандыдат філалагічных навук, прафесар

Разгледжана і адобрана аддзелам вучэбна-метадычнага забеспячэння ўстаноў адукацыі сферы культуры ДУА «Інстытут культуры Беларусі»

(пратакол № 5 ад 03.05.2013 г.)

2

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

«Асновы народнай харэаграфіі» — вучэбны прадмет тыпавога вучэбнага плана дзіцячых школ мастацтваў па напрамку дзейнасці «Народная творчасць», які разлічаны на сямі- і пяцігадовы тэрмін навучання.

Заняткі па вучэбнаму прадмету накіраваны на азнаямленне навучэнцаў з беларускім фальклорам, засваенне тэхнікі i манеры выканання беларускіх традыцыйных танцаў, што будзе садзейнічаць захаванню i трансляцыі традыцыйнай культуры беларусаў, фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці i самаідэнтыфікацыі, якія з’яўляюцца неабходнай умовай плённага працэсу адукацыі, выхавання i развіцця.

Разуменне самабытнасці i хараства беларускай традыцыйнай харэаграфіі, якая з’яўляецца сегментам нематэрыяльнай культурнай спадчыны беларусаў, выхоўвае добры густ i патрыятызму асобы, выклікае пачуццё гонару за свой народ.

Навучанне дзяцей беларускім традыцыйным танцам садзейнічае яго сацыялізацыі ў працэсе духоўнага станаўлення, фарміраванню актыўнай жыццёвай пазіцыі на падставе засваення маральных норм i каштоўнасцей традыцыйнай культуры, стварае ўмовы для фарміравання адмысловай, творчай асобы, здольнай успрымаць элементы айчынных i іншакультурных кампанентаў, забяспечвае гістарычную пераемнасць пакаленняў, захаванне, распаўсюджванне i развіццё нацыянальнай культуры, выхаванне пазітыўнага стаўлення да духоўнай i матэрыяльнай спадчыны Беларусі, а таксама патрыятычныя якасці асобы.

Мэтай вучэбнага прадмета з’яўляецца навучанне практычным асновам беларускага харэаграфічнага фальклору, развіццё i выхаванне асобы навучэнца сродкамі народнага беларускага танца.

Асноўныя задачы

навучальныя:

засваенне асноўных пазіцый ног i паставаў рук у беларускай традыцыйнай манеры;

авалоданне лексікай беларускіх карагодаў, традыцыйных танцаў, полек i кадрыляў;

азнаямленне з манерай выканання беларускай традыцыйнай харэаграфіі;

набыццё практычных навыкаў выканання розных па жанру танцаў (карагоды, традыцыйныя танцы, полькі, кадрылі, скокі, гарадскія-бытавыя танцы);

азнаямленне з асновамі народна-сцэнічнай i класічнай харэаграфіі; азнаямленне з гісторыяй узнікнення i развіцця беларускай харэаграфіі,

лакальнымі асаблівасцямі выканання танцаў, ix марфалагічнай будовай;

3

развіваючыя:

развіццё матывацыі ў навучэнцаў да спазнання матэрыяльнай і духоўнай спадчыны Беларусі, стымуляванне творчай актыўнасці, павышэнне інтэлектуальнага ўзроўню;

развіццё музычных здольнасцей, мастацкага густу, уяўлення; развіццё пачуцця рытму; фарміраванне асанкі, навыкаў руху;

развіццё спецыяльных харэаграфічных даных;

выхаваўчыя:

далучэнне да асноў эстэтычнай культуры праз харэаграфічныя заняткі;

фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці, патрыятызму, пачуцця гонару за айчынную культуру;

засваенне маральных норм i каштоўнасцей свайго народа; фарміраванне пачуцця ашчаднасці да духоўнай i матэрыяльнай

спадчыны Беларусі.

У адпаведнасці з вызначанымі задачамі падчас заняткаў настаўнік фарміруе ў вучняў веды па традыцыйнай беларускай харэаграфіі (гісторыя, лакальныя асаблівасці, лексічны склад, жанравая дыферэнцыяцыя), уменні выканання як асобных адмысловых рухаў, так i аўтэнтычных узораў беларускага танца ў адпаведнай манеры.

Важным з’яўляецца навучанне беларускай традыцыйнай харэаграфіі ў цеснай сувязі з песенным i абрадавым фальклорам. Настаўнік таксама павінен звяртаць увагу на гістарычныя аспекты фарміравання таго ці іншага танцавальнага ўзору, культурныя асаблівасці сацыяльнага існавання харэаграфіі.

Праграма вучэбнага прадмета ўтрымлівае 3 структурныя блокі: беларускі традыцыйны (аўтэнтычны) танец, асновы народна-сцэнічнай харэаграфіі i асноўныя элементы класічнага танца, дзе два апошнія віды харэаграфіі з’яўляюцца дадатковымі i служаць патрэбам першага.

Працэс навучання складаецца з засваення вучнямі асобных элементаў беларускай традыцыйнай харэаграфіі, з якіх утвараюцца танцавальныя камбінацыі. Пасля засваення асноў нацыянальнага танца адбываецца развучванне таго ці іншага харэаграфічнага ўзору. Вывучэнне кожнага раздзела праграмы замацоўваецца авалоданнем адпаведным тэме ўзорам беларускага харэаграфічнага фальклору.

Падчас вывучэння нацыянальнага танцавальнага фальклору неабходнымі з’яўляюцца таксама заняткі, накіраваныя на музычна-рытмічнае развіццё i развіццё агульных харэаграфічных здольнасцей навучэнцаў. Дадзеныя задачы вырашаюцца шляхам засваення асноўных элементаў класічнай i народна-сцэнічнай харэаграфіі. Вывучаны вучэбны матэрыял паўтараецца і ўдасканальваецца на працягу ўсяго тэрміну заняткаў.

Важным фактарам плённага навучання з’яўляецца выбар адпаведнага рэпертуару: пры навучанні дзяцей традыцыйнай харэаграфіі ў склад

4

вучэбных узораў не могуць уваходзіць аўтарскія танцавальныя кампазіцыі.

Перавагу неабходна аддаваць аўтэнтычным танцам розных

жанраў

i геаграфічнай лакалізацыі. Танцавальны ўзор пажадана

выбіраць

у адпаведнасці з каляндарнай абраднасцю. Так, напрыклад, традыцыйны беларускі танец «Мяцеліца» мэтазгодна вывучаць у каляндарны перыяд, а карагод «Вяснянка» — падчас вясны. Таксама пры выбары рэпертуару неабходна ўлічваць узроставыя i індывідуальныя асаблівасці вучняў.

ПАТРАБАВАННІ ДА ВЕДАЎ, УМЕННЯЎ І НАВЫКАЎ

У выніку вывучэння вучэбнага прадмета «Асновы народнай харэаграфіі» навучэнец павінен

ведаць:

гісторыю развіцця беларускай нацыянальнай харэаграфіі, узнікнення новых жанраў;

структуру i асаблівасці танцавальных жанраў, іх прынцыповыя адрозненні, лексічны склад;

адметныя асаблівасці беларускага аўтэнтычнага танца, яго прынцыповыя адрозненні ад танцаў iншых этнічных супольнасцей;

лакальныя адметнасці ўзораў традыцыйнай беларускай харэаграфіі; арганізацыйныя прынцыпы i культуру паводзін на беларускіх

танцавальных вечарынах; шэраг разнажанравых узораў традыцыйнага беларускага танца;

умець:

выконваць разнажанравыя харэаграфічныя ўзоры (карагоды, традыцыйныя танцы, полькі, кадрылі, гарадскія-бытавыя танцы) у адпаведнай беларускай манеры;

выконваць імправізацыйныя cкокi;

валодаць асноўнай тэхнікай выканання элементаў народна-сцэнічнага i класічнага танца;

валодаць спецыяльнай тэрміналогіяй беларускай традыцыйнай, народна-сцэнічнай i класічнай харэаграфіі;

валодаць навыкамі:

выканання асноўных элементаў беларускага традыцыйнага танца; выканання элементарных рухаў класічнага, народна-сцэнічнага

танцаў; творчай сцэнічнай дзейнасці.

5

КАНТРОЛЬ І ЎЛІК ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ НАВУЧЭНЦАЎ

На занятках па вучэбнаму прадмету «Асновы народнай харэаграфіі» настаўнік накіроўвае, аналізуе і каардынуе дзеянні навучэнцаў, ажыццяўляе сiстэматычны кантроль іх вучэбнай дзейнасці: вызначае ступень і ўзровень засваення навучэнцам навучальнага матэрыялу, узровень падрыхтаванасці да заняткаў. Вынікі вучэбнай дзейнасці вучняў ацэньваюцца па дзесяцібальнай шкале.

Бягучая атэстацыя вызначаецца па выніках паўрочнага і тэматычнага кантролю. Паўрочны кантроль вучэбнай дзейнасці вызначае ступень засваення ведаў, уменняў і навыкаў навучэнцамі. Тэматычны кантроль ажыццяўляецца пасля вывучэння кожнага з раздзелаў прыкладнага плана ў форме кантрольнага ўрока альбо кантрольнага паказу, кантрольнага выступлення і інш. з мэтай вызначэння ўзроўню засваення пройдзенага вучэбнага матэрыялу, набытых ведаў, уменняў і навыкаў. Канкрэтныя формы правядзення тэматычнага кантролю вызначаюцца кіраўніцтвам і педагогамі дзіцячай школы мастацтваў.

Выніковая атэстацыя — выстаўленне адзнак па завяршэнню навучальнага года (гадавая адзнака, выніковая адзнака) — ажыццяўляецца для вызначэння адпаведнасці вынікаў вучэбнай дзейнасці навучэнцаў патрабаванням вучэбнай праграмы з улікам бягучай атэстацыі.

У адпаведнасці з тыпавым вучэбным планам дзіцячых школ мастацтваў па напрамку дзейнасці «Народная творчасць» у канцы навучальнага года навучэнцы IV (7-гадовы тэрмін навучання) і III (5-гадовы тэрмін навучання) класаў здаюць пераводныя экзамены, а VII (7-гадовы тэрмін навучання) і V (5-гадовы тэрмін навучання) класаў — выпускныя экзамены.

Праграма і форма правядзення экзаменаў (пераводнага і выпускнога) вызначаецца дзіцячай школай мастацтваў.

СЯМІГАДОВЫ ТЭРМІН НАВУЧАННЯ

 

ПРЫКЛАДНЫ ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН

 

 

 

Назва раздзела, тэмы

Колькасць

гадзін

 

I ГОД НАВУЧАННЯ

 

Уводзіны

2

РАЗДЗЕЛ 1. Пастаноўка корпуса ў беларускім традыцыйным танцы

Тэма 1.1. Пастаноўка корпуса

2

Тэма 1.2. Пазіцыі ног у беларускім танцы

2

Тэма 1.3. Паставы рук у беларускім танцы

2

6

РАЗДЗЕЛ 2. Музычна-рытмічнае развіццё

Тэма 2.1. Музычна-рытмічныя практыкаванні

2

Тэма 2.2. Развіваючыя харэаграфічныя гульні

2

Кантрольны ўрок

2

РАЗДЗЕЛ 3. Засваенне асноўных хадоў і крокаў

 

беларускага традыцыйнага танца

 

Тэма 3.1. Асноўныя крокі беларускай традыцыйнай харэаграфіі

4

Тэма 3.2. Асноўныя хады беларускай традыцыйнай харэаграфіі

4

Тэма 3.3. Скачкі ў паветра

2

Кантрольны ўрок

2

РАЗДЗЕЛ 4. Засваенне асноўных элементаў

 

беларускага традыцыйнага танца

 

Тэма 4.1. Бег

2

Тэма 4.2. Прытупы і плясканні

2

Тэма 4.3. Прысюды

4

Кантрольны ўрок

2

Вынік

36

II ГОД НАВУЧАННЯ

 

РАЗДЗЕЛ 1. Лексіка і малюнак беларускіх карагодаў

 

Тэма 1.1. Асноўныя хады карагодаў па колу

2

Тэма 1.2. Асноўныя хады карагодаў у калоне. Малюнак «ручаёк»

2

Тэма 1.3. Перабудова з малюнка ў малюнак падчас выканання руху

2

Кантрольны ўрок

2

РАЗДЗЕЛ 2. Беларускія полькі

 

Тэма 2.1. Полькі «з дзвюх ног на дзве»

3

Тэма 2.2. Полькі «з нагі на нагу»

3

Тэма 2.3. Полькі «з адной нагі на дзве»

3

Тэма 2.4. Полькі «з дзвюх ног на адну»

3

Кантрольны ўрок

2

РАЗДЗЕЛ 3. Беларускія традыцыйныя парныя танцы

 

Тэма 3.1. Паставы рук у парных злучэннях

2

Тэма 3.2. Асноўныя хады ў пары

2

Тэма 3.3. Беларускія полькі ў пары

2

Кантрольны ўрок

2

РАЗДЗЕЛ 4. Асноўныя элементы класічнага танца

 

Тэма 4.1. Пазіцыі ног у класічным танцы

1

Тэма 4.2. Паставы рук у класічным танцы

1

Тэма 4.3. Рort de bras

2

Кантрольны ўрок

2

Вынік

36

III ГОД НАВУЧАННЯ

 

РАЗДЗЕЛ 1. Познатрадыцыйныя беларускія танцы

 

Тэма 1.1. Асаблівасці выканання гарадскіх бытавых танцаў

4

Тэма 1.2. Асноўныя малюнкі і лексіка гарадскіх бытавых танцаў

4

7

Тэма 1.3. Гарадскія бытавыя танцы

 

 

 

 

6

Тэма 1.4. Асаблівасці выканання беларускіх кадрыляў

 

 

 

4

Тэма 1.5. Асноўныя малюнкі і лексіка кадрыляў

 

 

 

6

Тэма 1.6. Беларускія кадрылі

 

 

 

 

 

 

6

Тэма 1.7. Беларускія

 

вальсы.

Полька-вальс як

адметнасць

 

 

беларускай харэаграфіі

 

 

 

 

 

 

 

6

Кантрольны ўрок

 

 

 

 

 

 

 

 

2

РАЗДЗЕЛ 2. Беларускія традыцыйныя танцавальныя гульні

 

Тэма 2.1. Беларускія гульнёвыя карагоды

 

 

 

 

4

Тэма 2.2. Беларускія народныя гульні

 

 

 

 

4

Кантрольны ўрок

 

 

 

 

 

 

 

 

2

РАЗДЗЕЛ 3. Асноўныя рухі беларускіх традыцыйных танцаў

 

Тэма 3.1. Асноўныя

элементы

беларускага

традыцыйнага

танца

 

 

«Лявоніха»

 

 

 

 

 

 

 

 

6

Тэма 3.2. Асноўныя

элементы

беларускага

традыцыйнага

танца

 

 

«Лявоніха» ў пары

 

 

 

 

 

 

 

 

6

Тэма 3.3. Аўтэнтычны

ўзор

 

беларускага

традыцыйнага

танца

 

 

«Лявоніха»

 

 

 

 

 

 

 

 

4

Кантрольны ўрок

 

 

 

 

 

 

 

 

2

РАЗДЗЕЛ 4. Асноўныя элементы класічнага танца

 

Тэма 4.1. Практыкаванні каля палкі: plié па I пазіцыі

 

 

 

2

Тэма 4.2. Практыкаванні каля палкі: relevé па I пазіцыі

 

 

 

2

Кантрольны ўрок

 

 

 

 

 

 

 

 

2

 

 

 

 

 

 

 

Вынік

 

72

 

 

IV ГОД НАВУЧАННЯ

 

 

 

 

РАЗДЗЕЛ 1. Беларускія традыцыйныя танцы

 

Тэма 1.1. Ход з ударамі абцасаў аб падлогу

 

 

 

 

4

Тэма 1.2. Бег з ударамі абцасаў аб падлогу

 

 

 

 

4

Тэма 1.3. Дробныя выстукванні ў беларускім характары

 

 

 

4

Тэма 1.4. Характэрныя

паставы і рухі рукамі ў

беларускім

 

 

традыцыйным танцы

 

 

 

 

 

 

 

 

4

Тэма 1.5. Лексічны

склад

беларускага

традыцыйнага

танца

 

 

«Чобаты»

 

 

 

 

 

 

 

 

6

Тэма 1.6. Фальклорныя

ўзоры

беларускага

традыцыйнага

танца

 

 

«Чобаты»

 

 

 

 

 

 

 

 

6

Кантрольны ўрок

 

 

 

 

 

 

 

 

2

РАЗДЗЕЛ 2. Беларускія традыцыйныя танцы зімовага цыкла

 

Тэма 2.1. Асноўныя

рухі

беларускага

традыцыйнага

танца

 

 

«Мяцеліца»

 

 

 

 

 

 

 

 

6

Тэма 2.2. Рухі рукамі ў пары з ручніком

 

 

 

 

6

Тэма 2.3. Аўтэнтычныя

ўзоры

беларускага

традыцыйнага

танца

 

 

«Мяцеліца»

 

 

 

 

 

 

 

 

6

8

Тэма 2.4. Тэхніка і манера выканання беларускага традыцыйнага

 

танца «Мяцеліца»

6

Кантрольны ўрок

2

РАЗДЗЕЛ 3. Асноўныя элементы класічнага танца

 

Тэма 3.1. Практыкаванні каля палкі: plié і relevé па I, II, V пазіцыях

2

Тэма 3.2. Практыкаванні каля палкі: battement tendu па I пазіцыі

 

ўбок

2

Тэма 3.3. Практыкаванні каля палкі: battement tendu jeté па I пазіцыі

 

ўбок

2

Кантрольны ўрок

2

РАЗДЗЕЛ 4. Музычна-рытмічнае развіццё

 

Тэма 4.1. Праслухоўванне і аналіз танцавальнай музыкі: характар

 

і дынаміка

2

Тэма 4.2. Праслухоўванне і аналіз танцавальнай музыкі: тэмп

 

і рытм

2

Тэма 4.3. Харэаграфічныя практыкаванні, накіраваныя на развіццё

 

пачуцця рытму

2

Кантрольны ўрок

2

Вынік

72

Экзамен

 

V ГОД НАВУЧАННЯ

 

РАЗДЗЕЛ 1. Вярчэнні і прысядкі

 

Тэма 1.1. Прысядкі па VI пазіцыі

4

Тэма 1.2. Прысядкі па I пазіцыі

4

Тэма 1.3. Прысядкі з вынасам нагі на абцас

6

Тэма 1.4. Прысядкі з вынасам нагі на паветра

6

Тэма 1.5. Падрыхтоўка да вярчэнняў

6

Тэма 1.6. Тэхніка выканання беларускіх полек у павароце

6

Тэма 1.7. Тэхніка вярчэння на месцы

4

Тэма 1.8. Тэхніка вярчэння ў прасоўванні

4

Тэма 1.9. Вярчэнні па VI пазіцыі з дзвюх ног на адну

6

Кантрольны ўрок

2

РАЗДЗЕЛ 2. Асноўныя элементы беларускай народна-сцэнічнай

харэаграфіі

 

Тэма 2.1. Малыя і вялікія прысяданні каля палкі ў беларускім

 

характары

6

Тэма 2.2. Тэхніка пад’ёму на паўпальцы каля палкі ў беларускім

 

характары

6

Тэма 2.3. Практыкаванне для ступні каля палкі ў беларускім

 

характары

6

Кантрольны ўрок

2

9

РАЗДЗЕЛ 3. Асноўныя элементы класічнага танца

Тэма 3.1. Практыкаванні каля палкі: battement tendu па I пазіцыі

 

наперад і назад

 

 

 

 

 

4

Тэма 3.2. Практыкаванні

каля

палкі: battement tendu jeté

 

па I пазіцыі наперад і назад

 

 

 

 

4

Тэма 3.3. Практыкаванні

каля

палкі:

battement

tendu,

battement

 

tendu jeté па V пазіцыі ўбок

 

 

 

 

4

Тэма 3.4. Практыкаванні

каля

палкі:

battement

tendu,

battement

 

tendu jeté па V пазіцыі наперад і назад

 

 

 

4

Кантрольны ўрок

 

 

 

 

 

2

РАЗДЗЕЛ 4. Рэгіянальныя асаблівасці беларускага харэаграфічнага фальклору

Тэма 4.1. Танцавальная культура цэнтральнага рэгіёна Беларусі

4

Тэма 4.2. Танцавальная культура Панямоння

 

 

 

4

Тэма 4.3. Танцавальная культура Падняпроўя

 

 

 

4

Тэма 4.4. Танцавальная культура Падзвіння

 

 

 

4

Тэма 4.5. Танцавальная культура ўсходняга і заходняга Палесся

4

Кантрольны ўрок

 

 

 

 

 

2

 

 

 

 

 

Вынік

108

 

VI ГОД НАВУЧАННЯ

 

 

 

РАЗДЗЕЛ 1. Асновы народна-сцэнічнай харэаграфіі

 

Тэма 1.1. Кідкі нагі ў паветра на 45° каля палкі ў

беларускім

 

характары

 

 

 

 

 

4

Тэма 1.2. Колы нагой па

падлозе каля палкі ў

беларускім

 

характары

 

 

 

 

 

4

Тэма 1.3. Развароты бядра каля палкі ў беларускім характары

4

Тэма 1.4. Абцаснае практыкаванне каля палкі

 

 

 

4

Тэма 1.5. Практыкаванне «падрыхтоўка да “вяровачкі”» каля палкі

4

Тэма 1.6. Дробныя выстукванні каля палкі

 

 

 

4

Тэма 1.7. Практыкаванне «флік-фляк» каля палкі

 

 

 

4

Тэма 1.8. Вялікія развароты бядра каля палкі

 

 

 

4

Тэма 1.9. Лексічны

склад

народна-сцэнічнага

варыянта

танца

 

«Лявоніха»

 

 

 

 

 

6

Тэма 1.10. Лексічны

склад

народна-сцэнічнага

варыянта

танца

 

«Крыжачок»

 

 

 

 

 

6

Кантрольны ўрок

 

 

 

 

 

2

РАЗДЗЕЛ 2. Мужчынская партэрная лексіка

 

Тэма 2.1. Падрыхтоўка да партэрнай лексікі

 

 

 

6

Тэма 2.2. Лексіка беларускага мужчынскага танца

 

 

 

6

Тэма 2.3. Мужчынскія трукі ў беларускім танцы

 

 

 

8

Тэма 2.4. Мужчынскія падтрымкі ў беларускім танцы

 

 

8

Тэма 2.5. Мужчынскі танец «Жабка»

 

 

 

8

Кантрольны ўрок

 

 

 

 

 

2

10