Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Асновы нар. харэаграфіі - склад. Кушнір М.А

..pdf
Скачиваний:
22
Добавлен:
06.03.2016
Размер:
2.07 Mб
Скачать

РАЗДЗЕЛ 3. Вярчэнне на месцы і ў руху па малюнку

Тэма 3.1. Беларускія полькі ў павароце ў руху па дыяганалі

 

4

Тэма 3.2. Бег з адкідваннем ног назад у

павароце ў

руху

 

па дыяганалі

 

 

4

Тэма 3.3. Падскокі ў павароце па дыяганалі

 

 

4

Кантрольны ўрок

 

 

2

РАЗДЗЕЛ 4. Асноўныя элементы класічнага танца

 

Тэма 4.1. Практыкаванні каля палкі: rond de jambe par terre

 

2

Тэма 4.2. Умоўнае sur le cou-de-pied спераду і ззаду

 

2

Тэма 4.3. Скачкі ў паветра: pas sauté па I пазіцыі

 

 

2

Тэма 4.4. Скачкі ў паветра: pas sauté па II пазіцыі

 

2

Кантрольны ўрок

 

 

2

 

 

Вынік

108

VII ГОД НАВУЧАННЯ

 

 

РАЗДЗЕЛ 1. Асновы народна-сцэнічнай харэаграфіі

 

Тэма 1.1. Практыкаванне «тарцье» каля палкі

 

 

4

Тэма 1.2. Практыкаванне «веер» каля палкі

 

 

4

Тэма 1.3. Кідкі нагой у паветра на 90°

 

 

4

Тэма 1.4. Асноўныя рухі народна-сцэнічнага

варыянта

танца

 

«Юрачка»

 

 

6

Тэма 1.5. Вучэбная кампазіцыя народна-сцэнічнага варыянта танца

 

«Юрачка»

 

 

6

Тэма 1.6. Народна-сцэнічны танец «Юрачка»

 

 

8

Кантрольны ўрок

 

 

2

РАЗДЗЕЛ 2. Жанр скокаў у беларускім танцы

 

Тэма 2.1. Жанрава-стылявыя асаблівасці беларускіх скокаў

 

4

Тэма 2.2. Лексічны склад беларускіх скокаў

 

 

6

Тэма 2.3. Сольныя, групавыя скокі

 

 

6

Тэма 2.4. Асновы імправізацыі як падстава скокаў

 

6

Тэма 2.5. Беларускія скокі

 

 

8

Кантрольны ўрок

 

 

2

РАЗДЗЕЛ 3. Асноўныя элементы класічнага танца

 

Тэма 3.1. Практыкаванні каля палкі: battement foundu

 

2

Тэма 3.2. Практыкаванні каля палкі: battement frappé

 

2

Тэма 3.3. Практыкаванні каля палкі: battement relevé lent на 90°

2

Тэма 3.4. Практыкаванні каля палкі: grand battement jeté

 

2

Тэма 3.5. Скачкі ў паветра: changement de pied

 

 

2

Тэма 3.6. Скачкі ў паветра: pas echappé

 

 

2

Кантрольны ўрок

 

 

2

РАЗДЗЕЛ 4. Лакальныя асаблівасці беларускага традыцыйнага танца

Тэма 4.1. Адметныя асаблівасці танцаў поўначы і поўдня Беларусі

6

Тэма 4.2. Танцавальныя ўзоры ў рознай геаграфічнай лакалізацыі

4

Тэма 4.3. Рэгіянальныя асаблівасці выканання традыцыйных

 

беларускіх танцаў

4

11

Тэма 4.4. Рэгіянальныя асаблівасці выканання карагодаў

4

Тэма 4.5. Рэгіянальныя асаблівасці выканання полек

4

Тэма 4.6. Рэгіянальныя асаблівасці выканання кадрыляў

4

Кантрольны ўрок

2

Вынік

108

Экзамен

ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА ПРАДМЕТА

I ГОД НАВУЧАННЯ

Уводзіны

Мэты і задачы вучэбнага прадмета. Кароткая характарыстыка беларускага харэаграфічнага фальклору, яго змест і месца ў традыцыйнай культуры беларусаў.

РАЗДЗЕЛ 1. Пастаноўка корпуса ў беларускім традыцыйным танцы

Тэма 1.1. Пастаноўка корпуса

Практыкаванні для выпрацоўкі паставы корпуса: каля палкі і на сярэдзіне залы. Пастаноўка корпуса ў розных пазіцыях ног (вываратных і вольных).

Тэма 1.2. Пазіцыі ног у беларускім танцы

Асноўная пазіцыя ног (VI), вольныя I, II, III і IV пазіцыі. Вываратныя класічныя пазіцыі ног (I, II, III, V).

Тэма 1.3. Паставы рук у беларускім танцы

Зыходная пастава рук, I, II і III пазіцыі. Адмысловыя паставы рук: рукі, сагнутыя ў локцях, ляжаць на таліі; рукі перакрыжаваныя на грудзях; сагнутыя ў локцях рукі знаходзяцца за спінай (мужчынская); дзяўчына трымаецца за спадніцу ці фартух (жаночая) і інш. Дадзеныя паставы і іх варыяцыі.

РАЗДЗЕЛ 2. Музычна-рытмічнае развіццё

Тэма 2.1. Музычна-рытмічныя практыкаванні

Праслухоўванне і аналіз танцавальнай музыкі па розных крытэрыях (характар, тэмп, дынаміка).

Тэма 2.2. Развіваючыя харэаграфічныя гульні

Гульні, накіраваныя на развіццё пачуцця рытму, разумення характару, тэмпу і дынамікі музычнага твора. Гульні, якія развіваюць агульныя харэаграфічныя здольнасці.

12

РАЗДЗЕЛ 3. Засваенне асноўных хадоў і крокаў беларускага традыцыйнага танца

Тэма 3.1. Асноўныя крокі беларускай традыцыйнай харэаграфіі

Просты крок, просты крок з пад’ёмам на паўпальцы, бакавыя прыстаўныя крокі, прыпаданне, галоп, падскок.

Тэма 3.2. Асноўныя хады беларускай традыцыйнай харэаграфіі

Просты ход, пераменны, камбінаваны. Ход з вынасам нагі на паветра наперад на 45°. Спружыністы ход.

Тэма 3.3. Скачкі ў паветра

Скачкі з дзвюх ног на адну, з дзвюх на дзве, з адной на другую, з адной на адну ў вольных пазіцыях ног.

РАЗДЗЕЛ 4. Засваенне асноўных элементаў беларускага традыцыйнага танца

Тэма 4.1. Бег

Просты бег, пераменны, бег з ударамі абцасаў аб падлогу. Бег на месцы і ў малюнку.

Тэма 4.2. Прытупы і плясканні

Удары абцасамі аб падлогу ў такт музыкі. Трайны прытуп. Трайны прытуп з пераскокам. Плясканні ў далоні ў такт музыкі. Плясканні ў далоні ў простым рытмічным малюнку.

Тэма 4.3. Прысюды

Простыя і двайныя прысюды. Прысюды з адкрыццём нагі ў розных кірунках: назад, убок, наперад. Прысюды з разваротам корпуса. Прысюды на месцы і ў руху па малюнку.

II ГОД НАВУЧАННЯ

РАЗДЗЕЛ 1. Лексіка і малюнак беларускіх карагодаў

Тэма 1.1. Асноўныя хады карагодаў па колу

Паставы рук пры масавым выкананні. Просты і пераменны ход з абцаса па колу. Просты і пераменны ход з наска па колу. Крок з ударам абцаса аб падлогу па колу.

Тэма 1.2. Асноўныя хады карагодаў у калоне. Малюнак «ручаёк»

Практыкаванні, якія развіваюць навык захавання малюнка. Просты і пераменны ход з абцаса ў калоне. Просты і пераменны ход з наска ў калоне.

13

Крок з ударам абцаса аб падлогу ў калоне. Просты ход у малюнку «ручаёк» у такт музыкі.

Тэма 1.3. Перабудова з малюнка ў малюнак падчас выканання руху

Выкананне асноўных рухаў беларускіх традыцыйных танцаў у розных малюнках. Лінія. Кола. Паўкола. Дыяганаль. Пераход з малюнка ў малюнак. Шэн.

РАЗДЗЕЛ 2. Беларускія полькі

Тэма 2.1. Полькі «з дзвюх ног на дзве»

Вывучэнне полек «з дзвюх ног на дзве»: на месцы; з разваротам корпуса на 45°; з паваротам на 90°, 180°; у руху па малюнку.

Тэма 2.2. Полькі «з нагі на нагу»

Вывучэнне полек «з нагі на нагу»: на месцы; з разваротам корпуса на 45°; з паваротам на 90°, 180°; у руху па малюнку.

Тэма 2.3. Полькі «з адной нагі на дзве»

Вывучэнне полек «з адной нагі на дзве»: на месцы; з разваротам корпуса на 45°; з паваротам на 90°, 180°; у руху па малюнку.

Тэма 2.4. Полькі «з дзвюх ног на адну»

Вывучэнне полек «з дзвюх ног на адну»: на месцы; з разваротам корпуса на 45°; з паваротам на 90°, 180°; у руху па малюнку.

РАЗДЗЕЛ 3. Беларускія традыцыйныя парныя танцы

Тэма 3.1. Паставы рук у парных злучэннях

Падтрымка за адну руку, апушчаную ўніз. Скрыжаваныя наперадзе рукі. Падтрымка за паднятыя ўверх правыя рукі, левыя злучаныя перад сабой. Падтрымка пад локаць. Падтрымкі ў паставе тварам да твару, у адным кірунку і іх варыяцыі.

Тэма 3.2. Асноўныя хады ў пары

Просты ход, пераменны, камбінаваны. Ход з вынасам нагі на паветра наперад на 45°. Спружыністы ход. Хады ў пары ў розных злучэннях.

Тэма 3.3. Беларускія полькі ў пары

Полькі «з дзвюх ног на дзве», «з нагі на нагу», «з адной нагі на дзве», «з дзвюх ног на адну» ў пары на месцы і ў руху па малюнку ў розных злучэннях.

14

РАЗДЗЕЛ 4. Асноўныя элементы класічнага танца

Тэма 4.1. Пазіцыі ног у класічным танцы

Вываратныя пазіцыі ног (І, ІІ, V). Пастаноўка корпуса ў класічным танцы ў вываратных пазіцыях ног.

Тэма 4.2. Паставы рук у класічным танцы

Падрыхтоўчая пастава, I, II, ІІІ пазіцыі рук у вываратных пазіцыях ног.

Тэма 4.3. Port de bras

Перавод рук з падрыхтоўчай у І пазіцыю і назад. Перавод рук з І у ІІІ

і ІІ пазіцыі і назад. Перавод рук з ІІІ у ІІ пазіцыю і наадварот. Першае port de bras.

III ГОД НАВУЧАННЯ

РАЗДЗЕЛ 1. Познатрадыцыйныя беларускія танцы

Тэма 1.1. Асаблівасці выканання гарадскіх бытавых танцаў

Модульная структура гарадскіх бытавых танцаў. Гісторыя ўзнікнення гарадскіх бытавых танцаў.

Тэма 1.2. Асноўныя малюнкі і лексіка гарадскіх бытавых танцаў

Лексічны модуль пэўных гарадскіх бытавых танцаў (на выбар) у выкананні ў коле, у калонах, лініі і г. д. у характары дадзенага жанру.

Тэма 1.3. Гарадскія бытавыя танцы

Вывучэнне ўзораў гарадскіх бытавых танцаў «Падэспань», «Ойра», «Кракавяк».

Тэма 1.4. Асаблівасці выканання беларускіх кадрыляў

Адметныя асаблівасці кадрыляў: марфалагічныя, гістарычныя, стылістычныя. Структура кадрыляў: калены (штрофы, камплеты, пункты і інш.).

Тэма 1.5. Асноўныя малюнкі і лексіка кадрыляў

Простая, прамая, касая, крыжападобная, кругавая, лінейная, дыяганальная і іншыя тыпы кадрыляў. «Тоўстая» (8–16 пар) і «тонкая» (2–4 пары) кадрылі. Лексіка: просты крок, бег, прытупы, шасэ, вярчэнні ў пары і інш.

Тэма 1.6. Беларускія кадрылі

Вывучэнне ўзораў кадрыляў «Лянцей», «Грабоўская кадрыля», «Смаргонская кадрыля» і інш.

15

Тэма 1.7. Беларускія вальсы. Полька-вальс як адметнасць беларускай харэаграфіі

Асноўны крок вальса, просты і ў павароце. Полькі, якія выконваюцца ў памеры 3/4. Полька-вальс. Вальс як складовая частка іншых па жанру танцаў (кадрыля, гарадскія бытавыя).

РАЗДЗЕЛ 2. Беларускія традыцыйныя танцавальныя гульні

Тэма 2.1. Беларускія гульнёвыя карагоды

Вывучэнне гульнёвых карагодаў «А мы проса сеялі», «Верабей», «Пані Ксеня», «Падушачка» і інш.

Тэма 2.2. Беларускія народныя гульні

Вывучэнне народных гульняў «Дзяркач», «Кукушачка», «Разява», «Яшчур» і інш.

РАЗДЗЕЛ 3. Асноўныя рухі беларускіх традыцыйных танцаў

Тэма 3.1. Асноўныя элементы беларускага традыцыйнага танца «Лявоніха»

Асноўны ход на месцы і ў руху па малюнку. Прытупы. Галоп. Па-дэ- баск просты, з разваротам корпуса на 45°. Полька ў павароце і інш.

Тэма 3.2. Асноўныя элементы беларускага традыцыйнага танца «Лявоніха» ў пары

Асноўны ход на месцы, у руху па малюнку ў пары. Па-дэ-баск просты, з разваротам корпуса на 45° парай адзін да аднаго, «васьмёркай» са зменай месцамі. Полька дробная з нагі на нагу ў павароце парай. Шэн па колу і інш.

Тэма 3.3. Аўтэнтычны ўзор беларускага традыцыйнага танца «Лявоніха»

Развучванне харэаграфічнага ўзору любога рэгіёна Беларусі на выбар.

РАЗДЗЕЛ 4. Асноўныя элементы класічнага танца

Тэма 4.1. Практыкаванні каля палкі: plié па І пазіцыі

Demi plié па І пазіцыі тварам да палкі на 8 тактаў у музычным памеры 3/4. Grand plié па І пазіцыі тварам да палкі на 16 тактаў у музычным памеры 3/4.

Тэма 4.2. Практыкаванні каля палкі: relevé па І пазіцыі

Relevé тварам да палкі на 2 такты ў музычным памеры 2/4. Relevé тварам да палкі на 2 такты ў музычным памеры 2/4 з demi plié.

16

IV ГОД НАВУЧАННЯ

РАЗДЗЕЛ 1. Беларускія традыцыйныя танцы

Тэма 1.1. Ход з ударамі абцасаў аб падлогу

Удары абцасамі аб падлогу на месцы ў розных рытмічных малюнках. Спалучэнне простага кроку з ударамі абцасаў аб падлогу: тры крокі, адзін удар абцасам аб падлогу; адзін крок, адзін удар. Спалучэнне ходу з ударамі абцасаў аб падлогу з маленькім прысяданнем, паваротамі корпуса. Спружыністы крок з ударамі. Ход з ударамі абцасаў аб падлогу ў руху па малюнку ў розных напрамках.

Тэма 1.2. Бег з ударамі абцасаў аб падлогу

Бег з падняццем сагнутай у калене нагі наперад на месцы і ў руху па малюнку. Удар абцасам аб падлогу з пераскокам у такт і з-за такту. Спалучэнне бегу з падняццем сагнутай нагі наперад і ўдарамі абцасаў аб падлогу з пераскокам на месцы і ў руху па малюнку.

Тэма 1.3. Дробныя выстукванні ў беларускім характары

Удары нагамі аб падлогу, прытупы, саскокі, пераскокі. Дробныя хады, «трыножка». Выкананне дробных рухаў ног у розным рытмічным малюнку.

Тэма 1.4. Характэрныя паставы і рухі рукамі ў беларускім традыцыйным танцы

Пераводы рук з падставы ў падставу ў рытм музыкі. Прыўзніманне

іапусканне рук у той ці іншай паставе, прыўзніманне і апусканне рук разам

зплячыма.

Тэма 1.5. Лексічны склад беларускага традыцыйнага танца «Чобаты»

Вывучэнне хадоў, крокаў, прытупаў, дробных выстукванняў танца.

Тэма 1.6. Фальклорныя ўзоры беларускага традыцыйнага танца «Чобаты»

Вывучэнне некалькіх узораў, элементаў захаваных узораў танца (варыянты Гомельскай вобласці).

РАЗДЗЕЛ 2. Беларускія традыцыйныя танцы зімовага цыкла

Тэма 2.1. Асноўныя рухі беларускага традыцыйнага танца «Мяцеліца»

Трайная полька з адной нагі на другую наперад, убок і назад на месцы і ў руху па малюнку, у павароце. Трайны прытуп. Па-дэ-баск.

17

Тэма 2.2. Рухі рукамі ў пары з ручніком

Праца над сінхроннасцю выканання рухаў пары з ручніком. Варотцы парамі, утвораныя пры дапамозе ручніка. Рух па малюнку парамі, якія трымаюцца за ручнік.

Тэма 2.3. Аўтэнтычныя ўзоры беларускага традыцыйнага танца

«Мяцеліца»

Вывучэнне беларускага традыцыйнага танца «Мяцеліца» з ручнікамі з узораў Брэсцкай, Віцебскай ці Магілёўскай абласцей (на выбар).

Тэма 2.4. Тэхніка і манера выканання беларускага традыцыйнага танца «Мяцеліца»

Праца над тэхнічнасцю, сінхроннасцю выканання. Праца над манерай і артыстычнасцю выканання танца.

РАЗДЗЕЛ 3. Асноўныя элементы класічнага танца

Тэма 3.1. Практыкаванні каля палкі: plié i relevé па І, ІІ, V пазіцыях

Demi plié тварам да палкі па І, ІІ, V пазіцыях на 8 тактаў у музычным памеры 3/4. Relevé па І, ІІ, V пазіцыях тварам да палкі. Спалучэнне plié

i relevé.

Тэма 3.2. Практыкаванні каля палкі: battement tendu па І пазіцыі

ўбок

Вывучэнне адкрыцця і закрыцця нагі ўбок па правілах battement tendu тварам да палкі на 2 такты ў памеры 2/4.

Тэма 3.3. Практыкаванні каля палкі: battement tendu jeté па І пазіцыі ўбок

Вывучэнне рэзкага пад’ёму нагі на 35° на паветра з палажэння pointé. Вывучэнне адкрыцця і закрыцця нагі праз battement tendu. Battement tendu jeté тварам да палкі на 4 такты ў памеры 2/4 праз палажэнне pointé.

РАЗДЗЕЛ 4. Музычна-рытмічнае развіццё

Тэма 4.1. Праслухоўванне і аналіз танцавальнай музыкі: характар і дынаміка

Параўнанне рознай па характару і дынаміцы танцавальнай беларускай народнай музыкі.

Тэма 4.2. Праслухоўванне і аналіз танцавальнай музыкі: тэмп і рытм

Параўнанне рознай па тэмпу і рытму танцавальнай беларускай народнай музыкі.

18

Тэма 4.3. Харэаграфічныя практыкаванні, накіраваныя на развіццё пачуцця рытму

Практыкаванні і танцавальныя гульні, якія развіваюць пачуццё рытму.

V ГОД НАВУЧАННЯ

РАЗДЗЕЛ 1. Вярчэнні і прысядкі

Тэма 1.1. Прысядкі па VI пазіцыі

Практыкаванні-падрыхтоўка да прысядак каля палкі (тварам да палкі). Прысядка па VI пазіцыі на сярэдзіне зала. Прысядка на кожную долю музыкі і ў рытмічных малюнках.

Тэма 1.2. Прысядкі па І пазіцыі

Практыкаванні-падрыхтоўка да прысядак каля палкі (тварам да палкі). Прысядка па I пазіцыі на сярэдзіне залы. Прысядка на кожную долю музыкі і ў рытмічных малюнках.

Тэма 1.3. Прысядкі з вынасам нагі на абцас

Прысядка па VІ пазіцыі з вынасам нагі на абцас наперад. Прысядка па І пазіцыі з вынасам нагі на абцас убок.

Тэма 1.4. Прысядкі з вынасам нагі на паветра

Прысядка па І пазіцыі з вынасам нагі на паветра на 45° з выцягнутым і скарочаным пад’ёмам. Прысядка па І пазіцыі з вынасам нагі на паветра на 90° з выцягнутым і скарочаным пад’ёмам.

Тэма 1.5. Падрыхтоўка да вярчэнняў

Практыкаванні, якія рыхтуюць да вярчэнняў, каля палкі і на сярэдзіне

залы.

Тэма 1.6. Тэхніка выканання беларускіх полек у павароце

Полькі з дзвюх ног на дзве, з адной на дзве, з дзвюх на адну, з адной на другую ў павароце на месцы і ў руху па дыяганалі.

Тэма 1.7. Тэхніка вярчэння на месцы

Полькі ў павароце на месцы. Абертас. Скачкі ў паветра ў павароце (дзяўчаты — падціскаючы ногі, хлопцы — на прамых нагах).

Тэма 1.8. Тэхніка вярчэння ў прасоўванні

Падскокі ў павароце па дыяганалі. Бег у павароце па дыяганалі. Полькі ў павароце па дыяганалі.

19

Тэма 1.9. Вярчэнні па VI пазіцыі з дзвюх ног на адну

Вярчэнне на месцы па VI пазіцыі en dehors. Вярчэнне на месцы па VI пазіцыі en dedance.

РАЗДЗЕЛ 2. Асноўныя элементы беларускай народна-сцэнічнай харэаграфіі

Тэма 2.1. Малыя і вялікія прысяданні каля палкі ў беларускім характары

Засваенне асноўных элементаў практыкавання і складанне вучэбнай камбінацыі каля палкі. Аснова камбінацыі — асноўныя рухі з танца «Журавель».

Тэма 2.2. Тэхніка пад’ёму на паўпальцы каля палкі ў беларускім характары

Засваенне асноўных элементаў практыкавання і складанне вучэбнай камбінацыі каля палкі. Аснова камбінацыі — асноўныя рухі з танца «Крыжачок».

Тэма 2.3. Практыкаванне для ступні каля палкі ў беларускім характары

Засваенне асноўных элементаў практыкавання і складанне вучэбнай камбінацыі каля палкі. Аснова камбінацыі — асноўныя рухі з танца «Лявоніха».

РАЗДЗЕЛ 3. Асноўныя элементы класічнага танца

Тэма 3.1. Практыкаванні каля палкі: battement tendu па І пазіцыі наперад і назад

Засваенне руху тварам да палкі ў памеры 2/4 на 2 такты.

Тэма 3.2. Практыкаванні каля палкі: battement tendu jeté

па І пазіцыі наперад і назад

Засваенне руху тварам да палкі ў памеры 2/4 на 2 такты. Piqué.

Тэма 3.3. Практыкаванні каля палкі: battement tendu, battement tendu jeté па V пазіцыі ўбок

Засваенне руху тварам да палкі ў памеры 2/4 на 2 такты.

Тэма 3.4. Практыкаванні каля палкі: battement tendu, battement tendu jeté па V пазіцыі наперад і назад

Засваенне руху тварам да палкі ў памеры 2/4 на 2 такты.

20