
- •Cicтэма адкрытага навучання
- •Тэма 1. Беларуская мова ў сістэме славянскіх моў Лекцыя 1.Прадмет, метады и задачы курса “Беларуская мова (спецыяльная лексіка)”. Вывучэнне курса ў сістэме Адкрытая адукацыя.
- •Агульныя звесткі пра славянскія мовы
- •Асаблівасці ўтварэння і развіцця беларускай літаратурнай мовы
- •Аб’ект фанетыкі і яе асноўныя дысцыпліны
- •Фаналогія і арфаграфія. Графіка беларускай мовы
- •Паняцце транскрыпцыі
- •Паняцце арфаэпіі. Вымаўленне галосных
- •Вымаўленне зычных
- •Кантрольныя пытанні
- •Лекцыя 3. Марфалагічныя асаблівасці беларускай мовы. Назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе, прыслоўе. Службовыя часціны мовы
- •Назоўнік і яго лексіка-граматычныя разрады
- •Катэгорыя роду
- •Катэгорыя ліку
- •Катэгорыя склону.
- •Прыметнік
- •Лічэбнік
- •Займеннік
- •Дзеяслоў Агульная характарыстыка дзеяслова і яго трыванні
- •Катэгорыі стану, пераходнасці, зваротнасці дзеяслова
- •Катэгорыя ладу
- •Катэгорыя часу
- •Катэгорыі асобы, ліку і роду дзеяслова
- •Спражэнне дзеясловаў
- •Дзеепрыметнік
- •Інфінітыў і дзеепрыслоўе
- •Прыслоўе
- •Службовыя часціны мовы
- •Часціцы і мадальныя словы
- •Выклічнікі і гукапераймальныя словы
- •Кантрольныя пытанні
- •Лекцыя 4. Стылістыка. Культура маўлення кіраўніка
- •Стылістычнае чляненне мовы
- •Культура маўлення і яе асноўныя кампаненты
- •Дакладнасць, лагічнасць і дарэчнасць маўлення
- •Чысціня, выразнасць і багацце маўлення
- •Кантрольныя пытанні
- •Лекцыя 5. Дзелавыя зносіны кіраўніка
- •Пісьмовыя дакументы ў сферы дзелавых зносін
- •Віды аргументацыі ў дзелавых зносінах
- •Кантрольныя пытанні
- •Тэма 3. Спецыяльная лексіка беларускай мовы (тэрміналогія) Лекцыя 6. Паняцце аб спецыяльнай лексіцы і тэрміналогіі. Праблемы развіцця і функцыянавання сучаснай беларускай тэрміналогіі
- •Кантрольныя пытанні
- •Лекцыя 7. Гістарычныя вытокі фарміравання беларускай тэрміналогіі
- •Кантрольныя пытанні
- •Кантрольныя пытанні
- •Лекцыя 9. Асаблівасці развіцця беларускай тэрміналогіі ў савецкі перыяд. Сучасны стан развіцця.
- •Лекцыя 10. Характарыстыка сучаснай беларускай тэрміналогіі паводле паходжання
- •Лекцыя 11. Граматычная характарыстыка сучаснай беларускай тэрміналогіі
- •Кантрольныя пытанні
- •Лекцыя 12. Семантычная характарыстыка сучаснай беларускай тэрміналогіі
- •Кантрольныя пытанні
- •Лекцыя 13. Задачы ўпарадкавання сучаснай беларускай тэрміналогіі
- •Кантрольныя пытанні
- •Лекцыя 14. Інтэрнацыяналізацыя і міжнародная уніфікацыя сучаснай тэрміналогіі
- •Кантрольныя пытанні
- •Экзаменацыйныя пытанні
- •Літаратура
- •Антанюк Любоў Адамаўна
- •220007, Г. Мiнск, вул. Маскоўская, 17.
Спражэнне дзеясловаў
З улікам асабовых канчаткаў дзеясловаў выдзяляюцца два тыпы спражэння (змяненне па асобах і ліках у цяперашнім і будучым часе абвеснага ладу, а ў прошлым часе – і па родах) -- першае і другое, якія прасцей за ўсё вызначаць па канчатках 2-й асобы адзіночнага ліку і 3-й асобы множнага ліку.Так, для дзеясловаў першага спражэння характэрны адпаведныя канчаткі-еш (-эш, -аш) і -уць (-юць),а для дзеясловаў 2-га спражэння -- канчаткі-іш (-ыш) і –аць (-яць). Вызначыць тыпы спражэння можна і на аснове інфінітыўных форм дзеяслова: да 2-га спражэння адносяцца дзеясловы на-іць (-ыць), а таксама дзеясловыгнаць, спаць, стаць,належаць, баяцца, дзеясловы на-ець (-эць),каліе (э)не знаходзяцца ў першай асобе адзіночнага ліку цяперашняга часу пад націскам (параўн.:глядзець – гляджу,гарэць – гару іінш.). Усе астатнія дзеясловы належаць да першага спражэння.
Такім чынам, для дзеясловаў першага і другога спражэння характэрны наступныя канчаткі (гл.: БЕЛАРУСКАЯ ГРАМАТЫКА 1994, 202).
Лік |
Асоба |
Канчаткі 1-га спражэння |
Канчаткі 2-га спражэння |
Адзіночны |
1-я. 2-я 3-я |
-у -ю -еш -эш -аш -е -э -а |
-у –ю -іш –ыш -іць -ыць |
Множны |
1-я 2-я 3-я |
-ем -эм -ём -ом -ам -еце -эце -яце -яцё -уць -юць |
-ім –ым -іце –ыце -аць -яць |
Канчаткі абодвух тыпаў спражэння маюць дзеясловы бегчы, есці, даць, якія называюцца разнаспрагальнымі.
Дзеепрыметнік
Дзеепрыметнікі звычайна адносяць да дзеяслоўных форм са значэннем прыкметы, якая праяўляецца ў часе (працэсуальная прыкмета). Значэнне прыкметы і часу робяць гэтую форму дзеяслоўна-іменнай, што падмацоўваецца наяўнасцю ў дадзеный форме дзеяслоўных катэгорый часу, трывання , стану і іменных катэгорый роду, ліку, склону. Дзеепрыметнікі адрозніваюцца ад дзеясловаў тым, што не маюць форм асобы і ладу, а ад прыметнікаў тым, што не маюць формаў суб’ектыўнай ацэнкі. Дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу могуць мець кароткія формы (параўн.:кніга прачытанаі інш.), якія , аднак, малаўжывальныя ў сучаснай беларускай мове (параўн.: ЛЯОНЧАНКА 1957, 25), хаця раней (у старабеларускай мове) яны даволі шырока выкарыстоўваліся ў якасці прэдыкатываў (гл.: ЖУРАЎСКІ 1967, 280).
Дзеепрыметнікі незалежнага стану характарызуюць таго, хто (што) утварае дзеянне (параўн.: знікшы незнаёмец, набалелае пытаннеі інш.), залежнага стану -- таго, хто (што) падлягае дзеянню (параўн.:засеянае поле, адамкнутыя дзверыі інш.). Дзеепрыметнікі незалежнага і залежнага стану з суфіксамі -уч (-юч), -ач (-яч), -ем (-ом), -ім, -ш-, -уш- , якія з’яўляюцца прадуктыўнымі ў рускай мове, гэтаксама як і зваротныя дзеепрыметнікі, малаўжывальныя ў сучаснай беларускай літаратурнай мове. На месцы такіх дзеепрыметнікаў рускай мовы ў беларускай мове могуць ужывацца даданыя сказы (параўн.:танцующий кавалер – кавалер, які танцуеі да т.п.), прыметнікі (параўн.:воображаемый сюжет – уяўны сюжэті да т.п.), назоўнікі (параўн.:будущее человечества – будучынячалавецтваі да т.п.), дзеясловы (параўн.:загоревшийся костёр ярко светил – вогнішчазагарэлася і ярка свяцілаі да т.п.), развітыя прыдаткі (параўн.:витамины, стимулирующиеактивность – вітаміны – стымулятары актыўнасціі да т. п.) і інш. (гл.: СУЧАСНАЯ БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРНАЯ МОВА 1997, 193 – 194). Найбольш ужывальнымі ў беларускай мове з’яўляюцца дзеепрыметнікі прошлага часу залежнага і незалежнага стану з суфіксамі-л-, -н-, -ан-, -ен-, -т-(параўн.:пажоўклы лес, поле было ўзарана, зачараваныхлопчык, вандроўнік быў стомлены падарожжам, закрыты тварі інш.), якія выступаюць у ролі азначэнняў і прэдыкатываў. Пераважна азначальная функцыя дзеепрыметнікаў спрыяла іх пераходу ў прыметнікі, калі на першы план выступае не працэсуальная прыкмета, а якасная, што часцей за ўсё ўзнікае пры метафарычным ужыванні дзеепрыметнікаў незалежнага стану з суфіксам-л-і дзеепрыметнікаў залежнага стану з суфіксамі-н-, -ан-,-ен-, -т-(параўн.:заляжалы тавар, стрыманы чалавек, сасмаленая палка, неабжытаяспадчына і інш.). Пры ўжыванні дзеепрыметнікаў разам з паясняльнымі словамі ўтвараецца дзеепрыметнае словазлучэнне, сінтаксічна непадзельная адзінка, якая выконвае ў сказе функцыю аднаго яго члена – азначэння.