Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Беларускае мовазнаўства (БЯЛ-11)

.docx
Скачиваний:
50
Добавлен:
04.03.2016
Размер:
20.99 Кб
Скачать

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Пратакол пасяджэння кафедры агульнага і прыкладнога мовазнаўства

ад «23» верасня 2013 г. № 2

Заг. кафедры агульнага і прыкладнога мовазнаўства

______________ Д. С. Томчык

Пытанні да экзамену ў зімовую залікова-экзаменацыйную сесію па курсе «Беларускае мовазнаўства» для студэнтаў 1 курса факультэта славянскіх і германскіх моў дзённай формы навучання спецыяльнасці “Беларуская мова і літаратура” (БЯЛ-11)

  1. Мовазнаўства як навуковая дысцыпліна. Агульнае і прыватнае мовазнаўства. Асноўныя праблемы агульнага мовазнаўства. Сувязь мовазнаўства з іншымі навукамі.

  2. Прырода і сутнасць мовы. Функцыі мовы.

  3. Формы існавання мовы. Літаратурная мова і дыялекты. Нормы літаратурнай мовы.

  4. Мова і мысленне. Суадносіны мовы і мыслення. Функцыі мовы ў дачыненні да мыслення. Адрозненне мовы і мыслення.

  5. Мова і маўленне.

  6. Стылістычныя адрозненні ў мове. Функцыянальныя стылі мовы.

  7. Мова як адмысловая знакавая сістэма. Функцыя знакаў. Семіётыка.

  8. Сістэма і структура мовы. Адносіны паміж элементамі мовы. Раздзелы мовазнаўства.

  9. Фаналогія як раздзел мовазнаўства. Фанетыка і фанеміка як раздзелы фаналогіі.

  10. Паняцце пра гук мовы. Тры аспекты вывучэння гукаў мовы: акустычны (фізічны), артыкуляцыйны (анатамічна-фізіялагічны), функцыйны (лінгвістычны). Маўленчы апарат чалавека і яго характарыстыка.

  11. Класіфікацыі гукаў мовы. Акустычныя, артыкуляцыйныя і функцыянальныя адрозненні паміж галоснымі і зычнымі гукамі. Артыкуляцыйная характарыстыка гукаў.

  12. Кансанантызм. Класіфікацыя зычных гукаў (паводле ўдзелу голасу і шуму, спосабу і месца ўтварэння, адсутнасці або наяўнасці палаталізацыі, паводле назальнасці і працягласці).

  13. Вакалізм. Класіфікацыя галосных гукаў паводле руху языка, удзелу губ і насавой/ротавай поласці.

  14. Фанетычны падзел маўленчай плыні. Фанетычныя адзінкі вуснага маўлення (фраза, маўленчы такт, фанетычнае слова, склад) і іх сутнасць. Клітыкі (праклітыкі, энклітыкі).

  15. Склад. Артыкуляцыйная (экспіраторная) і акустычная (санорная) тэорыі склада. Тыпы складоў. Складападзел.

  16. Націск. Тыпы слоўнага націску: дынамічны (сілавы), музычны (танічны), колькасны (квантытатыўны), змешаны. Свабодны і несвабодны. Рухомы і нерухомы націск. Асноўны націск і пабочны.

  17. Інтанацыя. Кампаненты інтанацыі: мелодыка, інтэнсіўнасць, тэмбр, тэмп, паўза, працягласць, націск і іх сутнасць.

  18. Фанетычныя змены. Камбінаторныя і пазіцыйныя гукавыя змены. Пазіцыйныя змены і іх характарыстыка.

  19. Камбінаторныя змены і іх характарыстыка: акамадацыя, асіміляцыя, дысіміляцыя, дыярэза, эпентэза, пратэза, сцяжэнне гукаў, метатэза.

  20. Лексікалогія як раздзел мовазнаўства. Агульная і прыватная, апісальная і гістарычная лексікалогія. Лексікалогія і іншыя раздзелы мовазнаўства.

  21. Слова як асноўная адзінка мовы. Сутнасць слова як знака мовы. Адрозненне слова ад фанемы, марфемы.

  22. Лексічнае значэнне слова. Складнікі лексічнага значэння (дэнатат, канатат). Паняцце як катэгорыя логікі, яго першаснасць у дачыненні да слова.

  23. Сістэмнасць у лексікалогіі. Родава-відавыя адносіны ў сістэме лексікі. Лексічныя мікрасістэмы (сінанімія, антанімія, аманімія). Значнасць слова.

  24. Тыпы лексічных значэнняў слова. Монасемія і полісемія слова. Аманімія.

  25. Сінанімія. Сінанімічны рад. Лексічныя дублеты (абсалютныя сінонімы). Эўфемізмы. Паранамазія. Семантычнае падабенства і супрацьпастаўленне слоў.

  26. Матывацыя ў найменні слоў. Сувязь назваў слоў са з’явай рэчаіснасці.

  27. Фразеалогія як раздзел мовазнаўства. Фразеалагізм як аб’ект фразеалогіі. Падзел фразеалагізмаў паводле семантычнай злітнасці (зрашчэнні, ідыёмы, адзінствы), паводле структуры (са структурай словазлучэння, сказа).

  28. Лексікаграфія як раздзел практычнага мовазнаўства. Тыпы слоўнікаў. Будова слоўнікавага артыкула ў тлумачальным слоўніку.

  29. Марфеміка як раздзел мовазнаўства. Марфема як аб’ект вывучэння марфемікі. Прыметы марфемы. Тыпы марфем паводле значэння (каранёвыя і афіксальныя). Тыпы афіксаў паводле функцыі: словаўтваральныя, формаўтваральныя і сінкрэтычныя (словаформаўтваральныя).

  30. Тыпы афіксаў паводле месца адносна кораня: прэфіксы, інфіксы, постфіксы. Паняцце пра нулявыя афіксы (флексіі і суфіксы). Іншыя тыпы афіксаў: інтэрфіксы, конфіксы (цыркумфіксы), трансфіксы.

  31. Аснова слова. Вытворная і невытворная аснова. Аснова словазмянення і формаўтварэння. Словаўтваральная аснова. Словаўтварэнне. Сувязь словаўтварэння з лексікалогіяй і граматыкай. Асноўныя спосабы словаўтварэння.

  32. Граматыка як раздзел мовазнаўства. Агульная і прыватная, апісальная і гістарычная граматыка. Сувязь граматыкі з іншымі раздзеламі мовазнаўства.

  33. Граматычнае значэнне: яго сутнасць. Граматычная форма і граматычная катэгорыя. Асноўныя адзінкі граматыкі: форма слова, словазлучэнне і сказ.

  34. Спосабы (сродкі) выражэння граматычных значэнняў: сінтэтычныя і аналітычныя. Паняцце пра сінтэтычны і аналітычны лад мовы.

  35. Марфалогія як раздзел граматыкі. Аб’ект вывучэння марфалогіі. Граматычная форма слова як адзінства граматычных значэнняў і сродкаў яго выражэння. Словаформы і розныя словы.

  36. Часціны мовы як лексіка-граматычныя класы слоў. Асноўныя прынцыпы класіфікацыі часцін мовы (лексічны, граматычны і лексіка-граматычны спосаб). Сістэма часцін мовы сучаснай беларускай мовы.

  37. Сінтаксіс як раздзел граматыкі. Аб’ект вывучэння сінтаксісу. Суадноснасць катэгорый сінтаксісу (членаў сказа) і катэгорый марфалогіі (часцін мовы).

  38. Асноўныя віды сінтаксічнай сувязі (злучальная і падпарадкавальная). Асноўныя тыпы падпарадкавальнай сувязі ў мовах свету (дапасаванне, кіраванне, прымыканне, змыканне, ізафет, інкарпарацыя).

  39. Словазлучэнне. Злучальныя і падпарадкавальныя словазлучэнні. Іменныя, дзеяслоўныя і прыслоўныя словазлучэнні. Мадэлі словазлучэнняў.

  40. Сказ. Прэдыкатыўнасць як найважнейшая прымета сказа і яе кампаненты (катэгорыя мадальнасці і сінтаксічнага часу). Іншыя прыметы сказа.

  41. Члены сказа. Марфалагізаваныя і немарфалагізаваныя члены сказа.

  42. Узнікненне мовы і паходжанне канкрэтных моў. Натуралістычныя тэорыі ўзнікнення мовы (гукапераймальная і выклічнікавая). Сацыяльныя тэорыі паходжання мовы (тэорыя грамадскай дамоўленасці, працоўная тэорыя).

  43. Асноўныя класіфікацыі моў свету (арэальная, функцыянальная). Генеалагічная класіфікацыя моў. Паняцце пра параўнальна-гістарычны метад. Асноўныя крытэрыі вызначэння роднасці моў.

  44. Прынцыпы падзелу моў на сем’і, групы і падгрупы. Індаеўрапейская сям’я моў. Славянская група моў і яе падгрупы.

  45. Марфалагічная класіфікацыя моў. Асноўныя тыпы моў: флексійны, аглюцынацыйны, ізаляваны (каранёвы, аморфны) і полісінтэтычны (інкарпарацыйны). Беларуская мова як флексійная мова сінтэтычнага ладу. Арэальная класіфікацыя моў.

  46. Графіка і арфаграфія. Паняцце арфаграмы. Прынцыпы арфаграфіі (фанетычны, марфалагічны, традыцыйны і дыферанцыйны, граматычны).

Складальнік:

загадчык кафедры,

старшы выкладчык Д. С. Томчык