Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Белорусский язык-3.doc
Скачиваний:
23
Добавлен:
04.03.2016
Размер:
103.94 Кб
Скачать

II. Змест дысцыпліны «Беларуская мова: спецыяльная лексіка»

Раздзел I. Прадмет, метады і задачы курса «Беларуская мова: спецыяльная лексіка»

Уяўленне аб беларускай мове ў сістэме славянскіх моў. Мовы свету, генетычна-роднасныя моўныя сем’і, індаеўрапейская моўная сям’я;

моўныя групы, славянская моўная група. Асаблівасці ўтварэння і развіцця беларускай літаратурнай мовы.

Беларуская літаратурная мова на сучасным этапе. Структура беларускай мовы і навукі пра яе. Мова і маўленне.

Раздзел II. Фанетычныя, арфаэпічныя, граматычныя, лексічныя, стылістычныя і іншыя асаблівасці сучаснай беларускай мовы.

Тэма 1. Асаблівасці фанетычнай сістэмы сучаснай беларускай мовы. Беларуская графіка. Нормы сучаснага беларускага вымаўлення

Гукавы склад беларускай мовы. Асноўныя правілы вымаўлення галосных і зычных, спалучэнне гукаў у моўнай плыні. Гукі і літары, асаблівасці беларускай графікі. Інтанацыйныя асаблівасці афіцыйна-справавога тэксту. Культура вуснага маўлення. Прынцыпы і нормы сучаснага беларускага правапісу. Фаналогія і арфаграфія. Вымаўленне і правапіс галосных. Вымаўленне і правапіс зычных.

Тэма 2.Марфалагічныя асаблівасці беларускай мовы. Назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеялоў, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе, прыслоўе. Службовыя часціны мовы.

Семантычныя, камунікатыўныя і граматычныя асаблівасці назоўнікаў як моўных сродкаў выражэння прадметнасці. Асаблівасці выкарыстання і правапісу назоўнікаў розных скланенняў. Рознаскланяльныя назоўнікі. Асаблівасці колькасна-іменных спалучэнняў і іх скланенне. Склонавыя формы імён і прозвішчаў.

Семантычныя, камунікатыўныя і граматычныя асаблівасці прыметнікаў як моў-ных сродкаў выражэння непрацэсуальнай прыметы. Асаблівасці скланення і выкарыстання беларускіх прыметнікаў. Выкарыстанне і ўтварэнне форм вышэйшай і найвышэйшай ступеней параўнання прымет-нікаў. Субстантывацыя прыметнікаў.

Семантычныя, камунікатыўныя і граматычныя асаблівасці лічэбнікаў як слоў з колькасна-лікавым значэннем. Выкарыстанне склонавых форм лічэбнікаў ў кантэксце, скланенне лічэбнікаў. Асбалівасці спалучэння лічэбнікаў з назоўнікамі ў беларускай мове.

Семантычныя, камунікатыўныя і граматычныя адметнасці займеннікаў як слоў з "замяняльнай", "указальнай функцыяй", як моўнага сродку лагічнай і сінтаксічнай арганізацыі тэксту. Асаблівасці скланення і выкарыстання беларускіх займеннікаў.

Семантычныя, камунікатыўныя і граматычныя асаблівасці дзеяслова як моўнага сродка выражэння дзеянння, працэсу. Асаблівасці формазмянення і выкарыстання дзеясловаў. Шматзначнасць і сінаніміка дзеяслоўных формаў.

Семантычныя, камунікатыўныя і граматычныя асаблівасці дзеепрыметнікаў як моўных сродкаў выражэння працэсуальнай прыметы. Асаблівасці ўтварэння і ўжывання дзеепрыметнікаў ў беларускай мове. Сродкі замены не ўласцівых беларускай мове дзеепрыметнікаў пры перакладзе з рускай мовы.

Семантычныя, камунікатыўныя і граматычныя асаблівасці дзеепрыслоўяў як моўных сродкаў выражэння дадатковага, пабочнага дзеяння. Асаблівасці ўтварэння і выкарыстання дзеепрыслоўяў.

Семантычныя, камунікатыўныя і граматычныя асаблівасці прыслоўяў як моўнага сродку выражэння прыметы дзеяння. Асаблівасці выкарыстання і правапісу прыслоўяў. Ступені параўнання прыслоўяў.

Камунікатыўныя і тэкставыя асаблівасці нязменных часцін мовы. Асаблівасці выкарыстання прыназоўнікаў у беларускай мове. Пераход прыназоўнікавых форм назоўнікаў у прыслоўі. Роля злучнікаў у тэксце. Роля часціц ў тэксце. Правапіс часціц.

Тэма 3. Стылістыка. Культура маўлення кіраўніка.

Стылістычнае чляненне мовы, асноўныя стылістычныя сродкі мовы, культура маўлення і яе асноўныя кампаненты, дакладнасць, лагічнасць і дарэчнасць маўлення. Чысціня, багацце і выразнасць маўлення.

Тэма 4. Лексікалогія.

Асаблівасці лексікі беларускай мовы паводле паходжання, сістэмнай арганізацыі, сфер выкарыстання, функцыянальнай прыналежнасці

Тэма 5. Фразеалогія.

Фразеалагізмы. Іх значэнне і ўжыванне. Прыказкі. Прымаўкі. Крылатыя выразы.

Раздзел III. Спецыяльная лексіка беларускай мовы (тэрміналогія)

Тэма 1. Паняцце аб спецыяльнай лексіцы і тэрміналогіі. Праблемы развіцця і функцыянавання сучаснай беларускай тэрміналогіі.

Важнасць вызначэння сутнасці паняццяў "спецыяльная лексіка", "тэрмін", "тэрміналогія", "наменклатурная назва" для вызначэння месца спецыяльнай лексікі, тэрміналогіі, наменклату-ры ў сістэме лексічных сродкаў мовы. Спробы вызначэння сутнасці гэтых паняццяў ад старажытнагрэчаскай традыцыі часоў Платона да нашага часу. Суаднесенасць са строгай дэфініцыяй, спецыяльная сфера выкарыстання, сістэмнасць тэрміналогіі, адрозненне і падабенства гэтых прымет з прыметамі агульнаўжывальных слоў. Адметныя рысы тэрміналогіі. Два асноўныя падыходы да вызначэння месца тэрміналогіі ў лексічнай сістэме мовы. Ці супрацьпастаўлена спецыяльная лексіка агульнаўжывальнай?

Роля пісьмовай традыцыі, наяўных лексічных, словаўтваральных, лексіка-семантычных сродкаў, дзяржаўнай моўнай палітыкі ў выкананні сучаснымі літаратурнымі мовамі навуковых, адукацыйных, культурных функцый.

Агульнасць асноўных моўных заканамернасцей утварэння і крыніц фарміравання тэрміналогіі і агульнаўжывальнай лексікі. Асновы станаўлення і развіцця спецыяльнай лексікі нацыянальнай мовы. Узнікненне пісьменства на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Помнікі матэрыяльнай культуры XI-XII стагоддзяў з надпісамі. Справавыя запісы і прыватныя лісты на бяросце (берасцяныя граматы) як сведчанне шырокага выкарыстання пісьменства сярод насельніцтва старажытных беларускіх зямель і выпрацоўкі элементаў афіцыйна-справавога стылю. Старажытныя рукапісныя кнігі. Культурна-асветніцкая спадчына Кірылы Тураўскага, Клімента Смаляціча, Аўрамія Смаленскага, Ефрасінні Полацкай. Шырокае адлюстраванне беларускамоўных асаблівасцей насельніцтва Полацкага і Тураўскага княстваў у пісьмовых помніках XIII стагоддзя. Я.Ф.Карскі аб этнагенезе беларусаў і старажытным перыядзе фарміравання беларускай мовы.

Раздзел IV. Сінтаксіс

Словазлучэнне. Тыпы словазлучэнняў Віды сувязі слоў у словазлучэннях.

Агульная характарыстыка сказаў. Тыпы сказаў. Двухсастаўны сказ. Ускладнены сказ. Аднасастаўны сказ. Непадзельныя і няпоўныя казы. Складаны сказ. Тыпы складаных сказаў.