Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Бел мова задание КР

.doc
Скачиваний:
57
Добавлен:
24.02.2016
Размер:
225.79 Кб
Скачать

Установа адукацыі

“Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

інфарматыкі і радыёэлектронікі”

Кафедра агульнаадукацыйных дысцыплін ФДП і ПА

беларуская мова (культура маўлення) :

Метадычныя рэкамендацыі і кантрольныя заданні для студэнтаў-завочнікаў І курса БДУІР

Мінск, 2015

Метадычныя рэкамендацыі

да выканання кантрольных заданняў

Кантрольныя заданні падрыхтаваны ў адпаведнасці з патрабаваннямі вучэбнай праграмы “Беларуская мова : культура маўлення”, зацверджанай рэктарам установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі” Батурам М. П. ___________ 2013, рэгістрацыйны № ___________/вуч., і прызначаюцца студэнтам-завочнікам І курса БДУІР.

Складальнікі: А. А. Албут і І. В. Наўроцкая – выкладчыкі кафедры агульнаадукацыйных дысцыплiн установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі”.

Кантрольныя заданні накіраваны на свядомае авалоданне сістэмай арфаэпічных, фанетычных, арфаграфічных, лексічных, граматычных і стылістычных сродкаў беларускай мовы адэкватна мэце і тэме выказвання або сітуацыі прафесійных ці справавых зносін. Выкананне заданняў будзе садзейнічаць авалоданню і павышэнню культуры маўлення, спрыяць фарміраванню камунікатыўна развітай асобы, здольнай наладжваць кантакты на нацыянальнай мове, разбірацца ў тэарэтычных і практычных праблемах функцыянавання сродкаў беларускай літаратурнай мовы.

Выкананне кантрольнай работы па беларускай мове дапаможа студэнтам адэкватна перакладаць і рэферыраваць навуковыя, спецыяльныя і службовыя тэксты з рускай мовы на беларускую і наадварот з улікам стылістычнай прыналежнасці і своеасаблівасці іх лексіка-граматычнай будовы, дазволіць палепшыць арфаграфічную і пунктуацыйную граматнасць, набыць навыкі і ўменні правільнага беларускага маўлення, пісьменнага афармлення справавых лістоў і афіцыйных дакументаў.

Пры падрыхтоўцы кантрольнай работы студэнту неабходна пазнаёміцца з прапанаваным спісам літаратуры, знайсці патрэбныя падручнікі і дапаможнікі, вывучыць правілы адпаведных раздзелаў і толькі тады прыступаць да выканання пэўнага задання кантрольнай работы. Асаблівую ўвагу неабходна звярнуць на афармленне дакументацыі па-беларуску, а таксама на пераклады. Бясспрэчна, самая складаная частка кантрольнай работы – пераклады, паколькі тэксты, як правіла, насычаны тэрмінамі, устойлівымі спалучэннямі слоў, дзеепрыметнымі і дзеепрыслоўнымі словазлучэннямі, пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі, складаным сінтаксісам. Галоўная задача студэнта пры перакладзе – зрабіць яго не толькі дакладным, але і адэкватным мэце і задуме аўтара (гэта значыць перадаць кожнае слова ў кантэксце, а не паасобку).

Важна, што пры перакладзе з некалькіх магчымых слоў неабходна выбраць тое, якое адпавядае кантэксту, стылёвай накіраванасці твора. Напрыклад, для перакладу прапануецца выраз “лица, поступающие на работу на железнодорожный транспорт”. Руска-беларускі слоўнік прапануе да слова “лицо” наступныя адпаведнікі: “твар”, “асоба”. У дадзеным выпадку слова “лицо” мае лексічнае значэнне ‘человек, личность’ і ў гэтым значэнні перакладаецца як “асоба”. Такім чынам па-беларуску выраз гучыць так: “асобы, якія паступаюць на работу на чыгуначны транспарт” – менавіта такі моўны выклад адпавядае кантэксту.

У сувязі з існаваннем беларуска-рускага двухмоўя ў кантрольных работах асаблівая ўвага канцэнтруецца на спецыфічных асаблівасцях беларускай мовы, што патрабуе ад студэнтаў абавязковай работы з арфа- графічнымі, перакладнымі, тлумачальнымі, этымалагічнымі, тэрміналагіч­ нымі і іншымі слоўнікамі.

ПАТРАБАВАННІ ДА АФАРМЛЕННЯ І ВЫКАНАННЯ КАНТРОЛЬНЫХ ЗАДАННЯЎ

1. Кантрольная работа па беларускай мове выконваецца і здаецца ў сшытку на 12 лістоў або ў раздрукаваным камп’ютарным варыянце на лістах фармату А4.

Работа падпісваецца на вокладцы (па-беларуску).

Узор:

Установа адукацыі

“Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

інфарматыкі і радыёэлектронікі”

Кантрольная работа

па дысцыпліне “Беларуская мова : культура маўлення”

Студэнта (кі) курса групы

завочнага факультэта

Іванова Пятра Іванавіча

Заліковая кніжка № _____

Дамашні адрас: 211440, г.Мінск, вул.К. Маркса, д.10, кв.25, тэл. 283-77-99

Праверыў: ___________(Імя, імя па бацьку, прозвішча выкладчыка)

Мінск, 20___

2. Апошняя лічба нумара заліковай кніжкі студэнта абазначае нумар кантрольнай работы.

3. Пасля вызначэння нумара кантрольнай работы студэнт знаёміцца са зместам работы, вывучае матэрыял па падручніках і вучэбных дапаможні­ ках па беларускай мове, працуе са слоўнікамі.

Рэкамендаваныя метадычныя матэрыялы і тэхнічныя сродкі навучання:

Наўроцкая І. В. Электронны вучэбна-метадычны комплекс па дысцыпліне “Беларуская мова: Культура маўлення” / І. В. Наўроцкая– Мінск, 2013. – 197 с.

Электронны вучэбна-метадычны комплекс па дысцыпліне “Беларуская мова. Прафесійная лексіка”. / Аўтары: Л.А. Бондар, Н.Г. Вайніла, М.А. Галянок, Т.П. Дапіра, С.В. Ламака, Л.А. Пятроўская, Ю.А. Сцепанчук / Пад рэд. Ю.А. Сцепанчука. – Мінск: Электронная бібліятэка БДУІР, 2006. – 135 с.

4. Перад выкананнем задання запісваецца яго нумар і ўмова.

5. Кантрольныя заданні выконваюцца ў сшытку (або ў камп’ютарным варыянце на лістах фармату А4) сінім, фіялетавым ці чорным чарнілам. Запісы павінны быць акуратнымі і зразумелымі для рэцэнзента.

6. На першай старонцы ўказваецца нумар варыянта.

7. Заданні павінны выконвацца ў той паслядоўнасці, у якой яны пададзены ў кантрольнай рабоце.

8. Заданні перапісваюцца поўнасцю, кожнае заданне пачынаецца з чырвонага радка. Не дазваляецца пісаць у кожную клетку, матэрыял падаецца праз клетку.

9. Студэнт выконвае самастойна свой варыянт кантрольнай работы. Калі будзе ўстаноўлена несамастойнае выкананне работы, яна не будзе залічана. Студэнту будуць прапанаваны новыя кантрольныя заданні.

10. Кантрольныя заданні, у якіх не выкананы ўсе практыкаванні, адсутнічае спіс выкарыстанай літаратуры або вокладкі падпісаны па-руску, не прымаюцца і не рэцэнзуюцца.

11. Атрымаўшы кантрольную работу на дапрацоўку, студэнт павінен у ёй жа выправіць усе памылкі, адзначаныя рэцэнзентам.

12. Студэнт дапускаецца да заліку пры наяўнасці кантрольнай работы з адзнакай «да абароны».

13. Выкананыя кантрольныя заданні павінны паступіць ва ўніверсітэт для праверкі не пазней чым за 15 дзён да пачатку сесіі.

НУЛЯВЫ ВАРЫЯНТ

1. Знайдзіце разгорнуты адказ на наступнае пытанне: Беларуская мова сярод іншых моў свету.

Складзіце да яго тэзісны план (тэзісы дзеяслоўнага ладу).

Узор выканання гл. у Дататку.

2. Спішыце тэкст, раскрываючы дужкі, устаўляючы прапушчаныя арфаграмы і знакі прыпынку.

Мінск сталіца нашай (не)залежнай (Р,р)эспублікі (Б,б)еларусь.

Светлая і разам (з,с) тым (т,ц)яжкая доля выпала гор(о,а)ду бо (у,ў)знік ён на в(е,я)лікіх дарогах што вядуць з захад(а,у) на (у,ў)сход і з поўначы на поў(д,дз)ень. А па гэты(м,х) дарога(м,х) ішлі (не)толькі добрыя людзі а і (не)людзі драпежнікі якія кол(ь?)кі разоў спрабавалі захапіць Мінск надзець на яго жыхароў ярмо зрабіць н(е,я)вольнікамі. Гэтак было як пішуць летапіс-цы і дзевя(т,ць)сот гадоў таму калі (князі)браты (Я,я)раславічы Із(е,я)слаў Св(е,я)таслаў і (У,Ў)севалад рушылі ў паход падышлі да ракі (Н,н)ямігі дзе стаяла крэпасць збудава(н,нн)ая (П,п)олацкім княз(е,я)м Ус(е,я)славам. Яго войска выступіла (на)сустрач заваёўнікам але сілы былі (ня)роўныя. Шмат воінаў загінула тады а князь Ус(е,я)слаў трапіў у палон. Мінскім княз(е,я)м стаў яго сын Глеб.

Сяліліся гара(д?)жане каля замк(а,у) па берага(м,х) (Н,н)ямігі і (С,с)віслачы. Гэта была пераважна бедната якая працавала на багатых а сама мела толькі хлеб(а,у) кавалак на жы(ц,цц)ё ды якую апранаху на кожны дзень. Але як толькі наб(е,я)галі заваёўнікі мінчане (у,ў)мелі абараня(ц,цц)а. Пяц(ь?) разоў горад выгараў ад пажар(а,у) (да)шчэнту і зноў а(д,т)будоўваў-ся. Такая была ў лю(д,дз)ей любоў да роднага мес(т,ц)а воля каб ж(і,ы)ць ладзіць новую спадчыну.

3. Падбярыце з галіновага навуковага часопіса фрагмент артыкула па спецыяльнасці і перакладзіце яго на беларускую мову (0,5 старонкі ліста фармату А4, шрыфт Times New Roman 14 пт, інтэрвал 1.0). Напішыце рускі і беларускі варыянты тэксту. У перакладзеным беларускім тэксце падкрэсліце словы-тэрміны іншамоўнага паходжання. Карыстаючыся слоўнікам, дайце тлумачэнні 10 з іх.

Узор выканання гл. у Дататку.

4. Перакладзіце словы на беларускую мову і суаднясіце іх з пэўным стылем, запоўніўшы табліцу.

Стыль

Навуковы

Публіцыстычны

Афіцыйна-справавы

Мастацкі

Размоўны

Индивидуальность автора, историческая судьба, переплетается многими нитями, обеспечение охраны и защиты авторских прав, молодежная политика, черное крыло Чернобыля, финансовые инвестиции, крепостное право, хвастун, корова языком слизала, два сапога пара, в связи с тяжелым положением, белобрысый, держать камень за пазухой, именуемый в дальнейшем, движущие силы истории, харизматичный лидер, числитель, компенсация за отпуск, бабуля, магнитный заряд, обеспечивается право на защиту, жили-были, экологическая катастрофа, маленький-премаленький, прыг-скок, нравственная холера, окружающая среда.

5. Напішыце анатацыю на артыкул па спецыяльнасці, змешчаны ў галіновым навуковым часопісе, фрагмент з якога перакладзены ў заданні №3.

Узор выканання гл. у Дататку.

6. Перакладзіце на беларускую мову і пастаўце ў форму роднага і давальнага склону наступныя выразы:

1. доработанная рукопись;

2. библиотека;

3. четыре выполненных варианта;

4. восемьсот семнадцать экземпляров.

7. Карыстаючыся слоўнікам безэквівалентнай лексікі, выпішыце 10 адзінак, патлумачце іх значэнне. Вусна падрыхтуйце адказ на пытанне пра асаблівасці беларускай лексічнай сістэмы.

8. Напішыце даверанасць на атрыманне грошай па паштовым пераводзе, адрасаваным на імя іншай асобы.

9. Напішыце сачыненне-разважанне на прапанаваную цытату, выкарыстоўваючы наступныя сродкі: дзеепрыметны, дзеепрыслоўны звароты, пабочныя канструкцыі, бяззлучнікавыя сказы. Падкрэсліце іх у тэксце. Пажаданы аб’ём працы – ад 10 сказаў.

Не можа нацыя сысці,

Нібы вада ў пясок, -

Павінна след пакінуць ці

Хоць там які слядок (Л. Дранько-Майсюк)

ПЕРШЫ ВАРЫЯНТ

1. Знайдзіце разгорнуты адказ на наступнае пытанне: Паходжанне беларускай мовы.

Складзіце да яго тэзісны план (тэзісы дзеяслоўнага ладу).

Узор выканання гл. у Дататку.

2. Спішыце тэкст, раскрываючы дужкі, устаўляючы прапушчаныя арфаграмы і знакі прыпынку.

Дзейнасць Францыска Скарыны склала цэлую эпоху ў культурным жы(ц,цц)і беларускага народ(а,у) i са(д,дз)ейнiчала яго сацы(а,я)льнаму i нацы(а,я)нальнаму абудж(е,э)(н,нн)ю. Яна зрабiла в(е,я)лiкi ўплыў на культурнае раз(ь?)вi(ц,цц)ё нашых братоў-сусе(д,дз)яў pycкix i ўкраiнцаў якiм так(сама) адр(э,а)саваў сва(е,i) выда(н,нн)i в(е,я)лiкi ас(ь)ветнiк i пакiнула значны с(ь?)ле(д,т) у гiсторыi культуры ч(е,э)шскага i лiтоўскага народаў... Клапо(т,ц)ячы(сь,ся) пра ас(ь?)вету для простых лю(д,дз)ей даў iм першую друкава(н,нн)ую кнiгy на роднай мове а пераклаўшы "Бiблiю" на беларускую мову ён тым самым уз(ь?)нiма(л,ў) гэтую мову да ўзроўн(ю,я) класiчных моў (Я,Е)ўропы. Такой гiган(тс,ц)кай асобай як Францыск Скарына мог(бы) ганары(ц,цц)а кожны наро(д,т).

(С,3) дзейнас(ц,цц)ю в(е,я)лiкага палачанiна з(ь?)вязана далейшае раз(ь?)вi(цц,ц)ё кнiгадрукава(н,нн)я на Бeлapyci i ўз(ь?)нiкне(н,нн)е яго ў Pacii на Украiне. Kнiгi Скарыны раз(i,ы)шлi(сь,ся) па ўсёй У(с,з)ходняй (Я,Е)ўропе ix стара(н,нн)а пepaпicвaлi i ра(з,с)паўсю(дж,ж)валi. Яны пера-маглi хоць i было ў ix н(е,я)мала ворагаў.

3. Падбярыце з галіновага навуковага часопіса фрагмент артыкула па спецыяльнасці і перакладзіце яго на беларускую мову (0,5 старонкі ліста фармату А4, шрыфт Times New Roman 14 пт, інтэрвал 1.0). Напішыце рускі і беларускі варыянты тэксту. У перакладзеным беларускім тэксце падкрэсліце словы-тэрміны іншамоўнага паходжання. Карыстаючыся слоўнікам, дайце тлумачэнні 10 з іх.

Узор выканання гл. у Дататку.

4. Перакладзіце словы на беларускую мову і суаднясіце іх з пэўным стылем, запоўніўшы табліцу.

Стыль

Навуковы

Публіцыстычны

Афіцыйна-справавы

Мастацкі

Размоўны

Индивидуальность автора, историческая судьба, переплетается многими нитями, обеспечение охраны и защиты авторских прав, молодежная политика, черное крыло Чернобыля, финансовые инвестиции, крепостное право, хвастун, корова языком слизала, два сапога пара, в связи с тяжелым положением, белобрысый, держать камень за пазухой, именуемый в дальнейшем, движущие силы истории, харизматичный лидер, числитель, компенсация за отпуск, бабуля, магнитный заряд, обеспечивается право на защиту, жили-были, экологическая катастрофа, маленький-премаленький, прыг-скок, нравственная холера, окружающая среда.

5. Напішыце анатацыю на артыкул па спецыяльнасці, змешчаны ў галіновым навуковым часопісе, фрагмент з якога перакладзены ў заданні №3.

Узор выканання гл. у Дататку.

6. Перакладзіце на беларускую мову і пастаўце ў форму роднага і давальнага склонаў наступныя выразы:

1. очередная перепись;

2. республика;

3. три оцененных реферата;

4. двести семьдесят восемь наименований.

7. Карыстаючыся слоўнікам безэквівалентнай лексікі, выпішыце 10 адзінак, патлумачце іх значэнне. Вусна падрыхтуйце адказ на пытанне пра асаблівасці беларускай лексічнай сістэмы.

8. Напішыце ліст-запрашэнне на Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю, прысвечаную юбілею вядомага паэта (пісьменніка, вучонага).

9. Напішыце сачыненне-разважанне на прапанаваную цытату, выкарыстоўваючы наступныя сродкі: дзеепрыметны, дзеепрыслоўны звароты, пабочныя канструкцыі, бяззлучнікавыя сказы. Падкрэсліце іх у тэксце. Пажаданы аб’ём працы – ад 10 сказаў.

Вечна тваім застаецца толькі тое, што ты аддаў (У. Караткевіч)

ДРУГІ ВАРЫЯНТ

1. Знайдзіце разгорнуты адказ на наступнае пытанне: Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы.

Складзіце да яго тэзісны план (тэзісы дзеяслоўнага ладу).

Узор выканання гл. у Дататку.

2. Спішыце тэкст, раскрываючы дужкі, устаўляючы прапушчаныя арфаграмы і знакі прыпынку.

Максім Багдановіч... Кароткі быў яго жы(ц,цц)ёвы век. Ён вым(е,я)ра-е(ц,цц)а два(д?)ца(ц,цц)ю пя(ц,цц)ю гадамі. Многія літ(е,а)ратары ў такім узрос(т,ц)е толькі пачынаюць тварыць. Ён жа закон(ь?)чыў. І можа таму што пра(д,ч)чуваў блі(з,с)кую ра(з,с)вязку сп(е,я)шаўся працаваў (не)шкадуючы сябе.

У яго (не)было зацягнутага перы(а,я)ду вучнёўства. Пра сябе як паэта ён заявіць адразу і адразу(ж) упэўне(н,нн)ай хадой по(і,й)дзе наперад пераадоль-ваючы ця(ж,ш)касці. А іх было (не,ня)мала.

Толькі пяць гадоў жыў ён на Беларусі. Астатняе жы(ц,цц)ё пра(і,й)шло (па)за яе межамі. Таму родную мову на якой раша(е,я)цца тварыць давядзе(ц,цц)а вывучаць па бацькавы(м,х) этнаграфічны(м,х) запіса(м,х) ды па кніга(м,х). І (на)перакор в(е,я)лікадз(е,я)ржаўным с(ь?)кептыкам якія (не)прызнавалі за белару(с,сс)кай мовай яе самастойнасці дакажа што яна (ні)колькі (не)бяднейшая і (не)горшая за ін(ь?)шыя мовы што ёй падуладны (у,ў)се віды і жанры зведа(н,нн)ыя і асво(е,я)ныя выс(о,а)каразвітымі літ(е,а)ратурамі і што на ёй можна пас(ь?)пяхова перадаваць найтанчэйшыя а(д,т)ценні чалавечых пачу(ц,цц)яў.

3. Падбярыце з галіновага навуковага часопіса фрагмент артыкула па спецыяльнасці і перакладзіце яго на беларускую мову (0,5 старонкі ліста фармату А4, шрыфт Times New Roman 14 пт, інтэрвал 1.0). Напішыце рускі і беларускі варыянты тэксту. У перакладзеным беларускім тэксце падкрэсліце словы-тэрміны іншамоўнага паходжання. Карыстаючыся слоўнікам, дайце тлумачэнні 10 з іх.

Узор выканання гл. у Дататку.

4. Перакладзіце словы на беларускую мову і суаднясіце іх з пэўным стылем, запоўніўшы табліцу.

Стыль

Навуковы

Публіцыстычны

Афіцыйна-справавы

Мастацкі

Размоўны

Индивидуальность автора, историческая судьба, переплетается многими нитями, обеспечение охраны и защиты авторских прав, молодежная политика, черное крыло Чернобыля, финансовые инвестиции, крепостное право, хвастун, корова языком слизала, два сапога пара, в связи с тяжелым положением, белобрысый, держать камень за пазухой, именуемый в дальнейшем, движущие силы истории, харизматичный лидер, числитель, компенсация за отпуск, бабуля, магнитный заряд, обеспечивается право на защиту, жили-были, экологическая катастрофа, маленький-премаленький, прыг-скок, нравственная холера, окружающая среда.

5. Напішыце анатацыю на артыкул па спецыяльнасці, змешчаны ў галіновым навуковым часопісе, фрагмент з якога перакладзены ў заданні №3.

Узор выканання гл. у Дататку.

6. Перакладзіце на беларускую мову і пастаўце ў форму роднага і давальнага склонаў наступныя выразы:

1. общий интерес;

2. математика;

3. целых две недели;

4. триста двадцать восемь страниц.

7. Карыстаючыся слоўнікам безэквівалентнай лексікі, выпішыце 10 адзінак, патлумачце іх значэнне. Вусна падрыхтуйце адказ на пытанне пра асаблівасці беларускай лексічнай сістэмы.

8. Напішыце распіску аб атрыманні ад гарадской турысцкай базы ў часовае карыстанне спартыўнага інвентару (5 палатак, 15 спартыўных касцюмаў, 15 рукзакоў, 15 компасаў).

9. Напішыце сачыненне-разважанне на прапанаваную цытату, выкарыстоўваючы наступныя сродкі: дзеепрыметны, дзеепрыслоўны звароты, пабочныя канструкцыі, бяззлучнікавыя сказы. Падкрэсліце іх у тэксце. Пажаданы аб’ём працы – ад 10 сказаў.

Кожны народ мае хаця б адзін геніяльны твор, і гэты твор – мова (А. Разанаў)

ТРЭЦІ ВАРЫЯНТ

1. Знайдзіце разгорнуты адказ на наступнае пытанне: Лёс беларускай мовы ў Расійскай імперыі.

Складзіце да яго тэзісны план (тэзісы дзеяслоўнага ладу).

Узор выканання гл. у Дататку.

2. Спішыце тэкст, раскрываючы дужкі, устаўляючы прапушчаныя арфаграмы і знакі прыпынку.

Скупое зімовае со(л?)нца све(т,ц)іць над Н(е,я)свіжам. У вянк(е,у) старых клёнаў і ліп стаіць помнік. Павее ветрык і белыя кры(с,ш)талікі іне(я,ю) асыпаю(ц,цц)а на бронзавага (С,с)ымона (Б,б)уднага ярка (у,ў)спых(і?)ваюць на сонц(э,ы). А (С,с)ымон (Б,б)удны горда трымае ў адной ру(ке,цэ) кнігу “Катэхізіс” а другой нібы перагортвае яе старонкі запрашае пачытаць.

(Не)падалёку ад помнік(а,у) знаходзі(ц,цц)а друкарня імя (С,с)ымона (Б,б)уднага. Побач славуты кас(ь?)цёл якому чатыр(э,ы)ста гадоў старыя мурава(н,нн)ыя будынкі. Здае(ц,цц)а (на)міг трапля(е,і)ш у той час калі жыў у Н(е,я)свіжы чалавек які так многа зрабіў для нас беларусаў.

(С,с)ымона (Б,б)уднага справ(е,я)дліва называюць в(е,я)лікім гуманістам ас(ь?)ветнікам філосафам філолагам гісторыкам. Прадаўжальнік справы (Ф,ф)ранцыска (С,с)карыны ён жыў у эпоху (А,а)драджэння калі в(е,я)лася барац(ь?)ба новых погл(е,я)даў і ідэй з тымі што аджылі свой век. (С,с)ымон (Б,б)удны выступаў супраць ф(е,і)адалаў якія прыгн(е,я)талі народ. Ён лічыў што (у,ў)се лю(д,дз)і багатыя і бедныя павінны быць ро(в,ў)нымі пер(а,е)д законам пер(а,е)д судом. Каб (с,ш)час(т?)ліва жыць патрэб(е,і)н мір. Войны падз(е,я)ляў на справ(е,я)длівыя калі адстойваюць сваю Радзіму і на заваёўні(тс,ц)кія злачы(н,нн)ыя.

3. Падбярыце з галіновага навуковага часопіса фрагмент артыкула па спецыяльнасці і перакладзіце яго на беларускую мову (0,5 старонкі ліста фармату А4, шрыфт Times New Roman 14 пт, інтэрвал 1.0). Напішыце рускі і беларускі варыянты тэксту. У перакладзеным беларускім тэксце падкрэсліце словы-тэрміны іншамоўнага паходжання. Карыстаючыся слоўнікам, дайце тлумачэнні 10 з іх.

Узор выканання гл. у Дататку.

4. Перакладзіце словы на беларускую мову і суаднясіце іх з пэўным стылем, запоўніўшы табліцу.

Стыль

Навуковы

Публіцыстычны

Афіцыйна-справавы

Мастацкі

Размоўны

Индивидуальность автора, историческая судьба, переплетается многими нитями, обеспечение охраны и защиты авторских прав, молодежная политика, черное крыло Чернобыля, финансовые инвестиции, крепостное право, хвастун, корова языком слизала, два сапога пара, в связи с тяжелым положением, белобрысый, держать камень за пазухой, именуемый в дальнейшем, движущие силы истории, харизматичный лидер, числитель, компенсация за отпуск, бабуля, магнитный заряд, обеспечивается право на защиту, жили-были, экологическая катастрофа, маленький-премаленький, прыг-скок, нравственная холера, окружающая среда.

5. Напішыце анатацыю на артыкул па спецыяльнасці, змешчаны ў галіновым навуковым часопісе, фрагмент з якога перакладзены ў заданні №3.

Узор выканання гл. у Дататку.

6. Перакладзіце на беларускую мову і пастаўце ў форму роднага і давальнага склонаў наступныя выразы:

1. абсолютное большинство;

2. физика;

3. четыре напечатанных журнала;

4. пятьсот сорок семь рублей.

7. Карыстаючыся слоўнікам безэквівалентнай лексікі, выпішыце 10 адзінак, патлумачце іх значэнне. Вусна падрыхтуйце адказ на пытанне пра асаблівасці беларускай лексічнай сістэмы.

8. Напішыце свайму кіраўніку дакладную запіску аб неабходнасці прыняць адміністрацыйныя меры да супрацоўніка, які парушыў правілы тэхнікі бяспекі.

9. Напішыце сачыненне-разважанне на прапанаваную цытату, выкарыстоўваючы наступныя сродкі: дзеепрыметны, дзеепрыслоўны звароты, пабочныя канструкцыі, бяззлучнікавыя сказы. Падкрэсліце іх у тэксце. Пажаданы аб’ём працы – ад 10 сказаў.

Часта ў горкім роздуме дакараю я сам сябе і сяброў-літаратараў за лайдацтва наша, за незразумелае раўнадушша да сівой даўніны і забытай славы. У адным Полацку “спіць” цэлая бібліятэка гістарычных раманаў. Ды якіх!.. (Г. Бураўкін)

ЧАЦВЁРТЫ ВАРЫЯНТ

1. Знайдзіце разгорнуты адказ на наступнае пытанне: Беларуская мова ў ХХ стагоддзі.

Складзіце да яго тэзісны план (тэзісы дзеяслоўнага ладу).

Узор выканання гл. у Дататку.

2. Спішыце тэкст, раскрываючы дужкі, устаўляючы прапушчаныя арфаграмы і знакі прыпынку.

У (не)прыкметнай л(е,я)сной вёса(ч,ц)цы каля в(е,я)лікай ракі жыве (не)старая яшчэ жан(ь?)чына. У яе добрая а(т,д)будава(н,нн)ая ў пас(ь?)лява-е(н,нн)ы час хата якая (не)калі р(о,а)знагалоса гучала дзі(т,ц)ячымі галасамі. Цяпер тут (т,ц)ішыня. (Не)в(е,я)лікая гаспадарка і вол(ь?)ны час запоў-не(н,нн)ы ўспамінамі аб тым даўнім вае(н,нн)ым леце калі гэтая жанчына тады маладая дз(е,я)ўчына страціўшы бац(ь?)коў сабрала пад уцалелым дахам паўтузіна асірацелых на вайне дз(е,я)цей на доўгія гад(а,ы) стаўшы для іх маці стар(е,э)йшай с(е,я)строй выхавал(ь?)ніцай. Ішлі гады дзеці вучы-ліс(ь,я) сталелі і разыходзіліс(ь,я) з л(е,я)снога прыстанк(а,у) па сваі(м,х) (не,ня)зведаны(м,х) дарога(м,х). І вось настала хвіліна калі яна ра(з,с)віта-лас(ь,я) з апошнім і засталас(ь,я) ў ха(т,ц)е адна. Яна (не)шкадуе аб сваім (не,ня)лё(г,х)кім лёс(е,у) які шмат у чым вызначыла яе дабрыня што прая-вілас(ь,я) ў ця(ж,ш)кую га(д,дз)іну.

Усё далей у (не)зваротнае мінулае ад(ы?)хо(д,дз)іць гэтая самая в(е,я)лікая вайна але шрамы ад яе яшчэ часам прагляд(ы?)ваюць (у,ў) наш(а,ы)м жы(ц,цц)і. Мінула стол(ь?)кі гадоў а пам(е,я)ць аб ёй жывая (у,ў) св(е,я)домас(ь?)ці народ(а,у) у сэр(д?)цах людзей.

3. Падбярыце з галіновага навуковага часопіса фрагмент артыкула па спецыяльнасці і перакладзіце яго на беларускую мову (0,5 старонкі ліста фармату А4, шрыфт Times New Roman 14 пт, інтэрвал 1.0). Напішыце рускі і беларускі варыянты тэксту. У перакладзеным беларускім тэксце падкрэсліце словы-тэрміны іншамоўнага паходжання. Карыстаючыся слоўнікам, дайце тлумачэнні 10 з іх.

Узор выканання гл. у Дататку.

4. Перакладзіце словы на беларускую мову і суаднясіце іх з пэўным стылем, запоўніўшы табліцу.

Стыль

Навуковы

Публіцыстычны

Афіцыйна-справавы

Мастацкі

Размоўны

Индивидуальность автора, историческая судьба, переплетается многими нитями, обеспечение охраны и защиты авторских прав, молодежная политика, черное крыло Чернобыля, финансовые инвестиции, крепостное право, хвастун, корова языком слизала, два сапога пара, в связи с тяжелым положением, белобрысый, держать камень за пазухой, именуемый в дальнейшем, движущие силы истории, харизматичный лидер, числитель, компенсация за отпуск, бабуля, магнитный заряд, обеспечивается право на защиту, жили-были, экологическая катастрофа, маленький-премаленький, прыг-скок, нравственная холера, окружающая среда.

5. Напішыце анатацыю на артыкул па спецыяльнасці, змешчаны ў галіновым навуковым часопісе, фрагмент з якога перакладзены ў заданні №3.

Узор выканання гл. у Дататку.

6. Перакладзіце на беларускую мову і пастаўце ў форму роднага і давальнага склонаў наступныя выразы:

1. избирательный округ;

2. электротехника;

3. два лучших студента;

4. шестьсот девяносто восемь приборов.

7. Карыстаючыся слоўнікам безэквівалентнай лексікі, выпішыце 10 адзінак, патлумачце іх значэнне. Вусна падрыхтуйце адказ на пытанне пра асаблівасці беларускай лексічнай сістэмы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]