Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
64
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
243.98 Кб
Скачать

такую норму варта ўнесці ў заканадаўства Рэспублікі Беларусь па прыкладу норм Закона Украіны “Аб гастрольных мерапрыемствах ва Украіне” ад 10.7.2003 № 1115-IV, якія прадугледжваюць збор за правядзенне гастрольных мерапрыемстваў на тэрыторыі Украіны. Стаўка збору за правядзенне гастрольных мерапрыемстваў складае 3% ад даходаў арганізатараў гастроляў. Гэтыя сродкі накіроўваюцца на падтрымку гастроляў нацыянальных калектываў і выканаўцаў);

9)ільготы для спонсараў і мецэнатаў, якія накіроўваюць свае сродкі на фінансаванне праектаў беларускіх прадзюсараў.

10)рэгуляванне аўтарскіх правоў на музычны прадукт, які размешчаны ў сетцы Internet.

Улічваючы, што прадзюсіраванне як від дзейнасці ажыццяўляецца ў большай ступені за кошт пазычаных сродкаў (крэдытаў), варта прадугледзець магчымасць прадзюсарам (як індывідуальным прадпрымальнікам) атрымліваць ільготныя мэтавыя крэдыты на набыццё неабходнага музычнага і камп’ютэрнага абсталявання, канцэртных касцюмаў артыстам, падрыхтоўку відэакліпаў і г.д.

Пры немагчымасці прыняцця такога асобнага нарматыўнага акта неабходна распрацаваць прапановы і ўнесці змены ў існуючае заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Арганізацыйныя меры па развіцці прадзюсарскай дзейнасці

1. Удзел у міжнародных форумах.

Адной з арганізацыйных мер развіцця прадзюсарскай дзейнасці можа з’явіцца падтрымка ўдзелу беларускіх прадзюсараў у буйных міжнародных форумах (напрыклад, у Міжнародным рынку гуказапісу і музыкі (MIDEM), які традыцыйна праходзіць у Францыі) з абавязковай прэзентацыяй беларускага эстраднага музычнага мастацтва.

2. Устанаўленне кантактаў з замежнымі прадзюсарскімі кампаніямі.

Практыка паказвае, што на сённяшні дзень беларускія прадзюсары і прадзюсарскія цэнтры пакуль не могуць забяспечыць прасоўванне нацыянальнага культурнага прадукту нават на расійскі рынак і рынак краін СНД, тым больш, на сусветны культурны рынак. Вопыт удзелу Беларусі ў Еўрабачанні паказвае, што дзеючыя прадзюсары слаба ўяўляюць патрабаванні еўрапейскага рынку. Новыя сучасныя беларускія праекты ў сферы папулярнай музыкі да гэтай пары вельмі мала прадстаўлены на

расійскім рынку ў адрозненні, напрыклад, ад украінскіх шоу-праектаў, якія выдатна ўспрымаюцца на нацыянальнай украінскай мове.

У сувязі з гэтым неабходна больш актыўна развіваць сумесныя праекты з замежнымі прадзюсарскімі цэнтрамі (даведачна: існуе наступная практыка — вядучыя замежныя рэкард-лэйблы танна прадаюць беларускім прадзюсарам зборнікі папулярнай музыкі (па адным трэку ад выканаўцы); прадзюсары выдаюць гэтыя зборнікі, прасоўваюць на рынак, вывучаюць і аналізуюць попыт спажыўцоў. Пасля гэтага ўваход замежных выканаўцаў на беларускі рынак становіцца камерцыйна абгрунтаваным. Такі ж працэс павінен быць і з адваротным вектарам).

3. Удасканаленне падрыхтоўкі прафесійных прадзюсараў і павышэнне прафесійнай кампетэнцыі беларускіх прадзюсараў.

Мэтазгодна на дзяржаўным узроўні садзейнічаць:

стажыроўкам беларускіх прадзюсараў у вядучых замежных вучэбных цэнтрах;

павышэнню кваліфікацыі беларускіх прадзюсараў у навучальных установах краіны;

арганізацыі спецыяльных семінараў з мэтай засваення тэхналогій і метадалогіі сацыякультурнага праектавання, прэзентацыі найбольш паспяховых інвестыцыйных праектаў у сферы эстраднага музычнага мастацтва, метадалогій кіравання і эффектыўнага фінансавання творчых праектаў, шляхоў стварэння інавацыйнага асяроддзя для развіцця шоубізнесу, інфармавання пра буйныя замежныя фестывалі, новыя творчыя ідэі прадзюсараў, новыя гастрольныя туры і г.д.;

правядзенню майстар-класаў і прэс-канферэнцый, сустрэч з вядучымі замежнымі і айчыннымі прадзюсарамі;

правадзенню прэзентацыі найбольш значных і паспяховых спонсарскіх праграм бізнес-кампаній і банкаў, новых тэхналогій фандрайзінгу (тэхналогіі прыцягнення і пошуку інвестыцый для розных сацыякультурных праектаў);

арганізацыя дзелавых ролевых гульняў (напрыклад, прэзентацыя праекту патэнцыяльнаму спонсару), па засваенні метадалогіі ўстанаўлення партнёрскіх адносін з фондамі, спонсарамі, прыватнымі інвестарамі і інш.

4. Прыцягненне для рэалізацыі культурных праектаў сродкаў міжнародных праграм, у якіх удзельнічае Беларусь, а таксама сродкаў міжнародных дабрачынных фондаў. Дадатковыя сродкі павінны

накіроўвацца на конкурснай аснове на рэалізацыю культурных праектаў праз існуючыя ці ствараемыя культурныя фонды.

5. Фарміраванне сістэмы грантаў мэтавага фінансавання на стварэнне творчых праектаў.

6. Развіццё рынку гуказапісу, стварэнне студый гуказапісу.

Асацыяцыя прадзюсараў як грамадскае творчае аб’яднанне

Вырашэнне асноўных пытанняў развіцця сістэмы прадзюсарства ў сферы эстраднага музычнага мастацтва патрабуе комплекснага падыходу. Адным са шляхоў яго рэалізацыі можа стаць стварэнне агульнай цэнтралізаванай структуры – Беларускай асацыяцыі прадзюсараў.

Асацыяцыя прадзюсараў павінна ўяўляць сабой грамадскае аб’яднанне, творчы саюз. Аб’яднанне вядучых прадзюсараў (прадзюсарскіх цэнтраў) у асацыяцыю дасць магчымасць прадзюсарам - членам асацыяцыі аб’яднаць свае намаганні і накіраваць іх на абарону ўласных правоў і нацыянальнага рынку прадзюсарства. Стварэнне асацыяцыі прадзюсараў паставіць яе ў адзін рад з іншымі творчымі саюзамі Беларусі і, тым самым, дазволіць атрымаць аналагічныя з імі прэферэнцыі, вызначаныя Законам Рэспублікі Беларусь ад 16 снежня 1999 года «Аб творчых саюзах і творчых работніках», у якім вызначаюцца функцыянальныя кірункі дзейнасці творчых союзаў і творчых работнікаў у галінах культуры, мастацтва і іншай творчай дзейнасці, асновы прававога, эканамічнага і арганізацыйнага рэгулявання, парадак узаемадзеяння, правы і абавязкі творчых работнікаў і творчых саюзаў, асноўныя гарантыі па іх падтрымцы з боку дзяржавы.

Асноўнымі кірункамі дзейнасці Беларускай асацыяцыі прадзюсараў могуць стаць:

унясенне заканадаўчых ініцыятыў у сферу прадзюсарскай дзейнасці;

удасканаленне сістэмы прадзюсарства ў Рэспубліцы Беларусь (стварэнне адзінага нацыянальнага прадзюсарскага цэнтра і да т.п.);

сумеснае вырашэнне разнастайных арганізацыйных пытанняў прадзюсарскай дзейнасці;

распрацоўка праграм супрацоўніцтва з органамі дзяржаўнага кіравання, перш за ўсё, з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь;

устанаўленне сувязей з грамадскасцю, правядзенне буйных PR-акцый;

выкарыстанне міжнароднага вопыту ў сферы прадзюсарскай дзейнасці і іншыя.

Галоўнымі задачамі асацыяцыі павінны стаць: фарміраванне ў айчынных прадзюсараў цэласнай сістэмы ведаў пра сучаснае прадзюсіраванне, распаўсюджванне і ўкараненне ў практыку музычнага прадзюсіравання сучасных прынцыпаў кіравання музычна-эстраднымі тэхналогіямі, авалоданне навыкамі правільнай эканамічнай ацэнкі праектаў, стварэнне (пры неабходнасці) розных экспертных груп (напрыклад, для распрацоўкі механізма і прыкладных крытэрыяў адбору твораў беларускіх аўтараў і выканаўцаў для ратацыі ў FM-эфіры, для незалежнай экспертызы твораў пры ўзнікненні спрэчак паміж прадстаўнікамі FM-станцый і аўтарамі/выканаўцамі і г.д.