
ИНФОРМАЦИОННЫЙ_РЕСУРС__АРТ-МЕНЕДЖМЕНТ_МАГИСТРАТУРА_2 / концепция продюсерство
.pdf
МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ДЗЯРЖАЎНАЯ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ «ІНСТЫТУТ КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСІ»
Праект
аўтары – распрацоўшчыкі: Галкін А.А., Голубева І.Р., Макараў В.П., Макарава А.А.
КАНЦЭПЦЫЯ развіцця ў Рэспубліцы Беларусь
сістэмы прадзюсарства ў сферы эстраднага музычнага мастацтва
I. Стан і праблемы функцыянавання сістэмы прадзюсарства ў сферы эстраднага музычнага мастацтва
Прадзюсіраванне як неад’емны элемент сацыякультурнай дзейнасці
Неабходнасць сістэмнай падтрымкі творчых індустрый наспела даўно. У цяперашнім камерцыялізаваным свеце культура становіцца таварам. Важна знайсці спосаб выкарыстаць механізм таварна-грашовых адносін для распаўсюджвання тых каштоўнасцей, якія нясе ў сабе культура. Без каналаў і сетак распаўсюджвання гэтых каштоўнасцей не пабудаваць ланцужок культурнага самаўзнаўлення грамадства, калі каштоўнасці становяцца нормай, замацаванай ментальна. Збліжэнне «высокай» культуры і паўсядзённых культурных практык становіцца адным з прыярытэтаў культурнай палітыкі постіндустрыяльнай эпохі. Менавіта таму развітым краінам уласціва тэндэнцыя эканамізацыі культуры і культурызацыі эканомікі, што адлюстравана ў праграме Савета Еўропы «Стварэнне культурнага капіталу».
Сёння ідуць працэсы глабалізацыі і мультыкультурызацыі. Гэта новы паварот у развіцці культуры. Акрамя тых культурных каштоўнасцей, якія лічацца традыцыйнымі, ёсць яшчэ нешта новае. Сярод іх і тое, што называецца масавай культурай, якая набывае, прынамсі, у колькасным паказчыку вельмі вялікую вагу. Папулярная музыка таксама можа быць і высокаякаснай, і эстэтычнай, і змястоўнай. Таму павінны быць перспектывы і планы ў той галіне нацыянальнай культуры, якая называецца музычнай
эстрадай. У кантэксце эстраднага музычнага мастацтва з'яўляюцца новыя творы, рэалізуюцца новыя ідэі. развіваюцца новыя праекты.
Пастаянны рост уплыву папулярнай музыкі на розныя групы насельніцтва ва ўсім свеце прымушае ўрады многіх краін больш сур’ёзна ставіцца да працэсаў, якія адбываюцца ў гэтай сферы.
Перш за ўсё, папулярная музыка мае вялікі выхаваўчы патэнцыял, здольны аказваць як станоўчае, так і негатыўнае ўздзеянне на працэсы сацыялізацыі падрастаючага пакалення.
Нельга, таксама, скідваць з рахунку эканамічны патэнцыял музычнай шоуіндустрыі, уклад якой у сукупны ВУП асобных развітых краін ужо вымяраецца некалькімі працэнтамі. Для стварэння папулярных мелодый не патрабуецца ніякіх прыродных рэсурсаў, гэта ў чыстым выглядзе інтэлектуальны прадукт, які здольны прынесці стваральнікам істотны прыбытак.
Неабходна адзначыць, што як і прафесійны спорт, папулярная музыка ўжо даўно стала важным інструментам фарміравання як унутранага, так і міжнароднага іміджа краін і нацый.
Развітыя краіны працягваюць укладваць значныя сродкі ў развіццё сваіх нацыянальных культур. Пры гэтым яны ўсё часцей аддаюць перавагу ўкладанню сродкаў менавіта праз праекты, рашэнне аб фінансаванні якіх прымаюць грамадскія саветы, сфарміраваныя са спецыялістаў пры органах кіравання культурай і фондах, а значыць — праз прадзюсараў. Заканадаўча вызначаючы ўмовы доступу да фінансавых рэсурсаў дзяржавы, тым самым аказваюць значны ўплыў на ажыццяўленне прадзюсарскай дзейнасці.
Фігура прадзюсара становіцца значнай у сучасным культурным працэсе. Прадзюсіраванне - гэта бізнес, але прадзюсар, у адрозненні ад іншага прадпрымальніка, павінен валодаць мастацкай, сацыяльнай, сацыяльнапсіхалагічнай інтуіцыяй. Ён па праву ўваходзіць у творчую эліту грамадства.
Сістэма прадзюсарства ў Беларусі
У Беларусі захавалася дзяржаўная сістэма падрыхтоўкі і прасоўвання эстрадных артыстаў і калектываў, якая адыгрывае важную ролю ў задавальненні музычных запатрабаванняў насельніцтва краіны. Гастрольнаканцэртную дзейнасць у рэспубліцы ажыццяўляюць 17 дзяржаўных тэатральна-відовішчных арганізацый рэспубліканскага і абласнога падпарадкавання.
Усістэме ўстаноў Міністэрства культуры існуюць і прадзюсарскія цэнтры, створаныя пры дзяржаўных тэатральна-відовішчных арганізацыях, творчых калектывах. Прадзюсарскай дзейнасцю займаюцца 8 арганізацый, з якіх 4 – рэспубліканскага падпарадкавання, 4 – абласнога падпарадкавання.
Уарганізацыях рэспубліканскага падпарадкавання працуюць Нацыянальны цэнтр музычнага мастацтва імя У. Г. Мулявіна (дзяржаўная ўстанова «Беларускі дзяржаўны ансамбль «Песняры»), Тэатр песні Ірыны Дарафеевай (Беларуская дзяржаўная філармонія), прадзюсарскі цэнтр «АРТМАЖОР» (Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў). Прадзюсарскую дзейнасць таксама ажыццяўляе Маладзёжны тэатр эстрады і дзяржаўная ўстанова Цэнтр культуры «Віцебск».
Уадпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2005 г. № 486 «Аб зацвярджэнні комплексу мерапрыемстваў па развіццю канцэртнай і культурна-забаўляльнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь», якая даручала стварыць на базе філармоній абласнога падпарадкавання прадзюсарскія цэнтры прапаганды творчасці маладых беларускіх эстрадных выканаўцаў, Міністэрствам культуры быў выдадзены загад ад 15.09.2006 г. № 214 «Аб зацвярджэнні Прыкладнага палажэння аб аддзеле эстраднага мастацтва (прадзюсарскім цэнтры) дзяржаўнай тэатральна-відовішчнай арганізацыі». На падставе гэтага Палажэння ў большасці абласных філармоній былі створаны аддзелы (прадзюсарскія цэнтры), з якімі супрацоўнічаюць эстрадныя калектывы і выканаўцы.
На сённяшні дзень функцыянуюць 4 прадзюсарскія цэнтры (эстрадныя аддзелы) у Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай філармоніях. У перспектыве плануецца адкрыццё прадзюсарскіх цэнтраў на базе Брэсцкай абласной філармоніі і, магчыма, Маладзёжнага тэатра эстрады ў якасці самастойнага структурнага падраздзялення.
Сярод іншых дзяржаўных устаноў буйным прадзюсарскім цэнтрам з'яўляецца Палац Рэспублікі. Гэта канцэртная пляцоўка краіны, якая самастойна займаецца канцэртнай дзейнасцю.
Плённы ўклад у справу падрыхтоўкі кадраў музычнай эстрады робіць кафедра мастацтва эстрады Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў. Студэнты кафедры навучаюцца па спецыяльнасці 1-17 03 01-06 «Мастацтва эстрады (прадзюсарства)». Студэнтаў рыхтуюць да ажыццяўлення прадюсарскай дзейнасці ў галіне музычнага шоу-бізнесу. Пры паступленні на названую спецыяльнасць абавязкова патрабуецца музычная адукацыя, бо перш чым прасоўваць тыя ці іншыя эстрадныя калектывы, прадзюсар павінен не толькі добра ведаць «рынак», попыт на тую ці іншую музычную прадукцыю, але і добра арыентавацца ў музычных стылях, мець сфарміраваны эстэтычны густ. Будучыя дзеячы айчыннага шоу-бізнесу яшчэ
ў сценах навучальнай установы аб'ядноўваюцца ў разнастайныя музычныя калектывы, якім патрэбны прадзюсары. Па гэтай жа спецыяльнасці навучаюцца студэнты на кафедры мастацкай творчасці і прадзюсарства факультэта мастацтваў прыватнай установы адукацыі «Інстытут сучасных ведаў імя А. М. Шырокава».
Акрамя дзяржаўных устаноў у сферы эстраднага музычнага мастацтва ў нашай краіне непасрэдна прадзюсіраваннем эстрадных выканаўцаў і калектываў займаюцца больш за 20 недзяржаўных прадзюсарскіх цэнтраў і агенцтваў.
Праблемы развіцця сістэмы прадзюсарства ў Беларусі
У беларускім шоу-бізнесу, як і ў шоу-бізнесу іншых краін СНД, прадзюсар, як правіла, вырашае тры асноўныя задачы:
пошук сродкаў на творчае станаўленне і «раскрутку» выканаўцы альбо музычнага праекта;
вызначэнне зместу музычнага прадукту (у выпадку раскруткі «з нуля») альбо дапамогу ўжо сфарміраванаму выканаўцу ці творчаму калектыву ва ўдасканаленні свайго музычнага прадукту;
забеспячэнне самаакупнасці праекту.
Унайбольш паспяховых праектах роля прадзюсара не абмяжоўваецца толькі арганізацыйным укладам - пошукам грошай, стыліста, харэографа, кліпмейкера, гукарэжысёра і г.д. Як паказвае вопыт, значна важней для будучага поспеху артыста — творчая і рынкавая інтуіцыя прадзюсара, яго здольнасць распазнаць будучую зорку.
Усучасным беларускім шоу-бізнесе існуюць два асноўныя тыпы музычных праектаў. У першым выпадку прадзюсар сам прыдумвае праект. У другім, прадзюсар пачынае працаваць з ужо сталым артыстам ці калектывам і дапамагае яму стаць папулярным, рэалізаваць сябе ў сферы шоу-бізнесу.
За апошнія гады выявіліся рэальныя праблемы, якія стрымліваюць развіццё прадзюсіравання ў нашай краіне і не дазваляюць беларускаму шоубізнесу выйсці на міжнародны ўзровень развіцця. Гэта:
-недасканаласць беларускага заканадаўства для развіцця прадзюсарскай дзейнасці. Сучасная заканадаўчая база не адпавядае запатрабаванням развіцця сістэмы прадзюсарства і прадзюсарскай дзейнасці. У заканадаўстве Рэспублікі Беларусь няма ніводнага нарматыўнага прававога акта, які б рэгуляваў адносіны суб’ектаў у гэтай сферы;
-слабае развіццё інфраструктуры шоу-бізнесу. Нягледзячы на тое, што ў рэспубліцы існуюць усе асноўныя элементы структуры шоу-бізнесу (ёсць
некалькі выпускаючых лэйблаў, студый, прадзюсараў), яны недастаткова развітыя. Няма ўласнай вытворчасці якасных музычных інструментаў, відэа- і аўдыёапаратуры і г.д. Папулярныя выканаўцы і калектывы імкнуцца звяртацца да замежных вытворцаў фанаграм і відэакліпаў. Канкурэнтны беларускі шоу-бізнес, які б мог забяспечыць прасоўванне беларускай эстраднай музыкі за мяжу, пакуль не развіты;
-фактычная адсутнасць канкурэнцыі. У беларускім шоу-бізнесу працягваюць задаваць тон выканаўцы, якія сфарміраваліся яшчэ ў моцных традыцыях савецкай эстрады. Нягледзячы на ўвядзенне некалькі гадоў таму ільготных умоў доступу беларускіх пап-выканаўцаў у айчынны радыёэфір, гэта не прывяло да радыкальнага росту папулярнасці беларускіх папвыканаўцаў у асяроддзі асноўных спажыўцоў папулярнай музыкі, не кажучы ўжо пра якую-небудзь больш значную экспансію на замежныя рынкі папулярнай музыкі;
-супярэчнасць паміж статусам артыстаў, якія працуюць у дзяржаўных арганізацыях, і тымі, хто працуе з індывідуальнымі прадзюсарамі альбо прыватнымі прадзюсарскімі цэнтрамі. Тыя артысты, якія працуюць пры філармоніях і іншых дзяржаўных структурах, маюць пастаянную фінансавую падтрымку, а, самае галоўнае, перад імі практычна не стаіць задача акупіць укладзеныя сродкі. У той жа час артысты прадзюсарскіх цэнтраў пастаўлены
ўбольш жорсткія эканамічныя ўмовы;
-фінансаванне творчага праекта. У беларускага прадзюсара, як правіла, не хапае даступных яму сродкаў – сваіх альбо заёмных – на адпаведную раскрутку праекта. Для правядзення канцэртаў, якія з’яўляюцца асноўнай крыніцай даходу для артыстаў і прадзюсараў, трэба спачатку стварыць прадукт (тавар), які можна прадаваць. Прадзюсар павінен знайсці крыніцы для фінансавання праекта, аднак у беларускіх умовах, калі спонсарства і мецэнацтва заканадаўча не стымулююцца, зрабіць гэта дастаткова складана;
-неразвітасць сістэмы прэзентацыі маладых выканаўцаў і груп. У Беларусі няма даступных сцэнічных пляцовак для маладых выканаўцаў, няма адпаведных музычных праграм на тэлэбачанні. Фактычна перапрафіліраваўся адзіны музычны тэлевізійны канал (Першы музычны канал), магчымасці радыёэфіру застаюцца ў гэтым плане абмежаванымі;
-недастатковая інфармаванасць беларускай аўдыторыі аб сучасных тэндэнцыях у сусветнай папулярнай музыцы. Адным з фактараў, якія стрымліваюць развіццё беларускага шоу-бізнесу і яго інтэграцыю ў сусветны шоу-бізнес, з’яўляецца адсутнасць у беларускага спажыўца дакладных уяўленняў пра ўвесь спектр сусветнай сучаснай музыкі і накірунках развіцця еўрапейскага і сусветнага музычнага рынку;
- недасканаласць кадравага патэнцыялу і несфарміраванасць прафесійнага асяроддзя прадзюсарства. Існуюць праблемы ў падрыхтоўцы прадзюсараў у навучальных установах (праграмы падрыхтоўкі будучага прадзюсара павінны прадугледжваць усе бакі дзейнасці ў музычнай індустрыі – менеджмент, творчасць, эканоміку і права), а таксама праблемы працаўладкавання і стварэння ўмоў для набыцця прафесійнага вопыту для маладых прадзюсараў. Не распрацавана таксама сістэма паслядыпломнай прафесійнай адукацыі прадзюсараў, у першую чаргу, за межамі нашай краіны. Адсутнасць грамадскага творчага аб’яднання прадзюсараў стрымлівае стварэнне прафесійнага творчага асяроддзя для фарміравання інстытута прадзюсарства ў нашай краіне.
Пры ўсім гэтым трэба ўлічваць таксама, што шмат сродкаў Беларусь укладвае ў канкурыруючы з нашай краінай расійскі шоу-прадукт. Усё патрабуе разумнага рэгулявання, у тым ліку і такая галіна, як шоу-бізнес.
II. Практыка заканадаўчага рэгулявання прадзюсарскай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь
Тэрмін «прадзюсар» выкарыстоўваецца ў беларускім заканадаўстве найперш у нарматыўных прававых актах, якія звязаны са сферай кінематаграфіі.
У паняційным апараце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб кінематаграфіі ў Рэспубліцы Беларусь» ад 14 чэрвеня 2004 г. № 292-3 тэрмін «вытворца фільма (прадзюсар)» вызначаецца як «юрыдычная або фізічная асоба, якая ўзяла на сябе ініцыятыву і адказнасць за фінансаванне і вытворчасць фільма». Тут жа «вытворца фільма (прадзюсар)» вызначаецца як асоба, якая фарміруе здымачную групу – «часовы калектыў, які складаецца з работнікаў кінематаграфіі». Прапісваюцца правы вытворцы фільма (прадзюсара), які, у прыватнасці, мае права самастойна вызначаць крыніцы фінансавання, выбіраць тэхналагічную базу і тэхнічныя сродкі пры вытворчасці фільма, за выключэннем выпадкаў поўнага або частковага фінансавання вытворчасці фільмаў за кошт сродкаў рэспубліканскага і (ці) мясцовых бюджэтаў; мае права пры любым выкарыстанні фільма называць сваё імя (найменне) або патрабаваць такога ўказання. Вызначаецца таксама, што ў выпадку сумеснай вытворчасці фільма двума і больш вытворцамі (прадзюсарамі) дагавор аб сумеснай вытворчасці фільма павінен утрымліваць гарантыі кожнаму вытворцу (прадзюсару) на сумеснае валоданне зыходнымі матэрыяламі фільма і свабодны доступ да яго.
Аналагічным чынам трактуецца тэрмін «прадзюсар» у Законе Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб сумеснай фільмавытворчасці» ад 16 ліпеня 2009 г. № 47-3. Тут жа выкарыстоўваецца таксама тэрмін «супрадзюсары», які вызначаецца як «прадзюсары, якія звязаны кантрактам
аб сумеснай вытворчасці фільма і/ці яго выкарыстанні, уключаючы ўдзел у яго фінансаванні». У зацверджаным гэтым Законам «Палажэнні аб наданні статуса «нацыянальны фільм» фільмам сумеснай вытворчасці» (далей – Палажэнне) вызначаюцца механізм падачы прадзюсарам адпаведнай заяўкі для надання фільму сумеснай вытворчасці статуса «нацыянальны фільм» (п. 1 Палажэння), правы прадзюсара, супрадзюсараў (пп. 7,8 Палажэння).
Функцыі і правы прадзюсара прапісаны таксама ў Палажэнні аб парадку падрыхтоўкі і разгляду літаратурных сцэнарыяў для фільмаў, вырабленых па сацыяльна-творчых заказах, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 24 жніўня 2007 г. № 1093 (далей – Палажэнне). У названым дакуменце даецца азначэнне паняцця «прадзюсар» у поўнай адпаведнасці з раней названымі актамі заканадаўства (п.2 Палажэння), а таксама ўстанаўліваюцца механізм адбору матэрыялаў для падрыхтоўкі літаратурных сцэнарыяў і роля прадзюсара ў гэтым працэсе (пп. 3, 5 Палажэння), умовы заключэння адпаведных дагавораў (пп.6, 10 Палажэння) і іншае.
У пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь «Аб зацвярджэнні Палажэння аб нацыянальным фільме» ад 31 снежня 2004 г. № 1710 таксама выкарыстоўваецца тэрмін «прадзюсар» і ўказваюцца
правы і абавязкі прадзюсара ў сувязі з устанаўленнем статуса «нацыянальны фільм» (пп. 4, 8, 10, 11, 12, 15, 17 названай пастановы).
У Законе Рэспублікі Беларусь ад 16 мая 1996 г. № 370-XIII «Аб аўтарскім праве і сумежных правах» (арт. 4) выкарыстоўваецца паняцце вытворцы аўдыёвізуальнага твора («фізічная ці юрыдычная асоба, якая ўзяла на сябе ініцыятыву і адказнасць за стварэнне такога твора»), якое можна прыраўноўваць да тэрміна «прадзюсар» у адпаведнасці з раней названымі актамі заканадаўства.
На сённяшні дзень у заканадаўстве Рэспублікі Беларусь «прадзюсіраванне» не вызначана як самастойны і асобны від эканамічнай дзейнасці. Агульнадзяржаўны класіфікатар Рэспублікі Беларусь (АКРБ 0052006 са змяненнямі 1,2 29.09.2008), зацверджаны пастановай Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2006 г. № 65, а таксама пералік ліцэнзуемых відаў дзейнасці, зацверджаны Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 ліпеня 2003 г. № 17, не ўтрымліваюць такога віду дзейнасці як прадзюсіраванне. Тэрмін «прадзюсар» узгадваецца толькі ў раздзеле 74870 АКРБ «Прадастаўленне іншых паслуг спажыўцам» у сувязі з «дзейнасцю агентаў і агенцтваў, якая ажыццяўляецца ад імя асобных асоб і звычайна звязаную з заключэннем кантрактаў (дагавораў) на ўдзел у кінафільмах, тэатральных пастаноўках і іншых забаўляльных альбо спартыўных мерапрыемстваў, а таксама з прапановамі кніг, п’ес, прадметаў выяўленчага мастацтва, фатаграфій і да т.п. выдаўцам, прадзюсарам і да т.п.»
У сувязі з гэтым паўстае пытанне нават колькаснага ўліку суб’ектаў прадзюсарскай дзейнасці на тэрыторыі нашай краіны.
У Кваліфікацыйным даведніку «Пасады служачых, занятых у культуры і мастацтве», зацверджаным пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2001 г. № 25 (у рэдакцыі ад 15.12.2009), вызначаны службовыя абавязкі прадзюсара:
«Прадзюсар:
Ажыццяўляе вылучэнне, распрацоўку і рэалізацыю ідэй сацыяльнакультурных праектаў у сферы мастацтва. Фарміруе і абгрунтоўвае значэнне і мэтазгоднасць вылучаных праектаў, якія садзейнічаюць фарміраванню культурна-эстэтычных поглядаў і забяспечваюць задавальненне ідэйнамастацкіх, духоўных патрэб грамадства, а таксама атрыманне прыбытку або прыватнага даходу пры найменшых затратах матэрыяльных, працоўных і фінансавых рэсурсаў. Вызначае шляхі і метады правядзення сацыяльнакультурных праектаў і забяспечвае іх фінансаванне ўласнымі сродкамі. Арганізуе распрацоўку планаў і праграм па праблеме праекта, ажыццяўляе каардынацыю дзейнасці ўсіх зацікаўленых бакоў з мэтай аб’яднання арганізацыйных, матэрыяльных і інтэлектуальных рэсурсаў для рэалізацыі праграм. Удзельнічае ў падборы кадраў і забяспечвае іх рацыянальную расстаноўку і мэтазгоднае выкарыстанне. Ажыццяўляе ідэйна-мастацкі і арганізацыйна-фінансавы кантроль у працэсе ўвасаблення праекта. Прымае меры па найбольш эфектыўным выкарыстанні матэрыяльных, працоўных і фінансавых рэсурсаў і забяспечвае строгае выкананне рэжыму іх эканоміі. Ажыццяўляе фінансавае і тэхніка-эканамічнае забеспячэнне дзейнасці дзяржаўных і недзяржаўных арганізацый і творчых саюзаў сацыяльнакультурнай сферы. Удзельнічае ў распрацоўцы іх гадавых і перспектыўных планаў работы з улікам новых сацыяльна-эканамічных умоў і развіцця рыначных адносін. Распрацоўвае і ажыццяўляе мерапрыемствы па ўдасканаленні функцыянавання арганізацый, творчых саюзаў і іх прадпрыемстваў, выкарыстоўвае прыёмы і метады менеджменту і маркетынгу. Праводзіць даследаванні ў галіне розных з’яў сацыяльнакультурнай сферы. Будуе і выкарыстоўвае мадэлі для апісання і прагназіравання гэтых з’яў, ажыццяўляе іх якасны і колькасны аналіз. Вывучае спецыяльную айчынную і замежную літаратуру па тэматыцы вылучаных праектаў, складае агляды на аснове інфармацыі. Выносіць ацэнку стану, тэндэнцый і перспектыў развіцця асобных відаў мастацтва і сацыяльна-культурных кірункаў».
Між тым, штатны расклад значнай большасці арганізацый культуры і мастацтва не прадугледжвае такую стаўку спецыяліста як прадзюсар. Аплата супрацоўнікаў устаноў культуры і мастацтва ажыццяўляецца згодна з дадаткам 8 да пастановы Міністэрства працы
ад 21.01.2000 г. Пасада «прадзюсар» у гэтым дакуменце адсутнічае і ўмовы аплаты працы такім спецыялістам не вызначаны.
Такое паняцце, як «прадзюсар у сферы эстраднага музычнага мастацтва» на заканадаўчым узроўні ў нашай краіне не існуе.
Такім чынам, першачарговай задачай стымулявання сістэмы прадзюсарства ў краіне павінна стаць удасканаленне заканадаўчага рэгулявання гэтай сферы дзейнасці.
III. Асноўныя напрамкі ўдасканалення сістэмы прадзюсарства ў сферы эстраднага музычнага мастацтва ў Рэспубліцы Беларусь
Стварэнне больш спрыяльных сацыяльных і эканоміка-прававых умоў для развіцця прадзюсарства ў сферы культуры і мастацтва мэтазгодна разглядаць як упраўленчую задачу ў кантэксце стратэгічных задач дзяржавы
– стварэння пазітыўнага культурнага іміджу Беларусі і інтэграцыі беларускай культуры ў сусветную культурную прастору. Такія задачы могуць вырашацца пры наяўнасці культурных прадуктаў (тавараў, паслуг), якія па сваёй якасці і самабытнасці дастойны быць прадстаўлены як у краіне, так і за мяжой.
Удасканаленне заканадаўства
Мэтай удасканалення заканадаўства з’яўляецца падтрымка беларускага вытворцы культурных тавараў і паслуг — выканаўцаў, прадзюсараў, аўтараў, студый і канцэртных арганізацый і абарона айчыннага рынку ад навязвання замежнай прадукцыі праз сродкі масавай інфармацыі, гандлёвую сетку, рэкламную і іншую дзейнасць.
Для стварэння больш спрыяльных прававых умоў развіцця сістэмы прадзюсарства варта распрацаваць і прыняць спецыяльны нарматыўны прававы акт, які рэгулюе адносіны паміж асноўнымі суб’ектамі прадзюсарскай дзейнасці ў сферы эстраднага музычнага мастацтва.
Змест такога акта павінен уключаць наступныя нормы:
1)вызначэнне статуса прадзюсара ў сферы эстраднага музычнага мастацтва як фізічнай ці юрыдычнай асобы;
2)функцыі, правы і абавязкі прадзюсара;
3)вызначэнне прадзюсіравання як асобнага віду эканамічнай дзейнасці ў шоу-індустрыі, які прадугледжвае стварэнне і прасоўванне музычнага (кіна-, тэлеці іншага) праекта і заключае ў сабе творчы і камерцыйны патэнцыял;
4) парадак фінансавых разлікаў паміж прадзюсарам (прадзюсарскім цэнтрам) і арганізацыямі, якія прадастаўляюць памяшканні для ажыццяўлення гастрольна-канцэртнай дзейнасці – устанаўленне для прадзюсара (прадзюсарскага цэнтра) мінімальнай гарантаванай долі ад даходу, атрыманага пры арганізацыі і правядзенні канцэртнага мерапрыемства; устанаўленне для айчыннага выканаўцы мінімальна гарантаванай стаўкі ганарару; устанаўленне відаў дзейнасці (паслуг), за якія прадзюсар мае права атрымліваць грашовую ці іншыя віды ўзнагарод, а таксама вызначэнне суб’ектаў, ад якіх прадзюсар мае права атрымліваць грашовую ці іншыя віды ўзнагарод;
5)рэгуляванне прававых і эканамічных адносін паміж прадзюсарам і аўтарам, прадзюсарам і выканаўцамі, прадзюсарам і рэжысёрам і г.д.;
6)абарона ад негатыўных тэндэнцый музычнай індустрыі: магчымасць кампенсацыі страт з вінаватага боку, страхаванне ад рызыкі, барацьба з распаўсюджваннем кантрафактнай прадукцыі і інш.;
7)прэферэнцыі прадзюсарам (прадзюсарскім цэнтрам), дзейнасць якіх скіравана на стварэнне і прасоўванне нацыянальнага культурнага прадукту:
пытанні ільготных умоў арэнды канцэртных залаў для выступленняў беларускіх калектываў і выканаўцаў;
размяшчэнне на ільготных умовах тэле- і радыёрэкламы, рэкламы ў друкаваных і электронных СМІ мерапрыемстваў з удзелам беларускіх калектываў і выканаўцаў;
устанаўленне аднолькавых для айчынных і замежных выканаўцаў (альбо зменшаных для беларускіх выканаўцаў) памераў падаходнага падатку, адлічэнняў у сацыяльныя фонды і г.д.;
укараненне зніжанай альбо нулявой стаўкі ПДВ на аперацыі, звязаныя са стварэннем і вытворчасцю (вытворчасць, тыражыраванне і г.д.) нацыянальнага культурнага прадукту;
8) абарона айчыннага рынку прадукцыі беларускіх выканаўцаў:
абавязковая наяўнасць у асартыменце (у працэнтных адносінах да агульнага асартыменту) гандлёвых арганізацый і рознічных прадаўцоў прадукцыі (дыскі і інш.) беларускіх выканаўцаў;
пераразмеркаванне часткі сродкаў, атрыманых ад гастрольна-канцэртнай дзейнасці замежных артыстаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (даведачна: