Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

переверзева_copy

.pdf
Скачиваний:
51
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
701.53 Кб
Скачать

цыямі) і забеспячэнне разгалінаванай сістэмы бібліятэчнай вытворчасці. Фінансавыя рэсурсы ўключаюць амартызацыйныя адлічэнні, працаёмкасць, фондаёмістасць, прыбытак ад гаспадарчай дзейнасці.

Асобнымі напрамкамі размеркавання фінансавых рэсурсаў з’яўляюцца ведамасна-галіновая прыналежнасць бібліятэк і бібліятэчных сістэм, іх статус (дзяржаўныя установы, установы культуры), артыкулы каштарысу бібліятэкі. У якасці кірунку размеркавання фінансавых рэсурсаў вылучаюцца рэнтныя адносіны – прыбытак ад давання на правах арэнды бібліятэчнай маёмасці і выплата адпаведных (рэнтных) плацяжоў у дзяржаўны бюджэт [3].

Выкарыстанне фінансавых рэсурсаў неабходна разглядаць у сукупнасці з планаваннем бюджэту працоўнага часу бібліятэкі, што дазваляе рэальна вызначыць аб’ёмы бібліятэчнай вытворчасці і рацыянальна размеркаваць работу паміж структурнымі адзінкамі і асобнымі спецыялістамі. Ва ўмовах фі- нансава-гаспадарчай дзейнасці бюджэт працоўнага часу дазваляе правамерна налічваць надбаўкі і даплаты за выкананую работу.

Фонд працоўнага часу – гэта колькасць працоўных дзён бібліятэкі, структурнай адзінкі, асобнага супрацоўніка за год, якая вылічваецца з агульнай колькасці дзён у годзе за выключэннем выхадных і святочных дзён, перыяду часовай непрацаздольнасці (хваробы) і пералічваецца ў колькасць працоўных гадзін за год. Расход працоўнага часу вылічваецца як па кожным відзе бібліятэчных работ, так і па бібліятэцы, структурным падраздзяленні, асобным выканаўцы на аснове нормаў бібліятэчнай працы [8].

На забеспячэнне эканамічнай эфектыўнасці работы, ажыццяўленне аналізу і кантролю за рацыянальным выкарыстаннем бюджэтных і пазабюджэтных сродкаў накіравана работа планава-эканамічных (адміністрацыйна-гаспадарчых) аддзелаў бібліятэк. Сярод функцый азначаных аддзелаў вылучаюцца:

планаванне бюджэту бібліятэкі;

падрыхтоўка праектаў каштарысу даходаў і расходаў пазабюджэтных сродкаў;

распрацоўка і перагляд цэн на паслугі і прадукты бібліятэчнай вытворчасці;

61

фарміраванне штатнага раскладу бібліятэкі;

распрацоўка і зацвярджэнне штатнага раскладу па пазабюджэтнай дзейнасці бібліятэкі;

складанне тарыфікацыйных ведамасцей для налічэння заработнай платы, даплат і надбавак;

аналіз і кантроль за выкананнем каштарысу бюджэтных асігнаванняў;

разлік арэнднай платы згодна дагавора арэнды;

ажыццяўленне нарміравання выдаткаў і распрацоўка нормаў у мэтах эканамічага планавання;

аказанне кансультацыйных паслуг падраздзяленням і кіраўнікам бібліятэкі па планаванні і эканамічнай дзейнасці і інш. [5].

Фінансавае забеспячэнне бібліятэчна-інфармацыйных устаноў павінна адпавядаць дзяржаўным мінімальным стандартам. Да дзяржаўных мінімальных стандартаў у сферы культуры адносяцца пералік бясплатных і агульнадаступных сацыяльных паслуг, якія аказваюць дзяржаўныя ўстановы культуры; нормы і нарматывы забяспечанасці насельніцтва дзяржаўнымі ўстановамі культуры, што аказваюць бясплатныя і агульнадаступныя сацыяльныя паслугі [4]. Сацыяльным стандартам адпавядаюць затраты на бібліятэчнае абслугоўванне ў разліку на аднаго жыхара. Эканамічны аспект будзе вызначацца суадносінамі вынікаў работы бібліятэк і рэсурсаў, затрачаных на іх атрыманне.

У дзейнасці бібліятэк актуальнай формай фінансавання становіцца прыцягненне пазабюджэтных рэсурсаў. Гэта можа адбывацца праз выкарыстанне тэхналогіі фандрэйзінгу, ажыццяўленне платнага бібліятэчнага абслугоўвання і іншыя кірункі рэалізацыйнай і нерэалізацыйнай гаспадарчай дзейнасці. Больш хуткаму развіццю сістэмы пазабюджэтнага фінансавання галіны будуць садзейнічаць мэтавыя нарматыўныя акты, налогавыя прэферэнцыі, выкарыстанне практыка арыентаваных формаў і метадаў бібліятэчнай вытворчасці.

Інвестыцыйныя магчымасці бібліятэк пашыраюць мэтавыя нарматывы фінансавання. Іх асноўнае прызначэнне ў аптымізацыі бібліятэчнай вытворчасці, рацыяналізацыі відаў бібліятэчнай працы, удасканаленні тэхналагічных працэсаў і аперацый па прынцыпе эканоміі рэсурсаў і іх дакладнага размеркавання.

62

Ажыццяўленне фінансаванай дзейнасці немагчыма без яе суправаджэння фінансавай дакументацыяй. Да яе адносяцца каштарыс, бізнес-план, дагаворы, кантракты, фінансавыя планы, акты і рахункі набыцця і спісання маёмасці. Гэтыя дакументы садзейнічаюць эканамічнаму абгрунтаванню гаспадарчай дзейнасці, фінансавых паказчыкаў, руху грашовых сродкаў, фінансавай справаздачнасці, распрацоўцы стратэгіі платнага абслугоўвання карыстальнікаў, аналізу заказанай бібліятэчнай прадукцыі і прыбытку ад рэалізацыі платных паслуг, падрыхтоўцы структуры і штатнай колькасці, разліку заработнай платы, ажыццяўленню камунальных плацяжоў і г.д.

Фінансаванне дзейнасці бібліятэчных устаноў забяспечвае перадумовы арганізацыі бібліятэчнай вытворчасці, спрыяе развіццю сацыяльна-эканамічных адносін бібліятэк на ўнутраным і знешнім узроўнях. Асноўным прызначэннем фінансавага механізма бібліятэк з’яўляецца фарміраванне фонду грашовых сродкаў і іх правільнага размеркавання згодна каштарысу.

Пытанні і заданні

1.У чым сутнасць фінансавага механізма бібліятэчнаінфармацыйнай дзейнасці?

2.Дайце азначэнне тэрміна “фінансаванне бібліятэкі”.

3.Ахарактарызуйце ўзаемазалежнасць развіцця гаспадарчай дзейнасці ад фонду працоўнага часу бібліятэкі.

4.Пералічыце асноўныя функцыі планава-эканамічнага аддзела Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Літаратура

1.Библиотечное дело: терминологический словарь / Рос.

гос. б-ка. – М., 1997. – С. 127 – 128.

2.Горшков, Ю.А. Политэкономический анализ финансирования библиотечно-информационной деятельности / Ю.А.Горшков // Библиотечное дело – ХХІ век. – 2004. – № 1 (7). –

С. 30 – 43.

3.Клюев, В.К. Хозяйственная практика библиотеки: комплексный подход // Библиография – 2003. – № 2. – С. 17 – 23.

4.О государственных минимальных стандартах в Республике Беларусь: закон Республики Беларусь от 1.12.1999 г. //

63

Нац. реестр правовых актов Республики Беларусь. – 1999. –

89, 2/97.

5.Планово-экономический отдел [Электронный ресурс] // Структура Национальной библиотеки Беларуси. – Электрон.

текст. дан. – [Мн.: НББ], 2007. – Режим доступа: http.: //www. portal.nlb.by/portal/page/portal/index/content?Lang. – Дата дос-

тупа: 17.11.2007. – Загл. с экрана.

6.Смирнова, Н.А. И каковы же они, эти нормативы? / Н.А.Смирнова // Библиотека. – 2000. – № 6. – С. 57 – 60.

7.Теория финансов: учеб. пособие / Н.Е.Заяц [и др.]. – Мн.:

Вышэйш. шк., 1997. – С. 34 – 41, 142 – 148.

8.Управление библиотекой: учеб.-практ. пособие / А.С.Аверья-

нов [и др.]. – СПб.: Профессия, 2002. – С. 118 – 124, 125 – 141.

9.Фенелонов, Е.А. Как по-умному распорядиться деньгами: ещё раз о проблемах развития библиотек на селе / Е.А.Фене-

лонов // Библиотека. – 2003. – № 7. – С. 6 – 9.

Крыніцы і прынцыпы фінансавання бібліятэк

Фінансавыя сродкі з’яўляюцца асновай функцыянавання і развіцця бібліятэчных устаноў. Іх фарміраванне і рацыянальнае выкарыстанне з’яўляюцца важнейшымі функцыямі фі- нансава-эканамічнай дзейнасці бібліятэк. Арганізацыя планамернага паступлення бюджэтных і іншых сродкаў на ўтрыманне бібліятэк і іх аб’яднанняў ёсць фінансаванне бібліятэчнай справы.

Фінансавыя рэсурсы бібліятэкі ўяўляюць сабой сукупнасць усіх відаў паступленняў і назапашаных грашовых сродкаў. Іх прызначэнне – аднаўленне матэрыяльных і працоўных рэсурсаў з мэтай бесперапыннасці і аднаўляльнасці бібліятэчнага працэсу.

Фінансаванне бібліятэк Рэспублікі Беларусь здзяйсняецца ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам у галіне [1; 5]. Зыходзячы з адпаведных палажэнняў нарматыўных актаў магчыма вылучэнне сродкаў заснавальнікаў і дадатковых сродкаў. У адпаведнасці з нормамі права бібліятэкі могуць стварацца на аснове як дзяржаўнай, так і прыватнай формаў уласнасці [1, арт. 10], а іх заснавальнікамі могуць быць дзяржаўныя органы, а таксама фізічныя і юрыдычныя асобы, якія і забяспечваюць фінансаванне [1, арт. 12]. Такім чынам, у якасці

64

крыніц фінансавання могуць разглядацца бюджэты рэспубліканскіх і мясцовых органаў улады, дзяржаўных прадпрыемстваў і арганізацый, устаноў недзяржаўнай формы ўласнасці, грамадскіх аб’яднанняў, фізічных асоб.

Асноўнымі крыніцамі фінансавання дзяржаўных бібліятэк з’яўляюцца сродкі рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў. Прыватныя бібліятэкі фінансуюцца за кошт сродкаў заснавальнікаў і з іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам. За кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў ажыццяўляюцца фінансаванне распрацоўкі і рэалізацыі праграм развіцця бібліятэчнай справы, будаўніцтва і рэканструкцыя бібліятэчных будынкаў, памяшканняў, а таксама камплектаванне бібліятэчных фондаў дзяржаўных бібліятэк. Дадатковае фінансаванне бібліятэк можа ажыццяўляцца за кошт грашовых сродкаў фізічных і юрыдычных асоб, у тым ліку замежных, за кошт грамадскіх сродкаў, атрыманых ад аказання платных паслуг і іншай прадпрымальніцкай дзейнасці, дабрачынных паступленняў і з іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам. Памер грашовых сродкаў, якія паступаюць з дадатковых крыніц фінансавання, не абмяжоўваецца. Гэтыя сродкі не могуць быць зняты з выкарыстання на канец бюджэтнага года, не ўлічваюцца пры вызначэнні аб’ёмаў бюджэтнага фінансавання на наступны год і павінны накіроўвацца на ажыццяўленне статутнай дзейнасці бібліятэкі [1,

арт. 17].

Законам “Аб бібліятэчнай справе ў Рэспубліцы Беларусь” таксама прадугледжана матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне бібліятэк (арт.18); вылучаны ўмовы сацыяльнага страхавання і пенсіённага забеспячэння бібліятэчных работнікаў (арт. 13); прапісаны магчымасці распараджэння даходамі ад прадпрымальніцкай дзейнасці (арт. 21). Ён жа акцэнтуе ўвагу на фінансаванні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Так, Нацыянальная бібліятэка Беларусі фінансуецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, а таксама за кошт сродкаў, прадугледжаных названым законам. Даходы ад прадпрымальніцкай дзейнасці паступаюць у самастойнае распараджэнне бібліятэкі і ўлічваюцца на асобным балансе (арт. 23). У 2006 г. бюджэтныя асігнаванні дзейнасці НББ склалі 9925, 2 млн. бел. руб., а пазабюджэтныя даходы – 206, 1 млн. бел. руб. [4].

65

На ўтрыманні бюджэтаў ведамасна-галіновага ўзроўню знаходзяцца медыцынскія бібліятэкі, бібліятэкі ў вайсковых частках, бібліятэкі навучальных устаноў, бібліятэкі, якія належаць Міністэрству унутраных спраў краіны і інш. Такія бібліятэкі не з’яўляюцца самастойнымі, а ўмовы іх фінансавання вызначаюцца дзеючым заканадаўствам у асобе заснавальніка. Напрыклад, фінансаванне школьнай бібліятэкі здзяйсняецца за кошт дзяржаўнага, мясцовага і папячыцельскага бюджэтаў. Камплектаванне фонду вучэбнай літаратуры ажыццяўляецца праз фінансаванне з дзяржаўнага бюджэту, а камплектаванне асноўнага фонду і фонду падпісных выданняў за кошт мясцовага і папячыцельскага бюджэтаў. Гэтыя бібліятэкі ажыццяўляюць толькі аперацыйныя расходы: набыццё ўсіх відаў дакументаў, абсталявання, размнажальнай і камп’ютэрнай тэхнікі, правядзенне масавых мерапрыемстваў і г.д. Звесткі аб каштоўнасці матэрыяльна-тэхнічнай базы бібліятэкі знаходзяцца ў бухгалтэрыі арганізацыі-заснавальні- ка, і бібліятэкары павінны сістэматычна звяраць колькасныя і каштоўнасныя параметры, адлюстраваныя ў кнізе сумарнага ўліку, з данымі ў бухгалтэрыі.

Бібліятэчныя ўстановы выкарыстоўваюць дадатковыя крыніцы фінансавання, займаюцца пазабюджэтнай дзейнасцю. Як сведчыць вопыт работы бібліятэк, пазабюджэтнымі крыніцамі фінансавання часцей за ўсё з’яўляюцца аказанне платных бібліятэчна-інфармацыйных паслуг, выдавецкія і паліграфічныя работы, навукова-інфармацыйныя работы па дагаворах, здача памяшканняў у арэнду. Так, даходы, атрыманыя ад пазабюджэтнай дзейнасці Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі ў 2006 г. размеркаваліся наступным чынам: 49,2% – навукова-інфармацыйныя работы па дагаворах; 23,3% – выдавецкія паслугі; 14,6% – платныя бібліятэч- на-інфармацыйныя паслугі; 8,7% – арэнда бібліятэчных памяшканняў; 4,2% – гуманітарная дапамога [6]. У структуры пазабюджэтных сродкаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі платныя паслугі складаюць 48,9%: 25,7% – выдача чытацкіх білетаў; 9,9% – паслугі фізкультурна-аздараўленчага комплексу; 7,9% – арэнда; 4,6% – рэалізацыя выдавецкай прадук-

цыі [4].

Ажыццяўленне фандрэйзінгу з’яўляецца актуальным напрамкам бібліятэчнай работы. Бібліятэчны фандрэйзінг можа

66

быць вызначаны як працэс выяўлення, збору і акумуліравання фінансавых рэсурсаў шляхам выкарыстання спецыяльных метадаў, прыёмаў і мерапрыемстваў з мэтай стварэння і ўкаранення грамадска значных бібліятэчных праектаў і праграм. У сістэме бібліятэчнага фандрэйзінгу вылучаюцца сацыяльнае партнёрства, бібліятэчнае праектаванне і праграміраванне, дабрачыннасць. Фінансаванне сродкамі дабрачыннай дапамогі можа ажыццяўляцца па лініі спонсарства, мецэнатства, удзелу ў конкурсах грантаў, патранату. Асновай бібліятэчнага фандрэйзінгу з’яўляецца праект ці праграма, дзе бібліятэка абгрунтоўвае неабходнасць аказання фінансавай дапамогі і прапануе шляхі ўзаемадзеяння з інвестарамі і карыстальнікамі.

Закон “Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь” [5] дазваляе бібліятэчным установам знаходзіцца ў сегменце дабрачыннай і спонсарскай дапамогі, а таксама спрыяе арганізацыі мэтавай дзейнасці па атрыманні пазабюджэтных фінансавых сродкаў. Закон прадугледжвае пытанні распрацоўкі і зацвярджэння дзяржаўных праграм захавання і развіцця культуры, вызначае іх асаблівасці, узроўні распрацоўкі, тэрміны выканання і іншыя пытанні.

У практыцы фінансавання бібліятэк спецыялісты вылучаюць некалькі прынцыпаў. Астаткавы прынцып фінансавання бібліятэк прадугледжвае выдзяленне асігнаванняў на развіццё бібліятэк у памеры астатку бюджэтных расходаў пасля задавальнення патрэб іншых прэтэндэнтаў. Ю.Гаршкоў зазначае, што паняцце “астаткавае фінансаванне” суадносіцца з тэрмінам “недафінансаванне”. Апошняе ўключае бюджэтныя асігнаванні ніжэй патэнцыяльных магчымасцей, якімі валодае ўласнік фінансавых рэсурсаў. Гэты прынцып фінансавання вядомы з савецкіх часоў. Ён не замацаваны прававымі нормамі, але пры састаўленні бюджэту ўлічваецца невытворчы характар паслуг бібліятэчнай сферы [3].

Пры затратным прынцыпе фінансавання крытэрыем эфектыўнасці выкарыстання сродкаў з’яўляецца іх расход за бягучы год. Да ўліку не прымаюцца канечны вынік, сабекошт бібліятэчна-інфармацыйнай паслугі, затраты на вытворчасць. Памер сумы, якая выдаткоўваецца бібліятэцы на будучы год, залежыць ад мінулагодніх расходаў.

67

Сецявы прынцып фінансавання прадугледжвае размеркаванне сродкаў у залежнасці ад сярэднестатыстычнага каштарысу бібліятэкі пэўнага рэгіёну. Гэта сведчыць аб тым, што ў раёнах з больш разгалінаванай бібліятэчнай сеткай узровень фінансавання вышэйшы. На гэту асаблівасць звярнуў увагу Я.Фенялонаў. Ён лічыць недапушчальным такое размеркаванне рэсурсаў і прапаноўвае ў якасці альтэрнатывы праграм- на-мэтавы спосаб фінансавання бібліятэк [7].

Праграмна-мэтавы спосаб фінансавання бібліятэк заснаваны на распрацоўцы мэтавых праграм і праектаў, у якіх абгрунтоўваецца сума неабходных выдаткаў па кожным кірунку бібліятэчнай работы і артыкуле каштарысу. Гэтыя праграмы і праекты могуць фінансавацца на розных узроўнях (міжнародным, рэспубліканскім, рэгіянальным і інш.). Іх вынікі даводзяцца да ведама тых структур, якія іх фінансавалі. Пры рабоце з выкарыстаннем названага прынцыпу ў бібліятэках трэба распрацоўваць спецыяльны механізм рэалізацыі праектаў і праграм.

Нарматыўны прынцып будуецца на аснове кантрольных лічбаў і стабільных доўгатэрміновых нарматываў. Першыя ўстанаўліваюцца з улікам асаблівасцей рэгіёну і спецыфікі бібліятэчнай работы. Другія фарміруюцца з нарматыва бюджэтнага фінансавання, які размяркоўваецца паміж фондам заработнай платы і фондам вытворчага і сацыяльнага развіцця. Я.Фенялонаў лічыць, што існуе неабходнасць распрацоўкі сацыяльных нарматываў бібліятэчнага абслугоўвання і фінансавання бібліятэк.

У дачыненні да крыніц фінансавання трэба вылучыць кірунак самафінансавання бібліятэк. Самафінансаванне – забеспячэнне вытворчасці і распаўсюджання платнай прадукцыі і паслуг за кошт уласнага прыбытку, які атрымоўваецца ў выніку іх рэалізацыі спажыўцам [2]. У практыцы работы бібліятэк яно выкарыстоўваецца абмежавана. З пункту гледжання практычнай абгрунтаванасці самафінансаванне бібліятэчнай работы не набыло належнага стану.

Фінансаванне бібліятэчнай галіны і асобных бібліятэк мае асноўныя і дадатковыя крыніцы. Іх выкарыстанне рэгулюецца дзеючымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь. Асноўнымі відамі бюджэтнага фінансавання бібліятэк з’яўляюцца рэспубліканскі і мясцовы. Сярод крыніц паза-

68

бюджэтнага фінансвання вылучаюцца платныя бібліятэчнаінфармацыйныя паслугі, дагаворная дзейнасць, гуманітарная дапамога. Узрастае роля прыцягнення фінансавых сродкаў ад дабрачынных арганізацый, мецэнатаў, спонсараў. У сучасны момант вядомы астаткавы, затратны, сецявы, нарматыўны і праграмна-мэтавы прынцыпы фінансавання бібліятэк. Гэтыя прынцыпы характэрны для фінансавання бібліятэк розных тыпаў і відаў на пэўных этапах развіцця грамадства.

Пытанні і заданні

1.Якія прынцыпы фінансавання бібліятэк вам вядомы?

2.Якімі заканадаўчымі актамі рэгулюецца фінансаванне бібліятэчных устаноў у Рэспубліцы Беларусь?

3.За кошт якіх сродкаў ажыццяўляюцца будаўніцтва і рэканструкцыя бібліятэчных будынкаў?

4.Што значыць тэрмін “недафінансаванне” ў адносінах да бібліятэк?

Літаратура

1.Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у закон Рэспублікі Беларусь “Аб бібліятэчнай справе ў Рэспубліцы Беларусь”: закон Рэспублікі Беларусь ад 11 лістапада 2002г., № 147-З // Нац. реестр правовых актов Республики Беларусь. – 2002. –

128, 2/896.

2.Библиотечное дело: терминологический словарь / Рос.

гос. б-ка. – М., 1997. – С. 105.

3.Горшков, Ю.А. Введение в политэкономию библиотеч- но-информационной деятельности: монография / Ю.А.Горш-

ков. – М.: Пашков дом, 2004. – С. 11 – 20.

4.Национальная библиотека Беларуси: новое здание – новая концепция развития / НББ; науч. рук. Р.С.Мотульский.

– Мн., 2007. – С. 268–269.

5.О культуре в Республике Беларусь: закон Республики Беларусь, 4 июня 1991 г., № 832-ХІІ (с изм. и доп. от 14.05.2001) // Нац. реестр правовых актов Республики Бела-

русь. – 2001. – № 48. – 2/759.

6.Сороко, В. Организация внебюджетной деятельности Республиканской научной медицинской библиотеки / В.Сороко, В.Шутова // Бібліятэчны свет. – 2007. – № 4. – С. 9 – 11.

69

7. Фенелонов, Е.А. Как по-умному распорядиться деньгами: ещё раз о проблемах развития библиотек на селе / Е.А.Фене-

лонов // Библиотека. – 2003. – № 7. – С. 6 – 9.

Адзіны фонд фінансавых сродкаў бібліятэкі

Рынкавыя адносіны і недахоп бюджэтнага фінансавання патрабуюць пашырэння арганізацыйна-эканамічнай самастойнасці бібліятэк. Асноўнымі аспектамі яе праяўлення з’яўляюцца сістэма пазабюджэтнай дзейнасці, выкарыстанне гаспадарчых формаў і метадаў работы, развіццё пэўных вытворчых бібліятэчных працэсаў і аперацый, сацыяльна-эканаміч- нае ўзаемадзеянне з карыстальнікамі. Пераход на новыя ўмовы гаспадарання забяспечвае бібліятэчныя ўстановы сучаснымі механізмамі фінансавання і размеркавання сродкаў, арганізацыі і аплаты працы; метадамі кіравання; сістэмай выніковай ацэнкі бібліятэчнай работы.

Новыя ўмовы гаспадарання вызначаюць пэўную самастойнасць бібліятэк па пытаннях фарміравання фінансавых сродкаў – бюджэту бібліятэкі і мадэляў размеркавання сукупных грашовых сродкаў. Бюджэт бібліятэкі ўяўляе сабой фінансавы план (каштарыс) даходаў і расходаў на вызначаны перыяд, як правіла за год. Даходная частка бюджэту бібліятэкі складаецца з паступленняў з дзяржаўнага бюджэту (рэспубліканскага, рэгіянальнага, мясцовага), адлічэнняў ведамстваў і іншых заснавальнікаў, а таксама пазабюджэтных сродкаў. Расходнай часткай бюджэту прадугледжваюцца выплата заработнай платы, пакрыццё матэрыяльных і прыраўнаваных да іх выдаткаў, разлікі з іншымі арганізацыямі [1].

Пры фарміраванні каштарысу бібліятэкі звяртаецца ўвага на выкананне планавых паказчыкаў бюджэтнага і пазабюджэтнага фінансавання ў складзе сукупнага бюджэту бібліятэкі за мінулы перыяд, крыніцы фарміравання пазабюджэтнай часткі даходаў і іх размеркаванне, сістэматычнасць паступлення ахвяраванняў на дабрачынныя рахункі. Акрамя таго, уліку падлягаюць асаблівасці патрэб і выкарыстання рэсурсаў, суадносіны бюджэтных асігнаванняў і пазабюджэтны прыбытак, прыярытэтныя кірункі арганізацыі фінансава-эка- намічнай дзейнасці бібліятэк.

70