Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Першыя людзі на зямлі Беларусі гараніна

.docx
Скачиваний:
20
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
54.36 Кб
Скачать

Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў

Факультэт інфармацыйна-дакументных камунікацый

Кафедра гісторыі Беларусі і музеязнаўства

Рэферат па кнізе Калечыц А.Г.:

Першыя людзі на зямлі Беларусі”.

Выканала:

студэнтка 150А групы

Гараніна Юлія

Мінск, 2013

Змест:

  1. Змест кнігі

  2. Аб кнізе

  3. Мае уражанні

Змест кнігі:

  1. Летапіс жыцця

  2. Як знайшлі палеаліт у Беларусі

  3. У гасцях у далёкіх продкаў

  4. Сцежкай археолагаў

  5. У сценах лабараторыі

Аб кнізе.

“Першыя людзі на зямлі Беларусі” – кніга вельмі цудоўная. У ёй, на падставе археалагічных матэрыялаў і даных палеаграфіі апісваюцца падзеі, якія адбываліся на зямлі Беларусі, пачынаючы з таго часу, калі сюды ўпершыню трапіў чалавек. Пра ўсё гэта, падрабязна апісваецца ў раздзелах “Летапіс жыцця” і “Як знайшлі палеаліт у Беларусі”. Вельмі цікавыя падраздзелы: загадка прарадзімы чалавека, таямніцы ледніковых эпох, падзеі апошніх 100 тысяч гадоў і самыя старажытныя рэчы. А асабліва мне спадабалася чытаць пра Бердыжскую і Юравіцкую стаянкі. Размова ў кнізе ідзе толькі аб першым перыядзе каменнага веку – палеаліце. З-за вялікай старажытнасці і дрэннай захаванасці рэшткаў ён, бясспрэчна, з’яўляецца адным з найбольш складаных для вывучэння. У летпісе Зямлі з тых часоў захаваліся толькі невялікія адрывачныя звесткі. Асэнсаваць іх і аднавіць падзеі, якія напаткалі нашага далёкага продка на цяжкім і небяспечным шляху першапачатковага засялення тэрыторыі Беларусі, - гэта задача археалогіі.А археалогію, нельга ўявіць без даных геалогіі, палеаграфіі, біялогіі і іншых навук. Дзе жылі старажытныя людзі, чым займаліся, якія мелі прылады працы, на якіх жывёл палявалі, чым харчаваліся, як суіснавалі з навакольным асяроддзем. Пра ўсё гэта гаворыцца ў раздзеле “У гасцях у далёкіх продкаў”. Падраздзелы: першабытныя жытлы, на паляванні, старажытны посуд, вопратка, прылады працы, людзі і духі, у майстэрні мастака, аб мове, лічбах і іншых цікавых і загадкавых рэчах – гэта не поўны спіс таго, аб чым даведаецца чытач з гэтага раздзела. Вывучаючы рэшткі былых паселішчаў і могільнікаў, разбураных з цягам часу жытлаў і вогнішчаў, прылады працы і побыту, зброю, мастацкія рэчы, усё тое, што ў сукупнасці завецца матэрыяльнымі рэшткамі і стварае матэрыяльную культуру, археолагі рэканструююць спосаб жыцця тагачаснага чалавека. “Сцежкай археолагаў”, “ У сценах лабараторыі” – тут мы даведаемся пра тое, якія бываюць помнікі, як апрацоўвалі крэмень, як захоўваюць старажытныя находкі і шмат іншага. Усё гэта – вельмі крапатлівая работа. Па маленькім кавалачку старажытнай пасудзіны трэба аднавіць яе выгляд цалкам, па слядах працы на прыладах з каменя даведацца, што імі рабілі. Яшчэ цяжэй уявіць светапогляд, узаемаадносіны паміж членамі першабытна-абшчынных калектываў. Рэчы, якімі карыстаўся наш далёкі продак, былі даволі разнастайныя. Але з-за разбуральнага ўздзеяння вады, ветру, цяпла і холаду большасць з іх назаўсёды згінула. Асабліва хутка знікаюць прылады з костак, дрэва, а таксама тканіна, скура і іншыя арганічныя рэчы. Усе мы ведаем, што чалавек на Беларусі з’явіўся не раптоўна і прышоў не на пустэчу. Гаворка ў кнізе ідзе і пра тое, на якім этапе развіцця Зямлі адбылася гэтая падзея. Добра тое, што ў аўтар у сваёй прадмове піша: “Памылкова было б думаць, што тая карціна свету, якую я вам паспрабую намаляваць на падставе сучаснага стану нашай навукі, не патрабуе ўдакладненняў, а высновы канчатковыя. Гэта далёка не так. Шматлікія сюжэты чакаюць дадатковых доказаў, абгрунтаванняў, так што кожны з нас мае шанс стаць першаадкрывальнікам. Працэс пранікнення ў тайны эвалюцыі прыроды і чалавека бясконцы.” Вяртаючыся к эвалюцыі, аўтар першым малюнкам ў кнізе, абраў менавіта гэты: Але мы, не можам да канца сцвяржаць, а ці была менавіта такая эвалюцыя! Вось і аўтар гаворь пра гэта ў сваёй прадмове. Наша краіна, нажаль, мае толькі два помнікі эпохі палеаліту. І аўтар звяртаецца за звесткамі да нашых суседзяў. І гэта вельмі добра! У канцы кнігі дадзены дадатковы спіс літаратуры (Што можна пачытаць дадаткова) і расшыфроўка некаторых тэрмінаў, якія могуць быць незразумелымі. Яны сабраны ў слоўніку ў алфавітным парадку.

Мае уражанні

У цэлым, кніга мне спадабалася. Напісана вельмі проста, лёгка і лаканічна. Прадстаўлена шмат розных малюнкаў. Кніга вельмі харошая, але, я лічу, яе трэба чытаць вучням сярэдняга або старэйшага школьнага ўзросту, а не студэнтам гістарычнага факультэта. Вучні, несумненна, знойдуць у кнізе шмат адказаў на хвалюючыя іх пытанні па гісторыі нашай краіны, пашыраць свае веды. Яны знойдуць шмат пазнавальнага і цікавага, бо шмат якія тэмы, якія прадстаўлены у кнізе, не закранаюцца ў школьных падручніках па гісторыі Беларусі. А калі захочуць, могуць дадаткова пачытаць шмат іншых цудоўных кніг, спіс якіх прадстаўлены ў канцы вучэбніка. А значэнні незнаёмых слоў знойдуць слоўніку.