Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Радзіны. Абрад. Песні. (Беларуская народная творчасць) -1998

.pdf
Скачиваний:
258
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
22.92 Mб
Скачать

вінна была ўжо адмыцца, быць «чыстай». Паводле слоў

A. С. Максіменка, «зараз у бабкі ходзяць неадмытыя, усё іспорцілі, і дзеці праз гэта плахія». Пупарэзная бабка адразала пуп і перавязвала льном, затым купала, паклаўшы ў ваду хлеб, і спавівала ў старое адзенне: дзяўчынку — у бацькоўскае, каб яе любілі хлопцы, а хлопчыка — у мацярынскае, каб яго любілі дзеўкі. Зверху спавівала спецыяльным тканым поясам для нованароджаных. Пры першым кармленні дзіцяці яму патрэбна было даць спярша правую грудзь, каб яно рабіла ўсё правай рукой. Бабка пупарэзная хадзіла да парадзінухі тры разы пасля родаў, купала дзіця і прыносіла для яе бліны. У сям’і парадзінухі смяяліся: «Зараз твая бабка прыдзя, ужо

ладкі мачая». Жанчыны прыходзілі ў водведкі, прыносілі ла-

тушку'.

На ксціны пупарэзная бабка варыла пшонавую кашу ў гліняным гаршчку і хавала яе ў каморы ў хаце парадзіхі. Некаторыя з гасцей кашу гэтую кралі, а тры разы прыносілі ў гар-

шчку бульбу, бурак і прапаноўвалі куму купіць гэтую «загра-

нічную кашу». Калі, нарэшце, падавалі сапраўдную бабіну кашу, яна гаварыла: «Мая каша з канапелькамі, а вы, госцікі,

з капейкамі», пасля чаго госці збіралі грошы. Кум плаціў больш за іншых і разбіваў гаршчок з кашай, якой усе частаваліся.

Парадзінуха давала бабе ў падарунак намётку. Бабка, аб-

круціўшыся ў намётку, тры разы падскоквала і прыгаворвала: «Каб мой унук вялікі рос, вялікі рос, шчаслівы быў. Гоп, баба!» Намётку, якую баба атрымала ў падарунак, іншыя госці імкнуліся ўкрасці, каб пасля атрымаць ад бабы бутэльку гарэлкі.

Жанчыны на ксцінах у в. Асавец спявалі шмат хрэсьбінных песень:

Нямножка, бабка, нямножка, любка, У адветках была,#Ф Ай, адзін разок**

I з пялёстачкамі,** Ай другі разок**

I з патушачкамі. Трэці разок**

ФЯечню ў місцы.

" Радкі, пазначаныя дзвюма зоркамі, паўтараюцца 2 разы.

139

Па намётку прыйшла,* Гаршчок кашы прынясла,* 3 сабой дзеда прывяла*

I ўвесь кут заняла,* Усю й гарэлку папіла,* I закуску паела,* Апільсінкі ня ўспела.*

А ў новай каморы нехта гавора, Аляксей Галячку ўсю й навучае:*

— Галячка, жана мая, а ня будзь ты гарда,* Сям’ёй жыць — трэба ласкавай быць,* Дзетачак гадаваць — ночку не спаць,* Дзетачак украсціўшы — ночку ўкараціўшы.

Ай, упілася кума,* Пад парогам лягла, Паглядзіце, хлопцы,* Ці ў тонкай сарочцы. А калі ў тонкай,*

Хай ляжыць шчэ й столькі, А калі ў паскадной,* Палажыце пад скам’ёй.

Ой, кум куме рад, Павёй куму ў вінаград,

— Шчыплі, кума, вішні, Каторыя кіслы, Каторыя сладкі, То для маёй маткі, Каторыя горкі,

То й для маёй жонкі, Каторыя гнілыя, То й для маёй мілай.

Ой, у масце-масце сон-трава расце, А пад мосцікам дай нагодачкі, Ай, у Асаўцы добрыя жоначкі,

Ай, дзе мёд чуюць, дык там начуюць, Дзе й гарэлачку — там нядзелечку, Дзе салодкі мёд — дак там цэлы год.

Ачаго ты, бабка,

Ачаго ты, любка,

Анявесела сядзіш?* Ці твая, бабка, Ці твая, любка,

*Радкі, пазначаныя зоркамі, паўтараюцца 2 разы.

140

А намётка каротка?* Ці твая, бабка, Ці твая, любка, Каша не ўдалася?

Бабка к унучцы* Па гароду ішла,* Бабка ўнучцы* Два гурочкі нясла.*

— На табе, унучка,* Два гурочкі мае, Палячы, унучка,* Жываточкі твае.*

Бабка к унучцы* Па гароду ішла,* Бабка ўнучцы* Два бліночкі нясла*

— На табе, унучка,* Два бліночкі мае,* Палячы, унучка,* Жываточкі твае.*

Бабка ўнучцы* Парасёнка нясла.*

— На табе, унучка,* Парасёнка майго,* Палячы, унучка,* Жываточкі твае.*

У нядзелячку паранюсенька Бяжыць каралёк па бабусеньку. I без пояса, і без шапачкі,

Ён і сам бяжыць, і Бога просіць: «Распрасці, Божа, дзве душачкі, I старэнькую, і маленькую.

Маленькую гадаваць будзем,

Астарэнькую паважаць будзем».

в.Забалацце

Запрагайце, запрагайце, А дзвінаццаць валоў,* Адвязіце, адвязіце Ай бабусю дамоў.

Запрагайце, запрагайце, А дванаццаць сабак,* Адвязіце, адвязійе, Вы кумоў у кабак.

* Радкі, пазначаныя зоркамі, паўтараюцца 2 разы.

141

Пасля гэтай песні госці ўсаджвалі бабу на каляску ці санкі і адвозілі дадому. Таксама і кумоў кожнага паасобку адвозілі дадому і патрабавалі з іх бутэльку гарэлкі. У час шэсця па вуліцы ўдзельнікі ксцін спявалі, ігралі на гармоніку і балалай-

цы, вось некаторыя з прыпевак:

Балалайка, ж ты мая, Балалайка стукалка, Хоць мой мілы нс харош,

Ая сама кукалка.

Аюбка мая, Юбка ў точкі,

Апад юбкай сядзіць, Вылупіла вочкі.

Дзіця стрыглі ў год бацька або дзед, валасы кідалі на ваду,

каб раслі густыя доўгія косы.

РАДЗІННЫЯ ЗВЫЧАІI АБРАДЫ

ЎСЛАЎГАРАДСКІМ РАЁНЕ МАГІЛЁЎСКАЙ ВОБЛАСЦІ

Ув. Гіжэнка цяжарнай жанчыне («тоўстай” ) нельга было адліваць ваду у калодзеж — дзіця будзе слюнявае; нельга было

стукаць чапялой аб падлогу — дзіця будзе губатае («грыба-

тае»); нельга было красці — дзіця будзе злодзеем; на пажар

нельга глядзець — на целе дзіцяці плямы будуць; нельга было працаваць на вялікія святы, асабліва ў Каляды, — дзіця народзіцца ці крывое, ці сляпое, ці дурное; нельга было ваўка

палохацца, бо на целе ў дзіцяці вырастуць плямы.

Да парадзіхі запрашалі бабу-павітуху; той, хто запрашаў, ішоў з хлебам, у хаце яго аддаваў і гаварыў: «Наце Вам хлебсоль, дайце нам бабу». У в. Урэчча запрашалі дзвюх бабак:

адну — «прыродніцу», якая прымала роды, і другую — «пупырэзніцу», якая пераразала пуп і была затым галоўнай дзеючай асобай на хрэсьбінах, а пасля ўсё жыццё лічылася хроснай бабкай свайго ўнука або ўнучкі.

Бабка-прыродніца расплятала парадзісе валасы, расшпіляла гузікі, здымала ўсе шпількі з адзення, пры цяжкіх родах

прымушала мужа даць парадзісе вады са свайго рота.

Бабка-пупарэзніца адразала пуп, падклаўшы сякеру, калі ў сям’і хацелі, каб наступны нарадзіўся хлопец, і пранік, калі наступную хацелі дзяўчынку.

142

Пры першым купанні дзіцяці ў ваду сыпалі мак, клалі лустачку хлеба, грошы, ваду перахрысцяць тры разы. Пасля купання дзіця загортвапі ў пялёнкі, зробленыя са старога бацькоўскага адзення, і клапі ў люльку, якую перад гэтым тры разы перахрышчывапі і ўтыркалі ў яе іголку або шпільку, што засцерагала дзіця ад нячыстай сілы. Паводле народнага мер-

кавання, спавіваць патрэбна было дзяцей як мага даўжэй,

асабліва дзяўчынак, бо лічылася, чым даўжэй іх спавіваць, тым пазней у іх пачнуцца месячныя.

У адведкі ці на радзіны жанчыны хадзілі па адной, прыносілі разнастайныя мучныя вырабы і чарніцы, звараныя ў гаршку. Да ксцін баба-пупарэзніца павінна была абавязкова

прыходзіць тры разы з ежай для парадзіхі і купаць дзіця.

За кумоў бралі «хто каму панаравіцца». Баба варыла кашу

ўгліняным гаршку, прыносіла да бацькоў свайго ўнука (унучкі).

Учас ксцінаў госці імкнуліся ўкрасці гэту сапраўдную кашу, а на стол падавалі гаршчок з бульбай, бураком, жывым катом і

толькі пасля гэтага ўносілі сапраўдную бабіну кашу, пра якую бабка гаварыла: «Мая каша з канапелькамі, а Вы, госцейкі, з капейкамі». Грошы збіралі на талерку, пакрытую хусткай.

Гаршчок з кашай разбіваў кум, пакрыўшы рукі ручніком. Рабіў

ён гэта трэцім разам, папярэдне два разы прыгаворваючы: «За первым разам — добрым часам, за другім разам — добрым часам». Парадзіха давапа бабе ў падарунак намётку, абкруціўшыся ў якую, баба тры разы падскоквала і прыгаворвала: «Каб мой унук

вялікі рос бацьке і матке на паслугу, а нам на пацеху».

Ув. Гіжэнка некаторыя з удзельнікаў хрэсьбін пераапраналіся ў цыганоў і кралі бабіну кашу, а замест яе ўносілі гаршчок з курыцай, кошык бульбы, а баба на гэта гаварыла: «Гэта каша не мая, мая смачная, мы яе з дзедам ноч таўклі». Часта для аховы сваёй кашы баба нанімала «міліцыю» (двух

пераапранутых мужчын, якія стаялі каля кашы з каромыслам). «Цыгане» варажылі, спявалі разам з іншымі гасцямі:

Кум куме рад, Павёў куму ў вінаград,

Шчыплі, кума, ягадкі, Каторыя салодкі. Каторыя горкі, Гэта маёй жонке, Каторыя гнілыя, Гэта маёй мілай.

143

А дзед бабку Заматаў у трапку, Паліваў яе вадой, Кабы стала маладой.

Ув. Урэчча спявалі хрэсьбінныя песні:

Аў нашага Сашачкі пір на дварэ, Сабраў ён nip, а бяседачку,

Не для каго, сам для сябе.

Акаб яго ды дзяціначка

Абальшая расла,

Акаб яго ды дзяціначка Ды шчасліва была.

Ув. Гіжэнка, акрамя хрэсьбінных прыпевак, спявалі ся- мейна-бытавыя песні:

Анашто ж ты мяне

Ды, мая мамачка, Ды на гора радзіла? А чаго ж ты мяне Ды маленькую Работачкі не вучыла? Не наўчыўшы мяне Тут работачкі

У чужы людзі аддала.

Аў чужых людзях Б’юць, кыраюць* , Работачкі навучаюць,

Ацябе, мая родная мамачка, Што дзянёчак ругаюць.

Уканцы хрэсьбін бабу цягалі «на баране», г. зн., па-

садзіўшы яе ў начоўкі, цягнулі па вуліцы да яе хаты. Госці, што суправаджалі бабу, вымазвалі твары сажай, іншыя пераапранапіся ў цыганоў, усе гучна крычалі, стукалі качалкамі ў

пустыя вёдры. Баба іх частавала гарэлкай ў сваёй хаце. Кумоў такім жа чынам вазілі на другі дзень пасля святкавання хрэсьбін і атрымлівалі ад іх гарэлку на «пахмелкі».

РАДЗІННЫЯ ЗВЫЧАІ I АБРАДЫ

Ў БЫХАЎСКІМ РАЁНЕ МАГІЛЁЎСКАЙ ВОБЛАСЦІ

Цяжарнай жанчыне нельга было смецце выкідваць праз ганак, бо дзіця будзе слюнявае; на ганку стаяць, бо будуць

’ Караюць.

144

цяжкія роды; на пажар глядзець і хапацца за цела — у дзіцяці ў адпаведным месцы будуць чырвоныя плямы.

Роды прымала хрёсная бабка, якая, ідучы да парадзіхі, несла кавалак палатна прымаць «маладзенца». У ваду пры першым купанні дзіцяці яго бацька клаў грошы для бабкі.

У адведкі хадзілі ўсе жанчыны разам у адзін дзень, неслі аладкі, халоднае, яечню, матэрыю на пялёнкі для нованароджанага.

Ксціны спраўлялі ў той дзень, як хрысцілі дзіця. За кумоў бралі «хто каму наравіцца». Баба варыла пшонную кашу ў гліняным гаршку, прыносіла ў хату да парадзіхі і хавала дзенебудзь у каморы. Пасля баба наймала двух ці трох рослых

мужыкоў («міліцыю») сцерагчы сваю кашу. Яны бралі качаргу

і ішлі ахоўваць кашу. Астатнія госці «чудзілі», спрабавалі кашу

ўкрасці, тры разы ўносілі і ставілі на стол не сапраўдную K a ­ my, а гаршчок з бульбай ці буракамі. Баба на гэта кожны раз

гаварыла: «Гэта не мая каша, мая прасяная», а дзед (яе муж)

дадаваў: «Я ўжо проса тоўк на кашу, не, не, гэта не наша Ka­ ma». Нарэшце, як знойдуць кашу, адзін з мужыкоў («міліцыянераў») — самы дужы ўносіў бабу разам з кашай да стала. Баба ставіла яе на стол і прыгаворвала: «Я варыла кашу з лімонцамі, а

Вы з чырвонцамі». Госці пачынаюць «набіваць»* кума, каб ён палажыў болей грошай на кашу. Кум аж «выпрастуецца», каб пакласці болей грошай, каб мець магчымасць біць кашу. Парадзіха давала бабе ў падарунак намётку, якую яна клала на гала-

ву і, стоячы пасярод хаты, тры разы падскоквала і выказвала па-

жаданне дзіцяці: «Хай мая ўнучка (унук) вяліка расце і шчасліва будзе. Гоп!» Пасля гэтага пачыналі дзяліць кашу паміж гасцямі, якія клалі фошы на талерку. Тую жанчыну, што была ўкрала раней кашу, «міліцыя» арыштоўвала і гаварылі: «Яе арыставаць трэба, а не кашу ёй даваць, і не водку».

Спявалі хрэсьбінныя песні:

Ой, кума, кума, Добра гарэлка.

Вып’ем, кумочак, Мы з панядзелка.**

Возьмем мы, кума, Рублікаў сорак,

* Падбухторваць.

** Два апошнія радкі кожнага куплета паўтараюцца 2 разы.

145

Вып’ем, кумочак, Шчэ і ў аўгорак.

Прададзім, кума, Тваю чарэду.

Вып’ем, кумочак, Шчэ і ў сярэду.

Прададзім, кума, Міскі ды ложкі.

Вып’ем, кумочак,

Учацвер трошкі.

Прададзім, кума, Рабу цяліцу.

Вып’ем, кумочак,

Шчэ і ў пятніцу.

Не пойдзем, кума, Мы на работу.

Вып’ем, кумочак,

Шчэ і ў сыботу.

Зрабілі ўсё мы, Асталась кудзелю.

Вып’ем, кумочак, Шчэ і ў нядзелю.

Ад панядзелка Да панядзелка, Добрая з кумам Была гарэлка.

Спявалі на ксцінах і сямейна-бытавыя песні:

Горя, горя мне з малойцам/ Што ён дома не начуе, Сваёй жонкі не пілнуе.

Сы вячера кудры чэша,* Сы поўначы к дзеўкам ходзя, На зорачку ў дом прыходзя.

Стучыць-гручыць у ваконца:*

— Адкрывай, маці, вароты, Падывай, сястра, вячерю.

Засцілай, шэльма, пасцелю.*

— Хадзі, міленькі, разую, Хоць разочак пацалую.*

* Радкі, пазначаныя зоркамі, паўтараюцца 2 разы.

146

— Адыдзіся, нялюбая, бо ў мяне ёсць і другая, Ой, яна ж мяне разуя, Сколькі хочу, пацалуя.

Ой, другая — маладзенька'

Iпасцель яе — бяленька.*

в.Вараніно

Уканцы хрэсьбін бабу і кумоў падымалі «на ўра» на ўслончыку, за што апошнія давалі падарункі. Завяршаў ксціны абрад цягання бабы на баране (калясцы, санках). Бабу дастаўлялі да яе хаты і патрабавалі за гэта бутэльку гарэлкі.

Да года дзецям не стрыглі валасы і не абразалі ногці.

РАДЗІННЫЯ ЗВЫЧАІI АБРАДЫ Ў в. МАЛЫЯ БОРТНІКІ БАБРУЙСКАГА РАЁНА МАГІЛЁЎСКАЙ ВОБЛАСЦІ

Тоўстай нельга было на пажар глядзець — у дзіцяці будуць чырвоныя плямы на целе, праз вяроўку пераступаць — у

дзіцяці пупавіна закруціцца; ката, свінню, сабаку варсаць” —

дзіця будзе чухацца. Пры родах звалі бабку, яна несла пялёнкі, пояс. Пры першым купанні ў ваду клалі грошы.

У адведкі прыходзілі жанчыны, прыносілі падарункі для

дзіцяці і булкі з белай пытляванай мукі, якія называліся

«адведкі».

Хрысціны гулялі ў нядзелю, гадзін у 12 дня пачыналі. За кумоў бралі «хто каму панаравіцца». Бабка варыла кашу з розных круп, пазней купляла цукеркі. На хрысцінах спявалі хрэсьбінныя песні:

Наша бабка падпіла I пад прыпечак лягла, А мышы пашалелі

I бабе дырачку праелі.

Або:

Кум у кумы Папрасіў чапялы. Кума ножку падняла,

Вот, кумочак, чапяла.

*Радкі, пазначаныя зоркамі, паўтараюцца 2 разы.

**Штурхаць нагой.

147

Або:

Штоб я знала, штоб я знапа, Хто ў мяне бабкаю будзе,

Пасадзіла б яе ў гародзе на градзе Ды пахучаю мятаю.

Дожджык лее, сонца грэе, Мая бабка маладзее.

Штоб я знала, штоб я знала, Хто ў мяне кумою будзе,

Пасадзіла б яе ў гародзе на градзе Ды пахучаю піжмай.

Дожджык лее, сонца грэе, Мая кумка маладзее.

Штоб я знала, штоб я знала, Хто ў мяне кумочкам будзе,

Пасадзіла б яго ў гародзе на градзе Ды сіненькім васілёчкам. Дожджык лее, сонца грэе, Мой кумочак маладзее.

У канцы святкавання хрысцін бабка ставіла гаршчок з ка-

шай на стол. Госці пачыналі таргавацца, каб купіць кашу: хто даваў 10 рублёў, хто 3, хто 5, хто 25, а кум — 50 рублёў і раз-

біваў гаршчок. Бабка разносіла кашу ўсім гасцям. Жанчыны

клалі больш маладым ці бяздзетным таварышкам чарапкі ад гаршка на галаву і прыгаворвалі: «На табе чарапочак, каб і ў цябе праз год быў сыночак». Пад вечар бабу везлі на баране

да магазіна, дзе яна на сабраныя грошы купляла гарэлку, зноў

вярталіся да гаспадароў і пілі. На трэці дзень пасля хрышчэння дзіцяці спраўлялі «муравінкі». Бабка прыходзіла і купала

дзіця, а пасля гэтай вадой, у якой было святое міро, пырскала

на твары ўсіх прысутных у хаце. Ваду вылівалі ў такое месца, дзе ніхто не хадзіў.

Дзецям спявалі калыханкі:

Баю, баю, каточак, Злізаў бабцы мядочак. Сама бабка злізала, Да на коціка сказала.

Або:

Пайшоў коцік пад мосцік, Злавіў рыбку за хвосцік.

148