Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Радзіны. Абрад. Песні. (Беларуская народная творчасць) -1998

.pdf
Скачиваний:
258
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
22.92 Mб
Скачать

прысвечаныя бацьку, гэтай ідэалізацыі не мелі. ё с ц ь тут і пахвала, але і ёсць гумарыстычныя адценні. Кум і кума прад-

стаўлены ў песнях сатырычна. Надзяляюць іх рознымі грахамі,

пачынаючы ад п’янства, а канчаючы па схільнасцях да палавога збліжэння:

Одна кума лёдам,

Прышов кум да кумы,

А друга городом.

Кума грэчку поле.

Як зышліся-напіліся

— Добрэ, кумэ, што прышов,

Гарэлочкі з мёдам.

Мой пушов у поле.

Цэнтральным у застольным гасцяванні з’яўляецца «каша». У пэўны момант адна з жанчын пачынае спяваць:

Ой чыя то дыра нэ городжона, Срэбром-золотом нэ абложана? Трэба тую дыру загородіті, Срэбром-золотом той абложыті.

Выкліканы кладзе грошы, атрымоўваючы за гэта кашу, г. зн. частку тых цукерак ці пранікаў, якія падрыхтавала кума.

Хрысціны трываюць доўга. Разыходзяцца позна ўначы. На

гэтым, аднак, хрысцінная абраднасць не канчаецца. Праз тыдзень, у нядзелю, сходзяцца на т. зв. «зборы». Сходзяцца самі, без запрашэння. Нічым спецыяльным яны не выдзяляюцца.

РАДЗІННЫЯ ЗВЫЧАІIАБРАДЫ Ў в. ХАЛМЕЦ АЛЕНЕНСКАГА РАЁНА ЦВЯРСКОЙ ВОБЛАСЦІ'

Як радзіла якая ў дзеўках, бацькі выганялі з дому. Жанчына, якая радзіла, называлася «радзіха». Бабка (што бабіла) была рэдка ў якой вёсцы. Пупавіну дзіцяці бабка адразала нажом. Завязвала пуп лянком (не ніткай). Тады ж бабка абмы-

вала малога і пупавіну. Ваду пасля гэтага вылівала на вуліцу

на кутны вугал. А паслед абмывалі, загортвалі ў чыстую ануч-

ку, клалі ў адзін лапаць, накрывалі другім (надо два атопкі). Пасля бабка лезла пад пол і пад кутнім вуглом хараніла. Пасля бабка і іншыя жанчыны прыходзілі «у навіды» — тыдзень не больш. Радзісе прыносілі «прінос» (хто яйкі, хто мяса). У

* Там жывуць беларусы-перасяленцы.

199

кожным прыносе, каб яна выздараўлівала, абавязкова павінны

быць хлеб і соль.

Хрэсьбіны, (іх тэрмін) рабіліся ў розны час. Усё залежала ад таго, якім нарадзілася дзіця — здаровым ці не. Калі дзіця

нядужае, неслі хрысціць адразу. У кумаўё бралі не толькі блізкіх, але і дальню. На хрэсьбінах абавязкова павінны былі быць кумы, бацькі і бабка. Было, што запрашалі родных. Як ехалі хрысціць, хросная брала (сама вытыкала) чыстае белае палатно, т. зв. «різкі». На гэтае «палаценца» пасля хрышчэння

прымаў дзіця хросны (хрёсны), пасля перадаваў хроснай. Нясе дзіця хросная (хрёсная), і яны, хросны і хросная, «дзелаюцца раднымі». Як прыязджаюць дадому — кумаўе. Як кумаўё былі халастымі (дзяўчына і хлопец), яны не мелі права жаніцца, бо

сталі роднымі. Перш чым сесці за стол, госці маліліся за дзіця

і за рожаніцу, каб Бог даў дзіцяці розум і шчасце. На

хрэсьбіны на стале абавязкова павінна быць каша. Дарэння на

хрэсьбіны не было. На год дзіцяці, як рабілі застолле, кашу

накрывалі ручніком, і госці кідалі грошы. Дзецям жа ў час

хрэсьбін з застолля выносілі кашу на парог. Дзеці, як з’ядалі кашу, павінны былі пусціць (пакаціць) з парогу міску. Пры гэтым яны казалі: «Штоб так дзіцё скакала». Як дзіцё ішло першы раз (як станець станавіцца, ды ня можа ідзіць), казалі, надо «путы» рэзаць, бо ён «путаны» рябёнак. Ножыкам пра-

водзяць па падлозе і прыгаворваюць: «Дай Бог час!» Як выпадае малочны зуб, яго кідалі дзеці (іх вучылі дарослыя) на печ, праз плячо, прыгаворваючы: «Мышка, мышка, вазьмі мой зуб

репяной, а мне дай свой касцяной» (так трэба было рабіць і дарослым). Стрыглі дзіця пасля году. Састрыжаныя валосікі

кідалі ў печку, прыгаворвалі пры гэтым: «Валосікі гарі, а гала-

ва не балі».

Песні

ПЕСНІ ПРА ДЗІЦЯ I ЯГО ДОЛЮ

1. Новая птушачка на свет з’явілася, На свет з’явілася, Галаском прабудзілася.

Расці, расці, птушачка, вяліка, Каб была кругом павіта.

Расці, расці, птушачка, здарова, Каб была добра падмога.

2.А ў нашым садзе ды паспелі вішні,

• Даў Бог нам пляменнічка Ды пад нашы мыслі.

Аў нашым садзе ды паспелі дулькі,

Даў Бог нам пляменнічка

Ды пад нашы думкі.

Аў нашым садочку ды паспелі сліўкі,

Дай Бог сямейцы ўсягда быць шчаслівай.

3.Як у ціхай рэчанькі

Вутачкі ныраюць, Ганулька з Іванам Сыночка чакаюць.

— Ты прыйдзі, жаданы, У акенца пастучыся, Матульцы з татулькам Нізка пакланіся.

З’явіўся сыночак

Ды такі маленькі:

— Вазьмі ж мяне, мамка, На белы ручэнькі.

203

4. Ой, у замку на прыгорку, Там вісіць калысачка на шоўку, А ў той калысцы дзяціна. Калыхалі яго два браты:

— Калышыце мяне высока, Каб я чуў, бачыў далёка.

Калышыце мяне на ўвесь бор,

Каб я ўбачыў цесцеў двор, Дзе сівая зязюлька кукуе, Там мая мілая парадуе.

5. Міжа клетачак, міжа клетачак,

Міжа стопачак Там Прачыстая, там Прачыстая

Паясы ткала.

Багародзіца, Багародзіца Богу моліцца:

— Распрасці, Божа, распрасці, Божа, Да дзве душачкі.

Первую душу, ай, адну душу —

Малое дзіця, Другую й душу, другую й душу Да і Манечку.

6.А ў сенечках аганёк гарыць,-

Аў Люсечкі жываток баліць.'

Ой ты, Колечка, ты дружочак мой,

*Радкі, пазначаныя зоркамі, паўтараюцца 2 разы.

204

Ой, ратуй мяне, маладзюсеньку,

Ой, ратуй мяне, маладзюсеньку. Ты ж калысачку гатуй, гатуй,’

Аза калысачку наймі нянечку,

Яе нянечка калыхаць будзіць,

Яе нянечка калыхаць будзіць.

Амаці Прачыстая падкалыхаваць,' Падкапыхаіць і папытаіць:

«Ты ж, дзяцятушка, хто твой бацюшка?’

Твая матушка?» «А мой бацюшка — Мікалай Паўлавіч,"

Мая матушка — Люся Іванаўна».’

7.А як у сенечках, як у новенькіх

Вісіць люлечка маляваная.

За той люлечкай маць Прачыстая, Яна люлечку падкалыхваець.

Яна ў дзіцяці ўсё выпытваець:

А скажы, дзіця, а хто мамка твая?

Ахто мамка твая, а хто родная?

Мая мамачка, мамка Ганначка,

Мамка Ганначка, усё Іванаўна.

8.Што гэта ў небе зазвінела?

Сам Бог едзець, долечку нясець

Гэтаму дзіцяці, гэтаму маленькаму. Ці хлебавую, ці грашавую, Ці тую вянчальную.

Бабулечка ідзець, Богу моліцца:

— Дай, Божа, усякую:

I хлебавую, і грашавую, I тую вянчальную.

9.Пасею жыта па ўсіх куточках. Каб маё жыта тут урадзіла,

Каб наша сямейка ў золаце хадзіла. Каб маё жыта ў трубы вілося,

Каб дзіцячае шчасце тут прыжылося.

*Радкі, пазначаныя зоркамі, паўтараюцца 2 разы.

205

10.А ў нядзелечку параненечку

Ha небе зазвінела.

Госпад Бог ідзець, ключыкі нясець,

Неба адмыкае.

Акума стаіць, дзіцетка дзяржыць,

У Бога шчасця просіць:

«А дай жа, Божа, гэтаму дзіцяці Тры шчаслівых долі: 1збажавую, і грашавую,

I тую вясельную».

А ў нядзелечку параненечку На небе зазвінела.

Госпад Бог ідзець, ключыкі нясець,

Неба адмыкае.

Акумок стаіць, дзіцетка дзяржыць,

УБога долі просіць:

«А дай жа, Божа, гэтаму дзіцяці Тры шчаслівых долі:

I збажавую, і грашавую, I тую вясельную».

11.А ў нядзельку параннюсеньку, Бабуся стаіць, дзіцяцю дзяржыць, Богу радзіцца.

I з Богам радзіцца, долю просіць I багавую і грашавую.

12.Бабулечка на куце села, Бабулечка песню запела:

Апервую — ды раджоную,

Адругую — ды суджоную,

Атрэцюю — хрэсьбінскую.

— А дай, Божа, судзі, Божа,

Ды гэтага дзіцяці Нам вяселля прыждаці.

13. Кума на куце села,

Кума на куце села,

Харошую песню спела. Першую — хрэсьбінную,

Другую — вясельную:

— А дай, Божа, гэтага дзіцяці

I хрэсьбіны скакаці, Хрэсьбіны скакаці, Вяселля даждаці.

Судзіў ты яго відзець пад храстом, Судзі, Божа, яго відзець і пад вянцом.

14.Кум з кумою дзіця носяць,

УБога долі просяць:

— Дай, Божа, гэтаму дзіцяці Шчаслівую долю.

Каб расло, гадавалася,

Шчасцем, доляю надзялялася, 3 хлебам, соллю зналася, Каб хутка расло, здарова было, Мы яго хрэсьбіны адгулялі

Iвяселля дачакалі.

15.А ў каго вінаград на дварэ? У Валеркі вінаград на дварэ.

Сабраў пір, людзей сам к сабе, Пасадзіў бабульку на куце.

— Пі, бабулька, гуляй ты за мяне,

Звелічай ты дзіця мае,

Каб яно да вяліка расло,

Каб яно да шчасліва было, Каб яму Бог долю даў.

16.У панядзелак рана

Парошка напала.’

Там ішла старая бабка, Слядочак праклала.*

' Радкі, пазначаныя зоркамі, паўтараюцца 2 разы.

207

А ідзе, a ідзе сам Бог сустракаецца I ў яе пытаецца:"

Куды ідзеш, старая бабка, у панядзелак рана?*

А іду я, іду, святы Божачка, к сваёй унучцы, Унучка даведаці.”

Ідзі, ідзі старая бабка. Што гэтаму дзіцяці, Што за долечку даці?'

Ці дзяцінаю, ці скаці'наю,

Ці грашовую, ці зернавўю?

— Дай, Божа, усякаю:* I дзяці'наю, і скацшаю, Дай, Божа, усякаю:*

I грашовую, і зернавўю.

Дай, Божа, усякую."

17.А ў каго вінаград на дварэ?

УЛёнечкі вінаград на дварэ. Пасадзіў бабулечку на куце.

Асам стаў ды шапачку зняў. Стаў жа ён да пана Бога прасіць: Каб маё ды дзіцятка расло, Каб яно шчасліва было, Каб яму ды Бог долечку даў, Каб яму шчаслівую.

18.А ў каго рамон на дварэ?"

Аў Іванькі да рамон на дварэ, Сабраў пір не людзям, сам сабе. Пасадзіў бабусю на куце.

— Пі, мая ты бабуся, віно, Каб маё ды дзіцятка расло,

Каб яно ды здарова было, Каб яно ды шчасліва было.

Радкі, пазначаныя зоркамі, паўтараюцца 2 разы.

Кожны радок, акрамя апошніх двух, паўтараецца 2 разы.