Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Радзіны. Абрад. Песні. (Беларуская народная творчасць) -1998

.pdf
Скачиваний:
211
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
22.92 Mб
Скачать

ы

БЕЛАРУСКАЯ

НАРОДНАЯ

ТВОРЧАСЦЬ

НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АКАДЭМ ІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ

ІНСТЫТУТ МАСТАЦТВАЗНАЎСТВА, ЭТНАГРАФІІ I ФАЛЬКЛОРУ ІМЯ К. КРАПІВЫ

БЕЛАРУСКАЯ

НАРОДНАЯ

ТВОРЧАСЦЬ

МІНСК «БЕЛАРУСКАЯ НАВУКА»

1998

НАЦЬІЯНАЛЬНАЯ АКАДЭМ ІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ

ІНСТЫТУТ МАСТАЦТВАЗНАЎСТВА, ЭТНАГРАФІІ I ФАЛЬЮЮРУ ІМЯ К. КРАПІВЫ

фР А Д З І Н Ы ф Абрад > Песні

МІНСК БЕЛАРУСКАЯ НАВУКА»

1998

УДК 398(=826)

ББК 82.3(4Бен) Р 12

Серыя заснавана ў 1970 г.

Р э д а к ц ы й н а я к а л е г і я :

В.К. Бандарчык, К. П. Кабашнікаў, A. С. Фядосік (галоўны рэдактар)

Укладанне, сістэматызацыя тэкстаў Г. А. Пятроўскай, апісанне абрадаў Т. I. Кухаронак;

уступныя артыкулы і каменгарыі Г. А. Пятроўскай, Г. В. Таўлай, Т. I. Кухаронак.

Рэ д а к т а р ы :

A. С. Фядосік, Т. А. Дубкова

Рэ ц э н з е н т ы :

кандыдаты філалагічных навук A. I. Гурскі, I. В. Казакова

ISBN 985-08-0137-9

© ІМ ЭФ НАН Беларусі. Складанне, 1998

БЕЛАРУСКІЯ РАДЗІННЫЯ ЗВЫЧАІ, АБРАДЫ, ВЕРАВАННІ

Традыцыйныя радзінныя звычаі і абрады беларусаў у кан-

цы XIX — пачатку XX ст. уяўлялі сабой стройную сістэму, у

якой знайшлі адлюстраванне разнастайныя бакі народнай культуры, быту, філасофіі, рэлігіі, светаўспрымання і светаасэнсавання. Комплекс традыцыйных радзінных звычаяў і абрадаў у азначаны перыяд складаўся з трох цесна звязаных цыклаў: дародавага, родавага і пасляродавага. У першыя два ўваходзілі звычаі, уяўленні, павер’і, абрадавыя дзеянні, накіра-

ваныя на захаванне цяжарнасці і паспяховае завяршэнне родаў. Пасляродавы цыкл, які быў накіраваны на прыняцце

нованароджанага ў сямейна-грамадскі калектыў, уключаў у сябе звычаі і абрады імянарачэння дзіцяці, наведвання парадзіхі і нованароджанага, выбару кумоў, абраду далучэння

дзіцяці да хатняга ачага, які папярэднічаў царкоўнаму хрышчэнню, а таксама абраднасці, прысвечанай святкаванню

хрэсьбін (хрысцін, ксцін, радзін), ачышчэнню дзіцяці; першаму яго пастрыжэнню, кроку, слову, з’яўленню першага зуба.

Дзіця ў традыцыйнай культуры беларусаў разглядалася як

неад’емная частка прыроды, і яго зачацце, нараджэнне, развіццё і выхаванне падпарадкоўваліся агульным касмічным законам. Веданне нашымі продкамі гэтых законаў абумовіла і з’яўленне шматлікіх перасцярог і правіл паводзін для

жанчыны ў перыяд цяжарнасці, большасць з якіх непасрэдна вынікае са шматвяковага досведу і практычнага сэнсу.

Так, цяжарная імкнулася не падымаць і не насіць вялікага

грузу, не зацягваць моцна спадніцу, а ў час цяжкай працы ў

5

полі падвязваць жывот ручніком ці хусткай, яна асцерагалася і ўдараў у жывот. Цяжарнай раілася як мага больш рухацца і менш спаць, бываць на свежым паветры.

Шматлікія забароны засцерагалі цяжарную ад спалоху, ад магчымых фізічных і псіхічных траўмаў. Па ўсёй Беларусі

цяжарным забаранялася глядзець на пажар, а калі ў жанчыны

ўжо не было іншага выйсця, то нельга было, спалохаўшыся, дакранацца рукамі да свайго цела, бо лічылася, што ў дзіцяці ў адпаведным месцы застанецца вогненная радзімая пляма.

Паўсюль існавала ўяўленне, згодна з якім у прысутнасці

цяжарнай нельга было на ганку секчы дровы, а ёй самой пера-

ступаць праз сякеру, бо магло нарадзіцца дзіця з рассечанай губой («заечай губой»). Цяжарная, выфабаючы печ, прыгатаваную для выпечкі хлеба, не павінна была тушыць галавешку нагамі, каб у нованароджанага не балеў страўнік. Нельга было

прысутнічаць на пахаваннях, глядзець на нябожчыка, бо, згодна

з народнымі ўяўленнямі, дзіця магло атрымаць цяжкую хваробу

на ўсё жыццё ці жоўты хваравіты колер твару. Шырока было распаўсюджана і ўяўленне, што цяжарная не павінна нічога

браць з агню голымі рукамі ці перадаваць штокольвечы праз агонь іншаму чалавеку, бо дзіця магло вырасці злодзеем («будзе ўсё красці, бы з агню хапаць»), Амаль у кожнай нашай вёсцы

вядома наступнае павер’е: цяжарная не павінна садзіцца на край

калодзежа ці несці агонь ад суседзяў у сваю хату, бо дзіця, як падрасце, можа ўтапіцца ці згарэць.

У яшчэ адной фупе забаронаў і вераванняў знайшлі адлю-

сфаванне народныя этычныя, эстэтычныя і некаторыя рэлігійныя, прававыя нормы і погляды. Так, цяжарным нельга было глядзець на пачварных людзей, смяяцца з іх фізічных ці

псіхічных недахопаў, бо дзіця магло пераняць тыя недахопы.

Сфога выконваліся цяжарнымі і наступныя забароны: нельга

было маніць, красці, зайздросціць, лаяцца, каб не нарадзіць

манюку, злодзея, фубіяна, зайздросніка.

Ва ўсіх рэгіёнах Беларусі сфога сачылі, каб цяжарныя не

працавалі ў рэлігійныя святы, не калечылі жаб, не разбуралі ластаўчыных гнёздаў, не рабілі штокольвечы тайком ад мужа ці іншых членаў сям’і, не выкідвалі хлеб. Забаранялася за-

шываць на сабе адзенне, каб не здарыліся цяжкія роды, спя-

шацца пры размове, каб дзіця не заікалася, падстрыгаць валасы, каб не ўкараціць малому розум.

6

Гэты звод правіпаў з’яўляўся складовай часткай сацыяль-

на-псіхалагічнага механізма, які непасрэдна ўздзейнічаў на

цяжарную жанчыну. У час калектыўных работ, у паўсядзён-

ных зносінах адбывалася назіранне за яе паводзінамі, асуджэнне адхіленняў ад агульнапрынятых у дадзенай мясцовасці нормаў і ўяўленняў. Старанна прытрымліваючыся ўсіх мясцовых звычаяў, жанчына набывала ўпэўненасць у паспяховым зыходзе родаў, псіхалагічна была да іх падрыхтавана. Падабенства ўмоў вясковага ладу жыцця, агульнасць сацыяльна-

эканамічных працэсаў садзейнічалі захаванню ў дародавым

цыкле адзінай асновы на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Адрозненні выяўляліся не столькі па этнаграфічных рэгіёнах, колыгі ўнутры раёнаў, у выглядзе некалькіх варыянтаў таго ці іншага звычаю, веравання, той ці іншай забароны.

Згодна з народнымі ўяўленнямі, аб наступаўшых родах павінны былі ведаць як мага менш людзей, тады роды прой-

дуць лёгка. Асабліва вялікія пакуты парадзісе, па народнаму меркаванню, магла прынесці дзяўчына. Калі яна незнарок заходзіла ў час родаў у хату, то павінна была расплесці касу, набраць вады ў рот і даць парадзісе, бо інакш роды будуць вельмі цяжкімі. Таму месцам для родаў выбіралі пустую хату, лазню, гумно, варыўню.

Калі накіроўваліся да павітухі, адразалі кавалак хлеба, па-

сыпалі яго соллю. Прыйшоўшы, гаварылі ціхенька: «хадзі, бабулічка, к нам, решта нашай маладусе ня дужа ладна дзелаецца».

Звычайма баба-павітуха тут жа адклікапася на такую просьбу.

У канцы мінулага стагоддзя ў беларускай вёсцы бабайпавітухай была звычайна жанчына стапага веку, часцей за ўсё

ўдава, якая сама перастала раджаць. У тагачасных умовах баба-павітуха была і акушэркай, і дзіцячым доктарам, і дарад-

чыцай парадзіхі, і памочніцай ёй па гаспадарцы ў першыя дні пасля родаў. Адсюль тая павага да бабкі, асабліва калі яе

майстэрства знаходзіла пастаяннае пацвярджэнне ў паспя-

ховым зыходзе родаў.

Павітуха дапамагала парадзісе як магла. Акрамя чыста утылітарных, акушэрскіх прыёмаў, якія мелі рацыянальную аснову, яна выконвала шэраг магічных дзеянняў, заснаваных

на веры ў звышнатуральныя сілы. На парадзісе расшпілялі ўсе

гузікі, развязвалі вузлы, паясы, распляталі косы, адкрывалі ўсе замкі, куфры, дзверы ў хаце. Бабка шаптала замовы, пастук-

7

вала венікам у столь, як бы звяртаючыся за дапамогай да дамавіка, вадзіла парадзіху тры разы вакол стала і праз ганак, якія лічыліся ў народзе свяшчэннымі месцамі хаты. Паўсюль на Беларусі, каб адагнаць злыя сілы ад парадзіхі, павітуха клапа ёй у ложак металічны прадмет або абвязвала яе чыр-

вонай ніткай. Дзейсным сродкам аблягчэння пакут парадзіхі

лічыўся наступны: зняць у дзяжы абруч і надзець яго тры разы на парадзіху зверху ўніз. Пры цяжкіх зацягнутых родах прасілі святара адчыніць Царскія дзверы. На Беларускім Палессі ў час родаў муж ляжаў на лаўцы і цяжка стагнаў, чым, па народнаму перакананню, аблягчаў пакуты сваёй жонкі.

Павітуха ніколі не прымала дзіця голымі рукамі, а накры-

вала іх якім-небудзь старым адзеннем, каб у будучым дзіця жыло ў багацці. Бабка перавязвала пупавіну паўсюль на Беларусі аднолькава: пучком чыстага лёну або суравой ніткай, зрэдку да лёну дабаўлялі адну чырвоную нітку. Пераразалі

пупавіну на адлегласці трох папьцаў ад перавязкі: хлопчыку — на нажы, сякеры, дубовай кары, сухой лустачцы хлеба, на

кніжцы, малатку. Часта ў паўночных раёнах Беларусі пупавіну

хлопчыка перабівалі камянямі, каб быў моцны. Дзяўчынцы

перавязвалі пупавіну на грабяні, верацяне, нітках, кручках,

ножніцах. Сэнс, які быў закладзены ў гэтых абрадавых

дзеяннях, указваў на іх сувязь з земляробчым бытам народа, з існаваўшым у далёкім мінулым падзелам працы па полу.

Часам жартам, а часам усур’ёз вопытная павітуха загорт-

вала хлопчыка ў жаночую сарочку, каб яго, як падрасце, кахалі дзяўчаты, а дзяўчынку — у мужчынскую, каб яе ў адпаведным узросце кахалі хлопцы. Нованароджанага адразу купалі ў розных лекавых духмяных травах, а каб быў багаты і шчаслі-

вы, у ваду клалі сярэбраную манету і некалькі зярнят. У купель

для дзяўчынкі дабаўлялі яшчэ крышачку малака, каб была белая тварам і прыгожая. А вось у гатаванай вадзе на Беларусі дзяцей не купалі, бо верылі, што яны ад гэтага будуць вельмі

злымі, крыклівымі, няўважлівымі. Пра такіх людзей у народзе

гаварылі: «Ён у гарачай вадзе купаны». Ваду пасля першага купання вылівалі ў ціхім месцы, дзе не хадзілі людзі і жывёла, часцей пад пладовае дрэва ці пад вугал хаты. На Палессі, калі купалі дзяўчынку, ваду вылівалі на ганак, каб яна, стаўшы

дарослай, хутчэй выйшла замуж. Шырокае распаўсюджанне

на ўсёй тэрыторыі Беларусі ў мінулым стагоддзі мела павер’е,

8