Радзіны. Абрад. Песні. (Беларуская народная творчасць) -1998
.pdfбыў рабы, казалі, народзіцца хлопчык, калі чысты — дзяўчын-
ка. Калі ў яе падымаюцца грудзі — будзе дзеўка, калі жывот — хлопец.
Роды прымала бабушка. Калі цяжкія роды, яна давала па-
радзісе дуць у бутэльку. У гэты час муж адсутнічаў. Часта жанчыны раджалі ў полі, бо працавалі да апошняга дня. Пуп
бабушка адразала хлопцу на сякеры, на кніжцы, каб быў граматны, вучоны; дзеўцы — на верацяне, на ножніцах, каб была
швачка — гэта чыстая, добрая работа. Пупавіну завязвалі
льняной ніткай. Пуп адразала і купала дзіця другая бабушка
(не павітуха), яна ж была і на хрысцінах. Месца загортвалі ў
чыстую тканіну і закопвалі ў хляве або ў такім месцы, дзе не аруць і не капаюць (в. Падгрушаны). Бабушка хадзіла купаць дзіця цэлы тыдзень, яду насіла, па гаспадарцы ўпраўлялася.
Спала дзіця ў калубелі, сплеценай з лазы, на поле насілі палатняную калубель. Ад урокаў прышпілялі дзіцяці шпільку ці вешалі на шыю ладанку. Імя самі выбіралі.
У адведкі прыходзілі без запрашэння жанчыны, кума і бабушка. 3 пустымі рукамі нельга ісці, трэба ўзяць хоць кавалачак хлеба і солі. А багацейшыя неслі яешню, муку, сала, да-
машнюю каўбасу, сыр, пірог. Бралі матэрыю на пялёнкі дзі-
цяці. Парадзіха ў час адведак ляжала ў пасцелі, калі нават зда-
ровая была, каб не сурочылі. Каб дзіця не сурочылі, пры ім увесь час адведак была бабушка. Жанчын частаваў гарэлкай і закускай муж парадзіхі.
За кумоў бралі толькі чужых, бо свой і так свой. Бралі тых,
каторыя «наравяцца», каб болей радні было. Да кожнага
дзіцяці стараліся ўзяць новых кумоў, каб тут прыяцельства
болей было. Зваў бацька дзіцяці: «Будзеш у мяне за кума (за
куму)?» Кум нёс у хату хлеб, з гэтым хлебам ехалі хрысціць дзіця.
Хрысціны гулялі заўсёды 2 дні, пачыналіся ў суботу вечарам. У бяднейшых хрысціны не гулялі, дзіця пахрысцяць, кумы і бабушка закусяць вечарам. У такім выпадку казалі: «Перахрысціў і пусціў». А калі хрысціны гулялі як нада, тады бабушка гатавала бабіну кашу з круп або яешню ў місцы. Госці кідалі грошы ў калубель або ў міску і прыгаворвалі:
«Каб вяселля даждацца»; «Няхай Бог гадуе, шчасце-долю га-
туе». У канцы хрысцін бабушку, кума і куму пасадзяць на воз і вязуць «тапіць на рэчку». Бабушка адкупляецца гарэлкай.
5— 1527 |
129 |
У шэсць тыдняў парадзіха з дзіцем ішла «ўводзіцца». Да гэтага часу ёй нельга было хадзіць да суседзяў; калі яна вымушана была ісці, трэба было ёй узяць кавалачак хлеба і пакласці ў той
хаце, куды ішла, на прыпечак, каб там нічога не білася ў людзей.
Стрыглі ў год, кум і кума абавязкова прыходзілі, кума трымала, а кум стрыг, спачатку на макушцы, а потым з усёй галавы
«налыса». Або ў час пастрыжэння садзілі на стол, «каб яму ў жыцці быў пачот». Потым сям’я і кумы пілі «барыш». Валасы палілі ў печы, кідаць абы-дзе іх нельга, бо «занясе птушка ў скрыпуча дзера-
ва, чапавек будзе скрыпець» (хварэць) (в. Крывічы).
Дзён нараджэння раней дзецям не спраўлялі, а зараз спраўляюць.
РАДЗІННЫЯ ЗВЫЧАІI АБРАДЫ Ў в. ДЗЯРЭЧЫН ЗЭЛЬВЕНСКАГА РАЁНА ГРОДЗЕНСКАЙ ВОБЛАСЦІ
Бярэменнай нельга на пажар глядзець, пужацца. Звалі павітуху «бабушка». Такая бабушка была адна ў Дзярэчыне,
тут шмат яўрэяў жыло, дык яна роды прымала і ў яўрэек. Каб
места выйшла, застаўляла парадзіху дуць у пустую бутэльку. Места закопвалі на дварэ. Першы раз і ўсе наступныя бабуш-
ка купала дзіця ў чыстай вадзе. Яна некалькі дзён прыходзіла купаць дзіця і глядзець парадзіху. Як парадзіха ўставала, яна
давала бабушцы падарунак. Як сказала C. I. Русецкая: «Я дала бабушке хустку, матэрыю і 2 злотых».
У водведы ішлі жанчыны ўсе разам на 3—4-ы дзень пасля
родаў. Прыносілі цукеркі і пячэнне. Муж парадзіхі рыхтаваў
гарэлку, закуску і частаваў іх.
Хрысцілі, як калі хто хоча. За кумоў бралі сваіх і чужых. Бяздзетных за кумоў не бралі, бо ў іх «дзеці не стаяць», г. зн. гадавацца не будуць.
Хрысціны (хрэсьбіны) спраўлялі ў нядзелю. Гасцей запрашалі ці муж, ці сама парадзіха. Заходзілі ў хату, віталіся і гаварылі: «Прыходзьце на малую (на малога) на баль». Кумы з дзіцем у касцёл заўсёды хадзілі пяшком. «У нашым мястэчку за бабку нікога не бралі, кашы ніякай не было. У нас забабо-
наў не было, верылі ў Бога, як Бог дасць, так і будзе». А ў на-
вакольных вёсках павітуха варыла кашу ў гаршку, яго пасля разбівалі. Зараз і ў нас сталі варыць кашу або цукеркі ці торт дзеляць, і гэта называецца каша.
Валасы дзіцяці стрыглі ў год, палілі іх у печы.
130
РАДЗІННАЯ АБРАДНАСЦЬ У в. АРЦЮШЫ ШЧУЧЫНСКАГА РАЁНА ГРОДЗЕНСКАЙ ВОБЛАСЦІ
Як хадзіла бярэменна, то трэба, каб маладзіца была
добра акуратна. Абавязкова трэба было насіць на сабе
фартух. Гэта для таго, каб потым можна было дзіцё на-
крыць фартухом і яно спала пад фартухом, тады не будуць мяшаць яму мухі.
Як навязаны конь на ланцуг, то нельга было бярэменнай пераступаць праз ланцуг, бо ў дзіцяці пупавіна будзе закруча-
на за шыю.
Нельга было адліваць у студню з вядра ваду, якая заста-
нецца, бо ў дзіцяці будзе адлівацца.
Радзілі ў хаце. У вёсцы была баба, якая прымала роды. Пасля прыняцця родаў яе частавалі і дарылі хусткаю. Баба хадзіла купаць дзіця да тых пор, пакуль парадзіха не ўстане на ногі. Перад тым як ехаць хрысціць, бабка абавязкова сама купала дзіця. А кум клаў яшчэ грошы і гаварыў: «Гэта табе, баба, на мыдла».
Гэту бабу абязацельна запрашалі на хрысціны. Яна заўсёды рэзала каравай або пірог. Каб нож быў востры, клалі грошы — «брус». Калі мала клалі, то казалі: «Слабы, тупы брус, не бярэ нож» і застаўлялі класці больш. Спачатку клаў бацька радзоны, тады хрышчоны.
Калі ішлі на хрысціны, то няслі міску кашы (рысавая, манная, з круп) і пірог, кілбасу, сыр салодкі. Найчасцей неслі рашчыну (з гарэлкі). Усё звязвалі ў вэнзал і з вэнзлам ставілі на стол. Баба развязвала пры ўсіх вэнзал, і ўсе бачылі, хто сколькі прынёс. Варылі ў сагане, а потым — у міску, і ў місцы неслі. А пры стале баба рэзала на кускі яе, а бо зусім міску пераварочвала і кашу выкідвала на дэнка і на ім рэзала.
Імя выбіралі бацькі, але найбольш давалі дзядоўскія, асабліва першым дзецям.
У кумы бралі больш сваякоў (фамільетаў), але хрысцілі і суседзі. За кумоў бралі акуратных, добрых, веруючых.
Потым хрышчоных бацькоў абавязкова прасілі на вяселле. Разам з радзонымі бацькамі яны благаслаўляюць да шлюбу.
Павіннасць хрышчоных — памагаць бацькам выхаваць дзяцей добрымі і веруючымі.
131
ХРЭСЬБІНЫ Ў в. ПБСКАЎЦЫ ЛІДСКАГА РАЁНА ГРОДЗБНСКАЙ ВОБЛАСЦІ
Жанчыне, якая насіла дзіця, дазвалялася рабіць амаль усё,
рабіла да паследняга. I жала, і прала. А радзілі і ў дарозе, і ў полі — гэта не цяпер. Цяжкага не рабілі, не падымалі. Нельга глядзець на мярцоў, ну а калі бацька памрэ, як яна глядзець не будзе, мусіць.
Нельга глядзець на пажар. Прымалі дзіця бабкі. Звалі
«бабка-бабуля». Бабка прымала дзіця, дапамагала маці. Яе ж
запрашалі і на хрэсьбіны, дзе яна была жаданай госцяй.
У адведкі прыходзілі раднейшыя, а на хрэсьбіны ўжо за-
прашалі, назначалі на нядзелю, хросных выбіралі па жаданню. Прыходзілі кумы, бабка. Бабка шые, кума нясе адзенне (бабка
мые, кума дае на мыла). Дзіця вязуць хрысціць толькі кум з кумою, бацькі не едуць. У гэты час у хаце збіраюцца людзі, спецы-
яльна не гатовілі, толькі каб прыкусіць, а рабіліся абавязкова місы.
Міса: на абрусе клаліся 2 булкі, бабка з грэчкі, апараная
малаком (залівалася ў чэрап і пяклася), сыр пазней пачалі печ, у абрус завязвалася.
Імкнуліся, каб свая міса была найлепшая і найвышэйшая.
Абрус завязваўся і перавязваўся тканым поясам. Місы ставіліся ў спецыяльнае месца на лавы. Прыязджалі кумы. Даюць толькі крыху выпіць і прыкусіць, а тады ўжо неслі місы і разбіралі.
На стале развязвалі іх, разразалі і раскладвалі на стале.
I пакуль усе місы не перавяжуць, хрэсьбіны не скончацца.
На хрэсьбіны нічога не неслі, акрамя міс. Цікава было. Пасля застолля бабку везлі на баране па вёсцы, а бабка фундуе і спявае любыя песні.
Ой, мяту я хату, Мяту ды думаю."
Ах, хто ж мяне возьме, Я поля не маю.
А той мяне возьме, Хто поля не хоча, Адзін кажа — бедна, Другі — не хароша.
Спалі малыя дзеці ў калысках, якія плялі з лазы, і вешалі
за бэлькі ў хаце. Выносілі гэтыя калыскі ў поле, ставілі тры
рагачы і чаплялі калыску. Спявалі калыханкі.
* Кожныя два радкі паўтараюіша двойчы.
132
Казкі расказвалі ўжо бальшым. Напрыклад, «Як паехаў
дзед рыбку лавіць»:
«Жыў дзед з бабаю. Паехаў дзед рыбу лавіць. Налавіў дзед
многа-многа рыбы, едзе, а ліса бачыла, што дзед налавіў шмат рыбы. Яна прытварылася, выцягнулася на дарозе. Дзед убачыў яе, на воз ды едзе, сам у каня ды ў каня. Едзе, а ліса пагледзела, што дзед не бачыць, рыбку ўсю выкінула, сама скок і пайшла, пабрала тую рыбку, сядзіць і есць. А дзед прыехаў да кажа:
— Баба, я прывёз табе рыбу і лісу на каўнер!
Пайшла баба — ні лісы, ні рыбы. Давай тады яна плакаць, галасіць. А ліса пабрала рыбу, сядзіць есць. Бяжыць воўк:
—Кумка-гапубка, што ты еш?
Аліса:
—Бачыш, рыбку ем.
—А дзе ж ты набрала? — пытаецца воўк.
— У рэчцы.
— Як?
— Пайдзі, хвост усадзі ў праломку, сядзі і кажы: «Бярыся
рыбка бальшая і малая!»
Ён жа дурны, прыйшоў і сядзіць.
Аліса на беразе ўсё:
—Мерзні, мерзні, воўчы хвост! (2) Воўк паглядзеў на лісу і пытаецца:
—Што ты гаворыш, кумка?
—Гэта я дапамагаю.
Воўк паглядзіць на хвост, шчэ мала, сядзіць далей.
Воўк сядзеў, сядзеў, пакуль хвост не прымёрз. Тады давай
цягнуць той хвост. Цягне, цягне, не пацягне. Тады ліса пабег-
ла ў вёску і давай крычаць:
— Людзі, людзі, воўк!
Людзі хто з калом, хто з чым. А воўк як убачыў, што людзі
бягуць, як рвануў, без хваста пабег».
3 дзецьмі гулялі, вадзілі карагоды, пелі, загадкі загадвалі.
РАДЗІНЫ I ХРЫСЦІНЫ Ў ГРОДЗЕНСКІМ ПАВЕЦЕ ГРОДЗЕНСКАЙ ГУБЕРНІ
Адразу пасля з’яўлення на свет дзіцяці бацька яго ад-
праўляецца ў вёску да аднаго з сяброў і запрашае яго ў кумы.
Увайшоўшы ў хату, ён гаворыць: «Панеус пахвалёны, Езус
133
Хрыстус!» Ha што звычайна яму адказваюць: «На векі вякоў, амон!» (а зрэдку і «мамон!») Затым паміж госцем і гаспадаром
хаты адбываецца такая прыкладна размова:
—Добра жывы, ці здаровы?
—Шчэ па-маленьку, Бог ховая.
«Вот кажу, — працягвае той, хто прыйшоў, — нема часу. Я
прыйшоў прасіць Бога і вас на хрысціны да нас».
—А што вам Бог даў: дзіця (г. зн. хлопчыка) альбо дочку?
—Але от што вы, дзяцько (ці братко, гледзячы па гадах), я прыйшоў прасіць вас за татко хрышчонаго.
—Што зробіць, — адказвае гаспадар, пачасаўшы галаву, — трэба паслухаці.
Атрымаўшы згоду, бацька дзіцяці адпраўляецца дадому. У хуткім часе прыходзяць да яго кумы. Бабка-павітуха бярэ галінку і, выламаўшы з яе вілачку, абносіць ёю тры разы вакол галавы парадзіхі, а затым бярэ на рукі дзіця са словамі:
«Нейца', Сына і Духа Святога, амон!» і аддае кумам і разам
тры лусты хлеба, з якіх дзве застаюцца ў святара, а трэцюю прывозяць дадому. Кумоў, якія вярнуліся з царквы дадому, бабка ў дзвярах сустракае ў вывернутым поўсцю наверх кажуху, каб дзіця не было палахлівае. Затым пачынаецца пір трохдзённы, на які збіраюцца родныя і блізкія знаёмыя. Кож-
ны госць прыносіць што-небудзь з ежы: хто кавалак хлеба,
хто гаршчок фэчневай кашы, хто малака і яечню і г. д. Па-
радзіха, лежачы на ложку, прымае ад гасцей усё прынесенае і
ставіць вакол сябе на ложку. Гаспадар налівае чарку гарэлкі і
падносіць госцю. Апошні, прымаючы яе, гаворыць: «Няхай
Бог гадуя, долю, шчасце готуя, бацьку мацеры на пацеху і людзям на славу». На гэта гаспадар і парадзіха адказваюць: «Дзякуй, дзякуй за добрае слова!»
На трэці дзень хрысцін здзяйсняецца «жмур» («мура-
вінкі»), Гэта цырымонія складаецца з наступнага: бабка бярэ
дзіця, пакупае яго і адразу затым, зачарпнуўшы рукой вады, у якой яго купала, прыкладна каля гарнца, вылівае яе ў міску,
куды і насыпае каля кварты аўса. Змешвае і гэтай сумессю мые ўсім прысутным рукі і выцірае іх скарачом” . Некаторыя з
гасцей пры гэтым кідаюць ёй у міску некалькі капеек. На гэ-
*Скажонае ад слоў: «у імя Отца (Ойца)».
“Ручніком.
134
тыя фошы бабка купляе гарэлку і частуе ўсіх. У заключэнне ўсе ідуць у карчму, робяць там складчыну і зноў п’юць і весяляцца.
РАДЗІННЫЯ ЗВЫЧАІI АБРАДЫ
Ў КЛІЧАЎСКІМ РАЁНЕ МАГІЛЁЎСКАЙ ВОБЛАСЦІ
Пузатай нельга было на пажар глядзець і хапацца рукамі за цела — у дзіцяці ў адпаведным месцы будуць чырвоныя плямы; на ганку стаяць — будуць цяжкія роды; праз вяроўку пераступаць — пупавіна ў дзіцяці вакол шыі закруціцца; па сцежцы як ідзе — нельга нікому саступаць дарогу, каб дзіця ў жыцці мела поспех і ўдачу, не было ў паследышах.
Жанчыны раджалі на падлозе, дзе была разаслана салома, або на ложку. Да парадзіхі звалі бабку-павітуху. Яна адразала пупавіну, падклаўшы кніжку, і перавязвала льняной ніткай. Пры першым купанні ў ваду лілі пасвяцоную на Вадохрышча ваду, на край начовак клалі кніжку, каля начовак — сякеру, каб быў добрым работнікам, або верацяно (дзяўчынцы), каб было добрай работніцай. Пасля купання бабка спавівала дзіця ў пялёнку, завязвала хусцінку, спавівала поясам і аддавала бацьку на правую руку, каб ён жалеў і любіў яго, а бацька нёс
да маці. Маці таксама пры першым кармленні давала дзіцяці
правую грудзь, каб дзіця было «праўшаком» (усё рабіла правай рукой). Дзіцячае месца, калі нарадзілася дзяўчынка, закопвалі на столі пад пясок або ў хаце пад падлогай, каб да яе ў будучым хадзілі сваты: капі нарадзіўся хлопчык — дзіцячае месца закопвапі ў стопцы.
Бабка прыходзіла да парадзіхі 7 разоў, прыносіла ёй ежу і купапа дзіця. Бабка ягад зварыць, яблыкаў сушаных , кашу прасяную прыгатуе, макароны з малаком. Жанчыны прыходзілі ў адветкі (водведы) тыя, да каго ў свой час хадзіла парадзіха. «Як сама ідзеш у адветкі, дык й к табе прыйдуць, а не —
дык не».
Да дзіцяці бралі адну пару кумоў: «хто каму наравіцца, або са сваіх». Калі папярэднія дзеці паміралі, тады да наступнага запрашалі «ўстрэчных кумоў», абавязкова, прывёўшы ў хату, іх
кармілі перад адпраўленнем у царкву (касцёл). На хрэсьбіны бабка варыла пярловую або грэцкую кашу ў гліняным гаршч-
ку. У хату, дзе гулялі хрэсьбіны, збіраліся дзеці, каб іх пача-
135
ставалі бабінай кашай. Спачатку бабка хавала сваю кашу ў
каморы, адкуль яе маглі ўкрасці і патрабаваць выкуп ад бабкі. Госці, хто хацеў пажартаваць, спачатку ўносілі гаршчок з бульбай, капустай, буракамі і прапаноўвалі гэтую «загранічную» кашу купіць куму, які адмаўляўся. I толькі за трэцім разам уносілі сапраўдную бабіну кашу, якую кум выкупляў і разбіваў гаршчок аб вугал стала, прыгаворваючы: «Каб у майго
хрэсніка харошая жысць была» (в. Будняў). Парадзіха давала
бабцы падарункі: і «свойскія», і «купленыя», атрымаўшы якія, бабка тры разы падскоквала, перакручвалася на месцы і прыгаворвала: «Каб мой унук (унучка) вялікі рос і шчаслівы быў».
Госці, у асноўным жанчыны, спявалі хрэсьбінныя песні:
Ці багата, бабка, ці багата, любка, У ватветках была/ А сягонні бабка, а сягонні любка
Па падарак прыйшла.*
Бабка й унучцы*
Два гурочкі прынясла.
— Еш, мая ўнучка, еш, мая любка, Агурочкі мае,* Каб не балелі* Жываточкі твае.
А ў Іванькі на дварэ Стаяць коні ў румяне, Гуляй, бабуля, гуляй. Як жа бабка падап”е, Унук дадому завязе, Гуляй, бабуля, гуляй.
Аў Іванькі на дварэ Стаяць коні ў румяне, Гуляй, кумочік, гуляй. Як жа кум жа падап’е, Кум дадому завязе, Гуляй, кумочік, гуляй.
Аў Іванькі на дварэ Стаяць коні ў румяне, Гуляй, кумачка, гуляй. Як жа кума падап’е, Кум дадому завязе. Гуляй, кумачка, гуляй.
в.Будняў
*Радкі, пазначаныя зоркамі, паўтараюцца 2 разы.
136
Бабка к унучцы* Баразнёнкай ішла,* Бабка ўнучцы* Тры гурочкі нясла.*
— На табе, унучка,* Тры гурочкі мае, Каб не балелі* Жываточкі твае.
в. Слабодка
Эй, кумушка да кума ішла, Цэлу вязку гасцінцаў нясла, Нясла курыцу жараную, Трыбушыну перавараную, Тры яечкі ў смятачку
I бараннюю лапатачку. Кілаграмчык сялёдачкі
I бутылку крэпкай водачкі.
в. Слабодка
А кум і з кумой Баразёнкай ішлі Да пад саломкай нашлі,*
Да баціначкі куміны.
Ой, кум куме
I бацінкі надзяваў*
Да міжду ног разглядаў.
—Ай, кумка мая, ты, галубка мая,
Ашто ў цябе
Міжду ножак жыве?
Ашто жа ён ды мяне не з’еў?
—Ах, куме, мой куме, Дурны ў цябе вуме, Ці ты ў лесе не бываў, Ці ты звера не відаў?
—Ах, кумка мая,
Ты, галубка мая,
Ая быў у лесе,
Ая бачыў барсука,
Дык у кумкі шэрсць не така.
— Ах, куме, мой куме, Дурны ў цябе вуме, Ці ты ў лесе не бываў, Ці ты звера не відаў?
* Радкі, пазначаныя зоркамі, паўтараюцца 2 разы.
137
—А я быў у лесе,
Ая бачыў ліса, Дык у кумы лыса.‘
Ая быў у лесе,
Ая бачыў воўка, Дык у кумы ж лоўка.*
А, бабуля, бабуля, Таўчы-малоць нядужа,* А па падаркі дасужа,
Таўчы-малоць — дык няма, Па падаркі — дык сама.*
в. Слабодка
Ой, ты, мілы мой, дружына мая,* Дай завеш мяне, дзе роду няма,* Мілая мая, няпраўда твая, Цераз вуліцу — там кума твая, Вой, во ж на вуліцы пагаворыце, Дай журбу-печаль развяселіце.
в. Віркаў
У канцы хрэсьбін ці назаўтра бабу вазілі на калясцы, санках або насілі ў пасцілцы, за што атрымлівалі бутэльку га-
рэлкі. Ідучы па вёсцы, госці спявалі, крычалі, стукалі ў пустыя
вёдры.
Як дзіця пойдзе, «пута» разразалі нажом, алоўкам і гава-
рылі: «Прыпускаем дарогу табе». Стрыглі ў год, хто-небудзь з
маладзейшых сваякоў («так лепш»). Валасы палілі ў печы або затыкалі над дзвярыма, «каб прахадны быў».
РАДЗІННЫЯ ЗВЫЧАІ I АБРАДЫ
Ў БЯЛЫНІЦКІМ РАЁНЕ МАГІЛЁЎСКАЙ ВОБЛАСЦІ
Пузатай нельга было на пажар глядзець і хапацца за цела — у
дзіцяці ў адпаведным месцы будуць чырвоныя плямы; цалаваць мерцвяка — дзіця будзе халоднае; у прыбіральні нельга плявацца — у дзіцяці з рота смярдзець будзе. Раілі пузатай есці крошкі ад хлеба — тады дзіця народзіцца прыгожым.
Звалі да парадзінухі дзвюх бабак: бабку, што дзіця спарад-
куе, і бабку-пупарэзную (надалей хрёсную). Гэта апошняя па-
* Радкі, пазначаныя зоркамі, паўгараюцца 2 разы.
138
