Радзіны. Абрад. Песні. (Беларуская народная творчасць) -1998
.pdfРаджалі ў хаце або ў лазні, звалі да парадзіхі бабушку'. Ба-
бушка несла с сабой пялёнкі, адзеяльца. Пупавіну хлопцу яна
перабівала камянямі, «каб сільны быў»; пераразала на кніжцы, «каб граматны быў», і дзеўцы таксама. На сякеры хлопцу не пераразалі, каб не быў разбойнікам. Дзіця бабушка прымала ў сарочку бацькі або маці. Дзецкую пасцель" закопвалі пад яблыню, пад вугал, у істопцы пад жорны, каб быў хітры (в. Ко- рабы-1), клалі за ікону, каб быў пачот (в. Верхняе).
Пры першым купанні ў ваду нічога не клалі, пасля купан-
ня яе вылівалі пад печ. Калыска была з дрэва — вісячая. Як кармілі дзіця, трэба мацеры пад задніцу нож палажыць ад пуду**’ Пялёнкі, рубашкі, шапачкі да хрышчэння нельга было на вуліцу вывешваць.
Імя даваў святар па календары або якое бацькі хацелі. У
адведкі (адведзіны) усе разам ішлі або па адной. Неслі булкі,
яйкі, каўбасу, сыр, масла, мёд, хлеб. Бабушка ходзіць тры дні, дапамагае радзісе, як нікога няма. Былі бахуры"**, да гэтых няшчасных і іх маці ніхто не хадзіў, ні ў якія адведкі, акрамя адной-дзвюх лепшых сябровак.
У кумы бралі каго хочаш. Ішоў запрашаць хоць хто, браў с сабой хлеб-соль і ручнік. Прыйдзе ў хату і моўчкі пакладзе хлебсоль з ручніком на стол, г. зн. запрашае ў кумы. Ад кумаўства
нельга было адмаўляцца, грэх вялікі. У в. Корабы-1 так расказ-
валі: «Гэта маці, каторая да веры даводзіць, глаўнейшая, чым тая,
што радзіла. 3 вялікай павагай адносіліся дзеці да сваіх хросных,
руку цапавалі, звалі «татусь», «матусь». Бралі кумоў з дарогі, калі дзеці паміралі. Ад’язджалі кумы з дзіцем у царкву, жанчыны зрывалі шапкі з мужчын і кідалі іх на воз, каб дзіця ціхае было і людзі яго не абгаворвапі (в. К.орабы-1). Перад храстом бабка па-
купае дзіця, абойдзе кругом стала тры разы, потым куме аддае. Хрысціны (ксціны, хрэсьбіны) гулялі ў нядзелю, звалі
шмат вельмі людзей, да 60 чалавек. Жанчыны падарункі неслі, яду, мужчыны — паўлітра, грошы «на мыла». Бабіна каша была з
яек, малака, цукру, баранак і ўпрыгожвалася зверху маленькімі баранкамі, запякалася ўсё гэта ў печы (в. Корабы-l). У
в. Верхняе бабка варыла кашу з ячменных круп у гліняным
* Павітуху. ’* Паслед.
Ад сурокаў. Незаконнанароджаныя.
89
гаршку. Спачатку кашу з’ядуць, потым міску гэту кум б’е аб стол або кіне на падлогу і топча нагамі. Затым радзіха дае бабцы і куме на сукенку, куму — рубашку. Пелі песні і ў хаце, і на вуліцы, як бабу цягалі. Вось адна з гэтых песень:
Кумачка на кут падзвігаецца, Да чарачкі дабіраецца.
А кум куме рад, Павёў куму ў вінаград.
— Шчыплі, кума, ягадкі, Каторыя салодкі. Каторыя горкі, Тыя маёй жонке.
У канцы ксцін бабу вазілі на баране, на тачцы, на кані. Яна ўсіх гарэлкай частуе.
Радзіха 40 дзён лічыцца нячыстай. Як радзіха зойдзе ў лазню, то ўсе выходзяць, а потым зноў заходзяць і так робяць, як у жанчыны мясонцныя'. Як да 40 дзён радзіха ідзе да суседзяў, трэба ёй хлеба ўзяць і на прыпечак у іх палажыць, каб пасуда ў людзей не білася.
Пупавіну, як адваліцца, завяжуць у чыстую анучку і схаваюць за бэльку, а ў 2—3 гады даюць дзіцяці развязаць, каб хітрае было
(в. Верхняе). У в. Корабы-1 пупавіну давалі хлопцу, як ён ішоў у армію, каб шчаслівы быў, а дзевачцы — як замуж ішла, таксама
каб шчаслівая была. Калі дзіця нараджалася ў рубашцы” , гэту рубашку захоўвапі, такі чалавек лічыўся вельмі шчаслівы.
Як першы зуб з’явіцца ў дзіцяці, то нельга матцы лазіць у рот, а то зубы будуць дрэнна расці ў дзіцяці. Да года нельга стрыгчы, бо бедны будзе. У в. Корабы-1 стрыглі ў тры гады, каб памяць добрая была. Валасы затыкалі ў сцяну. Стрыглі матка ці бацька. Пры першым кроку сімвалічна разразалі пу-
ты — нажом праводзілі рыску па падлозе паміж ножак дзіцяці.
РАДЗІННЫЯ ЗВЫЧАІ I АБРАДЫ Ў ПОЛАЦКІМ РАЁНЕ ВІЦЕБСКАЙ ВОБЛАСЦІ
Цяжарную звалі «тоўста». Казалі, калі ў левым баку першы
раз дзіця зашавеліцца — народзіцца дзеўка, калі ў правым —
*Менструацыя.
**Рэшткі паследу.
90
хлопец. Калі тоўста седзячы выцягвае правую нагу — наро-
дзіцца хлопец, левую — дзеўка. Тоўстай нельга на пажар гляд-
зець, праз вяроўку пераступаць, тушыць нагамі галавешку, што з печы выпала, калі збіралася пячы хлеб, бо, казалі, у
дзіцяці жывоцік будзе балець увесь час. Нельга на «несуразных» людей глядзець, бо дзіця будзе такім, красці нельга, на-
ват у сям’і добра сябе паводзіць, у вялікія святы не шыць, праз ката пераступаць — дзіця часацца будзе (ад гэтага купалі, попел сыпалі на начоўкі, на 4 вуглы, ваду пасля купання вылівалі на двор, пад дрэва); нельга грызці ногці — у дзіцяці
будзе фыжа, жабу калечыць нельга ці пераступаць праз яе —
дзіця будзе гарбатае і доўга не навучыцца хадзіць.
У час родаў звалі бабу, што бабіць дзеці. Яна першнаперш расшпіляла на радзісе ўсе гузікі, адчыняла куфры, дзвёры, замкі, пасля малілася Богу і шаптала замову: «Госпаду
Богу памалюся, святой Прачыстай Божай Мацеры пакланюся.
Я — са словамі, Бог — з помаччу рабе божай Алене роды ад-
крываці. Залатыя ключы адамкніцеся, царскія вароты ад-
чыніцеся. А ты, анёл, шавяліся, ножкамі ўпірайся, ручкамі
памагайся, даверху дабірайся». Калі нараджалася дзяўчынка,
баба загортвала яе адразу ў старыя бацькоўскія штаны, каб яе мальцы любілі, а мальца — у мацярынскую кашулю, каб яго дзеўкі любілі. У в. Булаўкі звалі бабку, што пупок адразала.
Такіх павітух у вёсцы было 1—2. Пупавіну хлопчыку нельга
было адразаць на сякеры — будзе разбойнікам. Часам пу-
павіну яму перабівалі камянямі, каб быў моцны.
Дзіцячае месца закопвалі пад вугал хаты або пад печ. Як баба купала першы раз, то клала манетку ў ваду або бурштын, калі ў каго ён быў. Не купалі дзяцей у гатаванай вадзе, бо яно будзе «кіпець» усё жыццё, злавацца без дай прычыны. Пупок, што адваліўся, загортвалі ў чыстую тканіну, завязвалі ніткамі і
засоўвалі за бэльку. Калі дзіцяці спаўнялася сем, або радзей тры гады, яму давалі гэты «пупок» развязаць, каб «добры ум быў».
У адведкі прыходзілі толькі жанчыны без запрашэння, мужчыны не хадзілі, а зараз, смех сказаць, ходзяць, абы чарку
выпіць. Баба хадзіла да парадзіхі тры дні, насіла ёй ежу:
супчык там які зварыць, ладак напячэ, у смятану памакае, яечню.
Імя дзіцяці даваў поп. Калі яно не падабалася або такое ж было ў якога-небудзь п’яніцы або злодзея ў сяле, тады прасілі
91
папа даць іншае імя. Перад тым як ехаць у царкву, павітуха купала дзіця, клала яго ў падушку і абносіла вакол стала тры разы, за ёй следам ішлі кумы. Усе цалавалі тры разы хлеб, які ляжаў на стале
На хрэсьбіны то ўжо толькі запрошаныя, каго пазавуць, ішлі: муж з жонкай. Бабка кашу варыла ў гаршку, а каторая яечню спячэ ў вялікай місцы. У в. Булаўкі бабіна каша — хрушчыкі, пасыпаныя цукрам. Тады ўжо падзеляць гэту кашу, а мужыку радзіхі намяшаюць ужо гэтай кашы, солі, гарчыцы ці перцу і прымусяць з’есці. Ён аж плача, а бабы смяюцца: «Так жа ж жонцы тваёй лёгка раджаць было». Бабіну кашу (хрушчыкі) давалі дзецям, ім ета радасць. Яны йэлы дзень там верцяцца, як кашу на стол паставяць, яны схопяць і бягуць на двор, каб дзіця, як вырасце, хутка бегала.
У в. Азіна, калі ўносілі гаршчок з кашай, завязаны ў хустку, глядзелі, куды вузел ад хусткі пахіліцца: калі ў бок ложка —
наступная ў гэтай сям’і народзіцца дзеўка, калі на покуць, то
родзіцца хлопец. Пасля радзіха дае падарункі бабе, куме і
куму; матэрыял, сарочку куму. Баба абкруціцца ў матэрыял і тры разы падскоквае пасярод хаты, каб ужо ўнук ui ўнучка
вялікія раслі. Ну, а тады ўжо вып’кшь, паядзяць, ды скачуць і спяваюць. Як ужо дамоў адходзіць, дык спяваюць:
Да спасіба кавалю,* Што ўстроіў нам гульню, Малаточкам ня стукаў*
I ў ручанькі ня хукаў/ Ён лучынку не паліў' I сямейку ня будзіў/
Пал дзяружкаю ляжаў/ Свас дзела выпалняў/ Без молата, без кавадла/
Адзіцятка дужа ладна.
в.Бабынічы
Ув. Азіна спявалі іншую песню:
—А ў каго, каго
Вінаград на дварэ?’
— У Рыгора Вінаград на дварэ.
Сабраў сн пір не люлзсм.
* Радкі, пазначаныя зоркамі, паўтараюцца 2 разы.
92
Сам сабс.
Пасадзіў сваю куманьку На куце.
— Пі й гуляй ды, куманька, У мянс.
Звслічай ты мальца Майго.
Зараз хрэсьбін мала гуляюць, «бо дзяцей не раджаюць,
якія дзеці, дзяцей жа пальцам не зробіш, мужыка трэба».
Уканцы ксцін бабку цягалі на баране, падаслаўшы кажух.
Бабка памяло чыстае возьме, іх падганяе, усе смяюцца і кры-
чаць (в. Булаўкі).
Ув. Рудня адзін мужчына, 1927 г. н., расказваў пра «чырвоныя» хрысціны: «Мой бацька быў камуністам і не хацеў хрысціць сына, майго брата, і тады ў сельсавеце правялі «чырвоныя» хрысціны. Выступілі прадстаўнік райкома, члены
сельскай парт’ячэйкі, аднаго з іх выбралі «красным кумам». Пелі «Інтэрнацыянал». Дпя дзіцяці падарылі адрэз сукна. Гэта
было ў 1933 годзе, праз год мой брат памёр нехрышчоны, і калі павезлі хавайь на могілкі, там сабраліся людзі і не пускалі
на могілкі. Бацька дастаў пісталет, і толькі пасля гэтага іх пусцілі з праклёнамі, і ўдалося пахаваць дзіця».
Дзяцей да года не стрыглі, каб галава не балела. Бывала, што стрыгла бабка, тады садзілі дзіця на стол, пад жопку капейкі кінуць ці кнігу, калі стрыглі хлопца, або кудзелю, ніткі, — калі дзеўку. Валасы хавалі ў шчыліну ў сцяне, у хаце ці ў сенцах. За-
раз таксама стрыгуць дзіця пасля таго, як яму споўніцца год.
Калі жанчына, што корміць дзіця грудзьмі, нясе ваду, нельга даваць другой такой жа кармячай піць ваду са свайго
вядра, бо малако пяройдзе ад першай да другой (в. Булаўкі).
РАДЗІННЫЯ ЗВЫЧАІ I АБРАДЫ Ў в. КУРЫЛОВІЧЫ ШАРКАЎШЧЫНСКАГА РАЁНА ВІЦЕБСКАЙ ВОБЛАСЦІ
Тоўстай нельга на пажар глядзець, на несуразных людзей, калі тоўстая прыдзе пазычаць, трэба ёй даць, бо ўсё роўна тое мышы з’ядуць: нельга красці, нават у сям’і харашо сябе весці, у
святы не работаць. Раней жанчыны раджалі па 10—15 дзяцей. Калі дзіця родзіцца ў панядзелак — будзе нешчаслівае.
Раджалі ў аўчарніку ці ў хаце на саломе, куток занавешвалі,
93
муж мог быць пры родах, а мог і не быць. Бабку-павітуху
звалі «бабка, што пупок абразала». Такіх павітух у сяле было
1—2. Пупавіну хлопцу пераразалі на сякеры, малатку, кнізе, дзеўцы — на нітках, іголках, кручках.
Пасцель закопвалі' ў варыўні або ў хаце, нічога не лажылі. Пупок, што адваліўся, замотвалі і захоўвалі за бэлькай, а ў сем год давалі развязаць, тады «добры ум будзе». Пры першым
купанні ў ваду клалі капейкі, зерне.
У адведкі хадзілі да хрысцін па 1—2 жанчыны, прыносілі крэндзелі, яечню, упрыгожаную зверху баранкамі, сыр, масла, мяса.
Бацькі маглі і самі імя выбіраць. «Поп на адных у нас сярдзіўся, дык даў дрэннае імя іх сыну — Кісар». Пахрысціць імкнуліся хутчэй, да двух тыдняў. У кумы бралі хто каго хацеў, адну пару. Бацька дзіцяці браў хлеб і ішоў запрашаць у кумы і пакідаў хлеб у той хаце. Ад кумаўства нельга адмаўпяцца, толькі калі менструацыя ў жанчыны. Бралі стрэч-
ных кумоў, з дарогі, калі дзеці паміралі. А яшчэ і імя давалі
таго чалавека, якога першага сустрэнуць. «У нас быў такі выпадак, у адной сям’і двое дзяцей ужо памерла маленькімі, і дзеўка от зноў нарадзілася. Так ужо бабка, era ўжо маці гэтага мужыка, кажа: «Схадзі ты на ростынькі і вазьмі там кумоў». Ён пайшоў і стаіць там, ідзе жанчына, ён так і так: «Пахрысці маю дачку». Ну, яна згадзілася, і імя ў яе было Настасся, і
хрэсніцу гэту назвалі Насця. Вырасла гэта Насця, адна дачка ў бацькоў так і была, больш дзяцей у іх не было».
Перад тым як ехаць у царкву, павітуха купала дзіця, клала
яго ў падушку і абносіла вакол стала тры разы, за ёй кумы
ішлі, усе цалавалі тры разы хлеб, які ляжаў на стале, і ехалі ў
царкву. Кумам у дарозе трэба было вельмі добра сябе па-
водзіць, нельга мачыцца па дарозе, а то дзіця ў ложак увесь час мачыцца будзе. А як з царквы прыедуць, аддаюць дзіця
зразу бацьку, які кладзе яго на ганак, а потым бярэ зноў на рукі і нясе ў хату і аддае ўжо маці.
Хрысціны (ксціны) гулялі часцей у той дзень, як і дзіця хрысцілі. Бабіна каша была яечня з баранкамі, спечаная ў глінянай місцы. Міску гэту пасля разбіваюць, чарапкі кідаюць пад вугал амбара. На ксціны мужчыны неслі гарэлку, жанчыны — хто што меў. На бабіну кашу клалі грошы, бабка гэтыя
фошы аддавала радзісе. Радзіха купляе бабцы падарунак,
94
кладзе яго на міску і перадае бабцы. Кума вялікі падарунак для дзіцяці рабіла, кум на «хрост» даваў, а радзіха давала куме — на плацце, куму — сарочку.
У канцы ксцін бабку садзілі на барану, яна брала чыстае памяло, падганяла гасцей, вельмі весела ў канцы.
Радзіха нячыстай была 12 дзён. нічога не рабіла, у лазню не хадзіла. Уводзіцца ў царкву (касцёл) і ў праваслаўных, і ў католікаў ішла праз 40 дзён разам з дзіцем.
Дзяцей стрыглі, каб год скончыўся, а то памяць будзе кароткая. Валасы спачатку паложаць за шалёўку, а пасля спаляць. А то, калі мышы ці птушкі возьмуць, чалавек будзе лы-
сы, няпамятлівы. Стрыглі і хлопчыкаў, і дзяўчынак, стрыг
хто-небудзь з сям’і: бацька, маці, бабка.
Калі прарэзваўся першы зуб, то трэба было мезенцам пра-
вай рукі павадзіць па дзясне, каб не балела. Ловяць галубка,
лапку наразаюць і гэтай крывёй мажуць дзясну, каб лягчэй
зубкі праразаліся.
Пры першым кроку нажом па падлозе праводзілі рыску
паміж ногдзіцяці, пераразалі «путы».
РАДЗІННЫЯ ЗВЫЧАІ I АБРАДЫ Ў Ш УМ ІЛІНСКШ РАЁНЕ ВІЦЕБСКАЙ ВОБЛАСЦІ
Цяжарную звалі «бярэменная» або «ў цяжары». Ёй нельга
на агонь глядзець, праз вяроўку пераступаць. Бярэменнай трэ-
ба ўсё даць, бо мышы паядуць. Калі хто секане ў яе прысут-
насці, у дзіцяці будзе губа рассечана.
Да родаў звалі бабку, што дзяцей бабіла. Такая бабка Еўдакея жыла ў Мерзляках, адна на ўсю акругу. Да 1940-х гадоў усе раджалі дома і звалі гэту бабку. Яна, як першы раз купала
дзіця, манетку кідала ў ваду, купала ў драўляных начоўках. Як дзіця пакупае, перахрысціць і імя скажа, бо папоў не было. «У
нас у той год радзілася пяць дзевак і ўсіх бабка назвала Каця, бо вельмі ж любіла гэта імя» (в. Боськава). У адведкі прыходзілі нязваныя, ішлі з ядой. адзін раз. Зараз адведкі званыя. «Бабка Еўдакея таксама ў адведкі прыходзіла, прыносіла стакан мёду, бо ў яе пчолы былі» (в. Боськава).
За кумоў бралі каго хацелі, да кожнага дзіцяці новых кумоў. Хрысціны гулялі ў той дзень, як дзіця хрысцілі, або паз-
ней. На хрысціны ішлі толькі званыя, жанатыя, парамі — муж
95
і жонка. Моладзь, крый Божа, ніколі не хадзіла. Толькі калі за кумоў бралі брата і сястру маладых.
Бабка кашу салодкую варыла у гаршку. Рабяты малыя
казалі: «Пойдзем бабіну кашу есці». Ім у місцы паставяйь на вакно, яны схопяць кашу, адбягуцца і ядуць. На хрысцінах
пераапраналіся ў цыганоў, салдата, спявалі, танцавалі. Спявалі
хрэсьбінныя песні:
Яб ету бабку, я б ету бабку 1ў бабкі не браў, Не часта ходзіць, Не пранедваець.
Яб сту бабку, я б ету бабку За бабку браў, Часта ходзіць.
Мёд носіць.
в.Боськава
Або:
Яў піру была,
Яў пірушачцы,
Яі мёд піла, і гарэлачку,
Аздаеііца ж, я не ўпівалася,
Адамоў ішла, нс шаталася, Проці сеначак — нахілілася,
Аў хатцы — завалілася.
Як завідзеў жа мой свякратушка,
Асвякратанька, то нс татанька.
—А нашто, шэльма, напівалася, На каго, шэльма, спадзявалася?
—На цябс, цябе, мой свякратушка, На тваю кудравую галовушку, На шаўковую, на бародушку.
в.Дабея
Або:
Сядзіць кумок на куце, Што галубок у гняздзе. Яго з кута піхаюць, Ён ім атвячаійь:
— Я із кута ні пайду, Бо за еты кут, кут, Заплаціў я рупь, рупь.
Сядзіць кумка на куйе, Што галубка ў гняздзе.
96
Яе з кута піхаюць, Яна ім атвячаіць:
— Я із кута ні пайду,
Яза сты кут. кут, Палажу ласкут.
Сядзіць бабка на куцс, Як сава ў гняздзе, Яе з кута піхаюць, Яна ім атвячаіць:
—Я із кута нс пайду,
Яза сты кут, кут, Адразала пуп, пуп.
в.Боськава
Уканцы хрэсьбін бабу вазілі на санках, проста за кашу вазілі, яна гарэлку не ставіла.
Да года не стрыглі, новае не надзявалі, трэба крыху адзен-
не парваць.
Бабка, што дзяцей бабіла, на Вялікдзень давала яйкі чырвоныя ўнукам. Цэлую сяваўку наварыць і носіць па вёсцы.
ХРЭСЬБІННЫ АБРАД У в. ДОЎБЫ УШАЦКАГА РАЁНА ВІЦЕБСКАЙ ВОБЛАСЦІ
Вот у нас такі закон. На хрэсьбінах, як пасядзяць за сталом, тады баба берыць сваю кашу і абходзіць усіх, сабіраючы «на мыла». Но перш таго, як ісці сабіраць «на мыла», яна берыць і з калоссіка дзелаіць такое, як памазок, берыць ваду ў чашку, берыць адзекалон, памаду берыць губную. Ну і ідзець. Ну вот, падходзіш к чалавеку, хто там сядзіць. Перва начынаеш з кумоў. Ну і тады пяецца песня на каждае імя. Ну вось, напрыклад:
Ой ты, Ванька, дзельца знай, дзсльйа знай.
А на мыла рубля дай, рубля дай. Ой ня масш рубля даць Хоць капссчак пяць.
У нас радзілася паненка, Хочыць мыцца бяленька.
Нада так абысці і кожнаму чалавеку прапіяць. Там падкрасіш яго, пабрыіш. Возьмеш нож, такі каб большы нож быў. Добра
4— 1527 |
97 |
напужаць, каб многа грошай палажыў, але каб ні зарэзалі яго, гэтага чалавека. Тады ён дае ад душы грошы «на мыла».
У нас хрэсьбіны гулялі тры дні. На першы дзень садзяцца за
стол, гуляюць, пяюць радзісе, бабе, баба адпейвае, на баране бабу возяць. На другі жа дзень ужо пахмелкі. А на трэці дзень тады ўжо мятлу ў рукі, бабу пасадзяць і возяць. Трэба ж каб баба дала
пахмелкі. Тады баба, бываіць, іх к сабе вязець. I гулялі дзянёк.
РАДЗІННЫ АБРАД «ШАРСЦІНКА» Ў в. МАЛІНАЎКА РАСОНСКАГА РАЁНА ВІЦЕБСКАЙ ВОБЛАСЦІ
Калі дзіцё не спіць, варочаецца з боку на бок, крэкча, выгібае спінку, нібы яму нешта чэшацца, тады у карыта з цёплай вадзічкай апускалі вузельчык з попелам і ў кожны вугал карыта
клалі хлебны мякіш. Купалі дзіцёнка так два разы: раніцай — і
ваду вылівалі на ўсход, і вечарам, а ваду — на захад. А перад тым,
як вылійь ваду, збіралі ў жменю хлебны мякіш, адціскалі і рабілі
камок. Пры гэтым казалі, што калі яго разламаць, то ўнытры поўна доўгіх валасоў. Таму цяжарнай жанчыне не дазвалялася, каб ля яе ног круціліся каты ці сабакі.
ЦЯЖАРНАЯ I ДЗІЦЯ Ў ПРЫКМЕТАХ I ПАВЕР’ЯХ
Калі цяжарная штырхне («штырхнець») нагамі ці рукамі якую-небудзь жывёліну, то дзіця будзе мець асаблівасці гэтай
жывёліны, напрыклад пражорлівасць свінні, нязграбнасць ка-
ровы, забітасць курьшы, «збродлівасць» кошкі. Акрамя таго, замест звычайнага дзіцячага плачу нованароджанае дзіця будзе
выгукваць рэзкія гукі і крыкі.
Калі цяжарная перакіне праз сваю галаву вяроўку, нітку,
вязку лёну ці каноплі, сноп, то на шыі у дзіцяці застанецца
шрам ці хрыпатасць голасу, картавасць, маруднасць у словах. Цяжарнай нічога нельга зашываць на сабе — будуць
цяжкія роды.
Цяжарная асцерагалася, каб не надзець адзенне навыварат або мужчынскае, а то дзіця можа пасля перамяніць пол ці быць двухполым, што з’яўляецца карай для ўсёй сям’і і роду.
Цяжарная павінна часцей хадзіць у царкву і станавіцца там
наперадзе, каб не маліцца ў патыліцы і спіны іншых, бо дзіця
будзе ў «паследышах».
98
