Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Документ Microsoft Word (4).docx
Скачиваний:
24
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
4.37 Mб
Скачать

Парковый ансамбль Шклова

 

Нельзя обойти стороной в Шклове и городской парк, заложенный в конце XVIII века. Это естественное украшение города является памятником садово-паркового искусства. Основан он был в бывшем имении Забрамное.

 

В начале XIX века это имение вместе с парковой зоной перешло во владения министра путей сообщения Кривошеина. На территории парка сохранились усадебный дом, в котором сейчас расположен Центр внешкольной работы, пруд и три аллеи. А как величественны белые тополя, диаметр ствола которых достигает один-два метра! По словам местных жителей, эти деревья были посажены самим Семеном Гавриловичем Зоричем.

 

Портрет С. Зорича: wikipedia.org

Изображение памятника: dnieper.org

 

 

 

 

 

 

© 2006-2012 Национальное агентство по туризму

44. Дунин-Марцинкевич Викентий Иванович родился 4 февраля 1808 г. в фольварке Панюшковичи Бобруйского района. В 1824 г. окончил уездную школу в Бобруйске, учился на медицинском факультете Петербургского (по другим сведениям Виленского) университета. В 1827-1840 гг. работал в Минске переводчиком епархиальной консистории, чиновником криминальной палаты. В 1840 г. приобрел фольварк Люцинка (около Ивенца), в котором жил до конца дней. С середины 1840-х годов много времени проводил в Минске, где стал организатором общественно-культурной и литературной жизни. Участвовал в восстании 1863-1864 г.г. С октября 1864 г. по декабрь 1865 г. заключен в минскую тюрьму по обвинению в написании революционных прокламаций и за участие в восстании. После выхода из тюрьмы писатель жил под надзором полиции без права выезда за пределы Люцинки. Однако и в таких условиях продолжал общественную и творческую деятельность: открыл в Люцинке школу для сельских детей, ставил спектакли силами учеников школы, к каждому празднику писал новую пьесу. Автор оперных либретто «Рэкруцкі набор», «Спаборніцтва музыкаў», «Идылія», поэм «Гапон», «Купала», стихотворных повестей «Вечарніцы», «Шчараўскія дажынкі», комедий «Пінская шляхта», «Сватаўство» и других.    Похоронен на кладбище в деревне Тупольщина Воложинского района. 

Мемориальная доска установлена на доме  № 2/2 по ул. Дунина-Марцинкевича

Надпись на доске: «Гэта вулiца носiць iмя аднаго з начынальнiкаў беларускай лiтаратуры Дунiна- Марцiнкевiча В.I. /1807-1884/»   

47. Гiсторыя

Як сведчаць архівы, у 1887 г. пасля пажару, які здарыўся ў былым гарадскім тэатры, адбылося пасяджэнне гарадской Думы ў падтрымку ініцыятывы мінскага тагачаснга губернатара князя М.М.Трубяцкога аб пабудове новага тэатра. Архітэктармі праекту былі прызначаны Караль Казлоўскі і Канстанцін Увядзенскі.

Урачыстая закладка адбылася 26 чэрвеня 1888 года (па ст. ст.). Вялікі князь Уладзімір Аляксандравіч і Вялікая княгіня Марыя Паўлаўна, як адзначыў гісторык А.Смародскі, кінулі на месца падмурка некалькі залатых манет і паклалі на іх па цагліне. Протаіерэй Петрапаўласкай царквы Смоліч адслужыў малебен. Губернскі тэатр адкрыўся 5 чэрвеня 1890 г.

Мінская сцэна ў той час прымала лепшыя пецярбургскія і маскоўскія трупы, цэлае сузор’е славутых артыстаў, сярод якіхМ.Савіна, вучаніца М.ШчэпкінаГ.Фядотава, знакамітыяВ.Далматаў, В.Камісаржэўская, К.Варламаў, У.Давыдаў, А.Южын, М.Петыпа… Гледачам пашчасціла стаць сведкамі творчых пошукаў рэжысёра-наватара Ус.Мейерхольда, які ў 1908 г. паставіў на сцэне губернсакага тэатра п`есу А.Блока “Балаганчык”. Неаднойчы тэатр наведвалі ўкраінскія трупы М.Старыцкага, М.Крапіўніцкага, Саксаганскага; яўрэйскія і польскія вандроўныя трупы.

1 мая 1917 г. артысты “Першага беларускага таварыства драмы і камедыі”, створанага акцёрам і рэжысёрам Фларыянам Ждановічам, прадставілі мінскаму гледачу “Паўлінку” Я.Купалы і “У зімовы вечар” паводле Э.Ажэшкі.

Урачыстае адкрыццё Беларускага Дзяржаўнага Тэатра (БДТ) адбылося 14 верасня 1920 г. у памяшканні Мінскага гарадскога тэатра. У праграме адкрыцця першага тэатральнага сезона — інсцэніроўка аповесці Э.Ажэшкі “Рысь” у выкананні беларускай трупы, п`еса Шолам-Алейхема “Людзі” (яўрэйская трупа), “Вяселле” А.Чэхава (руская трупа).

Аснову маладога тэатра склалі акцёры “Першага беларускага таварыства драмы і камедыі” пад кіраўніцтвам Фларыяна Ждановіча: І.Ждановіч, Г.Грыгоніс, Е.Міровіч, К.Саннікаў, С.Станюта. Плеяду піянераў купалаўскай сцэны ў хуткім часе папоўнілі У.Крыловіч, Л.Ржэцкая, Б.Платонаў, В.Пола, В.Галіна, У.Уладамірскі, М.Зораў, Г.Глебаў, С.Бірыла, Л.Рахленка… Гэтаму легендарнаму пакаленню было наканавана стаць першымі “зоркамі” айчыннай сцэны, заснавальнікамі нацыянальнай акцёрскай школы, а тэатру – набыць славу акцёрсакага дома.

У 1921 г. урад надаў маладому тэатру званне ”Акадэмічнага”, каб узняць прэстыж беларускай культуры (на той час беларуская трупа з`ўлялася адзіным гаспадаром памяшкання), але шыльда ўпрыгожвала тэатр нядоўга.

З 1926 г. БДТ стаў называцца БДТ-1 (беларускія дзяржаўныя тэатры былі адкрыты ў Віцебску – БДТ-2, пазней у Гомелі – БДТ-3).

У сезоне 1926-1927 гг. у памяшканні Краснай Залы дзейнічала Малая сцэна, як філіял асноўнай. Яна праіснавала толькі год і выкарыстоўвалася для спектакляў з невялікай колькасцю дзеючых асоб. Тут ставіліся п`есы “Эльга” Гаўптмана, “Зялёны какаду” Шніцлера, “Пінская шляхта” Дуніна-Марцінкевіча.

Спектаклем “Вільгельм Тэль” Заяіцкага ў апрацоўцы Міровіча і перакладзе Крыловіча тэатр у 1926г. заснаваў дзіцячы рэпертуар.

Самабытнасць мастацкага аблічча вызначала арыгінальная беларуская драматургія. Творы Купалы і Родзевіча, Аляхновіча і Галубка,Каганца і Чарота, Гартнага, Гарбацэвіча, Дылы, пазней — Чорнага, Крапівы, Шашалевіча, Бядулі, Самуйлёнка захаплялі гледача стыхіяй нацыянальнага жыцця,развівалі любоў і густ да сакавітага слова, мелодыкі яго гучання. Калектыў арганізоўваў этнаграфічныя экспедыцыі, якія дапаўнялі антураж спектакляў вырабамі народных майстроў.

Інтанацыйна-меладычную аснову фальклора шчодра выкарыстоўвалі ў спектаклях кампазітары Тэраўскі і Маркевіч; пазней Цікоцкі, Туранкоў і Залатароў пісалі арыгінальную музыку, сярод якіх вядомая песня “Купалінка” Тэраўскага, якая ўпершыню прагучала ў 1920 г. у спектаклі “Паўлінка” і ўспрымалася, як народная.

Вызначэнне напрамкаў і шлях развіцця тэатра з 1921 па 1931 гг. належыў Еўсцігнею Міровічу, рэжысёру, акцёру, драматургу, мастацкаму кіраўніку. Сапраўдны творчы поспех і славу ў шырокага гледача прынеслі яго першыя пастаноўкі “На Купалле” і “Машэка”.

Е.Міровіч сцвярджаў праграму “стракатага тэатра”: паралельнага засваення розных стылевых манер і мастацкіх плыняў. Алегарычнае дзеянне “Гімн працы” Андрыенкі ён вырашае ў духу рэвалюцыйных масавых святкаванняў. Гістарычную меладраму “Кастусь Каліноўскі” — у традыцыях бытавога, рэалістычнага мастацтва, камедыю-балет “Мешчанін у шляхецтве” Мальера — як гратэскную буфанаду. Наогул Е.Міровіч сцвярджаў прынцыпы аўтарскай рэжысуры і напісаў шмат п`ес для тэатра, пастаноўкі якіх станавіліся этапнымі .

Аднадумцам Е.Міровіча быў выхаванец пражскай мастацкай школы, заснавальнік беларускай сцэнаграфіі Оскар Марыкс. Ён аддаваў перавагу на сцэне бутафорскім макетам, жывапісным плоскасным заднікам, стылізаваным касцюмам.

Святочную экзотыку яго рашэнняў у пачатку 1930-х гг. змяніў “суровы стыль” Д. Крэйна, аскетызм і рацыянальнасць якога больш падыходзілі да афармлення індустрыяльных п`ес і сучасных драм аб станаўленні маладой дзяржавы.

Да 1927 г. у склад тэатра уваходзілі: хор ( кір. Тэраўскі), балетная трупа ( кір. Алексютовіч) і сімфанічны аркестр (дыр.Купер, Субашаў, Міхайлаў).Усе яны вялі паралельна самастойную канцэртную дзейнасць. На сцэне той пары гледачы бачылі фрагменты з опер “Князь Ігар” Барадзіна, “Зачараваны лес” Дрыго, “Фея лялек” Байера. У хуткім часе аматары опернага мастацтва змаглі атрымаць асалоду слухаць “Русалку” Даргамыжскага ў выкананні салістаў хору (пераклад на беларускую мову Ф.Ждановіча, пастаноўка Селяха). Першай спробай да ўвасаблення арыгінальнай беларускай камічнай оперы з`віўся твор Аладава “Тарас на Парнасе” (лібрэта Дрэйзіна).

У той жа час Алексютовіч спрабуе ставіць першы нацыянальны балет “У чэрвеньскую ноч” (лібрэта і музыка Алексютовіча і Маркевіча). Беларускі дзяржаўны тэатр, такім чынам, падрыхтаваў глебу для з`яўлення нацыянальнага тэатра оперы і балета ў 1933 г.. урачыстае адркыццё якога зноў жа адбылося на сцэне БДТ…

У 1933 г. урачыстае адкрыццё нацыянальнага тэатра оперы і балета зноў жа адбываецца на сцэне нашага тэатра.

У 1940 г. тэатр узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. Як да ўласных вытокаў вяртаўся неаднойчы БДТ да пастановачных форм музычна-драматычнага спектакля на беларускім матэрыяле. Менавіта ў такіх класічных традыцыях у 1944 г.рэжысёр Леў Літвінаўпаставіў славутую “Паўлінку” Янкі Купалы ( прэм`ера адбылася ў г.Томску, калі тэатр знаходзіўся ў эвакуацыі ў гады Айчыннай вайны). Гэты спектакль захоўваецца ў рэпертуары тэатра і сёння. У гэтым жа годзе тэатру надаецца імя вялікага беларускага паэта і драматурга Янкі Купалы, а ў 1955 годдзе – званне “Акадэмічнага”.

Знакамітая “адліга” 60-х гадоў, якая адгукнулася ўздымам у грамадстве і культуры, прыўнесла і ў Купалаўскі тэатр новы подых. Пастаноўкі Барыса Эрына, а таксама маладых і яркіх рэжысёраў новай хвалі: Барыса Луцэнкі і Валерыя Раеўскага, аб’ядноўваюць лепшыя традыцыі тэатра і наватарства. Сапраўднай падзеяй не толькі ў тэатральным, але і ў грамадскім жыцці рэспублікі становіцца спектакль “Што той салдат, што гэты”, пастаўлены В.Раеўскім па п’есе Б.Брэхта (1969).

У 1973 годзе Валерый Раеўскі становіцца галоўным рэжысёрам (пазней – мастацкім кіраўніком тэатра), і застаецца на гэтай пасадзе да 2009 года.

Вучань Ю.Любімава і У.Маланкіна, В.Раеўскі прапаноўвае тэатру новы стыль, які заснаваны на філасофіі свабоды – свабоды перакананняў і свабоды выяўлення. Яркая і паэтычная тэатральная мова, разняволеная форма, вострая праблематыка пастановак спалучаюцца з высокім класічным стылем тэатра. На стыку акадэмізму і эксперыменту нараджаецца непаўторнасць Купалаўскага тэатра, яго своеасаблівасць, адметнасць.

Метафарычнасць спектакляў В.Раеўскага вызначаецца яго творчым супрацоўніцтвам з мастаком Барысам Герлаванам, які ідзе па шляху стылізацыі сцэнічнага асяроддзя і прапануе мастацкія вырашэнні, у аснове якіх – адзіны маляўнічы вобраз спектакля, выяўленне яго галоўнай ідэі.

Усеагульнай славе тэатра спрыяюць майстэрства і талент выдатных акцёраў Стэфаніі Станюты, Здзіслава Стомы, Галіны Макаравай, Паўла Кармуніна, Зінаіды Браварскай, Мікалая Яроменкі, Генадзя Гарбука, Генадзя Аўсяннікава, Ліліі Давідовіч, Марыі Захарэвіч, Віктара Тарасава, Аўгуста Мілаванава, Галіны Талкачовай, Валянціна Белахвосціка і шмат інш.

Сярод шырокай рэпертуарнай палітры, якая ўключае і сучасныя п’есы, і жанравыя пастаноўкі, рускую і замежную класіку, асаблівую ролю іграе нацыянальная драматургія, на аснове якой створаны лепшыя спектаклі тэатра. Імёны выдатнага беларускага пісьменніка В.Быкава, драматургаў А.Макаёнка, І.Чыгрынава, М.Матукоўскага, А.Дударава ўвайшлі ў гісторыю Купалаўскага тэатра. У 1993 годзе за высокія дасягненні ў галіне развіцця беларускай тэатральнай культуры Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь тэатру імя Янкі Купалы быў прысвоены статус “Нацыянальны”.

У 2009 годзе мастацкім кіраўніком тэатра стаў лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Мікалай Пінігін.

Сёння Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы займае вядучае палажэнне ў тэатральным жыцці Беларусі. Гэта сапраўдная крыніца нацыянальнай драматургіі, смелага мастацкага пошуку, скарбніца тэатральных талентаў.

На сцэне тэатра працягваюць працаваць вядучыя майстры беларускай сцэны, гордасць тэатральнага мастацтва: народныя артысты СССР, Лаўрэаты Дзяржаўных прэмій СССР, БССР і Рэспублікі Беларусь, народныя і заслужаныя артысты Беларусі. Трэцюю частку купалаўскай трупы складае таленавітая моладзь.

Тэатр старанна захоўвае нацыянальныя тэатральныя традыцыі (неўміручая “Паўлінка” Я.Купалы жыве ўжо больш за 65 гадоў), першым ідзе на смелыя рэжысёрскія і сцэнаграфічныя эксперыменты. Найбольш яскравыя прэм’еры апошніх гадоў “Эрык XIV“ А.Стрындберга, “Чычыкаў” паводле драматычнай паэмы М.Гогаля “Мёртвыя душы”, “Сымон-музыка” Якуба Коласа, “Дзікае паляванне караля Стаха” Ул.Караткевіча, “Вечар” А.Дударава, “Востраў Сахалін” А.Чэхава, “Маэстра” М.Ладо, “Макбет” У.Шэкспіра, “Дзеці Ванюшына” С.Найдзёнава, “Пінская шляхта” В.Дуніна-Марцінкевіча, “Translations” Б. Фрыла, “Не мой” паводле А. Адамовіча, “Выкраданне Еўропы, альбо Тэатр Уршулі Радзівіл” паводле п’ес Францішкі Уршулі Радзівіл.

Купалаўскі з’яўляецца сапраўднай візітнай карткай Беларусі на міжнароднай арэне. За апошнія гады ён стаў лаўрэатам і пераможцам шэрагу Міжнародных тэатральных фестываляў, з вялікім поспехам гастраляваў у Польшчы, Эстоніі, Украіне, Расіі, Фінляндыі, Азербайджане, Францыі, Іспаніі, Літве.