
- •Тлумачальная запіска
- •Змест курса раздзел і. Класічная харавая літаратура (замежная) Тэма 1. Музычная культура эпохі сярэднявечча
- •Тэма 2. Музычная спадчына эпохі Адраджэння
- •Тэма 3. Хары малых форм
- •Тэма 4. Кантатна-аратарыяльная і оперна-харавая музыка XVII – XX cт.Ст.
- •Музычная віктарына да і раздзела
- •Літаратура да першага раздзела
- •Раздзел II
- •Беларуская харавая літаратура
- •Змест курса
- •Тэма 1. Беларуска харавая музыка XX ст. У даваенны перыяд.
- •Тэма 2. Беларуская харавая музыка ў пасляваенны перыяд.
- •Тэма 3. Неафалькларызм – пераходная ступень у развіцці харавой музыкі перыяду кан. XX – пач. XI ст.
- •Тэма 4. Беларуская кантата і араторыя. Вакальна-сімфанічная музыка. Беларуская харавая музыка у оперных і драматычных спектаклях.
- •Музычная виктарына да другога раздзела
- •Літаратура
- •Змест курса раздзел ііi. Класічная харавая літаратура (руская)
- •Тэма 2. Руская оперна-харавая класіка хіх ст.
- •Тэма 3. Развіццё жанру a cappella ў творчасці рускіх кампазітараў хіх – пач. Хх ст.
- •Тэма 4. Кантаты і вакальна-сімфанічныя творы рускіх кампазітараў
- •Тэма 5: Шляхі фарміравання харавой музыкі а cappella хх стагоддзя
- •Тэма 6: Араторыя, кантата, паэма, сюіта и другія вакальна-сімфанічныя жанры ў творчасці сучасных рускіх кампазітараў.
- •Тэма 7: Харавая музыкаўтэатральных жанрах
- •Музычная віктарына
- •Музычная віктарына
- •Літаратура да ііi раздзела Абавязковая
Тэма 3. Развіццё жанру a cappella ў творчасці рускіх кампазітараў хіх – пач. Хх ст.
Роля рускай народнай песні, канта і раманса ў развіцці свецкай музыкі a cappella. Інтанацыйныя рысы і жанравая разнастайнасць хароў А. Даргамыжскага, Ц. Кюі, народжаных пад уплывам песенна-рамансавай культуры. Харавыя цыклы А. Даргамыжскага і Ц. Кюі.
Роля харавой творчасці П. Чайкоўскага ў абагульненні дасягненняў гэтага жанру. Асаблівасці харавой фактуры, спалучаючай гарманічны склад і свабоду меладычнага развіцця кожнага голасу. Характэрныя рысы інтанацыйнага і гарманічнага строю музыкі П. Чайкоўскага. Тыпы харавой фактуры.
Філасофскія, гуманістычныя матывы хароў С. Танеева. Пашырэнне рамак мініяцюры a cappella да вызначэння і маштабаў харавой паэмы. Саставы і фактурныя асаблівасці хароў. Тыпы суадносін слоў і музыкі. Цыклы хароў. Сувязь творчасці кампазітара з практыкай харовога выканальніцтва. Роля поліфаніі.
Новы этап у развіцці харавой мініяцюры ў пачатку ХХ ст.
Песенна-рамансавы і рэчытатыўна-дэкламацыйны пачатак у харах А. Грачанінава. Асаблівасці фактуры і формаўтварэння, прыёмаў харавога пісьма кампазітара.
Роля П. Часнакова ў форміраванні харавой адукацыі Расіі. Гарманічныя і тэмбрава-рэгістравыя выразныя сродкі хароў П. Часнакова, перавага гарманічнага пачатку перад мелодыяй.
В. Каліннікаў – кампазітар, выкладчык і дырыжор.
Асаблівасці стылю хароў a cappella В. Каліннікава, іх кампазіцыйная разнастайнасць. Тэмы-вобразы і жанравыя рысы твораў кампазітара, своеасаблівасць інтанацыйна-гарманічнай мовы і формаабразавання.
Тэма 4. Кантаты і вакальна-сімфанічныя творы рускіх кампазітараў
Гісторыя рускай кантаты ад музыкі ўслаўлення, прывітання (ХІІІ ст.) да кантат разнастайнага зместу (другая палова ХІХ – пачатак ХХ ст.).
Жанравая прырода кантаты: вялікі вакальна-сімфанічны, пераважна харавы, твор, вызначаны рысамі этычнага абагульнення. Уздым кантаты ка класічнага ўзроўню, пачынаючы з творчасці П. Чайкоўскага.
Кампазіцыйная разнастайнасць рускіх кантат: цыклічныя (П. Чайкоўскі, С. Танеев), адначасткавыя паэмнага тыпу («Вясна» С. Рахманінава). Стылявыя асаблівасці рускай кантаты, рысы вакальна-сімфанічнай фактуры, розныя тыпы харавых партытур.
Звяртанне да старадаўнярускага меласу ў кантатнай творчасці С. Танеева і С. Рахманінава.
Тэма 5: Шляхі фарміравання харавой музыкі а cappella хх стагоддзя
Развіцце харавых жанраў ХХ стагоддзя ў сферы духоўнай і свецкай музыкі. Эвалюцыя жанраў а cappella малых формаў: харавая масавая песня, апрацоўка народной песні, харавая мініяцюра, бязтэкставая музыка, жанры старадаўніх заходнееўрапейскіх формаў. Харавыя жанры буйных і цыклічных формаў – канцерт, паэма, сімфонія.
Разнастайныя стылістычныя тэндэнцыі ў харавой творчасці рускіх кампазітараў: класічная традыцыя; неафальклорны напрамак («новая фальклорная хваля»); сучасны харавы авангардызм.
Асаблівасці харавога пісьма А. Давідзенкі (1899-1934). Аналіз творчасці М. Каваля (1907-1971) і В. Шабаліна (1902-1963) – заснавальнікаў жанра канцертнай харавой мініяцюры савецкага перыяду.
Харавая спадчына Г. Свірыдава (1915-1998). «Дзесяць харавых паэм» Д. Шастаковіча (1906-1975) – як прыклад манументалізацыі і сімфанізацыі харавой формы і фактуры. Характэрныя рысы харавога пісьма В. Салманава (1912-1978). Эвалюцыя кампазітарскага стылю Р. Шчадрына (1932). Традыцыйнае і наватарскае ў харавой творчасці Б. Краўчанкі (1929-1979) і С. Сланімскага (1932). Своеасаблівасці харавых твораў М. Парцхаладзе (1924), Ю. Фаліка (1936), А. Фляркоўскага (1936), Р. Бойкі (1936).