Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Методичка по белорусской хоровой музыки.doc
Скачиваний:
14
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
255.49 Кб
Скачать

Установа адукацыі

“Беларускі дзяржаўны універсітэт

культуры і мастацтваў”

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Першы прарэктар УО “Беларускі

дзяржаўны універсітэта культуры

і мастацтваў

___________ Ю.П. Бондар

«____» ____________ 2009 г.

Рэгістрацыйны № ВД – 001/баз

КЛАСІЧНАЯ ХАРАВАЯ ЛІТАРАТУРА

Вучэбная праграма па спецыяльнасці

1-18 01 01 Народная творчасць

спецыялізацыі 1-18 01-01 01 Харавая музыка акадэмічная

Мінск 2009

СКЛАДАЛЬНІКІ:

С.К. Ярохіна, прафесар кафедры харавога і вакальнага мастацтва УА «Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў»;

В.М.Новік, дацэнт кафедры харавога і вакальнага мастацтва УА «Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў»;

Т.С. Гажэўская, ст.выкладчык кафедры харавога і вакальнага мастацтва УА «Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў»;

Г.А. Садоўская, выкладчык кафедры харавога і вакальнага мастацтва УА «Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў»;

РЭЦЭНЗЕНТЫ:

1. М.П. Дрынеўскі, народны артыст Рэспублікі Беларусь, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору ім. Г.У. Цітовіча, прафесар УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі»;

2. Н.М. Хадзінская, кандыдат мастацтваў, дацэнт УА «Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў»;

Рэкамендавана да зацвярджэння:

кафедрай харавога і вакальнага мастацтва (Пратакол № 8 ад 03.04.2009 г);

Тлумачальная запіска

«Класічная харавая літаратура» уваходзіць у цыкл прафілюючых у сістэме дысцыплін дарыжорска-харавой спецыялізацыі «Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў».

Асноўная мэта курса – азнаёміць студэнтаў з гісторыяй фарміравання і станаўлення замежнай, беларускай і рускай харавых культур VII – XX ст.ст., паказаць самабытнае праламленне ў ёй і эвалюцыю развіцця разнабаковых гістарычных тыпаў музычнага стылю, даць агульную цэласную карціну развіцця харавой культуры і яе дасягненняў у розных сферах дзейнасці чалавека.

Вакладанне курса вядзецца ў цеснай узаемасувязі з іншымі прадметамі спецыялізацый (дырыжыраванне, харавы клас, гісторыя і тэорыя харавога мастацтва).

Задачы курса:

  • пашырэнне музычна-культурнага кругагляду студэнтаў на прыкладах лепшых мастацкіх узораў харавой літаратуры;

  • авалоданне ведамі аб асноўных жанрах, стылях харавой музыкі VII – XX ст.ст.

  • выхаванне у студэнтаў навыкаў усебаковага аналізу харавога твора, здольнасці да абагульнення, умення працаваць з музыказнаўчай літаратурай.

Курс «Класічнай харавой літаратуры» складаецца з трох раздзелаў: замежнай, беларускай і рускай літаратуры. Гэты курс разлічаны на 270 гадзін, утым ліку 140 аўдыторных гадзін і вывучаецца з трэцяга па шосты сяместры. Лекцыйны матэрыял складае 124 гадзіны, 16 гадзін – семінарскія заняткі.

Карыстанне нотным матэрыялам для студэнтаў абавязкова не толькі ў самастойнай рабоце, але і падчас лекцый, семінарскіх заняткаў і пры праслухоўванні музыкі.

У курсе «Класічнай харавой літаратуры» вывучаюцца творы па жанрах і перыядах. Каб паказаць агульную характарыстыку шляхоў развіцця харавой музыкі па гістарычных этапах, даюцца абагульняючыя тэмы. Разгляд асобных перыядаў мэтазгодна пачынаць з жанравых прынцыпаў.

Студэнтам павінна ведаць:

- прыклады хароў, рэкамендаваных у спіску віктарыны;

- прапяваць нотныя праклады напамяць або наігрываць па прапанове выкладчыка;

- атрымаць уяўленне аб ідэйна-вобразнай накіраванасці, музычна-стылёвых асаблівасцях з’яў харавога мастацтва;

- мець навыкі аналізу харавых твораў;

- ведаць напамяць музычныя тэмы вывучаных твораў.

умець:

- валодаць ведамі аб асноўных жанрах харавой музыкі VII-XX стст;

- адрозніваць стылі кампазітараў разнастайных творчых напрамкаў;

- аналізаваць асобныя прыклады оперна-харавой, кантатнай і акапэльнай харавой літаратуры;

- выконваць харавыя творы розных жанраў і стыляў па нотах і напамяць.

У першым раздзеле вывучаюцца тэмы ад вытокаў замежнай прафесійнай музыкі VII ст. да XX ст., дзе прадстаўлены ўзоры харавой, вакальна-сімфанічнай і опернай музыкі кампазітараў Дж. Палестрына, А. і  Дж. Габрыэлі, А. Ласса, Г. Генделя, И. Баха, Й. Гайдна, В. Моцарта, К. Вэбэра, Ф. Шуберта, Ф. Мендельсона, Р. Шумана, Дж. Вердзі, К. Дзебюсі, М. Равэля, К. Орфа, П. Хіндэміта, Г. Гершвіна, Б. Брытэна і інш.

Другі раздзел уключае ў сабе беларускую харавую музыку ХХ ст. пасляваеннага перыяду, дзе разглядаюцца хоры з опер А. Багатырова, А. Туранкова, Р. Пукста, Г. Вагнера, Ю. Семянякі, Д. Смольскага, У. Солтана. Асобная роля надаецца вывучэнню твораў а cappella і харавым апрацоўкам народных песень, а таксама неафалькларызму як пераходнай ступені ў развіцці харавой музыкі канца ХХ – пачатку ХХІ ст.ст. (У. Дамарацкі, Л. Захлеўны, М. Васючкоў, Г. Казлова, М. Літвін, І. Лучанок, Л. Шлег).

У трэцім раздзеле вывучаюцца тэмы ад вытокаў рускай харавой прафесійнай музыкі XI – XVI ст.ст. да харавых шэдэўраў опернай, кантатнай і акапэльнай творчасці рускіх кампазітараў-класікаў: М. Глінкі, А. Даргамыжскага, А. Барадзіна, Ц. Кюі, М. Рымскага-Корсакава, П. Чайкоўскага, С. Танеева, С. Рахманінава. Працягваюць раздзел тэмы, у якіх разгледжваюцца шляхі развіцця харавой, вакальна-сімфанічнай і оперна-харавой музыкі – ад 1917 года да навейшай сучаснасці ў творчасці А. Давідзенка, М. Каваля, В. Шабаліна, Г. Свірыдава, Д. Шастаковіча, С. Пракоф’ева, Р. Шчадрына, С. Сланімскага, В. Салманава, А. Шнітке, Э. Дзянісава і інш.

Завяршаецца курс «Класічнай харавой літаратуры» залікамі ў трэцім і чацвёртым і экзаменам ў шостым сяместрах.

ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН

Раздзелы і тэмы

Колькасць аўдыторных гадзін

Усяго

Лекцыі

Семінарскія

заняткі

Уводзіны. Прадмет і задачы курса

2

2

Раздзел І. Класічная харавая літаратура (замежная)

Тэма 1. Музычная культура эпохі сярэднявечча

4

4

Тэма 2. Музычная спадчына эпохі Адраджэння. Рымская, венецыянская і нідэрландская поліфанічныя школы

8

8

Тэма 3. Хоры малых форм у творчасці венскіх класікаў, кампазітараў-рамантыкаў, а таксама сучасных замежных кампазітараў ХХ ст.

6

2

8

Тэма 4. Кантатна-аратарыяльная і оперна-харавая музыка XVII – XХ cтст.

12

2

14

Раздзел II. Беларуская харавая літаратура

Тэма 1. Беларуская харавая музыка ХХ ст. у даваенны перыяд

10

10

Тэма 2. Беларуская харавая музыка ў паслеваенны перыяд

10

10

Тэма 3. Неафалькларызм – пераходная ступень у развіцці харавой музыкі перыяду канца ХХ – пачатку XXI ст.

8

2

10

Тэма 4. Беларуская кантата і араторыя. Вакальна-сімфанічная музыка. Беларуская харавая музыка ў оперных спектаклях

4

2

6

Раздзел ІІI. Класічная харавая літаратура (руская)

Тэма 1. Вытокі прафесійнага харавога мастацтва

4

4

Тэма 2. Руская оперна-харавая класіка ХІХ ст.

12

2

14

Тэма 3. Развіццё жанру a cappella ў творчасці рускіх кампазітараў ХІХ пач. ХХ ст.

10

2

12

Тэма 4. Кантаты і вакальна-сімфанічныя творы рускіх кампазітараў

4

4

Тэма 5. Шляхі фарміравання сучаснай харавой музыкі а cappella XX ст.

10

2

12

Тэма 6. Араторыя, кантата, паэма, сюіта и другія вакальна-сімфанічныя жанры ў творчасці сучасных рускіх кампазітараў

12

2

14

Тэма 7. Харавая музыка ў тэатральных жанрах

8

8

Усяго:

124

16

140