Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Методичка по белорусской хоровой музыки.doc
Скачиваний:
14
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
255.49 Кб
Скачать

Раздзел II

Беларуская харавая літаратура

Змест курса

Тэма 1. Беларуска харавая музыка XX ст. У даваенны перыяд.

Харавая музыка ў пачатку XX ст. Развіцце музычнай культуры ва ўмовах беларусізацыі 20-х гадоў. Адлюстраванне новага зместу харавой музыкі праз тэму працы і сацыялістычнага будаўніцтва, патрыятычную тэматыку. Зараджэнне оперы, жанру масавай харавой песні і арыгінальных хароў на тэксты беларускіх паэтаў у творчасці кампазітараў М. Чуркіна, М. Аладава, А. Туранкова, М. Мацісона, Р. Пукста.

Апрацоўка народнай песні (сольная і харавая ) як адзін з вядучых музычных жанраў. Метады харавых апрацовак і гарманізацый у харавых зборніках М. Аладава, Ул. Тэраўскага, М. Равенскага, А. Грыневіча, у творчасці М. Чуркіна, Р. Пукста, А. Прохарава і інш.

Харавая музыка 30-х - пачатку 40-х гадоў. Хваля стэрэатыпізацыі мастацтва. Адсутнасць камерна-інструментальных жанраў. Харавая апрацоўка народнай песні.

Тэматычныя і жанравыя асаблівасці вакальна-харавой музыкі 30-х гадоў.

Зборнік І. Любана “Беларускія народныя і рэвалюцыйныя песні”.

Творчасць кампазітараў М. Аладава, М. Чуркіна, А. Багатырова, Р. Пукста, І. Любана, М. Куліковіча-Шчаглова. Харавая творчасць А. Туранкова і С. Палонскага.

Харавая музыка ў заходняй Беларусі. Дзейнасць Р. Шырмы – новы этап у развіцці харавога мастацтва. (Творчасць К. Галкоўскага, А. Грэчанінава, А. Кошыца, М. Гайваронскага, А. Пашчанкі і інш.). Героіка-патрыятычная і лірыка-драматычная тэматыка ў вакальна-харавой творчасці кампазітараў ваеннага часу (А. Багатыроў, Р. Пукст, С. Палонскі, І. Любан, В. Залатароў, М. Куліковіч-Шчаглоў, М. Равенскі).

Тэма 2. Беларуская харавая музыка ў пасляваенны перыяд.

Фарміраванне нацыянальных традыцый у харавой музыкі канца 40-х – пачатку 50-х гадоў. Перавага колькаснага фактару ў харавой творчасці 50-х гадоў.

Жанравая разнастайнасць харавой музыкі 60-х гадоў – харавая песня (любоўная лірыка, пейзажная лірыка, лірычны гімн), хор-раманс, элегія, харавая паэма, харавая мініяцюра.

харавыяцыклы на вершы беларускіх паэтаў (Э. Тырманд, Л. Абеліёвіча, Г. Вагнера, І. Кузняцова).

Канец 60-х гадоў. Камерная харавая музыка (любоўная і пейзажная лірыка, харавая лірычная песня). Звужэнне тэматыкі і абнаўленне музычных сродкаў. Завяршэнне арыентацыйнага перыяду, звязанага са стылізацыяй рускай харавой музыкі. Станаўленне да беларускага фальклору як галоўнага носьбіту мелодый, функцыянальнасці, прынцыпу арганізацыі фактуры; апора на лады народнай музыкі. Цытаванне народных мелодый, інтанацый і рытмаў танцавальнай музыкі (песні-прыпеўкі), спалучэнне розных інтанацыўных крыніц.

Харавая творчасць М. Аладава, Я. Цікоцкага, Р. Пукста, А. Багатырова, Л. Абеліевіча, І. Кузняцова, Э. Тырманд, Д. Лукаса, П. Падкавырава, І. Любана, Ю. Семянякі, Ул. Алоўнікава.

Форматворчыя, фактурныя, ладавыя, інтанацыйныя, структурныя, метрычныя і іншыя асаблівасці харавых твораў дадзенага перыяду.

Харавая апрацоўка народнай песні ў 50-я – 60-я годы. Пашырэнне жанравых рамак, узбагачэнне формы праз разгорнутую, адвольную апрацоўку, сюіту, дыялагізаваную сцэнку. Метады выкарыстання класічных і народных песенных прыёмаў. Творчасць кампазітараў А. Багатырова, Н. Сакалоўскага, П. Падкавырава, Р. Пукста, Я. Цікоцкага.