Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
БІБЛІЯГРАФАЗНАЎСТВА. Раздзел 2. ГІСТОРЫЯ.doc
Скачиваний:
18
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
494.08 Кб
Скачать

Тлумачальная запіска

Згодна вучэбнага плана дысцыпліна “Бібліяграфазнаўства. Раздзел 2. Гісторыя” вывучаецца студэнтамі ўсіх спецыялізацый факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый на другім курсе і студэнтамі другога і трэцяга курсаў факультэта завочнага навучання.

Актуальнасць вывучэння дысцыпліны абумоўлена фундаментальнай роллю гісторыка-бібліяграфічных ведаў у фарміраванні прафесіянальнага светапогляду студэнтаў, неабходнасцю пераемнасці гістарычнага вопыту, накопленага сусветнай бібліяграфіяй у цэлым і беларускай бібліяграфіяй як яе неад’емнай часткай.

Мэтай дысцыпліны “Бібліяграфаўзнаўства. Раздзел 2. Гісторыя” з’яўляецца вывучэнне студэнтамі зараджэння і эвалюцыі бібліяграфіі як грамадскай з’явы на розных гістарычных этапах.

Мэтавая накіраванасць дысцыпліны абумоўлівае кола задач, вырашэнне якіх забяспечыць фарміраванне неабходных для спецыялістаў ведаў і ўменняў, а менавіта:

– раскрыць прычыны ўзнікнення бібліяграфіі, яе ролю ў інфармацыйным забеспячэнні грамадства ў асобныя гістарычныя перыяды;

– вызначыць асноўныя гістарычныя перыяды развіцця сусветнай бібліяграфіі;

– вызначыць асноўныя гістарычныя перыяды развіцця беларускай бібліяграфіі ў кантэксце сусветнай бібліяграфіі;

– прасачыць паэтапнае фарміраванне арганізацыйных структур беларускай бібліяграфіі;

– паказаць дасягненні выдатных бібліёграфаў і бібліяграфічных арганізацый;

– паказаць эвалюцыю метадычных падыходаў у фарміраванні бібліяграфічнай прадукцыі;

– тлумачыць шляхі тэарэтычнага асэнсавання бібліяграфіі;

– раскрываць значэнне і кірункі міжнароднага бібліяграфічнага супрацоўніцтва;

– разумець змест і значэнне міжнародных бібліяграфічных і інфармацыйных праграм.

У выніку засваення дысцыпліны студэнты павінны ведаць:

– асноўныя тэарэтычныя палажэнні гісторыі бібліяграфіі;

– інфармацыйныя бар’еры ў сістэме дакументных камунікацый, якія сталі фактарамі ўзнікнення бібліяграфічных з’яў;

– кампанентную структуру бібліяграфічнай практычнай дзейнасці ў розныя гістарычныя перыяды;

– асаблівасці фарміравання відавой структуры бібліяграфіі і бібліяграфічнай прадукцыі ў розныя гістарычныя перыяды;

– развіццё прынцыпаў і функцый бібліяграфіі і бібліяграфічнай інфармацыі;

– перыядызацыю гісторыі сусветнай і беларускай бібліяграфіі, выдатных дзеячоў;

– асноўныя дасягненні сусветнай і беларускай бібліяграфіі;

– кірункі міжнароднага бібліяграфічнага супрацоўніцтва;

– змест і значэнне міжнародных бібліяграфічных і інфармацыйных праграм.

У выніку вывучэння дысцыпліны студэнты павінны ўмець:

– выкарыстоўваць гісторыка-бібліяграфічныя веды ў прафесійнай практычнай і навуковай дзейнасці для аналізу і ацэнкі бібліяграфіі як грамадскай з’явы;

– аналізаваць і ацэньваць бібліяграфічную прадукцыю з мэтамі выяўлення каштоўнага метадычнага вопыту і выкарыстання яе ў бібліяграфічным абслугоўванні;

– выяўляць і аналізаваць дакументальную гісторыка-бібліяграфічную спадчыну,

– выкарыстоўваць вядомыя факты пры разглядзе прычынна-выніковых сувязей гісторыі бібліяграфіі;

– карыстацца бібліяграфічнымі ведамі ў непрадбачаных прафесійных і жыццёвых абставінах.

Дысцыпліна “Бібліяграфазнаўства. Раздзел 2. Гісторыя” цесна звязана з вучэбнай дысцыплінай “Тэорыя інфармацыі і дакументалогія”. Іх аб’ядноўвае вывучэнне праблем перадачы інфармацыі ў грамадстве (раздзел “Тэорыя інфармацыі і камунікацыі”, феномена і спецыфікі дакументальных крыніц інфармацыі, гістарычнай абумоўленасці асобных відаў дакументаў (раздзел “Дакументалогія і гісторыя кнігі”).

Для паспяховага засваення студэнтамі “Бібліяграфазнаўства. Раздзел 2. Гісторыя” неабходна вывучэнне дысцыплін “Бібліятэказнаўства. Раздзел 1. Тэорыя”, “Бібліятэказнаўства. Раздзел 2. Гісторыя”. З бібліятэчным сацыяльным інстытутам бібліяграфія мае самыя глыбокія гістарычныя сувязі, выразныя тэндэнцыі плённага ўзаемадзеяння на працягу ўсіх гістарычных эпох.

“Бібліяграфаўзнаўства. Раздзел 2. Гісторыя” звязана і з агульнанавуковымі дысцыплінамі “Гісторыя Беларусі” і “Культуралогія”. “Гісторыя Беларусі” дапамагае асэнсаваць канкрэтна-гістарычную абумоўленасць і грамадскую запатрабаванасць айчыннай бібліяграфіі, даваць інтэрпрэтацыю канкрэтных гістарычных з’яў. Адметныя сувязі “Бібліяграфазнаўства. Раздзел 2. Гісторыі” з “Культуралогіяй”. Гісторыка-бібліяграфічныя веды раскрываюць асаблівасці захавання, перапрацоўкі і трансляцыі дакументальна-фіксаваных ведаў паміж пакаленнямі і ўваходзяць у культуру як яе частка на ўзроўні сусвету і асобных нацыянальных культур.

Веды і ўменні, атрыманыя студэнтамі пры вывучэнні дысцыпліны “Бібліяграфаўзнаўства. Раздзел 2. Гісторыя”, неабходныя для засваення іншых дысцыпліны “Бібліятэчна-інфармацыйнае абслугоўванне”, галіновых бібліяграфічных курсаў.

У ліку эфектыўных педагагічных методык і тэхналогій пры вывучэнні дысцыпліны “Бібліяграфаўзнаўства. Раздзел 2. Гісторыя”, якія садзейнічаюць удзелу студэнтаў у пошуку і ўпраўленні ведамі, набыццю вопыту самастойнага вырашэння разнастайных задач, неабходна выдзеліць:

– тэхналогіі праблемна-модульнага навучання,

– тэхналогія вучэбна-даследчай дзейнасці,

– праектныя тэхналогіі,

– камунікатыўныя тэхналогіі

– практычныя бібліяграфічныя метады (пошуку, ідэнтыфікацыі і інш.)

Для кіравання вучэбным працэсам і арганізацыі кантрольна-ацэначнай дзейнасці выкладчыкам рэкамендуецца выкарыстоўваць рэйтынгавую сістэму ацэнкі вучэбнай і даследчай дзейнасці студэнтаў, варыятыўныя мадэлі кіруемай самастойнай работы, вучэбна-метадычны комплекс па дысцыпліне.

У мэтах фарміравання сучасных сацыяльна-асабовых і сацыяльна-прафесіянальных кампетэнцый будучых спецыялістаў мэтазгодна пры правядзенні семінарскіх і практычных заняткаў выкарыстоўваць методыкі актыўнага навучання, дыскусійныя формы.

Вывучэнне дысцыпліны “Бібліяграфаўзнаўства. Раздзел 2. Гісторыя” максімальна разлічана на 118 гадзін, з якіх 70 гадзін аўдыторных заняткаў: 40 гадзін лекцый, 16 гадзін семінараў і 14 гадзін практычных заняткаў.

Праводзіцца розныя віды кантроля за самастойнай працай студэнтаў (ацэнка пісьмовых прац, тэстаў, электронных прэзентацый, вуснае субяседаванне і інш.) . Вывучэнне курса студэнтамі завяршаецца залікам.