
- •Беларуская мова (прафесійная лексіка)
- •Мінск 2014
- •Тлумачальная запіска
- •Тэматычны план
- •Раздзел I. Уводзіны ў дысцыпліну
- •Раздзел II. Спецыфіка фанетычна-арфаэпічнай сістэмы беларускай літаратурнай мовы
- •Раздзел iiі. Лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы
- •Раздзел IV. Сістэма арфаграфічных нормаў у сферы ў сферы прафесійнага маўлення
- •Раздзел V. Граматычныя нормы беларускай літаратурнай мовы ва ўмовах білінгвізму
- •Раздзел vі. Функцыянальныя стылі маўлення
- •Дадатак пытанні для самакантролю
- •Літаратура Асноўная
- •Дадатковая
- •Слоўнікі
- •Беларуская мова (прафесійная лексіка)
- •220007, Г. Мінск, вул. Рабкораўская, 17.
- •220007, Г. Мінск, вул. Рабкораўская, 17.
УА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”
ЗАЦВЯРДЖАЮ
Першы прарэктар УА “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры
і мастацтваў”
__________________ Ю.П.Бондар
“____” _________________ 2014 г.
Рэгiстрацыйны № ВД-_____ / баз.
Беларуская мова (прафесійная лексіка)
Вучэбная праграма для спецыяльнасцяў універсітэта
Мінск 2014
Складальнiкі:
В.А.Гуліцкая, прафесар кафедры беларускай філалогіі і сусветнай літаратуры ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”, кандыдат філалагічных навук, дацэнт;
А.А.Жэлуновіч, загадчык кафедры рускай мовы як замежнай установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”, кандыдат філалагічных навук, дацэнт;
А.М.Пісарэнка, прафесар кафедры беларускай філалогіі і сусветнай літаратуры ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”, кандыдат філалагічных навук, дацэнт;
В.В.Шунейка, старшы выкладчык кафедры беларускай філалогіі і сусветнай літаратуры ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”
Рэцэнзенты:
А.С.Васілеўская, дацэнт кафедры беларускай мовы і методыкі яе выкладання ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя М.Танка”, кандыдат філалагічных навук, дацэнт;
С.А.Паўлава, дацэнт кафедры менеджменту інфармацыйна-дакументнай сферы ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”, кандыдат філалагічных навук, дацэнт
Рэкамендавана да зацвярджэння:
кафедрай беларускай філалогіі і сусветнай літаратуры ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў” (пратакол № 3 ад 04.11.2008 г.);
прэзідыумам навукова-метадычнага савета ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў” (пратакол № 5 ад 10.03.2009 г.)
Тлумачальная запіска
Курс “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” чытаецца на ўсіх факультэтах БДУ культуры і мастацтваў у адпаведнасці з прынцыпамі сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі студэнтаў у вышэйшай навучальнай установе, прызнаннем у сучасным грамадстве беларускай мовы найгалоўнейшым інструментам інфармацыйнага ўздзеяння, а таксама адной з састаўных частак беларускай нацыянальнай культуры.
Мэта курса: падрыхтаваць у галіне прафесійна арыентаванага навучання не проста граматнага спецыяліста, а інтэлігента як камунікатыўна развітую асобу, якая магла б на дастаткова высокім узроўні развіваць сацыяльна-асобасную кампетэнцыю: наладжваць зносіны на роднай мове ў сацыякультурнай прасторы; захоўваць нацыянальную спадчыну; праяўляць грамадзянскасць і патрыятызм; з’яўляцца актыўным носьбітам культурных здабыткаў, які здольны спрыяць павышэнню грамадскага прэстыжу беларускай літаратурнай мовы як мовы тытульнай нацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Курс “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” павінен сістэматызаваць і паглыбляць веды студэнтаў у галіне фанетыкі і арфаэпіі, марфалогіі і правапісу, лексікалогіі і лексікаграфіі, функцыянальнай стылістыкі і культуры маўлення; сфарміраваць навыкі і ўменні ў розных відах маўленчай дзейнасці, навучыць прыёмам самастойнай работы з моўным і маўленчым матэрыялам у паўсядзённай, вучэбна-навуковай і будучай прафесійнай дзейнасці.
Асноўныя задачы курса:
– паглыбляць і замацоўваць тэарэтычныя веды па ўсіх раздзелах мовазнаўства;
– дыферэнцыравана ўводзіць у моўную практыку спецыяльныя лексемы і фраземы тэрміналагічнага характару;
– развіваць моўна-эстэтычны густ студэнтаў;
– выпрацоўваць у студэнтаў патрабавальнасць да чысціні і правільнасці маўлення ў сацыякультурнай і вучэбна-навуковай сферах дзейнасці;
– узбагачаць прафесійны слоўнікавы запас будучых спецыялістаў;
– навучыць карыстацца рознымі лексікаграфічнымі даведнікамі, у прыватнасці, галіновымі тэрміналагічнымі слоўнікамі;
– развіваць моўную (вусную і пісьмовую) кампетэнцыю студэнтаў у вучэбна-прафесійнай, вучэбна-навуковай і сацыякультурнай сферах дзейнасці;
– навучыць кваліфікавана карыстацца сродкамі афіцыйна-справавога і навуковага стылю;
– выхоўваць інтарэс і павагу да мастацкага слова як часткі духоўнай культуры беларускага народа, інтэлектуальнай спадчыны, развіваць пачуццё нацыянальнага ўсведамлення.
Курс “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” – гэта ў аснове сваёй практычны курс, некаторыя раздзелы якога ўтрымліваюць веды экстралінгвістычнага характару і дапамагаюць паказаць багацце беларускай мовы, складаны шлях і этапы яе развіцця, сучасны стан і гісторыю складання беларускай навуковай тэрміналогіі, усвядоміць месца сучаснай беларускай мовы сярод іншых моў свету, а таксама ролю роднай мовы ў станаўленні асобы і фарміраванні яе творчага патэнцыялу.
Выпрацоўка ўменняў і навыкаў практычнага валодання беларускай мовай і спецыяльнай тэрміналогіяй патрабуе прадуманай сістэмы навучальных і кантрольных практыкаванняў. У сувязі з гэтым праграма ўтрымлівае дадаткі, у якія ўваходзяць асноўныя паняцці і тэрміны, пытанні для самакантролю.
Састаўным элементам прафесійна арыентаванага навучання з’яўляецца самастойная праца, якая ўключае разнастайныя віды пазааўдыторнай работы студэнта (практыкаванні лексіка-граматычнага і семантыка-стылістычнага характару, вусныя і пісьмовыя жанрава-стылістычныя заданні, пераклады тэкстаў па спецыяльнасці з рускай мовы на беларускую, маналагічныя тэматычна абумоўленыя выступленні, дыялогі-дыскусіі на вызначаную групай тэму і інш.). Для ацэнкі самастойнай працы праводзіцца аўдыторны і індывідуальны кантроль з боку выкладчыка.
У выніку засваення дадзенага курса студэнты павінны ведаць:
– паходжанне і ўмовы гістарычнага развіцця беларускай літаратурнай мовы;
– асаблівасці фанетычнай сістэмы сучаснай беларускай мовы, сістэму галосных і зычных гукаў;
– асноўныя нормы беларускага літаратурнага вымаўлення галосных, асобных зычных, спалучэння галосных і зычных у тэрміналагічнай лексіцы іншамоўнага паходжання;
– сучасныя нормы беларускага правапісу;
– спецыфіку лексічнага складу беларускай мовы, яго характарыстыку паводле сфер выкарыстання, крыніц папаўнення;
– сутнасць паняццяў “спецыяльная лексіка”, “тэрмін”, “тэрміналогія”, “прафесійная лексіка”, “наменклатурныя назвы”;
– асаблівасці і заканамернасці ўтварэння тэрміналагічных слоў;
– марфалагічныя асаблівасці беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму;
– моўныя асаблівасці стыляў;
– тыпы слоўнікаў беларускай мовы;
– асновы маўленчага этыкету.
Студэнты павінны ўмець:
– перакладаць, анатаваць і рэферыраваць прафесійна арыентаваныя тэксты;
– граматна выконваць практычныя заданні па беларускай арфаэпіі, арфаграфіі, граматыцы, стылістыцы;
– знаходзіць і выпраўляць недахопы і памылкі ў перакладзе тэкстаў па спецыяльнасці;
– карыстацца слоўнікамі рознага тыпу;
– самастойна ствараць розныя віды тэкстаў навуковага і вузкаспецыяльнага зместу;
– афармляць справавую дакументацыю на беларускай мове;
– правільна ўжываць формы маўленчага этыкету ў сацыякультурнай і вучэбна-навуковай сферах.
Праграма прапануе значны аб’ём літаратуры, якая падзяляецца на асноўную і дадатковую, падаецца спіс энцыклапедычных і лінгвістычных слоўнікаў.
Курс “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” выкладаецца на працягу аднаго семестра. Для дыягностыкі кампетэнцыі, выяўлення ўзроўню ведаў студэнтаў на прамежкавым і выніковым этапах выкарыстоўваюцца тэсты, рознаўзроўневыя пісьмовыя заданні (у тым ліку дзве кантрольныя работы). Форма кантролю – залік.