Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
otvety_po_VOV.doc
Скачиваний:
39
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
925.18 Кб
Скачать

Раздзел II. Барацьба савецкага народа супраць германскай агрэсіі

Агульная характарыстыка

Гітлераўскі план вайны супраць Савецкага Саюза стаў выразным адлюстраваннем нацысцкай расава-ідэалагічнай дактрыны, якая была накіравана на разгром СССР, знішчэнне носьбітаў камуністычнай ідэалогіі, заняволенне народаў СССР, вынішчэнне мірнага насельніцтва. 3 самага пачатку агрэсіі германскім войскам давялося зведаць на сабе моц супраціўлення Чырвонай Арміі. Асабовы састаў воінскіх часцей ад вышэйшых камандзіраў да радавых салдат дэманстраваў яскравыя прыклады гераізма. Нягледзячы на мужнасць і самаахвярнасць, з якімі вялі абарончыя баі часці Чырвонай Арміі, тэрыторыя Беларусі да канца лета была захоплена германскімі войскамі.

Акупацыя ворагам важных эканамічных раёнаў СССР абумовіла неабходнасць неадкладнага пераводу народнай гаспадаркі на ваенныя рэйкі. Савецкая краіна паступова пераўтварылася ў ваенны лагер. Мерапрыемствы савецкага кіраўніцтва былі накіраваны на мабілізацыю працоўных на адпор агрэсарам, якая праходзіла ў абставінах вялікага пытрыятычнага ўздыму. Гісторыя не ведае болын шырокага супраціўлення народа агрэсарам, чым масавая ўсенародная барацьба супраць германскіх рабаўнікоў, якая разгарнулася на акупіраванай тэрыторыі Беларусі.

За гады акупацыі Беларусь страціла палову свайто нацыянальнага багацця. Знішчэнне беларускага насельніцтва насіла мэтанакіраваны характар, будавалася на злачыннай чалавеканенавісніцкай расавай ідэалогіі. Германскае палітычнае кіраўніцтва на акупіраванай тэрыторыі Беларусі, абапіраючыся на жорсткую сілу, імкнулася стварыць умовы для найбольш эфектыўнага рабавання мясцовых рэсурсаў на карысць Германіі.

У ходзе бітвы пад Масквой савецкія войскі нанеслі буйнейшае паражэнне германскаму вермахту. Разгром войск агрэсара развеяў легеду аб непераможнасці германскай арміі, прывёў да краху гітлераўскі план "маланкавай вайны".

У пачатковы перыяд вайны была закладзена аснова для ўтварэння антыгітлераўскай кааліцыі, перш за ўсё паміж СССР, Англіяй і ЗША. Практычнае супрацоўніцтва краін у барацьбе супраць Германіі праводзілася ў рамках праграмы "ленд-лізу" — амерыканскіх паставак узбраенняў і ваенных матэрыялаў.

Тэма 5. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны

Вучэбныя задачы.

Даць маральна-палітычную ацэнку 4)фашысцкай дактрыне ''Дранг нах Остэн ".

Растлумачыць характар вайны савецкага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Абмяркаваць у ходзе дыскусіі, у чым заключаліся трыумф і трагедыя салдат і афіцэраў Чырвонай Арміі ў пачатковы перыяд вайны.

Даць ацэнку ваенна-стратэгічным і палітычным вынікам Маскоўскай бітвы.

Мэты фашысцкай Германіі ў вайне супрань Савецкага Саюза. Харакгар і асаблівасці ванны. Мэты і характар вайны супраць краіны Саветаў вынікалі з нацысцкай дактрыны, выкладзенай верхаводамі трэцяга рэйха ў сваіх працах, прамовах і выступленнях задоўга да нападу на СССР.

Зыходзячы з ідэі аб "націску на ўсход" (Вгап§ пасН Озіеп), Гітлер абгрунтаваў у свёй працы "Майн Кампф” ідэю пашырэння "жыццёвай прасторы" германскай нацыі за кошт далучэння ўсходніх тэрыторый. Гітлер адмаўляў славянскім народам у здольнасці ствараць уласныя дзяржавы. Ідэалагічным ворагам пад нумарам адзін у германскага нацыянал-сацыялізма з'яўляўся "савецкі яўрэйска-бальшавіцкі рэжым".

Захапіўшы еўрапенскія краіны, германскае ваенна-палітычнае кіраўніцтва прыступіла да распрацоўкі планаў нападу на СССР. Пачатак гэтаму быў пакладзены дырэктывай № 21, вядомай як план "Барабароса", падпісаны фюрэрам германскага трэцяга рэйха А.Гітлерам 18 снежня 1940 г. Стратэгічны план, дэталёва распрацаваны гітлераўскім ваенным камандаваннем на працягу наступнага паўгода, уяўляў сабой комплекс ваенных, палітычных і эканамічных мерапрыемстваў. У адпаведнасці з ім, прадугледжвалася ў ходзе кароткатэрміновай ваеннай кампаніі разграміць узброеныя сілы Савецкага Саюза. Галоўны ўдар германскія войскі нанасілі на [іоўнач ад Прыпяцкіх балот, дзе групе армій "Цэнтр''' ставаілася задача разбіць савецкія войскі ў Беларусі. Група армій "Поўнач" павінна была ліквідаваць часці Чырвонай Арміі ў Прыбалтыцы і захапіць Ленінград. Група армій "Поўдзень" нанасіла ўдар у напрамку на Кіеў з мэтай акружэння і ліквідацыі савецкіх войск на правым беразе Дняпра. Пры гэтым Птлер разлічваў на стратэгію "маланкавай вайны", якую лічыў адзіным э(})ектыўным сродкам забеспячэння поспеху ва ўсёй усходняй кампаніі. Прадугледжвалася, што рэшткі разбітых злучэнняў Чырвонай Амріі. не здолеюць аказаць сур'ёзнага супраціўлення. У ходзе аперацыі германскаму вермахту трэба было: у цэнтры — да 15 жніўня дасягнуць Масквы, на поўдні — авалодаць Данецкім басейнам, і да 1 кастрычніка — завяршыць аперацыю супраць СССР. Канчатковай мэтай плана "Барбароса" з'яўлялася стварэнне абарончага бар'ера супраць азіяцкай Расіі і выхад да зімы на рубеж Астрахань—Волга—Архангельск.

На нарадзе, праведзенай у Гітлера 16 ліпеня 1941 г., адзначалася: "'...В прннцнпе дело ндет о том, как сподручнее разделнть гагантскнй пнрог, чтобы мы во-первых, господствовалм, во-вторых, управлялн, в-третьнх, моглн эксплуатйровать.

...Железны.м пргшцнпом должно быть н оспіаваться во векгі веков:

ннкому^ кроме немца, носнть оружне не дозволено!

...Только немец может владеть оружнем, но отнюдь не славяннн, не чех, не казак, не украннец!

...На вновь прнобретенных восточных областей мы должны сделать для себя райскнй сад. Онн для нас жнзненно важны...

...Фюрер подчеркнвает, что террнторней Германнн должна стать вся Прнбалтнка. То же самое относйтся й к Крыму.

...Фннны хотят заполучнть Восточную Карелню, но ввнду нмеюшегося там большого нйкелевого месторождення Кольскнй полуостров должен отойтн к Германнн.

...На район Ленннграда предьявляюг свон прнтязання фннны. Фюрер хочет сначала сровнять Ленннірад с землей, а уже потом передать его фнннам,

...Огромное пространство надо усмнрыть как можно быстрее: эпюго лучше всего можно добнться расстрелом каждого, кто посмеет поглядеть на немца косо.

...Жнтелн должны знать: каждый, кто не работает на немцев, будет расстрелян н за любой проступок внновный будет наказан".

Паводле нацысцкіх ідэй, заваяваныя тэрыторыі СССР падлягалі нямецкай каланізацыі. У адпаведнасці з спецыяльным планам "Ост" прадугледжвалася: высяленне 2/3 насельніцва за Урал на працягу 30 гадоў (у тым ліку, 75% з Беларусі), 10—-15 % падлягалі анямечанню, астатняя частка

насельніцтва — вынішчэнню. Пакінутаму мясцоваму насельніцтву адводзілася адзіная роля — быць таннай рабочай сілай. Для рэалізацыі плана ў рэйху было створана асобнае міністэрства па пытаннях усходніх тэрыторый на чале з А.Розенбергам.

Часткай планаў з'яўлялася "гаспадарчае выкарыстанне СССР у інтарэсах эканомікі Германіі". За выкананне гэтых задач адказвала спецыяльная арганізацыя пад кодавай назвай "Ольдэнбург", якая з пачаткам вайны дзейнічала як эканамічны штаб Ост. Галоўныя мэты і задачы германскай эканамічнай палітыкі ў СССР былі адлюстраваны ў спецыяльных "дырэктывах" ці ў так званай "Зялёнай папцы". За тыдзень да пачатку вайны з СССР у ваенна-эканамічным ведамстве рэйхсмаршала Г.Герынга былі выдадзены "Дырэктывы па вядзенні гаспадаркі на новазанятых усходніх тэрыторыях". 3 іх вынікала, што выключнае значэнне для далейшага вядзення вайны будзе мець неадкладная 1 поўная эксплуатацыя захопленых абласцей у інтарэсах ваеннай эканомікі Германіі, у асаблівасці ў вобласці харчавання і нафтавай галіны

Увогуле ж, за гітлераўскімі планамі вайны на ўсходзе выразна праяўлялася нацысцкая дактрына расава-ідэалагічнай вайны, якая была накіравана на разгром Савецкага Саюза і знішчэнне носьбітаў камуністычнай ідэалогіі. Яшчэ задоўга да пачатку вайны з СССР кіраўнікі нацысцкай Германіі на чале з Гітлерам распрацавалі варя'цкую праграму заняволення народаў СССР. Патаемна былі распрацаваны планы не толькі ваенных аперацый, але і планы вынішчэння мірнага насельніцтва.

Такім чынам, характар вайны з боку нацысцкай Германіі прадвызначаўся: па-першае, агрэсіўным нападам германскага вермахта на СССР; па-другое, захопам "жыццёвай прасторы на Усходзе"; па-трэцяе, планаваннем вайны супраць СССР з мэтай палітычнага панавання, ідэалагічнага і расавага генацыду ў дачыненні да савецкага насельніцтва; па-чацвёртае, арыентацыяй на вынішчэнне камісараў і камуністычнай інтэлігенцыі; па-пятае, расавай і ідэалагічнай барацьбой супраць яўрэяў; па-шостае, масавым забойствам савецкіх ваеннапалонных; па-сёмае, вядзеннемГітлерам супраць СССР "жудаснай захопніцкай, прыгнятальніцкай і вынішчальнай вайны".

3 боку СССР вайна насіла справядлівы, вызваленчы характар за будучыню савецкай краіны, за права на самастойнае існаванне яе народаў. Таму ў выступленні, з якім І.В.Сталін звярнуўся па радыё 3 ліпеня да грамадзян СССР, быў вызначаны характар вайны з Германіяй — "Айчыннай вайны ўсяго савецкага народа супраць нямецка-фашысцкіх войск".

Напад Германіі на СССР. Прыгранічныя баі ў Беларусі. На досвітку 22 чэрвеня 1941 г. (у нядзелю) Германія без аб'яўлення вайны напала на Краіну Саветаў. На працягу ўсёй заходняй мяжы ад Баранцава да Чорнага мора пачалося наступленне германскага вермахта — вайсковых часцей ўзброеных сіл нацыянал-сацыялітычнай Германіі і войск саюзнікаў.

Да пачатку вайны Германія цалкам адмабілізавала свае ўзброеныя сілы. У чэрвені 1941 г. у склад германскага вермахта ўваходзіла 214 дывізій, з якіх 152 дывізіі і 2 брыгады былі сканцэнтраваны на ўсходзе— супраць СССР. Акрамя нямецкіх ваенных злучэнняў каля граніц Савецкага Саюза было разгорнута 29 дывізій і 16 брыгад саюзнікаў Германіі — Фінляндыі, Венгрыі, Італіі і Румыніі. Усе злучэнні адпавядалі штатнаму раскладу ваеннага часу. Да напааду на СССР былі створаны аператыўныя групоўкі з 190 дывізій. Агульная калькасць асабовага складу каля граніц Савецкага Саюза складала 5,5 млн. чалавек.

Савецкі Саюз да чэрвеня 1941 г. меў 303 дывізіі і 22 брыгады, з якіх 166 дывізій і 9 брыгад знаходзілася ў заходніх ваенных акругах (звыш 54%). Агульная штатная колькасць узброеных сіл СССР напярэдадні вайны была больш за 5,2 млн. чалавек, з якіх у заходніх ваенных акругах было дыслацыравана — 2,9 млн. чалавек.

На 22 чэрвеня 1941 г. у паласе Заходняй асобай ваеннай акругі (ЗахАВА) было сканцэнтравана даволі вялікая групоўка войск Германіі і СССР.

92

Асабовы

склад

Дывізій

Гармат і мінамётаў

Танкаў

АвіядывЫй

Самалетаў (баявых)

ЗахАВА

672 000

55

10087

2201

11

1909

Вермахт

820 000

47

10763

1 177

2-і ПФ

1468

3 выяўленых у апошні час архіўных дакументаў вядома, што стратэгічная канцэнтрацыя германскіх войск на мяжы з СССР пачалася ўвосень 1940 і працягвалася да чэрвеня 1941 г. Савецкае ваенна-палітычнае кіраўніцтва разглядала гэты факт у якасці абгрунтаванай прычыны для распрацоўкі адэкватнана плана, які б уключаў аператыўныя дзеянні ў выпадку агрэсіі з боку Германіі. Так, у адпаведнасці з "Планам стратэгічнага разгортвання Узброеных Сіл Савецкага Саюза", падрыхтаванага наркомам абароны СССР і начальнікам Генштаба Чырвонай Арміі не раней за 15 мая 1941 г. на выпадак вайны з Германіяй і яе саюзнікамі, адзначалася: каб прадухіліць раптоўны ўдар і разграміць нямецкую армію неабходна ні ў якім разе не даваць ініцыятывы дзеянняў германскаму камандаванню, а апярэдзіць праціўніка ў разгортванні і атакаваць германскую армію у той момант, калі яна будзе знаходзіцца ў стадыі разгортвання і не паспее яшчэ арганізаваць фронт і ўзаемадзеянне радоў войск. Улічваючы, што Германія ў бягучы час трымае сваю армію адмабілізаванай, з разгорнутымі тыламі, яна мае маг-чымасць апярэдзіць нас у разгортванні і нанесці раптоўны ўдар."...Бліжэйшая задача — разграміць германскую армію на ўсход ад р. Вісла і на Кракаўскім напрамку, выйсці на р.р. Пароў, Вісла і авалодаць раенам Катовіцэ..." Такім чынам, Чырвоная Армія пачынае наступальныя дзеянні з фронта Чыжоў, Матовіско сіламі 152 дывізій супраць 100 дывізій германскіх. На астатніх участках дзяржграніцы прадугледжваецца актыўная абарона.

Прыгрятічныя баі v Беларусі. Першымі, хто на дзяржаўнай мяжы СССР прыняў удар перадавых часцей германскага вермахта, былі пагранічнікі. Яны вымушаны былі самастойна прымаць рашэнні аб абароне дзяржаўнай мяжы, паколькі дырэктыва аб прывядзенні войск у баявую гатоўнасць паступіла з наркамата абароны камандуючаму войскамі Заходняй асобай ваеннай акругі генералу Дз.Р.Паўлаву толькі за 2 гадзіны 15 хвілін да пачатку вайны. Паводле загаду, войскам неабходна было "употай заняць агнявыя кропкі ўмацаваных раёнаў на дзяржаўнай мяжы". Аднак дырэктыўныя ўказанні засталіся практычна невыкананымі ў сувязі з іх запозненым паступленнем у вайсковыя часці.

3 самага пачатку агрэсіі супраць СССР германскім войскам давялося зведаць на сабе моц супраціўлення Чырвонай Арміі. Асабовы састаў воімскіх часцей ад камандзіра да салдата дэманстраваў яскравыя прыклады гераізма. Пагранічнікі разам з асобнымі часцямі Чырвонай Арміі стойка абаранялі заходнія рубяжы. Прыкладам упартасці пры вядзенні баёў, высокай самааданасці і самаахвяравання, гераізму пагранічнікаў з'яўляецца абарона Брэсцкай крэпасці; 11-дзённая абарона 13-й пагранзаставы Уладзімір-Валынскага пагранатрада; баі аб'яднанай групы пад камандаваннем ст. лейтэнанта М.Ф.Кайманава пагранзастаў Кіпранмякскай пагранатрада Карэла-Фінскай пагранакругі, якая на працягу 19 сутак трымала абарону дзяржаўнай граніцы і інш.

3 моманту пачатку вайны на подступах да Гродна разгарнуліся жорткія баі з нямецкімі захопнікамі. 3 раёна Сувалак (сувалкаўскі выступ) наступалі злучэнні германскай 9-й палявой і 3-й танкавай груп з групы армій "Цэнтр", якія асноўны ўдар нанасілі на поўначы ад Гродна (на стыку савецкіх 11-й і 3 -й армій). Пры гэтым мужна змагаліся з ворагам воіны часцей 3-й арміі пад камандаваннем генерал-лейтэнанта В.І.Кузняцова і пагранічнікі 86-га Аўгустоўскага пагранатрада (начальнік — маёр Г.К.Задорны). 22 чэрвеня 1941 г. на паўночным захадзе ад Гродна 3-я пагранзастава пад камандаваннем начальніка заставы лейтэнанта В.М.Усава 10 гадзін адбівала атакі болыпых сіл праціўніка; каял в. Галавенчыцы байцы 1 -й пагранзаставы на чале з малодшым лейтэнантам А.М.Сівачовым 11 гадзін вялі бой, знішчыліі 60 гітлераўцаў і 3 танкі; каля в. Драгунь 5 варожых атак адбілі пагранічнікі 4-й заставы на чале з лейтэнантам Ф.П.Кірычэнка; амаль усе пагранічнікі загінулі ў баях.

Велічны подзвіг здзейснілі абаронцы легендарнай Брэсцкай крэпасці, якая невялікім гарнізонам у 3,5—4 тыс. савецкіх воінаў першага дня вайны была пераўтворана у непрыступную Цытадэль. Праціўнік ставіў за мэту, выкарыстаць раптоўнасць нападу, захапіць Цытадэль, потым іншыя ўмацаванні і прымусіць савецкі гарнізон да капітуляцыі. Перадавыя часці 45-й германскай дывізіі спрабавалі з ходу авалодаць крэпасцю (паводле плана германскага камандавання гэта трэба было зрабіць да 12 гадзін дня 22 чэрвеня 1941 г.).

На працягу першага дня абаронцы Цытадэлі адбілі 8 жорсткіх атак пяхоты ворага. Баі ў крэпасці прынялі зацяжны характар, што парушала планы праціўніка. Амаль адначасова баі разгарнуліся на тэрыторыі ўсіх трох умацаванняў — Кобрынскім, Валынскім і Цярэспальскім. Абаронцаў узначалілі камандзіры і палітработнікі, у асобных выпадках — радавыя байцы, у тым ліку: капітан І.М.Зубачоў, палкавы камісар Я.М.Фамін, маёр П.М.Гаўрылаў, лейтэнант А.М.Кіжааватаў, палітрукі П.П.Кашкароў, С.С.Скрыпнік, сержант Т.Г. Грабянюк і інш. Яны здолелі згуртаваць сілы абаронцаў і стварыць з іх баявыя групы і атрады.

Акружаныя з усіх бакоў ворагам, ва ўмовах вострага недахопу боепрыпасаў, прадуктаў харчавання, медыкаментаў і вады савецкія воіны не толькі адбівалі атакі праціўніка, які 10-цікратна пераўзыходзіў іх па колькасці, але і рабілі вызакі з крэпасці, наносілі ўдары па захопніках. Асобныя групы абаронцаў працягвалі супраціўляцца да сярэдзіны ліпеня, пра што сведчаць надпісы на сценах казематаў, напрыклад: "Я паміраю, але не здаюся. Бывай, Радзіма. 20.УІІ.41 г." За подзвігі, здзейсненыя абаронцамі крэпасці над Бугам, многія з яе ўдзельнікаў затым былі ўдастоены ўрадавых узнагарод. Камандзіру 44 палка 42-й стралковай дывізіі П.М.Гаўрылаву і начальніку 9-й пагранзаставы А.М.Кіжаватаву прысвоена (пасмяротна) званне Героя Савецкага Саюза. Указам Прэзыдыума ВС СССР ад 8.5.1965 г. Брэсцкай крэпасці прысвоена ганаровае званне "Крэпасць-герой".

Арганізацыя абароны краіны. У першы дзень вайны Савецкі ўрад звярнуўся да народа з заклікам "забяспечыць перамогу над ворагам" шляхам арганізацыі належнай абароны. 22—23 чэрвеня на тэрыторыі ўсіх пагранічных рэспублік уводзіцца ваеннае палажэнне.

Асновай перабудовы ўсяго жыцця краіны на ваенны лад з'явілася дырэктыва ЦК ВКП (б) і СНК СССР ад 29 чэрвеня 1941 г., у- якой патрабавалася умацаваць тыл Чырвонай Арміі і падпарадкаваць усю дзейнасць выключна інтарэсам фронта. Асабліва важнае значэнне ў справе цэнтралізацыі дзяржаўнага і ваеннага кіраўніцтва ў краіне мела стварэнне 30 чэрвеня Дзяржаўнага камітэта абароны (ДКА) на чале з Старшыней СНК СССР І.В.Сталіным. Камітэт валодаў усёй паўнатой улады ў краіне. У гады вайны Камітэт накіроўваў дзейнасць усіх ведамстваў і ўстаноў на максімальнае выкарыстанне матэрыяльных, духоўных і ваенных магчымасцей краіны для дасягнення перамогі над ворагам. Для непасрэднага кіраўніцтва узброенай барацьбой на франтах была створана Стаўка Галоўнага Камандавання, якая 10 ліпеня была пераўтворана ў Стаўку Вярхоўнага Камандавання пад старшынствам Сталіна. Сталін прызначаецца наркомам абароны і Вярхоўным Галоўнакамандуючым Узброенымі сіламі СССР. 16 ліпеня 1941 г. у Чыровонай Арміі аднаўляецца інстытут ваенных камісараў — "прадстаўнікоў партыі і ўрада ў войсках'", а ў ротах і батальёнах уводзіліся пасады палітрукоў.

У першы дзень вайны да грамадзян СССР па радыё звярнуўся намеснік старшыні СНК В.М.Молатаў: "Эта война навязана нам не германскнм народом, не германскнмн рабочнмн, крестьянамн п ннтеллнгенцней, страдання которых мы хорошо поннмаем, а клнконі кровожадных фашнстскнх правнтелей Германнн, поработавшнх французов, чехов, поляков, сербов, Норвегаю, Бельгню, Данню, Голландню, Грецню й другне народы...Не первый раз нашему народу прнходнтся нметь дело с нападаюшнм, зазнавшнмся врагом. -В свое время на поход Наполеона в Россню наш народ ответнл Отечественной войной. й Наполеон потерпел пораженне, прншел к своему краху. То же будет н с зазнавіішмся Гнтлером, обьявнвшнм новый поход протав нашей страны. Красная Армня н весь наш народ вновь тюведут гюбедоносную отечественную войну за Роднну, за честь.за свободу... Правнтельство прнзывает вас, граждане н гражданкн Советского Союза, еше теснее сплотнть свон ряды вокрут нашей славной большевнс'гской партйй, вокруг нашего Советского правнтельства, вокруг нашего велнкого вождя товарніда Сталнна. Наше дело правое. Враг будет разбнт.Победа будет за намн."

На другі дзень вайны 23 чэрвеня 1941 г. была створана Стаўка Галоўнага Камандавання на чале з народным камісарам абароны С.К.Цімашэнка. Толькі на 12-ы дзень пасля пачатку вайны савецкі народ пачуў па радыё незвычайнае і па форме і па зместу выступленне старшыні ДКА І.В. Сталіна, у якім ён звяртаўся да "таварышаў, грамадзян, братоў і сясцер, байцоў арміі і флота" згуртавацца перад таварам смяротнай небяспекі, мабілізаваць усе сілы на разгром агрэсара. У выступленні Сталіна прагучала горкае пытанне: "Как могло случыться, что наша славная Красная Армгія сдала фашгістскнм войскам ряд нашііх городов ц. районов? Неужелы немецко-фашпстскые войска в самом деле являются непобедцмымы войскамн, как об этом трубят неустанно фашіістскые хвастлывые пропаганднсты? "

Створаная ва ўмовах ваеннага часу дзяржаўная сістэма кіравання пачала рэагаваць на ўзнікшую пагрозу ў адпаведным ёй духу і традыцыях, якія ўяўлялі сабой спалучэнне надзвычайных мабідізацыйных, рэпрэсіўных і палітычных мер. Узмацняецца тэндэнцыя да цэнтралізацыі, да канцэнтрацыі ўлады ў руках С'галіна. Усе г'рамадзяне краіны, усе партыйныя, савецкія, камсамольскія і ваенныя органы абавязаны безагаворачна выконваць рашэнні і распараджэнні ДКА. У гады вайны ДКА пераўтварыўся ў галоўны кіруючы ііітаб, які накіроўваў высілкі ўсіх ведамстваў і устаноў на выкарыстанне матэрыялыіых, духоўных і ваенных магчымасцей краіны для дасягнення перамогі над ворагам: вырашаў пытанні пераводу эканомікі на ваенны лад, праводзіў мабілізацыі людскіх рэсурсаў краіны для патрэб фронта і народнай гаспадаркі, вёў падрыхтоўку рэзерваў і кадраў для Узброеных Сіл і прамысловасці, а таксама — арганізоўваў эвакуацыю прамысловасці, перавод прадпрыемстваў у вызваленые Чырвонай Арміяй раёны і аднаўленне разбуранай вайной народнай гаспадракі ў заходніх абласцях краікы. ДКА быў скасаваны Указам ПрэзідыумаВС СССР 4 верасня 1945 г.

3 першых дзён у краіне пачалі праводзіцца мерапрыемствы па мабілізацыі прызыўных узростаў насельніцтва ў дзеючую армію. У першую чаргу прызываліся ваеннаабавязаныя, тыя хто знаходзіліся ў запасе, і на іх аснове ствараліся новыя ваенныя фарміраванні. У адпаведнасці з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 чэрвеня, мабілізацыі падлягалі ваеннаабавязаныя мужчыны 1905—18 гг. нараджэння. Мабілізацыя праходзіла ў абставінах вялікага пытрыятычнага ўздыму. Масавым была падача заяў аб добраахвотным уступленні ў рады Узброеных Сіл СССР. На працягу аднаго тыдня ва Узброеныя Сілы было мабілізавана 5,3 млн. чалавек. Да 1 снежня 1941 г. дзеючая армія папоўнілася 291 дывізіяй і 94 брыгадамі. За гады вайны ў армію было прызвана больш за 20 млн. чалавек.

Формай масавага патрыятычнага руху савецкага народа ў гады вайны сталі знішчальныя батальёны.Ужо 24 чэрвеня 1941 г. СНК СССР прымае пастановы аб стварэнні на дабраахвотных пачатках у прыфрантавой паласе знішчальных батальёнаў для барацьбы з дыверсійнымі і дэсантнымі групамі праціўніка. Да канца ліпеня ў СССР было арганізавана 1755 такіх батальёнаў агульнай колькасцю звыш 328 тыс. чалавек. Усяго за гада вайны ў іх знаходзілася каля 400 тыс. чалавек. На Беларусі фарміраванне знішчальных батальёгаў пачалося ў выніку аб'яднання рабочых атрадаў і груп самаабароны, створаных у першыя гадзіны вайны мясцовымі партыйнымі органамі. Да 15 ліпеня 1941 г. у рэспубліцы было створана з добраахвотнікаў 78 знішчальных батальёнаў (больш за 13 тыс. чалавек) і 300 груп самаабароны (27 тыс. чалавек). Знішчальныя батальёны ўдзельнічалі ў абарончых баях, ліквіавалі групы прыціўніка, якія паррваліся ў савецкітыл, змагаліся з дыверсантамі і паветранымі дэсантамі ворага, рабілі на дарогах завалы, "воўчыя ямы", ліквідавалі вынікі налётаў варожай авіяцыі, ратавалі матэрыялльгыя і културныя каштоўнасці, праводдзілі палітработу сярод насельнгіцтва, з'яўляліся папаўненнем Чырвонай Арміі.

Адной з форм масавага патрыятычнага руху савецкага народа, яго непасрэднага ўдзелу ў вайне супраць германскіх захопнікаў было народнае апалчэнне. У кароткі час у яго запісалася да 1 млн чалавек. Было створана каля 60 дывізій народнага апалчэння, з якіх 37 у той ці іншы час бралі ўдзел у баявых дзеяннях. Аднак масавы рух апалчэння ва ўмовах баявых дзеянняў не было адназначнай з'явай. 3 аднаго боку, бузумоўна, яно з'яўляася адлюстраваннем патрыятычнага пад'ёму насельніцтва. У той жа час дрэнна ўзброеныя і абучаныя апалчэнчаскія дывізіі ў баях неслі вялікія страты. Істотны ўрон нананосіўся і народнай гаспардцы, паколькі ад вытворчасці аддрываліся вялізная колькасць рабочых рук. Невыпадкова, што па меры зніжэння напружання на франтах, кіраўніцтва краіны ўсё радзей звярталася да набору апалчэння ці пераўтварала яго ў рэгулярныя часці.

Задачай велізарнага дзяржаўнага значэння стала эвакуацыя — комплекс надзвычайных мерапрыемстваў па перабудове народнай гаспадаркі на ваенны лад, а таксама разгортванні ў савецкім тыле галін ваенна-прамысловай базы краіны Ваенная агрэсія Германіі супраць СССР паставіла народную гаспадарку краіны ў надзвычай складаныя ўмовы. Страта эканамічнага патэнцыяла на захадзе краіны, прывяла да пераўтварэння Урала, Заходняй Сібіры і Сярэдняй Азіі ў асноўную базу ваеннай эканомікі СССР. Сюды за ліпень—снежань 1941 г. былі эвакуіравана 2 593 прамысловыя прадпрыемствы, у тым ліку 1 523 буйныя. 3 тэрыторыі Беларусі ва ўсходнія раёны краіны было адпраўлена абсталяванне і кадры 124 буйных прамысловых прадпрыемтваў саюзнага і рэспубліканскага падпарадкавання і 14 прамысловых арцелей.

Ва ўсходнія раёны СССР было эвакуіравана каля 1,5 млн. жыхароў Беларусі. Раёнамі размяшчэння беларускай прамысловасці сталі Паволжа (47 заводаў і фабрык), Урал (35), сярэдння паласа РСФСР (28), Зах. Сібір (8) і інш. Большая частка з перабазіраваных на ўсход заводаў і фабрык да канца 1941 г. наладзіла выпуск абароннай прадукцыі. Аднак ваенныя разбурэнні, страта значнай часткі эканамічнага патэнцыялу, цяжкасці пераводу на ваенныя рэйкі прывялі спачатку да таго, што ў СССР у другой палове 1941 г. адбылося крытычнае падзенне аб'ёмаў прамысловай вытворчасці.

Толькі ў сярэдзіне 1942 г. у СССР быў завершаны пераход гаспадаркі на ваенны лад. У параўнані з 1940 г. валавая прадукцыя індустрыі вырасла: у Паволжы — у 3,1 разы, Заходняй Сібіры — у 2,4 разы, Усходняй Сібіры — у 1,4.разы, у Сярэдняй Азіі і Казахстане — у 1,2 раза. У агульнасаюзнай вытворчасці нафты, вугалю, чыгуну, сталі і інш. важнейшых відаў прамысловай прадукцыі Доля ўсходніх раёнаў СССР (уключаючы Паволжа) звыш 50 і да 100%.

Акупацыя важных эканамічных раёнаў, дзе да вайны пражывала 40 % насельніцва, выраблялася 33 % валавай прадукцыі ўсёй прамысловасці, а таксама штогод пастаўлялася 38 % зерня, 60 % свіней і 38 % буйной рагатай жывёлы, ставіла перад кіраўніцтвам СССР задачу па неадкладным пераводзе народнай гаспадаркі на ваенныя рэйкі. Першым дакументам, накіраваным на перавод народнай гаспадаркі СССР на ваенный лад, стаў Указ "Аб ваенным палажэнні", прыняты Прэзідыумам ВС СССР 22 чэрвеня 1941 г. Адпаведна дакументу, у краіне ўводзілася абавязковая працоўнуюя павіннасць, устанаўліваўся надзвычайны распарадак работы для дзяржаўных ўстаноў, прамысловых і гандлёвых арганізацый, а таксама ваенныя нормы выдачы насельніцтву прамысловых тавараў і прадуктаў харчавання. Паводле Указа "Аб рэжыме рабочага часу рабочых і служачых у ваенны час" ад 26 чэрвеня 1941 г. ўводзіліся звышурочныя работы.

30 чэрвеня 1941 г. ЦК ВКП (б) і СНК СССР прымаюць мабілізацыйны народнагаспадарчы план на III квартал 1941 г.: намячалася ў самыя кароткія тэрміны пачаць мабілізацыю матэрыяльных і працоўных рэсурсаў краіны для забеспячэння патрэб ваеннай абароны. План прадугледжваў тэрміновую эвакуацыю насельніцтва, устаноў, прамысловых прадпрыемстваў і маёмасці з раёнаў, якім пагражала германская акупацыя. Апрача ўсяго дакументам зацвярджаўся- кардынальны перавод народнай гаспадаркі краіны на ваенны лад. Аднак гэты паварот не ўдалося здзейсніць у дастатковай меры па прычыне таго, што ў першыя месяцы вайны краіна панесла велізарныя матэрыяльныя і людскія страты.

Такім чынам, большасць мерапрыемстваў, распачатых савецкім кіраўніцтвам у сувязі з вайной, былі накіраваны на ўзмацненне цэнтралізацыі ўлады, умацаванне дысцыпліны і рэпрэсіўных мер, мабілізацыі працоўных на адпор агрэсарам. Між тым краіна адгукнулася на нападзенне ўсеагульным пытрыятычным пад'ёмам і паступова пераўтварылася ў ваенны лагер.

Баявыя дзеянні на тэрыторыі БССР летам 1941 г.Першыя дні вайны на савецка-германскім фронце былі адначаны буйнымі поспехамі вермахта. Асабліва неспыряльна для Чырвона Арміі складвалася абстаноўка ў Беларусі. Нямецкая група армій "Цэнтр" пад камандаваннем фельдмаршала фон Бока нанесла скрушальны ўдар па войсках Заходняга фронту, у выніку чаго спачатку ў раёне Беластока, а потым Мінска ў акружэнне патрапіла вялікая кольксць часцей Чырвонай Арміі. Як паведамлялася ў зводцы германскага камандавання, у выніку ліквідаыі гэтых двух акружаных груповак ў палон патрапіла 328 898 чалавек, захоплена 3332 танкі, 1809 гармат і інш.

Наступленне супраць параўнальна нешматлікіх савецкіх войск на тэрыторыі Прыбалтыкі вялі група армій "Поўнач" пад камандаваннем фельдмаршала фон Лееба. 30 чэрвеня была захоплена Рыга і германскія войскі ўварваліся на тэрыторыю Эстоніі. Аднак акружыць і ліквідаваць часці Чырвона Арміі ў Прыбалтыцы немцы не ўдалося.

Групе армій "Поўдзень" (камандуючы — фельдмаршал фон Рунштэдт) супрацьстаяла найболып моцная групоўка савецкіх войск, паколькі Сталін, у выпадку вайны, чакаў менавіта на поўдні галоўны ўдар. Упартыя абарончыя баі разгарнуліся ў раёне Перамышля, Равы-Рускай, Дубно, Луцка і Роўна. Між тым злучэнні Чырвонай Арміі пад націскам праціўніка вымушаны былі адыходзіць на ўсход, прапрымаючы адчайныя контратакі.

3 першых гадзін рэалізацыі плана "маланкавай вайны" нямецкая група армій "Цэнтр" пад камандаваненм фельдмаршала фон Бока ненесла скрышальны ўдар па войсках ЗахАВА. На Маскоўскім стратэгічным напрамку толькі ў першым эшалоне наступала 28 дывізій вермахта. Часці Чырвонай Арміі мужна і гераічна вялі кровапралітныя няспынныя баі з захопнікамі на беларускай зямлі. Савецкае камандаванне рабіла дзейсныя захады для ўмацавання фронту абароны на Заходняй Дзвіне і Дняпры.

Жорсткія баі ў канцы чэрвеня разгарнуліся ў Мінскім умацаваным раёне. Стойка ўтрымлівалі свае пазіцыі войскі 64, 100, 108, 161-й стралковых дывізій. На блізкіх подступах да горада абарону супраць значна большых сіл ворага трымала 100-я ордэна Леніна дывізія пад камандаваннем генерал-маёра І.Н. Русіянава.

Выключна напружанамі былі баі на рубяжы ракі Бярэзіна — у раёне Барысава і Бабруйска. Каля Барысава савецкія войскі нанеслі моцны ўдар па ворагу: за тры дні баёў вораг страціў каля 70 танкаў і звыш 2 тыс. салдат і афіцэраў. Але 1 ліпеня танкавыя і матарызаваныя часці праціўніка прарваліся на ўсходні бераг Бярэзіны. На працягу 11 сутак няспынных баёў савецкія воіны 1-й Маскоўскай мотасралковай дывізіі на рубяжах рэк Нача, Бобр, Адраў, у баях за гарады Барысаў, Крупкі, Талачын і іншыя населеныя пункты знясільвалі праціўніка на Аршанскім напрамку. Былі сарваны планы праціўніка сходу фарсіраваць раку Бярэзіна ў раёне Бабруйска. Тут толькі ў адным з баёў было падбіта 20 варожых танкаў.

Надзвычай упартымі былі баі на рабяжы Дняпра, асабліва ў раёне Магілёва. 27 чэрвеня камандаванне 61-га стралковага корпуса разам з партыйнымі і савецкімі органамі распрацавалі план абароны Магілёва: быў намечаны шэраг спецыяльных мерапрыемстваў па ўмацаванні абароны горада і пераўтварэнні яго ў моцны абарончы рубеж. На абарончых работах вакол горада з 26 чэрвеня да 10 ліпеня штодзённа працавала ад 30 да 40 тыс. гараджан і жыхароў навакольных вёсак. За кароткі тэрмін быў выкапаны процітанкавы роў больш як на 25 км, пабудаваны бліндажы, дзоты, траншэі і эскарпы, пастаўлены мінныя проціпяхотныя і процітанкавыя палі, на некаторых вуліцах — барыкады, у асобных дамах абсталяваны артылерыйскія і кулямётныя агнявыя кропкі, у сценах прабіты байніцы. На прадпрыемствах, ва ўстановах і навучальных установах фарміраваліся атрады Магілёўскага народнага апалчэння. У адпаведнасці з планам непасрэдная абаона горада ўскладалася на 172-ю старлковую дывізію (камандзір — генерал-маёр М.Ц.Раманаў) з прыдадзенымі ёй часцямі і асобнымі падраздзяленнямі. На заходнім беразе Дняпра, перактыўшы шашу Магілёў—Бабруйск і Магілёў— Мінск, абарону ажжыццяўлялі 388-ы (палкоўнік С.Ф.Куцепаў) і 514-ы (падпалкоўнік С.А.Боніч), на ўсходнім беразе Дняпра, прыкрываючы левы фланг і тыл дывізііі, — 747-ы (падпалкоўнік А.В.Шчаглоў) стралковыя палкі.

Гераічная абарона Магілёва — адна з самых яскравых старонак гісторыі Вялікай Айчыннай вайны 1941 г. Савецкія войскі на працягу 23 дзён бязлітаснымі баямі скавалі буйныя сілы ворага ў перыяд Смаленскай бітвы 1941 г., сталі магутнай перашкодай на шляху правага крыла групы армій "Цэнтр" і нанаслі вялікія страты ўдарным сілам праціўніка.

Прыклады мужнасці барацьбы паказвалі многія савецкія лётчыкі. Ужо ў 4.15 агрэсары пазнаёміліся з магчымымі метадамі вядзення паветранага бою. Малодшы лейтэнант Д.В.Кокараў з 124-га знішчальнага авіяцыйнага палка пасля таго як скончыліся боепрыпасы. тараніў на МіГ-3 германскі двухматорны М88. Лётчыкі А.С.Данілаў, С.М.Гудзімаў, П.С.Рабцаў таранілі варожыя самалёты. За 8 гадзін з пачатку вайны шляхам таранаў было знішчана 15 нямецкіх самалётаў. У першыя гады вайны таран нярэдка выкарыстоўваўся савецкімі лётчыкамі ў якасці апошняга сродку боя і яго роля ў баях на Усходнім фронце, у першую чаргу як маральнага фактара, была даволі высокай. Як сведчаць крыніцы, страх загінуць у сутыкненні з

савецкім самалётам дастаўляў шмат непрыемнасцей нават германскім паветраным асам, якія імкнуліся не збліжацца ў паветраным баі з рускімі. Нярэдка савецкія знішчальнікі, застаўшыся без боепрыпасаў, правадзілі ілжывыя таранныя атакі і рассейвалі баявыя парадкі варожых бамбардыроўшчыкаў.

Трагізм абарончых аперацый вынікаў з велізарных людскіх страт, якія несла Чырвоная Армія ў абарончых аперацыях у 1941 г. Сярэднесутачныя страты на беларускай зямлі ў перыяд з 22 чэрвеня да 9 ліпеня 1941 г. складалі 23 210 чалавек. Так, за 18 сутак абарончай аперацыі ў Беларусі войскі Заходняга фронта панеслі страты агульнай колькасцю 417 790 чалавек. Усяго за 6 месяцаў 1941 г. страты савецкіх войск склалі 4 473 800 чалавек.

Акрамя таго вялікая колькасць савецкіх салдат і афіцэраў патрапілі ў германскі палон: у "катлах" пад Беластокам, Гродна і Мінскам — 300 тыс. чалавек, пад Віцебскам, Оршай, Магілёвам і Гомелем — 450 тыс. чалавек, пад Смаленскам — 180 тыс.чалавек, пад Чарнігавам — 100 тыс.чалавек, Бранскам і Вязьмай — 663 тыс. чалавек. Па нямецкіх звестках, па стану на лістапад 1941 г. было ўзята у палон 3725 тыс. савецкіх ваеннаслужачых.

Нягледзячы на мужнасць і гераізм, з якімі вялі абарончыя баі часці Чырвонай Арміі, тэрыторыя Беларусі да канца лета была захоплена германскімі войскамі. Толькі за першыя месяцы вайны на савецка-германскім фронце Чырвоная Арміі страціла да 1,5 млн. забітымі, параненымі і палоннымі. За гэты час толькі ў Беларусі група армій "Цэнтр" згубіла забітымі і параненымі 150 тыс. чалавек.

Да ліку непасрэдных прычын, якія прывялі да адступлення часцей Чырвонай Арміі ў першыя тыдні вайны, неабходна аднесці: знешнія — Германія раней за СССР перайшла на вытворчасць баявой тэхнікі; трэці рэйх захапіў узбраенні больш за 200 дзівізій, разгромленых ці капіталяваўшых армій краін Еўропы; вермахт меў двухгадовы вопыт вайны і пераўзыходзіў Чырвоную Армію ў прафесійнай падрыхтоўцы; і ўнутраныя —неаб-грунтаваныя рэпрэсіі супраць кіруючых кадраў Чырвонай Арміі, і народнай гаспадаркі і ваеннай эканомікі СССР; грубыя пралікі вышэйшага ваенна-палітычнага кіраўніцтва СССР у тэрмінах верагоднага пачатку вайны і вызначэнні стратэгічнага напрамку галоўнага ўдара праціўніка; адсутнасць у каманднага і радавого састава Чырвонай Арміі неабходнага баявога вопыту, іх слабая ваенна-тактычная падрыхтоўка з арыентацірам выключна на вядзенне войскамі Чырвонай Арміі наступальных, уліку аб'ектыўных фактараў вайны, баявых аперацый

3 першых дзён вайны разгарнулася дзейнасць першых партызанскіх атрадаў. Адным з першых партызанскіх фарміраванняў, створаных 24—26 чэрвеня 1941 г. на акупаванай тэрыторыі Беларусі, быў партызанскі атрад пад камандаваннем В.З.Каржа, які налічваў каля 60 чалавек і дзейнічаў у раёне Пінска. 26 чэрвеня на тэрыторыі Кастрычніцкага раёна Палескай вобласці быў створаны атрад "Чырвоны Кастрычнік", кіраўнікі якога — Ц.П.Бумажкоў і Ф.ІПаўлоўскі сталі першымі партызанамі — Героямі Савецкага Саюза. У ліпені 1941 г. у Суражскім раёне пад кіраўніцтвам М.П.Шмырова быў створаны партызанскі атрад, які ўвайшоў у склад 1-й Беларускай партызанскай брыгады. За ліпень — верасень 1941 г. у цэнтралізаваным параддку было сфарміравана звыш 430 партызанскіх атрадаў і арганізацыйных груп, у якіх налічвалася больш за 8300 чалавек. Апрача таго ў ддругой палове года самастойна ўзнікла каля 60 атрадаў і груп.

У другой палове 1941 г. сваёй актыўнасцю вызначыліся таксама атрады і групы, на чале яякіх стаялі: М. П. Ганчароў (Беласточчына), М. М. Бяляўскі (Тураўскі раён), I. С. Федасеенка (Гомельскі раён), I. А. Яраш (Барысаўскі раён), I. 3. Ізох (Клічаўскі раён), У. I. Нічыпаровіч, В. Т. Варанянскі, Р. М. Сталяроў — на Міншчыне і інш.

Маскоўская бітва. У кастрычніку і лістападзе 1941 г. складваецца крайне напружаная сітуацыя на маскоўскім напрамку, дзе група армій "Цэнтр" 2 кастрычніка пачынае аперацыю "Тайфун". У гэты дзень А. Гітлер аддае загад германскім войскам на Усходнім фронце: *'Полный велнчайшего

беспокойства о суіцествованнн н будуіцем нашего народа, я решнл 22 нюня обратнться к вам, чтобы в последннй момент предотвратнть угрозу агресснн, нсходяшую от протнвннка. Кремлёвскне властн — сейчас мы это знаем — намеревалнсь уннчтожшпь не то.іько Германшо, но п всю Европу. Товартну. за это время вы узналн две веіцн. Первое, этот протнвннк вооружплся бо такон степены, что это превзоінло саліые серьёзчые опа-сення. Второе. Бог бы.і мылосерден к нашему народу ы ко всему евро-пейскому мііру — еслн бы этот варварскгій ераг двннул десяткы тысяч сво-ых танков до того, как мы двішулы своіА'. Вся Европа была бы потеряна..."

Праз тыдзень германскае вярхоўнае камандаванне паведамляла аб паспяховым развіцці наступлення: подступе 4-й танкавай арміі Клюге да Мажайска, арміі Гудэрыяна — да Тулы, танкавай арміі Гота — да Калініна (зараз Цвер), а таксама аб ліквідацыі Вяземскага катла , узяцці ў палон 663 тыс. часавек, захопе 1242 танкаў і 5412 гармат.

10 кастрычніка з рэшткаў Заходняга і Рэзервнага франтоў быў створаны новы Заходні фронт, задачай якога з'яўлялася абарона бліжэйшых подступаў да Масквы. Камандуючым фронтаў быў прызначаны генерал арміі Г.К.Жукаў. Калі праціўнік у другой палове кастрычніка ўзнаўляе наступленне на гэтым участку, яму зноў трэба было прарываць суцэльную лінію абароны. Немцы настойліва рваліся да Масквы. 3 20 кастрычніка Масква была аб'яўлена на асадным становішчы. Горад быў умацаваны супрацьтанкавымі "яжамі", надалбамі, барыкадамі. Сотні тысяч масквічоў бралі ўдзел ва ўзвядзенні умацаванняў. Большасць маскоўскіх заводаў не спынялі работу, а цалкам перайшла на выпуск ваеннай прадукцыі. Тэрмінова фарміраваліся новыя дывізіі апалчэнцаў, якія адразу ішлі на фронт.

Ужо ў канцы кастрычніка ў аперацыі "Тайфун" адбыўся збой. Сярод прычын такога становішча, паводле слоў генерала вермахта Г.Блюментрыта, была "руская ваенная сіла". "На працягу апошніх тыдняў супраціўлене праціўніка ўзмацнілася, — адзначаў генерал, — і напружанне баёў з кожным днём узрастала". У канцы кастрычніка — пачатку лістапада наступленне немцаў на Маскву захлынулася на ўсіх напрамках. 7 лістапада на Чырвонай плошчы прайшоў парад часцей Чырвонай Арміі, якія адразу з парада ішлі на фронт. У сваім выступленні на парадзе І.Сталін звярнуўся да яго ўдзельнікаў з наступнымі словамі: '"...На вас смотрнт весь мнр, как на снлу, способную уннчтожнть грабнтельскне полчнода немецкнх захватчнков. На вас смотрят порабошённые народы Европы, подпавшне под іп'о немецкйх захватчмков, как на свонх освободптелей. Велнкая освободнтельная мнссня выпала на вашу долю. Вудьте же достойнымн этой мнссіш! Война, которую вы ведёте, есть война освободнтельная, война справедлнвая. Пусть вдохновляет вас в этон войне мужественный образ наіннх велнкнх предков — Александра Невского, Дш'пітрня Донского, Кузьмы Мынпна, Дш-штрня Пожарского, Александра Суворова, Мцхаііла Кутузова' Пусть осеннт вас победоносное знамя велнкого Леннна!"

15 лістапада германскае камандаванне пачынае другое наступленне на Маскву. Надзвычай жорсткае супраціўленне сустрэў праціўнік у раёне Валакаламска. 16 лістапада было адзначана подзвігам 28 герояў-панфілаўцаў 316-й стралкован дывізіі пад камандваннем генерал-маёра І.В.Панфілава. У час танкавай атакі праціўніка каля раз'езда Дубасекава (на ўсход ад Валакаламска) прагучалі словы малодшага палітрука 4-й роты В.Г.Клачкова, які звярнуўся да байцоў са словамі: "Вялікая Расія, але адступаць няма куды. За намі — Масква!"

Апошняя спроба захапіць Маскву была зроблена германскім камандаваннем у пачатку снежня 1941 г. Аднак і гэта наступленне, як і два папярдніх, праваліся. Сапраўдным сюрпырзам для германскага камандавання стало тое, што Чырвоная Армія сама перайшла ў наступленне. Гэта азначала, што гітлераўская стратэгія бліцкрыга пацярпела пад Масквой поўны крах. Толькі з 16 лістапада да 5 снежня германскія вермахт страціў пад Масквой звыш 155 тыс.чалавек забітымі і параненымі, каял 800 танкаў, 300 гармат і да 1500 самалётаў. Узніклі ўмовы для пераходу савецкіх войск у контрнаступленне і разгрома ворага пад Масквой.

5—6 снежня 1941 г. пачалося контрнаступленне савецкіх войск пад Масквой. Да пачатку студзеня 1942 г. савецекія войскі прасунуліся на захад на 100—250 км. Былі вызвалены ад захопнікаў Маскоўская і Тульская вобласці Такім чынам, контрнаступленне савецкіх войск, пачатак якому быў пакладзены пад Масквой у снежні 1941 г., перайшло ў агульнае наступленне і працягвалася да красавіка 1942 г. па ўсім фронце. Яно паклала пачатак вызваленню савецкай зямлі ад германскіх захопнікаў. За гэты час вораг быў дакінуты на захад ад Масквы на 350—400 км, было вызвалена 11 тыс. невеленых пунктаў, у тым ліку звыш 60 гарадоў; разгромлена да 50 дывізій ворага. Пад Масквой Узброеныя Сілы СССР нанеслі буйнейшае паражэнне германскаму вермахту. Гэта бітва паклала пачатак павароту ў баявых дзеяннях і аказала вялікі ўплыў на ўвесь далейшы ход вайны. Разгром войск гермаснкага верахта пад Масквой развеяў легеду аб непераможнасці германскай арміі, прывёў да краху ваенную дактрыну "маланкавай вайны" і гітлераўскага плана "Барабароса"

У час Маскоўскай бітвы адбылася падзея, якая аказала велізарнае ўздзеянне на ход другой сусветнай вайны. 7 снежня 1941 г. Японія нанесла скрышальны ўдар па амерыканскай ваенна-марской базе Пёрл-Харбор на Гавайскіх астравах. 3 паслання, з якім на наступны дзень да Кангрэса звярнуўся прэзідэнт ЗША Ф.Рузвельта, вынікала: "з нядзелі 7 снежня 1941 г., г.зн. з моманту нічым не справакаванага і злачыннага нападзення Японіі, Злучаныя Штаты і Японская імперыя знаходзяцца ў стане вайны". Гэта азначала, што Злучаныя Штаты Амерыкі станавіліся прамым удзельнікам узброенай барацьбы ў другой сусветанй вайне. 8 снежня Англія таксама аб'явіла вайну Японіі. 11 снежня Германія і Італія аб'явілі вайну ЗША.

Пачатак стварэння антыгітлераўскай кааліцыі. Першыя прапановы аб ваенна-эканамічнай падтрымцы Савецкай краіны ў барацьбе супраць

гітлераўскага фашысцкага рэжыма прагучалі 22 і 23 чэрвеня 1941 г., калі ў Вялікабрытаніі і ЗША ад імя ўрадаў былі зроблены заявы аб аказанні СССР і савецкаму народу ваенна-эканамічнай дапамогіі.

Аснова для ўтварэння антыгітлераўскай кааліцыі была закладзена 14 жніўня 1941 г., калі прэзідэнт ЗША Ф.Рузвельт і брытанскі прэм''ер-міністр У.Чэрчыль на борце ваеннага карабля ў Паўночнай Атлантыцы падпісалі міжнародна-прававую дэкларацыю, вядомую як '''Атлантычная хартыя". 24 верасня да яе далучылася 10 краін, у тым ліку СССР.

Пытанне аб адкрыцці другога фронта і пачатку сумеснай антыгітлераўскай барацьбы ў Еўропе ставілася савецкім кіраўніцтвам з першых дзён вайны. Напрыканцы верасня — пачатку кастрычніка ў Маскве адкрылася канферэнцыя з удзелам СССР, Англіі і ЗША. На ёй абмяркоўваліся праблемы практычнага супрацоўніцтва краін у барацьбе супраць Германіі. У выніку быў падпісаны пратакол аб пастаўках у СССР узбраенняў і ваенных матэрыялаў у абмен на савецкую сыравіну. Дапамога праводзілася ў рамках праграмы "ленд-лізу" — амерыканскай дапамогі краінам, якія ваююць супраць "нацысцкай тыраніі''. "Ленд-ліз" (англ. Іепгі-Іеазе — даваць у заём, здаваць у арэнду) — праграма перадачы ўрадам ЗША у форме заёму ці арэнды ваеннай тэхнікі, зброі, амуніцыі, стратэгічнай сыравіны, харчавання, розных тавараў і паслуг краінам — сатознікам па антыгітлераўскай кааліцыі ў гады другой сусветнай вайны.

У перыяд Маскоўскай бітвы адбыліся важныя міжнародныя падзеі. якія аказалі велізарнае ўздзеянне на ход другой сусветнай вайны. 7 снежня 1941 г. Японія нанесла скрашальны ўдар па амерыканскай ваенна-марской базе Перл-Харбар на Гавайскіх астравах. На наступны дзень ЗША і Англія аб'явілі вайну Японіі. 11 снежня Германя і Італія абявілі вайну ЗША. Такім чынам, Злучаныя Штатаы Амерынкі сталі прамым удзельнікам узброенай барацьбы з Германіяй і прыхільнікі баявога супрацоўніцтва з СССР.

1 студзеня 1942 г. прадстаўнікі 26 дзяржаў падпісалі ў Вашынгтоне дэ-кларацыю аб сумеснай барацьбе супраць агрэсара. Гэта азначала, што Гер-манія, Італія, Японія і іх сатэліты атрымалі супраць сябе кааліцыю дзяржаў, якія ўзялі на сябе абавязацельствы па супрацоўніцтву ў вайне да перамогі.

Шлях да перамогі ыад нацысцкай Германіяй асноўныя ўдзелі^нікі кааліцыі бачылі па-рознаму. Англійскі ваенныя будавалі свае планы ў адпаведнасці са "стратэгіяй непрамых дзеянняў". г.зн. спачатку неабходна знясіліць праціўніка на пабочыных напрамках, блакадай, бамбардзііроўкай і толькі пасля гэтага нанесці рашаючыя ўдары. Іншую пазіцыю. занялі амерыканскія ваенныя стратэгі, якіх падтрымліваў амерыканскі прэзідэнт Рузвельт. Яны лічылі, што дасягнуць перамогі над Германіяй можна толькі шляхам адкрыцця другога фронта і ўварвання англа-амерыканскіх войск на Еўрапейскі кантынент з Брытанскіх астравоў.

Працуем з гістарычнай інфармацыяй 1. Якія пачуцці перажывалі савецкія грамадзяне, пачуўшы па радыё 22 чэрвеня 1941 г. выступленне В.М.Молатава? 2. Вызначце, ці з'яўляюцца пытанні. зададзеныя Сталіным у выступленні па радыё 3 ліпеня 1941 года, рытарычнымі. Адкажыце на гэтыя пытанні. 3. Растлумачце зварот Сталіна на парадзе часцей Чырвонай Арміі 7 лістапада .1941 г.на Чырвонай плошчы да вобразаў вялікіх продкаў. 4. Ці з'яўляецца крывадушным змес'г загада А. Птлера германскім войскам на Усходнім фронце ад 2 кастрычніка 1941 г.? Свій адказ растлумачце.

Працуем з гістарычнымі дакументамі

Вытрымкі са звароту мітрапаліта Маскоўскага і Каломенскага, главы Праваслаўнай Царквы ў Расііі Сері ія к "Пастырям і пасомым Хрыстовой Праваслаўнай Царквы"22 нюня 1941 года.

"'...не первый раз прнходнтся русскому народу выдержмвать такне нспытання. С Божею помовдью н на сей раз он развеет в прах 4)ашнстскую вражескую снлу. Наі.іін гіредкн не падалн духом н прн худшем положеннн, потому что помннлн не о лнчных опасностях н выгодах. а о священном своем долге пред роднной н верой н выходнлм победнтелямн. і

...Православная наша Церковь всегда разделяла судьбу народа. Вместе с ннм она н нспытання несла, н утешалась его успехамн. Не оставнт она народа своего н теперь. Благословляет она небесным благословенйем н предстояіцнй всенародный подвнг.

Еслн кому, то нменно нам нужно помннть заповедь Хрнстову: "Большн сея любве нйктоже ймать, да кто душу свою положмт за друг'н' своя". Душу свою полагает не только тот, кто будет убйт на поле сраженмя за свой народ н его благо, но н всякнй, кто жертвует собой, свонм здоровьем нлн выгодой радн роднны ...Путем самоотверженмя ш:лн немсчйслнмые тысячн нашмх православных воннов, полагавшнх жмзнью свою за роднну н веру во все времена нашествнй врагов на нашу роднну. Онн умйралн, не думая о славе, онн думалн только о том, что роднне нужна жертва с нх стороны, м смнренно жертвовалн всем н самой жнзнью своей. Церковь Хрнстова благословляет всех православных на зашнту свяшенных граннц нашей роднны. Господь нам дарует победу."

Ахарактарызуйце пазіцыю і ролю праваслаўнай царквы барацьбе з ворагам.

Вытрымкі з мемарандума Бормана "Аб нацыянал-сацыялістычнай акупацыйнай палітыцы ў Расіі" ад 16 ліпеня 1941 г.

"...Важнее всего, чтобы мы не выдавалн нашу цель всему мнру. В этом нет ннкакой необходнмостн. Главное чтобы мы самн зналн, чего мы хотнм. Нн в коем случае не осложнять себе собственный путь нзлншнен болтовней.

Такнм образом, нашн шагн должны мотнвнроваться перед всем мнром тактнческнмн соображеннямн. В данном вопросе мы должны действовать точно так же, как действовалн в отношеннн Норвегнн, Даннн. Голланднн й Бельгнн. Тогда мы тоже ннчего не говорнлн о нашнх намереннях. Мы поступнм разумно, еслн не будем делать этого н впредь.

Нтак, мы будем снова подчеркнвать, что былн вынуждены захватнть ту нлн нную область, чтобы навестн там порядок н обеспечнть нашу ііі

безопасность. Мол, в мнтересах населення этой страны мы должны позаботнться о сгюкойствмн, продовольственном снабженнн, транспорте н 'г.п., а отсюда н предпрннятое намн урегулнрованне. Нн в коем случае не надо пока'зывать, что это сделано навсегда. Тем не менее все необходнмые меры расстрел, переселенне н т.п. — мы все равно сможем н будем осушествлять й дальше.

Однако мы не хотнм без необходнмостн н раньше временн нажнвать себе врагов. Поэтому надо делать внд, будто мы осувдествляем какой-то мандат. Но нам самнм должно быть ясно, что нз этнх областей мы уже не уйдем нмкогда".

Вызначце мэты акупацыйнай палітыкі фашысцкай Германіі.

Вытрымкі і рапараджэння камандавання 6-й германскай арміі "Аб паводзінах войск ва Усходняй прасторы" ад 10 кастрычніка 1941 г

"...Важнейшей целью похода протнв еврейско-большевнстской снстемы является полный разгром ее средств властн й уннчтоженне азнатского влмяння на культурный круг европейскнх народов.

Отсюда для войск вытекают такне задачн, которые выходят за рамкн траднцнонного солдатского поведення. Солдат в Восточном пространстве не только вонн 110 всем правнлам военного нскусства, но н носй'гель неумолнмой германской нден н мстнтель за все те злодеяння, которые прнчннялнсь германскому народу й родственным с ннм по кровн народам.

...Самое время для начальннков ожнвнть у подчнненных смысл нынешней борьбы. Обеспеченне пнтанмем сельскнх жнтелей н военнопленных, не находяшнхся в услуженнн вермахту, есть такая же ложно понятая человечность, как' н раздача снгарет н хлеба. Немецкнй солдат не нмеет права раздарнвать то, что тыл дает 4>ронту с болыіінмп лншеннямн н что командованне с огромнейшнмн трудностямн доставляет на фронт, даже еслн это тро(].)ейные продукты. являюшнеся необходнмой частью нашего продовольственного снабження.

Прй своем отступленнн Советы зачастую поджнгаіот здаішя. Войска заннтересованы в тушенйн такнх пожаров только в случае необходнмостн для собственного расквартаровання. В остальном же нсчезновенйе снмволов бывшей большевнстской днктатуры также н в внде зданнй вполне в рамках борьбы на уннчтоженне. Прн этом в Восточном пространстве не нграют ннкакон ролн нн нсторнческне, нн художественные соображення.

...Еслн в тылу армнй будут обнаружены вооруженные партнзаны, к ннм надо прнменять драконовскне меры. ...Далекнй от всех полнтнческнх соображеннй насчет будувдего солдат должен выполнять две следуюідне задачн:

1. Полное уннчтоженне лжнвого большевнстского учення Советского Союза й его вооруженных снл.

2. Безжалостное уннчтоженме расово чуждых нам коварства н жес-гокостн, а тем самым обеспеченне жнзнй германского вермахта в Росснн. "

Вызначце, наколькі спалучаюцца ў свядомасці нямецкага салдата па-няцці воінскага абавязку і м.ара.чьн.ых паводзін на акупіраванай тэрыторыі.

Вытрымкі з выступлення прамьер-міністра Уінстана Чэрчыля v школе Хэрроу 29 кастрычніка 1941 юда

"'Давайте не будем говорй'гь о тёмных днях; давайте говорнть лучше о суровых днях. Днн — не тёмные, онн — велнкне днн, самые велнкне днн, какне только пережнвала наша страна, й мы все должны благодарнть Бога, что нам дозволено — каждому на своём посту — быть частью народа, творяіцего этн днн, незабываемые днн в нсторнн нашей расы."

Вызначце, у чым заключаецца гістарычнае значэнне дзён, аб якіх гаварыў англійскі прамьер-міністр.

Тэма 6. Акупацыйны рэжым Вучэбныя задачы.

Ахарактарызуйце сутнасць нямецка-4)аі.і.іысцкага акупацыйнаг'а рэжыму.

Дайце ацэнку дзейнасці калабарантаў, якія мелі сваёй мэтай стварэнне беларускай дзяржаўнасці пад германскім пратэктарам.

Абмяркуйце верагодныя варыянты паводзін юнакоў і дзяўчат, якія апынуліся ва ўмовах нямецка-фашысцкага акупацыйнага рэжыму.

Ваенна-эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні на захопленых тэрыторыях. У Беларусі пад нацысцкую акупацыю патрапіла каля 7 млн чалавек ці 12,7% ад усяго насельніцтва, якое заставалася на захопленай тэрыторыі СССР. У жніўні-кастрычніку 1941 г. на акупіраваных тэрыторыях СССР ўсталёўваецца германскі "новы парадак" — нацысцкая сістэма ваенных, палітычных, ідэалагічных і эканамічных мер, рэжым крывавага тэрору, жудасных здзекаў і гвалту над насельніцтвам. Гэта быў загадзя распрацаваны, абдуманы і мэтанакіраваны план генацыду, ліквідацыі савецкага грамадства і дзяржаўнага ладу, рабавання нацыянальных багаццяў і прыродных рэсурсаў савецкай краіны.

Ідэалагічнай падставай гэтай палітыкі з'яўлялася чалавеканенавісніцкая тэорыя нацыстаў аб "расавай перавазе" нямецкай нацыі над іншымі народамі, неабходнасці пашырэння "жыццёвай прасторы" для немцаў, іх "права" на сусветнае панаванне. Згодна з генеральным планам "Ост", германскія захопнікі планавалі пакінуць на Беларусі да 25% мясцовага насельніцтва для анямечвання і выкарыстання ў якасці працоўнай сілы. Астатнія падлягалі знішчэнню і прымусоваму высяленню. Практычныя мерапрыемствы па ўсталяванню "новага парадку" былі выкладзены ў "Інструкцыі аб асобных абласцях да дырэктывы № 21 (план "Барбароса"), выдадзенай 13 сакавіка 1941 г., і шэрагу іншых дакументаў, якія яскрава сведчаць аб тым, што гітлераўцы старанна і загадзя рыхтаваліся да ажыццяўлення сваёй злачыннай акупацыйнай палітыкі.

Усе захопленыя матэрыяльныя і людскія рэсурсы аб'яўляліся ўласнасцю рэйха. У адпаведнасці з дырэктывамі Гітлера, захопленая тэрыторыя падлягала падзелу на асобныя часткі з падпарадкаваннем цывільнаму і ваеннаму акупацыйнаму апарату. Тэрыторыя Літвы, Латвіі і Эстоніі, а таксама значная частка Беларусі (53% ад перадваеннай тзрыторыі) былі ўключаны ў склад рэйхскамісарыятаў "Остланд" і "Украіна". Беластоцкую вобласць была далучана дда Усходняй Прусіі. На тэрыторыі Віцебскай, Гомельскай. Магілеўскай і ўсходніх раёнаў Мінскай абласцей акупанты ўтварылі так званую вобласць армейкага тылу групы армій "Цэнтр". Прыфрантавая паласа знаходзілася ў непаср'эдным вядзенні ваеннага камандавання.

Пытанні агульнага кіравання на тэрыторыі рэйхскамісарыятаў "Остланда" і ^Украіна" былі сканцэнтраваны ў Усходнім міністэрстве, паліцэйская улада — у Гімлера (рэйхсфюрэра СС і начальніка паліцыі Германіі). У зоне дзеяння верахта ўлада прыналежыла ваенным камендантам. У захопленых раёнах і на тэрыторыі сельсаветаў акупанты стварылі мясцо-выя адміністрацы і самакіравання "'.

Была вызначана структура ваенных, паліцэйскіх акупацыйных улад, канкрэтызаваны метады "кіравання" акупіраванымі савецкімі землямі. Так, тэрыторыя Віцебскай, Магілёўскай, амаль усёй Гомельскай, усходнія раёны Мінскай і некалькі раёнаў Палескай абласцей былі аднесены да вобласці армейскага тылу групы армій "Цэнтр". Улада на гэтай тэрыторыі знахо-дзілася ў руках камандавання ваенных і паліцэйскіх органаў. Вышэйшым органам на гэтай тэрыторыі быў штаб тылу групы армій "Цэнтр".

Паўднёвыя раёны Палескай, Пінскай і Брэсцкай абласцей з абласнымі цэнтрамі Мазыр, Пінск, Брэст былі далучаны да Рэйхскамісарыята Украіна,

граніца якога праходзіла прыкладна за 20 км на поўнач ад чыгункі Брэст-Гомель. Беластокскую, паўночныя раёны Брэсцкай, частку раёнаў Баранавіц-кай абласцей гітлераўцы ўключылі ў склад Усходняй Прусіі. Паўночна-за-ходнія раёны Вілейскай вобласці былі далучаны да Генеральнай акругі Літва.

У склад уласна Беларусі, ці як яе акупанты называлі "Генаральбецырк Вайсрутэніэн" (Генеральная акруга Беларусь), было ўключана 68 раёнаў з агульнага ліку 192 сельскіх і 9 гарадскіх раёнаў, якія ўваходзілі ў склад БССР напярэдадні вайны. Агульная плошча ГАБ складала прыкладна чацвёртую частку тэрыторыі Беларусі з насельніцтвам 3,1 млн. чалавек (на 04.12.41 г.) і ГАБ была ўключана ў склад Рэйхскамісарыята Остланд з рэзідэнцыяй у Рызе.

Генеральная акруга Беларусь падзялялася на 10 акруг (гебітаў):

Баранавіцкую, Барысаўскую, Вілейскую, Ганцавіцкую, Глыбоцкую, Лідскую, Мінскую, Слонімскую, Слуцкую, Навагрудскую. Мінск з'яўляуся цэнтрам Генеральнай акругі Беларусь і выдзяляўся ў аддзельную акругу. Вышэйшым выканаўчым органам тут з'яўляўся Генеральны камісарыят Беларусі, які ўзначальваў В. Кубэ. Яму падпарадкоўваліся гебітскамісарыяты, штатскамісарыяты (гарады), артскамісарыяты (раёны). Дзейнасць акупацыйнага апарата адбывалася на прынцыпе "фюрэрства"-адзінаўладдзя. Кожны гебітскамісар выдаваў загады і распараджэнні па свайму меркаванню, кіруючыся толькі указаннямі вышэйшых германскіх інстанцый. У воласцях прызначаліся валасныя старшыні, а ў вёсках -старасты. Работу раённых, валасных упраў і стараст вёсак накіроўвалі і жорстка кантралявалі спецыяльна прызначаныя шэфы - камісары, каменданты, крайсляндвірты, зондэрфюрэры і г. д.

Ва ўсходняй частцы Беларусі ваенна-адміністрацыйныя функцыі выконвалі створаныя вермахтам палявыя і мясцовыя камендатуры, якія надзяляліся ўсёй паўнатой улады ў зоне сваёй дзейнасці. У раёнах дыслакацыі ахоўных дывізій у 1942 г. дзейнічала 11 палявых і 23 мясцовыя камендатуры і т. зв. мясцовыя грамадзянскія ўлады. Ім падпарадкоўваліся і

шматлікія вайсковыя гарнізоны, каманды жандармерыі, групы тайнай палявой паліцыі (ГФП). Усяго на гэтай тэрыторыі дзейнічала 8 груп ГФП (Полацк, Віцебск, Орша, Барысаў, Лепель, Бабруйск, Старыя Дарогі, Магілёў), якія мелі 20 перыферыйных каманд. Толькі групай ГФП, якая дзейнічала ў Оршы, з верасня 1941 г. па верасень 1942 г. было павешана і расстраляна болып за 17 500 савецкіх патрыётаў.

Узброенай апорай створанага рэжыму з'яўляліся акупацыйныя войскі вермахта - ахоўныя дывізіі. У 1941 г. на тэрыторыі Беларусі іх было 5. Яны забяспечвалі ахову камунікацый і ваенных аб'ектаў, лагераў ваеннапалонных, вялі барацьбу супраць партызан і насельніцтва. Акрамя сіл вермахта для падтрымкі акупацыйнага рэжыму быў прыдадзены значны паліцэйскі аппарат. Каб утрымліваць пад кантролем тэрыторыю захопленай Беларусі, акупанты вымушаны былі трымаць тут ваенна-паліцэйскія сілы колькасцю да 160 тыс.чалавек, не лічачы франтавых часцей, якія таксама выкарыстоўваліся ў барацьбе супраць партызан. У загадзе начальніка штаба вярхоўнага камандавання вермахта Кейтэля аб падаўленні "камуністычнага паўстанчаскага руху" ад 16 верасня 1941 г. адзначалася: "...в свонх действнях следует руководствоваться следуюіднмй положен нямн:

а) каждый случай сопротнвлення немецкнм оккупацнонным властям, незавнснмо от обстоягельств, следует расценнвать как проявленне коммуннстнческнх пронсков;

б) ...В качестве нскуплення за жнзнь одного немецкого солдата в такнх случаях, как правнло, должна счнтаться смертная казнь для 50 — 100 коммунмстов. Способ прмведення прмговора в нсполненне должен еіде больше уснлнть устрашаюшее воздействне".

Калабарацыянізм. Няўдачы вермахта на савецка-германскім фронце, нарастаючая барацьба ў тыле акупантаў вымушалі германскія ўлады шукаць падтрымкі сярод мясцовага насельніцтва. Не была выключэннем і Беларусь. і

Акупанты стваралі розныя структуры грамадзянскай улады і вайскова-паліцэйскія фарміраванні, прыцягваючы ў іх пэўныя колы жыхароў. Гэта з'ява атрымала назву калабарацыянізм. У беларускай калабарацыі вызначаліся тры сілы:

1. Частка беларусаў, што пражывалі ў Польшчы, Германіі, Чэхаславакіі і іншых краінах, якія былі ў апазіцыі да бальшавізму, рабілі стаўку на гітлераўскую Германію, разлічваючы з яе дапамогай адразіць беларускую дзяржаўнасць. Прапановы аб супрацоўніцтве паступалі ад I. Ермачэнкі, В. Захаркі, В. Гадлеўскага, Я. Станкевіча і інш.

2. Частка жыхароў даваеннай Беларусі, якія свядома перайшлі на службу да акупантаў, падзялялі іх палітыку.

3. Людзі, якія па волі лёсу вымушаны былі працаваць у адміністрацыйна-гаспадарчых установах і на прадпрыемствах, адкрытых акупантамі на захопленай тэрыторыі Беларусі.

У кастрычніку 1941 г. была створана Беларуская народная самадапамога, на чале якой стаў кіраўнік пражскага філіяла Беларускага камітэта самадапамогі I. Ермачэнка. Камісар генеральнай акругі Беларусь В. Кубэ зацвердзіў склад кіраўніцтва БНС, а таксама праграму яе дзейнасці, якая ставіла мэтай "дапамагчы" пацярпеўшым ад ваенных дзеянняў, бальша-вісцкага і польскага праследавання беларусам, "дапамагчы адбудаваць" зруйнаваны чужынцамі беларускі край, "пашырыць і развіць" беларускую культуру. Пры кіраўніцтве БНС быў створаны цэнтральны савет ("цэнтраль") у складзе 10 чалавек. Члены савета прызначаліся і звальняліся гаўляйтарам Кубэ. У акругах (гебітскамісарыятах) ствараліся акруговыя адзелы БНС, якія ўзначальвалі старшыні, прызначаныя акруговымі камісарамі.

Нямецкае акупацыйнае кіраўніцтва пільна сачыла за дзейнасцю БНС, абмяжоўваючы яе самастойнасць. Кіраўнікі БНС намагаліся стварыць беларускія ўзброеныя атрады для барацьбы з партызанамі. Аднак, пакуль захопнікі мелі перавагу над савецкімі войскамі, неабходнасці ў арганізацыі і на акупіраваных тэрыторыях якіх-небудзь нацыянальных вайсковых фарміраванняў не было.Тым не менш, ідучы насустрач патрабаванням калабарацыяністаў, В. Кубэ 29 чэрвеня 1942 г. абвясціў аб заснаванні беларускага "Вольнага корпуса самаабароны", а таксама дазволіў адкрыць галоўную раду БНС у складзе 12 чалавек. Пры галоўнай радзе дзейнічала 13 аддзелаў: адміністрацыйны, палітычны, вайсковы, школьны, аховы здароўя і інш. Адпаведныя падраздзяленні дзейнічалі ў акругах. Ствараўся апарат, які меў нязбытнае жаданне ў адпаведны час пераняць ад нямецкіх улад дзяржаўнае кіраўніцтва. Акрамя таго, былі арганізаваны: Беларускае навуковае аб'яднанне, прафсаюзы, беларускія судовыя структуры.

Асаблівая ўвага надавалася корпусу Беларускай самааховы (БСА). Планавалася стварыць у кожным раёне адзінкі БНС, а таксама фарміраванні самааховы ад роты да батальена, усяго 3 дывізіі. Камандуючым быў прызначаны I. Ермачэнка. Ён і яго штаб распачалі актыўную дзейнасць па стварэнні БСА, бачачы ў ёй правобраз будучага беларускага войска. У Мінску былі адкрыты курсы па перападрыхтоўцы афіцэраў-беларусаў, праводзілася актыўная прапагандысцкая кампанія ў акругах па вярбоўцы ў шэрагі БСА. Справай БСА зацікавілася разведка партызан, якая рабіла ўсё магчымае, каб сарваць вайсковую акцыю. Узнікшыя фарміраванні БСА падвяргаліся ўзмоцненай апрацоўцы і ваеннаму ўздзеянню. Да таго ж немцы не спяшаліся ўзбройваць гэтыя фарміраванні, у выніку чаго яны лёгка разганяліся партызанамі. Восенню 1942 г. інтарэс акупантаў да арганізацыі корпуса самаабароны стаў слабець. Замест БСА яны вырашылі стварыць беларускія паліцэйскія батальёны пад кіраўніцтвам нямецкіх афіцэраў, а вясной 1943 г. зусім адмовіліся ад беларускай самаабароны.

Поспех Чырвонай Армі на франтах вайны, узмацнене дзейнасці пар-тызан, актыўная прапагандысцкая работа падпольных партыйных і камса-мольскіх органаў сярод насельніцтва спрыялі таму, што беларускі народ у большасці адмоўна ставіўся да мерапрыемстваў акупантаў і іх памагатых.

Агнём і мячом, шыбенцамі і турмамі, гвалтам і жорсткай эксплуатацыяй акупанты імкнуліся аслабіць супраціўленне народа. Разам з тым гітлераўцы пачалі ўсё часцей прыбягаць да розных палітычных манёўраў, замас-кіроў-ваючы сапраўдныя мэты сваёй палітыкі, каб схіліць мясцовае насельніцтва да супрацоўніцтва.

27 чэрвеня 1943 г. было аб'яўлена аб стварэнні з прадстаўнікоў беларускай грамадскасці пастаянна дзеючага дарадчага органа - Беларускага даверанага бюро ці "Рады даверу". У склад яе ўвайшлі па аднаму прадстаўніку з акруг, якія вызначаліся акруговымі камісарамі, а таксама шэсць чалавек ад цэнтра: В. Іваноўскі - бургамістр Мінска, Ю. Сабалеўскі -ад Беларускай самадапамогі, К. Рабушка - ад прафсаюзаў, М. Ганько і Н. Абрамова - ад Саюза беларускай моладзі.

21 верасня 1943 г. у Мінску падпольшчыкамі быў знішчаны В. Кубэ. Яго пераемнікам на пасадзе генеральнага камісара стаў генерал-лейтэнант фон Готберг, які пачаў інтэнсіўна шукаць сродкі для барацьбы з антыгерманскім рухам. Перш за ўсё планавалася выкарыстаць мясцовыя сілы, а таксама тых, хто ўжо супрацоўнічаў з акупантамі і пад націскам Чырвонай Арміі адступіў разам з германскай арміяй на тэрыторыю Беларусі. У канцы 1943 г. тут дыслацыраваліся шматлікія паліцэйскія і ваенныя фарміраванні, што адступілі з усходу: рускія, украінскія, татарскія, грузінскія, армянскія, літоўскія, эстонскія , у тым ліку італьянскія, польскія і французскія падраздзеленні, супрацоўнікі службы бяспекі і тайнай палявой паліцыі;

У верасні-лістападзе 1943 г. акупацыйныя ўлады, прымяняючы метад прымусовых мабілізацый, распачалі фарміраванне беларускіх паліцэйскіх батальёнаў. Да канца 1943 г. былі сфарміраваны тры такія батальёны: у Мін-ску, Слоніме, Снове агульнай колькасцю 1 481 чалавек. Да пачатку сакавіка 1944 г. было арганізавана яшчэ 7 батальёнаў, у якіх налічвалася 3 648 чал.

Імкнучыся ўцягнуць у барацьбу супраць партызан і падпольшчыкаў як мага больш шарокае кола мясцовага насельніцтва акупанты прыбягалі не толькі да прымусовых мабілізацый. 3 гэтай нагоды ствараліся не толькі батальёны беларускай паліцыі, але і т. зв. абарончыя вёскі, дзе пасяліліся сем'і паліцэйскіх, эвакуіраваных жыхароў усходніх абласцей СССР, у тым ліку казакоў, што супрацоўнічалі з немцамі і інш. Узброеныя жыхары гэтых паселішч, павінны былі супрацьстаяць партызанам і падпольшчыкам. Больш шырокія памеры гэта акцыя мела на тэрыторыі заходніх раёнаў Беларусі, дзе было створана некалькі дзесяткаў такіх вёсак. Як сведчыць заходнегерманскі гісторык Хэсе, на Беларусі " ...паўсюдна не існавала неабходных умоў для ажыццяўлення гэтай задумы. Часам мясцовыя жыхары весак разбягаліся, як толькі заўважалі нямецкія войскі, якім было даручана ... стварыць "абарончую вёску".

У 1943 г. пад уплывам перамог Чырвонай Арміі, прапагандысцкай дзейнасці партызан і падпольшчыкаў, актывізаваўся пераход на бок партызан ваеннаслужачых са створаных акупантамі розных воінскіх дапаможных фарміраванняў і паліцыі. У лютым 1943 г. да віцебскіх партызан перайшла большая частка байцоў 825-га волга-татарскага батальёна, легіена "Ідэль-Урал", які быў створаны з ліку ваеннапалонных татар, башкіраў і іншых прадстаўнікоў народаў Паволжа. 16 жніўня 1943 г. на бок партызан перайшла т.зв. 1-я руская нацыянальная брыгада падпалкоўніка У. У. Гіль-Радыёнава, агульнай колькасцю каля 2 тыс. чалавек. Свой пераход байцы 1-й Антыфашысцкай брыгады (так яна стала называцца) адзначылі разгромам нямецка-фашысцкіх гарнізонаў у Докшыцах і Крулеўшчызне. Было знішчана больш за 400 варожых салдат, вадакачка, 4 чыгуначныя масты, 4 паравозы, 85 вагонаў з ваеннымі грузамі, склады з нафтапрадуктамі і боепрыпасамі, захапілі 3 гарматы, больш 100 аўтаматаў і вінтовак, 2 склады з боепрыпасамі, 5 складоў з рознай маёмасцю і прадуктамі.

У снежні 1943 г., калі ўжо быў вызвалены Гомель, акупацыйныя ўлады

абвясцілі аб стварэнні Беларускай Цэнтральнай Рады (БЦР). Гэта была толькі бачнасць беларускага нацыянальнага ўрада. Захопнікі бачылі ў ім сродак мабілізацыі сіл беларускага народа для барацьбы супраць партызан, больш поўнага выкарыстання эканомікі Беларусі ў сваіх інтарэсах. Беларускія калабарацыянісцкія сілы разлічвалі выкарыстаць дадзеную сітуацыю для ажыццяўлення сваёй даўняй мары - стварэння беларускай дзяржаўнасці пад германскім пратэктарам. У склад БЦР уваходзіла 14 чалавек. У іх ліку Р. Астроўскі, (прэзідэнт), М. Шкеленак (1-ы віцэ-прэзідэнт), Ю. Сабалеўскі (2-гі віцэ-прэзідэнт). Былі створаны 13 аддзелаў: фінансавы, культуры, сельскай і лясной гаспадаркі, прафесійных спраў, рэлігіі і судовых спраў, вайсковы і інш.

Падкрэслім, што гэта акцыя ўяўляла сабой вымушаны, хоць і добра прадуманы крок, які быў спланаваны ў нетрах берлінскіх спецслужбаў яшчэ ў канцы 1942 г. Вось што гаварылася ў пісьме баранавіцкага гебітскамісара Вернера на імя прэзідэнта БЦР Р. Астроўскага: "Ваша справа - барацьба з партызанамі. Нямецкае камандаванне не мае магчымасцяў, сваіх сіл. Яно гатова дапамагчы ў барацьбе з партызанамі толькі тэхнікай і каманднымі кадрамі". Далей даваліся парады: "Выкарыстоўвайце шырокія сродкі агітацыі, якія накіроўваюцца супраць партызан, праз друк і мітынгі, збірайце для гэтай мэты яркі матэрыял грабяжу насельніцтва, не важна, што гэта рабілі не партызаны. Ім неабходна прыпісваць усё."

Між тым, гітлераўцы не спяшаліся дзяліць уладу. Фармальна акупанты перадавалі БЦР толькі кіраўніцтва школьнай справай, культурай, сацыяльнай апекай і вайсковымі пытаннямі. Аднак на месцах адпаведныя адзелы і надалей заставаліся пад кантролем германскіх акруговых камісараў. Лідэры БЦР імкнуліся развіць кіпучую дзейнасць. Асабліва актыўную дзейнасць калабарацыяністы разгарнулі па стварэнні Беларускай краевай абароны, бачачы ў ёй будучае нацыянальнае войска. Яны дамагліся ад немцаў дазволу на правядзенне прымусовай мабілізацыі, якая пачалася ў адпаведнасці з загадам Р. Астроўскага ад 6 сакавіка 1944 г., ёй падлягалі ўсе мужчыны 1908-1924 г.н. За няяўку на зборны пункт ў выкліканы тэрмін пагражала смяротная кара. Між тым, мабілізацыя ў БКА была шырока выкарыстана для набору рабочай сілы ў Германію, фізічнай расправы з мірным насельніцтвам. Да канца сакавіка 1944 г. удалося насільна мабілізаваць прыкладна 24-25 тыс.чалавек, якія ўдзельнічалі ў гаспадарчых работах, у ахове збудаванняў і складоў, а таксама ў барацьбе супраць партызан. Асабліва ў гэтым напрамку вызначаўся батальён пад камандаваннем Б. Рагулі на Навагрудчыне.

Пад уплывам агітацыі патрыётаў, а таксама баявых аперацый партызан, што былі накіраваныя на зрыў мабілізацыі, поспехаў Чырвонай Арміі на франтах вайны, адбывалася масавае дэзерцірства з БКА і пераход яе членаў са зброяй да партызан. У час вызвалення Беларусі частка актыўных байцоў БКА вымушана была адступіць на тэрыторыю германскага рэйха.

27 чэрвеня 1944 г., калі Чырвоная Армія ўжо падыходзіла да Мінска, у гарадскім тэатры было праведзена апошняе афіцыйнае мерапрыемства БЦР - сход бургамістраў, начальнікаў паліцыі, членаў БЦР і іншых "дэлегатаў" беларускага народа, якія назвалі сябе Другім усебеларускім кангрэсам. Кангрэс абвясціў сябе "паўнапраўным і найвышэйшым прадстаўніком беларускага народа", выказаў непрызнанне БССР як формы беларускай дзяржаўнасці, аб'явіў неправамоцнымі ўсе польска-савецкія пагадненні, што датычыліся Беларусі, выбраў Р. Астроўскага прэзідэнтам БЦР. У прывітальнай тэлеграма А.Гітлеру ад Другога усебеларускага кангрэса, падпісанай Р.Астроўскім, адзначалася, "тто Беларускі Народ будзе нязломна змагацьца побач з нямецкш жаўнера.м супроць супольнага нашага ворага — бс'ілынавізму.

Мы спадзяёмся і верым у канчатковую перамогу. каторая, пад Вашым кіраўніірпвам. пры будове Новае ^ропы, прынясе тчасьлівую будучыню вольнаму Беларускаліу Народу". Не закончыўшы работы, кангрэсмены збеглі ў Кенінсберг, а затым у Берлін. 3 дазволу гітлераўцаў праводзілі антыса-вецкую работу сярод беларускай эміграцыі, а таксама насільна вывезеных на працу ў Германію беларусаў з мэтай стварэння беларускай арміі.

Маладзёжная палітыка захопнікаў. У доўгатэрміновай палітыцы германскіх улад стаўка рабілася на падрастаючае пакаленне, уцягненне моладзі ў сферу інтарэсаў гітлераўскай Германіі. 3 гэтай нагоды ішла актыўная работа па стварэнні маладзёжных арганізацый, дзейнасць якіх будавалася на ўзор германскай маладзёжнай арганізацыі Гітлер-югенд. Так, 22 чэрвеня 1943 г. афіцыйна быў абвешчаны Саюз беларускай моладзі на чале з М. Ганько і Н. Абрамавай. Каля трох месяцаў працягвалася актыўная арганізатарская работа. Толькі 17 ліпеня былі назначаны кіраўнікі аддзелаў галоўнага штаба і акруговыя кіраўнікі. Згодна са статутам, у члены СБМ маглі ўступаць толькі беларусы 10-20-гадовага ўзросту.

У чэрвені 1943 г. былі адкрыты школы па падрыхтоўцы кіруючых кадраў СБМ у Мінску, Альберціне, Драздах, а з лютага 1944 г. у Фларыянаве. У Мінску, пры галоўным штабе, рыхтаваліся вышэйшыя кіраўнікі СБМ. Ужо 16 чэрвеня быў зроблены першы выпуск арганізатараў саюза. У Драздах пад Мінскам і ў Фларыянаве, недалека ад Ляхавіч, навучанне праходзілі кіраўнікі жаночай моладзі, а ў Альберціне, што пад Слонімам, абучаліся будучыя важакі павятовых і валасных арганізацый. За час дзейнасці школ СБМ было падрыхтавана звыш 1300 кіраўнікоў саюза, што дазволіла стварыць даволі шырокую сетку арганізацый, якія аб'ядноўвалі каля 12,5 тысяч юнакоў і дзяўчат.

3 канца 1943 г. у СБМ пачалася актыўная вярбоўка ў дапаможныя воінскія фарміраванні і атрады СС. У снежні 1943 г. шэф-праведнік СБМ Ганько выдае сакрэтны загад аб мабілізацыі ў роту СС юнакоў 1920 -1927 г.н. Акруговыя кіраўнікі абавязваліся да 10 студзеня 1944 г. закончыць падбор кандыдатаў. Пачынаючы з вясны 1944 г., акупанты і іх памочнікі вымушаны былі разгарнуць адкрытую дабравольна-прымусовую вярбоўку 15-20-гадовых юнакоў у ваенна дапаможныя фарміраванні Трэцяга рэйха. Радыё, газеты, шматлікія каляровыя лістоўкі заклікалі моладзь вербавацца на службу ў германскую армію. Вясной 1944 г. германскія вайсковыя ўлады дазволілі стварыць Саюз рускай моладзі, Саюз барацьбы супраць бальшавізма, Саюз татарскай моладзі. Рабілася ўсё магчымае, каб уцягнуць моладзь у сферу германскіх інтарэсаў.

Нацысцкі акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі быў звязаны і з жахлівымі праявамі вынішчэння, рабавання і эксплуатацыі: лагерамі ваеннапалонных, ваенна-катаржнымі работамі, лагерамі смерці і месцамі прымусовага ўтрымання мірнага насельніцтва, гета, дэпартацыяй беларускага насельніцтва на прымусовыя работы ў рэйх і інш..

Мясцовае насельніцтва павінна было выконваць розныя працоўныя павіннасці. Да канца 1941 г. была праведзена дэталаёвая інвентарызацыя ўсіх прамысловых прадпрыемстваў. У выніку гэтага 1 снежня ў Мінску працавала 73 прадпрыемствы, у снежні 1942 г. — 117, а ў красавіку 1943 г. — 140. Усяго на тэрыторыі Беларусі была адноўлена праца звыш чым на 800 прамысловых прадпрыемствах. Рабочыя і служачыя падвяргаліся жорсткай эксплуатацыі, працоўны дзень складаў у сярэднім 12 гадзін у суткі.

Сельскае насельніцтва выконвала "гадавыя гаспадарчыя заданні" па абавязковых пастаўках зерня, мяса, яек і іншых прадуктаў харчавання, а таксама воўны, ільну, канапель і г.д. 3 мэтай арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці акупацыйная адміністрацыя ў пачатку 1942 г. правяла зямельную рэформу, мэтай якой з'яўлялася надзейнае забеспячэнне харчовых патрэб фронту і рэйху.

Побач з задачамі па ваенным захопе Тэрыторыі СССР дырэктывамі гітлераўскага камандавання вызначаліся канкрэтныя планы па ўключэнні германскага вермахта ў праграму па масавым вынішчэнні асобных груп мясцовага насельніцтва па расавых, нацыянальных, этнічных, палітычных або рэлігійных матывах. У масавых маштабах злачынная палітыка вынішчэння праводзілася на ўсёй акупіраванай савецкай тэрыторыі. Аднак Беларусь панесла найбольш вялікія страты. Па найноўшых падліках размова можа сёння аб лічбе ў 3 млн чалавек.

Акупанты стварылі на тэрыторыі Беларусі сістэму турмаў і канцэнтрацыйных лагераў, дзе без суда і вызначэння тэрміну зняволення знаходзіліся дзесяткі тысяч людзей. Болыы за 260 лагераў смерці, іх філіялаў і аддзяленняў: для ваеннапалонных, для цывільнага насельніцтва, жаночыя лагеры, перасыльныя лагеры СС, штрафныя, гета, дзейнічалі на акупіраванай тэрыторыі. Адзін з першых лагераў смерці быў створаны ў в. Дразды каля Міснка, дзе ў ліпені — верасні 1941 г. ўтрымліваліся ваеннапалонныя і цывільныя асобы ва ўзросце ад 15 да 60 гадоў. Самым буйным не толькі ў Беларусі, але і на ўсёй захопленай савецкай зямлі з'яўляўся Трасцянецкі лагер смерці, дзе было знішчана больш за 206 тыс. чалавек. Адным з буйнейшых гарадскіх лагераў смерці было мінскае гета, створанае па загаду начальніка 812-й палявой камендатуры 19 ліпеня 1941 г. У ім было загублена каля 100 тыс. чалавек. Па няпоўных дадзеных у лагерах смерці на тэрыторыі Беларусі германскія акупанты загубілі больш за 1400 тыс. савецкіх грамадзян.

Знішчэнне беларускіх людзей насіла мэтанакіраваны характар, што выцякала з нацысцкай ідэалогіі і захопніцкай палітыкі германскіх акупантаў. Расправы над людзьмі былі самымі жудаснымі і пераўзыходзілі сярэдневяковае варварства. Гітлераўцы нярэдка заганялі людзей у будынкі, зачынялі дзверы і падпальвалі. Людзі гарэлі, паміраючы пакутлівай смерцю. 3 9200 населеных пунктаў, разбураных і спаленых акупантамі ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, 628 былі знішчаны з усімі жыхарамі, 4667 -- з часткай насельніцтва. У Віцебскай вобласці 243 вёскі спальваліся двойчы; 83 - тройчы, 22 - чатыры і больш разоў.

За гады акупацыі Беларусь страціла палову свайго нацыянальнага багацця. Амаль поўнасцю былі знішчаны энергетычныя магутнасці, 90 % станочнага парку, на 40 % скараціліся пасяўныя плошчы, без даху над галавой засталося амаль 3 мільёны чалавек. Пасля вызвалення ў рэспубліцы налічвалася 60 тыс.дзяцей-сірот. Поўнасцю было знішчана 6177 і час'гкова

2648 школьных памяшканняў, 40 ВНУ,, 24 навуковыя ўстановы, 200 і бібліятэк, 4756 тэатраў і клубаў, 1377 балыпц і амбулаторый, 2188 дзіцячых ўстаноў.

Такім чынам, на акупіраванай тэрыторыі Беларусі германскае палітычнае кіраўніцтва, абапіраючыся на жорсткую сілу, імкнулася стварыць умовы для найбольш эфектыўнага рабавання мясцовых рэсурсаў на карысць Германіі. Паражэнні германскіх войск пад Масквой, Сталінградам, Арлом і Курскам прымусілі нацысцкіх лідэраў да пошуку шляхоў больш актыўнага супрацоўніцтва з мясцовымі жыхарамі. Стаўка рабілася на падрастаючае пакаленне, якое павінна было быць выхавана ў нацысцкім духу. 3 гэтай нагоды адкрываліся школы, засноўваліся маладзёжныя саюзы, якія павінны былі стаць праваднікамі нацысцкай ідэалогіі ў асяроддзі падрастаючага пака-лення Беларусі. Ажыццяўляемая захопнікамі палітыка не находзіла падт-рымкі з боку агульнай большасці насельніцтва акупіраваных тэрыторый. Яна не адпавядала ні нацыянальным, ні дзяржаўным, ні эканамічным ітарэ-сам людзей, будавалася на злачыннай, чалавеканенавісніцкай расавай ідэало-гіі.

Працуем з гістарычнай інфармацыяй

1. Ахарактарызуйце акупацыйную палітыку германскіх улад. Выкарыстайце даныя камісіі па ўстанаўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх пасобнікаў на акупіраванай тэрыторыі Беларусі.

Вобласць

Знішчана грамадзянскага насельніцтва

Забіта, закатавана ваеннапалонных

Вывезена

ў нямецкае

рабства

1

Мінская

317515

101590

29815

--,

Магілёуская

71602

59134

21436

3

Віцебская

151421

92891

68434

4

1 омельская

53630

114476

166745

^

Бабрупская

82194

54013

15275

6

1 Іолацкая

105211

157007

52599

7

Гродненская

111208

41300

53965

8

Палеская

37981

3120

23047

9

Бр'эсцкая

159526

38858

30008

10

Баранавіцкая

181179

88407

33773

11

1 Гінская

95385

24613

30861

12

Маладзечанская

42373

34652

8828

1.409.225

810.09

377.776

2. Дайце маральна-палітычную ацэнку прывнтальнай тэлеграмы А.Гнтлеру ад Другога усебеларускага кангрэса. 3. Пракаменціруйце загад начальніка штаба вярхоўнага камандавання вермахта Кейтэля аб падаўленні '''камуністычнага паўстанчаскага руху" ад 16 верасня 1941 г.

Працуем з гістарычнымі дакументамі

Вытрымкі Зі распараджэння палявой камендатуры аб стварэнні гета ў Мінску ад 19 ліпеня 1941 г.

"I. С нзданнем настояідего распоряження в г. Мннске выделяется спецнальная часть города нсключнтельно для расселення евреев. 2. Все еврейское населенне города Мннска в теченне 5 суток после оглашенмя настояіцего распоряженйя обязано переселнться в еврейскнй район. Еслн кто нз евреев после нстечення этого срока будет обнаружен вне еврейского района, то будет арестован н строго наказан. 5. После окончання переселеніія еврейскнй жнлой район должен быть обнесен каменной стеной й огражден от осталыюй частн города. Стена должна быть воздвнгнута жнтелямн еврейского района". Вытрымкі з паказанняў Г. Хойзера аб расстрэле яўрэяў ва ўрочышчы Благаўшчызна Мінскага раёна ў 1942 г.

"...утром, около 8 часов я поехал к месту экзекуцнн. Чнсло расстрелянных мною евреев я не знаю, я стрелял. Здесь бьтлн еврейкн, детей не было, нх убнлн во время акцші в гетто...

В это время прнбыло два эшелона с Запада. Мы направнлн евреев на станцпю Мннск-Товарная, а оттуда направплн в гетто...

В сентябре й октябре 1942 г. я участвовал в трех акцнях, связанных с прн бытаем с запада эшелонов. Два нз ннх прнбылн в сентябре. Во время одной акцнн я был начальннком на месте экзекуцнй ...Во время третьей акцнм (октябрь 1942 г.) снова прнбыл эшелон с евреями рейха. Я снова стрелял..

Карыстаючыся зместам дадзеных дакументаў растлумачце шырока выкарыстоўваемае ў еўрапейскай гісторыі паняцце "Халакост'1', што ў ііеракладзе з грэчаскага абазначае - спаленне, знішчэнне агнём.

Вытрымкі са звароту Гэнэральнага Камісара гэрыторыі Беларусі Кіраўніка Акруп (Гаўляйтэра)В. Кубэ

"...Балыііавізм пагражаў цэлай Эўропе і быў сабраўшыся да нападу і паходу на Нямеччыну. Таму ён мусіў быць вынішчаны. 20 год таму ён заня-воліў Вас і стэрарызаваў. Ён зрабаваў у Вас усе Вашае мены-іе і дабро і давёў Вас да стану парабкоў і нявольнікаў...

Цаною свае крыві Нямецкая армія разьбіла бальшавіцкага сусьветнага ворага і вызваліла Вас ад гэтага бальшавіцкага тэрору. Тым самым Нямецкі народ узяў сабе права і ўважае за абавязак заснаваць такія парадкі у Вашым краі, каб нік'олі больш не магла ізноў паўстаць падобная небасьпека для народаў Эўропы, якая пагражала б цэламу іхнаму быццю.

Урад Нямецкае Дзяржавы паставіў сабе задачаю у інтарэсах Вашага дабрабыту дбаць пра забясьпячэньне Вам працы, хлеба і пастуітовага да-лейшага разьвіцьця. 3 другога боку, ІІямецкае Кіраўніцтва мусіць патра-баваць ад Вас, каб Вы выконвалі бясьпярэчна і да канца усе распараджэньні, якія маюць на мэце толькі адно: бясыіеку Вашага краю і бясьпечнасьць жыцьця кожнае асобы...

Я спадзяюся, што ўсё жыхарства пойдзе за маймі накіраваньнямі і будзе выконваць іх, каб тым самым загаіць цяжкія раны, якія й Вам нанёс сусьветны бальшавіцкі вораг. Тады у будучыні паўстане ізноў культура і дабрабыт, і толькі тады Вы ўсе здолееце жыць у супакоі. Нямецкая Дзяржава дае Вам магчымасьць да гэтага'"'.

Вызначце, у чым заключаецца дэмагагічны характар звароту В.Кубэ. Выгрымкі здзснніка нямецкага салдата Э. Гольца

"...28 нюня. На рассвете мы проехалн Барановнчн. Город разгромлен. Но еше не все сделано. По дороге от Мнра до Столбцов мы разговарнвалн с населеннем языком пулеметов. Крмкм, стоны, кровь, слезы н много 'групов.

Ннкакого сострадаіпія мы не оі-цуііідлн. В каждом местечке, в каждой деревне прн ввде людей у меня чешутся рукн. Хочется пострелять нз пнстолета по толпе...

5 нюля. В 10 час. мы былн в мест. Клецк. Сразу же отправйлнсь на понскй добычн. Взламывалн дверн топораіМй, ломамн. Всех, кого находнлн в запертых мзнутрн домах, прнканчнвалн. Кто действовал пнстолеюм, кто вйнтовкой, а кое-кто штыком н прнкладом. Я предпочнтаю пользоваться пнстолетом».

Вытрымкі з дзённіка нямецкага обер-ефрейтара Н. Гердера

...25 августа. Мы бросаем ручные гранаты в жнлые дома. Дома очень быстро горят. Огонь перебрасывается на другие избы. Красивое зрелище! Люди плачут, а мы смеемся над слезами. Мы сожгли уже таким образом деревень десять.

29 августа. В одной деревне мы схватили первых попавшихся 12 жителей и отвели на кладбище. Заставили их копать себе просторную и глубокую могилу. Славянам нет и не может быть никакой пощады. Проклятая гуманность нам чужда".

Абмяркуйце, азнаёміўшыся з дзённікавымі запісамі нямецкіх салдат, ці магчыма выкананне гісторыяй функцыі прыміраючай памяці? Свой адказ абгрунтуйце.

Тэма 7. Партызанская i падпольная барацьба супраць германскіх агрэсараў на захопленай тэрыторыі Беларусі!

Вучэбныя заданні

Вызначыць прычыны ўсенароднага характару Руху Супраціўлення і тэрыторы i Беларусi.

Ахарактарызаваць узаемаадносіны савецкіх партызан i мясцовага беларускага насельніцтва.

Раслумачыць матывы дзейнасці прыхільнікаў польскага нацыяналістычнага падполля.

Станаўленне народнага супраціўлення. Гісторыя не ведае больш шырокага супраціўлення народа агрэсарам, чым барацьба супраць германскіх рабаўнікоў, якая разгарнулася на акупіраванай тэрыторыі Беларусі. Насельніцтва акупіраванай тэрыторыі СССР, у тым ліку i Беларусі, у сваей большасці з недаверам i падазронасцю сустракала агрэсараў. Нават нягледзячы на жорсткасць акупацыйнага рэжыму i рэпрэсіі, патрыятычны рух беларускага народа супраць германскіх захопнікаў узрастаў i пашыраўся, прымаў эфектыўныя арганізаваныя формы i разнастайныя метады барацьбы.

3 першых дзён агрэсіі частка насельніцтва пад кіраўніцтвам астаўленых партыйных, савецкіх i камсамольскіх фукцыянераў, а таксама вайскоуцаў, што трапілі ў акружэнне, стваралі партызанскія групы i атрады. У многix населеных пунктах яны ўзніклі стыхійна i пад кіраўніцтвам актывістаў падпольных арганізацый i груп.

Частка насельніцтва не выконвала загады акупацыйных улад, усяляк ігнаравала ix распараджэнні i ўказанні, аказвала маральную i матэрыяльную падтрымку партызанам, падпольшчыкам, а таксама трапіўшым у акружэнне воінам Чырвонай Арміі. Такая форма барацьбы атрымала назву пасіўнага супраціўлення народа.

Зразумела, адступленне Чырвонай Арміі з тэрыторыі Беларусі, адсутнасць сувязі з цэнтральнымі кіруючымі органамі, складаныя зімовыя умовы, недахоп зброі i боепрыпасаў, медыкаментаў, адмоўна адбіліся на баяздольнасці беларускіх партызан i падпольшчыкаў. Частка створаных летам-восенню 1941 г. атрадаў i груп былі разгромлены, некаторыя самараспусціліся, другія, выканаўшы заданне, выйшлі ў савецкі тыл, іншыя перайшлі на паўлягальнае становішча. Аднак, каля 200 атрадаў i груп нават у такіх неспрыяльных умовах працягвалі барацьбу з ворагам.

За верасень-снежанъ 1941 г., паводле няпоўных звестак. партызаны падарвалі 80 эшалонаў, знішчылі каля 10 тыс. салдат i афіцэраў праціўніка. разграмілі 9 вайсковых штабоў, вывялі са строю 33 самалёты. 78 танкаў і 131 бронемашын, 973 аўтамабілі, 137 матацыклаў, 155 чыгуначных і шашэйных мастоў, спалілі 63 склады з боепрыпасамі і гаручым.

Разгром немцаў пад Масквой узняў маральны настрой патрыётаў, станоўча адбіўся на актывізацыі і пашырэнні патрыятычнага руху ў Беларусі. У выніку контрнаступлення савецкіх войск утварыўся 40-кіламетровы разрыў нямецкага фронту на стыку груп армій "Поўнач" і "Цэнтр" - паміж Веліжам і Усвятамі, які існаваў з лютага па верасень 1942 г. Выкарыстаўшы зручны момант, праз "Віцебскія вароты" у тыл былі перапраўлены 20 партызанскіх атрадаў, 102 арганізатарскія і 62 дыверсійныя групы, якія налічвалі больш за 3 тыс. чалавек, звыш 5 тыс. адзінак зброі, вялікую колькасць боепрыпасаў медыкаментаў, абмундзіравання. Гэта дазволіла наладзіць сувязь ЦК КП(б)Б з дзеючымі атрадамі, палепшыць іх узбраенне і арганізацыйную структуру, папоўніць фарміраванні кваліфікаванымі кадрамі, інструктарамі падрыўной справы.

Асабліва хутка павялічваліся рады партызан вясной-летам 1942 г. Да жніўня 1942 г. колькасць народных мсціўцаў павялічылася больш чым на 23 тыс. чалавек, а да пачатку 1943 г. перавысіла 56 тыс. Узброеную барацьбу супраць захопнікаў вялі 56 брыгад, якія аб'ядноўвалі 220 атрадаў. Акрамя таго, 292 атрады дзейнічалі самастойна. Партызанскія рэзервы складалі на гэты час звыш 150 тыс. чалавек.

Паводле Пастановы Дзяржаўнага камітэта абароны СССР ад 9 верасня 1942 г. быў створаны Беларускі штаб партызанскага руху (БШПР) - рэспубліканскі орган ваеннага кіраўніцтва партызанскім рухам на Беларусі, які дзейнічаў да лістапада 1944 г. Начальнікамі штаба з'яўляліся П.З.Калінін, А.А.Прохараў. БШПР працаваў пад непасрэдным кіраўніцтвам Цэнтральнага штаба партызанскага руху на чале з Першым сакратаром ЦК КП(б)Б П.К.Панамарэнка. 3 ростам партызанскіх сіл памнажалася і іх баявая актыўнасць. Партызаны ўсё часцей праводзілі буйныя наступальныя аперацыі, узмацнялі ўдары па камунікацыях, гарнізонах, апорных пунктах і іншых аб'ектах захопнікаў. Ад ворага вызваляліся цэлыя раены, дзе ўлада

пераходзіла да партызан і адноўленых органаў савецкай улады. Так, у 1942 г. былі разгромлены 123 нямецка-паліцэйскія гарнізоны, вызвалены 14 раённых цэнтраў, а ў 28 сумесна з падпольшчыкамі ажыццёўлены буйныя дыверсіі. Брыгада пад камандаваннем П. П. Капусты ачысціла ад акупантаў многія населеныя пункты Грэскага, Копыльскага і Уздзенскага раёнаў, агульнай плошчай 1100 кв.км. Брыгады "За Радзіму" і 1-я Мінская выгналі захопнікаў з часткі тэрыторыі Чэрвенскага, Рудзенскага і Пухавіцкага раёнаў, узялі пад свой кантроль да 350 кв. км, агульнай плошчы, пад непасрэдным уплывам партызан знаходзілася больш 6200 кв. км Значна пашырылася Любанска-Акцябрская зона, дзе было вызвалена ад праціўніка 418 населеных пунктаў. У шэрагу раёнаў Магілёўскай вобласці звыш 70 нямецкіх гарнізонаў і паліцэйскіх участкаў, у тым ліку ў Клічаве, былі разгромлены партызанамі пад камандаваннем I. 3. Ізоха, А. С. Юркаўца, В. I. Лівенцава, В. П. Свістунова, В. М. Сырцова. Была створана Клічаўская партызанская зона, плошчай 1900 кв. км.

Партызанская барацьба вялася ў цесным узаемадзеянні з патрыятычным падполлем. У гарадах і вёсках, што знаходзіліся пад акупацыяй, ствараліся партыйныя, камсамольска-маладзёжныя і антыфашысцкія органы і арганізацыі. На пачатак 1943 г. ужо існавала густая сетка падполля. Ужо ў канцы 1942 г. працавалі Віцебскі, Гомельскі, Магілёўскі, Пінскі абласныя, Бабруйскі, Барысаўскі, Лобінскі, Мінскі, Слуцкі міжраённыя, Барысаўскі, Віцебскі, Гомельскі, Мінскі гарадскія і 63 раённыя падпольныя камітэты, у нелегальных умовах змагалася каля 6 тыс. юнакоў і дзяўчат.

У Заходніх абласцях Беларусі актыўна дзейнічалі антыфашысцкія арганізацыі, што ствараліся па ініцыятыве камуністаў, былых членаў КПЗБ, камсамольцаў, іншых патрыётаў. У маі 1942 г. на базе антыфашысцкіх груп Васілішкаўскага, Шчучынскага, Радунскага, Скідзельскага раёнаў быў створаны Акруговы беларускі антыфашысцкі камітэт Баранавіцкай вобласці. Арганізатарамі камітэта з'яўляліся Г. М. Картухін, А. I. Іваноў, А. Ф.Манковіч і Б. I. Гардзейчык. Камітэт правёў значную работу па стварэнні новых і актывізацыі дзейнасці існуючых груп і арганізацый. Восенню 1942 г. пад кіраўніцтвам акруговага камітэта барацьбу з акупантамі вялі больш за 260 падпольшчыкаў.

Шырокі размах набыў падпольны рух у Асіповічах, Барысаве, Брэсце, Бабруйску, Віцебску, Гомелі, Оршы, Жлобіне, Петрыкаве, Полацку, Брагіне, Добрушы, Калінкавічах, Мазыры, Мінску, Магілёве і іншых населеных пунктах. Асабліва актыўна дзейнічалі падпольшчыкі на чыгуначным транспарце. На тэрыторыі Беларусі фактычна не было ніводнай колькі-небудзь значнай станцыі, дзе б не дзейнічалі патрыёты. Шырокую вядомасць набылі баявыя подзвігі обальскіх падпольшчыкаў. Камсамольская арганізацыя "Юныя мсціўцы" на чыгуначнай станцыі Обаль Віцебскай вобласці была створана вясной 1942 г. Узначальвала гэту арганізацыю былая работніца Віцебскай фабрыкі "Сцяг індустрыялізацыі" камсамолка Ефрасіння Зянькова. У складзе яе было каля 40 чалавек. Маладыя пад-польшчыкі правялі 21 дыверсію: вывялі са строю льнозавод, пілараму, электрастанцыю, некалькі мастоў, здабывалі і перадавалі партызанам зброю, медыкаменты, важныя разведданыя, распаўсюджвалі лістоўкі, зводкі Саўін-фармбюро і г. д. Варожыя разведслужбы вышукалі патрыётаў. Былі арышта-ваны і закатаваны да смерці Н. А. Азоліна, М. П. Аляксеева, Н. М. Давыдава, Я. Я. Езавітава, маці Ефрасінні Зяньковай - Марфа Аляксандраўна, Ф. Ф. Слышанкова і іншыя. Пасля вайны Ефрасінні Зяньковай і Зінаідзе Партновай (пасмяротна) прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Па заданні падпольнага штаба камсамольскай арганізацыі "Асінторфа" Дубровенскага раёна Мікалай Малахавіч, Васіль Агурцоў, Георгій Траццякоў знішчылі на торфараспрацоўках кран, чатыры электраматоры і іншае абсталяванне.

Актыўную барацьбу вялі падпольшчыкі Мінска, падтрымліваючы сувязь з 30 партызанскімі атрадамі Мінскай, Магілёўскай і Баранавіцкай

абласцей, яны пераправілі ў партызаны не меней 2200 ваеннапалонных і каля 6,5 тыс. цывільнага насельніцтва. У жорсткай сутычцы з ворагам беларускія патрыёты неслі вялікія страты. У сакавіку - маі 1942 г. былі арыштаваны 404 мінскія падпольшчыкі, з якіх 279 былі растраляны і павешаны. Новы ўдар па мінскім падполлі быў нанесены ў верасні-кастрычніку 1942 г. у засценкі гестапа былі кінуты сотні падполыіічыкаў.

У жніўні 1942 г. агенты СД трапілі на след патрыётаў Брэста. Было арыштавана каля 100 чалавек. У снежні 1942 г. такі ж лёс напаткаў многіх патрыетаў Магілёва, Віцебска. Болыдасць арыштаваных загінулі ў канцлагерах, на шыбеніцах і ў душагубках, або расстраляны.

Аднак масавы тэрор і рэпрэсіі не зламалі волю беларускага народа да змагання з германскімі акупантамі. На месца загінуўшых прыходзілі новыя тысячы патрыётаў. Рады партызан і падполыдчыкаў пастаянна пашыраліся, іх барацьба станавілася ўсё больш актыўнай і наносіла захопнікам адчувальныя страты.

1943 г. з'явіўся годам карэннага пералому ў Другой сусветнай вайне. Разгром нямецкіх армій пад Сталінградам, Арлом і Курскам паклаў пачатак пераходу стратэгічнай ініцыятывы да Чырвонай Арміі. Наступальныя аперацыі савецкіх войск уздымалі маральны дух насельніцтва захопленых краін Еўропы і акупіраваных тэрыторый Савецкага Саюза. У год карэннага пералому ў Другой сусветнай вайне рады партызан Беларусі папоўніліся болыы чым на 170 тыс. чалавек і налічвалі ў канцы 1943 г. каля 212 тыс. байцоў. Неабходна мець наўвазе, што ў баях з ворагам на працягу 1941 -1943 гг. загінула звыш 33 тыс. партызан.

Значна ўзмацніліся сілы народных мсціўцаў у заходніх абласцях рэспублікі. Важную ролю адыграла перадыслакацыя ў 1943 г. ў гэты рэгіён 9 партызанскіх брыгад, 10 атрадаў і 15 арганізатарскіх груп з усходніх абласцей Беларусі. Асабовы склад партызанскіх сіл павялічыўся ў 3 разы: з 11,1 тыс. да 36,8 тыс.чалавек.

Рост радоў партызан адбываўся ў асноўным за кошт мясцовай моладзі, якія не мелі неабходнай ваеннай падрыхтоўкі, у сувязі з чым востра паўстала пытанне іх ваеннага абучэння. ЦК КП(б)Б і Б1.І..ІП.Р ажыццяўлялі вялікую работу па забеспячэнні партызан неабходнымі кадрамі. У савецкім тыле былі адкрыты школы і пункты па падрыхтоўцы камандных кадраў, арганізатараў партыйнага і камсамольскага падполля, інструктароў, падрыўнікоў, радыстаў, разведчы-каў і іншых спецыялістаў. За час вайны ў гэтых вучэбных цэнтрах было пад-рыхтавана 529 арганізатараў партыйнага і камсамольскага падполля, 265 ка-мандзіраў, камісараў і начальнікаў штабоў, 1146 інструктараў мінна-пад-рыўной справы, 457 радыстаў, 252 разведчыкі, 52 паліграфісты-наборшчыкі, 23 хімінструктары, 12 рэдактараў газет, 11 вадалазаў і каля 15 тыс. падрыўнікоў.

Зразумела, што гэтых спецыялістаў было недастаткова, і асноўная работа ажыццяўлялася непасрэдна ў атрадах і брыгадах. У многіх фарміраваннях былі створаны вучэбныя гурткі, дзе моладзь авалодвала баявым майстэрствам, у некаторых існавалі вучэбныя роты, узводы, аддзяленні. Добра была пастаўлена ваенная падрыхтоўка ў Баранавіцкай, Віцебскай, Гомельскай, Палескай, Магілёўскай, Мінскай і іншых абласцях. Так, за вясну 1943 г. 138 маладых партызан брыгады імя С. М.

Кароткіна Віцебскай вобласці сталі мінамётчыкамі, 312 - кулямётчыкамі, 37 - гранатамётчыкамі, 50 - санінструктарамі, 15 - падрыўнікамі. За лістапад-снежань 1943 г. у Віцебскай вобласці было падрыхтавана 2635 кулямёт-чыкаў, 2721 падрыўнік, 2041 аўтаматчык, 778 знішчальнікаў танкаў, 632 міна-мётчыкі, 283 снайперы, 312 санінструктараў. Прыкладна так разгортвалася справа падрыхтоўкі кадраў у многіх партызанскіх фарміраваннях Беларусі.

Дзеля ажыццяўлення дыверсій на варожых камунікацыях і аб'ектах, здзяйснення тэрарыстычных актаў, ствараліся групы падрыўнікоў і "паляўнічых". Напрыклад, у Гомельскай вобласці дзейнічала 209 камсамольска-маладзёжных дыверсійных груп, якія аб'ядноўвалі звыш 1300 юнакоў і дзяўчат, у Мінскай вобласці ў 569 групах змагалася 4100 чалавек, 2950 падрыўнікоў налічвалася ў Магілёўскай вобласці, 1180 - у Баранавіцкай, 1080 - у Беластоцкай, 570 - у Брэсцкай.

Баявая падрыхтоўка партызан садзейнічала эфектыўнай барацьбе. Аса-бліва актыўныя баі і дыверсіі партызан разгарнуліся напярэдадні і ў час Курскай бітвы. 24 чэрвеня 1943 г. было прынята рашэнне БШРП аб пачатку "рэйкавай вайны", за перыяд якой было пашкоджана 211 тыс. км чыгуначных рэек, узарваны 2171 цягнік, 6 бронецягнікоў, 32 вадакачкі, 295 чыгуначных мастоў.

Сапраўднымі майстрамі падрыўной справы былі Аляксандр Ісачанка, Павел Кажушка, Мікалай Анохін, Васіль Сімоцін, Канстанцін Пармон, Васіль Шутаў, Фёдар Бачыла, Барыс Дзмітрыеў, Філіп Кавалёў, Фёдар Кухараў, Аляксей Лукашэвіч, Фёдар Малышаў, Міхаіл Мармулёў, Пётр Машэраў, Ганна Маслоўская, Уладзімір Парахневіч, Рыгор Такуеў, Мамед-Алі Тапівалдыеў, Тамара Пачакаева, Любоў Крывельская, Вера Адзінец, Паліна Осіна, Ніна Губінская, Аляксандра Гарбунова, Станіслава Войніч і многія іншыя.

Эфектыўныя баі ішлі па разгрому варожых гарнізонаў. За вясну-лета 1943 г. было разгромлена больш за 220 варожых гарнізонаў і апорных пунктаў, а за другі перыяд Вялікай Айчыннай вайны партызаны нанеслі звыш 600 адчувальных удараў па апорных пунктах ворага. У канцы 1943 г. пад кантролем партызан знаходзіліся 108 тыс. кв.км тэрыторыі Беларусі, у тым ліку 37,8 тыс.кв.км былі поўнасцю ачышчаны ад праціўніка. Існавалі 20 буйных партызанскіх зон, якія з'яўляліся сапраўднымі фарпостамі савецкай улады. Тут знаходзіліся абласныя, міжраённыя, раённыя камітэты партыі і камсамола, дзейнічалі партыйныя арганізацыі, якія кіравалі наладжваннем гаспадаркі. У некаторых вёсках, кантралюемых партызанамі, функцыі органаў Савецкай улады выконвалі прызначаныя камандаваннем упаўнаважаныя і камянданты. На іх ускладаліся задачы падтрымання неабходнага парадку, забеспячэння добразычлівых адносін паміж партызанамі і мясцовым насельніцтвам.

Аднак здараліся выпадкі нядобрасумленных адносін партызан да мясцовага насельніцтва. Так, у паведамленні Магілёўскага падпольнага абкома за май 1944 г. адзначалася, што сярод каманднага і радавога саставу мелі месца амаральныя паводзіны, марадзёрства, дэзерцірства, парушэнні партызанскіх абавязкаў. Як сведчаць архіўныя дакументы, партыйныя камітэты, камандаванне партызанскімі фарміраваннямі вяло жорсткую барацьбу з такімі праяўленнямі. Дастаткова сказаць, што за годы вайны, згодна з рашэннямі партызанскіх судоў, за цяжкія ўчынкі было расстраляна 2345 чалавек, у тым ліку: 7 камандзіраў атрадаў, 2 камісары, 12 начальнікаў штабоў, 7 камандзіраў рот, 49 камандзіраў узводаў.

Варта заўважыць, што тайная палявая паліцыя (ГФП) сумесна з органамі германскай разведкі і контрразведкі - абверам і службай бяспекі (СД) засылала значную колькасць сваіх агентаў у партызанскія атрады і падпольныя арганізацыі. Яны ажыццяўлялі дыверсіі і правакацыі, дыскрэдытуючы патрыятычны рух. Згодна з агентурнымі данымі, 30 лістапада 1943 г. у Мінск было накіравана 300 добра падрыхтаваных у Германіі дыверсантаў. 3 іх 150 чалавек павінна было быць заслана ў атрады Мінскай вобласці, астатнія - у іншыя раёны рэспублікі. 3 мэтай дыскрэдытацыі дзейнасці партызан, на тэрыторыі Генеральнай акругі Беларусь ствараліся добра ўзброеныя і спецыяльна абучаныя невялікія знішчальныя атрады, т. зв. "Яг-каманды". Маскіруючыся пад партызан, яны грабілі, палілі, гвалтавалі, забівалі мясцовых жыхароў, нападалі на невялікія групы партызан. Нагадаем, гэта праблема мала распрацавана ў айчыннай гістарычнай навуцы, таму параджае шмат домыслаў наконт дзейнасці беларускіх партызан.

У абсалютнай болыласці ўзаемаадносіны партызан і мясцовага насель-ніцтва былі надзвычай высакароднымі. Шмат людзей жылі ў парты-занскіх зонах пад аховай партызан: ва Ушацка-Лепельскай зоне – звыш 73 тыс., Клічаўскай - больш 70, у Івянецка-Налібоцкай - каля 60 тыс. Народныя мсціўцы дапамагалі сялянам сеяць і збіраць ураджай, партызанскія медыцынскія работнікі лячылі хворых, змагаліся з эпідэміямі. У партызанскіх зонах адкрываліся і працавалі дзесяткі школ. Толькі ў Акцябрскім раёне было адкрыта 20 школ. На тэрыторыі зоны дзейнічала вялікая колькасць гаспадарчых прадпрыемстваў, якія працавалі на патрэбы партызан і мясцовага насельніцтва. Напрыклад, у Расонскай зоне да вясны 1943 г. былі адрамантаваны і працавалі 7 вадзяных і паравых млынаў, 12 гарбарных заводаў, 13 шавецкіх майстэрняў. Дзеля патрэб партызан было пашыта 2970 пар абутку, вялікая колькасць маскіровачных халатаў, зроблена 70 сёдлаў, 1189 пар лыж, 248 саней, 215 вазоў.

Партызанскія зоны з'яўляліся арганізацыйна-прапагандысцкімі цэнтрамі. Тут выпускалася 170 падпольных газет, працавала 168 радыёстанцый, праводзіліся гутаркі і лекцыі, дэманстраваліся кінафільмы, урачыста адзначаліся святы.

У зонах былі пабудаваны 41 аэрадром і 83 пляцоўкі для дэсантавання і дастаўкі зброі, боепрыпасаў, медыкаментаў, адпраўкі раненых і хворых у савецкі тыл. За гады вайны партызанам Беларусі было перапраўлена 41 776 він-товак і карабінаў, 18 684 аўтаматаў, 1 383 мінамёты. I 383 процітанкавыя ружжы, 552 953 кг толу, 188 378 гранат, 101 570 боепрыпасаў і сродкаў сувязі.

Польскае нацыяналістычнае падполле. У час вайны ў некаторых раёнах Беларусі пачало дзейнасць польскае нацыяналістычнае падполле, асабліва актывізавалася барацьба пасля арганізацыі Арміі Краёвай. Яны кіраваліся ўказаннямі польскага эміграцыйнага ўрада генерала Сікорскага ў Лондане і ставілі мэтай адраджэнне Польшчы ў межах да верасня 1939 г. Дзейнасць польскага падполля і АК насіла неадназначны характар. Палякі вялі барацьбу з германскімі агрэсарамі, іншы раз узаемадзейнічалі з беларускімі партызанамі па разгрому апорных пунктаў ворага. У адкрытым лісце да камандвання польскіх легіянераў, якія дзейнічалі на тэрыторыі

Вілейскай вобласці, камандзір партызанскай брыгады імя М.Ф.Гастэлы В.А.Манохін адзначаў: "На временно оккупированной немцами территории Советского Союза советские партизаны ведут борьбу против гитлеровских захватчиков, помогая своими действиями Красной Армии.

Славные польские патриоты на территории Польши ведут против немецких захватчиков активную беспощадную войну. Как и советские патриоты, они мстят нашему общему врагу.

Доблестный польский национальный корпус им. Тадеуша Костюшко бок о бок с частямн Красной Армии сражается за дело окончательного разгрома гитлеровской Германии, сражается за родную Польшу. Изны-вающую под гнетом фашистских захватчиков. Они дерутся за Польшу, которую и мы, советские люди, хотят видеть после разгрома гитлеровцев дружественной нам, свободной, сильной, независимой.

Местные польские патриоты понимают, что необходимы общие усилия в борьбе лротив гитлеровских полчищ, что Польша обретет свою самостоятельность только в резулыпате разгрома фаіныстскоіі ГермсппнГ.

Аднак разрыў савецкім урадам адносін з польскім кіраўніцтвам у Лондане (красавік 1943 г.) прывёў да пагаршэння зносін паміж АК і партызанскім рухам у Беларусі. 22 чэрвеня 1943 г. ЦК КП(б)Б разаслаў падпольным партыйным цэнтрам закрытае пісьмо "Аб ваенна-палітычных задачах работы ў заходніх абласцях БССР", у якім былі сфармуляваны прынцыповыя ўстаноўкі ў адносінах да польскіх нацыяналістычных атрадаў і груп. Прапанавалася ўсімі сродкамі весці барацьбу з імі і ў той жа час стварыць савецкія партызанскія атрады і групы з удзелам палякаў. "Подлольные партнйные центры, лартшанскне отряды, органнзуя н возглавляя борьбу народа, должны развпвать ее на той основе. что западные областн Советской Белорусспн являются неотьемлемой частью Бе-лорусского Советского Соцналнстнческого Государства, неогьемлемой террнторней Союза Советскнх Соцналмстнческнх Республнк.

На этот основной, коренной элемент нашей полнтнкн, нмеюіднй государственный характер, ЦК обраідает особое вннманне в связн с тем что польское правнтельство н наішоналнстнческне польскне реакшюнные кругн, став на позлцню враждебных отг-юшеннй к Советскому Союзу н не прнзнавая нсторнческнх прав белорусского н украннского народов быть обьеднненнымн в свонх нацмональных государствах, выступнлн с захватішческнм, нмперналнстнческнм планом раздела нсконных белорусскнх н украпнскнх земель. Польское правнтельство рассматрнваеіп западные областн Советской Бвлоруссіш ІІ Советской Украыны как часть террыторші Полыіш, ыгнорырует всем ызвесппіый факт про'нсшедшего воссоедыненіія белорусов п \краішцев в свонх нацыональных государствах п выступает за продолженые поліітыкы раздробленш белорусского н укрсптского народов"'.

Нягледзячы на тое, што польскае кіраўніцтва ў Лондане не спяшалася ствараць шырокую сетку партызанскіх атрадаў для барацьбы з германскімі захопнікамі, першыя фарміраванні з ліку палякаў пачалі ўзнікаць ужо ў 1942 г. У 1944 г. на тэрыторыі Беларусі дзейнічала да 20 тыс. акаўцаў. У час набліжэння лініі фронту да старой польска-савецкай мяжы (што існавала да 1939 г.) атрады Арміі Краёвай павінны былі прыступіць да рэалізацыі т. зв. плана "Бура", зацверджанага загадам камандуючага АК ад 20 лістапада 1943 г. Гэтым планам прадугледжвалася ўзняць паўстанне і захапіць тэрыторыю Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі польскім падполлем і атрадамі Арміі Краёвай у момант адступлення нямецкіх войск.

У той жа час гітлераўцы шукалі любыя магчымасці для актывізацыі мясцовых сіл супраць партызанскага руху. Для гэтай мэты яны выкарысталі зносіны паміж савецкімі партызанскімі атрадамі і Арміяй Краёвай, што знаходзіліся ў стане абвастрэння. Некаторыя злучэнні АК заключалі дагаворы з нямецкім камандаваннем аб супрацоўніцтве ў барацьбе з савецкімі партызанамі. Узамен гітлераўцы абавязаліся пастаўляць ім зброю, амуніцыю, боепрыпасы. Такі дагавор быў заключаны камандаваннем батальена "Стоўбцы", а крыху пазней з камандуючым Наднеманскім злучэннем АК. Адпаведныя дамоўленасці мелі таксама атрады АК, што былі падпарадкаваны каменданту Віленскай акругі АК.

Армія Краёва была афіцыйна распушчана 19 студзеня 1945 г., аднак яе мясцовыя структуры прадаўжалі барацьбу з чырвонаармейцамі і мясцовымі беларускімі жыхарамі амаль да сярэдзіны 50-х гадоў. Так, польскі гісторык Г. Вяліхноўскі піша: " 20 снежня і 2 лютага 1946 г. атрады НЗВ "Бурага" спалілі дзве беларускія вёскі. Пасля падпалу будынкаў акаўскія бандыты расстралялі ўцякаўшых жыхароў. Такім чынам, яны забілі і спалілі жывымі 46 чалавек, сярод якіх было прыкладна 15 падлеткаў ва ўзросце да 10 гадоў. Некалькі дзесяткаў чалавек былі паранены, атрымалі моцныя апёкі. 104 сям'і спаленых вёсак, якія налічвалі 459 чалавек, засталіся без сродкаў існавання".

Тэрарыстычная дзейнасць акаўцаў выклікала занепакоенасць мясцовых органаў улады і дзяржаўнай бяспекі, што вымусіла прымяняць адэкватныя меры, якія былі накіраваны на нейтралізацыю бандыцкіх акцый. Згодна з апублікаванымі данымі, з першага чэрвеня па 1 сакавіка 1947 г. было разгромлена 767 бандыцкіх фарміраванняў АК і арыштавана 13 329 чалавек. Дзейнасць польскіх акаўскіх банд была прыпынена да сярэдзіны 50-х гадоў, калі ўсталяваліся добрасуседскія зносіны з Польскай Народнай Рэспублікай.

Уклад у перамогу над ворагам. На акупіраванай тэрыторыі гераічна змагаліся 374 тыс. партызан, якія амаль на 80% Гяўляліся мясцовымі жыхарамі. На баявым уліку партызан знаходзіліся каля 400 тыс. чалавек рэзерву. Мужную барацьбу вялі 80 тыс. падпольшчыкаў. Большую частку беларускіх патрыётаў складалі юнакі і дзяўчаты. Моладзь да 26-гадовага ўзросту складала звыш 54% беларускіх партызан. Прадстаўнікі ўсіх сацыяльных слаёў удзельнічалі ў барацьбе з акупантамі. На абарону Радзімы актыўна выступалі настаўнікі і навучэнцы. У партызанскім руху ўдзельнічала 71 75 настаўнікаў і 34342 навучэнцы, з якіх каля 5000 з'яўляліся піянерамі.

За тры гады гераічнай барацьбы ў тыле ворага патрыёты Беларусі знішчылі і паранілі каля 500 тыс. гітлераўцаў і іх прыслужнікаў, разграмілі 948 штабоў і гарнізонаў, знішчылі 18700 аўтамабіляў, спалілі і разбурылі 819 чыгуначных і 4710 шашэйных мастоў, пашкодзілі 300 тыс. чыгуначных рэек, 7,3 тыс. кіламетраў сувязі. Яны збілі ў паветры і вывялі са строю на аэрадромах 305 самалетаў, 1355 танкаў і бронемашын, 438 гармат; знішчылі 939 складоў. Партызаны захапілі багатыя трафеі: 363 гарматы і мінамёты, 1874 кулямёты, каля 21 тыс. вінтовак і аўтаматаў.

За гераізм і мужнасць 140 тыс. беларускіх партызан і падпольшчыкаў узнагароджаны ордэнамІ і медалямі, 88 чалавекам прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

У барацьбе з ворагам загінула 44791 партызан, велізарныя страты па-несла падполле. Напрыклад, з 1500 падполынчыкаў Віцебска загінуў кожны трэці. Прыкладна такая ж сітуацыя была і ў іншых падпольных арганізацыях.

Патрыятычным рухам у Беларусі кіравалі падпольныя партыйныя органы і арганізацыі. Усяго ў 1941 - 1944 гг. дзейнічала 10 абкомаў, 17 міжрайкамаў і міжрайпартцэнтраў, 8 гаркамаў, 2 гаркамы-райкамы, 166 райкамаў КП(б)Б і 184 тэрытарыяльныя партыйныя арганізаныі. Актыўна дзейнічала камсамольска-маладзёжнае падполле. У гады вайны дзейнічалі 10 абласных, 6 міжраённых, 189 раённых, 13 гарадскіх падпольных камітэтаў ЛКСМБ і амаль 3 тыс. падпольных арганізацый. У заходніх абласцях актыўна працавалі 2 абласныя, 3 міжраённыя, 4 гарадскія, 27 раённых і 355 маладзёжных антыфашысцкіх арганізацый.

Працуем :з гістарычнай інфармацыяй

1. У чым заключаліся гістарычныя прычыны, якія паслужылі матывам дзейнасці Арміі Краёвай. Выкарыстайце змест закрытага ліста ЦК КП(б) Беларусі аб ваенна-палітычных задачах работы ў заходніх абласцях БССР ад 22 чэрвеня 1943г. 2. Дакажыце, што барацьба партызан і гіадпольшчыкаў на тзрыторыі Заходыяй Беларусі з'яўлялася гістарычна справядлівай.

Перамога ў Курскай бітве стала адным з важнейшых этапаў дасягнення перамогі Савецкага Саюза над фашысцкай Германіяй. Нямецкая армія і яе сахэліты былі вымушаны перайсці да абароны на ўсіх тэатрах Другой сусветнай вайны. Перамогі былі дасяпіута дзякуючы высокаму маральнаму духу савецкіх воінаў і масаваму гераізму, узросшаму майстэрству савецкага камандавання.

Перабудова эканомікі СССР на патрэбы вайны, мабілізацыя ўсіх працоўных рэсурсаў дазволілі забяспечыць Чырвоную Армію неабходнымі для паспяховага заканчэння вайны рэсурсамі.

Сведчаннем узмацнення антыгітлераўскай кааліцыі стала Тэгеранская канферэнцыя. Прадстаўнікамі СССР, ЗША, Вялікабрытаніі была прынята "Дэкларацыя аб сумесных дзеяннях у вайне супраць фашысцкай Германіі і аб пасляваенным супрацоўніцтве". На завяршаючым этапе вайны амерыканскія і англійскія ўзброеныя сілы правялі рад буйных аперацый у Заходняй Еўропе. 6 чэрвеня 1944 г. бьтў адкрыты другі фронт. Вынікі гэтых аперацый найболып поўна сведчаць аб сапраўдным. укладзе ЗША і Англіі ў справу разгрому фашысцкай Германіі.

Прадстаўнікі Беларусі, якія змагаліся супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у партызанскіх атрадах і ў падполлі, на франтах Вялікай Айчыннай вайны, удзельнічаючы ў Еўрапейскім руху супраціўлення, ўнеслі значны ўклад у агульную барацьбу народаў з нацызмам, чым наблізілі дзень Вялікай Перамогі, усталяванне міру на зямлі.

Перамога над фашысцкай Германіяй і мілітарысцкай Японіяй мёла вялікае міжнароднае значэнне. Яна карэнным чынам змяніла ваенна-палітычныя абставіны ў свеце, з'явілася магутным паскаральнікам росту нацыянальна-вызваленчага руху. Усё гэта прывяло да карэннага змянення ў суадносінах сіл на міжнароднай арэне. значна пашырыла магчымасці для захавання міру на зямлі.

Тэма 8. Падзеі на франтах вайны. Крушэнне наступальной стратэгіі германскага вермахта. Вучэбныя задачы

Вызначыць палітычнае і ваенна-стратэгічнае значэнне перамогі савецкіх войск у Сталінградскай і Курскай бітвах.

Ахарактарызаваць ролю антыгнтлераўскай кааліцыі ў Другой сусветнай вайне.

Пашырэнне маштабаў Другой сусветнай вайны. Перамогі саюзмых войск у Афрыцы, Міжземнамор і і на Ціхім акеане. Паражэнне нямецка-фашысцкай арміі пад Масквой мела важныя палітычныя і стратэгічныя вынікі. У перыяд Маскоўскай бітвы адбыліся падзеі, якія аказалі вялізнае ўздзеянне на ход Другой сусветнай вайны. 7 снежня Японія нанесла сакрушальны ўдар па амерыканскай ваенна-марской базе Пёрл-Харбар на Гавайскіх астравах. На наступны дзень ЗША і Англія аб'явілі вайну Японіі. 11 снежня Германія і Італія аб'явілі вайну ЗША. 3 уступленнем у вайну ЗША і Японіі змяніліся суадносіны сіл, павялічыліся масштабы ўзброенай барацьбы.

1 студзеня 1942 г. 26 дзяржаў падпісалі ў Вышынгтоне дэкларацыю аб сумеснай барацьбе супраць фашысцкага агрэсіўнага блока, да якой у далейшым далучыліся іншыя дзяржавы. Дзяржавы "восі" і іх саюзнікі атрымалі супраць сябе кааліцыю дзяржаў, якія абавязаліся супрацоўнічаць у вайне да перамогі.

Між тым, стратэгічная ініцыятыва заставалася на баку дзяржаў "восі". На Ціхім акеане Японія ў пачатку 1942г. акупіравала Малазію, Інданэзію, Філіпіны, Бірму, нанесла буйнае паражэнне англійскаму флоту ў Сіамскім заліве і англа-амерыканскаму флоту ў Яванскай аперацыі, захапіўшы панаванне на моры.

Але пасля таго, як амерыканскі флот і авіяцыя былі значна ўзмацнены, становішча пачало мяняцца на карысць ЗША і Англіі. У марскіх бітвах 7-8

мая 1942 г. у Каралавым моры і каля вострава Мідуэй у чэрвені амерыканцы нанеслі паражэнне японскаму флоту і захапілі ініцыятыву ў свае рукі.

У Міжземным моры італа-германскаму флоту ўдалося ўстанавіць кантроль на шляхах, якія вялі ў Афрыку. У студзені-лютым 1942г. італа-германскія войскі разграмілі брытанскія часці ў Лівіі і занялі Бенгазі. У Атлантычным акеане актывізаваліся дзеянні германскіх падводных лодак, якія тапілі англійскія і амерыканскія транспарты, пагражалі зрывам марскіх камунікацый саюзнікаў. Германскі надводны флот і авіяцыя перабазіраваліся ў Нарвегію, перашкоджваючы руху паўночных канвояў у Савецкі Саюз, якія дастаўлялі лендлізаўскія грузы ў СССР. На шляхах іх руху разгарнуліся лютыя марскія і паветраныя баі.

Аднак з вясны 1942 г. суадносіны сіл пачалі змяняцца на карысць антыгітлераўскай кааліцыі. У Афрыцы італа-германскія войскі, у склад якіх уваходзілі 8 італьянскіх і 4 нямецкія дывізіі, у тым ліку 4танкавыя і 2 матарызаваныя, аказаліся не ў стане працягваць наступленне і перайшлі ў раёне Эль-Аламейна да абароны.

Восенню 1942 г., калі асноўныя сілы нямецкай арміі былі звязаны цяжкімі, кравапралітнымі баямі на савецка-германскім фронце, для англа-амерыканскіх войск ствараліся спрыяльныя ўмовы для актывізацыі ваенных дзеянняў у Паўночнай Афрыцы. У канцы кастрычніка - пачатку лістапада 1942 г. 8-я брытанская армія, у склад якой уваходзілі англійскія, аўстралійскія, індыйскія, навазеландскія, паўднёва-афрыканскія, грэчаскія і французскія дывізіі і брыгады, у ходзе двухтыднёвых наступальных баёў зламала супраціўленне італа-нямецкіх войск пад Эль-Аламейнам, нанесла ім вялікія страты і выгнала з Егіпта.

Гэтая перамога брытанскай арміі стала значнай падзеяй для заходніх саюзнікаў. Яна змяніла абставіны ў Паўночнай Афрыцы і на Міжземным моры на іх карысць. Але не варта перабольшваць значэнне гэтай аперацыі, тым больш выдаваць яе як "паваротны пункт у вайне", ці на словах Чэрчыля "паварот лёсуў вайне ".

У час бітвы пад Эль-Аламейнам італьянцы і немцы страцілі 55 тыс. забітымі, параненымі і палоннымі, 320 танкаў і каля 1 тыс. гармат. Агульныя ж страты гітлераўцаў і іх саюзнікаў толькі ў час контрнаступлення савецкіх войск пад Сталінградам (19 лістапада 1942 г. - 2 лютага 1943 г.) склалі больш за 800 тыс. чалавек, 2 тыс. танкаў і штурмавых гармат, 10 тыс. гармат і мінамётаў, 3 тыс. баявых самалётаў.

Лёс вайны ў цэлым, яе паварот вырашыліся на савецка-германскім фронце, дзе дзейнічалі галоўныя сілы фашысцкай кааліцыі, дзе разгрому падвергліся асноўныя буйныя стратэгічныя групоўкі яе войск.

8 лістапада 1942г. амерыканска-англійскія войскі высадзіліся ў Паўноч-най Афрыцы. 13 мая 1943г. італа-гермаснкія войскі ў Тунісе капітуліравалі. Іх агульныя страты склалі больш за 300 тыс. салдат і афіцэраў, з іх 30 тыс. забітымі. Ваенныя дзеянні ў Паўночнай Афрыцы закончыліся.

У ліпені-жніўні англа-амерыканскія войскі высадзіліся на востраве Сіцылія і авалодалі ім. 25 ліпеня 1943 г. фашысцкі рэжым у Італіі паў. 3 верасня яна заключыла перамір'е з саюзнікамі. Выхад Італіі з вайны быў прадрашоны перамогамі Чырвонай Арміі ў Курскай бітве, якая паклала пачатак распаду фашысцкага блока. 13 кастрычніка 1943 г. Італія аб'явіла вайну Германіі.

Сталінградская і Курская бітвы. Карэнны пералом у вайне. Птлераўскае камандаванне запланавала на лета 1942 г. новую кампанію на усходнім фронце з мэтай разграміць Чырвоную Армію яшчэ да таго, як англа-амерыканскія войскі пачнуць баявыя дзеянні ў Еўропе. Варта зайважыць, што гэтаму папярэднічалі буйныя няўдачы савецкіх войск у Крыму. 15 мая быў здадзены Керч, 7 чэрвеня пасля 250-дзеннай гераічнай абароны быў астаўлены Севастопаль. 12 мая наступленне Паўднёва-Заходняга фронту, якое пачалося з мэтай вызвалення Харкава, закончылася катастрофай. Абставіны на паўднёвым крыле савецка-германскага фронту рэзка змяніліся на карысць ворага. Часова гітлераўскаму камандаванню ўдалося авалодаць стратэгіч-най ініцыятывай і зноў прымусіць Чырвоную Армію перайсці да стратэ-гічнай абароны.

28 чэрвеня 1942 г. нямецкія войскі перайшлі ў наступленне і прасу-нуліся на 150—400 км, захапілі Данбас, стварылі непасрэдную пагрозу Паў-ночнаму Каўказу і Сталінграду. Цаной вялікіх страт ім удалося захапіць Май-коп і Краснадар, падыйсці да перадгор'яў Галоўнага Каўказскага храбта, наблі-зіліся да нафтаносных раёнаў. Аднак, большага зрабіць яны ўжо не змаглі. Планы ворага па знішчэнню савецкіх войск, захопу багацейшых хлебных раёнаў, крыніц нафты, пранікненню ў раёны Бліжняга і Сярэдняга Усходу былі канчаткова сарваны. План аперацыі "Эдэльвейс" ажыццявіць не ўдалося.

Бітва за Каўказ праходзіла у цеснай сувязі з Сталінградскай бітвай, якая аказала непасрэдны ўплыў на абста296969696969696аёне Каўказа. У сваю чаргу,падзеі на Каўказе таксама спрыяльна адбіліся на ходзе і выніку Сталінградскай бітвы. Савецкі ўрад высока ацаніў подвіг воінаў-абаронцаў Каўказа. 1 мая 1944 г. была ўстаноўлена медаль "За абарону Каўказа", якой былі ўзнагароджаны каля 600 тыс. чалавек, гораду Наварасійску прысвоена ганаровае званне 'Торад-герой".

Галоўнай падзеяй узброенай барацьбы на савецка-германскім фронце ў другой палове 1942—пачатку 1943 г. стала Сталінградская бітва, у якой у розны час удзельнічалі войскі Сталінградскага, Паўднёва-Заходняга, Паўднёва-Усходняга, Данскога і левага крыла Варонежскага франтоў, Волжская ваенная флатылія і Сталінградскі карпусны раён Супрацьпаветранай абароны. Для наступлення на сталінградскім напрамку нямецка-фашысцкае камандаванне спачатку накіравала 6-ю, а з 31 ліпеня і 4-ю танкавую арміі.

Бітва пачалася 17 ліпеня 1942 г. у неспрыяльных для савецкіх войск умовах. Праціўнік пераўзыходзіў іх на сталінградскім напрамку ў асобовым саставе - у 1,7 разы, у артылерыі і танках у 1,3 разы, у самалётах больш чым у 2 разы. ўдалося авалодаць стратэгічнай ініцыятывай і зноў прымусіць Чырвоную Армію перайсці да стратэгічнай абароны.

28 чэрвеня 1942 г. нямецкія войскі перайшлі ў наступленне і пра-сунуліся на 150—400 км, захапілі Данбас, стварылі непасрэдную пагрозу Паў-ночнаму Каўказу і Сталінграду. Цаной вялікіх страт ім удалося захапіць Май-коп і Краснадар, падыйсці да перадгор'яў Галоўнага Каўказскага храбта, наблі-зіліся да нафтаносных раёнаў. Аднак, большага зрабіць яны ўжо не змаглі. Планы ворага па знішчэнню савецкіх войск, захопу багацейшых хлебных раёнаў, крыніц нафты, пранікненню ў раёны Бліжняга і Сярэдняга Усходу былі канчаткова сарваны. План аперацыі "Эдэльвейс" ажыццявіць не ўдалося.

Бітва за Каўказ праходзіла у цеснай сувязі з Сталінградскай бітвай, якая аказала непасрэдны ўплыў на абставіны ў раёне Каўказа. У сваю чаргу, падзеі на Каўказе таксама спрыяльна адбіліся на ходзе і выніку Сталінградскай бітвы. Савецкі ўрад высока ацаніў подвіг воінаў-абаронцаў Каўказа. 1 мая 1944 г. была ўстаноўлена медаль "За абарону Каўказа", якой былі ўзнагароджаны каля 600 тыс. чалавек, гораду Наварасійску прысвоена ганаровае званне 'Торад-герой".

Галоўнай падзеяй узброенай барацьбы на савецка-германскім фронце ў другой палове 1942—пачатку 1943 г. стала Сталінградская бітва, у якой у розны час удзельнічалі войскі Сталінградскага, Паўднёва-Заходняга, Паўднёва-Усходняга, Данскога і левага крыла Варонежскага франтоў, Волжская ваенная флатылія і Сталінградскі карпусны раён Супрацьпаветранай абароны. Для наступлення на сталінградскім напрамку нямецка-фашысцкае камандаванне спачатку накіравала 6-ю, а з 31 ліпеня і 4-ю танкавую арміі.

Бітва пачалася 17 ліпеня 1942 г. у неспрыяльных для савецкіх войск умовах. Праціўнік пераўзыходзіў іх на сталінградскім напрамку ў асобовым саставе - у 1,7 разы, у артылерыі і танках у 1,3 разы, у самалётах больш чым у 2 разы.

Гітлераўцы прадпрынялі некалькі спроб прарваць абарону Сталін-градскага фронту, акружыць яго войскі на левым беразе Дона, высці да Волгі і з ходу авалодаць горадам. Савецкія воіны гераічна адбівалі націск ворага.

У ліпеньскіх і жнівенскіх баях на дальніх подступах да Сталінграда яны выйгралі час, неабходны для арганізацыі абароны вакол горада і ў самім горадзе. 14 ліпеня Сталінградская вобласць была аб'яўлена на ваенным становішчы, а 25 жніўня і ў самім горадзе быў ўведзены стан аблогі.

Павышэнню стойкасці войск і высокай асабістай адказнасці кожнага воіна за лёс Сталінграда і Радзімы садзейнічаў загад Народнага камісара абароны СССР І.В. Сталіна № 227 ад 28 ліпеня 1942г. больш вядомы як " Ні кроку назад!" У ім утрымлівалася суровая праўда аб склаўшымся надзвычай небяспечным становішчы для краіны, рэзка асуджаліся "адступальныя" настроі, указвалася на неабходнасць любымі сродкамі спыніць прасоўванне нямецкіх войск, выказваліся практычныя мерапрыемствы па ўмацаванню баявога духа і дысцыпліны воінаў.

У другой палове жніўня гітлераўцам удалося фарсіраваць Дон, 23 жніўня прарвацца да Волгі на поўначы ад Сталінграда і адрэзаць абараняўшыяся ў горадзе войскі ад астатніх сіл фронту. 13 верасня пачаліся баі непасрэдна ў горадзе. Упартыя баі шлі за кожную вуліцу, кожны дом. Месцам кравапралітных схватак сталі заводы - трактарны,"Барыкады", "Чырвоны Кастрычнік", чыгуначны вакзал. Некалькі разоў пераходзіў з рук у рукі Мамаеў Курган - важная пануючая вышыня.

11 лістапада немцы прадпрынялі апошнюю спробу авалодаць горадам, якая як і папярэднія, не прынесла ім поспеху. У чатырохмесячнай бітве на подступах і ў самім горадзе групоўка ворага панесла вялізныя страты, але сваёй мэты не дасягнула. Войскі агрэсара былі астаноўлены.

Калі яшчэ ішлі цяжкія абарончыя баі, Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандавання і Генеральны штаб пачалі распрацоўку наступальнай аперацыі, якая атрымала кодавую назву "Уран". Яе мэтай было акружыць і знішчыць праціўніка пад Сталінградам.

19 лістапада 1942 г. савецкія войскі перайшлі ў наступленне. У гэты дзень раніцай пасля магутнай артылерысцкай падрыхтоўкі ўдарныя групоўкі Паўднёва-Заходняга і Данскога франтоў (камандуючыя генералы М.Ф. Ватуцін і К.К. Ракасоўскі) на паўночны захад ад Сталінграда, а на наступны дзень арміі Сталінградскага фронту (камандуючы генерал А.І. Яроменка) на поўдзень ад горада нанеслі магутныя сустрэчныя ўдары пры падтрымцы 17-й паветранай арміі, якой камандаваў наш зямляк генерал С.А. Красоўскі, і 2-й паветранай арміі генерала К.М. Смірнова. На пяты дзень, пераадолеўшы з баямі 100-150 км., яны злучыліся ў раёне хутара Савецкі і горада Калач. У акружэнні апынуліся войскі 6-й і частка сіл 4-й танкавай арміі - 22 дывізіі і больш за 160 асобных часце , агульнай колькасцю 330 тыс. салдат і афіцэраў.

Ліквідацыя акружанай групоўкі была ўскладзена на войскі Данскога фронту (аперацыя "Кальцо"). Каб пазбегнуць дарэмнага кравапраліцця савецкае камандаванне прад'явіла ўльтыматум - капітуліраваць на ганаровых умовах. Аднак, ультыматум быў адхілены. Гітлер катэгарычна забараняў капітуляцыю і патрабаваў змагацца да апошняга салдата. Гэтым самым ён асудзіў тысячы сваіх салдат на верную пагібель.

Для дэблакіравання акружаных, нямецкае камандаванне стварыла групу армій "Дон", якая налічвала каля 30 дывізій. Але ўсе яе намаганні прабіцца ў Сталінград аказаліся дарэмнымі. Да канца снежня 1942 г. савецкія войскі адкінулі ворага на 200-250 км. ад горада.

16 снежня 1942 г. разгарнулася наступленне войск Паўднёва-Заходняга і левага крыла Варонежскага франтоў на сярэднім Дану. Да канца месяца яны разграмілі асноўныя сілы 8-й італьянскай арміі, аператыўнай групы "Холідт" і астаткі 3-й румынскай арміі прасунуліся на 150-200 км, стварылі тым самым спрыяльныя ўмовы для ліквідацыі акружаных пад Сталінградам войск ворага.

10 студзеня 1943г. войскі Данскога фронту прыступілі да ажыццяўлення аперацыі "Кальцо", якая закончылася 2 лютага поўным разгромам праціўніка. У палон, па ўдакладнённых звестках, было захоплена 113 тыс. чалавек, у тым ліку 2,5 тыс. афіцэраў і 24 генералы, начале з камандуючым 6-й арміяй фельдмаршалам Ф.Паўлюсам. На полі бітвы было падобрана каля 140 тыс. салдат і афіцэраў. Болыпасць ваеннапалонных аказаліся абясіленыя голадам і холадам, хваробамі, "жывымі мерцвякамі", якія негледзячы на ўсе намаганні савецкіх ваенных медыкаў, памерлі яшчэ да адпраўкі ў лагеры. У Германію вярнулася пасля вайны не больш 6 тыс. "сталінградцаў". Пазней Ф.Паўлюс пісаў, "што ўрачы і камандаванне Чырвонай Арміі рабілі ўсе, што было ў чалавечых магчымасцях каб захаваць жыццё палонных". Начальнік штаба аператыўнага кіраўніцтва вермахта генерал-палкоўнік А. Модль адзначаў: "...Советскому командованню удалось остановнть фронт под Сталннградом н в предгорьях Кавказа, а затем знмой с вновь созданнымн снльнымм резервамн прорвать застывшпй ы слншком растянутый, болынеіі частыо занымаемыіі шппымк союзішкамп фронт на Волге і на Дону. Соспюян^ая нз лучышх немецкнх соедшіенніі 6-я армші усшупнла вражескому превосходству в снлах, оставппісь пры ледепянпіх дуіну морозах без достаточного снабженыя.

Вполне естественно, ннншіатнва перешла в рукн протнвннка, а рейх н сражаюшнеся на его стороне европейскне нацнн оказалнсь в обороне'". Перамога ў Сталінградскай бітве была вынікам нескаронай стойкасці, мужнасці і масавага гераізму савецкіх войск. Дзесяткі тысяч салдат і афіцэраў былі ўзнагароджаны ардэнамі і медалямі, а 112 чалавек удастоены звання Героя Савецкага Саюза. Медалём "За абарону Сталінграда" узнагароджана больш за 700 тысяч удзельнікаў бітвы. Да 20-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне Валгаграду (Сталінграду) было нададзена ганаровая назва "Горад-Герой".

У Сталінградскай бітве мужна змагаліся многія нашы землякі. На дальніх подступах да горада 62-й арміяй камандаваў беларус генерал А.І.Лапацін, намеснікам камандуючага войскамі Сталінградскага і Данскога фрнатоў быў генерал К.А.Каваленка, 17-й паветранай арміяй камандаваў генерал С.А. Красоўскі, 5-й танкавай арміяй генерал А.І.Лізікаў (загінуў 27

ліпеня 1942 г.). Стралковымі дывізіямі ў Сталінградскай бітве камандавалі -Г.П.Ісакаў, А.І.Пастрэвіч. Штаб 21-й арміі ўзначальваў генерал В.А.Пянькоўскі. У баях за Сталінград званне Героя Савецкага Саюза атрымалі нашы землякі - лётчыкі М.І.Абрамчук, Ф.Ф.Архіпенка, Р.В.Ксянзоў, П.Я.Галавачоў, І.Г.Тамашэўскі і іншыя.

Дзвесце дзён і начэй працягвалася Сталінградская бітва. Па размаху, напру-жанасці і выніках яна не ведала сабе раўных у гісторыі. Фашысцкі блок страціў у ёй забітымі, параненымі, палоннымі і прапаўшымі без вестак каля 1,5 млн. чалавек, ці частку сваіх сіл, якія дзейнічалі на савецка-германскім фронце.

Паражэнне фашысцкага блока пад Сталінградам патрэсла ўсю фашысцкую Германію, падарвала давер яе сатэлітаў, садзейнічала актывізацыі руху Супраціўлення ў краінах, акупіраваных Германіяй. Японія вымушана была адмовіцца ад планаў актыўных дзеянняў супраць СССР. У Турцыі узмацнілася імкненне захаваць нейтралітэт. У Германіі была аб'яўлена трохдзённая жалоба.

Вялікія страты панеслі і савецкія Узброеныя Сілы. За час Сталін-градскай бітвы ў абарончай і наступальнай аперацыі з 17 лістапада 1942г. па 2 лютага 1943 г. іх страты склалі 1143500 салдат і афіцэраў,з якіх 154885 беззваротныя.

Контрнаступленне трох савецкіх франтоў пад Сталінградам стала зыходным пунктам для стратэгічнага наступлення Чырвонай Арміі ў пачатку 1943 г.амаль на ўсім савецка-германскім фронце. Каб аднавіць пахіснуўшаяся становішча і міжнародны прэсціж верхаводы фашысцкай Германіі вырашылі пачаць летам 1943 г. новае наступленне (аперацыя"Цытадэль"). Рашаючае наступленне, на іх думку павінна было змяніць на карысць Германіі становішча на фронце, падняць маральны дух вермахта і насельніцтва, утрымаць ад развалу фашысцкі блок.

Месцам наступлення быў выбраны Курскі выступ. Тут гітлераўцы сканцатравалі лепшыя свае 30 дывізій, якія налічвалі больш за 900 тыс. салдат і афіцэраў, каля 2700 танкаў, звыш 2 тыс. самалётаў і каля 10 тыс. гармат і мінамётаў. Вялікія надзеі Гітлер ускладаў на цяжкія танкі "тыгр", "пантэра", штурмавыя гарматы "Фердынанд", самалёты "Фоке-Вульф-190А" і"Хеншэль-129".

Нямецкае камандаванне планавала двумя сустрэчнымі ўдарамі з раёнаў Арла і Харкава на Курс акружыць і знішчыць савецкія войскі. Пасля гэтага нанесці ўдар у тыл Паўднёва-Заходняму фронту, разграміць яго, затым разгарнуць наступленне ў тыл цэнтральнай групоўкі савецкіх войск, што прывяло б да змянення ўсяго стратэгічнага становішча на карысць немцаў і зрабіла б магчымым нават новае наступленне на Маскву.

Наступленне старанна рыхтавалася. Гітлераўцы былі ўпэўнены ў поспеху і лічылі, што няўдачы быць не можа. Упэўненае ў поспеху германскае вярхоўнае галоўнакамандаванне запрасіла нават турэцкую ваенную місію і групу высшэйшых румынскіх афіцэраў, каб яны маглі назіраць за трыўмфам нямецкага наступлення. Перамога пад Курскам, заявіў Гітлер, уразіць уяўленне ўсяго свету.

План ворага быў своечасова разгаданы. Савецкае камандаванне вырашыла ў наўмыснай абарончай аперацыі выматаць ударныя групоўкі ворага, а потым перайсці ў наступленне на ўсім паўднёвым участку фронту. Абарону Курскага выступу трымалі войскі Цэнтральнага і Варонежскага франтоў (камандуючыя генералы арміі К.К.Ракасоўскі і М.Ф.Ватуцін). У іх тыле знаходзіўся ў рэзерве Сцяпны фронт (камандуючы генерал-палкоўнік І.С.Конеў). Для контрнаступлення былі падрыхтаваны Заходні і Бранскі франты (генерал-палкоўнік В.Д. Сакалоўскі, з 27.8.1943 г. генерал арміі, і генерал-палкоўнік М.М.Папоў , з 26.8.1943 г. генерал-арміі).

Да пачатку бітвы на Курскім выступе была пабудавана глыбока эшаланіраваная абарона глыбінёй да 300 км. Разам з воінамі абарончыя рубяжы будавалі жыхары прыфрантавых раёнаў. У чэрвені 1943 г. на будаўніцтве абарончых рубяжоў у паласе Цэнтральнага і Варонежскага франтоў працавалі 300 тыс. калгаснікаў, служачых, дамашніх гаспадынь.

Для каардынацыі дзеянняў франтоў у раён Курскай дугі Стаўка накіравала сваіх прадстаўнікоў маршалаў Г.К.Жукава і А.М.Васілеўскага.

Да пачатку ліпеня войскі былі поўнасцю гатовы да адбіцця наступлення гітлераўцаў. 5 ліпеня 1943 г. войскі праціўніка перайшлі ў наступленне. Разгарэлася бітва, нябачная па сваіх жорсткасці і размаху. Ужо ў першы дзень у баю ўдзельнічала да 700 танкаў. Нясучы вялікія страты вораг да 11 ліпеня паглыбіўся на асобных участках фронту на 30-40 км., але мэт сваіх не дасягнуў.

12 ліпеня войскі Варонежскага фронту перайшлі ў контрнаступленне. У раёне Прохараўкі адбылася самая буйная сустрэчная танкавая бітва, у якой удзельнічалі звыш 1100 танкаў і самаходных гармат. Абодва бакі неслі цяжкія страты. За дзень бою гітлераўцаў страцілі ў гэтай бітве каля 400 танкаў. У гэты дзень у Курскай бітве наступіў пералом. 15 ліпеня ў контрнаступленне перайшоў Цэнтральны фронт. Войскі Варонежскага і ўведзеныя ў сражэнне 18 ліпеня Сцяпнога франтоў перайшлі да праследвання праціўніка. Наступленне немцаў на Курскай дузе поўнасцю правалілася.

Гітлераўскае камандаванне ўсімі сродкамі імкнулася ўтрымліваць свае пазіцыі. Аднак, стабілізіраваць фронт не ўдалося. 5 жніўня савецкія воіны вызвалілі Арол і Белгарад. У азнаменаванне гэтай перамогі ў Маскве быў зроблены першы за час вайны пераможны салют. Рашэнне адзначыць перамогу пад Курскам першым салютам было прынята не выпадкова. Савецкае кіраўніцтва ведала, што выйграўшы Курскую бітву СССР фактычна выйграў вайну.

23 жніўня войскі Сцяпнога фронту вызвалілі Харкаў. Завяршыўся другі перыяд Курскай бітвы — контрнаступлення Чырвонай Арміі.

Па сваіх ваенна-палітычных выніках і колькасці ўдзельнічаўшых у ёй сіл Курская бітва была адной з буйнейшых бітв Другой сусветнай вайны. У гэту бітву з абоіх бакоў былі ўцягнуты вялізныя сілы : больш за 4 млн. чалавек, звыш 69 тыс. гармат і мінамётаў, болып за 13 тыс. танкаў і самаходных гармат і да 12 тыс. баявых самалётаў. У ёй было разгромлена 30 лепшых дывізій праціўніка, у тым ліку 7 танкавых, вермахт страціў каля 500 тыс. чалавек, 1,5 тыс. танкаў і штурмавых гармат, больш за 3,7 тыс. самалётаў, 3 тыс. гармат і мінамётаў.

Звыш 100 тыс. савецкіх воінаў былі ўзнагароджаны ардэнамі і медалямі, больш за 180 чалавек удастоены звання Героя Савецкага Саюза. Сярод іх беларусы старшы лейтэнант А. К.Гаравец, адзіны ў свеце лётчык, які ў адным паветраным баю збіў 9 варожых самалётаў, лётчыкі I. М. Ерашоў, С. А. Карнач, К. А. Шабан, М. I. Альхоўскі, М. К. Шут, танкісты С. I. Чубукоў, В. М. Гінтоўт, пехацінцы Ф. Ф. Бруй, П. I. Шпетны, М. Л. Співак і іншыя.

У баях на Курскай дузе выхзначыліся нашы землякі генералы: С. А. Красоўскі - камандуючы 2-й паветранай арміяй, П. П. Корзун -камандуючы 47-й арміяй, камандзіры авіякарпусоў З.А. Каравацкі, А. С. Благавешчанскі, С. Г. Кароль, начальнікі штабоў армій В. А. Пянькоўскі, А. Р. Бацюня, М. Р. Брылёў, А. В. Петрушэўскі і іншыя, камандзіры дывізій I. А. Даніловіч, Д. В. Казакевіч, М. М. Макаўчук, Ф. I. Перхаровіч, I. Я. Малашыцкі, камандзіры танкавых брыгад I. I. Гусоўскі, П. М. Рудкін, 1.1. Якубоўскі, М. Л. Ярмачок і іншыя.

Перамогай савецкіх войск пад Курскам і выхадам іх да Дняпра завяршыўся карэнны пералом у ходзе Вялікай Айчыннай вайны і ўсёй Другой сусветнай вайны.

У ходзе Курскай бітвы актыўную дапамогу савекцкім войскам аказвалі партызаны. У тыле нямецкай групп арміі "Цэнтр" на чыгуначных камунікацыях беларускія партызаны правялі аперацыю "Рэйкавая вайна" у выніку якой яны падарвалі больш за 121 тыс. рэяк і пусцілі пад адхон 833 варожыя эшалоны, 184 чыгуначныя масты,чым у значнай ступені скавалі перавозкі праціўніка. У жнівені 1943 г. перавозкі для групы арміі "Цэнтр" скараціліся на 40%.

У выніку разгрома значных сіл вермахта на савецка-германскім фронце ствараліся спрыяльныя ўмовы для высадкі англа-амерыканскіх войск у Італіі.

Пад уплывам перамог Чырвонай Арміі ўсё болыы актывізіраваўся рух Супраціўлення ў акупіраваных гітлераўцамі краінах.

Праблема другога фронту. Пад гэтым тэрмінам падразумяваецца высадка амерыка-англійскіх узброеных сіл у Заходняй Еўропе і ваенныя дзеянні на тэрыторыі Францыі, Бельгіі, Галандыі, Германіі. Ініцыятыва ў пастаноўцы гэтага пытання належыць Савецкаму ўраду. Імкнучыся максімальна скараціць тэрміны вайны і гэтым паменьшыць пакуты народаў, ён яшчэ ў 1941 г. паставіў перад урадам Велікабрытаніі пытанне аб неабходнасці прадпрыняць у бліжэйшы час такія ваенныя дзеянні ў Заходняй Еўропе, якія прымусілі б фашысцкую Германію распыліць свае сілы паміж двумя франтамі - савецка-германскім і заходнім, і тым самым ліквідаваць яе часовыя ваенныя перавагі, якія былі атрыманы ў выніку вераломнага нападу на СССР.

У 1942 г. савецкі ўрад патрабаваў, каб ўзброеныя сілы ЗША і Англіі прадпрынялі ў Заходняй Еўропе аперацыі болыпага размаху і гэтым прымусілі гітлераўскае камандаванне зняць з савецка-германскага фронту не менын 40 дывізій. Урады абеіх краін на словах пагаджаліся з такой пастаноўкай пытання, але пад рознымі прычынамі адкладывалі адкрыццё другога фронту ў Еўропе.

Тэгеранская канферэнцыя глаў дзяржаў антыгітлераўскай кааліцыі Ф. Рузвельта, У. Чэрчэля і І.Сталіна адбылася у Тэгеране 28 лістапада-1 снежня 1943 г. Гэта была першая сустрэча лідэраў Вялікай тройкі. Канферэнцыі напярэднічала канферэнцыя Міністраў замежных спраў ЗША, Англіі і СССР, якая адбылася ў кастрычніку 1943 г. у Маскве. На ёй абмяркоўваліся пытанні сумеснага вядзення вайны супраць фашысцкага блока і галоўнага з іх -праблема другога фронту ў Еўропе. На канферэнцыі была падпісана "Дэкларацыя чатырох дзяржаў па пытанню аб усеагульнай бяспекі", якую ад імя ўрада Кітая падпісаў таксама пасол ў Маскве. Кітай надзяляўся статусам вялікай дзяржавы. Канферэнцыя павінна была падрыхтаваць гпебу для сустрэчы Вялікай тройкі ў Тэгеране.

Пасля Сталінграда трывога за канчатковы зыход вайны знікла і назіраліся настроі нават празмернага аптымізму, асабліва пасля вызвалення Харкава у лютым 1943 г. Аднак менып чым праз месяц савецкім войскам зноў давялося здаць Харкаў. Гэта няўдача падзейнічала як напамін, што з фашысцкай Германіяй яшчэ далёка не скончана. Сталін разумеў, што выйграць вайну толькі ўласнымі сіламі будзе цяжка.

У 1943 г. хоць і аддалённую, аднак ужо можна было прадбачыць перамогу. Для гэтага важна было разам з ЗША і Англіяй прыступіць да падрыхтоўкі планаў мірнага ўрэгулявання. Перагаворы, якія былі пачаты ў гэтым плане прывялі да Тэгеранскай канферэнцыі ў вярхах.

На канферэнцыі былі прыняты такія важныя рашэнні, як "Дэкларацыя аб сумесных дзеяннях у вайне супраць фашысцкай Германіі і аб пасляваенным супрацоўніцтве", ухвалена дэкларацыя аб прынцыпах "усеагульнай бяспекі", дасягнута пагадненне аб прыблізных граніцах Польшчы, хаця пытанне аб граніцы па Нэйсе засталося нявырашаным, а пытанне аб польскім урадзе было адкладзена. Наканец-то было прынята цвёрдае рашэнне пачаць аперацыю "Аверлорд" - адкрыццё другога фронту ў Еўропе, - у маі 1944г. I толькі 6 чэрвеня 1944 г. другі фронт быў адкрыты. Былі ўхвалены таксама такія важныя рашэнні, як патрабаванне "безагаворачнай капітуляцыі Германіі", аб аднаўленні незалежнасці Аўстрыі, аб адказнасці нямецкіх ваенных злачынцаў і іншыя. У Тэгеране Сталін паабяцаў уступіць у вайну супраць Японіі пасля капітуляцыі Германіі, але на ўмовах, якія падлягалі вызначэнню ў далейшым.

Тэгеранская канферэнцыя мае гістарычнае значэнне. Яна азнаменавала вышэйшую ступень у развіцці адносін унутры антыфашысцкай кааліцыі. Сталін не пераболыпваў, калі гаварыў у Тэгеране, што Чырвоная Армія пачынае стамляцца ад вайны і трэба яе чымсці падбадзерыць. Гэта зрабіла тэгеранская "Дэкларацыя трох дзяржаў".

Працуем з гістарычнай інфармацыяй

1. У чым заключаецца супярэчлівасць у вызначэнні гтрычын паражэння германскіх войск пад Сталінградам начальнікам штаба аператыўнага кіраўніцтва вермахта генерші-палкоўнікам А. Йодлем ? 2. Ці магчыма пагадзіцца з меркаваннем У.Чэрчыля аб тым, што бітва пад Эль-Аламейнам азначала "паварот лёсу ў вайне". 3. Дакажыце з дапамогай гістарычных фактаў, ІІІто лёс вайны вырашаўся на савецка-германскім фронце. 4. Вызначце ролю Тэгеранскай канферэнцыі ў справе ўзмацнення антыгітлераўскай кааліцыі. Выкарыстайце меркаванне Сталіна, выказанае на канферэнцыі. 5. Пракаменціруйце два выказванні У.Чэрчыля. У прывітальнай тэлеграме Ф.Рузвельту ён адзначыў: " Славные н гнгантскне победы, одержнваемые во Франішм войскамн Соедннённых Штатов н Англнн, значнтельно меняют снтуацню в Европе. й вполне может оказаться, что победа, завоёванная нашнмн армнямн в Норманднн, затмнт свнм велнчнем все, что достнглн русскне"'. У пісьме Сталіну Чэрчыль пісаў: " Я воспользуюсь случаем, чтобы повторпть завтра в Палате Обіднн, что я говорнл раныне. что нменно русская армня выпустнла кншкн Іп германской военной машнньг'.

Працуем і гістарычнымі дакументамі

Вытрымкі з запісу нарады ў стаўцы Гітлера 12 снежня 1942 г.

"Фюрер: Еслн смотреть на положенне в целом, то я прншел к такому выводу... Мы нн нрн какнх условнях не можем сдать [Сталннград]. Вновь захватмть его нам уже болыне не удастся. Что это означает, мы знаем.

Нам даже не восполннть того, что мы там нмеем. Еслн мы поступнмся этнм, мы постунпмся, собственно, всем смыслом этого похода. Воображать, что я еіде раз дойду досюда, безумне... Потому-то мы н не нмеем права уйтн отсюда... то, что мы отсюда не уйдем, должно стать фанатнческнм".

Вызначце, у чым заключаецца сэнс выказвання Гітлера.

Тэма 9. Вызваленне Беларусі ад германскіх захопнікаў. Вучэбныя задачы

Вызначыць з дапамогай гістарычнай карты стратэгічную задуму савецкага Вярхоўнага Галоўнакамандвання пры правядзенні беларускай наступальнай аперацыі"Баграціён".

Ахарактарызаваць ролю аперацыі "Баграціён'" у вызваленні захопленап тэрыторыі СССР.

Пачатак вызвалення Беларусі. Пасля перамогі ў Курскай бітве Чырвоная Армія разгарнула стратэгічнае наступленне на фронце 2000 км. ад Невеля да Чорнага мора. На цэнтральным участку фронта войскі Заходняга, левага крыла Калінінскага і Цэнтральнага франтоў выйшлі да ўсходніх раёнаў Беларусі і пачалі вызваленне яе тэрыторыі 23 верасня 1943 г. 13-я армія Цэнтральнага фронту фарсіравала Дняпро і вызваліла першы раённы цэнтр рэспублікі - Камарын. 25 верасня войскі 65-й арміі авалодалі райцэнтрам Гомельскай вобласці - Церахоўкай. 26 верасня войскі 3-й і 50-й армій Бранскага фронту (расфарміраваны 10 кастрычніка 1943 г.) вызвалілі раённы цэнтр Магілёўскай вобласці - Хоцімск. 29 верасня гітлераўцы былі выбіты з горада Крычаў. Пераадольваючы ўпартае супраціўленне ворага, часці 49-й арміі фарсіравалі Сож, і 28 верасня вызвалілі райцэнтр Мсціслаў і выйшлі на р.Проня.У гэты дзень чырвоны сцяг узвіўся над райцэнтрамі Касцюковічы і Клімавічы, 2 кастрычніка над Дрыбіным.

Плануючы далейшыя ваенныя дзеянні ў кастрычніку і лістападзе 1943 г. Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандавання паставіла перад савецкімі войскамі задачу разграміць нямецкую групу армій "Цэнтр і ачысціць ад акупантаў усю тэрыторыю Беларусі. Для гэтага прыцягваліся войскі трох франтоў:Калінінскага (з 20 кастрычніка перайменаваны ў 1-ы Прыбалційскі). Заходняга і Цэнтральнага.

Планы былі вельмі вялікія, але яны не ўлічвалі суадносіны сіл бакоў. Стаўка меркавала, што гітлераўцы ў летняй кампаніі 1943 г. панеслі такія вялікія страты і настолькі дэмаралізаваны, што не здолеюць стрымаць

наступленне савецкіх войск. Аднак, для гэткіх аптымістычных прагнозаў падстаў яшчэ не было.

Наступленне пачалося ў кастрычніку і працягвалася на шырокім фронце да канца 1943 г. У выніку цяжкіх кравапралітых баёў гітлераўцам удалося спыніць наступленне Прыбалційскага фронту. У снежні 1943 г. наступленне аднавілася. 24 снежня быў вызвалены райцэнтр Гарадок. Далейшыя спробы савецкіх войск прарвацца да Віцебска поспеху не мелі. 3 лютага 1944 г. наступленне пачалося зноў. Але ўсе намаганні вызваліць Віцебск не ўдаліся.

На магілеўскім напрамку да канца 1943 г. войскі заходняга фронту сем разоў пераходзілі ў наступленне, але задач сваіх не выканалі. Панёсшы вялізныя страты ( напрацягу шасці месяцаў яны згубілі забітымі, параненымі і прапаўшымі без звестак 330 тыс. салдат і афіцэраў), яны змаглі прасунуцца толькі на 10-20 км.

Войскі Цэнтральнага фронту (20 кастрычніка 1944 г. перайменаваны ў Беларускі) 16 кастрычніка фарсіравалі Дняпро і вызвалілі Лоеў. 18 лістапада вораг быў выгнаны з Рэчыцы, а 26 лістапада Чырвоны сцяг быў падняты над Гомелем. 14 студзеня 1944 г.былі вызвалены Мазыр і Калінкавічы. 21 лютага 3-я армія 1-га Беларускага фронту (17 лютага Беларускі фронт быў перайменаваны ў 1-ы Беларускі) пачалі наступленне ў раёне Рагачова. 24 лютага яны штурмам авалодалі Рагачовым і прасунуліся да р.Друць.

Восенню і зімой 1943—1944 г, войскі Чырвонай Арміі поўнасцю ці часткова вызвалілі 36 раёнаў нашай рэспублікі, 36 райцэнтраў і два абласных цэнтры — Гомель і Мозыр. Занялі зручныя пазіцыі, з якіх летам 1944 г. пачалася Беларуская наступальная аперацыя "Баграціён". Наступленне савецкіх войск на беларускай зямлі праходзіла ва ўмовах усеагульнай падтрымкі і дапамогі з боку партызан і ўсяго насельніцтва рэспублікі.

Першыя аднаўленчыя мерапрыемствы. Яшчэ ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны савецкі ўрад і ЦК ВКП(б) распрацавалі першачарговыя мерапрыемства па аднаўленні народнай гаспадаркі і культуры ў вызваленных

раёнах. ЦК КП(б) Беларусі распрацаваў канкрэтныя мерапрыемствы па аказанні неадкладнай дапамогі насельніцтву вызваленых раёнаў, наладжванні аднаўленчых работ, аказанні дапамогі Чырвонай Арміі. Праграму аднаўленчых работ зацвердзіла УІ сесія Вярхоўнага Савета БССР, якая адбылася 21-24 сакавіка 1944 г. у Гомелі.

Пераадольваючы цяжкасці, працоўныя Беларусі ўзяліся за адраджэнне народнай гаспадаркі. Вясной 1944 г. пачалося аднаўленне больш як 100 прамысловых прадпрыемстваў. На іх было занято больш за 40 тыс. рабочых. Аднаўленыя прадпрыемствы дапамагалі Чырвонай Арміі ў рамонце зброі, ваеннай тэхнікі , перапрацоўцы харчовых прадуктаў. Самыя неабходныя тавары пачало атрымліваць насельніцтва. Асаблівая ўвага ўдзялялася аднаўленню чыгуначнага транспарту. У лютым 1944 г. на аднаўленні Беларускай чыгункі працавала больш за 5 тыс. чалавек. Да чырвеня 1944 г. яна ў асноўным была адноўлена.

Адной з першачарговых народнагаспадарчых задач з'яўлялася аднаўленне сельскай гаспадаркі. Дапамогу сельскаму насельніцтву рэспублікі аказалі ваенньы саветы франтоў. Яны накіроўвалі на вёску трактары, гаручае, спецыялістаў па рамонту сельскагаспадарчага інвентару, дапамагалі ў медыцынскім абслугоўванні насельніцтва, у барацьбе з хваробамі жывёлы.

Вясной 1944 г. паўсюдна разгарнуліся работы па аднаўленні і будаўніцтву жылля. На 1 чэрвеня 1944 г. было адноўлена і пабудавана 8429 жылых дамоў. У вызваленых раёнах аднаўляліся бальніцы, сельскія ўрачэбныя участкі, фельшарска-акушэрскія пункты, аптэкі і іншыя медыка-санітарныя ўстановы. Клопаты праяўляліся па ўладкавангні дзяцей, якія засталіся без бацькоў. У чэрвені 1944 г. ужо працавала 37 дзіцячых дамоў, у якіх выхоўвалася больш за 3700 дзяцей.

Аднаўляліся школы. У чэрвені 1944 г. у вызваленчых раёнах працавалі 1458 школ, вучобай было ахоплена каля 150 тыс. дзяцей. Для падрыхтоўкі педагагічных кадраў пачалі работу настаўніцкі інстытут у Мозыры, педвучылішчы ў Гомелі, Мозыры, Рэчыцы, Крычаве, Клімавічах. 1 кастрычніка 1943 г. на станцыі Сходня пад Масквой аднавіў работу Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Да чэрвеня 1944 г. былі адноўлены 24 дамы культуры, 503 хаты-чытальні, 44 гарадскія і раённыя бібліятэкі і абласная бібліятэка ў Гомелі. У лістападзе 1943 г. аднавіла работу кінасетка рэспублікі. У вызваленых раёнах працавала 54 кінаўстаноўкі, 9 кінатэатраў, звыш 5 тыс. радыёкропак.

Вялікія цяжкасці перанёс беларускі народ у першыя месяцы жыцця на вызваленнай ад нямецка-фашысцкай акупацыі зямлі. Распачаўшы першыя першыя аднаўленчыя работы жыхары рэспублікі падпарадкавалі іх галоўнай задачы - дапамагчы Чырвонай Арміі ў яе рашаючых баях за поўнае выгнанне фашысцкіх акупантаў з тэрыторыі Беларусі.

Беларуская наступальная аперацыя "Баграціён". К лету 1944 г. на савецка-германскім фронце склалася спрыяльнае становішча для наступальных дзеянняў Чырвонай Арміі, якая трывала ўтрымлівала стратэгічную ініцыятыву ў сваіх руках. Напрамак галоўнага ўдару савецкае камандаванне вызначыла ў Беларусі. Перад савецкімі войскамі была па-стаўлена задача разбіць цэнтральную групоўку нямецкіх войск - групу армій "Цэнтр", вызваліць Беларусь, выйсці да дзяржаўнай граніцы СССР і поўнасцю ачысціць савецкую тэрыторыю ад акупантаў.

Лінія фронту на беларускім участку к гэтаму часу праходзіла на ўсход ад Полацка,Віцебска, Оршы, Магілёва, Бабруйска, Жлобіна, назахад ад Мазыра і далей уздоўж ракі Прыпяці да Ковеля, агібаючы Беларусь з поўначы і поўдня амаль на ўсю глыбіню яе тэрыторыі. Гэты гігантскі выступ меў выключна важнае стратэгічнае значэнне ў сістэме абароны нямецкіх войск, бо ён прыкрываў галоўныя стратэгічныя напрамкі - Усходнерускі і Варшава-Берлінскі, забяспечваў устойлівае становішча паўночнай групы армій ў Прыбалтыцы.

На тэрыторыі Беларусі гітлераўцы стварылі моцную Глыбокаэша-ланіраваную абарону глыбінёй да 270 км. пад назвай "Фатэрлянд" ("Бацькаўшчына"), тым самым падкрэсліваючы, што ад яе залежыць лёс Германіі. Спецыяльным загадам Гітлера гарады Віцебск, Орша, Магілёў, Бабруйск, Барысаў, Мінск абвяшчаліся крэпасцямі, камандуючыя якіх давалі фюрэру пісьмовыя абавязацельствы утрымліваць іх да апошняга салдата, нават пры ўмовах акружэння. Тут была сканцэнтравана група армій "Цэнтр", частка правафланговых злучэнняў групы армій "Поўнач" і левафланговых групы армій "Паўночная Украіна" - усяго 63 дывізіі і 3 брыгады, якія налічвалі звыш 1200 тыс. чалавек, 9500 гармат і мінамётаў, 900 танкаў і штурмавых гармат, каля 1300 самалётаў.

Удар па цэнтральнай групоўцы ворага на фронце працягласцю 700 км наносілі чатыры франты: 1 Прыбалційскі (камандуючы генерал арміі У.К.Баграмян), 3, 2 і 1-ы Беларускія франты (камандуючыя генерал-пал-коўнік, з 26 чэрвеня генерал-арміі У.Д.Чарняхоўскі, генерал-арміі К.К.Рака-соўскі). Яны налічвалі 1430 тыс. чалавек баявога складу, каля 32 тыс. Гар-мат і мінамётаў, 5200 танкаў і самаходных гармат, каля 5 тыс. самалётаў.

Раніцай 23 чэрвеня галоўныя сілы 1-га Прыбалційскага, 3-га і 2-га Беларускіх франтоў пасля моцнай артылерыйскай і авіяцыйнай падрыхтоўкі перайшлі ў наступленне на Віцебскім, Аршанскім і Магілёўскім напрамках. Назаўтра пачалі наступаць войскі 1-га Беларускага фронту на Бабруйскім напрамку. Дзеянні франтоў каардынавалі прадстаўнікі Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання маршалы А.М.Васілеўскі і Г.К.Жукаў.

На ўсіх напрамках наступленне савецкіх войск разгортвалася паспяхова і з нарастаючай сілай. Войскі 1-га Прыбалційскага фронту ва ўзаемадзеянні з войскамі 3-га Беларускага фронту 25-27 чэрвеня акружылі і разбілі віцебскую групоўку гітлераўцаў у складзе 5 дывізій. 26 чэрвеня вызвалены Віцебск, 28 чэрвеня Лепель. Праціўнік страціў тут 20 тыс. забітымі і больш як 10 тыс. палоннымі салдат і афіцэраў.

26 чэрвеня войскі 3-га Беларускага фронту ліквідавалі моцны вузел абароны ворага каля Оршы, вызвалілі Дуброўна, Сянно, Талачын.

Адначасова войскі 2-га Беларускага фронту разгарнулі аперацыі на Магілёўскім напрамку. Зламаўшы моцныя абарончыя рубяжы праціўніка, яны фарсіравалі Дняпро і 28 чэрвеня авалодалі Магілёвам, Шкловам, Быхавам, Клічавам. Да гэтага ўчастку былі прыкаваны галоўныя сілы 4-й нямецкай арміі, што садзейнічала потым акружэнню і поўнаму яе разгрому. Камандзір 12-й пяхотнай нямецкай дывізіі генерал-лейтэнант Бамлера, які быў узяты ў палон у г. Магілёў, сведчыў: "Мы чакалі рускага наступлення, але мы нават у аддалёнай ступені не маглі сабе ўявіць такой імклівасці, такой магутнасці напору. Мы былі ашаломлены яшчы да таго, як аказаліся разбітымі".

Войскі 1-га Беларускага фронту да 29 чэрвеня акружылі і поўнасцю разграмілі Бабруйскую групоўку ворага ў складзе больш за 6 дывізій. На полі бою гітлераўцы пакінулу 50 тыс. чалавек забітымі, у палон было захоплена 23680 салдат і афіцэраў.

За шэсць дзён наступлення пад ударамі войск чатырох франтоў магутная варожая абароны на вялізнай прасторы паміж Заходняй Дзвіной і Прыпяццю рухнула. Былі вызвалены сотні населеных пунктаў, у тым ліку гарады Віцебск, Орша, Магілеў, Бабруйск. Цяпер перад савецкімі войскамі стаяла задача - шляхам двухбаковага ахопу з раёна Барысава і Асіповічаў на Мінск і франтальнага праследжвання ў напрамку Магілёў - Мінск завяршыць акружэнне, знішчыць галоўныя сілы 4-й нямецкай арміі, якая адступала на захад, і вызваліць Мінск. Войскі 3, 1 і 2-га Беларускіх франтоў без прамаруджвання прыступілі да выканання сваіх задач.

Тым часам 1-ы Прыбалційскі фронт працягваў наступленне на паўночны захад ад Полацка і на захад у агульным напрамку на Глыбокае. 4 ліпеня Полацк быў вызвалены. Войскі фронту, прасунуўшыся з 29 чэрвеня па 4 ліпеня на захад на 120-130 км, выйшлі на подступы да Літвы з усходу, поўнасцю ізалявалі адну ад другой варожыя групы армій "Цэнтр" і "Поўнач".

Войскі 3-га Беларускага фронту 30 чэрвеня фарсіравалі Бярэзіну, разбілі барысаўскую групоўку ворага і вызвалілі Барысаў - важны апорны

пункт нямецкай абароны, які прыкрываў подступы да Мінска. 2 ліпеня яны абышлі Мінск з Паўночнага Захаду, авалодалі Вілейкай, Красным і перахапілі чыгунку Мінск-Вільнюс.

Войскі 1-га Беларускага фронту, якія наступалі на поўдзень ад Мінска, 30 чэрвеня вызвалілі Слуцк, Гарадзею, Нясвіж, закрылі праціўніку адыход на паўднёвы захад. На досветку 3 ліпеня 2-і гвардзейскі танкавы корпус 3-га Беларускага фронту уварваўся ў Мінск з усходу. У сярэдзіне дня з поўдня ў горад увайшоў 1-ы гвардзейскі танкавы корпус 1-га Беларускага фронту, а з поўначы - часці 5-й гвардзейскай танкавай арміі, 11-й гвардзейскі і 33-й армій. У другой палове дня 3 ліпеня 1944 г. сталіца Беларусі была поўнасцю ачышчана ад ворага.

  1. выхадам злучэнняў 3-га і 1-га Беларускіх франтоў да Мінска і вызваленне яго было завершана акружэнне 4-й нямецкай арміі і некаторых іншых часцей ворага на ўсход ад Мінска. У "катле" апынулася 105-тысячная варожая групоўка, па ліквідацыі якой распачалі баі войскі 2-га і частка сіл 3- га Беларускіх франтоў пры актыўнай падтрымцы авіяцыі і партызан. 7-8 ліпеня былі знішчаны або ўзяты ў палон галоўныя сілы акружаных, а 9-11 ліпеня - асобныя групы. Птлераўцы страцілі забітымі 70 тыс. і больш за 35 тыс. палоннымі, уліку якіх было 12 генералаў, з іх 3 камандзіры карпусоў і 9 камандзіраў дывізій.

  2. ліпеня завяршыўся першы этап грандыёзнай бітвы за Беларусь. Савецкія войскі за два тыдні баявых дзеянняў разграмілі галоўныя сілы нямецкай групы армій "Цэнтр" і вызвалілі Мінск. У выніку ўтварыўся вялікі пралом да 400 км. на фронце і да 500 км. у глыбіню, закрыць які хутка нямецкаму камандаванню не было чым.

Ужо 4 ліпеня войскі 3-га Беларускага фронту вялі баі на рубяжы возера Нарач, Смаргонь, Маладзечна, Краснае, Волма. 5 ліпеня яны аваладолі Маладзечна, 16 ліпеня - Гродна.

Разам з савецкімі авіяцыйнымі часцямі ў складзе 1-й паветранай арміі самааддана змагаўся 1-ы асобны знішчальны авіяполк французскіх лётчыкаў

"Нармандыя". За мужнасць і гераізм, праяўленыя французскімі лётчыкамі пры вызваленні Беларусі, і ў прыватнасці на рацэ Нёман, палку было прысвоена назва "Нёманскі".

Войскі 1-га Беларускага фронту наступалі на Баранавіцка - Брэсцкім і Пінскім напрамках. 8 ліпеня былі вызвалены Баранавічы, 14 ліпеня Пінск. 18 ліпеня яны перайшлі граніцу Полынчы і 23 ліпеня ўступілі ў Люблін, што з'явілася падзеяй, якая мела далёка ідучыя палітычныя наступствы.

28 ліпеня ў выніку рашучага штурму быў узяты горад Брэст. Гэты дзень стаў знамянальным у гісторыі беларускага народа. Узяццем Брэста нашы вой-скі завяршылі выгнанне нямецка-фашысцкіх захопнікаў з беларускай зямлі.

У ходзе паспяховага завяршэння аперацыі "Баграціён" савецкія войскі знішчылі і ўзялі ў палон звыш 500 тыс. гітлераўскіх салдат і афіцэраў. Фактычна перастала існаваць адна з мацнейшых груповак нямецка-фашысцкай арміі - група армій "Цэнтр". Па прызнанні саміх гітлераўцаў разгром іх войск у Беларусі з'явіўся самым цяжкім паражэннем, якое вермахт панёс на Усходнім фронце. Як адзначалася ў "Журнале баявых дзеянняў вярхоўнага галоўнакамандавання нямецкай арміі", разгром групы армій "Цэнтр" у Беларусі ўяўляў сабой "болыпую катастрофу, чым Сталінград".

Вялікія страты ў баях за вызваленне Беларусі панеслі і савецкія войскі. 3 23 чэрвеня і да канца ліпеня 1944 г. чатыры франты страцілі 440879 чалавек, у тым ліку забітымі 97232 салдаты і афіцэры.

Беларуская наступальная апервацыя па свайму размаху, колькасці сіл, што ўдзельнічалі ў ёй, з'яўляецца адной з буйнейшых не толькі ў Вялікай Айчыннай вайне, але і ва ўсёй Другой сусветнай вайне. 3 улікам рэзерваў, якія прыбывалі ў ходзе баёў, у ёй удзельнічала больш за 4 млн. Чалавек, каля 62 тыс. гармат, звыш 7100 самалётаў.

Летапіс барацьбы за вызваленне Беларусі багаты прыкладамі гераічных подзвігаў савецкіх воінаў. Звыш 1500 воінаў, што ўдзельнічалі ў Беларускай аперацыі, удастоены звання Героя Савецкага Саюза, больш за 402 тыс. узнагароджаны ардэнамі і медалямі, 663 злучэнні і часці атрымалі ганаровыя найменні Мінскіх, Віцебскіх, Бабруйскіх, Магілёўскіх і інш.

Узаемадзеянне партызан, падполынчыкаў і насельніцтва з войскамі Чырвонай Арміі. Адной з вызначальных рыс Беларускай наступальнай аперацыі "Баграціён" - з'яўлялася тая надзвычай важная роля, якую адыгрывалі ў ёй партызанскія фарміраванні, якія дзейнічалі ў тыле ворага на тэрыторыі рэспублікі.

Партызанская барацьба ў Беларусі па сваіх маштабах, палітычных і ваенных выніках набыла ваенна-стратэгічнае значэнне і пераўтварылася ў адзін з важных фактараў разгрому варожай групы армій "Цэнтр" і вызвалення тэрыторыі рэспублікі. Найбуйнейшай акцыяй беларускіх партызан у перыяд падрыхтоўкі аперацыі "Баграціён" было правядзенне трэцяга этапу "рэйкавай вайны", пачатага за тры дні да пераходу ў наступленне савецкіх войск. Ноччу з 19 на 20 чэрвеня 1944 г. партызана атакавалі чыгуначныя камунікацыі ворага на ўсёй тэрыторыі акупіраванай Беларусі і падарвалі 40775 рэек, паралізаваўшы рух на гэтых камунікацыях. Ужо ў перыяд паспяховага наступлення Чырвонай Арміі, партызаны да 29 чэрвеня дадаткова падарвалі яшчэ 20 тыс. рэек.

Адступаючы пад ударамі Чырвонай Арміі, гітлераўцы не маглі скарыстаць чыгуначны транспарт у неабходным аб'ёме як для перавозкі рэзерваў, так і для эвакуацыі сваіх часцей і тылоў.

3 пачаткам наступлення Чырвонай Арміі бавявыя дзеянні партызанскіх атрадаў і брыгад набылі асобую сілу і размах па ўсёй тэрыторыі рэспублікі, асабліва на галоўных шляхах адступлення гітлераўскіх войск. Партызаны бла-кіравалі многія ўчасткі шашэйных і грунтовых дарог, нападалі на варо-жыя калоны, зрывалі перагрупоўку сіл ворага, парушалі кіраванне войскамі.

Вялізнае значэнне для паспяховага наступлення Чырвонай Арміі мелі дзеянні партызан па захопу і ўтрыманні да падыходу часцей савецкіх войск перапраў цераз водныя перашкоды і плацдармы на іх берагах. Імі былі захоплены дзеючыя пераправы і пабудаваны новыя праз рэкі Пціч, Случ, Друць, Ольса, Бярэзіна, Вілія, Шчара, Нёман, Котра,. Гэтым партызаны дапамаглі часцям Чырвонай Арміі ў іх руху на захад.

Партызаны аказалі вялікую дапамогу савецкім войскам у вызваленні шмат якіх гарадоў і населеных пунктаў рэспублікі, у тым ліку Мінска, Барысава, Вілейкі, Докшыцаў, Дунілавіч, Клічава, Слуцка, Ліды, Лагойска, Лунінца, Любані, Маладзечна, Нясвіжа, Навагрудка, Смалявічаў, Пінска, Стаўбцоў і інш. Значную колькасць населеных пунктаў ва ўмовах панічнага адступлення гітлераўцаў партызаны вызвалілі сваімі сіламі і ўтрымалі іх да падыходу савецкіх войск - Копыля, Узды, Карэліч, Івянца і інш.

Дзейсную дапамогу Чырвонай Арміі аказалі партызаны ў ліквідацыі акружаных варожых груповак. У ходзе сумесных баявых дзеянняў з часцямі Чырвонай Арміі, а таксама па ачысцы тэрыторыі рэспублікі і ахове камунікацый савецкіх войск партызаны Беларусі знішчылі больш як 15 тыс. і ўзялі ў палон звыш 17 тыс. варожых салдат і афіцэраў.

Шмат у чым дапамагалі Чырвонай Арміі падпольшчыкі і насельніцтва. У гарадах і населеных пунктах падпольныя арганізацыі стваралі групы для назірання за прамысловымі прадпрыемствамі і памяшканнямі,якія падрыхтоўваліся гітлераўцамі да ўзрыву. Дом урада, будынак ЦК КП(б)Б,Акруговы Дом афіцэраў, многія дамы і прадпрыемствы ў Мінску ўдалося выратаваць толькі дзякуючы таму, што перадавыя часці, якія ўварваліся ў горад, хутка наладзілі кантакт з мясцовымі падпольшчыкамі і пры іх дапамозе неадкладна размініравалі будынкі.

Жыхары вёсак па закліку падпольных арганізацый разбуралі варожыя камунікацыі -пераконвалі дарогі, знішчалі масты, рабілі лясныя завалы, перашкоджалі адступленню варожых войск. Калі савецкія воіны падыходзілі да населеных пунктаў і гарадоў, мясцовыя жыхары наладжвалі з імі сувязь, дапамагалі фарсіраваць водныя перашкоды, паказвалі варожыя засады, мінныя палі, замініраваныя будынкі і прадпрыемствы, праводзілі іх толькі ім вядомымі пуцявінамі, дзякуючы чаму нашы часці з'яўляліся там, дзе іх меньш за ўсе чакаў вораг, лавілі варожых салдат і афіцэраў, што рассяліліся па палях, лясах і г.д.

Беларускі народ не толькі непасрэдным удзелам у барацьбе супраць акупантаў, але і самаадданай працай дапамагаў усімі сіламі і сродкамі Чырвонай Арміі ў хутчэйшым разгроме ворага. Працоўныя вызваленых раёнаў наладжвалі работу прамысловых прадпрыемстваў, якія забяспечвалі патрэбы фронту, выходзілі на аднаўленне чыгунак, шашэйных і грунтовых дарог, на будаўніцтва мастоў. За кароткі тэрмін насельніцтва Беларусі аднавіла больш як 10 тыс. км. чыгуначнага палатна і 1735 чыгуначных мастоў, пабудавала 2950 новых мастоў.

Працоўныя рэспублікі клапацілія пра параненых воінаў, бралі шэфства над шпіталямі, аддавалі сваю кроў для выратавання раненых. 3 патрыятычным уздымам ус упалі яны ў Чырвоную Армію, каб у яе радах працягваць барацьбу з фашысцкімі захопнікамі.Усяго з вызваленых раёнаў было прызвана 600 тыс. чалавек, у тым ліку 180 тыс. партызан. Высокую свядомасць праявіла насельніцтва Беларусі, мабілізуючы харчовыя рэсурсы для савецкіх воінаў. У 1944 г. сяляне рэспублкі здалі звыш плана ў фонд Чырвонай Арміі 3 млн. пудоў хлеба, 25 млн. пудоў бульбы.

Паўсюдна ў дні вызвалення Беларусі ў гарадах і вёсках рэспублікі праходзілі шматлюдныя мітынгі, на якіх працоўныя выказвалі гарачую ўдзячнасць Чырвонай Арміі за збаўленне ад фашысцкага рабства, за выртанне да жыцця.

Урачыста і па-святочнаму прайшоў 16 ліпеня 1944 г. мітынг працоўных і партызан Мінска і Мінскай вобласці сумесна з прадстаўнікамі Чырвонай Арміі, на які сабралася 50 тыс. працоўных сталіцы і больш за 30 тыс. партызан, прыбыў камандуючы 3-м Беларускім фронтам генерал арміі І.Д.Чарняхоўскі і дэлегацыя працоўных горада Горкага (ніжняга Ноўгарада), якая прывезла эшалон падарункаў. Пасля мітынгу адбыўся грандыёзны партызанскі парад, які з'явіўся дастойным завяршэннем гераічнай народнай барацьбы партызан і ўсіх жыхароў рэспублікі супраць гітлераўскіх захопнікаў.

Аднаўленне народнай гаспадаркі. За тры гады акупацыі нямецка-фашысцкія захопнікі нанеслі вялізныя страты народнай гаспадарцы Беларусі. Яны разбурылі 209 гарадоў і раёных цэнтраў рэспублікі, сцёрлі з твару зямлі 9200 вёсак, 637 вёсак былі знішчаны разам з людзьмі, разбурылі 10338 прамысловых аб'ектаў. Да моманту вызвалення ацалелі толькі 15 працэнтаў даваенных фабрык і заводаў.

Вялізны ўрон панесла беларуская культура. Акупанты разбурылі 7 тыс. школ, разрабавалі 5144 установы , у тым ліку інстытуты, навукова-даследчыя цэнтры, Акадэмію навук, музеі, тэатры, клубы, Дварцы культуры, звыш 4738 бальніц, амбулаторый.

Беларусь пачала адраджацца з руін і попелу, калі на франтах Вялікай Айчыннай вайны яшчэ ішлі ўпартыя баі. Практычна адраджэнне яе народнай гаспадаркі пачалося з нулявой адзнакі. Намаганні працоўных былі накіраваны галоўным чынам на тое, каб хутчэй увесі ў строй прадпрыемства прамысловасці, транспарту, сельскай гаспадаркі, якія забяспечвалі неабходнай прадукцыяй фронт і пацярпеўшага насельніцтва. "Усё для фронта, усё для перамогі!" - гэты прынцып стаў важнейшым для працоўных Беларусі, вызваленых ад фашысцкага прыгнёту.

У паўразбураных майстэрнях на ўскраіне Мінска ў найкарацейшы тэрмін было створана прадпрыемства па зборцы аўтамабіляў. Да канца вайны Чырвоная Армія атрымала ад мінчан 8 тыс. грузавікоў.

Раней ўстаноўленага тэрміну, у канцы 1944 г., пачаў выпуск прадукцыі для фронта калектыў авіяпрадпрыемства. Да сакавіка 1945 г. ён сабраў 240 і адрамантаваў 237 баявых самалётаў.

У сціслыя тэрміны былі адноўлены Мінскі вагонарамонты завод, Віцебскія станкабудаўнічыя заводы імя Кірава і імя Камінтэрна, фабрыка "Сцяг індустрыялізацыі", "Гомсельмаш",Гомельскі паравозарамонты завод і іншыя прамысловыя аб'екты рэспублікі. У 1944 г. далі прадукцыі 179 тэкстыльных, 263 швейных і 487 гарбарных прадпрыемстваў. Да канца года дзейнічалі 15 заводаў рэспубліканскага падпарадкавання і 188 раёных прамысловых прадпрыемстваў.

Адной з неадкладных задач было аднаўленне транспарту, асабліва чыгуначнага, ад якога залежыла забяспячэнне фронту. Першы поезд у вызвалены Мінск прыбыў 10 ліпеня, на сёмы дзень пасля вызвалення, у Маладзечна - 11 ліпеня, у Ліду - 19 ліпеня, і г.д. У самы заходні горад рэчспублікі - Брэст паязды прыбылі на трэці дзень пасля яго вызвалення.

3 вялікімі цяжкасцямі шло адраджэнне разбуранай ворагам сельскай гаспадаркі. На дапамогу, як і заўсёды, прыйшла ўся краіна. На працягу некалькіх месяцаў пасля выгнання фашысцкіх акупантаў былі адноўлены амаль усе калгасы і саўгасы рэспублікі.

У Беларусі паўсюды аднаўлялі работу школы. У 1944/45 навучальным годзе ўжо дзейнічалі болыд за 10 тыс. агульнаадукацыйных школ, у якіх навучалася 1260 тыс. дзяцей.

Самому беларускаму народу было б не пад сілу ў кароткія тэрміны аднавіць разбураную гаспадаркі. На дапамогу прыйшла ўся краіна. На працягу 1944 г. ў Беларусь прыбыло 487 вагонаў розных грузаў з Сібіры, Урала, Горкаўскай і Яраслаўскай абласцей, 137 вагонаў з будаўнічымі матэрыяламі, сталлю з Удмурдскай АССР. Толькі з сакавіка 1944 г. па студзень 1945 г. з розных раёнаў краіны ў Беларусь паступіла звыш 10 тыс. грузаў на суму 8200 тыс. рублёў.

Працуем з гістарычнай інфармацыяй

1. Растлумачце, чаму ў "Журнале баявых дзеянняў вярхоўнага галоўнакамандавання нямецкай арміі", разгром групы армій ЧДэнтр" у Беларусі быў ахарактарызаваны, як катастрофа болыная, чым Сталінград. 2. Вызначце, чаму пры правядзенні Беларускай наступальнай аперацыі "Баграціён" такая вялікая роля надавалася ўзаемадзеянню войск Чырвонай Арміі з партызанамі, падпольшчыкамі і мясцовым насельніцтвам.

Працуем з гістарычнымі дакументамі

Вытрымкі з пастановы Ваеннага савета 1-га Беларускага фронту "Аб мерах дапамогі з боку фронту ў аднаўленні народнай гаспадаркі Беларускай РэспублікГ'ад 25 лютага 1944 г.

"...Ваенны савет фронту абавязвае ўсе арміі, дывізіі. асобна стаячыя палкі, тылавыя часці і ўстановы без урону для баявой дзейнасці войск аказваць усямерную дапамогу ў падрыхтоўцы і правядзенні веснавой сяўбы.

Кожны трактар, кожны конь, калі дазваляюць абставіны, павінны бьшь выкарыстаны на ворыве, на сяўбе.

Асабовы склад часцей павінен прымаць актыўны ўдзел у апрацоўцы калгасных і індывідуальных агародаў (у першую чаргу сем'ям чырвонаармейцаў, афіцэраў, ахвяр нямецкіх акупантаў)".

Дакажыце, што савецкія воіны былі здольны не толькі нанесці сакру-шальны ўдар па ворагу . а і ўключьшца ў працу па аднаўленні мірнага жыцця.

Тэма 10. Савецкі тыл у гады вайны. Вучэбныя задачы

Ахарактарызваць ролю працаўнікоў савецкага тылу ў справе перамогі над ворагам.

Вызначыць крыніцы самаахвярлай працы рабочых і калгаснікаў у савецкім тыле.

Ператварэнне краіны ў адзіны ваенны лагер. Напад фашысцкай Германіі на Савецкі Саюз вызваў неабходнасць перабудаваць у найкарацейшыя терміны ўсю эканоміку краіны на патрэбы вайны. Ажыццяўленне гэтай задачы праходзіла ў складаных умовах перабазіравання ва ўсходнія раёны заводаў Украіны, Беларусі, заходніх абласцей Расійскай Федэрацыі. Трэба было эвакуіраваць такія буйнейшыя прадпрыемствы, як "Запарожсталь", "Днепраспецсталь", ленінградскі Кіраўскі, Іжорскі, Новакраматорскі, Марыўпальскі заводы. Перамяшчэннем прадпрыемстваў, людеГІ, матэрыялаў і дзяржаўных каштоўнасцей кіраваў Савет па эвакуацыі. Пры наркаматах і ведамствах былі створаны бюро і камітэты па эвакуацыі. Кожны завод трэба было ў надзвычай цяжкіх умовах, часта пад ударамі варожых самалётаў, дэманціраваць, абсталяванне пагрузіць на чыгуначныя платформы, вывезці і як можна хутчэй увесці ў строй на новым месце. Гэта была задача нечалавечай цяжкасці. На працягу ліпеня-лістапада 1941 г. было эвакуіравана і размешчана на Урале, у Снбнры, Паволжжы н Казахстане 1524 прадпрыемствы, у тым ліку 1360 буйных, пераважна ваенных заводаў. Па чыгунках за пяць месяцаў вайны было перавезена каля 1500 тыс. вагонаў эвакуацыйных грузаў.

У складаных абставінах праходзіла эвакуацыя з тэрыторыі Беларусі. Ужо на чацвёртыя суткі яе заходнія раёны аказаліся захопленнымі ворагам. Эвакуацыя была праведзена толькі з Віцебскай, Магілёўскай, Гомельскай і Палескай абласцей. 3 Віцебскай вобласці было адпраўлена 2500 вагонаў і платформ з грузамі і кадравым саставам 37 буйных прамысловых прадпрыемстваў. 3 Гомельскай - 38 прадпрыемстваў, у тым ліку 'Томсельмаш", паравозарамонтны і станкабудаўнічы заводы. Усяго з усходніх раёнаў Беларусі ўдалося эвакуіраваць 109 буйных прадпрыемстваў саюзна-рэспубліканскагападпарадкавання.

На працягу другога паўгоддзя 1941 г. з пагражальных раёнаў Савецкага Саюза было перабазіравана на Усход абсталяванне 2593 прамысловых прадпрыемстваў. Гэта была важная і складаная ваенна-гаспадарчая задача, ад паспяховага вырашэння якой у вялізнай ступені залежыў ход і вынік вайны. Грандыёзная аперацыя па эвакуацыі прамысловасці на Усход, роўная па сваёй значнасці, па словах маршала Г.К.Жукава "найвялікшым бітвам другой сусветнай вайны", была ажыццяўлена паспяхова.

Нараўне з эвакуацыяй не меньш важнай задачай было размяшчэнне, мантаж і пуск у ход эвакуіраваных заводаў і фабрык. Многія з іх пачыналі сваё другое жыццё літаральна на пустым месцы,у тайзе ці дзе-небудзь каля глухога чыгуначнага паўстанка. Часта над цэхамі яшчэ не было крыш, а станкі ўжо дзейнічалі і прадукцыя для фронта выпускалась.

Першыя эшалоны з абсталяваннем "Гомсельмаша" прыбылі ў уральскі горад Курган у канцы жніўня 1941 г. А ўжо у верасні завод даў абароннай прадукцыі у 2,5 разы больш, чым прадугледжвалася планам трэцяга квартала.

У канцы ліпеня 1941 г. у Паволжжы разгрузіліся першыя эшалоны эвакуіравана туды Магілёўскага завода маторабудавання. Мантаж абсталявання ішоў прама пад адкрытым небам. Не было сцен, крыш, а станкі ўжо абрасталі аснасткай, рыхтаваліся да работы. У верасні завод ужо даў першую прадукцыю для фронту.

У найкарацейшы тэрмін была адноўлена вытворчая дзейнасць Віцебскай оптыкавай фабрык, якая была эвакуіравана ў Пермскую вобласць. У пачатку кастрычніка 1941 г. яе калектыў прыступіў да серыйнага выпуску неабходнай фронту прадукцыі.

Разам з усімі працаўнікамі савецкага тылу свой уклад у разгром ворага ўносілі работнікі транспарту, і асабліва чыгуначнікі, якім у транспартнай сіс-тэме краіны належыла вядучая роля. Самааддана працавалі у складзе пара-возных калон асобнага прызначэння № 3 і № 4, якія ў цяжкіх умовах да-стаўлялі баявыя грузы на фронт у час жорсткіх бітв пад Сталінградам і на Курскай дузе, беларускія паравозныя брыгады. За праяўленыя мужнасць і майстэрства звання Героя сацыялістычнай працы былі ўдастоены нашы землякі-чыгуначнікі І.А.Макараў, В.І.Мурзіч, А.М. Чухнюк, А.А. Янкоўскі, вагонны майстр А.В. Глебаў. 16 чалавек былі ўзнагароджаны ардэнамі і медалямі.

У працы - як у баю! Рабочае месца ў станка, у даменнай печы і мартэна, у рэверса лакаматыва, за рулём трактара, на промысле і ў забоі прыраўнівалісь да баявога пасту воіна-франтавіка.

Да канца 1942 г., негледзячы на цяжкасці, нягоды ваеннага часу, праціўнікі савецкага тылу сваей самаадданай працай стварылі неабходныя эканамічныя прадпасылкі для карэннага пералому ў ходзе вайны. Так, у 1942 г. Савецкі Саюз вырабіў 25 тыс. самалётаў, а фашысцкай Германія - 14,7 тыс. танкаў, адпаведна 24,6 і 9,3 тыс. гармат калібра 76-мм і буйней - 34 і 12 тысяч.

Ліквідацыя былой перавагі ворага ў колькасці і якасці ўзбраення і баявой тэхнікі азначала вялікую эканамічную перамогу савецкага народа.

За 1941—1945 гг. прамысловасць Савецкага Саюза вырабіла 137 тыс. самалётаў, 104 тыс. танкаў і САГ, 488 тыс. гармат усіх калібраў, 347,9 тыс. мінамётаў. На працягу апошніх трох гадоў вайны Чырвоная Армія штогод атрымоўвала больш 3 млн. вінтовак, каля 2 млн. аўтаматаў, 450 тыс. ручных і станкавых кулямётаў.

Плённа працавалі ў савецкім тыле і дзеячы навукі, якія былі эвакуіраваны з Беларусі. Усяго ва ўсходнія раёны краіны выехалі калектывы 60 навукова-даследчых, і 20 вышэйшых і сярэдніх спецыяльных вучэбных устаноў.

12 сакавіка 1942 г. у Казані адбылася навуковая сесія АН БССР, на якой быў раслуханы і абмеркаваны справаздачны даклад "Аб плане навукова-даследчых работ Акадэміі навук БССР у 1942 годзе", паспяховае выкананне якога мела вялікае значэнне для ўмацавання абароназдольнасці краіны.

3 першых дзён Вялікай Айчыннай вайны ў рады змагаючыхся ўсталі пісьменнікі і працаўнікі мастацтва Беларусі. Лозунг "Усё для перамогі!" стаў лейтматывам іх творчасці. Творы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Пятруся Броўкн, Аркадзя Куляшова, Максіма Танка, Петруся Глебкі, Міхася Лынькова, Кандрата Крапівы, Кузьмы Чорнага, Пімена Панчанкі і іншых майстроў слова ўвайшлі яркімі старонкамі ў мастацкі летапіс Вялікай Айчыннай вайны.

Актыўнымі барацьбітамі з ворагам былі мастакі і кампазітары, дзеячы тэатральнага і кінамастацтва Беларусі.

Працуем з гістарычнай інфармацыяй

1. Растлумачце, чаму аперацыю па эвакуацыі прамысловасці на Усход маршал Г.К.Жукаў назваў роўнай "найвялікшым бітвам другой сусветнай вай-ны. Дакажыце з дапамогай гістарычных фактаў, ІІІто перабудова ўсёй эканомікі краіны на патрэбы ваііны стала працоўным подзвігам населыііцтва СССР.

Працуем з гістарычнымі дакумен гамі

Вытрымкі са звароту Якуба Коласа да народаў Беларусі.

"...Усе мерапрыемствы германскіх улад разбіваюцца аб нежаданне беларусаў згадзіцца з новымі нямецкімі парадкамі. Гарыць зямля пад нагамі Птлера. Пралітая кроў кліча да помсты і ў гэтай крыві захлынецца нямецкі вампір, яго шайка і усе яго апекуны. Кожны час набліжае неўнікненую пагібель іх. I ў нашай Беларусі ўсюды, дзе ні ступае нага нямецкага бандыта, супраць яго паўстаў несакрушальнаю скалою савецкі народ, выхаваны Леніным і Сталіным і нашай слаўнай бальшавіцкай партыяй у духу свабоды, брацкага інтэрнацыяналізму, у духу прыязні і дружбы народаў, у духу непрымірымай варожасці да адшчапенцаў і гвалтаўнікоў. У гэтай свяшчэннай вайне перад усім светам выявілася, як нідзе і ніколі непахісная, непераможная сіла народаў Савецкага Саюза. народаў, звязаных узамі сталінскай дружбы народаў. Побач з беларусам, украінцам і рускім братняя сувязь, дружба і з'яднанасць якіх выпрабавана пакутай і кроўю, стаіць сягоння грузін, таджык, армянін, узбек, літовец і латыш, казах і кабардзінец і ўсе прадстаўнікі многанацыянальнай сям'і савецкіх народаў. нобы Грунвальд, яшчэ больш жахлівы для немцаў чакае іх у недалёкім часе. Развеецца цемра над светам, прышоўшае ж з мроку сойдзе ў мрок".

Вызначце крыніцы. якія дапамогуць беларускаму народу зрабіць "новы Грунвальд" для германскіх захопнікаў.

Тэма 11. Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў. Вучэбныя задачы

Вызначыць, якія змяненні адбыліся ва ўзаемаадносінах краін антыгітлераўскай кааліцыі на завяршаючым этапе вайны.

Ахарактарызаваць удзел беларусаў у барацьбе за свабоду і незалежнасць сваёй Радзімы і еўрапейскіх краін.

Вызваляльны паход ў Еўропу. Завяршыўшы выгнанне нямецка-фашысцкіх захопнікаў з тэрыторыі Савецкага Саюза. Чырвоная Армія прыступіла да выканання задачы, якая была пастаўлена яшчэ ў пачатку вайны, - вызваліць з фашысцкай няволі народы еўрапейскіх краін, дапамагчы ім аднавіць свабоду і незалежнасць. Першай краінай куды ўвайшлі савецкія воіны як вызваліцелі была Румынія. Да сярэдзіны красавіка 1944 г. яны прасунуліся больш чым на 100 км. у глыбіню краіны. 23 жніўня ў Бухарэсце ўспыхнула ўзброенае паўстанне,якое паклала пачатак народна-дэмакратычнай рэвалюцыі У час баёў ў Бухарэсце і іншых раёнах румынскія войскі і патрыятычныя атрады захапілі ў палон 53159 гітлераўцаў, у тым ліку 14 генералаў больш за 1200 афіцэраў. Рэжым Антанеску быў звергнуты. Румынія аб'явіла вайну Германіі. 31 жніўня Чырвоная Армія ўступіла ў Бухарэст і сумесна з румынскай арміяй да 25 кастрычніка паўнасцю ачысціла ад нямецкіх войск тэрыторыю краіны. У баях за свабоду румынскага народа аддалі свае жыццё 69 тыс. савецкіх воінаў.

Савецкі Саюз падаў руку брацкай дапамогі Балгарыі, якая насуперак волі свайго народа была ўцягнута ў фашысцкі блок.8 верасня Чырвоная Армія ўступіла на яе тэрыторыю. Яна была сустрэта балгарскім народам хлебам-солью, кветкамі. 9 верасня ўлада ў краіне перайшла ў рукі Айчыннага фронту. Балгарыя разарвала адносіны з Германіяй і аб'явіла ёй вайну.

28 верасня савецкія войскі перайшлі югаслаўскую граніцы і сумеснымі намаганнямі з югаслаўскай арміяй 20 кастрычніка вызвалілі Белград.

Працяглыя і кравапралітныя баі вяла Чырвоная Армія за вызваленне Венгрыі. У раёне Будапешта была акружана 188-тысячная нямецкая групоўка. 13 лютага 1945 г. шматдзённы штурм сталіцы Венгрыі закончыўся. У гэтых баях прымаў удзел венгерскі Будайскі добраахвотны полк. За вызваленне Венгрыі загінулі 140 тыс. савецкіх воінаў.

У канцы 1945 г. Чырвоная Армія перайшла граніцу Аўстрыі і 13 красавіка пасля ўпартых баёў ачысціла ад захопнікаў Вену. Дзяржаўны суверэнітэт краіны, якая з'явілася першай ахвярай агрэсара, быў адноўлены.

Больш складанай была сітуацыя ў Польшчы. 1 жніўня 1944 г. пры падыходзе савецкіх войск да Віслы ў Варшаве ўспыхнула паўстанне, якое было арганізавана камандаваннем Арміі Краёвай па ўказцы лонданскага эміграцый-нага ўраду без узгаднення з савецкім камандаваннем і Савецкім ўрадам. Паўстанне было жорстка падаўлена нямецкімі войскамі. Толькі 17 студзеня 1945 г. Варшава была вызвалена савецкімі войскамі, сумесна з 1-й арміяй Войска Польскага. У баях на польскай зямлі было разгромлена 170 варожых дывізій. Вялізныя страты панеслі і савецкія войскі. У баях за вызваленне Польшчы аддалі свае жыццё болып за 600 тыс. нашых салдат і афіцэраў.

21 кастрычніка 1944 г. войскі Чырвонай Арміі перайшлі савецка-нарвежскую граніцу і выгналі акупантаў з раёнаў Паўночнай Нарвегіі.

У выніку паспяховага ажыццяўлення Карпацска-Дуклінскай аперацыі савецкія войскі сумесна з 1-м чэхаславацкім армейскім корпусам, які быў сфарміраваны на тэрыторыі Савецкага Саюза, уступілі на тэрыторыю Чэхаславакіі. Рашаючыя ваенныя дзеянні Чырвонай Арміі на чэхаславацкай зямлі адбыліся у 1945 г. Яны завяршыліся вызваленнем краіны. 5 мая ў Празе пачалося паўстанне жыхароў горада супраць фашысцкіх акупантаў Паўстаўшыя звярнуліся да савецкага камандавання з прозьбай аб дапамозе Савецкія войскі зламалі супраціўленне знаходзіўшыхся ў Чэхаславакі нямецкіх групп армій "Цэнтр" і "Аўстрыя" і 9 мая 1945 г. пры актыўнай падтрымцы насельніцтва вызвалілі Прагу. 140 тыс. воінаў Чырвонай Арміі загінулі ў баях за свабоду і незалежнасць чэхаславацкага народа.

Савецкія войскі ўнеслі свой уклад і ў вызваленне дацкага вострава Борнхальм.

Чырвоная Армія выканала сваю вызваленчую місію, вызваліўшы адзінаццаць краін Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Еўропы з насельніцтвам 113 млн. чалавек.

Адкрыццё другога фронту. Сярод найважнейшых палітычных і стратэгічных задач, якія стаялі перад удзельнікамі антыгітлераўскай кааліцыі ў іх барацьбе супраць фашысцкага блока, цэнтральнае месца займала адкрыццё ЗША іАнгліяй другога фронту ў Еўропе. Гэтага пастаянна дамагаўся СССР. Спачатку яго планавалася адкрыць у 1942 г. У жніўні была прадпрынята першая спроба высадзіць дэсант на ўзбярэжжы Паўночнай Францыі ў раёне г.Д'еп. Аперацыя скончылася сакрушальным паражэннем саюзнікаў. Савецкі Саюз працягваў несці адзін асноўны цяжар у барацьбе з фашысцкай Германіяй.

Праблема другога фронту як галоўная задача на 1944 г. абмяркоўвалася на Тэгеранскай канферэнцыі кіраўнікоў трох дзяржаў. Было вырашана другі фронт у Еўропе адкрыць дэсантнай аперацыяй на поўначы Францыі не пазней мая 1944 г. 6 чэрвеня амераканскія, англійскія і канадскій войскі высадзіліся на ўзбярэжжы Паўночнай Францыі ў Нармандзіі (аперацыя "Аверлорд"). Саюзнікі мелі над немцамі перавагу у колькасці асабовага саставу і танкаў у 3 разы, у самалётах - боль чым у 60 разоў, валодалі поўным панаваннем і на моры. 15 жніўня амерыканскія і французскія злучэнні высадзіліся на поўдні Францыі. 11 верасня наступаўшая з поўначы і поўдня групоўкі саюзнікаў злучыліся і ўтварылі адзіны стратэгічны фронт у Заходняй Еўропе.

Актыўную падтрымку саюзным войскам аказаў французскі рух Супраціўлення, які налічваў у сваіх радах 500 тыс. чалавек. Наступленне

саюзнікаў было падтрымана антыфашысцкім паўстаннем французаў. 18 жніўня яно пачалося ў Парыжы і праз 4 дні ўвесь горад быў у руках паўстаўшых. Да канца года Францыя і большая частка Бельгіі былі вызвалены . Саюзныя арміі падыйшлі да граніц Германіі. У лютым 1945 г. саюзныя арміі пачалі агульнае наступленне на Захадзе. Фарсіраваўшы ў сакавіку Рэйн, яны акружылі у Руры 325-тысячную групоўку нямецкіх войск, якая капітуліравала ў красавіку. 3 гэтага часу саюзныя арміі прасоўваліся на ўсход, практычна не сустракаючы арганізаванага супраціўлення немцаў.

Крымская канферэнцыя. У выніку паспяховых наступальных дзеянняў Чырвонай Арміі на ўсходзе і амерыкана-англійскіх войск на захадзе, становішча гітлераўскай Германіі стала катастрафічным. Гэта патрабавала ад кіраўнікоў урадаў СССР, ЗША і Англіі новай сустрэчы, каб узгадніць правядзенне і абмяркаваць пытанні пасляваеннага ўпарадкавання ў Еўропе. 4-11 лютага 1945 г. адбылася Крымская (Ялцінская) канферэнцыя лідэраў трох саюзных урадаў: І.В.Сталіна, Ф.Д.Рузвельта і У.Чэрчыля, на якой былі ўзгоднены планы канчатковага разгрому фашысцкай Германіі і ўмовы яе безагаворачнай капітуляцыі, намечаны асноўныя прынцыпы агульнай палітыкі ў адносінах пасляваеннай арганізацыі свету, прыняты рашэнні аб стварэнні ў Германіі зон акупацыі і агульнагерманскага кантралюючага органа, аб спагнанні з Германіі рэпарацый, скліканні Устаноўчай канферэнцыі ААН для падрыхтоўкі яе ўстава, аб усходніх граніцах Польшчы і інш.

СССР даў згоду ўступіць у вайну супраць Японіі праз 2-3 месяцы пасля капітуляцыі Германіі і заканчэння вайны ў Еўропе. Аднак уступленне ў вайну з Японіяй Сталін у Ялце агаварваў шэрагам патрабаванняў: захаванне статутства Мангольскай Народнай Рэспублікі, аднаўленне ранейшых правоў Расіі, якія былі парушаны Японіяй у 1904 г. - вяртанне паўднёвай часткі Сахаліна і прызнанне савецкіх інтарэсаў у Дайрэне, Порт-Артуру і на Кітайска-Усходняй і Паўднева-Манчжурскай чыгунках, перадача Савецкаму Саюзу Курыльскіх астравоў.

Смерць Рузвельта, якая наступіла хутка пасля канферэнцыі, вызвала у Савецкім Саюзе пэўную трывогу, асабліва пасля таго, як прэзідэнт Трумэн адразу ж пасля перамогі ў Еўропе спыніў пастаўкі СССР па ленд-лізу, хаця на Савецкім Саюзе яшчэ ляжала абавязацельства ўступіць у вайну з Японіяй.

Ялцінская канферэнцыя з'явілася вялікай дэманстрацыяй адзінства мэт трох дзяржаў у прадбачанні хуткай перамогі над Германіяй. Аднак яна з'явілася бадай што і непазбежным водападзелам у адносінах паміж саюзнікамі. Пакуль ішла цітанічная барацьба супраць агульнага ворага, супярэчлівыя інтарэсы і ідэі адсоўваліся на задні план. Цяпер жа, калі прыйшоў час рыхтавацца да міру, усё цяжэй станавілася хаваць глыбокае адрозненне сапраўдных інтарэсаў і поглядаў паміж партнёрамі па кааліцыі ваеннага часу.

Берлінская аперацыя. Мела рашаючае значэнне для разгрома Германіі і вызвалення самога нямецкага народа ад гітлераўскай дэспатыі. Наступленне пачалося 16 кастрычніка. У ім удзельнічалі войскі 1-га і 2-га Беларускіх і 1-га Украінскага франтоў з выкрыстаннем сіл Балтыйскага флоту, Дняпроўскай ваеннай флатыліі, авіяцыі далёкага дзеяння, а таксама 1-й і 2-й армій Войска Польскага. Усяго ў аперацыі ўдзельнічала 2,5 млн. чалавек, 41,6 тыс. гармат і мінамётаў, 6250 танкаў і самаходных гармат, 7,5 тыс. баявых самалётаў. Бер-лін быў акружаны. Пачаліся цяжкія, кравапралітныя вулічныя баі. 25 каст-рычніка войскі 1-га Украінскага фронту і амерыкана-англійскія саюзнікі ўдарамі з усходу і захаду рассеклі нямецкі фронт і злучыліся на Эльбе ў раёне Торгаў.

Нацысцкі рэжым перажываў агонію. Амаль усе паплечнікі Гітлера пакінуля яго. 29 красавіка ён прыняў рашэнне пакончыць з сабой. У гэты дзень ён даведаўся, што італьянскія партызаны злавілі і павесілі Мусаліні. 30 красавіка, прыкладна праз дзве гадзіны пасля таго, як над рэйгхстагам, які знаходзіўся амаль побач з падземным бункерам рэйхсканцэлярыі, быў узняты чырвоны сцяг, Гітлер застрэліўся. Яго цела аблілі бензінам і спалілі. 2 мая гарнізон Берліна капітуліраваў.

У ходзе берлінскай аперацыі савецкія войскі разграмілі 93 дывізіі ворага, узялі ў палон 480 тыс. салдат і афіцэраў, вялікую колькасць ваеннай тэхнікі. Аднак вялікія страты панеслі і савецкія войскі. За час штурму Берліна яны страцілі болып за 300 тыс. забітымі і параненымі.

Берлінская аперацыя ўвайшла ў гісторыю як пераможнае завяршэнне таго цяжкага і слаўнага шляху, які прайшла Чырвоная Армія ў гады вайны. Апоўначы 8 мая ў прадмеці Берліна - Карлсхорсце ў прысутнасці прадстаўнікоў камандавання армій СССР, ЗША. Англіі і Францыі прадстаўнікі пераможанай фашысцкай Германіі падпісалі акт аб безагаворачнай капітуляцыі сваіх узброеных сіл. У ім бало занатавана наступнае: " Этот акт не будет являться препятствнем к замене сго другнм генеральным документом о капнтуляцнн, заключенным Обьеднненнымн нацнямн млн от нх нменн, прнменнмым к Германнн н германскнм вооруженным смлам в целом. "

У ноч на 9 мая 1945 г. усе радыёстанцыі Савецкага Саюза работалі без звычайнага начнога перапынку: чакалі надзвычайнага паведамлення з Берліна. У нарэшце ў 2 гадзіны 10 хвілін у эфіры прагучала доўгачаканная вестка аб вялікай Перамозе. Вайна ў Еўропе закончылася. Чырвоная Армія, якая ўнесла асноўны ўклад у разгром гітлераўскай Германіі, пазбавіла свет ад фашысцкага іга. 24 чэрвеня 1945 г. на Краснай Плошчы ў Маскве адбыўся парад Перамогі.

Патсдамская канферэнцыя. Адбылася пасля паражэння Германіі 17 ліпеня - 2 жніўня кіраўнікоў краін-пераможцаў: СССР ( І.В.Сталін ), ЗША ( Г.Трумэн ) і Велікабрытаніі ( У.Чэрчэль, з 28 ліпеня К.Этлі). На канферэнцыі была абмеркавана праблема пасляваеннага ўпарадкавання Германіі, пацвержаны рашэнні Крымскай канферэнцыі па гэтаму пытанню, прынята рашэнне аб дэмілітарызацыі і дэнацыфікацыі Германіі, пакаранні ваенных злачынцаў, сістэме чатырохбаковай акупацыі краіны і чатыробаковым кіраванні Берлінам, аб рэпарацыях, аб заходняй граніцы Польшчы, перадачы СССР г.Кенегсберга і прылягаючых да яго раёнаў.

Адным з важнейшых дасягненняў Патсдамскай канферэнцыі з'явілася зацверджанне Савета міністраў замежны спраў, першачарговай задачай якога была падрыхтоўка праектаў мірных дагавароў з Італіяй, Румыніяй, Балгарыяй, Венгрыяй і Фінляндыяй.

Аднак трэба заўважыць, што становішча ў Патсдаме ў корні адлічалася ад становішча у Тэгеране і Ялце. Па шырокаму кругу пытанняў вылучалася шмат рэзкіх узаемных абвінавачваняў. Амерыканская і англійская дэлегацыі разглядалі савецкую палітыку ў Балгарыі і Румыніі, як парушэнне ялцінскай Дэкларацыі аб вызваленай Еўропе. Савецкія прадстаўнікі абвінавачвалі Англію ў адносінах яе палітыкі ў Грэцыі. Але гэтыя і іншыя разнагалоссі не былі галоўнымі. Галоўныя праявіліся ў двух пытаннях - аб Германіі і аб Польшчы.

Пазіцыя прэзідэнта ЗША Трумэна была жорсткай. Гэта тлумачылася і тым, што ў час работы канферэнцыі прыйшло паведамленне аб паспяховым ажыццяўленні выпрабавання ў ЗША атамнай бомбы. "Гэта па словах Трумэна, прыдало яму ўпэўненасці ў перагаворах з рускімі.

Хаця на Патсдамскай канферэнцыі і на працягу наступных двух - трох гадоў яшчэ падтрымлівалася бачнасць "міра паміж Вялікай тройкой", у сапраўднасці Патсдам азнаменаваў сабой пачатак канца гэтага міру, галоўнай асновай якога, на думку савецкіх кіраўнікоў, быў сумесны кантроль над Германіяй. I ўсё ж канферэнцыя мела вялікае міжнароднае значэнне. Яна адыграла сваю ролю ў захаванні міру.

Нюрнбергскі працэс. Патсдамская канферэнцыя стварыла міжнародны ваенны трыбунал для правядзення суда над нямецкімі ваеннымі злачынцамі. Ён пачаў сваю работу 20 верасня 1945 г. у Нюрнбергу і працягваўся да 1 кастрычніка 1946 г. Трыбунал устанавіў найцяжыйшыя злачынсівы гітлераўцаў супраць чалавецтва і прыгаварыў 12 галоўных злачынцаў да пакарання смерцю праз павешанне, 3 - да пажыццёвага турэмнага зняволення, 4- да розных тэрмінаў зняволення (ад 10 да 20 гадоў).

Трыбунал прызнаў злачыннымі арганізацыі СС, СД. Гестапа і кіраў-нічы склад нацысцкай партыі, прадэманстраваў небяспеку адраджэння фашызму ў любой форме, прызнаў ілжывасць версіі аб "прэвентыўным" характару нападу фашысцкай Германіі на СССР.

Нюрнбергскі працэс адкрыў эру міжнароднага правасуддзя, упершыню ў гісторыі на ім агрэсія была прызнана "цяжэйшым міжнародным злачынствам".

У першыя пасляваенныя месяцы і гады ў Беларусі прайшлі судовыя працэсы над фашысцкімі ваеннымі злачынцамі ў Мінску, Бабруйску, Віцебску, Гомелі і іншых месцах, на якіх яны былі асуджаны і панеслі пакаранне за здзейсненыя злачынствы на тэрыторыі нашай рэспублікі.

Разгром Квантунскай Арміі. Капітуляцыя Японіі. Інтарэсы аднаўлення міра ва ўсім свеце патрабавалі хутчэйшай ліквідацыі далёкаўсходняга ачага вайны. Верны сваім саюзнічскім абавязацельствам Савецкі Саюз не мог заставацца ў баку ад вырашэння гэтай вайжнейшай задачы. 5 красавіка 1945 г. савецкі ўрад дэнансіраваў дагавор з Японіяй аб нейтралітэце і 8 жніўня заявіў аб уступленні з ёй у вайну.

9 жніўня - 2 верасня войскі Забайкальскаг, 1-га і 2-га Далёкаўсходніх франтоў, сілы Ціхаакеанскага флоту і Амурскай ваеннай флатыліі ажыццявілі Манчжурскую стратэгічную аперацыію, акружылі і разграмілі Квантунскую армію, якая налічвала больш за Імлн. салдат і афіцэраў, 6,6*тыс. гармат і мінамётаў, больш за 1,2 танкаў, звыш 1,9 тыс. баявых самалётаў.

Адначасова была праведзена Паўднёва-Сахалінская (11-25 жніўня) і Курыльская дэсантная (18 жніўня - 1 верасня) аперацыі. Савецкі Саюз вярнуў Паўднёвы Сахалін і Курыльскія астравы. Савецкія войскі былі ўведзены ў Паўночную Карэю. 6 і 9 жніўня 1945 г. амерыканцы скінулі на японскія гарады Хірасіму і Нагасакі атамныя бомбы. Іх ахвярамі сталі 114 тыс. мірных жыхароў. На ўсіх гэтая акцыя зрабіла прыгнечанае ўраджанне. Усе людзі ясна зразумелі, што атамная бомба стала каласальным фактарам у палітыцы міравых дзяржаў і сапраўдная мэта прымянення атамных бомб вызывалася не ваеннай неабходнасцю, а ў тым, каб галоўным чынам, запужаць Савецкі Саюз.

2 верасня 1945 г. Японія падпісала Акт аб безагаворачнай капітуляцыі. Другая сусветная вайна закончылася.

Удзел воінаў-беларусаў на франтах Вялікай Айчыннай вайны, у складзе саюзных армій і Еўрапейскім руху Супраціўлення. У дні цяжкіх выпрабаванняў усе савецкія людзі, да якой бы нацыі ці народнасці яны ні належылі, выступілі адзіным фронтам супраць агульнага ворага-германскага фашызму. Дружба народаў шматнацыянальнай Радзімы з'явілася адной з рашаючых умоў перамогі ў вайне

На франтах Вялікай Айчыннай вайны змагаліся болып за 1.3 млн. беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі. 444 з іх удастоены звання Героя Савецкага Саюза, чацвёра - П.Я.Галавачоў, І.І.Гусоўскі, С.ФЛІІутаў, І.І.Якубоўскі -удастоены гэтага звання двойчы, 67 - сталі кавалерамі ордэна Славы трох ступеней. Каля 400 тыс. воінаў - беларусаў узнагароджаны баявымі ардэнамі і медалямі. За гады вайны звыш. 217 беларусаў сталі генераламі і адміраламі.

Нашы землякі прынялі актыўны ўдзел у антыфашысцкім руху Супра-ціўлення ў заходніх краінах Еўропы, куды занёс іх трагічны лёс вайны. Гэта датычыцца перш за ўсё жыхароў заходніх раёнаў Беларусі, якія былі дэпартыраваны напярэдадні вайны ў Сібір і адтуль трапілі ў армію генерала Андэрса, якая была сфарміравана на тэрыторыі Савецкага Саюза, а затым выйшла да саюзнікаў і прыняла удзел ў цяжкіх баях за вызваленне Італіі.

У італьянскім Руху Супраціўлення прымаў удзел адын з лепшых памочнікаў камандзіра 16-й гарыбальдзійскай дывізіі "Вагано" 19-гадовы студэнт з Мінска Аляксандр. У памяці партызан засталося толькі яго імя. Аляксандр загінуў у снежні 1944 г. На італьянскай зямлі загінуў таксама А. К. Кісялёў, ураджэнец вёскі Стары Стан Клімавічскага раёна. які змагаўся ў гарыбальдзійскай партызанскай брыгадзе "Матэоці". 16-ці гадовым юнаком быў адпраўлены на прымусовыя работы М. С. Фралоў з вёскі Сідаравічы Магілёўскага раёна. Апынуўшыся ў Італіі, ён уцёк да партызан. Пасля вызвалення Італіі атрымаў "пасведчанне патрыёта". Інжынер з Дзяржынска А. В. Варанкоў уцёк у 1943 г. з фашысцкага канцлагера, быў начальнікам штаба партызанскага атрада, а затым брыгады, што дзейнічала на тэрыторыі Бельгіі. Пасля выгнання фашысцкіх захопнікаў ён у ліку 30 іншых савецкіх партызан быў узнагароджаны вышэйшым ваенным ордэнам Бельгіі.

Апынуўшыся ў канцантрацыйных лагерах, вязні з нашай рэспублікі наладжвалі кантакты з удзельнікамі антыфашысцкага руху на волі, прымалі ўдзел у стварэнні баявых цэнтраў, якія дзейнічалі ў Асвенціме, Дахаў, Бухенвальдзе, Заксенхаўзене і іііш. У Маўтхаўзене пасля генерал-лейтэнанта Д.М.Карбышава, якога закатавалі гітлераўцы, падпольную арганізацыю ўзначаліў уражэнец Чавусаў Магілёўскай вобласці палкоўнік Л.Я.Маневіч. Пад яго кіраўшцтвам быў распрацаваны план паўстання і да падыходу саюзнікаў, паўстаўшыя захапілі лагер. У гэтым жа лагеры гітлераўцы расстралялі аднаго з актыўных удзельнікаў падпольнай арганізацыі, уражэнца вёскі Цяхніна Бялынігскага раёна палкоўніка Д.Ф.Цумарава.

Найбольш моцным і арганізаваным быў рух савецкіх патрыётаў у Францыі. Там у кастрычніку 1943 г. быў створаны Цэнтральны камітэт былых савецкіх ваеннапалонных. Добра арганізаваныя атрады з савецкіх ваеннапалонных наносілі гітлераўцам адчувальныя страты. У руху Супраціўлення актыўна ўдзельнічалі і дачкі Беларусі. У Францыі яны арганізавалі асобны жаночы атрад "Радзіма". які праславіў сябе баявымі справамі. Камандзірам атрада была выбрана мінчанка Н.І. Лісавец, а пасля яе хваробы Р.З.Сямёнава-Фрыдзон. Абодвым было прысвоена званне лейтэнанта французскай арміі.

На землях Чэхаславакіі дзейнічала брыгада імя Клімента Готвальда, якую ўзначальваў ураджэнец Лепельскага раёна В. А. Квіцінскі. 'Голькі ў верасні 1944 г. брыгада ажыццявіла 158 баявых аперацый. Савецкі ўрад прысвоіў яе камандзіру званне Героя Савецкага Саюза.

Нашы землякі ўдзельнікі - Руху Супраціўлення, былі салдатамі адзінай арміі, якая змагалася супраць агульнага ворага - германскага фашызму. Сваёй барацьбой, сваёй крывёю яны ўнеслі ўклад у барацьбу еўрапейскіх народаў за вызваленне сваіх краін.

Вынікі і ўрокі вайны. Вялікая Айчынная вайна, як і ўся Другая сусветная вайна, з'явілася суровым выпрабаваннем для народаў, праверкай трываласці ўдзельнічаўшых у вайне дзяржаў. Рашаючую ролю ў дасягненні перамогі над фашызмам адыграў Савецкі Саюз і яго Ўзброеныя Сілы. Савецка-германскі фронт быў галоўным фронтам Другой сусветнай вайны. Тут адбываліся буйнейшыя бітвы, якія карэнным чынам змянілі яе ход і вынікі. 3 агульных страт фашысцкай Германіі ў вайне - 13,6 млн. чалавек больш за 10 млн. яна згубіла на савецка-германскім фронце і 75% баявой тэхнікі і зброі.

Вялікі ўклад у дасягненні перамогі у Другой сусветнай вайне ўнеслі народыі арміі ЗША, Велікабрытаніі, Францыі, Кітая, і іншых дзяржаў антыгітлераўскай кааліцыі.

Другая сусветная вайна па сваіх маштабах і жорсткасці, людскіх і матэры-яльных страт не мае сабе роўнай. Яна ўцягнула ў сваю арбіту 4/5 насельніцтва зямнога шара. Ваенныя дзеянні вяліся на тэрыторыі 40 дзяржаў Еўропы, Азіі 1 Афрыкі, на абшырных кантінентальных, марскіх і акеанскіх прасторах.

У вайне загінула каля 60 млн. чалавек, у тым ліку 27 млн. чалавек страціў Савецкі Саюз. Дзесяткі мільёнаў страцілі здароў'я, сталі інвалідамі. 3 савецкіх рэспублік найболылыя страты панёс беларускі народ. У нашай рэспубліцы загінуу амаль кожны трэйці яе жыхар.

Другая сусветная вайна і яе галоўная складаная частка Вялікая Айчынная вайна паказала, што ЗША, Англія і іншыя краіны змаглі паспяхова супрацьстаяць фашызму толькі дзякуючы такому саюзніку, якім быў Савецкі Саюз. Стварэнне антыгітлераўскай кааліцыі з'явілася падзеяй міжнароднага значэння. 3 яе стварэння і паспяховай дзейнасці выцякае важнейшы ўрок, які

прадэманстраваў не толькі магчымасць, але і настойлівую неабходнасць аб'яднання ўсіх міралюбівых, прагрэсіўных сіл у барацьбе супраць агрэсіі, у абарону міру і дэмакратыі незалежна ад грамадскага і дзяржаўнага строю розных краін.

У абагульняючым выглядзе ваеннымі і палітычнымі вынікамі вайны з'яўляецца поўны злом дзяржаўнай машыны нацызму, фашызму і мілітарызму, узнікненне прадпасылак для мірнага жыцця чалавецтва, фарміравання масавых дэмакратычных арганізацый у Еўропе і пачатку выхаду шэрагу каланіяльных краін Азіі на шлях незалежнага развіця.

Адным з найважнейшых вынікаў вайны з'яўляецца і тое, што нягледзячы на абвастрэнне супярэчнасцей паміж саюзнікамі ў канцы вайны, і іх перарастанне ў далейшым у "халодную вайну", вытрымалі ў цэлым выпрабаванне часам. Свет не быў ўцягнуты ў бяздонне новага сусветнага катаклізму,"халодная вайна" не стала гарачай.

Перамога над фашызмам - гэта трыумф Чалавека, яеі ў крывавай схватцы адстаяў сваё права на жыццё. Яна навучыла народы свету перш за ўсё разуменню той небяспекі, якую нясуць з сабой войны, разуменню таго, што войны ўвогуле павінны быць выключаны з жыцця грамадства.

Вопыт заваявання перамогі над фашызмам надзвычай важны для народаў свету для барацьбы за мір, сацыяльны прагрэс, за аб'яднанне намаганняў у барацьбе супраць розных форм міжнароднага тэрарызму, агрэсіўнага нацыяналізму, дзеянняў, якія накіраваны супраць асобы і права народаў на жыццё.

Працуем з гістарычнан інфармацыяй

1. Дакажыце з дапамогай гістарычных фактаў, што баявыя дзеянні войск Чырвонай арміі ў Еўропе насілі вызваляльны характар. 2. Вызначце, чаму праблема Друтога фронту была вырашана сумеснымі намаганнямі краін-удзельніц антыгітлераўскай кааліцыі, а ў час правядзення Крымскай і Патсдамскай Канферэнцый намеціліся разыходжанні ў пазіныях вядучых дзяржаў кааліцыі. 3. На якіх падставах грунтавалася рашэнне Нюрнбергскага

трыбунала аб прызнанні ілжывасці версіі аб "прэвентыўным" харак-тару нападу фашысцкай Германіі на СССР ?

Працуем з гістарычнымі дакументамі

Вытрымкі з Маніфеста Нацыянальнага камітэта "Свабодная Германія" "К вермахту і нямецкаму народу!" ад 13 ліпеня 1943 г~

"Событня требуют от нас, немцев, немедленного решенмя. В этот час велн-чайшей опасностн для суіцествовання Германнн м ее будушего ... Нацнональ-ный комнтет счнтает себя нмеюшнм право н обязанность ... говорнть от нменн всего немецкого народа, ясно н беспошадно, как того требует положенне... Гнтлер ведет Германню к гнбелн... День краха прнблнжается!

Многне годы Гнтлер, не спросмв народ, готовнл эту захватннческую войну. Гнтлер полнтнческн нзолнровал Германню. Он бессовестно спровоцнровал протмв нее трн самые моіцные державы в мнре н сплотнл мх для беспоідадной войны протнв гнтлеровского режнма. Он превратнл всю Европу во врага немецкого народа н запятнал его честь. Это он несет ответственность за ту ненавнсть, которая окружает сегодня Германню.

Факты доказывают: война пронграна. Германня может только затягнвать ее ценой нензмернмых жертв н лншеннй. Дальнейшее продолженне бесперспектнвной войны означало бы конец наішн. Но Германня не должна погнбнуть! Дело ндет сейчас о том, быть нлн не быть нашему отечеству.

Еслн немецкнй народ н дальше будет безвольно н. без сопротнвлення позволять вестн себя в пучнну гнбелн, то с каждым днем войны он будет становнться не только все слабее н бесснльнее, но н все вмновнее. Тогда Гнтлер будет свергнут только оружнем коалнцнм. Это означало бы конец нашей национальной свободы и нашего государства. И нам некого было бы тогда обвинять в этом, кроме самих себя.

Но если немецкий народ одумается вовремя и своими делами докажет, что хочет быть свободным народом и полон решимости освободить Гер-манию от Гитлера, он завоюет себе право самому определять свою буду-щую судьбу и быть выслушанным всем остальным миром. Это единст-венный путь к спасению существования, свободы и чести немецкой нации!

Цель такова: свободная Германия. Это означает:

Сильная демократическая государственная власть..., которая беспощадно, еще в зародыше, подавит любое возрождение заговоров против права народа на свободу или против мира в Европе.

Полная ликвидация всех законов, основанных на ненависти к другим народам и расам, всех бесчестящих народ учреждений гитлеровского режима, отмена всех направленных против человеческого достоинства принудительных законов гитлеровского времени.

Восстановление и расширение политических прав и социальных завоеваний трудящихся. Свобода слова, печати, организаций, совести и вероисповедания.

Немедленное освобождение всех жертв гитлеровского режима и выплата им материальной компенсации. Справедливый, беспощадный суд над военными преступниками, над заправилами, над их закулисными лицами и пособниками, ввергнувшими Германию в пучину гибели, сделавшими ее виновной и обрекшими ее на позор.

Борьба за свободную Германию требует мужества, энергии и решительности. Прежде всего — мужества. Время не ждет! Необходимодействовать быстро. Тот, кто из страха, малодушия или слепого повиновения идет и дальше с Гитлером, тот действует как трус и помогает ввергать Германию в национальную катастрофу. Но гот, кто ставит веление нации превыше приказа "фюрера" и отдает свою жизнь и свою совесть служению народу, действует отважно и помогает своему отечеству выбраться из глубочайшего позора".

1. Вызначце прычыны стварэння Нацыянальнага кам!тэта "Свободная Германия". 2. Шта азначае паняцце "Айчына" у разуменш прадстаунжоу Нацыянальнага кампэта "Свободная Германия" ? 3. У чым заключаецца, на думку аутарау Манифеста, гютарычная адказнасць нямецкага народа?. 4. Иакольк! эфектыунай для прадухшення у будучым нацыянальнай трагедьи з'яуляецца праграма пераутварэнняу, прапанаваная у Машфесце ? 5. Абмяркуйце пытанне аб тым, хто нясе адказнасць за развязванне Другой сусветнай вайны 1 лес Гермами: Птлер або нямецю народ.

Вытрымкі з даклада начальшка штаба аператыунага юраушцтва вермахта генерал-палкоўніка А.Йодля на нарадзе рэйхсляйтэрау 1 I а\'ляй орау у Мюнхене 7 лпстапада 1943 г.

"...Все трусы ищут выхода или, как они говорят, политического решения. Они говорят: надо повести переговоры, пока еще не разрушена наша субстанция, и при помощи всех этих громких слов ведется бурное наступление на естественное ощущение нашим народом того факта, что в этой войне есть только борьба до последнего. Капитуляция это конец нации, это конец Германии... исход этой войны решается не только оружием, но и волей всего народа к пониманию ее задач.

... Если сегодня, учитывая неоднократные и продолжающиеся в 1943 г. отступления, вновь и вновь возникает вопрос, не недооценили ли мы в принципе силу противника, то в отношении отдельных этапов операций на этот вопрос следует ответить утвердительно. Но на решение о нападении на [СССР] ... это сомнение не распространяется.

Мы победим потому, что должны победить, ибо иначе вся мировая история потеряла бы свой смысл".

Вызначце, што уласщва А. Йодлю: фанатызм або служэнне вошскаму доугу.

Вытрымкі з пісьма імперскага мишстра утраенняу 1 баепрыпасау А. Шпеера Гплеру ад 29 сакавнса 1945 г.

"...я чувствую себя обязанным, невзирая на последствия для самого себя, сурово и без прикрас изложить мое собственное мнение о происходящих событиях. .. .Я верю в будущее немецкого народа...

... Провидение само хотело предостеречь нас... все военные события вели нас к неслыханной беде. Еще никогда ни в одной войне внешние условия (скажем, погода) не играли такой решающей и несущей несчастье роли, как именно в этой самой технизированной из всех войне: мороз под Москвой, туман под Сталинградом и голубое небо над зимним наступлением 1944 г. на Западе.

И тем не менее я убежден, что судьба все же избавила нас от самого последнего следствия всего этого и что однажды все же появится возможность обеспечить нашему народу его существование. Ибо этот народ, проявивший исторически беспрецедентное мужество и героизм на фронте и в тылу, не может прийти к своему горькому концу.

...вы обратились ко мне со словами, из которых, если я вас правильно понял, ясно и однозначно следовало: если война проиграна, пусть погибнет и народ! Услышав такие слова, я был сначала потрясен... Это такая несправедливость по отношению к нашему народу, что судьба больше уже не

сможет благоприятствовать нам... Я убежден в том, что Провидение покарает тех, кто посягает на наш храбрый и порядочный народ".

1. Ці магчыма пагадзіцца з тлумачэннем А.Шпеерам прычын паражэнняу германскай арміі ? 2. У чым заключаецца вера 1мперскага м'пистрау будучае нямецкага народа ?

Вытрымкі з пратакола паеяджэння юраушкоу дэлегацый Аб'яднаных нацый ад 27 красавша 1945 г.

"Г-н Молотов говорит, что он уполномочен сделать заявления от имени правительств Украинской Советской Социалистической Республики и Белорусской Советской Социалистической Республики...

...важна роль... которую обе республики сыграли в борьбе с общим врагом. В этом отношении они выделяются среди шестнадцати республик, потому что по крайней мере миллион граждан каждой из упомянутых республик служил в рядах Красной Армии. Они тоже принимали самое деятельное участие в войне... Германия начала свое нападение на Советский Союз з захвата Украинской и Белорусской республик, именно они перенесли самые тяжелые испытания, связанные с нашествием.

В заключение г-н Молотов повторяет свое предложение комитету принять решение, одобренное Крымской конференцией, о включении этих двух республик в число первоначальных членов Организации.

...Заключая это соглашение, президент Рузвельт считал..., что важное положение, занимаемое Украинской и Белорусской республиками в Совет­ском Союзе, и страдания, которые они перенесли во время войны, равно как и вклад, сделанный ими в общее дело войны, совершенно оправдывают их принятие в Организацию. Поэтому он от имени правительства Соединенных Штатов поддерживает предложение, сделанное г-ном Молотовым".

Растлумачце прычыны прыняцця. БССР у лік членау-заснавальшкау ААН.

Памяць пра вайну

60 гадоў мінула з дня пераможнага завяршэння Вялікай Айчыннай вайны. Зямля залячыла нанесеныя ёй раны. Але людзі помняць вайну. Яна і сёння жыве ў сэрцах і справах пакаленняў. Нятленна памяць герояў, адстаяўшых свабоду і незалежнасць Айчыны. Яна жыве ў памяці народнай. Іх подзвігі ўвекавечаны ў шматлікіх мемарыялах, помніках, манументах і абелісках на нашай зямлі і за яе межамі.

У 1949 г. у Берліне ў Трэктаў - парку адкрыты вялічны помнік -ансамбль, які прысвечаны Перамозе Савецкіх узброеных сіл над фашысцкай Германіяй. У Польшчы, Чэхіі, Славакіі, Венгрыі, Балгарыі, Югаславіі -паўсюды, дзе пылаў агонь цяжкай вайны, у граніце і бронзе захавана моўная гісторыя барацьбы савецкага народа супраць фашызму.

Ва ўсіх рэспубліках былога Савецкага Саюза ўведзена болыл за 100 тыс. помнікаў і мемарыялаў. Усе яны - сведчанне вялікай трагедыі і вялікай славы нашага народа. На беларускай зямлі няма такога месца, яко не было б сведкам народнага подзвігу. Помнікі, мемарыялы, абяліскі. 3 імёнамі тых, хто не вярнуўся з вайны і без імёнаў. У нашай рэспубліцы іх каля 8,5 тысяч. Пад імі спяць вечным сном сыны Айчыны - воіны, партызаны, падпольшчыкі, мірныя жыхары, расстраляныя і закатаваныя гітлераўцамі.

Увекавечванне памяці загінаўшым у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі пачалося яшчэ ў ваенныя гады. Кожны загад Вярхоўнага Галоўнакамандуючага заканчваўся словамі: "Вечная слава героям, якія палі ў баях за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы!" Па ініцыятыве дзяржаўных і грамадскіх арганізацый распрацоўваліся тыпавыя праекты абяліскаў для магіл паўшых воінаў і партызан, пачалося ўстанаўленне пастаянных помнікаў на магілах і памятных знакаў на месцах баёў і бітваў. Увекавечыць памяць аб важнейшых бітвах імкнуліся перш за ўсё самі воіны. Так, першы помнік героям Сталінграда быў устаноўлены 12 снежня 1943 г. воінам 19-й танкавай брыгады ў горадзе Калач.

Яшчэ ў сакавіку 1944 г. СНК БССР прыняў пастанову "Аб ахове і выкарыстанні гістарычных і архітэктурных помнікаў і ўвекавечваць памятных месц і падзей, якія звязаны з вызваленнем Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў". А пасля заканчэння вайны, у ліпені 1945 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Закон "Аб азнаменаванні перамогі і ўвекавечванні памяці воінаў Чырвонай Арміі і партызан, загінуўшых у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны Савецкага Саюза". Дзень 3 ліпеня, гаварылася ў Законе, - кожны год адзначаць як усенароднае свята Перамогі і вызвалення беларускага народа ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў; устанавіць помнік Перамогі ў горадзе Мінску, помнікі на магілах воінаў і партызан, якія загінулі ў барацьбе з фашызмам; увекавечыць памяць паўшых абаронцаў Радзімы ў песнях, паэмах, творах культуры; арганізаваць шэфства над магіламі загінуўшых патрыётаў.

У 1966 г. Урад рэспублікі прыняў рашэнне аб узвядзенні помніка 9200 беларускім вёскам, якія поўнасцю ці часткова былі знішчаны фашыстамі. Такім помнікам стаў Хатынскі мемарыял, адкрыты 5 ліпеня 1969 г. у дні святкавання 25-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Мемарыял стаў месцам правядзення масавых мітынгаў і антываенных маніфестацый.

Асобае месца ў гераічнай барацьбе савецкага народа займае Брэсцкая крэпасць - герой. Яе справядліва называюць універсітэтам мужнасці. Велічны мемарыял крэпасці - герою быў адкрыты 25 верасня 1971 г. Ён уражліва адлюстраваў безпрыкладны гераізм савецкіх людзей у першыя часы і дні Вялікай Айчыннай вайны. Крэпасць абаранялі прадстаўнікі 33 нацыянальнасцей былога Савецкага Саюза. Кампазіцыйным цэнтрам ансамбля з'яўляюцца галоўны манумент "Мужнасць" - нагрудная скульптура воіна (вышыня 33,5 м) і штык-абеліск (вышыня 100 м). Рэльефныя кампазіцыі адлюстроўваюць асобныя эпізоды гераічнай абароны крэпасці. 3 манументам арганічна звязаны трыбуны і трох ярасны некрапаль, дзе пахаваны астанкі 850 абаронцаў крэпасці. Побач з руінамі былога Інжы-нернага ўпраўлення гарыць Вечны агонь Славы. Перад ім - адлітыя з бронзы славы: "Стаялі насмерць, слава героям!" Недалёка ад Вечнага агню знахо-дзіцца Мемарыялная пляцоўка гарадоў-герояў былога Савецкага Саюза, на якой пад гранітнымі плітамі ўстаноўлены капсулы з зямлёй гарадоў-герояў.

Пры актыўным удзеле насельніцтва (прымала ўдзел звыш міліёна чалавек) узведзены і 5 жніўня 1969 г. адкрыты Курган Славы - даніна ўдзячнасці беларускага народа сваім вызваліцелям - воінам Чырвонай Арміі. У Беларусі насыпана болын за 100 Курганаў Славы з мемарыяльнымі архітэктурнымі ці скулыітурнымі надбудовамі, якія ўвекавечваюць подзвіг нашага народа. Помнікі танкістам устаноўлены ў Мінску, Віцебску, Гомелі, Гродна, Магілёве.

Як сімвал неўміраючай славы савецкіх воінаў і партызан, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, узвышаецца ў Мінску на плошчы Перамогі велічны помнік-абеліск. Перад ім гарыць Вечны агонь - жывы напамінак аб незабыўных подзвігах патрыётаў, аддаўшых жыццё за Радзіму. Творчасцю саміх працоўных з'яўляюцца помнікі "Мінск - горад-герой", помнік у горадзе Жодзіна ў гонар маці-патрыёткі Анастасіі Фамінічны Купрыянавай, чые пяць сыной змагаліся з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Малодшы з іх - Герой Савецкага Саюза Пётр Купрыянаў закрыў сваім целам амбразуру варожага дзота.

Сярод слаўных старонак, упісаных беларускім народам у нашу Вялікую Перамогу, самая значная па размаху, беспрыкладная на мужнасць з'яўляецца трохгадовая партызанская барацьба з гітлераўскімі акупантамі. Барацьба, якая ва ўсім свеце выклікала павагу і захапленне гераічнай рэспублікай-партызанскай. Адным з самых значных помнікаў народным мсціўцам з'яўляецца мемарыял "Прарыў", які створаны ў 1971 г. паблізу гарацкога пасёлка Ушачы ў гонар прарыву варожай блакады партызанамі 16 брыгад 5 мая 1944 г. у ходзе Полацка-Лепельскай бітвы. На вяршыне ўзгорку ў разрыве бетоннай глыбы бронзавая 9- метровая фігура партызана, нахіленая наперад. Побач усмураваны 33 надмагільныя пліты з імёнамі герояў прарыву.

Шматлікія помнікі і мемарыялы землякам- удзельнікам вабны узведзены практычна ва ўсіх гарадах і пасёлках, шматлікіх вёсках нашай рэспублікі. На многіх з іхпералічаны прозвішчы загінуўшых, каля падножжа гарыць Вечны агонь. У дні ўсенародных свят каля помнікаў і мемарыялаў праводзяцца ўрачыстыя ўскладанні вянкоў, кветак, воіны прымаюць прысягу.

Імёны воінаў, партызан, падполыпчыкаў увекавечаны таксама ў назвах паркоў, плошчаў, праспектаў, вуліц гарадоў і гарадскіх пасёлкаў.У гэтых адносінах характэрна сталіца Беларусі - Мінск. Яе вуліцы сталі своеасаблівымі помнікамі славы героям Вялікай айчыннай вайны, сярод якіх маршалы Г.К. Шукаў, К.К. Ракасоўскі, І.І. Якубоўскі, С.С. Бірузоў, Ф.І. Талбухін, генералы І.Д. Черняхоўскі, М.Ф. Панфілаў, І.М. Русіянаў, П.С. Рыбалка і іншыя, а таксама М.Ф. Гастэла, А.К. Гаравец, П.І. Купрыянаў, Ф.А. Смалячкоў, Д.Г. Фролікаў, партызаны і падпольшчыкіУ.П. Бумажкоў, І.А. Бельскі, В.Т. Варанянскі, І.Д. Варвашэня, 3.3. Гала, І.К. Кабушкін, М.У. Казей, Я.У. Клумаў, В.І. Талаш, В.З.Харужая, К.І. Хмялеўскі і іншыя.

Своеасаблівай летапіссю народнага подзвіга стала кніга "Навечна ў памяці народнай", у якой сабраны біяграфіі больш за 2 тыс. Герояў Савецкага Саюза, прадстаўнікоў 42 нацыянальнасцяў, якія змагаліся за вызваленне Беларусі ад гітлераўскіх захопнікаў.

Праяўленнем глыбокай павагі і светлай памяці воінаў, партызан, падпольшчыкаў і мірных жыхароў, растрэляных і спаленых жывымі з'яўляецца 146- томнае выданне гісторыка-дакументальных хронік "Памяць", якое будзе завершана да 60-годдзя Вялікай Перамогі. У гэтых унікальцых кнігах на узроўні кожнага горада і раёна нашай рэспублікі пададзены ўсе асноўныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны рэгіёнаў, паімённа названы ўсе воіны Чырвонай Арміі, якія загінулі пры абароне і вызваленні Беларусі, воіны-землякі, партызаны, падполыпчыкі загінуўшыя на вайне, а таксама мірныя жыхары, кожнага горада, пасёлка , вёскі, растрэляныя і закатаваныя нямецка-фашысцкімі акупантамі.

Ніхто не забыты, нішто не забыта - гераічнае мінулае навекі ў памяці народнай. Яно адчувальна жыве ў сёняшнім дні выраставанай свабодай. Славай ветэранаў, нясчасным болем страт. Жыве гэтае мінулае ў свядомасці і сэрцах не толькі людзей старэйшага пакалення, але і іх дзяцей, унукаў, праўнукаў, якія не ведалі вайны. Жыве і вучыць жыць па самых высокіх мерках патрыятызму і маралі. Вучыць ненавідзець вайну, цаніць і абараняць мір.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]