Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Курс лекций.doc
Скачиваний:
41
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
384 Кб
Скачать

2.Псіхафізічны трэнінг.

Зыходзячы з асаблівасцей пабудовы і функцыяніравання моўнага апарата, можна вызначыць і галоўную мэту падрыхтоўкі органаў мовы да працы.

Гэта павінна быць своеасаблівая “настройка”, актывізацыя асноўных груп мышцаў, якія удзельнічаюць у моўным дыханні, рэзанатараў, якія забяспечываюць тэмбр і гучнасць голаса, рухомых (актыўных) органаў мовы, адказных за выразнае вымаўленне гукаў (дыкцыя).

Трэба пастаянна помніць пра правільнае палажэнне паставы, дзякуючы якому лепш функцыяніруе моўны апарат: галаву належыць трымаць прама, не сутуліцца, спіна прамая, плечы, рукі, шыя – без мышачнага напружання, лапаткі крыху зведены. Асанка садзейнічае паляпшэнню знешняга выгляду.

Для людзей, чыя прафесійная дзейнасць звязана з працягласцю маўлення, не меньшае значэнне,чым настройка моўнага апарата і яго правільная работа, мае ўменне расслабіць органы, а таксама аднавіць працаздольнасць моўнага апарата. Адпачынак і расслабленне (рэлаксацыя) забяспечываюцца спецыяльнымі практыкаваннямі, выконваць якія рэкамендуецца ў канцы заняткаў па тэхніцы мовы, а таксама пасля працягласці маўлення, пры адчуванні стомленасці органаў маўлення.

Прыём рэлаксацыі ў спецыяльнай літаратуры прынята называць яшчэ позай і маскай рэлаксацыі; гэта значыць расслаблення, зняцця псіхафізічнага напружання.

“Поза рэлаксацыі прымаецца ў пазіцыі седзячы. Неабходна злёгку нахіліцца ўперад, сагнуўшы спіну і схіліўшы галаву. Ногі абапіраюцца на ўсю стапу, расстаўлены пад прамым вуглом адна да другой, рукі ляжаць свабодна на каленях. Вочы неабходна заплюшчыць і максімальна расслабіць усе мышцы. У позе рэлаксацыі рэкамендуецца прымяняць асобныя формулы аўтатрэнінгу, які забяспечвае больш поўнае расслабленне і адпачынак.” [15с.103]

Адным з эфектыўных прыёмаў, які дапамагае зняць мышачнае напружанне на твары, шыі, руках з’яўляецца гігіенічны, ці пагладжваючы масаж, які, паводле сцвярджэння Э. Чарэлі, мае прафілактычны характар супраць прастудных захворванняў: ангіны, катару верхніх дыхальных шляхоў і інш.

Рэлаксацыя з’яўляецца адным з элементаў гігіены моўнай дзейнасці.

3. Гігіена галасамоўнага апарата.

Для таго, каб голас заўсёды быў ў добрай форме, выканаўца і рэжысёр павінны захоўваць пэўны распарадак, строгія гігіенічныя правілы.

Вялікае значэнне для папярэджвання захворванняў голасу мае ўмацаванне нервовай сістэмы, яе вынослівасці, ўстойлівасці.

Недасыпанне з’яўляецца частай прычынай неўрозаў, якія адмоўна ўздзейнічаюць на галасавы апарат.

Трэба папярэджваць пераахладжэнне, рэкамендуецца праводзіць не толькі агульнае, але і спецыяльнае закаліванне.

Трэба пазбягаць усяго таго, што раздражняе слізістую абалонку – алкаголю і курэння.

Алкаголь дзейнічае на цэнтральную нервовую сістэму і паражае слізістую абалонку верхніх дыхальных шляхоў; ён зніжае агульную супраціўляльнасць арганізма любой інфекцыі. Голас чалавека, які злоўжывае алкаголем, хрыплы, надтрэснуты.

Курэнне ў першую чаргу дзейнічае на слізістую абалонку гартані, бронхаў, у выніку чаго курыльшчыкі часта хварэюць бранхітамі, ларынгітамі. Ад пастаяннага раздражнення тытунёвым дымам галасавыя звязкі запаляюцца, паніжаецца іх эластычнасць, з’яўляецца незмыканне галасавых звязак.

Вялікае значэнне мае стан зубоў і дзясен, а таксама разумнае чаргаванне нагрузкі і адпачынку.

  1. Механізм кіравання і рэгулявання мовай , тэорыі голасаўтварэння

Многія гады існавала так называемая міаэластычная (мышачна-эластычная) тэорыя голасаўтварэння. Гэта механічная тэорыя сцвярджала, што голас утвараецца шляхам гайданняў галасавых звязак пад уздзеяннем сілы падзвязачнага ціску паветра і сілы пруткасці напружаных і самкнутых галасавых звязак. Самі ж звязкі лічыліся пасіўнымі, іх дзеянні прыраўніваліся да паводзін пругкай нацягнутай струны, не здольнай гайдацца без уздзеяння знешняй сілы, якая адхіляе яе, струну, ад становішча раўнавагі.

Між тым, яшчэ ў 1934 годзе кіраўніком фаніятрычнай навукова-даследчай лабараторыі маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі прафесарам Я.М. Мілюціным было ўстаноўлена, што галасавыя звязкі могуць прыходзіць у гайдаючы рух без удзелу механічнай сілы падзвязачнага ціску паветра, а ўзбуджацца пад уздзеяннем цэнтральнай нервовай сістэмы.

У перыяд 1950-1957 гадоў французскі вучоны Рауль Юссан вылучыў новую, названую ім “нейрахранаксічнай”, тэорыю голасаўтварэння (“Нейра” – нервы, “хронос” – час, “аксіс” - кошт), што азначае фізічную меру ўзбуджальнасці жывой, рэагіруемай ткані.

Новая тэорыя даказала, што галасавыя звязкі пры ўтварэнні гука скарачаюцца актыўна ў выніку нервовых імпульсаў галаўнога мозгу, ідучых да галасавых звязак па ніжнегартаннаму ці зваротнаму нерву, які з’яўляецца маторным, г. зн. рухаючым, нервам галасавых звязак. Высветлілася, што не паветра гойдае звязкі, як лічылася раней, а наадварот, галасавыя звязкі гойдаюць паветра. Перыядычна скарачаючыся, яны перарываюць праходзячае праз іх паветра і ўтвараюць тым самым гукавыя гайданні.

Новая тэорыя голасаўтварэння паказала, 1) што гайдаючая функцыя галасавых звязак з’яўляецца поўнасцю цэнтральнага паходжання, 2) выявіла аўтарэгуліруючую сувязь трох сістэм моваўтвараючага апарата (фанацыйнага дыхання, работы гартані і ротаглытачных рэзанатараў), 3) устанавіла, што змены гукавысотнага дыяпазона вызываюцца ступенню ўзбуджальнасці зваротнага нерва і мышцаў гартані. Г.зн., што нерв можа правесці, а галасавыя мышцы выканаюць тыя гукавысотныя заданні, якія перадаюцца з цэнтра ў адпаведнасці з той ці іншай вышынёй гука.

Новая тэорыя не адмаўляе поўнасцю старую – міаэластычную, а істотна яе дапаўняе, сцвярджаючы, што цэнтральная нервовая сістэма рэгулюе ўсе гукавыкананні, улічваючы ўсе акустычнамеханічныя фактары галасавога апарата (даўжыню звязак, падзвязачны ціск, даўжыню рэзанатараў і г.д.).

Новая тэорыя абапіраецца на вучэнне І.М.Сечанава і І.П.Паўлава аб рэфлексах.

Рэфлекс – гэта зваротная рэакцыя арганізма на раздражненне рэцэптараў (канцавых апаратаў адчувальных нерваў, успрымаючых і перадаючых у “цэнтр” разнастайныя раздражненні).

На падставе шматлікіх даследванняў І.П.Паўлаў даказаў, што існуюць рэфлексы – безумоўныя і ўмоўныя.

Безумоўныя рэфлексы з’яўляюцца прыроджанымі і могуць ажыццяўляцца без удзелу кары галаўнога мозгу.

Умоўныя рэфлексы ўзнікаюць, выпрацоўваюцца ў працэсе жыцця, пры пэўных умовах і абставінах.

Калі дзеянне якога-небудзь шэрагу ўмоўных рэфлексаў паўтараецца ў адной і той жа паслядоўнасці шмат разоў, то гэта прыводзіць да замацавання пэўнага шэрагу ўмоўных рэфлексаў як адзінага цэлага (дынамічнага стэрэатыпу).

Выхаванне навыкаў правільнага голасаўтварэння па сваёй фізіялагічнай сутнасці і ўяўляе сабой зладжаную суму ўмоўных рэфлексаў. Такім чынам работа мозга – гэта і ёсць утварэнне ўмоўных рэфлексаў. Яна пабудавана на механізме так званых аналізатараў.

Моўны голас добра фарміруецца ў тым выпадку, калі няма перашкод з боку слыха, псіхікі і голасаўтваральных органаў: артыкуляцыі, рэзаніравання, цэнтральнай нервовай сістэмы.

Рухаючы аналізатар – адзін з самых галоўных унутраных аналізатараў: ён загадвае моўнай функцыяй. У сістэму кіравання моўнай функцыі “уваходзяць і вобласці, якія ведаюць рухамі мышцаў, удзельнічаючых у моваўтварэнні, і слыхавыя вобласці кары, служачыя для ўспрыняцця моўных сігналаў, і ўнутраныя зваротныя сувязі ад працуючых органаў словаўтварэння, і вобласці, звязаныя з назапашваннем памяці на гукі мовы, на мышачныя рухі і г.д.”[5с.210].

Майстэрства валодання голасам звязана з удасканальваннем працы сістэмы кіравання моўнай функцыяй. Вялікае значэнне ў дасканаленні кіравання мовай мае так званая сістэма зваротных сувязей, пры якой органы пачуццяў (слыхавы, зрокавы, мышачны, вібрацыйны і інш. аналізатары) пастаянна сігналізуюць у цэнтральную нервовую сістэму аб выніках дзейнасці органаў гукавымаўлення. Прычым галоўным у сістэме зваротных сувязей з’яўляецца слыхавы аналізатар, які ажыццяўляе кіраванне і рэгуляванне ёю, забяспечвае “знішчэнне разнагалосся” паміж задуманай якасцю і дасягнутым вынікам.

Звесткі аб вымаўленых словах пастаянна фіксуюцца слыхам і перадаюцца ў цэнтральную нервовую сістэму. Таму неабходнай умовай развіцця голаса з’яўляецца дастатковая вастрыня слыху. Усякія адхіленні слыха ад нормы адбіваюцца на гучнасці, выразнасці і дакладнасці мовы. Сувязь паміж слыхам і мовай устанаўліваецца пры дапамозе слыха-моўных цэнтраў, якія маюць складаную пабудову. Размяшчаюцца яны ў кары галаўнога мозгу.

Галаўны мозг з’яўляецца аддзелам кіравання і рэгуліравання мовай: усе рухі рота–глытачнай поласці, галасавых звязак, а таксама мышцаў, якія ўдзельнічаюць у моўным дзеянні, кіруюцца і рэгуліруюцца рознымі аддзеламі галаўнога мозга. Мова ўяўляе сабой складаны від працы ўсёй кары галаўнога мозга, уласцівы толькі чалавеку.

Паражэнне пэўных абласцей кары галаўнога мозга вызывае розныя парушэнні мовы. Пры гэтым можа ўзнікнуць поўная альбо частковая страта мовы.

Перадача гукаў звязана з утварэннем хваль, якія пераносяць гук да слыхавога органа чалавека – вуха. У ім адрозніваюць тры аддзелы – вонкавы, сярэдні і ўнутранае вуха. Слыхавы апарат можна падзяліць на дзве часткі:

  1. Гукаправодзячы апарат, да якога адносіцца вонкавае і сярэдняе вуха. Вонкавае вуха складаецца з вушной ракавіны і вонкавага слыхавога прахода, аддзеленых ад сярэдняга вуха барабаннай перапонкай (тонкай плеўкай).

  2. Гукаўспрымальны апарат, да якога адносіцца сярэдняе вуха. Яно знаходзіцца ў таўшчыні скроневай косткі, а ўнутры вуха ёсць “улітка” – сетка спіральных хадоў, у якой у сваю чаргу заключаны “кортыеў орган”; ён і з’яўляецца тым перыфірычным апаратам, які ўспрымае гук.

Ад агучанага прадмета па паветры распаўсюджваюцца гукавыя хвалі. Пройдзячы праз вонкавы слыхавы праход, яны гайдаюць барабанную перапонку з ланцугом слыхавых костак. Гэтыя гайданні перадаюцца праз слыхавы нерв і нервовыя праваднікі ў кару галаўнога мозгу, дзе знаходзіцца цэнтральны пакет слыхавога апарата, які ўспрымае перададзеныя сюды гайданні як адчуванні гука. Чалавечае вуха ўспрымае гукі ў дыяпазоне ад 16 да 20 тысяч гайданняў у секунду.

Прафесійная дзейнасць рэжысёра свята і выканаўца патрабуе развітага моўнага слыху (адчуваць тон і тэмпа-рытм выступлення). Развіццё моўнага слыха азначае не проста абвастрэнне слыхавога ўспрыняцця.

Да прафесійных якасцей моўнага слыха адносіцца наступнае:

а) уменне адрозніваць вышыню гука, яго тэмбр, яго звонкасць і глухасць;

б) здольнасць адчуваць накірунак гука;

в) уменне адчуваць рух моўнага гука ў сувязі з націскам у складзе і фразе;

г) здольнасць адрозніваць танальнасць моўнага гука.

Фарміраванне гэтых прафесійных якасцей моўнага слыху ў рабоце над голасам мае першароднае значэнне. Добра натрэніраваны моўны слых садзейнічае развіццю голаса.

Асаблівае значэнне пры гэтым маюць навыкі прафесійнага ўнутранага слыха – уменне мысленна чытаць, лічыць, атрымліваючы ўяўленне аб добрым моўным гучанні. Успрыняцце і ўдасканальванне мовы з дапамогай слыха магчыма дзякуючы арганічнай сувязі паміж гукавым аналізатарам і моўнарухальным апаратам.

Такім чынам, фізіялагічнае вучэнне І.П. Паўлава аб вышэйшай нервовай дзейнасці дае магчымасць разглядаць моўны апарат як адзінае цэлае, бо з’яўляецца прыродазнаўчай навуковай асновай выхавання моўнага голасу, сведчыць аб тым, што развіццё голасу павінна праходзіць свядома і ў каардынаваным адзінстве дыхання, артыкуляцыі, рэзаніравання, слыха, работы цэнтральнай нервовай сістэмы.