
- •Курс лекцый па дысцыпліне “Моўнае дзеянне ў свяце .”
- •Тэкст лекцыі.
- •1.Моўны апарат: пабудова і функцыяніраванне.
- •2.Псіхафізічны трэнінг.
- •3. Гігіена галасамоўнага апарата.
- •5. Параметры моўнага слыху.
- •Кантрольныя пытанні:
- •Літаратура
- •Тэкст лекцыі.
- •1. Логіка мовы ў моўным дзеянні.
- •У мэтах замацавання ведаў рэкамендуецца адказаць на наступныя пытанні:
- •Тэксты для самастойнай працы студэнтаў па замацаванню законаў логікі мовы
- •Літаратура:
- •Тэкст лекцыі.
- •А) Дыханне
- •Б) Голас
- •В) Дыкцыя
- •Г) Арфаэпія
- •Кантрольныя пытанні.
- •Практычныя заданні
- •Літаратура.
- •Тэкст лекцыі.
- •2.Бачанні.
- •3.Адносіны.
- •4.Зносіны.
- •Кантрольныя пытанні.
- •Практычныя заданні.
- •Літаратура:
- •Тэкст лекцыі.
- •1.Вершаваная мова: змест і форма.
- •3. Асновы вершаскладання ў мастацтве выканаўцы.
- •Вывады:
- •Кантрольныя пытанні.
- •Практычныя заданні для самастойнай працы студэнтаў па тэме.
- •Літаратура.
- •Тэкст лекцыі.
- •1. Кампазіцыя па аднаму твору.
- •2. Кампазіцыя і мантаж па некалькіх творах.
- •Кантрольныя пытанні:
- •Практычныя заданні.
- •Літаратура.
- •Літаратура Асноўная
- •Дадатковая
Кантрольныя пытанні:
Чым было прадыктавана з’яўленне літаратурнага мантажа?
Якія задачы трэба мець на ўвазе пры скарачэнні празаічнага тэкста для кампазіцыі?
Якія прынцыпы і метады разгортвання матэрыяла ў творах вы ведаеце?
Якія этапы стварэння мантажа і кампазіцыі характарызуюць работу складальніка?
Практычныя заданні.
Выпрацоўка драматургічнай логікі.
1.З твораў аднаго паэта (4-6 вершаў) стварыць кампазіцыю, у якой адлюстраваць падзейную паслядоўнасць унутранага міру лірычнага героя.
2.Некалькі вершаў зманціраваць з разнажанравымі матэрыяламі (публіцыстыка, дакумент, лісты).
Выхаванне пачуцця перспектывы.
Узяць знаёмы верш і вызначыць яго канструкцыю. Адштурхнуўшыся ад кульмінацыйнай часткі, выявіць экспазіцыю, завязку, развіццё дзеяння, фінал.
Літаратура.
Вановская, Елена Владимировна. Литературная композиция и монтаж на самодеятельной сцене / Е. Вановская. – Ленинград : ЛГИК, 1989. – 79с.
Гурова, В. И. Сценическая речь (работа над текстом) : учебное пособие / В. И. Гурова, М. В. Гонссовская, Л. А. Фролова. - Москва : [б. и.], 1986. - 79 c. - Библиогр. в подстроч. примеч.
Каляда, Андрэй Андрэевіч. Выразнае чытанне / А. А. Каляда. – Мінск, 1967. – 270 с.
Кочарян, Сурен Акимович. В поисках живого слова. – 2-е изд. – Москва : ВТО, 1979.
Савкова Зинаида Васильевна. Монолог в искусстве массовых представлений. – Ленинград : ЛГИК, 1977. – 82 с.
Савкова Зинаида Васильевна. Литературная композиция и монтаж / З. В. Савкова. – Ленинград : ЛГИК, 1985. – 106 с.
Яхонтов, Владимир Николаевич. Театр одного актера / В. Н. Яхонтов. – Москва, 1958 – 455 с.
Заключэнне
“Моўнае дзеянне ў свяце” - адна з асноўных спецыяльных дысцыплін у комплекснай падрыхтоўцы рэжысёра свят. Менавіта ёй належыць значная роля ў выхаванні рознабаковых прафесійных якасцей спецыяліста, якая дае магчымасць будучым рэжысёрам - пастаноўшчыкам свят, авалодаць поўным аб’ёмам тэарэтычных ведаў, практычных навыкаў і сродкаў спасціжэння законаў моўнага дзеяння ў свяце.
У сцэнарый прадстаўленняў і свят непасрэдна ўваходзіць матэрыял розных літаратурных жанраў. І ўвесь гэты матэрыял павінен падпарадкоўвацца рэжысёрскай звышзадачы ў свяце. А задача рэжысёра заключаецца ў тым,каб навучыцца арганічна спалучаць розныя літаратурныя жанры ў залежнасці ад перспектывы скразнога дзеяння,авалодаць уменнямі і навыкамі моўнага дзеяння ў гэтых жанрах.
Слову належыць адно з вядучых месц у ажыццяўленні разнастайных функцый свята: камунікатыўнай, дзейснай, эстэтычнай, гістарычнай, нацыянальна-патрыятычнай, мастацкай,эмацыянальнай і інш. Такая значнасць слова ў свяце абавязвае рэжысёра грунтоўна авалодаць законамі моўнага дзеяння ў свяце.
Зразумела, што лёс якаснага выкарыстання і гучання слова ў свяце будзе залежыць ад таго, наколькі рэжысёр свята будзе беражліва адносіцца да слова, з разуменнем выкарыстоўваць яго як аднаго з важных выразных сродкаў свята. А таму, набыццё ведаў і навыкаў у галіне моўнага дзеяння будзе спрыяць магчымасці творчай асобе будучага рэжысёра на больш якасным прафесійным узроўні падрыхтаваць сцэнічнае дзеянне, што будзе садзейнічаць павышэнню эфектыўнасці эмацыянальнага і педагагічнага ўздеяння свята.