- •Курс лекцый па дысцыпліне “Моўнае дзеянне ў свяце .”
- •Тэкст лекцыі.
- •1.Моўны апарат: пабудова і функцыяніраванне.
- •2.Псіхафізічны трэнінг.
- •3. Гігіена галасамоўнага апарата.
- •5. Параметры моўнага слыху.
- •Кантрольныя пытанні:
- •Літаратура
- •Тэкст лекцыі.
- •1. Логіка мовы ў моўным дзеянні.
- •У мэтах замацавання ведаў рэкамендуецца адказаць на наступныя пытанні:
- •Тэксты для самастойнай працы студэнтаў па замацаванню законаў логікі мовы
- •Літаратура:
- •Тэкст лекцыі.
- •А) Дыханне
- •Б) Голас
- •В) Дыкцыя
- •Г) Арфаэпія
- •Кантрольныя пытанні.
- •Практычныя заданні
- •Літаратура.
- •Тэкст лекцыі.
- •2.Бачанні.
- •3.Адносіны.
- •4.Зносіны.
- •Кантрольныя пытанні.
- •Практычныя заданні.
- •Літаратура:
- •Тэкст лекцыі.
- •1.Вершаваная мова: змест і форма.
- •3. Асновы вершаскладання ў мастацтве выканаўцы.
- •Вывады:
- •Кантрольныя пытанні.
- •Практычныя заданні для самастойнай працы студэнтаў па тэме.
- •Літаратура.
- •Тэкст лекцыі.
- •1. Кампазіцыя па аднаму твору.
- •2. Кампазіцыя і мантаж па некалькіх творах.
- •Кантрольныя пытанні:
- •Практычныя заданні.
- •Літаратура.
- •Літаратура Асноўная
- •Дадатковая
Тэкст лекцыі.
1.Моўны апарат: пабудова і функцыяніраванне.
Для таго каб правільна валодаць сваім моўнагаласавым апаратам, рэжысёру свята і выканаўцу неабходна мець уяўленне аб яго пабудове і механізмах кіравання, якасцях і ўласцівасцях моўнага голасу.
“У шырокім сэнсе слова пад моўным апаратам разумеюць усе органы, якія прымаюць удзел у працэсе моўнага дыхання, голаса і гукаўтварэння, а таксама органы, якія забяспечваюць узнікненне мовы (цэнтральная нервовая сістэма, органы слыху, зроку, органы мовы).
У вузкім сэнсе моўным апаратам называюць органы, якія непасрэдна ўдзельнічаюць у працэсе моўнага дыхання і гукаўтварэння (дыхацельныя органы, гартань і надгартанныя поласці (падстаўная труба).”[15,с.100]
Моўны апарат складаецца з двух аддзелаў: цэнтральнага і перыферычнага. У цэнтральны аддзел уваходзіць галаўны і спінны мозг (размяшчаецца ў пазваночным канале).
У перыферычны аддзел уваходзіць гартань, галасавыя звязкі і іншыя органы моўнага апарата.
Працэс узнікнення вуснай мовы выглядае наступным чынам: струмень паветра, які рухаецца з лёгкіх, праходзіць праз бронхі, трахеі, гартань і выходзіць наверх праз глотку і поласці рота і носа.
Дыханне (вентыляцыя лёгкіх) забяспечваецца за кошт скарачэння пэўных груп мышцаў. У першую чаргу гэта дыяфрагма, міжрэберныя мышцы. Немалаважную ролю ў працэсе моваўтварэння выконваюць таксама мышцы шыі, твару, плечавога поясу. Падрыхтоўка да моўнай дзейнасці павінна прадугледжваць практыкаванні па развіцці і актывізацыі гэтых груп мышцаў. Важнейшай умовай працы над тэхнікай мовы з’яўляецца ўменне зняць мышачнае напружанне, “заціскі”.
Утварэнне гука адбываецца ў час выдыху за кошт работы органаў мовы. Выдых забяспечваюць лёгкія, бронхі, трахеі. На сярэднім узроўні – гартані – утвараецца гук. Гартань уяўляе сабой пярсцёнкападобныя і шчытападобныя храсткі, на якіх замацаваны галасавыя звязкі – мышцы складанай будовы, пакрытыя слізістай абалонкай.
У спакойным стане галасавыя звязкі ўтвараюць трохкутную адтуліну для праходу паветра, якая называецца галасавой шчылінай. Галасавая шчыліна можа змяняць свае контуры, што ўплывае на характар утвараемага гука ў час праходжання праз нос паветра.
Пры фанацыі галасавыя звязкі збліжаюцца, напружваюцца і пачынаюць вібрыраваць. Голас, утварыўшыйся з дапамогай галасавых звязак слабы, невыразны. А асобную ролю ў моваўтварэнні выконваюць рэзанатары, якія вібрыруючы, забяспечваюць гучанне чалавечага голасу.
Гукавыя хвалі, што ўзніклі ў гартані, узмацняюцца дзякуючы рэзанатарам і распаўсюджваюцца ва ўсе бакі: не толькі ў навакольнае асяроддзе, але і па ўнутраных шляхах арганізма. Рэзанатары ствараюць за кошт абертонаў (дадатковых тонаў, якія надаюць асноўнаму тону асаблівае адценне,) пэўны тэмбр, і гэтым самым надзяляюць голас кожнага чалавека непаўторнасцю.
У арганізме чалавека ёсць шмат розных поласцей і трубак, у якіх можа развівацца рэзаніраванне. Важнейшымі з рэзанатараў з’яўляюцца гартань, глотка, насаглотка, чэрап галавы. Яны ўтвараюць сістэму верхніх рэзанатараў, якія забяспечываюць палётнасць голаса.
Гук, які ўтварыўся пры руху галасавых звязак, узмацняецца дзякуючы рэзаніруючым поласцям глоткі. Глотка ўяўляе сабой трубу, якая пачынаецца ў падмурку чэрапа і даходзіць да стрававода. Поласць глоткі прымае актыўны ўдзел у гукаўтварэнні. Верхняя частка глоткі пры дапамозе адтулін звязваецца з поласцю носа і называецца насаглоткай (спалучае глотку з полосцю носа.)
Поласць носа мае прыдаткавыя ўпадзіны: гаймараву, лобную, рашэтчатую. Поласць носа ў агульным выконвае дыхацельную і рэзаніруючую дзейнасць і прымае ўдзел у гукаўтварэнні.
Стан асноўнай насавой поласці і прыдаткавых упадзін мае вялікае значэнне для правільнага вымаўлення гукаў мовы і для яе тэмбральнай афарбоўкі.
У поласці рота знаходзіцца цвёрдае нёба. Ззаду яно пераходзіць у мяккае нёба. Цвёрдае нёба прымае актыўны ўдзел у фарміраванні голаса.
Калі гукавыя хвалі раздражняюць цвёрдае нёба, гэта раздражненне перадаецца другой галіне трайнічнага нерву, які разгаліноўваецца па нёбным зводзе. У выніку паляпшаецца якасць гука – яго яркасць і адлегласць распаўсюджання.
Мяккае нёба (ці нёбная заслона) таксама выконвае вялікую ролю ў утварэнні голаса.
Пры яе недастатковай актыўнасці голас набывае гнусавае адценне.
Важным органам, прымаючым удзел у мове, з’яўляецца і ніжняя сківіца. Дзякуючы яе рухомасці фарміруюцца галосныя гукі.
У языку адрозніваюць кончык (завостраны пярэдні канец), спінку (верхняя паверхня), краі (па абеіх старанах), корань (задняя паверхня).
У залежнасці ад таго, як змыкаюцца язык і цвёрдае нёба, губы і зубы, як рухаецца выдыхаемае паветра, такія і ўтвараюцца гукі.
Вібрацыю любога рэзанатара лёгка знайсці пры вымаўленні пэўных гукаў (напрыклад, пры вымаўленні гука “М” рэзаніруе чэрап галавы.)
Рэзаніраванне выкарыстоўваецца пры пастаноўцы голасу для паляпшэння першапачатковага гуку, што ўзнікае ў галасавой шчыліне, і для паляпшэння якасці гучання вуснай мовы ў цэлым. “Такім чынам, чалавек уяўляе сабой своеасаблівы “музычны інструмент”, які гучыць у час мовы.” [15с.102]
