
- •Курс лекцый па дысцыпліне “Моўнае дзеянне ў свяце .”
- •Тэкст лекцыі.
- •1.Моўны апарат: пабудова і функцыяніраванне.
- •2.Псіхафізічны трэнінг.
- •3. Гігіена галасамоўнага апарата.
- •5. Параметры моўнага слыху.
- •Кантрольныя пытанні:
- •Літаратура
- •Тэкст лекцыі.
- •1. Логіка мовы ў моўным дзеянні.
- •У мэтах замацавання ведаў рэкамендуецца адказаць на наступныя пытанні:
- •Тэксты для самастойнай працы студэнтаў па замацаванню законаў логікі мовы
- •Літаратура:
- •Тэкст лекцыі.
- •А) Дыханне
- •Б) Голас
- •В) Дыкцыя
- •Г) Арфаэпія
- •Кантрольныя пытанні.
- •Практычныя заданні
- •Літаратура.
- •Тэкст лекцыі.
- •2.Бачанні.
- •3.Адносіны.
- •4.Зносіны.
- •Кантрольныя пытанні.
- •Практычныя заданні.
- •Літаратура:
- •Тэкст лекцыі.
- •1.Вершаваная мова: змест і форма.
- •3. Асновы вершаскладання ў мастацтве выканаўцы.
- •Вывады:
- •Кантрольныя пытанні.
- •Практычныя заданні для самастойнай працы студэнтаў па тэме.
- •Літаратура.
- •Тэкст лекцыі.
- •1. Кампазіцыя па аднаму твору.
- •2. Кампазіцыя і мантаж па некалькіх творах.
- •Кантрольныя пытанні:
- •Практычныя заданні.
- •Літаратура.
- •Літаратура Асноўная
- •Дадатковая
3. Асновы вершаскладання ў мастацтве выканаўцы.
Моўнае дзеянне пры выкананні вершаваных твораў мае сваю спецыфіку. Спецыфіка- сама форма верша, і перш за ўсё, яго рытм. Форма верша- не проста знешняя старана твора (кожны са сваім памерам, рыфмамі, строфамі, паўзамі, тэмпа-рытмам, гукамі), а гэта сама сутнасць паэзіі, бытаванне моўнага дзеяння.
Асаблівая значнасць і важкасць слова ў вершах, выразнасць рытма і вастрыня формы патрабуюць такога ж выразнага і вострага ўнутранага перажывання, пачуцця, падтэкста.
“Вершы адчуваюцца інакш, чым проза, таму што у іх другая форма. Але можна сказаць і наадварот: у вершаў другая форма, таму іх падтэкст перажываецца інакш[24,с.181] У вершах нельга думаць і перажываць у рытме прозы, залішне “цяжкім рабіць” падтэкст, празмерна “паглыбляць” перажыванне, зацягваць псіхалагічныя паўзы. Гэта парушае форму вершаў, і наадварот, нельга фармальна выконваць усе патрабаванні верша, забываючы пры гэтым пра ўнутраны тэмпа-рытм пачуцця, падтэкста, скразнога дзеяння. Такое выкананне К.С.Станіслаўскі называў простым “вершагаварэннем”, якое “не можа быць прызнана вершаванай мовай”.
Падзеі, звышзадачу, пачуццёвы мір лірычнага героя немагчыма выявіць толькі літаратурна-тэматычным аналізам зместа тэкста без адначасовага аналіза тэмпа-рытма верша і ўсіх асаблівасцей вершаванай мовы. Таму, каб авалодаць мастацтвам вершадзеяння, неабходна вывучыць структуру формы выконваючага твора, што немагчыма без дасканалага ведання самых істотных законаў вершаскладання.
Вывады:
Такім чынам, коратка разгледзеўшы пытанні вершаскладання неабходна запомніць, што:
Па-першае, вершаваная мова заўсёды цесна звязана са зместам таго ці іншага канкрэтнага твора, які нельга зразумець ва ўсёй глыбіні, не ведаючы заканамернасцей вершаванай мовы;
Па-другое, выканаўцу і рэжысёру свята пры выкарыстанні паэтычнага матэрыяла неабходна не толькі ведаць асновы тэорыі верша, але і ўмець выкарыстоўваць іх як выразна-дзейсную сілу жывога слова;
Па-трэцяе, выканаўца і рэжысёр павінны выкарыстоўваць вершаваную мову не для ўпрыгожвання святочнай дзеі, а для асаблівай увагі на той ці іншай падзеі, вобразу, выражэнні думак і пачуццяў героя;
Кантрольныя пытанні.
1.Назавіце галоўную ўласцівасць вершаванай мовы.
2.На чым заснаваны беларускі класічны верш?
3.Як называецца самая дробная рытмічная адзінка верша?
4.Назавіце двух- і трохскладовыя памеры сілаба-танічнай сістэмы вершаскладання.
5.Што вы ведаеце пра такія паняцці сярод вершаваных памераў як “пірыхій” і “спандэй”?
6.Што такое рыфма?
7.Якія вы ведаеце спосабы рыфмоўкі вершаваных твораў?
8.Што такое страфа? Якія яе разнавіднасці вы ведаеце?
9.Што такое “перанос” у вершаваных тэкстах?
Што трэба ведаць пра верлібр (свабодны верш)?
У чым спецыфіка моўнага дзеяння пры выкананні вершаваных твораў?
Практычныя заданні для самастойнай працы студэнтаў па тэме.
1.Атабраць рэжысёрска-выканаўчы матэрыял класічнай і сучаснай паэзіі: адзін верш для работы з выкладчыкам, другі для рэжысёрскай работы з сакурснікам-выканаўцам.
2.Азнаёміцца з жанравымі асаблівасцямі вершаў (вызначыць памеры вершаў, характар рыфм, міжрадковыя паўзы, пераносы, выявіць наяўнасць “пірыхіяў” і “спандэяў”).
3.У мэтах авалодання рытмічнай структурай вершаў
а) выкарыстайце эфектыўны прыём “татаіравання”- (падкрэсліванне паэтычных памераў без слоў),
та-та, та-та, та-та - ямб
та-та-та, та-та-та, та-та-та -дактыль
б) зарыфмуйце не менш пяці радкоў на ўсе пяць памераў сілаба-танічнай састэмы вершаскладання (гульня ў “вершаскладанне”) альбо перавядзіце слова ў пяць памераў (напрыклад слова “вада”