- •Курс лекцый па дысцыпліне “Моўнае дзеянне ў свяце .”
- •Тэкст лекцыі.
- •1.Моўны апарат: пабудова і функцыяніраванне.
- •2.Псіхафізічны трэнінг.
- •3. Гігіена галасамоўнага апарата.
- •5. Параметры моўнага слыху.
- •Кантрольныя пытанні:
- •Літаратура
- •Тэкст лекцыі.
- •1. Логіка мовы ў моўным дзеянні.
- •У мэтах замацавання ведаў рэкамендуецца адказаць на наступныя пытанні:
- •Тэксты для самастойнай працы студэнтаў па замацаванню законаў логікі мовы
- •Літаратура:
- •Тэкст лекцыі.
- •А) Дыханне
- •Б) Голас
- •В) Дыкцыя
- •Г) Арфаэпія
- •Кантрольныя пытанні.
- •Практычныя заданні
- •Літаратура.
- •Тэкст лекцыі.
- •2.Бачанні.
- •3.Адносіны.
- •4.Зносіны.
- •Кантрольныя пытанні.
- •Практычныя заданні.
- •Літаратура:
- •Тэкст лекцыі.
- •1.Вершаваная мова: змест і форма.
- •3. Асновы вершаскладання ў мастацтве выканаўцы.
- •Вывады:
- •Кантрольныя пытанні.
- •Практычныя заданні для самастойнай працы студэнтаў па тэме.
- •Літаратура.
- •Тэкст лекцыі.
- •1. Кампазіцыя па аднаму твору.
- •2. Кампазіцыя і мантаж па некалькіх творах.
- •Кантрольныя пытанні:
- •Практычныя заданні.
- •Літаратура.
- •Літаратура Асноўная
- •Дадатковая
Кантрольныя пытанні.
Коратка сфармулюйце асноўныя элементы ўнутранай тэхнікі моўнага дзеяння (бачанне, адносіны, зносіны).
Сфармулюйце і раскрыйце асноўныя прыёмы стварэння вобразных бачанняў.
Як дапамагаюць жывапіс, музыка, кіно ў выпрацоўцы вобразных бачанняў?
Як узаемадзейнічаюць прапанаваныя абставіны і бачанні?
У чым праяўляюцца адносіны выканаўца да тэкста?
Дайце характарыстыку асноўным рысам зносін у дзейнасці выканаўца.
Практычныя заданні.
Ажыццявіце ідэйна-дзейсны аналіз выбраных твораў (разбіць на кускі, знайсці дзеясловы, якія выражаюць задачы расказчыка, выявіць лагічную перспектыву). Зрабіце лагічны разбор тэкста.
У выбраных творах устанавіце дакладныя адносіны да зместу твора і намецце перспектыву перадаваемага пачуцця.
У выбраных творах распрацуйце “кінастужку” бачанняў, падпарадкоўваючы яе звышзадачы выканаўцы.
З мэтай замацавання прыёмаў стварэння вобразных бачанняў, зрабіце невялікія моўныя эцюды на знаёмыя вам тэмы: “Мая сям’я”, “Мой любімы занятак”, “Цікавая сустрэча” і інш.
Вызначце дакладныя аб’екты зносін у будучым апавяданні.
Літаратура:
Каляда, Андрэй Андрэевіч. Сцэнічная мова : вучэбна-метадычны дапаможнік / Андрэй Каляда. - Мінск : Беллітфонд, 2006. - 478, [1] с. - Бібліягр.: с. 469-470.
Петрова, Анна Николаевна. Сценическая речь / А. Н. Петрова. – Москва, 1981. – 191 с.
Петрова, Эмма Александровна. Искусство рассказа / Э. А. Петрова. – Ленинград, 1973. – 86 с.
Станиславский, Константин Сергеевич. Собрание сочинений. В 8 т. Т. 2 / К. С. Станиславский. – Москва : Искусство, 1954. (глава «Действие»).
Сценическая речь : учебное пособие для средних театральных и культурно-просветительных учебных заведений и институтов культуры / С. А. Аристархова [и др.] ; под ред. И. П. Козляниновой. - Москва : Просвещение, 1976. - 335, [1] с. : ил. - Библиогр. в конце частей, в подстроч. примеч. - Прил.: Образцы текстов для работы на начальных курсах.
Шагидевич, Альбина Александровна. Сценическая речь : учебное пособие для учащихся средних специальных учебных заведений культуры и искусства / А. А. Шагидевич. - Минск : Дизайн ПРО, 2000. - 287 с. - Библиогр.: с. 285-287 (59 назв.), библиогр. в подстроч. примеч. - Словарь: с. 283-284.
Тэма.5. Моўнае дзеянне ў вершаваных творах.
Пытанні:
Вершаваная мова: змест і форма.
Кампаненты вершаванай мовы (памер, рыфма, страфа, міжрадковая паўза, перанос).
Асновы вершаскладання ў майстэрстве выканаўцы.
Мэта: раскрыццё кампанентаў вершаванай мовы, узаемасувязі зместа і формы вершаваных твораў, значэння асноў вершаскладання ў майстэрстве выканаўцы.
Ключавыя паняцці:
Сілаба-танічная сістэма вершаскладання, рытм, памер, стапа, міжрадковая паўза, страфа, перанос, вершадзеянне.
Тэкст лекцыі.
Найбольш распаўсюджаным жанрам літаратурнага матэрыяла ў святочнай практыцы выступае паэзія. Уключаны ў свята паэтычны матэрыял ставіць перад рэжысёрам свята і выканаўцам святочнага дзеяння задачу - дасканала авалодаць навыкамі і ўменнямі ў вершадзеянні: арганічна існаваць у рытме верша; натуральна адчуваць розныя памеры вершаў, захапіць слухача сваімі бачаннямі, думкамі і пачуццямі.
Матэрыялы лекцыі ўключаюць у сабе пэўныя тэарэтычныя даведкі пра спецыфіку вершаванай мовы і канкрэтныя прыклады, што дапаможа студэнтам зрабіць больш прадуктыўнай іх працу над вершаванымі творамі.
