Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

belorusy

.doc
Скачиваний:
26
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
537.6 Кб
Скачать

Для наладжвання балю патрабавалася вялікае памяшканне, а танцы адбываліся абавязкова пад духавы аркестр у строга вызначаньш парадку, які складаўся загадзя і быў вядомы ўсім запрошаным. Зносіны паміж дамамі і кавалерамі ў час балю патрабавалі ведання ўсіх тонкасцей бальнага этыкету. Дамы павінны былі з'яўляцца на баль апранутымі як мага вытанчаней і шыкоўней па апошняй модзе ў бальныя сукенкі з выразнымі ліфамі, упрыгожаныя кветкамі. Штацкія кавалеры прыязджалі ў фраках, а ваенныя – у мундзірах з эпалетамі. Фрачная пара павінна была быць абавязкова чорнай, камізэлька і лайкавыя пальчаткі – белымі, гальштук – чорным176. Дамы і дзяўчаты прышпільвалі ў прычоскі кветкі.

Пры ўваходзе ў бальную залу бацька вёў пад руку дачку, а сын — маці. Бацька з дачкой уваходзілі першымі. Дзяўчыны сядзелі на балі побач з маці або з суправаджаючымі іх сталымі дамамі. У сваю чаргу маладыя людзі стараліся не запрашаць на танец незнаёмую дзяўчыну, а толькі пасля таго, як былі ёй прадстаўленыя. Вельмі добра апісаў атмасферу баля А. С. Пушкін:

Вошёл. Полна народу зала,

Музыка уж греметь устала;

Толпа мазуркой занята;

Кругом и шум, и теснота;

Бренчат кавалергарда шпоры;

Летают ножки милых дам;

По их пленительным следам

Летают пламенные взоры,

И рёвом скрипок заглушён

Ревнивый шёпот модных жен (177)

Балі ў віленскага генерал-губернатара Альбедзінскага яшчэ ў сярэдзіне 1870-х гг. вызначаліся, як пісаў карэспандэнт «Виленского вестника», бляскам і памерамі, недаступнымі для прыватных асоб. Усе пакоі другога паверху велізарнага генерал-губернатарскага дома ў час баляў напаўняліся натоўпамі гасцей, колькасць якіх дасягала чатырохсот. Вялізная зала ледзь змяшчала ўсіх танцораў, якія выконвалі кадрыль па 2 шарэнгі ў 32 пары. Зала асвятлялася мноствам свечак і аздаблялася жывымі раслінамі і кветкамі. За залай размяшчаўся алькоў для дам, за ім – буфет, раскошна аздоблены фруктамі, цукеркамі ды іншымі дэсертамі. За буфетам ішлі пакоі, адведзеныя для гульні ў карты.

Сам баль з'яўляўся цудоўным відовішчам. Усіх заварожвала агромністасць натоўпу, гукі музыкі, бляск асвятлення і прыгожыя туалеты дам. Баль заканчваўся раскошнай вячэрай, і госці вярталіся дахаты ўжо а чацвёртай гадзне раніцы (178).

Сямейныя танцавальныя вечары ўсталёўваліся штотыднёва ў суботу, паколькі ў нядзелю было прынята наведваць царкву. На танцавальны вечар мужчыны таксама з'яўляліся ў чорным фраку, але, у адрозненне ад баля, у чорнай камізэльцы. На танцавальныя вечары ў «благародны сход» збіралася ўсё маёмаснае насельніцтва, тут адбывалася знаёмства моладзі. «Благародны сход» з яго танцавальнымі вечарамі служыў і своеасаблівай выставай нявест, дзе маладыя людзі выглядалі сабе пару.

Акрамя дваранскіх («благародных сходаў») у беларускіх гарадах існавалі яшчэ «англійскія», афіцэрскія і г. д. клубы, якія арганізоўваліся заможнымі асобамі аднаго сацыяльнага кола для сумеснага адпачынку, зносін, забаў. Членамі «англійскіх» арыстакратычных клубаў былі чыноўнікі вышэйшых рангаў, дваране. Такі ж замкнёны характар мелі і афіцэрскія клубы (афіцэрскія сходы). Доступ у іх быў вельмі абмежаваны. Акрамя гульні ў карты і зносін, звязакых з палітычнымі, прафесійнымі, мастацкімі і іншымі інтарэсамі, у клубах праводзіліся балі, святочныя сустрэчы («з'езды»), маскарады, дабрачынныя мерапрыемствы, сямейныя танцавальныя вечары. На такія масавыя мерапрыемствы сцякалася ўсё прывілеяванае гарадское насельніцтва. У 1833 г. сход драматычных акцёраў г. Гродна нават звярнуўся да губернатара з просьбай дазволіць ім даваць драматычныя спектаклі ў Вялікі пост, паколькі акцёры апынуліся ў бядотным стане з-за публічных забаў у Дваранскім сходзе (маскарадаў і інш.)179.

У сярэдзіне стагоддзя дваранскія клубы арганізоўваюцца ў многіх павятовых гарадах Беларусі. Напрыклад, у «благародным» сходзе «Рэсурс», які быў адчынены ў г. Кобрыне ў 1842 г., члены сходу са сваімі сямействамі на танцавальных вечарах карысталіся ў буфеце стравамі і напоямі за ўмераны кошт, гулялі ў карты. Сваіх сяброў і знаёмых (пры ўмове адказнасці за іх паводзіны) члены клуба маглі запрашаць на танцавальныя вечары, за парадкам на якіх назіралі па чарзе (180).

Тут неабходна адзначыць, што ў сярэдзіне XIX ст. у асяроддзі прывілеяваных колаў гараджан гульня ў карты стала абавязковым элементам баўлення часу. У карты гулялі ўсе: мужчыны, дамы, юнакі і дзяўчаты. На танцавальных вечарах у дваранскіх сходах, званых вечарах, у гасцях, калі моладзь танцавала, музіцыравала, старэйшае пакаленне бавіла час за картачнымі сталамі. Найбольш пашыранымі гупьнямі былі вінт, віст, прэферанс, пікет і г.д.

Вывучэнне механізму агульнапрынятых картачных гульняў абавязкова ўваходзіла ў сістэму выхавання юнакоў, інакш малады чалавек мог апынуцца ў няёмкім стане, калі ў гасцях яму прапанавалі заняць месца за картачным сталом ці калі ўсе госці гулялі ў карты. Да таго ж часам знаёмствы за картачным сталом з асобамі, якія займалі важныя пасады, паспяхова адбіваліся на кар'еры юнака. Яшчэ ў кацярынінскія часы, калі генерал-губернатарам ў Магілёўскім намесніцтве быў П. Б. Пасек, аматар картачнай гульні, «мала-памалу шмат прысутных месцаў пачалі замяшчацца ці ігракамі, ці патрэбнымі ім асобамі. Першыя былі самыя дрэнныя па службе работнікі і самыя лепшыя кампаньёны. Другія хоць і маглі ведаць сваю пасаду, але былі пралазы і падляцы» (181).

Выіграўшы ігрок быў абавязаны даць магчымасць адыграцца свайму саперніку. Звычай патрабаваў заплаціць картачны доўг у 24 гадзіны. За нявыплату доўга той, хто прайграў, траціў давер і павагу. Картачныя гульні атрымалі настолькі вялікае пашырэнне, што імі бавіліся ў вольны час муж з жонкай, брат з сястрою, бацька з дачкою і г. д.

У сярэдзіне XIX ст. вельмі папулярнымі формамі баўлення вольнага часу ў прывілеяваных і сярэдніх колах гараджан сталі пікнікі (маёўкі). Англійскае слова «пікнік» азначае забаўляльную паездку за горад. На Беларусі пікнікі называлі маёўкамі, або «маювкамі» – ад польскага «majowki», назвы месяца мая.

Паездкі за горад звычайна прадпрыймалі кампаніі добра знаёмых паміж сабою людзей: чыноўнікі аднаго ведамства з сем'ямі, сваякі. Часам маёўкі рабілі вельмі шыкоўнымі, з раскошным абедам і шампанскім, але часцей за ўсё яны абмяжоўваліся адпачынкам на ўлонні прыроды, чаем і халоднымі закускамі. Найбольш любімымі месцамі загарадных маёвак у мінчан была Камароўка з пакрытымі густым сасновым лесам гарамі, Залатая горка, якая славілася ягаднікамі і дзе арганізоўваліся масавыя гулянні, Серабрынскія млыны і вялікі Ляхаўскі гай182, у жыхароў Гродна — Урбанова і Пагулянка , у мяшчан Нясвіжа – гаі каля Міхайлаўскай гары184.

На маёўкі ездзілі на рамізніках, плавалі на лодках, хадзілі пешшу. Часам з адпачынкам сумяшчалі збор ягад, грыбоў, рыбную лоўлю. Летнімі вечарамі рака насупраць Мазыра, напрыклад, стракацела лодкамі, чуліся песні, гукі гармоніка. Многія арганізоўвалі на другім беразе Прыпяці пікнікі, часам з музыкай. Да глыбокай ночы там у тумане свяціліся кастры, чуліся песні, усплескі і стук вёслаў. А калі раптам усё заціхала, то гэта азначала, што пачалі закідаць сеткі. Пасля лоўлі кастры разгараліся ярчэй – варылі юшку. Лічылася, што гэтыя катанні ў лодках, пікнікі і лоўля рыбы – звычай, перанесены на Палессе з Кіева185.

У сярэдзіне стагоддзя на тэрыторыі Беларусі будуюцца Маскоўска-Варшаўская і Пецярбургска-Кіеўская шашэйныя дарогі, пракладваюцца дарогі да павятовых цэнтраў, шпарка расце гарадское насельніцтва, якое ў пачатку 1860-х гг. складае ўжо 10% усіх жыхароў краю186. Буйныя гарады Беларусі набываюць аблічча еўрапейскіх цэнтраў цывілізацыі, а ў вольным часе іх насельніцтва вялікую ролю пачынае адыгрываць тэатр.

Яшчэ ў канцы XVIII — пачатку XIX ст. у многіх гарадах Беларусі сталі адчыняцца прыватныя антрэпрызы, спектаклі якіх ішлі на польскай і рускай, польскай, польскай і беларускай мовах. На іх аснове сталі стварацца пастаянныя гарадскія тэатры. У пачатку XIX ст. у Мінску, напрыклад, існавалі тры пастаянныя польскія трупы: Я. Хелмікоўскага, К. Скібінскага, В. Драздоўскага. У ВІльні і Гродне працавала трупа С. Навакоўскага, у Беластоку і Брэсце трымаў тэатр Ю. Кацуцэвіч187.

П. Д. Маеўскі, які прайшоў курс навучання ў Варшаўскай драматычнай школе, некалькі гадоў працаваў акцёрам у розных трупах. Затым стаў антрэпрэнерам драматычнай тэатральнай трупы, якая з 1839 г. давала прадстаўленні ў Пінску, Кобрыне, Зэльве, Свіслачы і Брэсце ў час кірмашоў і кантрактаў (188). Такія невялікія тэатральныя трупы, якія гастраліравалі амаль па ўсіх гарадах і мястэчках, адыгралі вялікую ролю ў далучэнні да тэатра гарадской моладзі і разначыннай інтэлігенцыі. У XIX ст. тэатр аказваў велізарны ўплыў на норавы, выхаванне густу, знішчэнне прымхаў і забабонаў, выклікаў агіду да распусты.

Для тэатра, так жа як для вечароў, баляў і г. д., існавалі свецкія правілы паводзін, якія патрэбна было строга выконваць. У тэатральнай ложы мужчына ніколі не дазваляў даме, нават незнаёмай, сядзець ззаду яго. Свісцела, топала нагамі і бурна выражала свае пачуцні толькі галёрка. Ложы, бельэтаж і партэр апладзіравалі вельмі стрымана, а дамы, наогул, толькі для віду.

У 1845 г. царскім указам ствараюцца на Беларусі тэатральныя дырэкцыі, мэтай якіх было садзейнічаць развіццю тэатральнай справы ў краі і рэгуляваць тэатральныя гастролі. Дырэкцыя тэатраў у кожнай губерні прызначалася асабіста губернатарам. Абавязковым яе членам быў гарадскі галава. Гэтым забяспечваўся пастаянны нагляд за дзейнасцю тэатраў і праводзілася цэнзура іх рэпертуару189.

Па ўказанню Мікалая I, кожны ўтрымальнік тэатральнай трупы, хто жадаў даваць спектаклі ў заходніх губернях, дапускаўся да гэтага толькі пасля прадстаўлення пасведчання аб сваёй добранадзейнасці ад мясцовага генерал-губернатара190.

Пасля паўстання 1830 г. у Паўночна-Заходнім краі жорсткай цэнзуры падвяргаўся і тэатральны рэпертуар. Так, 3 сакавіка 1840 г. у Брэсце ў доме купца Бірштэйна павінен быў адбыцца аматарскі спектакль «Гонта, або Гайдамакі на Ўкраіне», падрыхтаваны членамі Папячыцельскага камітэта аб турмах.

У 7 гадзін вечара брэсцкая публіка, якая складалася з ваенных, членаў іх сем'яў, амаль усіх чыноўнікаў і іншых мясцовых і прыезджых асоб колькасню да 200 чалавек, заплаціўшы за ўваход па 5 злотых, чакала пачатку спектакля. У гэты час увайшоў у залу брэсцкі паліцмейстар Дублянскі з двума плац-ад’ютантамі і ад імя брэсцкага каменданта забараніу іграць п'есу, загадаўшы публіцы разыходзіцца, а ў выпадку непадчынення абяцаў браць удзельнікаў прадстаўлення пад стражу. Пры гэтым плац-ад'ютант Міровіч «вымаўляў нават непрыстойныя выразы»191. На будучае камендант загадваў без яго дазволу не дапускаць ніякіх тэатральных ці іншых публічных прадстаўленняў. Дазвол можна было атрымаць толькі пасля прад'яўлення каменданту афіш і тэксту разыгрываемых п'ес192.

У 1846 г. у Гродзенскай губерні працавала 5 драматычных тэатральных труп193, якія па ўказанню генерал-губернатара «падобна таму, як устаноўлена ў Вільні» павінны былі іграць у адным прадстаўленні разам з п'есамі на польскай мове, п'есы на рускай мове194. 3 другой паловы стагоддзя на Беларусь з гастролямі пачалі прыязджаць трупы Пецярбургскага Александрынскага І Маскоўскага Малога тэатраў, тэатра Корша, украінскія трупы М. Старыцкага, М. Крапіўніцкага, П. Саксаганскага.

У 1880-х гг. оперы П. Чайкоўскага, А. Даргамыжскага, А. Рубінштэйна ставіла ў Мінску пецярбургская трупа на чале з Ізмайлавым195, а напрыканцы стагоддзя на Беларусі шмат гастраліравала трупа Віленскага драматычнага тэатра, у складзе якой працавалі такія знакамітыя акцёры, як В. Камісаржэўская, П. Самойлаў, Е. Аляксеева. Дзякуючы гэтаму, жыхары беларускіх гарадоў знаёміліся з лепшымі творамі рускай, украінскай і заход-нееўрапейскай драматургіі.

Сустрэчы ў тэатры разглядаліся прывілеяванай часткай гарадскога насельніцтва як прашг свецкіх зносін, а таму яго наведванне патрабавала абавязковага святочнага адзення. Мужчыны апраналіся ў тэатр як на танцавальны вечар у клуб, а жанчыны – у вячэрнія туалеты з каштоўнымі ўпрыгажэннямі. Нізкі адукацыйны ўзровень і матэрыяльная незабяспечанасць пераважнай большасці гарадскіх жыхароў, іх знясіленасць пасля доўгага працоўнага дня прыводзілі да таго, што рамеснікі, рабочыя, хатняя прыслуга і насельнікі гарадскіх ускраін глядзелі на тэатр як на панскую забаву. Пастаяннымі наведвальнікамі тэатрау былі толькі гарадскія вярхі, інтэлігенцыя, студэнты і гімназісты.

Вакол тэатраў канцэнтравалася ўсё культурнае жыццё найбольш адукаваных слаёў гараджан. Вялікая папулярнасць тэатра сярод інтэлігенцыі садзейнічала арганізацыі ў гарадах аматарскіх музычных і драматычных гурткоў, спектаклі якіх былі разлічаны часцей за ўсё на масавага гледача. У 1868 г. у 101-м пяхотным Пермскім палку, які стаяў у Гродне, нават быў арганізаваны салдацкі тэатр. Салдаты-аматары ў памяшканні гродзенскай музычнай школы кожны дзень на Каляды і Масленым тыдні давалі для салдат прадстаўленні народных п'ес. На спектаклі дапускаліся і асобы з простага народу з платай за уваход 5 капеек (месцы на лавах) і 10 капеек (месцы на крэслах). Для зручнасці гэтыя прадстаўлснні пачыналіся ў 2 гадзіны дня196.

Папулярнасць тэатра сярод гарадскіх жыхароў узрастала год ад году. Асабліва ім захаплялася моладзь, для якой тэатр з'яўляўся храмам мастацтва, але было шмат і такіх, хто наведваў яго дзеля забавы. Такіх гледачоў цікавілі ў асноўным крывавыя меладрамы, танныя эфекты. Існавала катэгорыя і вечна незадаволеных гледачоў, якім загадзя ўсё было «сумна», «стара», «правінцыяльна» (197).

Амаль у кожным беларускім горадзс ў пачатку XX ст. існавалі аматарскія тэатральныя трупы і гурткі, якія садзейнічалі знаёмству з тэатральным мастацтвам самых шырокіх мас насельніцтва. Акрамя гараджан на спектаклі аматарскіх артыстаў прыязджалі і прыходзілі жыхары навакольных вёсак, часта за 10-20 вёрст ад горада198. У працоўных гарадоў і мястэчак да пачатку XX ст. вялікай папулярнасцю працягваў карыстацца і народны тэатр лялек (батлейка, вярцеп)199.

У XIX ст. вярхі гарадскога насельніцтва вельмі вялікую ўвагу надавалі выхаванню ў дзяцей свецкіх манер, знешняга лоску, навучанню танцам, музыцы, спевам, авалоданню замежнымі мовамі. Іх з ранняга ўзросту прывучалі іграць на фартэпіяна і спяваць перад гасцямі, бо ўменне іграць на музычных інструментах, пець і гаварыць па-французску ўваходзіла ў набор неабходных якасцей нявесты з дваранскага, чыноўніцкага і купецкага саслоўяў. Сярод адукаваных гараджан Беларусі ў сярэдзіне XIX ст. стала традыцыяй правядзенне хатніх музычных вечароў, дзе гучалі самыя новыя партытуры з оперы Д. Мейербера «Прарок» (1849) і оперы Д. Вердзі «Рыгалета» (1851 г.)200.

Найбольш адукаваныя жыхары Мінска выпісвалі сачыненні рускіх класікаў, часопісы «Современник», «Отечественные записки», «Москвитянин», а рускія газеты можна было сустрэць у кожным заможным доме201.

Карэспандэнт «Виленского вестника» ў 1875 г. пісаў, што грамадскае жыццё жыхароў Вільні вельмі ажывілася. Ніколі да гэтага не бывала ў горадзе такога мноства баляў і сходаў. Амаль нягледзячы на якасць спектакляў, тэатр наведваецца вельмі старанна; на сямейных вечарах у дваранскім клубе, а таксама ў афіцэрскім сходзе лік наведвальнікаў амаль падвоіўся. Дзякуючы гэтаму ў горадзе аднавіўся гандаль і ажылі трапіўшыя было ў застой модныя магазіны, дамскія краўцы і магазіны з мануфактурнымі таварамі202.

Сярод чыноўнікаў сярэдняй рукі, служачых, купцоў і заможных мяшчан вялікае пашырэнне мелі вечарынкі ў коле сваякоў і блізкіх знаёмых203, дзе моладзь спявала пад гітару або фартэпіяна, танцавала, а паміж танцамі і музыкай забаўлялася гульнямі ў рыфмы, фанты і г. д.

У сярэдзіне XIX ст. насельніцтва гарадоў ужо значна адрознівалася ад запрыгоненага сялянства. Мяшчане былі значна больш моцнага целаскладу, жылі ў дамах з комінамі, дашчатай падлогай і значна большымі, чым у вёсцы, вокнамі. Хата дзялілася на чыстую, дзе на вокнах стаялі вазоны з кветкамі, і рабочую, дзе гатавалі ежу, займаліся гаспадарчымі справамі і якая адначасова служыла майстэрняй рамесніку. Мяшчане брылі бараду і вусы, вучылі дзяцей грамаце і рамёствам, а іх сем'і былі меншымі ў параўнанні з сялянскімі204.

Інтэр'еры асабнякоў гарадской вярхушкі вырашаліся ў накірунку еўрапейскай моды, абстаўляліся мэбляй чырвонага дрэва. На сценах развешваліся карціны. У сервіроўцы стала лічылася абавязковым серабро і дарагі фарфор.

Сярод гарадской моладзі, асабліва сярэднІх слаёў, вялікую папулярнасць набываюць вячэрнія шпацыры па цэнтральных вуліцах, скверах, бульварах, у гарадскіх парках ці садах, як іх тады называлі, набярэжных рэк. Па нядзельных днях Губернатарскі сад у Мінску наведвалі амаль усе жыхары горада: па вечарах там іграла музыка, а па ўрачыстых днях наладжваліся ілюмінацыя і феерверкі205.

Вольны час ніжэйшых слаёў гараджан: рамеснікаў, рабочых, прыслугі, якія насялялі гарадскія ўскраіны, – таксама быў цесна звязаны з вуліцай. Летнімі вечарамі хлопцы і дзяўчаты з гарадскіх слабод і ўскраін гулялі на сваіх вуліцах, збіраліся на лавачках, бярвеннях каля чыёй-небудзь хаты і г. д. Там пад скрыпку, а з другой паловы XIX ст. пад гармонік, спявалі, танцавалі, расказвалі розныя гісторыі і байкі, гулялі ў лапту, гарадкі і іншыя вулічныя гульні.

Моладзь з заможных мяшчанскіх сем'яў у сваіх дварах і садах таксама гуляла ў даганялкі, лапту, гарадкі, калыхалася на арэлях.

Адным з асноўных цэнтраў грамадскага жыцця гараджан і ў XIX ст. заставалася царква або касцёл. Пераважная большасць гараджан была глыбока рэлігійнай. Як і вясковае насельніцтва, гараджане строга блюлі пасты, царкоўныя запаведзі. На вялікія святы царкву або касцёл наведвалі ўсе дарослыя веруючыя, акрамя хворых і састарэлых. 3 царквою былі звязаны і ўсе галоўныя вехі чалавечага жыцця. У царкву дзяўчаты і жанчыны-гараджанкі апраналі касцюмы і сукенкі цёмнага колеру без лішніх упрыгажэнняў (масіўных бранзалетаў, завушніц з каштоўнымі камянямі і г. д.). Выключэнне складалі ўрачыстыя царкоўныя службы: Велікодная ютрань і абедня на Тройцу (Сёмуху), калі хадзілі ў царкву ў светлым адзенні. Жанчыны не ўваходзілі ў царкву з непакрытай галавой. Усю службу стаялі, толькі старыя ды хворыя маглі сядзець, але абавязкова ўставалі ў час вынасу Святых дароў, пення «Ойчэ наш» і ў іншыя галоўныя моманты літургіі.

Толькі ў канцы стагоддзя некаторыя прадстаўнікі дваранства, чыноўнікаў, служачых і рабочых перасталі наведваць царкву, не блюлі пасты, хаця вянчаліся, хрысцілі дзяцей, адпявалі нябожчыкаў абавязкова ў царкве ці касцёле.

Да сярэдзіны XIX ст. гарадскія каляндарна-царкоўныя святы амаль поўнасцю паўтаралі вясковую традыцыю, але з развіццём гарадской прамысловай вытворчасці, буржуазных адносін і тыпова гарадскога ладу жыцця строгая рэгламентацыя свят і іх абраднасць пачалі парушацца, знік магічны бок многіх абрадавых дзеянняў, слоў і г. д.

Знаходжанне ў гарадах адміністрацыйных органаў улады, шматнацыянальны склад насельніцтва таксама адмоўна ўплывалі на нацыянальную самабытнасідь каляндарнай абраднасці беларусаў, зберагаючы толькі яе асноўныя вонкавыя рысы, у той час як значная ўдзельная вага сярод гараджан белага і чорнага духавенства ўзмацняла рэлігійны бок каляндарных свят.

На другі дзень Вялікадня і на Ражаство ў прывілеяваных колах гараджан прымалі візіцёраў са святочнымі візітамі. Кожнага госця частавалі чаркай гарэлкі або віна. Павіншаваўшы гаспадароў са святам, візіцёр праз 10-15 хвілін адкланьваўся і выходзіў. 3 візітамі ездзілі малодшыя да старэйшых, падначаленыя да начальнікаў.

У мяшчан у святы было прынята хадзіць у госці або прымаць гасцей у сябе. Гарадская бедната абмяжоўвалася ў святы наведваннем царквы ці касцёла ды прыгатаваннем мясных страў206. Пажылых і сталых людзей у гасцях частавалі гарэлкай, каўбасамі, смажанай птушкай, парасяцінай, а маладых жанчын і дзяўчат – арэхамі, пернікамі, гарбузовымі і сланечнікавымі семкамі207. Пасля святочнай вячэры госці з гаспадарамі гулялі ў карты, а моладзь у асобным пакоі спявала пад акампанемент фартэпіяна ці гітары, танцавала. Для юнакоў і дзяўчат гаспадары звычайна наладжвалі асобнае частаванне: чай, варэнне, яблыкі208.

Падзеяй агульнагарадскога масштаба былі масавыя народныя гулянні, якія наладжваліся ў дні царкоўных свят, тазаімянін членаў царскай сям'і, гадавін ваенных перамог рускіх войск і г. д. Асабліва масавымі былі народныя гулянні на Масленіцу і Сёмуху. Вясной і летам гулянні праходзілі ў парках, па ўзбярэжжах рэк, на галоўных вуліцах, у прыгарадных гаях. Там ігралі аркестры, выступалі куплетысты, гандлявалі рознымі прысмакамі, прахаладжальньмі напоямі.

У канцы XIX – пачатку XX ст. у гарадах Беларусі сталі адчыняцца сацыяльна-прафесійныя клубы: камерцыйныя (аб'ядноўвалі купцоў, служамых прамысловых прадпрыемстваў), чыноўніцкія209, прыказчыцкія (гандляроў, дробных служачых), чыгуначнікаў (служачых чыгункі, машыністаў, кандуктараў) і г. д. Па сваёй дзейнасці яны нагадвалі дваранскія, афіцэрскія і «англійскія», адрозніваючыся адзін ад аднаго галоўным чынам сацыяльна-прафесійнай прыналежнасіцо іх членаў. Асноўнымі заняткамІ ў іх былі гульня ў віст, прэферанс, більярд, чытанне часопісаў і газет, танцавальныя вечары, наведванне буфета. Пры клубах ствараліся і працавалі літаратурныя, музычныя і драматычныя гурткі, невялікія бібліятэкі. Членскія ўзносы ў такіх клубах былі невялікія, што адкрывала доступ у іх сярэднім слаям гараджан.

На чале клубаў стаялі праўленні, якія выбіраліся агульным сходам членаў клуба. У памяшканнях клубаў выступалі прыезджыя тэатральныя трупы, музыканты, чыталіся лекцыі, ставіліся аматарскія спектаклі. Напрыклад, у Полацку ў канцы XIX – пачатку XX ст. у дваранскім клубе мелася вялікая зала са сцэнай, дзе выступалі ўдзельнікі створанага пры клубе музычна-драматычнага гуртка, артысты прафесійных тэатраў і цырка, што прыязджалі ў Полацк на гастролі. А створаны ў пачатку XX ст. полацкі клуб чыгуначнікаў меў летнюю сцэну ў парку210. Будынкі камерцыйных клубаў у час гарадскіх кірмашоў звычайна прыстасоўваліся пад жытллё для купцоў і прамыславікоў, што прывозілі ў горад тавары на продаж.

У буднія дні клубы наведйалі звычайна толькі мужчыны, у той час як усялякія дабрачынныя кірмашы, танцавальныя вечары і балі звычайна наведвалі сем'ямі, а часам за плату і ўсе жадаючыя. Так, у Віленскім афіцэрскім клубе (ваенным сходзе) 27 снежня 1899 г. на карысць Чырвонага Крыжа быў наладжаны баль211, а 30 студзеня 1900 г. – дабрачынны вечар у дапамогу немаёмным навучэнцам гімназій «з жывымі карцінкамі» і музычна-вакальным аддзяленнем, у якім прыняў удзел аркестр мясцовых навучальных устаноў212.

1 ліпеня 1897 г. у беларускіх губернях быў уведзены казённы продаж напояў і адначасова ўсталёўвапіся губернскія і павятовыя папячыцельствы аб народнай цвярозасці, якія ў канцы XIX — пачатку XX ст. разгарнулі актыўную працу па адкрыцці чайных, народных дамоў і арганізацыі разнастайных культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў і народных забаў. Паўсюдна членамі папячыцельстваў наладжваліся масавыя народныя гулянні, вяліся папулярныя чытанні (гэта значыць лекцыі) па розных галінах ведаў з ілюстрацыямі пры дапамозе праекцыйнага ліхтара, адчыняліся чайныя і пры іх бібліятэкі, чытальні і г. д.

Аднак народныя бібліятэкі, адчыненыя пры некаторых чайных, зусім не дзейнічалі, паколькі прадаўцы чаю лічылі іх прызначанымі для інтэлігенцыі і, каб не гразнілі падлогі ў чытальных пакоях, не пускалі туды мужыкоў і салдат213.

1 жніўня 1899г. у памяшканні другой чайной, якая знаходзілася на Занёманскім фарштаце г. Гродна, папячыцельствам аб народнай цвярозасці быў праведзены народны танцавальны вечар, на які дапускаліся асобы абоіх полаў усіх класаў грамадства. На вечары іграў ваенны аркестр, плата за ўваход з улікам дабрачыннага збору складала 15 капеек214.

Праз месяц, 5 верасня 1899 г., папячыцельства аб народнай цвярозасці г. Гродна арганізавала літаратурна-танцавальны вечар ужо ў першай чайной. На вечар сабралася 137 чалавек: салдаты, пакаёўкі, кухаркі, сямейкыя унтэр-афіцэры, чыноўнікі, а таксама начальнік гродзенскай паштова-тэлеграфнай акругі, сапраўдны стацкі саветнік з супругай, натарыус, жонка інжынера шляхоў зносін і г. д.

Вечар пачаўся лекцыяй з ілюстрацыямі пры дапамозе праекцыйнага ліхтара. Спачатку былі прадэманстраваны партрэты цара і царыцы, потым партрэт А. С. Пушкіна і ілюстрацыі да яго казкі «Аб рыбаку і рыбцы», якая была прачытана В. В. Карзюковым. Пасля чытанняў пачаліся танцы пад аркестр гродзенскага цытадэльнага батальёна. Публіка трымала сябе вельмі прыстойна. У буфеце, дэкарыраваным раслінамі з аранжарэі загадчыка чайной, меўся вялікі выбар садавіны, вінаграда, пірожных і цукерак215.

У 1899 г. у гарадах Беларусі шырока адзначалася стагоддзе з дня нараджзння А. С. Пушкіна. 3 гэтай нагоды лекцыі-чытанні былі арганізаваны ў Гродне216. На станцыі Картуз-Бяроза адбыўся літаратурна-вакальны вечар, дзе сабралася больш 300 чалавек, у тым ліку шмат сялян з навакольных вёсак. На ім была прачытана біяграфія Пушкіна, выканана больш 20 песень, вершы, маналогі і адрыўкі з яго твораў. У антрактах іграў аркестр217. Народныя чытанні на тэмы аб узнікненні хрысціянства на Русі і смутных часах сабралі ў мястэчку Індуры каля 400 чалавек: праваслаўных, католікаў, яўрэяў, дарослых і дзяцей, мужчын і жанчын218.

У Віцебску папячыцельства аб народнай цвярозасці наладжвала народныя балі з танцамі і музыкай, якія карысталіся вялікай папулярнасцю як у гарадской моладзі, так і ў юнакоў і дзяўчат з прыгарадных вёсак. Летам у святочныя дні віцебскае папячыцельства арганізоўвала на Юр'евай горцы народныя гулянні, збіраўшыя тысячы гараджан. Праграма гэтых гулянняў уключала танцы пад аркестр і грамафоны, выступленні народнага хору, куплетыстаў і апавядальнікаў, феерверкі і г. д. У час гуляння народная чайная бойка гандлявала квасам, прахаладжальнымі напоямі, таннымі закускамі219.

Папячыцельствы аб народнай цвярозасці адкрылі на тэрыторыі Беларусі некалькі народных дамоў, якія павінны былі стаць асяродкамі культуры для шырокіх колаў гарадскога і месцячковага насельніцтва і прадстаўляць яму разумныя і карысныя формы баўлення вольнага часу. Тут планавалася размяшчаць адукацыйныя, прафесійныя і рамесныя школы, курсы для дарослых, чытаць лекцыі, весці навуковыя гурткі, арганізоўваць канцэрты, спектаклі, музеі, выставы, бібліятэкі-чытальні, кніжныя склады, клубы дарослых і дзяцей, народны тэатр, спартыўныя і мастацкія гурткі220.

Так, Слонімскі народны дом папячыцельства аб народнай цвярозасці праводзіў «забаўляльныя» вечары для простага народа, здаваў у арэнду памяшканні для прыезджых артыстаў, пад канцэрты і спектакпі слонімскіх аматарскіх літаратурна-драматачнага і музычнага таварыстваў. У народным доме працавалі чайная і буфет221. Аднак з-за сваёй малалікасці народныя дамы не аказалі колькі-небудзь значнага ўплыву на формы правядзення вольнага часу шырокіх колаў беларускага грамадства.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]