
belorusy
.docБагацце пачастункаў было баснаслоўнае. За адным блюдам бесперапынна падносіліся іншыя. Шампанскага выпілі некалькі тысяч пляшак. Радзівіл расхаджваў па ўсіх залах, дзе вячэралі, і паўтараў адны і тыя ж словы: «Пане каханку (Каханыя спадары)! Не ясцё, не п'еце – не любіце Радзівіла, не міласцівы да яго». У адказ яму крычалі: «За здароўе князя!» і выпівалі бакалы. Гэты баль каштаваў Радзівілу два мільёны злотых93.
Існавала цвёрда ўсталяваная праграма бальных танцаў, абавязковая для кожнага балю. У XVIII ст. у Рэчы Паспалітай, як і ў каралеўскай Францыі, балі адкрываліся менуэтам. Але пасля Французскай рэвалюцыі і надышоўшых за ёю перамен у рытме жыцця, светапоглядзе, адзенні, змянілася і мода ў бальных танцах. Першапачатковым танцам, якім пачыналіся балі, стаў паланез. Ён даваў больш свабоды танцорам і выконваўся любой колькасцю пар. Затым ішлі ціхі менуэт і рэзвы контрданс. Польскія танцы былі вельмі павольнымі і доўгімі, а ў контрдансах кожная пара рабіла свае фігуры, якія паўтаралі астатнія. У менуэтах дамы выбіралі кавалераў. Пратанцаваўшы адзін танец з выбраўшай яго дамай, кавалер запрашаў другую даму, а дама танцавала з іншым кавалерам. Такім чынам менуэт доўжыўся да той пары, пакуль музыка не апавяшчала аб перамене танца.
Паланез (або «польскі») — польскі нацыянальны такец. Ён супадаў з сустрэчай на балі дам і кавалераў. Гэты танец мае сваю паэзію і нацыянальнае адценне, якое выяўляецца ва ўрачыстай важнасці, з'яўляецца як бы трыумфальным шэсцем".
Навучанне танцам у магнацкім і шляхецкім асяроддзі пачыналася з 5-6 гадоў і працягвалася некалькі гадоў, што прыдавала юнакам і дзяўчатам не толькі лоўкасць у час танцаў, але і выпрацоўвала яшчэ вытанчанасць і свабоду рухаў, дазваляла ўпэўнена і натуральна трымацца ў час свецкіх зносін.
На балі шляхта прыязджала ў багатым адзенні: у жупанах са штофных тканін або ліонскага аксаміту, у тканых золатам і серабром, вышываных шоўкам кунтушах, залаталітых паясах; гузікі і іншыя ўпрыгажэнні звычайна рабіліся з каштоўных камянёў,100 але моладзь ужо ў другой палове XVIII ст. красавалася ў адзенні, толькі што прывезеным з Францыі і ззяючым чыстым золатам (101).
Рэч Паспалітая ў апошняй чвэрці XVIII ст. мела пустую дзяржаўнуго скарбніцу, невялікае войска, але шмат багатай шляхты, дабрабыт якой пераліваўся цераз край. Пасля раздзелаў Рэчы Паспалітай рускія афіцэры з раскватэраваных на Беларусі войскаў унеслі ў шляхецкі побыт звычаі рускіх багатых паноў, якія не тоячыся мелі палюбоўніц. У Рэчы Паспалітай сярод шырокіх слаёў шляхты норавы былі больш сціплыя, і тут ніхто не адважваўся адкрыта пахваляціда тым, што мае палюбоўніцу. Жанчына падазронных паводзін не толькі не магла быць прынятай у шляхецкім доме, але і паказацца ў людным месцы.
Каб не скампраметаваць сябе, многія беларускія шляхцянкі перасталі нават ездзіць у царкву, каб не сустракацца з «суразмоўніцамі» («собеседницами») пажылых рускіх афіцэраў, якія прылюдна выхваляліся абсьпанымі дыямантамі і жэмчугам уборамі і экіпажамі102.
Шляхта вылучалася сваёй гасціннасцю. Прымалі гасцей і ездзілі ў госці па самым розным прычынам: рэлігійныя святы, імяніны, хрэсьбіны, вяселлі, выбранне на нейкую пасаду і г. д.
Калі бацька Ф. Булгарына, які жыў у маёнтку Макавішчы Бабруйскага павета, атрымаў пасаду ў Нясвіжы, то паслаў запрашэнні суседзям-памешчыкам з прапановай прыехаііь на некалькі дзён разам з сем'ямі павесяліцца. «Гасней наехала мноства, – успамінае Булгарын, – і паколькі надвор'е было цёплае, то дамы размясціліся ў пакоях, а мужчыны разам з бацькам усталявалі сабе жыллё на гумне. 3 Глуска прывезлі музыку графа Юдзіцкага. Капітан Паліцын з кватэраваўшага ў Макавішчах рускага атрада запрасіў афінэраў – і пайшла піруха! Кожны дзень прагулкі, вялікі абед, танцы, вячэра, музыка, спевы – і так прапіравалі цэлы тыдзень... Праз тыдзень ён (капітан Паліцын — В. Б.) пасля баля, які працягваўся да раніцы, выступіў з ротаю ў паход у Слуцк, праважаемы з музыкай усёй кампаніяй вёрстаў за пятнаццаць, дзе было прыгатавана на развітанне снеданне...»103
Часам нават праезджых сілай заварочвалі ў дом, віталі доўгімі прамовамі, запрашалі за стол, імкнучыся ўразіць іх колькасцю страў і вінаў, а потьш днямі не адпускалі пад усялякімі зачэпкамі — здымалі і хавалі колы ад экіпажаў, спойвалі фурмана і г. д.104
Перад Масленіцай законамі гасціннасці злоўжывала дробная шляхта, наладжваючы так званыя кулігі, калі два ці тры шляхціцы з коньмі і дарослымі членамі сваіх сямей без папярэджвання завітвалі да бліжэйшага больш багатага суседа, стараючыся застаць яго знянацку (каб не схаваўся і не з'ехаў з дому). Там пілі, елі і з пераапрананнем дэбашырылі да тых пор, пакуль не выпівалі і не выядалі ўсіх запасаў. Затым, прыхапіўшы з сабой сям'ю гаспадара, падаваліся да іншага суседа. Спусташыўшы і яго склеп, камору і свіран, ехалі далей. Калі чарга даходзіла да немаёмных ініцыятараў кулігі, вясёлае «гасцяванне» звычайна заканчвалася, паколькі у іх не было ні спіртнога, ні харчовых прыпасаў105.
Лад жыцця правінцыяльнага дваранства Расійскай дзяржавы прынцыпова не адрозніваўся ад ладу жыцця беларускай павятовай шляхты. А. Ц. Болатаў, апісваючы побыт дваран канца XVIII ст. у парубежнай з Беларуссю Пскоўскай губерні, адзначаў, што пскоўскія дваране тады любілі павесяліцца і не цураліся чаркі ў кампаніі. Так, пасля святочнага абеда ў дзень імянін сястры А. Ц. Болатава, які працягваўся некалькі гадзін, падпіўшыя госці заставілі музыкаў (што прывёз з сабою адзін з гасцей) іграць танцы.
Музыкі ж гэтыя адначасова служылі ў свайго пана лакеямі і з танцаў умелі іграць толькі польскія (гэта значыць паланезы — В. Б.), мінаветы (гэта значыць менуэты — В. Б.) і контратанцы (гэта значыць контрдансы — В. Б.). Пад дзве-тры скрыпкІ гэтых музыкаў моладзь танчыла ўвесь дзень і вечар, а сталыя барыні займаліся картачнай гульнёй, якая называлася «памфел». Мужчыны ж з чаркамі ў руках праводзілі час у размовах, а калі падгулялі, то заставілі музыкаў іграць рускія плясавыя песні, каб пад іх можна было скакаць. Калі пачаліся скокі, барыні павінны былі пакінуць свае карты і скласці ім кампанію. Вызваныя дваровыя дзеўкі і лакеі пелі народныя песні. Так госці цешыліся да вячэры, а на другі дзень раз'ехаліся па сваіх маёнтках толькі перад вечарам106.
У Нясвіжы, у доме бацькі Ф. Булгарына, амаль кожны вечар займаліся музыкай, танцамі, ігралі ў карты... Чырвонцы пры гэтым ставілі не лікам, а мераю — стаканамі. У кватэрах рускіх афіцэраў гулялі ў карты і на рэчы: жэмчуг, дыяманты, сярэбраны і залаты посуд, гадзіннікі, пярсцёнкі, завушніцы, каштоўную зброю і конскую збрую107.
Гэтак жа весела і распусна паводзілі сябе і рускія чыноўнікі, заняўшыя пасады ў губернскіх і павятовых «прысутных месцах». 3 кожнага прасіцеля браўся хабар і патрабавалася «ўгашчэнне». Пры гэтым, напрыклад, сакратары і іншыя чыноўнікі канцылярыі магілёўскага намесніцтва патрабавалі на стол не меней тузіна бутэлек шампанскага, а пры асаблівай важнасці справы і дастатку прасіцеля, асабліва калі той прасіўся ў мытню, ставіўся на стол і цэлы яшчык. Карыстанне пробачнікам забаранялася, замест гэтага чыноўнікі выхваляліся майстэрствам адбіваць горла бутэлькі аб край або ножку стала. Калі ж горла бутэлькі адбівалася няроўна, ці бутэлька трэскала ніжэй горла, то яе з віном выкідвалІ за акно108.
Напрыканцы царавання Кацярыны II злоўжыванне ва ўсіх галінах дзяржаўнага кіравання ўзрасло да неверагодных памераў. Павел I жахнуўся, азнзёміўшыся са станам дзяржавы. «У нашых справах, – пісаў ён, – пануе неймавернае бязладдзе; рабуюць з усіх бакоў; усе часткі кіруюцца дрэнна; парадак, здаецца, выгнаны адусюль, а імперыя, нягледзячы на гэта, імкнецца толькі да пашырэння сваіх межаў»109.
Старажытны побыт з яго звычаямі, абрадамі, якія выкрышталізоўваліся стагоддзямі, досыць цвёрда трымаўся да канца XVIII ст. нават у асяроддзі багатай шляхты; новае заваёўвала свае пазіцыі вельмі павольна. Старое змешвалася з новым паступова, і гэта павольнасць, а не рэзкі пераварот, складае адметную рысу ў побыце XVIII ст. Спачатку новае пранікала ў побыт вышэйшага саслоўя, потым умацоўвалася ў сярэднім дваранстве, а пасля распаўсюджвалася ў асяроддзі больш-менш адукаваных людзей (110).
Пачатак царавання Аляксандра I – гэта ўзнаўленне пышных святкаванняў. Напярэдадні вайны 1812 г. Аляксандр знаходзіўся ў Вільні. На 24 чэрвеня быў прызначаны баль у Закрэце, загарадным доме генерала Бенігсена. Імператар, акружаны світай і штабам, з вядомымі военачальнікамі прыехаў у Закрэт каля дзевяці гадзін вечара. Гучала духавая музыка ў выкананні музыкантаў імператарскай гвардыі. Вячэра была сервіравана ў садзе. У разгар балю Аляксандру далажылі, што французы перайшлі Нёман і што іх аван-посты знаходзяцца ўсяго ў 10 мілях ад Вільні (111). Атрымаўшы гэту вестку, імператар явіў рэдкі прыклад самавалодання, працягваючы зачароўваць гасцей сваёй ветлівасцю. Пакінуўшы баль у час вячэры, ён большую частку ночы правёў у рабоце, а затым паехаў да войска з міністрамі і ўсёй світай (112).
Аднак новае стагоддзе ўнесла свае карэктывы ў лад жыцця і святочную культуру пануючага саслоуя. Знешнія адносіны ў вышэйшым свеце сталі больш мяккімі, вытанчанымі. У шэраг бальных танцаў увайшла мазурка, трапіўшы ў Расійскую імперыю з Парыжу, дзе яна ператварылася з польскага нацыянальнага танца ў бальны. Пры гэтым яна злучыла «польскую энергію, гарачнасць, гонар з французскай мяккасцю і грацыёзнасцю рухаў»113, а ўмелае прыстукванне каблукамі прыдало ёй своеасаблівы шык114.
Узрос адукацыйны ўзровень дваранства. У XVIII ст. арыстакратыя і дваран-ства набылі схільнасаь не толькі да раскошы, карцёжнай гульні, феерверкаў і іншых пустых забаваў, але і да іншаземных падарожжаў, хаця ў большасці вы-падкаў для такога ж правядзення часу'І15.
На балях фракі занялі месца жупаноў і кунтушоў, а жаночыя касцюмы, дзе штофныя тканіны былі заменены больш лёгкімі і празрыстымі, сталі больш зграбнымі.
Адметнаю з'явай у культурным жыцці павятовай шляхты, сялян, гарадскіх і месцячковых жыхароў з'яўляліся кірмашы.
Кірмашовая форма гандлю – адна з самых ранніх. Яна ўзнікла ў перыяд першабытнай абшчыны, калі яшчэ не склалася пастаянных форм гандлю і асобныя роды і плямёны час ад часу сыходзіліся для абмену прадуктамі працы116. 3 узнікненнем і развіццём гарадоў рынак становіцца цэнтрам гарадскога гаспадарчага жыцця, паколькі менавіта гандаль і рамяство складалі аснову іх эканамічнага росту, Гарадскія магістраты сачылі за гандлем, правільнасцю мер і вагі, забаранялі гандлёвыя здзелкі за межамі рынка.
На стварэнне кірмашоў аказалі ўплыў як эканамічна-геаграфічныя, так і рэлігійныя моманты. Кірмашы былі прыстасаваны звычайна да царкоўных і народных свят. Больш усяго кірмашоў адбывалася летам і восенню (на Тройцу, Узнясенне, Міколу, Пятра, Іллю, Спаса, Успенне). Часта і самі кірмашы носяць назвы свят: «Храшчэнскі», «на Ўзнясенне» і інш.
У мястэчках і дробных гарадах Беларусі кірмашы праходзілі на працягу 1-2 дзён, а ў буйных гарадах – ад 10 дзён да месяца. Напрыклад, вядомы з XVII ст. Петрапаўлаўскі кірмаш у Бешанковічах працягваўся з 29 чэрвеня да 27 ліпеня. На рыначнай плошчы горада быў пабудаваны для рускіх і замежных купцоў вялікі мураваны гасцінны двор з гандлёвымі радамі. 60 крам (пазней іх стала больш), што стаялі тут роўнымі радамі, прапаноўвалі пакупнікам шматлікія рускія і замежныя тавары. Гэта былі шаўковыя, шарсцяныя, ільняныя тканіны, жалезныя, медныя вырабы, фарфоравы і фаянсавы посуд, жаночыя ўпрыгажэнні з золата і срэбра, кнігі, напоі, тытунь, гарбата, кава, агародніна... Тут жа прадаваліся і вырабы мясцовых майстроў: канаты, драўляныя бочкі, цабэркі, ганчарныя вырабы. Бешанковіцкія кірмашы ў XVII – XVIII стст. удала сапернічалі з кірмашамі такіх буйных гарадоў, як Мінск, Гродна, Полацк, Брэст, Пінск117.
На Бешанковіцкі кірмаш у 1791 г. было завезена тавараў на суму каля мільёна польскіх элотых. Уладальнік маёетка граф I. Храптовіч і жыхары мястэчка ад здачы крам, склепаў, дамоў і іншых пабудоў прыезджым купцам на час правядзення кірмашу атрымлівалі прыбытку на 4 тысячы і больш рублёў срэбрам118.
3 1721 г. самы буйны кірмаш збіраўся ў мястэчку Зэльва119. У некаторыя гады яго гандлёвы абарот дасягаў 300 тысяч рублёў серабром120. Спецыяльна для гэтага кірмаша жыхары Зэльвы набівалі зімой лядоўню. На кірмаш для нагляду за парадкам камандзіраваліся часовы камендант, земскі спраўнік і іншыя службовыя асобы'121, назначалася з гарнізоннага батальёна каманда з 25 чалавек' 122. Кірмаш працягваўся з 25 ліпеня па 25 жніўня. Апрача гандлёвых аперацый, туг заключаліся розныя здзелкі («кантракты»). Таму такія кірмашы атрымалі назву «кантрактовых».
3 іншых найбольш буйных кірмашоў асаблівае значэнне мелі мінскія, шклоўскі, астроўненскі і бешанковіцкі (123).
Па Дзвіне каля Бешанковіч у канцы XVIII ст. за год праходзіла каля 700 плытоў і суднаў з грузамі, а ў 1848 г. прайшло ўжо 1329 суднаў з грузамі і 310 плытоў лесу. Агульны кошт перавезеных тавараў больш за 6 мільёнаў рублёў'124.
Далучэнне Беларусі да Расіі садзейнічала ўцягненню яе ў агульнарасійскую гаспадарчую сістэму, умацаванню сувязей з рускімі і ўкраінскімі губернямі, росту аб'ёму гандлёвай дзейнасці. Дзякуючы паляпшэнню шляхоў зносін і скасаванню мытняў на беларуска-рускай мяжы у XIX ст., на Беларусі больш інтэнсіўна стала развівацца сельская гаспадарка, пашырыліся гандлёвыя сувязі гарадоў. У гарадах адчыняліся мануфактуры з вольнанаёмнай працай, расло рамесніцкае саслоўе, а з ім і ўсё гарадское насельніцтва.
Памешчыцка-шляхецкая вярхушка ўжо азнаёмілася з еўрапейскім ладам жышія і ацаніла зручнасці еўрапейскай моды, што вызвала рост патрэб дваранства і маёмасных гараджан у прадметах раскошы, замежных тканінах і галантарэі. Усё гэта ажывіла кірмашовы гандаль. Па Нёману, Прыпяці, Дзвіне і Дняпру на Беларусь увозіліся самыя разнастайныя тавары. У Гродзенскай губерні ў першым дзесяцігоддзі XIX ст. збіралася да 106 кірмашоў, у Магілёўскай і Віцебскай – 75-80 (125).
Найбольш працяглымі і буйнымі былі кантрактовыя кірмашы або кантракты (ад слова «кантракт», «дагавор»). Яны адыгрывалі важную ролю ў аптовым гандлі і маёмасных аперацыях дваранства. Тут заключаліся здзелкі па куплі, продажу, закладу, здачы ў арэнду рознай нерухомасці, наймаліся на работу эканомы, пісары, прыказчыкі, заключаліся дагаворы з падрадчыкамі і пастаўшчыкамі сыравіны, сельскагаспадарчых прадуктаў і г. д. Да кантрактаў звычайна прымяркоўваліся выбары павятовага і губернскага дваранства.
Найбольш буйнымі заставаліся кантрактовыя кірмашы ў Мінску і Зэльве. На іх збіралася і ўступала ў розныя зносіны маса ўсялякага народу: сяляне, старцы, музыкі, купцы, пасрэдіпкі, перакупшчыкі, гараджане. У час кірмашоў гарады ажывалі, прымалі святочны, урачысты від.
У гэты час тут куплялі, прадавалі і бралі ў арэнду маёнткі, займалі грошы і аддавалі даўгі і працэнты. Усё гэта спалучалася з рознымі забавамі. Кожны вечар пасля торгу адбываліся тэатральныя спектаклі, канцэрты, асабістыя і публічныя балі; багатыя памешчыкі давалі абеды.
Паколькі грошы пазычалі ў прыватных асоб і адяавалі капіталы на працэнты ў прыватныя рукі, то толькі вельмі нямногія з памешчыкаў не мелі патрэбы бываць на кантрактах. Менавіта на буйных кантрактах, што адбываліся, напрыклад, у Мінску на 7 сакавіка (Дзень святога Іосіфа), заключаліся ўмовы на пастаўку ў Рыгу хлеба, карабельнага лесу, пяньк1, лёну, ільнянога семя и г.д. (126).
3 самых далёкіх куткоў на кантракты з'язджалася каларытная мясцовая шляхта: «правінцыяльныя снобы ўсіх магчымых парод, франты ў венгерках і шэрачковых сурдутах, у сініх, з тускла свецячыміся металічнымі гузікамі фраках даўно мінулых гадоў, эканомы, валасныя пісары, камісары і падпанкі ў рыпсавых казакінах, з аблавухімі шапкамі без казыроў і з імі»127. Пасля торгу наступаў час забаў, у якіх прымалі ўдзел прыезджыя купцы, гандляры, пасрэднікі, аптавікі, гарадская моладзь.
Вечарамі ў час кобрынскіх кантрактаў на сабраныя з купцоў, памешчыкаў, падпанкаў і гарадскіх жыхароў грошы ўсталёўваліся «рэдуты» альбо «рэсурсы» (нешта накшталт танцавальных вечароў) і потым на іх увесь тыдзень танцавалі да ўпаду розныя полькі, кракавякі, кадрылі, мазурку і нават даўно забыты англез. Кобрынскія дамы-гараджанкі, «вялікія шчэгаліхі», якія апраналіся з густам і выпісвалі бальныя сукенкі, чэпчыкі, чаравікі і пальчаткі з самой Варшавы, панавалі ў рэсурсах. На рэсурсах часцяком «вырашаўся лёс не адной палескай панначкі, зачараванай якім-небудзь ягамосцем, пасесарам альбо кобрынскім дэндзі»128.
У Мінску танцавальныя вечары, якія наладжваліся ў час кантрактаў для памешчыкаў, дваранства і купцоў, называліся касінамі (ад італьянскага cassina – забаўны домік)129.
Карыстаючыся вялікім зборам народа, на час кантрактаў у гарады прыязджалі вандроўныя тэатры, у пабудаваных з дошак будынках выступалі фокуснікі, акрабаты, жанглёры, скамарохі, сілачы, дрэсіроўшчыкі, усталёўваліся паказы батлейкі, цыгане вадзілі дрэсіраваных мядзведзяў, якія пацяшалі публіку фокусамі і скокамі.
Адметнай асаблівасцю мінскіх кантрактовых кірмашоў з'яўлялася арганізацыя аматарскіх канцэртаў. На плошчы Верхняга рынку на адкрытай галерэі будынка ратушы ў кірмашовыя дні іграў гарадскі аркестр. У 1840-х гг. ніводны мінскі кірмаш не абыходзіўся без канцэрта. Часам канцэрты давалі прыезджыя спевакі і музыканты, але часцей яны ладзіліся мясцовымі сіламі. Вялікім поспехам на гэтых аматарскіх канцэртах карысталіся харавыя народныя песні (130).
Нясвіжскі Міхайлаўскі кірмаш таксама прыцягваў да сябе мноства людзей розных саслоўяў. На два тыдні, пакуль цягнуўся кірмаш, на рыначную плошчу перасяляўся амаль увесь горад і перакачоўвалі гарадскія купцы і мяшчане са сваімі крамамі. На вярсту цягнуліся розныя балаганы, і народ прагульваючыся нагадваў нейкае часовае качэўе (131). На кірмашы, заўважае Шпілеўскі, былі вельмі прыкметнымі засцянковыя шляхціцы, якія нястрымна апладзіравалі ў тэатры, у рэсурсах блыталі нагамі ў танцах, абедалі ў яўрэйскіх рэстаранах і расхаджвалі па кірмашу з хлысцікамі, горда паглядваючы на пасесарчукоў (арандатараў фальваркаў)132.
Вялікай падзеяй быў кірмаш для селяніна, «бо для яго гэта свайго роду свята»133. «Ужо на світанку ў дзень кірмашу па ўсіх дарогах, што вялі ў мястэчка, цягнулася безліч падвод і фурманак рознай формы і велічыні з жывымі кабанамі, курамі, гусямі і індыкамі, – пісаў П. М. Шпілеўскі. – Да 9-ці гадзін раніцы ўся плошча мястэчка ад адной карчмы да другой запаўнялася народам... Незлічоныя вазы чапляліся адзін за другі, так што нельга было свабодна прайсці паміж імі, а асабліва бліз карчмы, дзе раннія госці, якія паспелі што-небудзь прадаць, запівалі магарычы і рабілі сяброўскія почасткі (угашчэнні). К палудзеню шум павялічваўся... Усё, пачынаючы ад пернікаў і баранак да вазоў і коней, рухалася, хвалявалася, пераходзіла з месца на месца. Усюды звінелі грошы, на тварах людзей адлюстроўвалася прага карысці, задаволенасць таннай пакупкай ці захапленне паспяховым продажам.
Сярод рынку у шатрах з палатна, а часцей з дзяруг, рускія купцы развешвалі чырвоныя тавары, прыцягваючы і спакушаючы беларусак. Пад вазамі з прадуктамі ў мяшках і без мяшкоў былі раскладзены вяроўкі, лапці, каробкі і доўгія лучнікі з ліпавага лубу – гэта дымнікі, ці коміны беларускіх хат. На вазах між мяшкоў сядзелі старухі ў намётках, жуючы перапечку з пшанічнай мукі і чакаючы пакупнікоў прывезенага збожжа. Каля агарожы топалі копытамі адкормленыя валы, каровы і бычкі, худыя конікі ад духаты махалі ўверх і ўніз мордамі, зганяючы з храбтоў мух і востражалых аваднёў.
Загараліся і дыміліся нізенькія ачагі, вакол якіх, расцягнуўшыся ва ўвесь рост на зямлі, чырвонашчокія, загарэлыя на сонцы гаспадары-мужыкі варылі кашу з салам. А некаторыя, за адсутнасцю месца ў карчме, рабілі ачагі з наваленых каменняў або проста раскладвалі вогнішчы на канцы мястэчка, часцей за усё над ракой... Але ўжо ніяк беларус не мог абыйсціся на кірмашу без ачага і агню: гзта была яго любімая забава і асалода зімою і летам, у лесе і на сенакосах, на пашні і на начлегах» (134).
У поўдзень на кірмашы з'яўляліся франты з трубкамі ў зубах, і палкамі і арапнікамі ў руках, якія складалі вышэйшы клас, потым – засцянковыя пані і паненкі ў капялюшыках, капотах і ніцяных пальчатках...
Вечарам твар кірмашу мяняўся. На плошчы п'яныя і запырсканыя граззю мужыкі спрачаліся і сварыліся са сваімі жонкамі, у карчмах валяліся разбітыя стаканы і чаркі, пераламаныя ўслоны і сталы, пад лаўкамі спалі шчаслівыя вакханальцы. На акраінах мястэчка дагаралі разложаныя вогнішчы і дыміліся непатушаныя галавешкі. Па ўсяму рынку валяліся недаедкі, старыя лапці і лахманы... Усё ўкладвалася, мітусілася і спяшалася дадому (135).
Акрамя непасрэдных удзельнікаў куплі-продажу на кірмаш сцякалася мноства прадаўцоў ежы, насільшчыкаў, грузчыкаў, ліхвяроў, розных забаўшкау, музыкаў. Разам з гандлёвымі палаткамі ўзвадзіліся корчмы, арэлі, каруселі, цыркавыя і тэатральныя пабудовы. Кірмашы прыцягвалі таксама злодзеяў, шуляраў, беспрацоўных.
У XVI ст. з Германіі ў Расію пападаюць французскія ігральныя карты. Аляксандр I у 1801 г. пісаў санкт-пяцербургскаму ваеннаму губернатару Кутузаву, што «сие зло признается вреднейшнм в своих последствиях, нежели самое открытое грабительство»(136). Расправы з картачнымі гульцамі, якія прайгравалі часам вялікія сродкі, даводзячы сем'і да поўнага разарэння, учыняў і Мікалай I. Ён высылаў карцёжнікаў з Масквы і Пе-цярбурга, што, наадварот, садзейнічала распаўсюджванню азартнай гульні ў правінцыях137. Нягледзячы на закрыцнё ігральных дамоў, высылку гульцоў з гарадоў, ганенні на ўдзельнікаў азартных картачных гульняў на базарах, кірмашах, карчмах, гэтыя мерапрыемствы не давалі істотных вынікаў.
Розныя па форме азартныя картачныя гульні заставаліся састаўной часткай пазагандлёвых кірмашовых дзеянняў, якія ладзілі як уладары ігральных дамоў, так і асобныя прыватныя прадпрыймальнікі 138.
На вясковых кірмашах у пачатку – сярэдзіне XIX ст. была папулярнай азартная гульня «тронка». Для яе абцасам бота выкручвалі ў зямле ямку, па баках якой рабілі неглубокія роўныя ровікі. Праз 2-3 крокі ад ямкі праводзілі на зямлі рысу – бар'ер. Гулец размяшчаў на далоні тронкі (гліняныя або свішювыя шарыкі дыямет-рам прыблізна ў 1 см, якіх часцей за ўсё было пяць) і, нахіліўшыся наперад, кідаў тронкі ў ямку. 3 прычыны ганенняў з боку паліцэйскіх і вясковых улад «тронкі» зніклі з кірмашоў (139).
На тэрыторыі кірмаша працавалі шынкі і чайныя, дзе ігралі ансамблі музыкаў, працавалі каруселі, уразнос гандлязалі пернікамі, цукеркамі, арэхамі і іншымі ласункамі, Ні адзін гарадскі кірмаш не абыходзіўся і без вясковых музыкаў з самаробнымі скрыпкамі, бубнамі і цымбаламі, а таксама жабракоў («старцоў»), якія спявалі духоўныя вершы, гістарычныя песні і псалмы пад акампанемент ліры, дуды, скрыпкі. Таму на кірмашы прыходзілі не толькі за пакупкамі, але і для забаў.
Пасля паўстання 1830 г. паліцыя строга назірала за грамадскімі формамі правядзення вольнага часу гараджан, баючыся распаўсюджвання рэвалюцыйных ідэй. У 1843 г. віленскі ваенны губернатар у сваім цыркуляры гродзенскаму цывільнаму губернатару пісаў, што «да ведама майго дайшло, што ў мястэчку Зэльве Ваўкавыскага павета сёлета арэнднымі ўтрымальнікамі кірмашу ў зале з буфетам, што над лядоўняй, на працягу ўсяго кірмаша штодзённа даваліся так званыя «прыяцельскія вечарынкі» з музыкай, на каторыя збіраліся ў мностве распусныя жанчыны і маладыя людзі, большай часткаю нізкага саслоўя, і, праводзячы там цэлыя ночы ў непрыстойных танцах і парушаючых благапрыстойнасць учынках, прычынялі спакусу ў мястэчку... Лічу патрэбным,.. каб Вы з віноўных спагнапі па свайму меркааанню і, акрамя таго, распарадзіліся спыніць на будучае ў м. Зэльве апісаную распусту» (140).
У адказ ваўкавыскі спраўнік данасіў, што «я... заўважаў і жанчын, якія накіроўваліся на гэтую вечарынку, але каб яны ў такім зборы народу былі распусных паводзін, звестак да мяне не даходзіла і я сам нічога не заўважыў…», але прадпісанне ў адносінах закрыцця вечарынкі было ім «прынята да своечасовага і належнага выканання»141. Вясковыя кірмашы, якія арганізоўваліся ў сёлах, дзе былі царква ці касцёл, з'яўляліся па сутнасні базарамі, куды сяляне прывозілі вырабы сваіх промыслаў і прадукты сельскай гаспадаркі, а куплялі самыя неабходныя рэчы: косы, сярпы, посуд, тытунь і інш.
Рускі мастак I. Д. Захараў, які падарожнічаў па Беларусі ў сярэдаіне XIX ст., пісаў, што «для беларускіх дзяўчат кірмаш – магічнае слова. Яшчэ задоўга да свята яны гавораць пра кірмаш,.. а ў кірмашовы дзень іх нішто не стрымае: ні работа, ні стома, ні іншыя якія-небудзь абставіны, і хаця б свята адбывалася вёрст за 20 ад месца іх жыхарства, жанчыны з самага рання скіроўваюцца туды пешкі і ва ўсім убранні, цэлы дзень танцуюць і позна вечарам разыходзяцца па хатах, таксама пешшу. Я заўсёды здзіўляюся, як яны могуць працаваць на другі дзень пасля такіх пераходаў, асабліва ў летні час»142.
Значная частка вясковых кірмашоў ахоплівала насельніцтва ў радыусе 10 вёрст, некаторыя – да 20-30 вёрст, але існавалі і вялікія кірмашы, на якія з'язджаліся сяляне за 40-50 вёрст143.
Што датычыцца сялянства, то тут у першую чаргу трэба адзначыць тое, што пастаянная, руцінная, з года ў год адна і тая ж сельскагаспадарчая праца з яе сезоннымі адметнасцямі, натуральны характар гаспадаркі спрыялі захаванню ў сялянскім побыце «старыны», звычаяў і абрадаў продкаў. Кожнае пакаленне паўтарала жыццёвы шлях сваіх бацькоў, дзядоў, прадзедаў. Ва ўмовах прыгонніцтва змяніць свой сацыяльны статус селянін практычна не меў магчымасці. Штодзённая ад зары да зары праца абмяжоўвала вольны час сялян рамкамі святочна-абрадавага жыцця.
Беларусы вызначаліся высокай рэлігійнасцю. У вялікія царкоўныя святы рэдкі чалавек, асабліва жанчына, прыходзіў у царкву без якога-небудзь прынашэння: двух-трох аршын палатна, ручніка, кавалка воску і г. д. Ва ўсіх сем'ях строга блюлі пасты, а мкогія жанчыны, акрамя таго, пасціліся кожны панядзелак, сераду і пятніцу, не елі да заканчэння абедні ў нядзелю і святочныя дні. Дзеці ведалі на памяць дзесяць хрысціянскіх запаведзей, малітвы «Ойчэ наш», «Багародзіца дзево, радуйся», «Веруго ў адзінага Бога»144.
Наведванне царквы ў нядзелю і на святы было абавязковым для ўсяго дарослага насельніцтва. У царкву неслі хрысціць нованароджанага, у ёй вянчаліся, адпявалі нябожчыкаў. Царква служыла месцам, дзе жанчына магла пахваліцца сваім уборам, а мужчына сустрэцца са сваякамі з іншых вёсак, там жаніхі выглядалі нявест. Пасля заканчэння набажэнства каля царквы бавіла час моладзь і згаварвалася аб вечарынках і ігрышчах.
Другім па значэнню месцам сустрэч і нефармальных зносін у сялянскай мясцовасці служыла карчма. Яна ўяўляла сабой своеасаблівы клуб, месца адпачынку пасля работ, куды селяніна прыводзіла патрэба правесці час са знаёмымі і таварышамі без вялікай матэрыяльнай затраты, сустрэцца з людзьмі, якіх нельга было пабачыць у сябе ў доме, і г. д. Тут, як і ў царкве, жаніхі выглядалі нявест, тут жа часцяком адбываліся зговар і запоіны нявесты, сюды пасля вянчання заязджалі кожнае вяселле і кумы пасля хрышчэння немаўляці, збіралася ў святочныя дні на танцы моладзь, прыходзілі старыя і малыя. У карчме сяляне абмяркоўвалі асабістыя і грамадскія пытанні, заключалі здзелкі, наймалі работнікаў, пастухоў і толькі ў апошнюю чаргу збіраліся, каб забыццаў віне (145).