Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фарміраванне прафесійных КБМ (Вайцэховіч).doc
Скачиваний:
20
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
295.94 Кб
Скачать

Тэма 4. Дзейнасць бібліятэкара-метадыста ў рамках рэдакцыйна-выдавецкага працэса

Кірункі выдавецкай дзейнасці бібліятэкі. Метадыст як удзельнік рэдакцыйна-выдавецкага працэса. Сістэма метадычных дапаможнікаў, тыпы і віды дапаможнікаў, патрабаванні да іх зместу, асноўныя этапы падрыхтоўкі. Рэдактарская праца метадыста. Выдавецкая прадукцыя бібліятэк-метадычных цэнтраў рэспублікі: НББ, РНТБ, абласных і цэнтральных бібліятэк. Крытэрыі эфектыўнасці метадычных рэкамендацый. Асаблівасці падрыхтоўкі электронных інфармацыйных рэсурсаў.

Тэма 5. Тыпалогія асобы метадыста

Сацыяльна-эканамічныя, тэхнічныя перадумовы змен у тыпалогіі асобы бібліятэкара-метадыста. Варыянты тыпалогіі метадыстаў (Аўраева Ю.Б., А.В. Пцічэнка, І.М. Суслава).

Тэма 6. Арганізацыя працы бібліятэкара-метадыста

Асаблівасці арганізацыі працы ў метадычных аддзелах бібліятэк, ужыванне новых інфармацыйных тэхналогій. Тэхналагічныя аспекты метадычнай дзейнасці. Планаванне метадычнай работы: віды планаў патрабаванні да складання, удзел у распрацоўцы і рэалізацыі маркетынгавых праграм. Нарміраванне метадычнай працы. Справаздачнасць метадычных служб. Метадыст у сістэме бібліятэчнага і тэхналагічнага менеджмента. Этыка метадычнай працы

Тэма 7. Інфармацыйная кампетэнтнасць. Прымяненне новых інфармацыйных тэхналогій у метадычным забеспячэнні дзейнасці бібліятэкі

Тэарэтычныя асновы інфармацыйнай кампетэнтнасці бібліятэкара-метадыста. Змена зместу паняца “інфармацыйнай кампетэнтнасць” ва ўмовах інфарматызацыі грамадства. Суадносіны паняццяў “інфармацыйная кампетэнтнасць” і “камп’ютарная кампетэнтнасць”. Інфармацыйныя тэхналогіі новага пакалення: WEB2.0. Прымяненне НІТ у інфармацыйна-аналітычнай дзейнасці. Прымяненне НІТ пры павышэнні прафесійнай кампетэнтнасці бібліятэкараў Прымяненне НІТ у рэкламнай дзейнасці.

Тэматыка

семінарскіх заняткаў

п/п

Назва тэмы

Від заняткаў і

колькасць гадзін

Імідж бібліятэкара-метадыста. Фактары прафесійнай абгрунтаванасці

2 гадзіны

семінарскі занятак

Дзейнасць бібліятэкара-метадыста ў рамках рэдакцыйна-выдавецкага працэса

2 гадзіны

семінарскі занятак

Прымяненне новых інфармацыйных тэхналогій у метадычным забеспячэнні дзейнасці бібліятэкі

2 гадзiны

семінарскі занятак

Усяго: 6 г. семінарскіх заняткаў

Метадычныя парады да семінарскіх, практычных заняткаў

Пры вывучэнні курса “Фарміраванне прафесійных кампетэнцый бібліятэкара-метадыста” адным з кірункаў самастойнай работы студэнтаў з’яўляецца падрыхтоўка да семінарскіх заняткаў, накіраваная на вывучэнне асноўнай і дадатковай літаратуры па прапанаваных ніжэй тэмах.

У падрыхтоўку да семінарскага занятку ўваходзіць вывучэнне рэкамендуемай літаратуры, канспектаванне, складанне разгорнутых адказаў па кожным пытанні. Неабходна прачытаць асноўную і дадатковую літаратуру, зрабіць выпіскі і падрыхтаваць разгорнуты пісьмовы адказ на кожнае пытанне семінара. Зробленнымі запісамі студэнт можа карыстацца пры адказах на семінарскіх занятках.

Выступленне студэнта павінна сведчыць аб добрым валоданні вывучаным матэрыялам, аб уменні звязаць яго з адпаведным напрамкам практычнай дзейнасці бібліятэк. Неабходна лагічнасць і паслядоўнасць у адказе, а таксама ўменне выдзяліць найбольш важныя палажэнні і зрабіць вывады па кожным пытанні семінара. Неабходна ўлічваць, што дадзены курс выкладаецца для студэнтаў, якія маюць сярэднюю спецыяльную адукацю. Такім чынам, адказ студэнта павінен складацца не толькі са звестак з рэкамендуемай літаратуры, але і прыкладаў з практычнага вопыту работы. Студэнт павінен не толькі канстатаваць праблемныя пытанні па тэме заняткаў, але і прапаноўваць варыянты іх рашэння.

Студэнты, якія дапаўняюць выступленні, выказваюць крытычныя і ацэначныя меркаванні, вядуць дыскусію па тэматыцы семінараў, маюць магчымасць атрымаць дадатковыя балы суадносна рэйтынгаваму рэгламенту па курсу “Фарміраванне прафесійных кампетэнцый бібліятэкара-метадыста”.