Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

история

.doc
Скачиваний:
244
Добавлен:
20.02.2016
Размер:
166.91 Кб
Скачать

ТЭСТЫ – 2014

У кожным пытанні толькі адзін правільны адказ на пытанне!

1. Бог урадлівасці, ахоўца земляробаў ва ўсходніх славян

а) Пярун в) Вялес

б) Ярыла г) Мокаш

2. Вызначце самую старажытную пабудову на тэрыторыі сучаснай Беларусі:

а) Камянецкая вежа

б) Спаса-Ефрасінеўская царква

в) Каложская царква

г) Сафійскі Сабор

3. Кнігадрукаванне ва ўсходніх славян пачынаецца з ... ст.

а) ХІV в) ХVІ

б) ХV г) ХVІІ

4. Паспяховую славянізацыю балтаў гісторыкі тлумачаць:

а) колькаснай перавагай славян

б) больш высокім узроўнем гаспадарчага і грамадскага развіцця

в) лепшым узбраеннем славян

г) наяўнасцю у славян добра арганізаванай арміі

5. Пачатак падзелу Кіеўскай Русі на асобныя княствы быў замацаваны юрыдычна ў:

а) 1078 г. в) 1101 г.

б) 1097 г. г) 1127 г.

6. Дойлід Алекса з’яўляецца аўтарам:

а) Спаскай царквы Ефрасіннеўскага манастыра

б) Камянецкай вежы

в) Сафийскага Сабору

г) Барысаглебскай царквы

7. У суседскай абшчыне прылады працы належалі:

а) феадалу в) старэйшыне

б) абшчыне г) кожнай сям’і

8. Епархія ў Тураве была заснавана ў:

а) 992 г. в) 1005 г.

б) 1001 г. г) 1025 г.

9. Пад 1127 годам беларуска-літоўскія летапісы ўпершыню ўзгадваюць горад:

а) Гомель в) Слуцк

б) Гародня г) Пінск

10. Форма феадальнага землеўладання, пры якой феадал валодае зямлёй, сядзібай і сялянамі з правам продажу зямлі, раздзелу яе і перадачы ў спадчыну:

а) маёнтак; в) вотчына;

б) памесце; г) фальварак

11. Феадальная раздробленасць на тэрыторыі Беларусі пачалася ў:

а) першай палове ХІІ ст.

б) другой палове ХІІ ст.

в) першай палове ХІІІ ст.

г) другой палове ХІ ст.

12. Старажытны ўсходнеславянскі жывапіс у Х-ХІІ стст. быў прадстаўлены ў выглядзе:

а) плінфы;

б) мазаікі;

в) лунніц;

г) фрэсак.

13. Першы вядомы скрыпторый на беларускіх землях узнік у:

а) Віцебску; в) Менску;

б) Полацку; г) Смаленску

14. Старажытны Брэст быў адным з племянных цэнтраў ...

а) крывічоў; в) разімічаў;

б) дыгавічоў; г) яцвягаў.

15. Першым з пералічаных гарадоў у беларускай гісторыі ўпамінаецца ...

а) Орша; в) Вільна;

б) Магілёў ; г) Браслаў.

16. У гонар полацкага князя, унука Рагнеды, быў названы горад:

а) Слуцк; в) Мсціслаўль;

б) Заслаўе; г) Браслаў.

17. Кагал на беларускіх землях – гэта

а) аб’яднанне рамеснікаў

б) яўрэйская абшчына

в) від вайсковай зброі

г) тытул сярод татар

18. Аўтарам кнігі, якая першай на тэрыторыі сучаснай Беларусі была надрукавана кірыліцай, быў:

а) Ф. Скарына; в) В. Цяпінскі;

б) С. Будны; г) М. Сматрыцкі

19. Уражэнец Мсціслаўшчыны, аўтар больш 20 кніг, у тым ліку і першага дапаможніка па матэматыцы на рускай мове:

а) Г. Каніскі; в) І. Капіевіч;

б) К. Семяновіч; г) К. Лышчынскі

20. Аўтарам ІІІ Статута ВКЛ з’яўляўся:

а) М. Сматрыцкі; в) П. Скарга;

б) Д. Радзівіл; г) Леў Сапега.

21. Першы рэктар Віленскай езуіцкай акадэміі:

а) М. Сматрыцкі; в) П. Скарга;

б) А. Валовіч; г) А. Філіповіч.

22. Галоўны напрамак у мастацтве і архітэктуры ў ВКЛ з XIV – да канца XVI ст.:

а) готыка; в) класіцызм;

б) барока; г) ампір.

23. Старажытны Тураў быў племянным цэнтрам ...

а) крывічоў; в) разімічаў;

б) дыгавічоў; г) яцвягаў.

24. Каранацыя Міндоўга адбылася ў:

а) 1235 г.; в) 1250 г.;

б) 1253 г.; г) 1263 г..

25. Вышэйшы шляхецкі саслоўна-прадстаўнічы орган улады ў ВКЛ у канцы XVІ- XVIІ ст.:

а) рада;

б) сойм;

в) Земскі сабор;

г) трыбунал.

26. Кіраўнік войска ў часы ВКЛ:

а) падскарбій; в) ваявода;

б) гетман; г) канцлер.

27. Вызначце правільную паслядоўнасць княжання наступных гістарычных асоб:

а) Гедзімін – Віцень – Войшалк – Міндоўг;

б) Міндоўг – Войшалк – Віцень – Гедзімін;

в) Гедзімін – Міндоўг – Войшалк – Віцень;

г) Міндоўг – Віцень – Войшалк – Гедзімін;

28. У час падзелаў Рэчы Паспалітай большасць насельніцтва ВКЛ (да 70%) належала да ... царквы.

а) каталіцкай; в) уніяцкай;

б) праваслаўнай; г) пратэстанцкай.

29. Праз мірную дыпламатычную дамову да ВКЛ далучылася:

а) Полацкае княства;

б) Смаленскае княства;

в) Віцебскае княства;

г) Кіеўскае княства.

30. Першы архітэктурны помнік барочнага стылю ў Беларусі:

а) касцёл бернардзінак у Мінску

б) кальвінскі збор у Заслаўі

в) езуіцкі касцёл Божага цела ў Нясвіжы

г) Каложская царква ў Гародні

31. Кейданская унія – гэта …

а) дамова аб саюзе з Расіяй;

б) дамова аб саюзе са Швецыяй;

в) пагадненне з Крымскім ханствам;

г) ураўнанне каталікоў і ўніятаў у палітычны правах.

32. Тып земляробства, які з'яўляецца найбольш старажытным:

а) ворны;

б) падсечна-агнявы;

в) матычны;

г) двухпольны.

33. Дзейнасць першабытных шахцёраў на Беларусі звязана з:

а) волава; в) балотная руда;

б) крэмень; г) жалеза.

34. Першымі ўсходнеславянскімі святымі былі абвешчаны:

а) Рагвалод і Тур;

б) Барыс і Глеб;

в) Уладзімір і Яраслаў;

г) Кірыл і Мяфодзій.

35. Летапісная форма грамадска-палітычнага ўладкавання ўсходнеславянскіх супольнасцей на тэрыторыі сучаснай Беларусі, якая існавала у VIII-ІХ ст. ?

а) веча;

б) княства;

в) княжанне;

г) кармленне;

36. Бітва, пасля якой полацкі князь Усяслаў быў захоплены ў палон братамі Яраславічамі, адбылася на рацэ:

1) Зах. Дзвіне;

2) Немане;

3) Нямізе;

4) Альце.

37. Старшыня на паседжаннях вялікакняскай Рады – гэта

а) кашталян; в) маршалак;

б) скрыпторый; г) войт.

38. Масавае з'яўленне татар на тэрыторыі Беларусі звязана з асобай вялікага князя літоўскага:

а) Альгерда; в) Вітаўта;

б) Ягайлы; г) Жыгімонта І.

39. Саслоўем беларускага грамадства ў XVI-XVII стст. не з’яўлялася –

а) мяшчанства; в) духавенства;

б) гараджане; г) сялянства.

40. Кагал у ХVІІ ст. на беларускіх землях – гэта

а) аб’яднанне рамеснікаў; в) від вайсковай зброі;

б) яўрэйская абшчына; г) тытул сярод татар.

41. Крэўская унія – гэта

а) пастанова аб дыскрымінацыі праваслаўных;

б) пагадненне з Крымскім ханствам;

в) ураўнанне каталікоў і ўніятаў у палітычны правах;

г) дамова аб саюзе з Польшчай.

42. Гаспадарка адной сялянскай сям'і, а таксама адзінка падаткаабкладання на тэрыторыі княства – гэта ... .

а) кагал;

б) дым;

в) харугва;

г) маёнтак.

43. Выезд грамадзян з сваёй краіны ў іншую часова або на пастаяннае месца жыхарства па палітычных, эканамічных ці іншых прычынах – ... .

а) іміграцыя;

б) эміграцыя;

в) дэпартацыя;

г) дыяспара.

44. Сярод прыхільнікаў рэфармацыйных рэлігійных плыняў найбольшую колькасць у Беларусі ў другой палове XVI ст. налічвалі:

а) анабаптысты;

б) кальвіністы;

в) лютэране;

г) антытрынітарыі.

45. Першая вышэйшая навучальная установа ў ВКЛ з'явілася ў ... годзе.

а) 1563;

б) 1569;

в) 1579;

г) 1581.

46. Каралямі Рэчы Паспалітай у XVI ст. былі:

а) Вітаўт і Жыгімонт ІІІ Ваза;

б) Генрых Валуа і Жыгімонт ІІІ Ваза;

в) Уладыслаў Ваза і Альгерд;

г) Стэфан Баторый і Жыгімонт ІІ Аўгуст.

47. Які горад у ВКЛ першым атрымаў права на самакіраванне (Магдэбургскае права)?

а) Полацк;

б) Мінск;

в) Вільня;

г) Гародня

48. Да ўдзельнікаў Інфлянцкай вайны не адносілася:

а) Маскоўская дзяржава; в) Рэч Паспалітая;

б) Швецыя; г) Крымскае ханства.

49. Сойм Рэчы Паспалітай 1788-92 гг. атрымаў назву:

а) "Вальны сойм" ; в) "Вялікі сойм";

б) "Маўклівы сойм"; г) "Ціхі сойм".

50. Паланецкі ўніверсал - гэта:

1) дакумент аб запрыгоньванні сялян;

2) заклік да сялян часоў паўстання Касцюшкі;

3) пастанова сейма ВКЛ аб вайсковай павіннасці;

4) грамата аб Магдэбургскім праве.

51. План М.К. Агінскага ў 1811 г. прадугледжваў:

а) аднаўленне Рэчы Паспалітай;

б) аднаўленне Літоўскага генерал-гебернатарства;

в) аднаўленне Вялікага княства Літоўскага;

г) аднаўленне аўтаноміі Беларусі.

52. У пачатку ХІХ ст. на тэрыторыі Беларусі акрамя Брэсцкай была пабудавана і … крэпасць:

а) Гродзенская;

б) Бабруйская;

в) Аршанская;

г) Беластоцкая.

53. Выкладанне школьных прадметаў у другой палове ХІХ ст. на Беларусі вялося на … мове:

а) рускай; в) польскай;

б) беларускай; г) царкоўнаславянскай.

54. Тэрыторыя, на якой дазвалялася сяліцца на пастаяннае месца жыхарства прадстаўнікам яўрэйскай нацыі была вызначана ў … годзе:

а) 1794; в) 1825;

б) 1812; г) 1855.

55. У другой трэці ХІХ ст. для расійскай палітыкі на тэрыторыі Беларусі характэрна:

а) русіфікацыя;

б) паланізацыя;

в) адсутнасць пэўнай праграмы;

г) талерантнасць.

56. Аўтар паланезу “Развітанне з Радзімай”:

а) Станіслаў Манюшка

б) Антоній Тызенгаўз

в) Клеафас Агінскі

г) Кароль Радзівіл

57. “Мужыцкая праўда” друкавалася ад імя чалавека пад псеўданімам:

а) Ядвігін Ш. в) Даніла Баравік

б) Яська, гаспадар з-пад Вільні; г) Сымон Рэўка з-пад Барысава

58. Вызначце храналагічныя межы Першай Сусветнай вайны:

а) 1 ліпеня 1913 – 3 сакавіка 1918 г.;

б) 1 жніўня 1914 – 2 верасня 1918 г.;

в) 1 верасня 1914 – 9 траўня 1918 г.;

г) 1 жніўня 1915 – 11 лістапада 1918 г.

59. Выдатным літаратурным творам 1960-х гг. стаў раман І. Мележа:

а) "Вазьму твой боль";

б) "Сэрца на далоні";

в) "Людзі на балоце";

г) "Каласы пад сярпом тваім".

60. Класічным прыкладам, першым ў сваім стылі, стаў нацюрморт "Кветкі і садавіна" ...

а) В. Дмахоўскага;

б) І. Хруцкага;

в) В. Ваньковіча;

г) Я. Чачота.

61. Аснову ўдзельнікаў паўстання 1830-1831 гг. складалі:

а) польская шляхта;

б) беларускія сяляне;

в) праваслаўнае духавенста;

г) уніяцкае насельніцтва Беларусі.

62. Кіраўнік першага ўрада БССР – гэта ...

а) Я. Ландар

б) А. Чарвякоў

в) В. Кнорын

г) З. Жылуновіч

63. Змена становішча сялян пасля рэформы 1861 года праявілася ў:

а) вызваленне з-пад прыгону

б) атрыманне асабістай свабоды

в) права уласнасці на землі маёнткаў

г) права быць абранымі у Думу

64. Уніяцкая царква ў Беларусі была афіцыйна аб'яднана з праваслаўем у ... годзе.

а) 1812 г.;

б) 1830 г.;

в) 1839 г.;

г) 1844 г..

65. Акадэмія Навук БССР была адчынена ў ... годзе.

а) 1921 г.;

б) 1926 г.;

в) 1929 г.;

г) 1931 г.

66. Першая чыгунка прайшла на тэрыторыі Беларусі праз горад:

а) Гродна 3) Віцебск

б) Вільна 4) Гомель

67. Што складае сутнасць мадэрнізацыйных працэсаў у другой палове ХІХ ст?

а) правядзенне палітыкі рэформ у сферы эканомікі;

б) пераход ад традыцыйнага да індустрыяльнага грамадства;

в) адмена прыгоннага права;

г) станаўленне капіталістычных адносін.

68. Першапачаткова стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандуючага ў час Першай Сусветнай вайны была размешчана ў горадзе:

а) Свянцяны; в) Магілёў;

б) Баранавічы; г) Смаленск.

69. Вызначце назву першай агульнарасійскай палітычнай марксісцкай нелегальнай газеты, створанай У. Леніным і яго прыхільнікамі:

а) “Звезда”;

б) “Искра”;

в) “Правда”;

г) “Пролетарий”.

70. Назавіце архітэктара, аўтара праектаў будынкаў Опернага тэатру і Акадэміі Навук у Мінску:

а) А. Бембель.

б) З. Азгур.

в) А.Глебаў.

г) І. Лангбард.

71. Вызначце адзрозненне беларускага нацыянальнага руху ў пачатку ХХ ст. ад нацыянальнага руху іншых народаў:

а) адсутнасць палітычных партый, якія абаранялі нацыянальныя правы беларусаў;

б) дзейнасць адзінай партыі, якая абараняла нацыянальныя правы беларусаў;

в) дзейнасць шматлікіх партый, якія абараняла нацыянальныя правы беларусаў;

г) нявырашанасць нацыянальнага пытання.

72. У 1914-1917 гг. у склад Антанты уваходзілі:

а) Францыя, Велікабрытанія, Польшча, ЗША;

б) Італія, Японія, Велікабрытанія, Расійская імперыя;

в) Велікабрытанія, Расійская імперыя , Францыя;

г) ЗША, Германія, Расійская імперыя.

73. У 1898 годзе у Мінску адбыўся І з'езд партыі –

а) кадэтаў; в) РСДРП;

б) эсэраў; г) БСГ.

74. Беларуская нацыянальная газета "Наша Ніва" выходзіла:

а) з сакавіка 1901 г.;

б) з лютага 1906 г.

в) з лістапада 1908 г.

г) з снежня 1910 г.

75. Першы Усебеларускі з'езд адбыўся ў:

а) кастрычніку 1917 г.

б) снежні 1917 г.

в) сакавіку 1918 г.

г) студзені 1919 г.

76. Брэсцкі мір быў падпісаны:

а) 25 кастрычніка 1917 г.; в) 25 сакавіка 1918 г.;

б) 3 сакавіка 1918 г.; г) 30 снежня 1918 г.

77. Польскія афіцэры, ўнтэр-афіцэры і салдаты, якія бясплатна або за невялікую цану атрымлівалі зямельныя ўчасткі на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1920-я гг. – ... .

а) хутаране; в) калабаранты;

б) асаднікі; г) рэпатрыянты.

78. Палітычны і эканамічны рэжым, які быў устаноўлены ў Заходняй Беларусі ў 1926 годзе, атрымаў назву:

а) асадніцтва;

б) санацыя;

в) камасацыя;

г) парцэляцыя.

79. Год "вялікага пералому" ў гісторыі БССР звязаны з:

а) пачаткам індустрыялізацыі БССР;

б) завяршэннем другой пяцігодкі;

в) узнагароджаннем БССР ордэнам Леніна;

г) правядзеннем суцэльнай калектывізацыі.

80. У 1974 годзе ў БССР адбылося:

1) прыняцце новай Канстытуцыі

2) наданне Мінску статусу "Горад-герой"

3) адкрыццё 1-й чаргі метрапалітэна

4) пачатак прамысловай здабычы калійнай солі

81. Дзяржаўнымі мовамі ў час беларусізацыі былі абвешчаны:

а) беларуская, руская

б) беларуская, руская, яўрэйская

в) беларуская, руская, яўрэйская, польская

г) беларуская, руская, яўрэйская, польская, літоўская

82. “Маладняк”, “Полымя”, “Узвышша” – гэта:

а) часопісы ў БССР у 50-я гг.;

б) літаратурныя аб'яднанні ў 20-я гг.;

в) школы жывапісу ў 30-я гг.;

г) культурныя аб'яднанні этнічных меншасцяў у БССР у 60-я гг.

83. Першым рэктарам БДУ стаў вядомы вучоны:

а) У. Перцаў;

б) В. Шчарбакоў;

в) М. Нікольскі;

г) У. Пічэта.

84. Савецкая грашовая адзінка, уведзеная ў 1924 годзе ... .

а) рубель; в) карбованец;

б) чырвонец; г) грыўна.

85. Рыжскі мір быў падпісаны:

а) 3 снежня 1920 г.;

б) 18 сакавіка 1921 г.;

в) 25 сакавіка 1921 г.;

г) 30 снежня 1922 г.

86. Першапачаткова у СССР уваходзілі:

а) Беларуская, Украінская, Польская ССР і Расійская СФСР;

б) Беларуская, Украінская ССР і Расійская СФСР;

в) Беларуская, Украінская, Казахская ССР і Расійская СФСР;

г) Беларуская, Украінская ССР і Закаўказкая, Расійская СФСР;

87. Апошняя Канстытуцыя БССР была прынята ў:

а) 1959;

б) 1971;

в) 1978;

г) 1985.

88. Першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі БССР быў разлічаны на:

а) 1927/28-1931/32 гг.;

б) 1928/29-1932/33 гг;

в) 1929/30-1933/34 гг;

г) 1928/29-1933/34 гг.

89. Культ асобы" Сталіна быў асуджаны ў ... годзе на ХХ з'ездзе КПСС.

а) 1949 г.;

б) 1953 г.;

в) 1956 г.;

г) 1960 г.

90. Назавіце буйнейшы па маштабах знішчэння людзей канцэнтрацыйны лагер смерці са створаных нацыстамі на тэрыторыі Беларусі

а) Азарыцкі;

б) Калдычэўскі;

в) Трасцянецкі;

г) Масюкоўшчынскі.

91. Дзейнасць К.Т. Мазурава на пасадзе першага сакратара ЦК КПБ(б) супала з перыядам ... у СССР.

а) калектывізацыі ;

б) адлігі;

в) застою;

г) перабудовы.

92. Аповесць "Знак бяды" належыць:

а) І.Мележу; в) В.Быкаву;

б) І.Шамякіну; г) П.Панчанцы.

93. Назавіце скульптара-архітэктара – аўтара праекта “Хатынь”:

а) С. Селіханаў;

б) З. Азгур;

в) А. Кібальнікаў;

г) А. Бембель.

94. Перыяд палітычнага кіраўніцтва П.М. Машэрава ў БССР, як і Л. Брэжнева ў СССР, атрымаў назву – ... .

а) ваенны камунізм;

б) адліга;

в) застой;

г) перабудова.

95. Асноўным органам улады ў час Вялікай Айчыннай вайны з’яўляўся:

а) Савет Народных Камісараў; в) Савет міністраў

б) Дзяржаўны Камітэт Абароны; г) Наркамат

96. Да перыяду кіравання ў СССР Л.І. Брэжнева, а ў БССР – П.М. Машэрава адносіцца такая падзея як:

а) пачатак вайны ў Афганістане; в) Чарнобыльская аварыя;

б) адкрыцце Мінскага метрапалітэна; г) асваенне цаліны.

97. Дакумент, у якім заканадаўча была замацавана кіруючая роля КП(б)Б у грамадстве:

а) Закон БССР 1974 г. “Аб народным абмеркаванні важных пытанняў дзяржаўнага жыцця”;

б) Канстытуцыя БССР 1978 г.;

в) Дэкларацыя аб Дзяржаўным суверэнітэце;

г) Закон СССР 1980 году “Аб грамадскіх арганізацыях”.

98. Прыняцце БССР у лік краін-заснавальніц ААН сведчыла аб:

а) прызнанні ўкладу краін СССР у разгром фашызму;

б) кампенсацыі за перадачу Беласточчыны у склад Польшчы;

в) уліку панесеных БССР людскіх ахвяр і матэрыяльных страт у гады вайны;

г) станаўленні БССР як суверэннай дзяржавы.

99. Да падзей 1943 году адносіцца:

а) подзвіг М. Гастэла;

б) знішчэнне Хатыні;

в) аперацыя па вызваленню ЬССР;

г) узнікненне калабаранцкіх арганізацый;

100. Дзейнасць В. Харужай у гады вайны была звязана з падполлем:

а) г. Магілева в) г. Віцебска

б) г. Мінска г) г. Бабруйска

101. Па-за межамі Вялікай Айчыннай вайны адбылася:

а) Крымская канферэнцыя

б) Патсдамская канферэнцыя

в) Цегеранская канферэнцыя

г) Ялцінская канферэнцыя

102. Тэрыторыя Беларусі была захоплена вермахтам у:

а) сярэдзіне жніўня 1941 г. в) канцы кастрычніка 1942 г.

б) пачатку верасня 1941 г. г) пачатку снежня 1942 г.

103. Храналагічна апошняя з пералічаных падзей – гэта:

а) савецка-фінская вайна; в) выключэнне СССР з Лігі Нацый;

б) пакт Молатава-Рыбентропа; г) знішчэнне вескі Хатынь.

104. Горад, у якім у час вайны вадавалі падпольную газету “Звязда”:

а) Бабруйск; в) Віцебск;

б) Мінск; г) Гомель.

105. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь была прынятая:

а) 10 ліпеня 1991 г.;

б) 15 сакавіка 1994 г.;

в) 15 мая 1995 г.;

г) 24 лістапада 1996 г.

106. У якім годзе адбылася бітва на Сініх Водах з мангола-татарамі?

а) 1310; б) 1410;

в) 1362; г) 1430.

107. У якой бітве войскі ВКЛ і Польшчы разбілі крыжакоў і прыпынілі іх паходы на сваю тэрыторыю?

а) Грунвальдская бітва;

б) Кулікоўская бітва;

в) бітва на Чудскім возеры;

г) бітва пад Оршай.

108. Якая вунія паклала пачатак рэалізацыі польска-літоўскага саюза ў 1385 г.?

а) Крэўская ўнія;

б) Берасцейская ўнія;

в) Віленска-Радамская ўнія;

г) Кейданская ўнія

109. Гады княжэння ў Вялікім княстве Літоўскім князя Ягайлы?

а) 1392 – 1430;

б) 1345 – 1377;

в) 1377 – 1392;

г) 1401 – 1430.

110. Як звалі князя, які ўзначаліў барацьбу з Ягайлам за незалежнасць ВКЛ ад Польшчы?

а) Віцень;

б) Альгерд;

в) Вітаўт;

г) Ян ІІІ Сабескі.

111. Хто з князёў Літоўскіх перанес сталіцу дзяржавы ў горад Вільна?

а) Альгерд;

б) Гедымін;

в) Віцень;

г) Стэфан Баторый.

112. Як называюцца ўласныя зямельныя ўладанні Вялікага князя Літоўскага?

а) гаспадарчы дамен;

б) спадчыннае ўтрыманне;

в) памеснае ўтрыманне;

г) маёнтак.

113. Які прадстаўнічы орган улады ў ВКЛ меў заканадаўчую функцыю?

а) паны-рада; б) вальны сейм;

в) баярская дума; г) трыбунал

114. Як называлася катэгорыя сялян, якія з’яўляліся поўнай уласнасцю феадалаў?

а) цяглыя сяляне;

б) чэлядзь нявольная;

в) служкі;

г) госці.

115. Беларуская мадэль сацыяльна арыентаванай рынкавай эканомікі характарызуецца:

а) дзяржаўным рэгуляваннем эканомікі;

б) свабоднай купляй-продажам зямель сельскагаспадарчага прызначэння;

в) неабмежаванай прыватызацыяй;

г) існаваннем толькі дзяржаўнага сектару эканомікі.

116. Устойлівая супольнасць людзей з пэўнай псіхалогіяй і самасвядомасцю, якая мае адзіную эканоміку, адметую культуру і літаратурную мову, побыт, тэрыторыю сталага пражывання, уласную дзяржаўнасць – гэта …

а) грамадства;

б) народнасць;

в) нацыя;

г) менталітэт.

117. Хто такія “госці”?

а) удзельнікі пасольстваў

б) вандроўнікі-пілігрымы

в) купцы-спецыялісты па замежнаму гандлю

г) этнічныя меншасці ў княстве

118. Тэрыторыя Беларусі была захоплена вермахтам у:

а) сярэдзіне жніўня 1941 г.;

б) пачатку верасня 1941 г.;

в) канцы кастрычніка 1942 г.;

г) пачатку снежня 1942 г.

119. Традыцыйна беларускія цэрквы ў Х-ХІІ ст. будаваліся ў … стылі.

а) гатычным;

б) барочным;

в) візантыйскім;

г) раманскім.

120. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ВКЛ у ХV-ХVIII стст., якая складала частку ваяводства, называлася …

а) валока;

б) павет;

в) воласць;

г) староства.

121. Частка горада, якая знаходзілася пад уладай магната і на якую не распаўсюджвалася ўлада магістрата – гэта …

а) фаліянт;

б) бургамістр;

в) юрыдыка;

г) кагал.

122. Кіраўніком расійскага армейскага корпусу, які падавіў паўстанне Т. Касцюшкі ў 1794 годзе, з’яўляўся генерал … (прозвішча).

а) Кутузаў;

б) Сувораў;

в) Баграціен;

г) Румянцаў.