Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

история

.doc
Скачиваний:
245
Добавлен:
20.02.2016
Размер:
166.91 Кб
Скачать

123. Феадальная гаспадарка, змяшчаўшая панскі двор, комплекс жылых і гаспадарчых пабудоў, і асноўны тавар якой ішоў на экспарт – гэта …

а) талака;

б) чынш;

в) фальварак;

г) харугва.

124. Саслоўна-прадстаўнічы орган улады, які абмяжоўваў імператарскую ўладу ў Расійскай імперыі ў пач. ХХ ст.:

а) Рада;

б) Сойм;

в) Дума;

г) Савет.

125. Зацвяржэнне органамі вярхоўнай дзяржаўнай улады міжнароднага дагавора альбо пагаднення, пасля чаго гэты дакумент атрымоўвае юрыдычную (прававую) сілу, называецца…

а) ратыфікація;

б) эміграцыя;

в) рэферэндум;

г) дэнансацыя.

126. Праграма асушэння забалочаных зямель і ў сувязі з гэтым павелічэнне пасяўных плошчаў атрымала назву:

а) камасацыя;

б) меліярацыя;

в) парцэляцыя;

г) санацыя.

127. Наўмыснае абмежаванне або пазбаўленне правоў тякіх-небудзь асоб, арганізацый ці дзяржаў па нацыянальных, рэлігійных, палавых, палітычных і іншых прыкметах называецца:

а) генацыд;

б) асіміляцыя;

в) дыскрымінацыя;

г) фашызм.

128. Лозунг перабудовы, які меў на ўвазе адкрытасць, даступнасць інфармацыі для грамадскага азнаямлення, свабоднага абмеркавання, кантролю за дзейнасцю ўстаноў, арганізацый і асоб, - гэта…

а) справядлівасць;

б) галоснасць;

в) роўнасць;

г) дэмакратыя.

129. Тонка вырабленая скура маладых жывёл, якая выкарыстоўвалася для напісання кніг у сярэднія вякі – …

а) папірус; в) тэстамент;

б) пергамент; г) фундуш.

130. Мемарыяльны комплекс “Буйніцкае поле”, прысвечаны падзеям 1941 г., пабудаваны каля гораду:

а) Віцебск;

б) Брэст;

в) Гомель;

г) Магілёў.

131. У кастрычніку 1939 г. горад Вільня і Віленскі край былі далучаны да:

а) Польшчы;

б) Германіі;

в) Літвы;

г) БССР.

132. У сувязі з вялікімі разбурэннямі ў гады Вялікай Айчыннай вайны разглядаўся план пераносу сталіцы БССР з Мінску ў:

а) Віцебск; в) Гомель;

б) Брэст; г) Магілёў.

133. Характэрная рыса эканомікі БССР у другой палове 1960-х – першай палове 1980-х гг.:

а) узрастанне дэфіцыту тавараў першай неабходнасці;

б) пераход да шматукладнай эканомікі;

в) курс на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця;

г) наспяванне экалагічных праблем як вынік актыўных форм гаспадарання.

134. Для народнай гаспадаркі БССР у другой палове 1960-х – першай палове 1980-х было характэрна:

а) пераважнае развіцце легкай прамысловасці;

б) пераважнае развіцце цяжкай прамысловасці;

в) наяўнасць розных форм землекарыстання і землеўладання;

г) захаванне планавага кіравання эканомікай.

135. Развіццё БССР у другой палове 1960-х – першай палове 1980-х характарызавалася:

а) паступовым фарміраваннем шматпартыйнасці;

б) з’яўленнем застойных з’яў у палітычным і эканамічным жыцці;

в) завяршэнне пабудовы камунізму;

г) дэсталінізацыя грамадства ва ўмовах “адлігі”.

136. Вызначце, каму належыць выказванне і запішыце літаратурны псеўданім аўтара:

“Партызаны, партызаны, беларсукія сыны!

Рэжце гітлерцаў паганых, каб не ўскрэслі век яны.”

а) Я. Колас;

б) Я. Купала;

в) І. Шамякін;

г) В. Быкаў.

137. Згодна з планам “Ост” на акупіраванай тэрыторыі Беларусі фашысты меркавалі фізічна знішчыць або выселіць 75%:

а) палякаў;

б) яўрэяў;

в) беларусаў і рускіх;

г) цыганоў.

138. Нямецкі план знішчэння і каланізацыі народаў СССР называўся:

а) “Барбароса”; в) “Зяленая папка”;

б) “Ост”; г) “Бліцкрыг”.

139. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны войскі Чырвонай арміі амаль два тыдні абаранялі горад:

а) Мінск; в) Віцебск;

б) Гомель; г) Оршу.

140. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі ўздоўж новай мяжы былі пабудаваны 193 баявыя ўмацаванні, якія ўвайшлі ў гісторыю як:

а) “лінія Маннергейма”; в) “лінія Молатава”;

б) “лінія Сталіна”; г) “лінія Керзана”.

141. І.Казінец, Ф.Кузняцоў, М.Осіпава, Н.Мазанік з’яўляліся актыўнымі ўдзельнікамі антыфашысцкага падполля ў горадзе …

а) Мінск; в) Віцебск;

б) Брэст; г) Орша.

142. Знакамітыя Суражскія вароты, якія існавалі з лютага па лістапад 1942 г., былі размешчаны ў … вобласці.

а) Мінскай; в) Віцебскай;

б) Гомельскай; г) Магілеўскай.

14. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі ўлада ў Расіі перайшла да:

а) Петраградскага Савета рабочых;

б) Часовага урада;

в) Аблвыканкамзаху;

г) партыі бальшавікоў.

144. Інбелкульт БССР быў адчынены ў ... годзе.

а) 1921 г.;

б) 1922 г.;

в) 1924 г.;

г) 1929 г.

145. Аўтар вядомай паэмы "Сымон-музыка" – гэта:

а) І. Луцэвіч;

б) К. Каганец;

в) А. Гарун;

г) К. Міцкевіч.

146. Вызначце правільную паслядоўнасць падзей:

А) Брэсцкая крэпасць атрымала званне героя;

Б) адмена карткавай сістэмы ў БССР;

В) зацвярджэнне гімну БССР;

Г) стварэнне наркамату замежных спраў .

1) ВАБГ;

2) ГБВА;

3) ГБАВ;

4) ВГБА.

147. Вызначце правільную паслядоўнасць падзей:

А) ХХІІ з’езд КПСС і прыняцце “Праграмы пабудовы камунізму”;

Б) Мінску прысвоена званне "Горад-герой";

В) увод савецкіх войскаў у Афганістан;

Г) пабудова мемарыялу “Плошча Перамогі”.

1) АБВГ; 2) ГБВА; 3) ГАБВ; 4) АВГБ.

148. Вызначце правільную паслядоўнасць падзей:

А) эканамічная рэформа Касыгіна ў СССР і БССР;

Б) заканчэнне IV пяцігодкі ў СССР;

В) ХХ Алімпійскія гульні;

Г) пачатак працы аўтазаводу ў Мінску (МАЗ);

1) ГБАВ; 2) АБВГ; 3) ГАБВ; 4) АБГВ.

149. Вызначце правільную паслядоўнасць пабудовы:

А) Камянецкая вежа

Б) Спаса-Ефрасінеўская царква

В) Каложская царква

Г) Сафійскі Сабор

1) БГВА 3) ГБАВ

2) ГБВА 4) БАГВ

150. Вызначце правільную паслядоўнасць:

А) адкрыццё АН БССР;

Б) пачатак суцэльнай калектывізацыі ў СССР;

В) артыкула Сталіна "Галавакружэнне ад поспехаў";

Г) пачатак першай пяцігодкі;

1) АВБГ 3) ГАБВ

2) АГВБ 4) ГАВБ

151. Вызначце правільную паслядоўнасць падзей:

А) пачатак княжання Усяслава Чаразея ў Полацку;

Б) абвяшчэнне Ізяслава Уладзіміравіча полацкім князем;

В) першае летапіснае упамінанне полацкага князя Рагвалода;

Г) пачатак княжання ў Тураве Юрыя Яраславіча;

1) ВБГА 3) БВГА

2) БВАГ 4) ВБАГ

152. Вызначце правільную паслядоўнасць падзей:

А) падпісанне Дамовы аб стварэнні Саюза Беларусі і Расіі;

Б) падпісанне Дамовы аб стварэнні Супольнасці Рэспублікі Беларусі і Расійскай Федэрацыі;

В) стварэнне СНД;

Г) падпісанне Дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі;

1) БВАГ 3) ВБГА

2) ВБАГ 4) БВГА

153. Вызначце правільную паслядоўнасць:

А) першае ўпамінанне ў крыніцах Гародні;

Б) першае ўпамінанне ў крыніцах Полацка;

В) першае ўпамінанне ў крыніцах Берасця;

Г) першае ўпамінанне ў крыніцах Гомеля;

1) ВБГА 2) БГАВ 3) ВАБГ 4) БВАГ

154. Вызначце правільную паслядоўнасць падзей:

А) Пераяслаўская рада

Б) заканчэнне казацка-сялянскай вайны на Беларусі

В) падпісанне Аліўскага міру

Г) пачатак першай Паўночнай вайны

1) БАГВ 3) ВАБГ

2) БГВА 4) БВАГ

155. Вызначце правільную паслядоўнасць кіравання:

А) Стэфан Баторый;

Б) Генрых Валуа;

В) Ян Сабесскі;

Г) Жыгімонт Ваза;

1) АБВГ 3) АБГВ

2) БАГВ 4) БАВГ

156. Вызначце правільную паслядоўнасць кіравання:

А) Ізяслаў;

Б) Глеб;

В) Брачыслаў;

Г) Усяслаў;

1) ВГАБ 3) АВГБ

2) АГВБ 4) ВАГБ

157. Вызначце правільную паслядоўнасць кіравання:

А) Ягайла;

Б) Альгерд;

В) Яўнут;

Г) Гедымін;

1) ВГБА 3) ВГАБ

2) ГВАБ 4) ГВБА

158. Вызначце правільную паслядоўнасць дзейнасці:

А) Януш Радзівіл;

Б) Астафей Валовіч;

В) Мазепа;

Г) Антоній Тызенгаўз;

1) БГАВ 3) БАВГ

2) АГБВ 4) АВБГ

159. Вызначце правільную паслядоўнасць падзей:

А) Аліўскі мір

Б) Альтмаркскі мір

В) Торуньскі мір

Г) Ніштадскі мір

1) ВБАГ 3) ВАБГ

2) БВГА 4) БГАВ

160. Вызначце правільную паслядоўнасць:

А) савецка-фінская вайна

Б) пакт Молатава-Рыбентропа

В) выключэнне СССР з Лігі Нацый

Г) Народны Сход у Беластоку

1) БВАГ 2) БГАВ

3) ГВАБ 4) ВБГА

ЧАСТКА ІІ.

Пазнайце асобу і запішыце прозвішча.

1. Вызначце, каму належыць выказванне і запішыце прозвішча аўтара.

«Я, … даручаю майму сябру Томасу Джэферсану цалкам выкарыстаць маю маёмасць на выкуп неграў і дараванне ім свабоды ад майго імя».

2. Пазнайце гістарычную асобу і запішыце імя і прозвішча:

Адзін з самых моцных і дзейсных каралёў Рэчы Паспалітай. Выдатны палкаводзец, паспяхова завяршыў Лівонскую вайну. Улюблёным горадам і рэзідэнцыяй была Гародня.

3. Пазнайце гістарычную асобу і запішыце прозвішча:

Прадстаўнік старажытнага роду тураўскіх князёў, выдатны палкаводзец, які атрымаў перамогу больш чым у 60 бітвах, у тым ліку ў бітве пад Оршай у 1514 г.

4. Пазнайце гістарычную асобу і запішыце прозвішча:

Вядомы грамадска-палітычны і дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, рэфарматар, які ўтварыў у прадмесці Гродна першыя мануфактуры. Прапаноўваў Ж. Руссо пераехаць у Беларусь.

5. Пазнайце гістарычную асобу і запішыце прозвішча:

Прадстаўнік беларускай школы жывапісу, заснавальнік суветна вядомай прыватнай мастацкай школы ў Віцебску ў канцы ХІХ ст.

6. Пазнайце гістарычную асобу і запішыце прозвішча:

Заходнебеларускі мастак, адзін з заснавальнікаў нацыянальнага гістарычного жывапісу ў 1920-я гг., пачынальнік касмічнай тэмы ў беларусім мастацтве, аўтар унікальных насценных распісных дываноў. У 1931-1933 гг. працягнуў тэму космаса серыямі графічных выяў і «Жизнь на Марсе», «Жизнь на Сатурне» і «Жизнь на Луне».

7. Пазнайце гістарычную асобу і запішыце прозвішча:

Грамадска-палітычны дзеяч Расійскай імперыі, гродзенскі губернатар у 1902-1903 гг., ініцыятар аграрнай рэформы у дзяржаўнай вёсцы.

8. Пазнайце гістарычную асобу і запішыце прозвішча:

Рэвалюцыянер-народнік ..., адзін з заснавальнікаў беларускай фракцыі "Народнай Волі", які зрабіў паспяховы замах на Аляксандра ІІ.

9. Пазнайце гістарычную асобу і запішыце імя і прозвішча:

Уражэнец Беларусі, удзельнік паўстання 1830-1831 гг., якому ў сталіцы Чылі Сант’яга пастаўлены помнік пад назвай “Вялікі асветнік” - …

10. Пазнайце гістарычную асобу і запішыце прозвішча:

Аўтарам музыкі да оперы “Ідылія” па матывах твора В. Дуніна-Марцінкевіча “Сялянка” з’яўляўся вядомы кампазітар …

11. Пазнайце гістарычную асобу і запішыце імя і прозвішча:

Лідэр радыкальнай плыні і партыі ў нацыянальна-вызваленчым руху Польшчы ў канцы ХІХ – першай трэці ХХ ст., маршал і дыктатар Польскай рэспублікі ў 1926-1935 гг.

12. Пазнайце гістарычную асобу аб якой распавядае летапіс і запішыце яе прозвішча:

“Пачаў княжыць у Літве… учыніў сабе герб і ўсяму княству Літоўскаму пячатку – узброены рыцар на кані з мячом, што цяпер называюць Пагоня”

13. Пазнайце гістарычную асобу і запішыце прозвішча:

Ініцыятар абвяшчэння ССРБ, аўтар Маніфеста Часовага рабоча-сялянскага ўраду. У далейшым рэдактар часопіса “Полымя”, аўтар першага беларускага сацыяльнага раману “Сокі цаліны”.

14. Пазнайце гістарычную асобу і запішыце прозвішча:

Стваральнікам народнай міліцыі Менска, адным з кіраўнікоў Менскага Савету, наркомам па ваенным і марскім справам СССР быў … (прозвішча).

15. Пазнайце асобу і запішыце прозвішча:

Аўтарам вядомых кніг “Чарнобыльская малітва” і “Цынкавыя хлопчыкі”, членам еўрапейскага літаратурнага Савету з’яўляецца вядомая беларускагя пісьменніца … (прозвішча).

16. Пазнайце асобу і запішыце прозвішча:

Харавы дырыжор, фалькларыст і музычны дзеяч, заснавальнік і кіраўнік Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы БССР на працягу 30 год – гэта ... .

17. Пазнайце гістарычную асобу і запішыце прозвішча:

Полацкі ўніяцкі архіепіскап, які насаджаў уніяцтва на тэрыторыі Беларусі гвалтоўнымі метадамі, за што быў забіты падчас паўстання ў Віцебску ў 1623 годзе.

18. Пазнайце асобу і запішыце прозвішча:

Ваенны летчык, які цаной уласнога жыцця адвёў палаючы самалет убок ад в. Вялікае Гацішча баранавіцкага раёна і выратаваў жыцці многіх людзей; у 1996 г. першым атрымаў званне Героя Беларусі.

19. Пазнайце гістарычную асобу і запішыце прозвішча:

Прадстаўнік французскай каралеўскай сям’і на троне Рэчы Паспалітай, ініцыятар прыняцця артыкулаў, што замацавалі краіну як шляхецкую рэспубліку.

20. Пазнайце гістарычную асобу і запішыце прозвішча:

Беларуска-польскі пісьменнік, ураджэнец Віцебшчыны, выпускнік Полацкай езуіцкай акадэміі, найбольш вядомым творам якога з’яўляецца “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”.