Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
02-Змены правілы.doc
Скачиваний:
174
Добавлен:
20.02.2016
Размер:
83.46 Кб
Скачать

Правапіс у –ў

1. Нескладовае ў пішацца згодна з беларускім літаратурным вымаўленнем пасля галосных,

А) пры чаргаванні [у] з [ў]:

  • у пачатку слова (калі гэта слова не пачынае сказ і перад ім няма знакаў прыпынку): на ўвесь дзень (ад усіх), моцны ўдар (ад удару),

  • у сярэдзіне слова пасля галосных перад зычнымі: аўдыенцыя, саўна, фаўна, аўдыякасета; але: траур;

Б) пры чаргаванні [л] з [ў]: даў, мыў, казаў; але: палка, памылка, сеялка, Алдан, Алжыр, Албанія, Волга, Валдай, Балгарыя;

В) пры чаргаванні [в] з [ў]: лаўка (лава), крыўда (крывы), зноўку (новы); але: краіна В’етнам, рака Влтава, армія В’етконга, змаганне за В’енцьян.

2. Гук [у] пад націскам не чаргуецца з [ў]: да у'рны, Брэсцкая у'нія, групоўка у'льтра, норма і у'зус, насілі у'нты, чулася у'ханне, ау'л, бау'л, ау'каць,

3. У захоўваецца ўвыклічніках: у (у, нягоднікі!), ух (ух ты!), уй (уй, які смешны!).

3. Гук [у] не чаргуецца з [ў] у запазычаных словах, якія заканчваюцца на -ум, -ус: прэзідыум, кансіліум, радыус, страус, соус і вытворных ад іх.

4. Гук [у] на пачатку ўласных імён і назваў заўсёды перадаецца вялікай літарай У складовае без надрадковага значка: ва Узбекістан (для ўзбекаў), на Украіне (за ўкраінцаў).

5. У канцы запазычаных слоў ненаціскное у не скарачаецца: фрау, ноу-хау, Шоу, Ландау.

Суфіксы

1. Пераважная большасць запазычаных дзеясловаў ужываецца з суфіксам -ава- (-ява-): дэградаваць, фальсіфікаваць, арыентаваць, прагназаваць.

2. Дзеяслоўны суфікс -ірава- (-ырава-) ужываецца:

  • калі без гэтага суфікса ўзнікае аманімія дзеясловаў з дзеясловамі з суфіксам -ава- (-ява-): буксіраваць –– буксаваць, парадзіраваць –– парадаваць, візіраваць –– візаваць.

  • калі дзеяслоў без -ір- (-ыр-) губляе сваю фармальную і семантычную акрэсленасць: шакіраваць, бравіраваць, гарманіраваць, драпіраваць, лабіраваць.

  • калі дзеяслоў мае вузкатэрміналагічнае значэнне: манціраваць, парафіраваць, дыфундзіраваць.

3. У некаторых выпадках паралельна ўжываюцца дзве формы: дэмаскіраваць –– дэмаскаваць, акупіраваць –– акупаваць, курсіраваць –– курсаваць, калькіраваць –– калькаваць, базіраваць –– базаваць.

Правапіс вялікай і малой літар

З вялікай літары пішуцца:

  • словы або спалучэнні слоў, якія з’яўляюцца афіцыйнымі назвамі асобы па вышэйшых дзяржаўных і рэлігійных пасадах: Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь, Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь, Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Папа Рымскі. У неафіцыйным ужыванні словы прэзідэнт, старшыня, кароль, імператар пішуцца з малой літары: візіт прэзідэнта, выступленне старшыні, прыём у караля, загад імператара; але: выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;

  • словы або спалучэнні слоў, якія з’яўляюцца назвамі асобы па вышэйшых дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь і іншых краін (акрамя слова кавалер): Герой Беларусі, кавалер ордэна Ганаровага Легіёна;

  • словы ў назвах бакоў у пагадненнях, кантрактах і іншых дагаворах: Высокія Дагаворныя Бакі, Аўтар і Выдавецтва, Заказчык і Выканаўца.

  • усе словы ў найменнях вышэйшых органаў заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады Рэспублікі Беларусь і іншых краін: Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь, але: Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь, Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь;

  • першае слова ў найменнях рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых арганізацый: Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь (Мінэканомікі), Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт,

  • простыя і састаўныя ўласныя назвы ў складзе ўласных найменняў дзяржаўных органаў і іншых арганізацый: Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны літаратурны мемарыяльны музей Якуба Коласа, Міжнародны суд Арганізацыі Аб’яднаных Нацый;

  • слова Савет у значэнні органа ўлады: Мінскі абласны Савет дэпутатаў, сельскі Савет дэпутатаў; але: сельсавет;

  • найменні найвышэйшых божастваў (бостваў) у рэлігійных культах, а таксама ўсе словы ў спалучэннях, якія змяшчаюць гэтыя назвы: Бог, Алах, Яхве, Шыва, Вішну; Усемагутны Бог, Святая Тройца, Божая (Боская) Маці, Месія;

  • прыметнікі, утвораныя ад слова Бог: Божы (Боскі) суд, Божы (Боскі) храм, Божая (Боская) міласць.

З малой літары пішуцца

  • слова бог (гасподзь) ва ўстойлівых выразах, звязаных з выказваннем розных пачуццяў у прастамоўі, а не са зваротам да Бога паводле рэлігійнай абраднасці і ўяўленняў: бог яго ведае, божа (божачка) ты мой, божа збаў, дай божа, крый бог (божа), алах з ім