Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Сильченко Н.В "Агульная тэорыя права"

.pdf
Скачиваний:
95
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
4.27 Mб
Скачать

не існавала супярэчнасцей у грамадстве і паміж асобнымі людзьмі, якія былі абумоўлены якаснай і колькаснай маёмаснай няроўнасцю;

таму што людзі не разумелі розніцы паміж правамі і абавязкамі;

таму што ў той час панавалі роднасныя сувязі, якія нівеліравалі розніцу паміж правамі і абавязкамі.

Пытанне 66. Якія з грамадскіх адносін з’яўляюцца «родавай пупавінай» права?

усе грамадскія адносіны;

грамадскія адносіны маральнага характару;

таварна-грашовыя адносіны;

рэлігійныя адносіны;

адносіны паміж рознымі родамі і плямёнамі.

Пытанне 67. Што з’яўляецца «стрыжнем» права?

«стрыжнем» права з’яўляецца норма права;

эквівалент, г. зн. суразмернасць, і ёсць «стрыжнем» права;

маральныя патрабаванні з’яўляюцца «стрыжнем» права;

«стрыжнем» права з’яўляюцца рэлігійныя адносіны і нормы;

адносіны паміж родамі і плямёнамі з’яўляюцца «стрыжнем» права.

Пытанне 68. Дзеля чаго патрабуецца знешняя фіксацыя права, «матэрыялізацыя» норм права?

каб у свядомасці людзей аднастайна зафіксаваць «раз і назаўсёды» прававыя эквіваленты;

каб надаць прававым эквівалентам, суразмернасцям агульнаабавязковае значэнне;

знешняя фіксацыя права адбывалася выпадкова;

з дапамогай знешняй фіксацыі падкрэслівалася непарушнасць норм права;

знешняя фіксацыя норм права спатрэбілася для таго, каб узвысіць таго, хто ствараў нормы права.

Пытанне 69. Чаму права патрабуе абавязковай знешняй абароны з боку грамадства і яго афіцыйнага прадстаўніка – дзяржавы?

таму што ў грамадстве пастаянна ідзе барацьба інтарэсаў адносна эквівалентнасці (суразмернасці);

611

для захавання выпрацаванага прававога эквіваленту патрабуецца знешняя прымусовая сіла;

для права гэта непатрэбна, а для дзяржавы ўмяшанне ў прававыя працэсы неабходна;

толькі з дапамогай знешняй прымусовай сілы з боку грамадства і дзяржавы можна стварыць права;

гэтага патрабуюць маральныя перакананні грамадства.

Пытанне 70. У чым выражаецца прадстаўніча-абавязваючы характар права?

у тым, што нормы права надзяляюць нейкіх сацыяльных суб’ектаў правамі і адначасова ўскладваюць на іншых суб’ектаў абавязкі;

у тым, што ў грамадстве пастаянна ідзе барацьба інтарэсаў за правы і абавязкі;

у тым, што дзяржава імкнецца так размеркаваць правы і абавязкі сярод людзей;

у прымусовай сіле з боку грамадства і дзяржавы;

у маральных перакананнях.

Пытанне 71. Які з адзначаных фактараў быў асноватворным для «еўрапейскага шляху» фармавання права?

таварна-грашовыя адносіны;

дзяржава;

рэлігія;

прыродны фактар;

навука.

Пытанне 72. Які з адзначаных фактараў быў асноватворным для «азіяцкага шляху» фармавання права?

таварна-грашовыя адносіны;

дзяржава;

рэлігія;

прыродны фактар;

навука.

Пытанне 73. Чым характарызуецца «еўрапейскі шлях» фармавання права?

– большая частка норм права складваецца ў жыцці грамадства паступова, а дзяржава бярэ іх пад сваю ахову і абарону;

612

значную ролю ў фармаванні права адыгрывае мараль;

большая частка норм права выдаецца дзяржавай;

рэлігійныя нормы аказвалі рашаючы ўплыў на фармаванне норм права;

значную ролю ў фармаванні права адыгрывае звычай.

Пытанне 74. Чым характарызуецца «азіяцкі шлях» фармавання права?

большая частка норм права складваецца ў жыцці грамадства паступова, а дзяржава бярэ іх пад сваю ахову і абарону;

значную ролю ў фармаванні права адыгрывае мараль;

большая частка норм права выдаецца дзяржавай;

рэлігійныя нормы аказвалі рашаючы ўплыў на фармаванне норм права;

значную ролю ў фармаванні права адыгрывае звычай.

Пытанне 75. Якія змены адбыліся ў нарматыўнай сістэме грамадства пасля ўзнікнення права?

старая нарматыўная сістэма грамадства разбурылася;

права вылучылася ў нарматыўнай сістэме на першае месца;

права стала рэгламентаваць самыя значныя грамадскія адносіны;

адбыліся якасныя перамены ў іншых правілах паводзін;

сфера дзеяння адных правіл паводзін павялічылася, а другіх – зменшылася.

Пытанне 76. Якім чынам выкарыстоўваліся старыя правілы паводзін, уласцівыя першабытнаму грамадству, пры стварэнні права?

у асобных правіл паводзін мяняўся змест толькі часткі старога правіла;

частцы правіл паводзін надавалася новае гучанне, г. зн. пры захаванні формы яны напаўняліся новым зместам;

актыўна выкарыстоўваліся правілы-сродкі, якія былі характэрнымі для першабытнага грамадства;

пры стварэнні норм права старыя правілы паводзін практычна не выкарыстоўваліся;

пры стварэнні норм права старыя правілы паводзін выкарыстоўваліся толькі ў якасці «будаўнічага матэрыялу».

613

Пытанне 77. Які з адзначаных шляхоў у фармаванні норм права быў галоўным?

захаванне старых правіл паводзін і наданне ім прававога зместу;

змена старых правіл паводзін і наданне ім прававога характару;

фармаванне норм права, якія мелі выключна прававыя карані;

захаванне асноўнай масы старых правіл паводзін і наданне іх частцы прававога зместу;

захаванне часткі старых правіл паводзін і наданне асноўнай іх масе прававога зместу.

Пытанне 78. Адзначце фактары, якія выступаюць прычынамі існавання мноства канцэпцый (тэорый) паходжання дзяржавы і права.

разнастайнасць і супярэчлівасць інтарэсаў розных сацыяльных групп;

«вузкарэгіянальны падыход» да фармулявання канцэпцый аб паходжанні дзяржавы і права;

накапленне новых ведаў аб умовах і заканамернасцях паходжання і развіцця дзяржавы і права;

перамены ў метадалогіі даследавання грамадства, дзяржавы і права;

множнасць фактараў, якія ўплываюць на ўзнікненне і развіццё дзяржавы і права.

Пытанне 79. Якія з адзначаных фактараў адносяцца да ліку гнасеалагічных (пазнавальных) прычын, што ўплываюць на існаванне мноства канцэпцый аб паходжанні дзяржавы і права?

разнастайнасць і супярэчлівасць інтарэсаў розных сацыяльных груп;

«вузкарэгіянальны падыход» да фармулявання канцэпцый аб паходжанні дзяржавы і права;

накапленне ўсё новых і новых ведаў аб умовах і заканамернасцях развіцця дзяржавы і права;

перамены ў метадалогіі даследавання грамадства, дзяржавы і права;

множнасць фактараў, якія ўплываюць на ўзнікненне і развіццё дзяржавы і права.

614

Пытанне 80. Якія з адзначаных фактараў адносяцца да ліку сацыяльнапалітычных прычын, што ўплываюць на існаванне мноства канцэпцый аб паходжанні дзяржавы і права?

разнастайнасць і супярэчлівасць інтарэсаў розных сацыяльных груп;

«вузкарэгіянальны падыход» да фармулявання канцэпцый аб паходжанні дзяржавы і права;

накапленне ўсё новых і новых ведаў аб умовах і заканамернасцях развіцця дзяржавы і права;

перамены ў метадалогіі даследавання грамадства, дзяржавы і права;

множнасць фактараў, якія ўплываюць на ўзнікненне і развіццё дзяржавы і права.

Пытанне 81. На якія групы ўмоўна падзяляюцца ўсе канцэпцыі (тэорыі) аб паходжанні дзяржавы і права?

тэорыі аб паходжанні як дзяржавы, так і права;

канцэпцыі аб паходжанні дзяржавы;

тэорыі аб паходжанні грамадства, права і дзяржавы;

вучэнні аб паходжанні права;

тэорыі аб паходжанні грамадства, дзяржавы і права.

Пытанне 82. У якіх з адзначаных тэорый разглядаюцца пытанні паходжання як дзяржавы, так і права?

тэалагічная дактрына;

ірыгацыйная тэорыя;

гістарычная школа права;

марксісцкая тэорыя;

тэорыя гвалту.

Пытанне 83. У якіх з адзначаных тэорый разглядаюцца пераважна пытанні паходжання дзяржавы?

тэалагічная дактрына;

ірыгацыйная тэорыя;

гістарычная школа права;

марксісцкая тэорыя;

тэорыя гвалту.

Пытанне 84. У якіх з адзначаных тэорый разглядаюцца пераважна пытанні паходжання права?

– тэалагічная дактрына;

615

ірыгацыйная тэорыя;

гістарычная школа права;

марксісцкая тэорыя;

тэорыя гвалту.

Пытанне 85. Якую з адзначаных тэорый аб паходжанні дзяржавы і права можна лічыць гістарычнай першай тэорыяй?

ірыгацыйная тэорыя;

тэалагічная дактрына;

гістарычная школа права;

марксісцкая тэорыя;

тэорыя гвалту.

Пытанне 86. Якія з адзначаных адметных рысаў уласцівы тэалагічнай тэорыі паходжання дзяржавы і права?

дзяржава і права залежаць ад волі Усявышняга;

дзяржава і права ствараюцца Богам;

дзяржава і права – з’явы вечныя і нязменныя;

дзяржава і права ўзнікаюць натуральным шляхам;

напачатку ўзнікае права, а пасля фармуецца дзяржава.

Пытанне 87. Якія з адзначаных элементаў тэалагічнай тэорыі паходжання дзяржавы і права былі сфармуляваны Птахатэпам?

грамадства з’яўляецца пірамідай;

вяршыняй піраміды з’яўляюцца Богі і іх абраннік фараон;

падножжам піраміды з’яўляецца просты народ;

паміж богамі і народам размяшчаюцца жрацы, а ўся піраміда аб’ядноўваецца правасуддзем і багіняй Маат;

царская ўлада (дзяржаўнасць) зышла з неба, а першым месцам дзяржаўнасці быў горад Эрэду.

Пытанне 88. Якія з адзначаных элементаў тэалагічнай тэорыі паходжання права былі сфармуляваны ў Бібліі?

спачатку Бог даруе абранаму Богам народу маральны закон;

праз прарока Маісея і яго 10 запаветаў абраны Богам народ атрымлівае асновы сацыяльнага ладу;

народ сам захацеў мець законы і права;

народ атрымаў законы і права на каменных скрыжалях, якія прынёс прарок Маісей з гары Сінай;

закон і права абраны народ Ізраіля атрымаў ад прарока Самуіла.

616

Пытанне 89. Якія з адзначаных элементаў тэалагічнай тэорыі паходжання дзяржавы і права былі сфармуляваны Аўгусцінам Блажэнным?

на зямлі заўсёды існавалі «два грады» (дзве дзяржавы): град зямны і град нябесны;

град зямны і град Божы суседнічаюць на адной Зямлі, існуюць адзін каля другога;

зямная дзяржава забяспечвае ўнутраны мір, якім карыстаецца дзяржава Божая;

царкоўная ўлада мае прыярытэт над дзяржаўнай уладай;

грэх ёсць першая прычына рабства.

Пытанне 90. Якую з адзначаных тэорый паходжання дзяржавы і права Жазэф дэ Мэстр лічыў «ідэалогіяй» французскай рэвалюцыі і разбурэння каралеўскай улады?

марксісцкую;

тэорыю гвалту;

гістарычную школу права;

дагаворную тэорыю;

ірыгацыйную дактрыну.

Пытанне 91. Якія з адзначаных элементаў тэалагічнай тэорыі паходжання дзяржавы і права былі сфармуляваны Жазэфам дэ Мэстрам?

грамадства ніколі не ўзнікае ў выніку дагавору паміж людзьмі;

дагавор можа быць парушаны, таму развіццё дзяржаўнасці можа перарвацца;

дзяржава ёсць арганізм, які жыве невядомай яму сілай;

сімвал адзінства дзяржавы ёсць кароль;

Бог з’яўляецца творцай улады і адначасова суддзёй улады.

Пытанне 92. Якія з адзначаных палажэнняў уласцівы патрыярхальнай тэорыі паходжання дзяржавы і права?

дзяржава вырастае з супольнага пражывання людзей;

дзяржаўная ўлада вырастае з разросшайся сям’і;

першая сям’я ёсць адначасова і першай дзяржавай;

дзяржаўная ўлада ёсць заканамерны працяг бацькоўскай улады;

кароль валодае ўладай як патрыярх і нашчадак патрыярха Адама.

617

Пытанне 93. Якія з адзначаных рысаў патрыярхальнай тэорыі аб паходжанні дзяржавы і права былі сфармуляваны Р.Філмэрам?

кароль з’яўляецца бацькам сваіх падданых;

дзяржава ўзнікае з сумеснага пасялення людзей;

бацькоўская ўлада з’яўляецца манархічнай уладай;

права бацькоўства працягвалася натуральным шляхам;

дзяржава ўзнікае натуральным шляхам.

Пытанне 94. Якія з адзначаных палажэнняў уласцівы дагаворнай тэорыі аб паходжанні дзяржавы і права?

дзяржава – справа рук чалавека;

дзяржава ўзнікае па волі Усявышняга;

першапачаткова чалавечая супольнасць існуе без дзяржавы;

натуральны стан чалавека папярэднічае дзяржаве:

дзяржава ўзнікае ў выніку дагавору паміж людзьмі.

Пытанне 95. Хто з адзначаных аўтараў сцвярджаў, што дзяржава ўзнікае ў выніку двух дагавораў аб стварэнні дзяржавы?

Гроцый Гуга;

Пуфендорф Самуіл;

Гобс Томас;

Лок Джон;

Русо Ж-Ж.

Пытанне 96. Якія з адзначаных адметных рысаў уласцівы арганічнай тэорыі паходжання дзяржавы і права?

грамадства з’яўляецца жывым арганізмам, які развіваецца натуральным шляхам;

дзяржава з’яўляецца арганізмам у арганізме ці жыццёва важным яго органам;

дзяржаўная ўлада па сваёй сутнасці ёсць натуральнае панаванне цэлага над часткамі;

дзяржава існуе вечна і з’яўляецца вынікам натуральнага развіцця;

у выніку падзелу працы ў першабытным грамадстве з’явіліся «ніжэйшы клас» і «вышэйшы клас».

618

Пытанне 97. Якія з адзначаных адметных рысаў уласцівы тэорыі гвалту?

асноўная прычына ўзнікнення дзяржавы – заваяванне аднаго племені другім;

асноўная прычына ўзнікнення дзяржавы – гвалт адной часткі грамадства над другой;

дзяржава ўзнікае ў той момант, калі пераможцы ў барацьбе пачынаюць шкадаваць жыццё скароных;

дзяржава і права ўзнікаюць натуральным шляхам з дадзяржаўных утварэнняў;

дзяржава ўзнікае з факту заваявання адной арды другой ардой.

Пытанне 98. Якія з адзначаных адметных рысаў уласцівы марксісцкай тэорыі паходжання дзяржавы і права?

прычыны ўзнікнення дзяржавы і права крыюцца ў развіцці вытворчых адносін грамадства;

дзяржава і права маюць класавы характар, таму што выражаюць і абараняюць інтарэсы эканамічна і палітычна пануючых класаў;

дзяржаве і праву папярэднічае першабытнае грамадства;

барацьба паміж класамі ёсць рухаючая сіла гісторыі;

дзяржава і права ёсць асноўныя сродкі прымірэння класаў.

Пытанне 99. Хто з адзначаных аўтараў распрацоўваў марксісцкую тэорыю паходжання дзяржавы і права?

Дзюрынг Я.;

Энгельс Ф.;

Кауцкі К.;

Маркс К.;

Ленін У.

Пытанне 100. У якой з тэорый паходжання дзяржавы і права найперш узнікае права, а дзяржава ствараецца для захавання і абароны права?

у тэалагічнай тэорыі;

у патрыярхальнай;

у марксісцкай;

у тэорыі гвалту;

у арганічнай тэорыі.

619

ТЭСТАВЫЯЗАДАННІ№2

Пытанне 1. Якія з адзначаных прымет уласцівы дзяржаве?

наяўнасць асобнай эканамічнай і сацыяльнай сістэмы;

наяўнасць улады і кіравання;

наяўнасць асобнай публічнай улады;

наяўнасць насельніцтва;

наяўнасць тэрыторыі.

Пытанне 2. Якая з прымет дзяржавы ў канцэнтраванай форме ўтрымлівае ў сабе сутнасць дзяржавы?

дзяржаўны суверэнітэт;

сувязь дзяржаўнай улады з правам;

асобная публічная ўлада;

наяўнасць тэрыторыі і насельніцтва;

асобны апарат кіравання і прымусу.

Пытанне 3. Якія з адзначаных рысаў характарызуюць сутнасць дзяржавы?

дзяржава ўтрымлівае і стрымлівае супярэчнасці грамадства;

стварае для вырашэння супярэчнасцей цывілізаваныя формы;

дзяржава забяспечвае цэласнасць і адзінства грамадства;

стварае ўмовы для самаразвіцця грамадства;

дзяржава захоўвае мір і спакой у грамадстве.

Пытанне 4. Якія з інтарэсаў, што выражае і забяспечвае дзяржава, з’яўляюцца агульнасацыяльнымі?

забеспячэнне тэрытарыяльнай цэласнасці і незалежнасці дзяржавы;

абарона маламаёмасных слаёў насельніцтва;

пераадоленне тэхнагенных катастроф і аварый;

выражэнне інтарэсаў «сярэдніх слаёў» насельніцтва;

ахова прыроды і «ўзнаўленне» прыродных рэсурсаў.

Пытанне 5. Якія з інтарэсаў, што выражае і забяспечвае дзяржава, з’яўляюцца «вузкласавымі»?

– забеспячэнне тэрытарыяльнай цэласнасці і незалежнасці дзяржавы;

620