Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Сильченко Н.В "Агульная тэорыя права"

.pdf
Скачиваний:
95
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
4.27 Mб
Скачать

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ «ГРОДЗЕНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ

ІМЯ ЯНКІ КУПАЛЫ»

М.У.Сільчанка

АГУЛЬНАЯТЭОРЫЯПРАВА

Вучэбна-метадычны комплекс па аднайменнаму курсу для студэнтаў спецыяльнасцей

1-24 01 02 – Правазнаўства

1-24 01 03 – Эканамічнае права

Гродна 2008

УДК 340

ББК 67.0 С36

Рэцэнзенты: прафесар, доктар юрыдычных навук, прафесар кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права УА «Беларускі дзяржаўны універсітэт» С.Р.Драбязка;

прафесар, доктар юрыдычных навук, суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь А.Г.Цікавенка.

Рэкамендавана Саветам юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Я.Купалы.

Сільчанка, М.У.

Агульная тэорыя права : вучэб.-метад. комплекс / М.У.СільчанС36 ка. – Гродна : ГрДУ, 2008. – 712 с.

ISBN 978-985-417--

Анатацыя

УДК 340

ББК 67.0

ISBN 978-985-417--

© Сільчанка М.У., 2008 © Установа адукацыі «Гродзенскі

дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы», 2008

ТЛУМАЧАЛЬНАЯЗАПІСКА

Агульная тэорыя права з’яўляецца фундаментальнай навукай, «філасофскім» падмуркам усяго комплексу юрыдычных ведаў, таму што яна вывучае агульныя заканамернасці ўзнікнення, функцыянавання, развіцця і ўзаемадзеяння права і дзяржавы. Паняцці і іх азначэнні, якія распрацоўваюцца і фармулююцца агульнай тэорыяй права, выконваюць ролю своеасаблівых катэгорый юрыспрудэнцыі. Ад паўнаты іх ведання і глыбіні засваення залежаць узровень вывучэння галіновых юрыдычных навук, фармаванне юрыдычнага мыслення, якасць падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спецыя- лістаў-юрыстаў.

Асноўныя мэты вывучэння агульнай тэорыі права зводзяцца да таго, каб закласці падмурак юрыдычных і палітычных ведаў у будучых спецыялістаў-юрыстаў, сфармаваць суцэльнае і поўнае ўяўленне аб дзяржаўна-прававой арганізацыі грамадства, даць веды аб цэнтральных, вузлавых катэгорыях і паняццях юрыдычнай навукі. Задачы вывучэння агульнай тэорыі права заключаюцца ў тым, каб падрыхтаваць спецыялістаў-юрыстаў, якія валодаюць трывалымі, глыбокімі і ўсебаковымі ведамі аб агульных і спецыфічных заканамернасцях паходжання (узнікнення), развіцця, функцыянавання і ўзаемадзеяння дзяржавы і права.

Шчыльная сувязь існуе паміж агульнай тэорыяй права і дысцыплінамі гісторыка-прававога цыкла – гісторыяй дзяржавы і права замежных краін, гісторыяй дзяржавы і права славянскіх народаў, гісторыяй дзяржавы і права Рэспублікі Беларусь, гісторыяй прававых вучэнняў, гісторыяй палітычнай і прававой думкі Беларусі. Праграма курса «Агульная тэорыя права» пабудавана такім чынам, што гэтыя сувязі праглядваюцца ў большасці тэм, але найбольш грунтоўна яны адлюстраваны ў тэмах 2, 3, 4, 5, 7, 8, 9, 19, 23.

Філасофія і эканамічная тэорыя ўзбройваюць агульную тэорыю права метадалагічнымі ведамі, і таму іх узаемасувязі адлюстраваны ў асноўным у тэме курса агульнай тэорыі права. Тым не менш такія філасофскія катэгорыі, як сутнасць, змест, форма, сістэма, структура, адносіны і іншыя, пранізваюць амаль усе раздзелы праграмы.

Сувязі агульнай тэорыі права з галіновымі юрыдычнымі навукамі найбольш грунтоўна асвятляюцца ў тэмах 10, 14, 15, 16, 18. Значная ўвага ў праграме ўдзяляецца такім базавым паняццям юрыдычнай навукі, як норма права, крыніцы права, рэалізацыя і прымяненне права, прававыя адносіны, правапарушэнне і юрыдычная

3

адказнасць, таму што яны маюць вялікае значэнне ў падрыхтоўцы спецыялістаў-юрыстаў і шырока выкарыстоўваюцца пры вывучэнні іншых юрыдычных дысцыплін.

Праграма курса агульнай тэорыі права ўключае ўводную тэму, у якой разглядаюцца пытанні прадмета, метадалогіі, метадаў агульнай тэорыі права, а таксама высвятляецца месца агульнай тэорыі права ў сістэме гуманітарных і прававых ведаў, а таксама 4 раздзелы, якія ў сваю чаргу разбіваюцца на 22 тэмы.

Раздзел 1 вучэбнага курса «Паходжанне дзяржавы і права» ўключае тэмы 2–5. У іх асвятляюцца асноўныя рысы першабытнага грамадства, пытанні паходжання (узнікнення) дзяржавы і права, а таксама асноўныя канцэпцыі (тэорыі) паходжання дзяржавы і права. Пры іх асвятленні выкарыстоўваюцца новыя веды аб паходжанні дзяржавы і права, якія былі атрыманы гістарычнай, археалагічнай і этнаграфічнай навукамі. Гэта тычыцца, у прыватнасці, пераходу ад прысвойваючай да вытворчай эканомікі («неалітычная рэвалюцыя») і ўздзеяння гэтага працэсу на ўзнікненне дзяржавы і права.

У раздзеле 2 «Тэорыя дзяржавы» разглядаюцца пытанні сутнасці і азначэння дзяржавы, а таксама выкладаецца вучэнне аб формах дзяржавы, яе функцыях і апараце (механізме) дзяржавы.

Раздзел 3 «Тэорыя права» ўключае ў сябе асноўныя катэгорыі і паняцці тэорыі права. У гэты раздзел вучэбнага курса ўключаецца ўся праблематыка так званай «догмы права», г.зн. тэмы аб нормах права і іх крыніцах, а таксама аб сістэме права, праватворчасці, правапрымяненні і прававых адносінах.

Раздзелы 2 і 3 вучэбнай праграмы завяршаюцца адпаведна тэмамі, у якіх пытанні тэорыі дзяржавы і пытанні тэорыі права разглядаюцца ў больш шырокіх сістэмах: дзяржава – у палітычнай сістэме, а права – у сістэме іншых сацыяльных рэгулятараў.

Раздзел 4 праграмы як бы падводзіць высновы вывучэння папярэдніх тэмаў і раздзелаў. Ён утрымлівае толькі адну тэму. На падставе разгляду агульных заканамернасцяў аб суадносінах дзяржавы і права ў дадзенай тэме вывучаюцца праблемы гісторыі, тэорыі і практыкі прававой дзяржаўнасці. Тут асвятляюцца ўмовы і перспектывы пабудовы прававой дзяржавы ў Рэспубліцы Беларусь. Пры гэтым праблематыка прававой дзяржаўнасці разглядаецца ў якасці адной з праяваў агульных заканамернасцяў, якія ляжаць у падмурку суадносінаў дзяржавы і права.

4

1.ТЭМАТЫЧНЫПЛАН

А.ТЭМАТЫКАЛЕКЦЫЙ

1. Агульная тэорыя права як палітыка-прававая навука

 

і вучэбная дысцыпліна

– 2 гадз.

Раздзел1.Паходжаннедзяржавыіправа.

2.

Асноўныя рысы першабытнага грамадства.

– 2 гадз.

3. Паходжанне дзяржавы.

– 4 гадз.

4.

Паходжанне права.

– 2 гадз.

5.

Асноўныя канцэпцыі (тэорыі) аб паходжанні

 

 

дзяржавы і права.

– 4 гадз.

Раздзел2.Тэорыядзяржавы.

6. Паняцце, сутнасць і азначэнне дзяржавы.

– 2 гадз.

7.

Форма дзяржавы.

– 2 гадз.

8.

Функцыі дзяржавы.

– 2 гадз.

9.

Апарат (механізм) дзяржавы.

– 2 гадз.

10. Дзяржава ў палітычнай сістэме грамадства.

– 2 гадз.

Раздзел3.Тэорыяправа.

11. Паняцце, сутнасць і азначэнне права.

– 4 гадз.

12.

Норма права.

– 4 гадз.

13.

Крыніцы права.

– 4 гадз.

14.

Крыніцы права ў Рэспубліцы Беларусь.

– 4 гадз.

15.

Сістэма права.

– 4 гадз.

16.

Дзеянне права і яго крыніц.

– 4 гадз.

17.

Праваўтварэнне, праватворчасць,

 

 

нарматворчасць і сістэматызацыя крыніц права.

– 2 гадз.

18.

Рэалізацыя, прымянення і тлумачэнне права.

– 4 гадз.

19. Правасвядомасць, прававая культура

 

 

і прававое выхаванне.

– 2 гадз.

20.

Прававыя адносіны.

– 4 гадз.

21. Правамерныя паводзіны, правапарушэнне

 

 

і юрыдычная адказнасць.

– 4 гадз.

22.

Права і іншыя сацыяльныя рэгулятары.

– 2 гадз.

5

Раздзел4.Узаемадзеяннедзяржавыіправа.

23. Прававая дзяржава: гісторыя, тэорыя, практыка.

– 4 гадз.

У С Я Г О

70 гадзін

Б.ТЭМАТЫКАСЕМІНАРСКІХЗАНЯТКАЎ

1. Паходжанне дзяржавы і права.

– 4 гадз.

2.

Паняцце, сутнасць і азначэнне дзяржавы.

– 2 гадз.

3.

Форма дзяржавы.

– 2 гадз.

4.

Функцыі дзяржавы.

– 2 гадз.

5.

Апарат (механізм) дзяржавы.

– 2 гадз.

6.

Паняцце, сутнасць і азначэнне права.

– 4 гадз.

7.

Норма права.

– 4 гадз.

8.

Крыніцы права.

– 2 гадз.

9.

Крыніцы права ў Рэспубліцы Беларусь.

– 2 гадз.

10.

Сістэма права.

– 2 гадз.

11. Дзеянне права і яго крыніц.

– 4 гадз.

12.

Праваўтварэнне, праватворчасць, нарматворчасць

 

 

 

і сістэматызацыя крыніц права.

– 4 гадз.

13.

Рэалізацыя, прымяненне і тлумачэнне права.

– 4 гадз.

14. Правасвядомасць, прававая культура

 

 

 

і прававое выхаванне.

– 2 гадз.

15.

Прававыя адносіны.

– 2 гадз.

16.

Правамерныя паводзіны, правапарушэнне

 

 

 

і юрыдычная адказнасць.

– 4 гадз.

17.

Права і іншыя сацыяльныя рэгулятары.

– 2 гадз.

18.

Прававая дзяржава: гісторыя, тэорыя, практыка.

– 2 гадз.

УСЯГО

50 гадзін

6

2.ЗМЕСТДЫСЦЫПЛІНЫ

ТЭМА1.Агульнаятэорыяправаякпалітыка-прававаянавука іяквучэбнаядысцыпліна

Аб’ект і прадмет агульнай тэорыі права. Найбольш агульныя заканамернасці ўзнікнення, развіцця і функцыянавання дзяржавы і права як самастойных, арганічна ўзаемазвязаных сацыяльных інстытутаў.

Метадалогія агульнай тэорыі права. Філасофскія асновы агульнай тэорыі права. Дыялектыка-матэрыялістычны метад вывучэння права і дзяржавы. Агульнанавуковыя прыёмы (аналіз, сінтэз, абагульненне, параўнанне, аналогія, сістэмны падыход і г.д.), прыватнанавуковыя метады (канкрэтна-сацыялагічны, статыстычны, кібернетычны, гістарычны і інш.) і прыватнанавуковыя спосабы (параўнаўчага правазнаўства, фармальна-лагічны) вывучэння дзяржавы і права.

Месца і функцыі агульнай тэорыі права ў сістэме навук, якія вывучаюць дзяржаву і права. Сувязь агульнай тэорыі права з філасофіяй, эканамічнай тэорыяй, сацыялогіяй, паліталогіяй і іншымі гуманітарнымі навукамі.

Агульная тэорыя права, філасофія права, сацыялогія права. Агульная тэорыя права і гісторыя дзяржавы і права. Узаемасувязі агульнай тэорыі права з гісторыяй прававых вучэнняў, гісторыяй палітычнай і прававой думкі Беларусі. Суадносіны агульнай тэорыі права з галіновымі і прыкладнымі юрыдычнымі навукамі.

Станаўленне, развіццё і сучасны стан агульнай тэорыі права як навукі і як вучэбнай дысцыпліны. Праграма і парадак вывучэння агульнай тэорыі права студэнтамі, якія навучаюцца па спецыяльнасцях «Правазнаўства» і «Эканамічнае права».

РАЗДЗЕЛ1.ПАХОДЖАННЕДЗЯРЖАВЫІПРАВА ТЭМА2.Асноўныярысыпершабытнагаграмадства

Характарыстыка эканамічнай сістэмы першабытнага грамадства. Формы ўласнасці на сродкі вытворчасці і іншыя матэрыяльныя каштоўнасці. Эвалюцыя форм уласнасці ў першабытным грамадстве. Сістэма размеркавання ў першабытным грамадстве.

Сацыяльны лад першабытнага грамадства. Праабшчына. Род. Мацярынскі род (матрыярхат) і бацькоўскі род (патрыярхат). Племя. Тэрытарыяльная суседская абшчына.

7

Сістэма кіравання ў першабытным грамадстве. Кіраванне ў праабшчыне. Органы кіравання ў родавай абшчыне. Агульны сход. Старэйшына. Военачальнік. Шаман. Эвалюцыя сістэмы кіравання ў першабытным грамадстве.

ТЭМА3.Паходжаннедзяржавы

Неалітычная рэвалюцыя – перадумова ўзнікнення дзяржавы. Пераход ад прысвойваючай да вытворчай эканомікі. Сацыяльныя наступствы, якія адбыліся падчас неалітычнай рэвалюцыі. Перамены ў сістэме органаў улады і кіравання ў грамадстве. Агульныя заканамернасці ўзнікнення дзяржавы.

Тры буйныя падзелы грамадскай працы як фактары істотных пераменаў у грамадскіх адносінах. Прыметы дзяржаўна-арганіза- ванага грамадства (дзяржавы), якія адрозніваюць дзяржаву ад першабытнага грамадства (аганізацыі ўлады ў першабытным грамадстве). Дзяржава як сацыяльны інстытут, які ўзнікае ва ўмовах са- цыяльна-неаднароднага грамадства. Дзяржава як асобная тэрытарыяльная арганізацыя. Фармаванне якасна новай сістэмы кіравання і ажыццяўлення ўлады. Выдзяленне асобнага слоя людзей, функцыя якіх зводзіцца да кіравання. Узнікненне ўлады, якая не супадае з усім насельніцтвам. Апарат дзяржавы і сродкі яго ўтрымання. Падаткі і зборы.

Асноўныя шляхі, агульныя заканамернасці і формы паходжання дзяржавы. «Дзяржава–улада» і «дзяржава–уласнасць». Стадыі (=агульныя заканамернасці) паходжання дзяржавы. Формы паходжання дзяржавы. Паходжанне дзяржавы на Усходзе, у Афінах, у Рыме і ў франкаў (германскага народа). Узнікненне дзяржавы шляхам «запрашэння на княжанне». Тыповыя і унікальныя формы паходжання дзяржавы. «Пярвічныя» і «другасныя» дзяржавы. Нераўнамернасць развіцця дзяржаўнасці ў розных народаў.

ТЭМА4.Паходжаннеправа

Сістэма нарматыўнага рэгулявання грамадскіх адносінаў у першабытным грамадстве. Асноўныя нарматыўныя рэгулятары першабытнага грамадства ва ўмовах прысвойваючай эканомікі. Табу, маральныя табу. Міф. Нарматыўна-рэгулятыўная частка міфа. Змены ў сістэме нарматыўнага рэгулявання, якія адбыліся падчас «неалітычнай рэвалюцыі». Каляндар (агранамічны каляндар і жывёлагадоўчы каляндар). Эвалюцыя сістэмы нарматыўнага рэгулявання ва ўмовах вытворчай эканомікі.

8

Агульныя рысы нарматыўных рэгулятараў першабытнага грамадства. Прыродны характар і звычаёвасць нарматыўных рэгулятараў першабытнага грамадства. Монанарматыўнасць, добраахвотнасць і непадзельнасць правілаў паводзінаў першабытнага грамадства. Рэлігійны характар нарматыўных рэгулятараў у першабытным грамадстве.

Заканамернасці паходжання права. Тры буйныя падзелы грамадскай працы. Развіццё таварна-грашовых адносінаў і адносінаў, якія заснаваны на рэгулярным тавараабмене. Прыметы права, якія адрозніваюць яго ад нарматыўных рэгулятараў першабытнага грамадства. Эквівалент – сэрцавіна, «стрыжань», «душа» права. Знешняя фіксацыя, «матэрыялізацыя» права. Прадстаўніча-абавязваю- чы характар права. Абарона права з боку грамадства і яго афіцыйнага прадстаўніка – дзяржавы.

Асноўныя шляхі і формы паходжання права. «Еўрапейскі шлях» фармавання права. «Азіяцкі шлях» паходжання права. Уплыў права на развіццё дзяржавы і ўплыў дзяржавы на развіццё права.

ТЭМА5.Асноўныяканцэпцыі(тэорыі)паходжання дзяржавыіправа

Прычыны існавання мноства канцэпцый (тэорый) паходжання дзяржавы і права. Сацыяльна-палітычныя і гнасеалагічныя прычыны. Разнастайнасць і супярэчлівасць інтарэсаў розных сацыяльных груп. Рэгіянальны вопыт развіцця і функцыянавання дзяржаў- на-арганізаванага грамадства. Накапленне новых ведаў аб умовах і заканамернасцях развіцця дзяржавы і права. Перамены ў метадалогіі даследавання дзяржавы і права.

Асноўныя канцэпцыі паходжання дзяржавы і права, іх класіфікацыя і эвалюцыя.

Тэалагічная дактрына. Узнікненне тэалагічнай тэорыі. Павучэнні Птахатэпа. Паходжанне дзяржавы і права згодна з Бібліяй. Вучэнне Аўгусціна Блажэннага і Фамы Аквінскага аб паходжанні дзяржавы і права. Абарона тэалагічнай дактрыны Жазэфам дэ Мэстрам. Тэалагічная дактрына ў сучасных умовах.

Патрыярхальная тэорыя паходжання дзяржавы і права. Думкі і меркаванні Платона, Арыстоцеля і Цыцэрона аб паходжанні дзяржавы і права. Вучэнне Рэберта Філмера.

Дагаворная дактрына паходжання дзяржавы і права. Вучэнне аб натуральным стане супольнасці – асноўная тэарэтычная кан-

9

струкцыя дагаворнай тэорыі паходжання дзяржавы і права. Характарыстыка натуральнага стану супольнасці і дагавору аб утварэнні дзяржавы Гуга Гроцыем, Джонам Локам, Томасам Гобсам, Ж.-Ж. Русо. Вучэнне Самуіла Пуфендорфа. Дагаворная дактрына ў сучасных умовах.

Арганічная тэорыя паходжання дзяржавы і права. Метадалагічны пераварот у разуменні грамадства – асноўная гнасеалагічная прычына ўзнікнення арганічнай тэорыі паходжання дзяржавы

іправа. Вучэнне І.-К. Блюнчлі і Г. Спенсера аб паходжанні дзяржавы і права.

Дактрына гвалту. Асноўныя варыянты гвалтоўнага паходжання дзяржавы і права. Я. Дзюрынг, К. Кауцкі, Ф. Апенгеймер, Л. Гумпловіч аб гвалтоўным паходжанні дзяржавы і права. Дактрына гвалту ў сучасных умовах.

Марксісцкая дактрына ўзнікнення дзяржавы і права, яе змест

іабумоўленасць канкрэтна-гістарычнымі ўмовамі. Сучасны стан марксісцкай дактрыны. Абсалютызацыя «класавасці» ў паходжанні

ісутнасці дзяржавы і права ў марксізме. Марксісцкая дактрына ўзнікнення дзяржавы і права ў сучасных умовах.

РАЗДЗЕЛ2.ТЭОРЫЯДЗЯРЖАВЫ ТЭМА6.Паняцце,сутнасцьіазначэннедзяржавы

Метадалагічныя падыходы да азначэння сутнасці дзяржавы ў мінулым і ў сучаснай навуцы. Дзяржава як палітычная, структурная і тэрытарыяльная арганізацыя сацыяльна неаднароднага грамадства. Агульнасацыяльнае і «вузкакласавае» ў сутнасці дзяржавы. Формы і спосабы вырашэння і забеспячэння дзяржавай агульнасацыяльных інтарэсаў, інтарэсаў класаў, нацый, сацыяльных груп. Азначэнне дзяржавы.

Сацыяльная, палітычная, дзяржаўная ўлада. Дзяржаўная ўлада і дзяржава. Прыметы дзяржавы, якія адрозніваюць яе ад іншых арганізацый сацыяльна неаднароднага грамадства. Суверэнітэт. Сувязь дзяржавы і права. Асобны апарат кіравання.

Тыпалогія развіцця дзяржавы. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы пры перыядызацыі і тыпалагізацыі развіцця дзяржавы. «Чалавечае вымярэнне» ў якасці крытэрыю тыпалогіі і прагрэсу дзяржаўнасці.

10