Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях

.doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
105.98 Кб
Скачать

13

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях

Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

«Гомельскі інжынерны інстытут»

факультэт

Кантрольная работа па курсу

“Гісторыя Беларусі”

«Беларусь ў перыяд рэвалюцыі 1905-1907 гг.»

Работа

Студэнта(курсанта) групы

Курса , узвода

спецыяльнасці 1-94 01 01

«Папярэджанне і ліквідацыя

надзвычайных сітуацый»

Завочнай формы навучання

Буляка Андрэя Аляксандравіча

Гомель 2012

Змест:

І. Уводзіны……………………………………………………………3

ІІ. Асноўная частка:…………………………………………………..4-11

1. Перадумовы рэвалюцыі:…………………………………………...4

  • з’езд апазіцыйных партый у Парыжы ў пачатку кастрычніка 1904 г.;

  • з’езд земскіх дзеячаў у Пецярбургу 7-9 лістапада 1904 г.;

  • руска-японская вайна 1904-1905 гг.

2. Асноўныя падзеі рэвалюцыі:………………………………………4-10

  • “Крывавая нядзеля” 9 студзеня 1905 г.;

  • выступленні салідарнасці ў гарадах і мястэчках Беларусі;

  • уздым рэвалюцыйнага руху у маі 1905г.;

  • аграрныя стачкі ў беларускіх вёсках летам 1905 г.;

  • стварэнне заканарадчай Дзяржаўнай думы;

  • “Курлоўскі расстрэл” у Мінску 18 кастрычніка 1905 г.;

  • забастоўка чыгуначнікаў на Беларусі 8 снежня 1905 г.;

  • пачатак дзейнасці ІІ Дзяржаўнай думы 27 красавіка 1906 г.;

  • дзяржаўны пераварот─роспуск ІІ Дзяржаўнай думы 3 чэрвеня 1907 г.

3. Вынікі і наступствы рэвалюцыі:………………………………….10-11

  • стварэнне Краявой партыі Літвы і Беларусі ў 1907 г.;

  • правядзенне земскай рэформы 14 мая 1911г.;

  • Дзейнасць беларускага нацыянальнага руха.

ІІІ. Заключэнне……………………………………………………….12

ІV. Спіс літаратуры………………………………………………….13

І.

Тэма : Беларусь ў перыяд рэвалюцыі 1905-1907 гг.

Мэта: З дапамогай вучэбнай літаратуры, слоўнікаў, дадатковых крыніц акрэсліць асноўныя падзеі рэвалюцыі 1905-1907 гг., выявіць характэрныя рысы яе адбыцця на тэрыторыі Беларусі ў параўнанні з Расійскай імперыяй.

Задачы:

  • у храналагічнай паслядоўнасці раскрыць тэму працы;

  • паказаць ход рэвалюцыі на Беларусі;

  • высветліць дзейнасць партый на тэрыторыі Беларусі.

Перш, чым пачаць раскрыцце тэмы працы, на мой погляд, спачатку неабходна высветліць значэнне такіх паняццяў, як “рэвалюцыя” і “буржуазная рэвалюцыя”. Менавіта яны з’ ўляюцца асноўным тэрміналагічным базісам працы.

Рэвалюцыя(сацыяльная)─карэнныя змяненні, пераварот у грамадска-палітычным ладзе, звязаныя са звяржэннем старога і ўстанаўленнем новага дзяржаўнага ладу. Як правіла, адбываецца ў ходзе ўзброенага паўстання. Вылучаюць наступныя тыпы сацыяльных рэвалюцый: буржуазныя, нацыянальна-вызваленчыя, народныя, сацыялістычныя.

Буржуазная рэвалюцыя─тып сацыяльнай рэвалюцыі. Скіравана на ліквідацыю феадалізму або яго рэшткаў і ўстанаўленне палітычнай ўлады буржуазіі, стварэнне ўмоў для развіцця капіталізму. Буржуазная рэвалюцыя мяняе форму дзяржаўнага ладу: на змену абсалютнай манархіі прыходзіць абмежаваная(канстытуцыйная) манархія або рэспубліка.(Падчас рэвалюцыі 1905-1907 гг. улада Мікалая ІІ была абмежавана дзейнасцю Дзяржаўнай думы.) Буржуазныя рэвалюцыі падзяляюцца на рэвалюцыі вярхоў і буржуазна-дэмакратычныя. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. была буржуазна-дэмакратычная.

ІІ.

1.Развіцце класавых супярэчнасцей, нарастанне канфрантацыі ў грамадстве набліжалі рэвалюцыйную сітуацыю ў краіне. Яе эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміраваліся ў час эканамічнай дэпрэсіі. Інтарэсы большасці класаў і сацыяльных груп патрабавалі рэформаў, ліквідацыі сацыяльна-прыгонніцкіх перажыткаў, дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця. Нездаволенасць палітыкаў урада стала адкрыта праяўляцца на старонках газет, гарадскіх сходах, у навучальных установах.

У гэтых умовах пашыраецца дзейнасць рэвалюцыйных арганізацый. У пачатку кастрычніка 1904 г. у Парыжы адбыўся з’езд апазіцыйных партый, які прыняў рэзалюцыю аб неабходнасці ліквідацыі самадзяржаўя, праве нацыянальнага самавызначэння народнасцей Расіі.

У Пецярбургу 7-9 лістапада 1904 г. адбыўся з’езд земскіх дзеячаў, у рэзалюцыі якога закраналася пытанне ўвядзення канстутацыйнага ладу і абмежавання самадзяржаўнай улады.

У канцы 1904 г. пачаліся дыскусіі з удзелам імператара і другіх вышэйшых дзяржаўных асоб аб магчымых рэформах улады. Але ні Мікалай ІІ, ні яго бліжэйшае акружэнне не былі гатовы пайсці на радыкальныя змены ў грамадстве.

Нацыянальны крызіс быў паглыблены руска-японскай вайной. 27 студзеня 1904 г. Японія без аб’яўлення вайны пачынае баявыя дзеянні супраць Расіі. У краіне прайшлі шумныя кампаніі ў падтрымку ўрада, збора ахвяраванняў для расійскай арміі. Усе былі ўпэўнены ў хуткай перамозе. Але падзеі ў Маньчжурыі, на Ціхаакіянскім тэатры баявых дзеянняў былі няўдалымі для Расіі. У снежні 1904 г. расійская армія здала Порт-Артур. У лютым 1905 г. на працягу больш чым двух тыдняў доўжыліся баі пад Мукдэнам, у ходзе якіх страты рускіх войскаў склалі каля 100 тыс. чалавек. У маі 1905 г. адбылася Цусімская бітва. Расійская эскадра была разбіта. Цусіма надоўга стала сінонімам слова ”катастрофа”, выклікала ў грамадстве шок.

У жніўні 1905 г. пры пасрэдніцтве ЗША Т.Рузвельта ў Портсмуце пачаліся перамовы з Японіяй. 23 жніўня яны закончыліся падпісаннем няўдалага для Расіі мірнага дагавору.

2.На такім знешнепалітычным фоне адбываліся ўнутраныя падзеі ў Расіі. Пачаткам рэвалюцыі стала шматтысячнае шэсце да Зімняга палаца, якое адбылося ў Пецярбургу 9 студзеня 1905 г. Дэманстранты ішлі прасіць ў цара праўды і абароны. У петыцыі, падрыхтаванай групай упаўнаважаных пад кіраўніцтвам Г.Гапона, эканамічныя патрабаванні аб перадачы зямлі народу і іншыя дапаўняліся палітычнымі: палітычныя свабоды, увядзення “народнага прастаўніцтва”. Арганізатары пажадалі, каб цар не толькі прыняў петыцыю, але і паабяцаў выканаць іх патрабаванні.

Мясцовыя ўлады ведалі аб падрыхтоўцы шэсця. 8 студзеня цэнтр горада быў блакіраваны войскамі. Але 9 студзеня тысячы дэманстрантаў прарваліся да Зімняга палаца. Войскі адкрылі агонь. Было забіта 96, паранена больш за 330 чалавек. Гэтыя падзеі ўскалыхнулі краіну. Пачаліся стачкі, вулічныя дэманстрацыі. Забастоўкі салідарансці прайшлі ў 30 гарадах і мястэчках Беларусі. 11 студзеня забастоўка адбылася ў Мінску. У ёй удзельнічала каля 2 тыс. чалавек. Да рабочых далучыліся рамеснікі, служачыя. 12 студзеня мітынгі і сходкі пачаліся у Гомелі. 16-17 студзеня яны набылі агульнагарадскі размах. У гэтыя дні баставала каля 4 тыс. чалавек. 13-14 студзеня адбыліся масавы мітынг і дэманстрацыя ў Смаргоні. Забастоўкі салідарансці прайшлі таксама ў Гродне, Магілёве, Брэсце, Мазыры, Дуброўна, Талочыне, Слоніме, Крынках, Ашмянах. У многіх месцах улады прымянілі вайсковыя сілы, каб спыніць выступленні. Пры разгоне дэманстрантаў былі забітыя і параненыя.

У студзені 1905 г. на Беларусі баставала каля 34 тыс. чалавек. У наступныя месяцы на змену палітычным выступленням ідуць забастоўкі эканамічнага характару. Па сведчанню мінскага губернатара ў красавіку-маі ў Мінску баставалі на ліцейным заводзе “ Тэхнолаг” 114 чал., у чыгуначных майстэрнях і дэпо Маскоўска-Брэсцкай чыгункі 750 чал., на ліцейным заводзе Якабсона і Ліўшыцца 130 чал., у друкарні Дворжацца 40 чал., а таксама на другіх заводах і ў майстэрнях, патрабуючы скарачэння рабочага дня, павелічэння зарплаты, незвальнення забастоўшчыкаў і аплаты часу іх забастовак.

Уздым палітычных выступленняў назіраецца ў красавіку ў сувязі са святкаваннем 1 Мая. Першамайскія забастоўкі і маніфестацыі адбыліся ў 35 гарадах і мястэчках Беларусі. У чэрвені прайшлі выступленні ў знак салідарнасці з рабочымі Лодзі, Варшавы, Іванава-Вазнясенска, Адэсы, матросамі кадранага браняносца “ Князь Пацёмкін Таўрычаскі”.

Не спынялася эканамічная барацьба рабочых. У маі адбыліся 170 стачак на прадпрыемствах Мінска, Магілёва, Віцебска, Бабруйска, Пінска, Мазыра. Прадпрымальнікі вымушаны былі ісці на ўступкі забастоўшчыкам па скарачэнню рабочага дня, павелічэнню зарплаты.

Вясной-летам 1905 г. пачаліся масавыя выступленні ў вёсцы. У красавіку-чэрвені адбылося 237 сялянскіх хваляванняў. Яны насілі як эканамічны, так і палітычны характар. У першую чаргу сяляне патрабавалі знішчэння памешчыцкага землеўладання. Адной з першых была стачка ў маёнтку Шчорсы Навагрудскага павета, якой кіраваў дзеяч БСГ А. Бурбіс.

Уздым рэвалюцыйнай актыўнасці, з аднаго боку, быў абумоўлены супярэчнасцямі эканамічнага, сацыяльнага, палітычнага развіцця краіны. З другога─ арганізаванасцю апазіцыйных сіл. Значны націск на ўладу аказваў ліберальна-буржуазны рух. У маі 1905 г. у Маскве на з’ездзе земскіх і гарадскіх дзеячаў было прынята рашэнне аб неабходнасці канстытуцыйных перамен. Дэпутацыя з’езда 6 чэрвеня ўручыла імператару гэтыя патрабаванні.

Што тычыцца Беларусі, дык тут свой ліберальны рух не меў сур’ёзнай сацыяльнай базы для свайго развіцця. На Беларусі адсутнічалі выбарныя земствы, вышэйшыя навучальныя, буйныя культурныя ўстановы, дзе звычайна фарміраваліся цэнтры буржуазна-ліберальнай апазіцыі.

Арганізатарамі рэвалюцыйнага руху выступілі партыі левай арыентацыі. Найбольш уплывовымі сярод іх былі Расійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя ( бальшавікі і меншавікі ), Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэры), Усеагульны яўрэйскі саюз у Літве, Польшчы і Расіі (Бунд), Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ). Прадстаўнікі гэтых партый выступалі з радыкальнымі патрабаваннямі знішчэння самадзяржаўя, устанаўлення дэмакратычнай рэспублікі, ліквідацыя памешчыцкага землеўладання, патрабавалі права нацый на самавызначэнне.

Негледзячы на розныя падыходы ў стратэгіі, тактыцы, мясцовыя арганізацыі гэтых партый для каардынацыі барацьбы спрабавалі ствараць аб’яднаныя саветы, кааліцыйныя камітэты. У красавіку 1905 г. ІІІ з’езд РСДРП прыняў рашэнне аб аб’яднанні сацыял-дэмакратычных арганізацый у барацьбе за звяржэнне самадзяржаўя. У гады рэвалюцыі пышырыла свой уплыў на сялянства Беларуская сацыялістычная грамада. Разам з эсэрамі яна правяла сялянскі з’езд, на якім быў створаны Беларускі сялянскі саюз. Дэлегаты выказаліся за канфіскацыю памешчыцкіх зямель, узмацненне барацьбы з царскім самадзяржаўем; тэрытарыяльную аўтаномію Беларусіі.

Пад націскам апазіцыйных сіл 6 жніўня 1905 г. Мікалай ІІ падпісаў маніфест аб скліканні заканарадчай Дзяржаўнай думы. Прапаноўвалася правесці выбары па складанай схеме; для сялян─гэта чатырохступенныя выбары, землеўладальнькаў і гараджан─двухступенныя. Выбарчага права не мелі жанчыны, рабочыя, ваеннаслужачыя, навучэнцы. Ліберальныя кругі падтрымалі гэты праект. Партыі сацыялістычнай арыентацыі (бальшавікі, эсэры, бундаўцы, БСГ) заклікалі да байкотаў выбараў.

У канцы верасня-кастрычніку 1905 г. у краіне зноў пашырыўся забастовачны рух. Ён пачаўся ў Маскве з агульнагарадской стачкі і маніфестацый. Па закліку Усерасійскага чыгуначнага саюза з 7 па 17 кастрычніка спыніўся рух на многіх чыгунках. Выступленне мела палітычны характар. Забастоўшчыкі патрабавалі ліквідацыі самадзяржаўя і ўстанаўлення дэмакратычнай рэспублікі. Ва ўсерасійскую палітычную стачку былі ўцягнуты 24 гарады, 29 мястэчак Беларусі. Арганізатарамі выступленняў з’ўляліся гарадскія стачачныя камітэты альбо камісіі, у якіх галоўная роля належала мясцовым арганізацыям чыгуначнага саюза, сацыял-дэмакратаў, эсэраў, бундаўцаў. На чыгуначных станцыях штодзённа ішлі мітынгі, дэманстрацыі. Чыгуначнікаў падтрымалі рабочыя фабрык і заводаў, рамеснікі, работнікі гандлю, гімназасты.

17 кастрычніка 1905 г. Мікалай ІІ падпісаў Маніфест “Аб удасканаленні дзяржаўнага парадку”, які абвяшчаў свабоду слова, сходаў, друку, саюзаў, недатыкальнасці асобы. Дзяржаўная дума надзялялася заканадаўчымі паўнамоцтвамі, пашыраўся кантынгент выбаршчыкаў. Была адкрыта магчымасць стварэння палітычных арганізацый, легалізацыі створаных раней партый.

У Мінску аб царскім маніфесце стала вядома на наступны дзень. У горадзе адбыліся дэманстрацыі, удзельнікі якіх накіроўваліся на рлошчу Віленскага вакзала. Сабралася каля 20 тыс. чалавек. Удзельнікі абралі дэпутацыю да губернатара Курлова з патрабаваннем вызваліць палітычных зняволеных. Курлоў прыняў дэманстрантаў і аддаў загад вызваліць 15 арыштантаў, а гэта былі ў асноўным бальшавікі і бундаўцы. Вызваленыя далучыліся да маніфестаетаў на вакзальнай плошчы. У другой палове дня салдаты адкрылі агонь па дэманстрантах. Па звестках урадавай камісіі было забіта 52 чалавекі і паранена 123.

Раніцай 19 кастрычніка адбылося аб’яднанае пасяджэнне прадстаўнікоў мінскай групы РСДРП, камітэта Бунда, камітэта партыі эсэраў і Лібава-Роменскага аддзялення Усерасійскага чыгуначнага саюза, на якім была прынята рэзалюцыя аб аб’яўленні ўсеагульнай забастоўкі, аб тэрміновай адстаўцы губернатара, паліцмейстара, начальніка Віленскага жандармскага паліцэйскага ўпраўлення чыгункі, вывадзе з горада казакоў і г.д.

18 кастрычніка гучалі стрэлы ў Віцебску. Казацкі патруль адкрыў стральбу падчас мітынгу. 7 чалавек былі забіты, 4 паранены. На наступны дзень на дэманстрацыю выйшлі каля 20 тыс. чалавек, а ў дзень пахавання забітых дэманстрантаў на вуліцах горада сабралася каля 40 тыс. чалавек.

З 17 па 23 кастрычніка праходзіла ўсеагульная палітычная забастоўка ў Мазыры. 19 кастрычніка была спроба вызваліць з турмы палітычных зняволеных, але выступленне было падаўлена. Адзін са зняволеных быў забіты, 8 чалавек цяжка паранены падчас разгону дэманстрацый.

Увосень 1905 г. салдацкія выступленні адбыліся ў Кранштаце, Севастопалі, Кіеве, Харкаве, Варшаве. У канцы 1905 г. армейскія хваляванні прайшлі ў Віцебску, Магілёве, Мінску, Бабруйску, Гродне. Па сведках начальніка Мінскага губернскага жандарскага ўпраўлення, чыгуначная брыгада ў Баранавічах з кастрычніка 1905 г. прыведзена ў нешта дэзарганізаванае да такой ступені, што “ўсе мясцовыя ўлады не маглі глядзець на яе інакш, як на рассаднік рэвалюцыйных летуценняў і ідэй. Да 1906 г. яна стала акадэміяй супрацьурадавай прапаганды”.

У кастрычніку 1905 г. царскі ўрад змог адбіць рэвалюцыйны націск. Маніфест аб непарушных асновах грамадзянскай свабоды з энтузіязмам і надзеямі на палітычныя рэформы быў сустрэты маёмаснымі класамі, інтэлігенцыяй.

“Маніфест вызваў новы пад’ём сялянскага руху”,─тэлеграфаваў 25 кастрычніка 1905 г.магілёўскі губернатар старшыні Савета Міністраў С.Вітэ. З пачатку верасня 1905 г. па студзень 1906 г. на Беларусі адбылося больш за 600 сялянскіх хваляванняў. Таму садзейнічала актыўная прапаганда палітычных партый (РСДРП, эсэраў, БСГ, настаўніцкіх і сялянскіх арганізацый. Па інфармацыі мінскага губернатара (1905 г.) “гняздом заразы з’яўляецца маёнтак “Блонь” памешчыка Бонч-Асмалоўскага. Прапаганда вядзецца настолькі паспяхова сярод служачых і навакольных сялян, што яны з’яўляюцца падрыхтаванымі агітатарамі, накіроўваюцца ў другія часткі павета і губерні для арганізацыі аграрных беспарадкаў і супрацьурадавых дэманстрацый.

У лістападзе 1905 г. быў выдадзены маніфест аб памяншэнні напалову выкупных плацяжоў. Былі ўстаноўлены льготы на пакупку зямлі праз Сялянскі пазямельны банк. У пачатку снежня царсік ўрад прымае рашэнне перайсці ў наступленне і навесці парадак ў краіне. У снежні быў павялічаны штат паліцыі, уведзена павятовая паліцэйская стража, арганізаваны раённыя ахоўныя аддзяленні, праведзены арышты ў Пецярбургу, Маскве і іншых гарадах, забаронена дзейнасць чыгуначных саюзаў. 3 снежня быў арыштаваны Пецярбургскі савет рабочых дэпутатаў, зактрыты апазіцыйныя газеты, якія надрукавалі так званы “фінансавы маніфест” Пецярбурскага савета. 7 снежня ў Маскве пачалася палітычная забастоўка, якая праз некалькі дзён перарасла выа ўзброенае паўстанне, якое працягвалася да 18 снежня.

8 снежня на Беларусі адбылася забастоўка чыгуначнікаў. Дэманстрацыі, мітынгі, забастоўкі прайшлі ў 28 гарадах, мястэчках, на чыгуначных станцыях. У іх удзельнічала каля 44 тыс. чалавек. Рабочыя Гомельскага чыгуначнага вузла занялі станцыю, пошту, тэлеграф. Стачка была падаўлена армейскім батальёнам пад началам генерала Арлова. У Мінску губернатар Курлоў у ноч на 9 снежня правёў арышты найбольш актыўных рэвалюцыянераў, закрыў газету “ Северо-Западный край”, аб’явіў аб увядзенні становішча надзвычайнай аховы. 12 снежня ваеннае становішча было ўведзена ў Баранавічах.

2 снежня 1905 года Мікалай ІІ падпісаў указ аб адмене крымінальнай адказнасці за ўдзел у стачках, а 11 снежня згодна з законам аб выбарах у Дзяржаўную думу рабочыя атрымалі выбарчыя правы. У сакавіку 1906 года выйшлі Часовыя правілы аб стварэнні саюзаў і грамадскіх арганізацый, якія дазволілі ствараць прафесійныя саюзы. У красавіку адбыліся выбары ў Думу, і яна пачала дзейнасць з 27 красавіка 1906 года. Выбары былі непрамыя, шматступенчатыя. Законам вызначалася розная якасць галасоў выбаршчыкаў (1 голас памешчыка = 3,5 голаса буржуазіі = 15 галасам сялян = 45 галасам рабочых). Асобы, якія не мелі маёмасці, выбарчых правоў не атрымалі. Сацыял-дэмакратычныя партыі байкатавалі выбары ў першую Думу. Але сарваць выбары яны не здолелі. У выбарах удзельнічала шырокае кола партый, створаных пасля маніфеста 17 кастрычніка 1905 года.

Партыя канстытуцыйных дэмакратаў (кадэтаў) была створана на з’ездзе земскіх дзеячоў, які праходзіў у Маскве з 12 па 18 кастрычніка і пераўтварыўся ў I з’езд партыі кадэтаў. Партыя стаяла на пазіцыі будаўніцтва ў Расіі парламенцкай дзяржавы на заходні манер, выступала супраць федэралізму, але дапускала культурную аўтаномію народаў імперыі.

На Беларусі дзейнічала аналагічная мясцовая партыя─Канстытуцыйна-каталіцкая партыя Літвы і Беларусі, якую ў канцы 1905 года стварыў віленскі каталіцкі біскуп Э.Роп. Гэты дзеяч вызначаўся ліберальнымі поглядамі і блізкасцю да беларускага нацыянальнага руху, быў прыхільнікам увядзення беларускай мовы ў касцёл.

Саюз 17 кастрычніка” ці акцябрысты стварылі партыю ў лістападзе 1905 года. На Беларусі былі ўтвораны адзелы ў Віцебску, Мінску, Гродне, Магілёве. Акцябрысты кантралявалі такія выданні, як «Минская речь», «Витебский голос». Падтрымлівалі партыю мясцовае чыноўніцтва, рускае насельніцтва. Партыя абмяжоўвалася падтрымкай выканання палажэнняў Маніфеста 17 кастрычніка, адвяргала ідэю любой нацыянальнай аўтаноміі ў імперыі ,акрамя Фінляндыі.

На Беларусі мелі свае аддзелы іншыя арганізацыі – Партыя мірнага абнаўлення, блізкая да кадэтаў, манархічны “Саюз русского народа” (лістапад 1905 года), які ствараў “чорныя сотні” і чыніў пагромы ў яўрэйскіх гарадах, кансерватыўны Усерасійскі нацыянальны саюз (чэрвень 1908 года), які прапаведаваў ідэі нацыяналізму, падтрымліваў неабмежаванае самадзяржаўе.

Утвараліся і мясцовыя арганізацыі. Так, “Белорусское общество” (з 1908 года), якое складалася з ліберальнай інтэлігенцыі і заможнага сялянства, выступала за саюз з урадам супраць каталіцкіх памешчыкаў. Таварыствы “Крестьянин” і «Русский окраинный союз» (з кастрычніка 1906 года) падтрымлівалі лозунг – “Расія для рускіх і кіраваць ёю павінны рускія”. Выступалі за ліквідацыю ў краі эканамічнай перавагі “польскіх” памешчыкаў і яўрэйскай буржуазіі. Ідэі прапагандавалі праз газеты «Виленский вестник», «Минское слово».

У першую Думу ад Беларусі было абрана 36 дэпутатаў, у тым ліку 13 сялян. Пачатак дзейнасці парламента супаў з новым ростам выступленняў працоўных, якія зараз кантраляваліся прафсаюзамі. Ад Думы чакалі вырашэння зямельнага пытання, таму наглядаўся актыўны рух сярод сялянства і салдат, якія амаль цалкам паходзілі з сялянскага саслоўя. У красавіку-ліпені сходкі салдат адбываліся ў Мінску, Баранавічах, Бабруйску, Брэсце, Кобрыне. Пад час працы ў Думе дэпутаты прапанавалі некалькі варыянтаў зямельнай рэформы, але яны былі з боку гледжання ўрада празмерна радыкальнымі, бо прапанавалі ліквідаваць памешчыцкае землеўладанне (праз нацыяналізацыю ці паступовы выкуп дзяржавай). Прапанаваны ўрадам праект Дума рыхтавалася адхіліць. Што цікава, дэпутаты-сяляне ад Беларусі, падманутыя сваімі землякамі, галасавалі супраць нацыяналізацыі зямлі, гэта азначае, супраць сваіх інтарэсаў. Да тагож фракцыя аўтанамістаў – куды ўвайшлі большасць абраных ад Канстытуцыйна-каталіцкай партыі Літвы і Беларусі дэпутатаў патрабавалі права на шырокае самакіраванне для Польшчы. 9 ліпеня 1906 года Мікалай II распусціў парламент, распачаў рэпрэсіі і прызначыў новыя выбары.

У гэты час прадпрымальнікі так сама пачалі аб’яднацца для супрацьстаяння стачкам і забастоўкам. Ствараліся рэгіянальныя манаполіі – сіндыкаты і таварыствы, якія эфектыўна прымянялі лакаўты – масавыя звальненні рабочых пад час забастовак ці стачак з усіх рэгіянальных прадпрыемстваў галіны.

У гэтых умовах націску на працоўных адбыліся выбары ў другую Думу. У іх прынялі ўдзел усе сацыял-дэмакратычныя партыі. Адзіным блокам на выбары пайшлі правыя арганізацыі – акцябрысты, Расійскі акраінны саюз, манархісты. У выніку ад Беларусі было абрана 15 дэпутатаў ад правага блока, 11 аўтанамістаў, 2 кадэта і 8 беспартыйных. Такім чынам, перамогу атрымалі дзве групоўкі, якія адмаўлялі ў існаванні беларускаму народу. Сацыял-дэмакратычныя партыі не здолелі правесці сваіх дэпутатаў, бо перамога іх кандадатаў аб’яўлялася несапраўднай і анулявалася. У Расіі наглядалася крыху іншая сітуацыя – там левыя партыі дамагліся значных перамог.

Другая Дума дзейнічала таксама кароткі тэрмін – з 20 лютага да 3 чэрвеня 1907 года. Зноў абвастрыліся спрэчкі па аграрнаму пытанню. Але зараз партыя кадэтаў не атрымала большасці ў Думе і ўрад праігнараваў іх варыянт рэфармавання. Паколькі ў Думе ніводны бок не атрымаў перавагі, Думу палічылі няздольнай на сур’ёзныя справы і па патрабаванню правых партый распусцілі зноў. Але адначасова Мікалай II змяніў выбарчае заканадаўства (17 чэрвеня), чаго не меў права рабіць без згоды парламента, таму роспуск другой Думы лічыцца чэрвеньскім дзяржаўным пераваротам. Ім скончылася рэвалюцыя 1905-1907 гадоў.

3.Урад перайшоў да жорсткіх метадаў у кіраванні краінай. Рэвалюцыйныя партыі, у тым ліку і БСГ, знаходзіліся ў глыбокім крызісе, таксама як і партыя кадэтаў. На базе яе мясцовых арганізацый была створана ў 1907 годзе Краявая партыя Літвы і Беларусі. Польскія памешчыкі і святары, якія ўвайшлі ў партыю, падтрымлівалі патрабаванне аб палітычным раўнапраўі палякаў і католікаў.

З 1 лістапада 1907 па 9 чэрвеня 1912 года і з 15 лістапада 1912 па 25 лютага 1917 года дзейнічалі III і IV Дзяржаўныя Думы, у якія ад Беларусі выбіраліся амаль выключна прадстаўнікі правых партый. Гэтыя парламенты цалкам падтрымлівалі ўсе мерапрыемствы ўрада ва ўсіх сферах жыцця краіны. Па патрабаванню П.Сталыпіна, які праводзіў аграрную рэформу, у усходняй і цэнтральнай Беларусі была праведзена земская рэформа (14 мая 1911 года), якая мела значныя адрозненні ад рэформы 1864 года ў Расіі. Замест саслоўных курый выбаршчыкаў у органы земскага самакіравання стваралася дзве – “руская” і “польская”, а каб павялічыць прадстаўніцтва праваслаўнага “рускага” сялянства маёмасны цэнз для іх панізілі ў 2 разы. Гэтыя меры павінны былі недапусціць панавання ў земствах каталіцкіх “польскіх” памешчыкаў.

Падзеі рэвалюцыі садзейнічалі яшчэ большаму абуджэнню ў асяроддзі беларускага нацыянальнага руха. У маі 1907 года прайшоў настаўніцкі з’езд у Вільне, які выказаўся за навучанне на беларускай мове. З 10 лістапада 1906 года выдавалася газета на беларускай мове – “Наша ніва”, якая пасля дзяржаўнага пераварота стала цэнтрам беларускага нацыянальнага руха. Для сялян рэдакцыя выдавала “Беларускі каляндар” і часопіс “Саха”. З 1912 года нашаніваўцы наладзілі выпуск грамадска-палітычнага і літаратурнага альманаха “Маладая Беларусь”. У выдавецтве “Загляне сонца і ў наша ваконца” (1908-1914 гады) выходзілі дзесяткі беларускіх кніжак. Такім чынам, беларускі рух на гэтычас абмяжоўваўся культурна-асветніцкай працай, пашырэннем сярод насельніцтва навукова-папулярных ведаў у розных галінах гаспадаркі і навукі. “Наша ніва” садзейнічала з’яўленню ў беларускаў літаратуры таленавітых паэтаў і пісьменнікаў, гордасці беларускай літаратуры.

Аднак вельмі цяжка было супрацьстаяць той прапагандзе вялікадзяржаўнага шавінізму, што існаваў на Беларусі. Улады падтрымлівалі правыя арганізацыі, садзейнічалі чарнасоценным пагромам у беларускіх гарадах. Амаль прыпыніўся сялянскі і рабочы рух. Толькі ў 1912-1914 гадах намеціўся пад’ём забастовачнай барацьбы і сялянскіх выступленняў. Увогуле, рэакцыя і рэпрэсіі на Беларусі былі больш мэтанакіраванымі і паслядоўнымі, чым у астатняй імперыі.

ІІІ.

Паражэнне рэвалюцыі не азначала вяртання да мінулага. У Расіі, хоць і ва ўрэзаным выглядзе, існавалі палітычныя свабоды, былі створаны і атрымалі магчамасць легальнай дзейнасці розныя палітычныя партыі. Засталася Дзяржаўная дума, працоўныя дабіліся значнага паляпшэння эканамічных умоў свайго жыцця.

Рэвалюцыя аказала моцны ўплыў на рабочы і нацыянальна-вызваленчы рух не толькі ў Расіі, але і ва ўсім свеце.

Галоўная мэта рэвалюцыі─ звяржэнне самадзяржаўя і знішчэнне памешчыцкага землеўладання─не была дасягнута.

Што датычыцца грамадска-палітычнай сітуацыі на тэрыторыі Беларусі, то яна па-першае праявілася ў арышце кіраўнікоў і актыўных удзельнікаў рэвалюцыйных выступленняў, закрыцці рэвалюцыйных газет, забароне прафесійных саюзаў. Гэта адносілася ў першую чаргу да левых партый і арганізацый, якія разгарнулі шырокую агітацыю супраць яўрэяў, палякаў, каталіцкага касцёла, а таксама супраць беларускага нацыянальнага руху. У гэты час адбылося арганізацыйнае афармленне прыхільнікаў “заходнерусізму”.

Нацыянальны рух апынуўся ў цяжкім становішчы. БСГ як палітычная партыя перастала існаваць. Барацьба вялася на два фронты─ супраць польскіх і супраць рускіх нацыяналістаў, якія не прызнавалі самастойнасць беларускага народа.

Такім чынам, хаця асноўная мэта рэвалюцыі і не была здейснена, але ўсё ж такі рэвалюцыя аказала свой уплыў на грамадска-палітычнае жыццё, дзейнасць нацыянальнага руху, на становішча насельніцтва.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]