Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
дыпломная 2.doc
Скачиваний:
26
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
339.97 Кб
Скачать

Раздзел 2. Структура асабовых найменняў і спосабы ўтварэння

2.1 Аддзеяслоўныя назоўнікі

Утварэнні ад дзеяслоўных асноў складаюць самы шматлікі падклас назоўнікаў з новым, намінатыўным значэннем. Словаўтваральнай асновай, да якой далучаецца фармант, звычайна з’яўляецца аснова інфінітыва [17, с.20]. У гэтай працы будуць разглядацца аддзеяслоўныя назоўнікі паводле суфіксаў.

Тып -ак(-як).Да асабовых назоўнікаў гэтага тыпу адносяцца назвы асоб па спецыяльнасці і занятку, назвы асоб па непрафесійных дзеяннях, назвы асоб па схільнасці да адпаведнага дзеяння і з экспрэсіяй зніжанасці:яздак, паскробак, харляк, даўбак, вылупак, ляжак, недапырак.

Тып -ак-а(-як-а).Да гэтага тыпу адносяцца назвы асоб па прафесіі і занятку, назвы асоб-суб’ектаў дзеяння без экспрэсіі зніжанасці, назвы асоб па схільнасці да дзеяння:салапяка, паўтарака, разгарака. Тып прадуктыўны ў гаворках.

Тып -аль. Утварэнні з -аль– гэта назвы асобы мужчынскага роду паводле прафесіі, занятку, назвы асоб па схільнасці да адпаведнага дзеяння, з экспрэсіяй зніжанасці: носаль.

Тып -ан(-ян).Асабовыя назоўнікі называюць асоб па іх схільнасці да адпаведнага дзеяння, з экспрэсіяй непахвальнасці:коўган, кохан,шалыган.Тып рэгіянальны, малапрадуктыўны.

Тып -анец/ -онец/ -енец. Утварэнні з-анец/ -онец/ -енец – гэта назвы асобы мужчынскага полу , якія абазначаюць назвы асоб – суб’ектаў дзеяння, часта з экспрэсіяй непахвальнасці, асуджэння, а таксама назвы асоб – суб’ектаў ці выніку дзеяння:ажыганец, арыштанец, разуванец, прытварэнец, гадаванец. Тып прадуктыўны ў гаворках.

Тып -анк-а(-янк-а). Утварэнні з-анк-а(-янк-а) – гэта назвы асобы жаночага полу са значэннем ‘асоба – суб’ект дзеяння’, звычайна з экспрэсіяй непахвальнасці; словы са значэннем ‘асоба – аб’ект ці вынік дзеяння’:гадованка, маляванка, пацяганка. Тып малапрадуктыўны.

Тып -ант(-янт). Да гэтага тыпу адносяцца назоўнікі, якія абазначаюць асоб – суб’ектаў дзеяння:алігант,шпікулянт, рызыкант, рыштант. Тып агульнабеларускі, малапрадуктыўны.

Тып -ар(-яр). Асабовыя назоўнікі абазначаюць назвы асоб па прафесіі і занятку, назвы – характарыстыкі асоб, з экспрэсіяй зніжанасці:махляр, памагатар, чытар, шлэпар, вэнгяр, лабахтар, бліндар, лазар. Тып прадуктыўны ў гаворках.

Тып -арк-а(-ярк-а). Утварэнні з-арк-а(-ярк-а) – гэта назвы асобы жаночага полу са значэннем ‘асоба – суб’ект дзеяння’:пачапарка,клапатарка. Тып малапрадуктыўны ў народнай мове.

Тып -ач. Асабовыя назоўнікі абазначаюць назвы асоб па прафесіі і занятку, характарыстыкі асоб па іх схільнасці да адпаведнага дзеяння, з экспрэсіяй асуджэння:клыбач, таўкач, гарач, напіхач, падбрэхач,пляскач, трапач, шламбач, зарубач, наведвач. Тып прадуктыўны ў гаворках.

Тып -ачк-а(-ячк-а). Утварэнні з-ачк-а(-ячк-а) – гэта назоўнікі жаночага полу паводле занятку, прафесіі, па схільнасці да адпаведнага дзеяння з экспрэсіяй зніжанасці:вырачка, капачка, ткачка. Тып рэгіянадьны, прадуктыўны.

Тып -б-а. Утварэнні з-б-а – гэта назоўнікі агульнага роду, якія абазначаюць асоб паводле ўласцівага ім дзеяння:гальдоба, кацуба, цюмба,роўба, райба. Тып рэгіянальны, непрадуктыўны.

Тып -д-а. Утварэнні з-д-а – гэта назоўнікі агульнага роду:грумада, лейда, абрында, брында, выяда, жвінда, заяда, лапанда, лаханда, надаяда, трында, швэнда, апівуда, вяленда, загілда, крывянда,лабайда, лайда, мэкда, скрэнда. Тып малапрадуктыўны.

Тып -ей(-эй). Асабовыя назоўнікі абазначаюць асоб па іх схільнасці да адпаведнага дзеяння, часта з экспрэсіяй непахвальнасці:варажэй, целяпей, дуралей, цяглей, маней. Тып рэгіянальны, прадуктыўны.

Тып -ейк-а(-эйк-а). Утварэнні з-ейк-а(-эйк-а) – гэта назоўнікі агульнага роду: словы са значэннем ‘асоба, якая выконвае дзеянне ці падлягае яму’; характарыстыкі асоб па іх схільнасці да адпаведнага дзеяння, з экспрэсіяй зніжанасці:пахвалейка, варажэйка. Тып рэгіянальны, малапрадуктыўны.

Тып -ель(-эль, -аль). Асабовыя назоўнікі з’яўляюцца характарыстыкамі асоб па іх схільнасці да пэўнага дзеяння, з экспрэсіяй зніжанасці:смэргель, таўкель, круцель, раўгель. Тып прадуктыўны ў народнай мове.

Тып -ень(-энь, -ань). Асабовыя назоўнікі з’яўляюцца характарыстыкамі асоб паводле ўласцівага ім дзеяння, з экспрэсіяй гумару, іроніі, асуджэння:ламацень, лежань, лапацень. Тып прадуктыўны.

Тып -ец(-эц, -ац). Асабовыя назоўнікі абазначаюць назвы асоб па іх занятку, характарыстыкі асоб па іх схільнасці да пэўнага дзеяння:апушчэнец, кіданец, мудрэц. Тып прадуктыўны ў народных гаворках.

Тып -ешк-а(-эшк-а). Утварэнні з-ешк-а(-эшк-а) – гэта назоўнікі агульнага роду, якія характарызуюць асоб па негатыўнай працэсуальнай прымеце:кацубешка, тапешка. Тып непрадуктыўны ў народнай мове.

Тып -з-а. Утварэнні з-з-а – гэта назоўнікі агульнага роду, якія характарызуюць чалавека па негатыўнай працэсуальнай прымеце:галуза, рэўза, агрыза, грэбза, лапеза, мамрыза. Тып рэгіянальны, непрадуктыўны.

Тып -ік(-ык). Асабовыя назоўнікі характарызуюць асоб па іх схільнасці да адпаведнага дзеяння, з экспрэсіяй непахвальнасці:апоўзлік, мудрык, шыцік, выцік. Тып прадуктыўны ў народнай мове.

Тып -ін-а(-ын-а). Асабовыя назоўнікі абазначаюць асоб, якія выконваюць дзеянне ці падлягаюць яму, з экспрэсіяй узмацняльнасці, асуджэння:заваліна, выбоіна, валачаіна, павалечына, уваліна. Тып рэгіянальны, прадуктыўны.

Тып -інд-а(-ынд-а)/-енд-а. Утвараюцца асабовыя назоўнікі агульнага роду, якія характарызуюць асоб па схільнасці да пэўнага дзеяння, з экспрэсіяй непахвальнасці, асуджэння:дурында, жмінда, забрында. Тыр рэгіянальны, прадуктыўны.

Тып -ір(-ыр). Асабовыя назоўнікі абазначаюць асоб па іх занятку:вогір, павадыр. Тып малапрадуктыўны ў народных гаворках.

Тып -іч(-ыч). Асабовыя назоўнікі абазначаюць асоб, якія выконваюць дзеянне ці падлягаюць яму, часта з экспрэсіяй зніжанасці:паклэдыч, падбрэхіч. Тып прадуктыўны ў народных гаворках.

Тып –к-а(-к-о). Утвараюцца назоўнікі агульнага роду паводле занятку, прафесіі, па схільнасці да названага дзеяння, часта з экспрэсіяй непахвальнасці, а таксама словы са значэннем асоб жаночага полу паводле іх занятку ці схільнасці да названага дзеяння:вырачка, савэлка, шмэрка, надуцька, вывлока, пабадзяка, прадаўка, чаропка, стыдзька, хвалько, варожка, марудзька. Тып прадуктыўны.

Тып -л-а. Утварэнні з-л-а – гэта назоўнікі агульнага роду, якія абазначаюць асоб па занятку, прафесіі, таксама характарызуюць асоб па іх схільнасці да адпаведнага дзеяння, з экспрэсіяй зніжанасці:жаніла, пэцкала, роўгала, сёрбала, хаўкала, целяпайла, швэргала, балагэйла, барыла, цундала, чудзіла, штыбала, грамзола, доўбяла, палохала.. Тып высокапрадуктыўны ў гаворках.

Тып -л-о. Утварэнні з-л-о – гэта назоўнікі агульнага роду, якія абазначаюць асоб па іх схільнасці да пэўнага дзеяння, з экспрэсіяй зніжанасці:джэмгало, дрыгало, паганяйло, хаўкало, швэргало.

Тып –лк-а/-алк-а/-ёлк-а/-ілк-а/-улк-а. Асабовыя назоўнікі(звычайна агульнага роду) характарызуюць асоб па іх схільнасці да адпаведнага дзеяння, часта з экспрэсіяй непахвальнасці:садзілка, цадзілка, совалка. Тып прадуктыўны ў экспрэсіўнай лексіцы народнай мовы.

Тып -л-я(-лл-я). Асабовыя назоўнікі абазначаюць асоб па іх занятку ці па схільнасці да адпаведнага дзеяння, з экспрэсіяй непахвальнасці:піскля, трэля, бурхля, бэйля, тыкля. Тып рэгіянальны, прадуктыўны ў экспрэсіўнай лексіцы.

Тып -нік. Да гэтага тыпу адносяцца назвы асоб па занятку, а таксама характарыстыкі асоб па іх схільнасці да адпаведнага дзеяння, часта з экспрэсіяй зніжанасці:кручанік, лётнік, паляўнік, звіхнік, апальнік, балаўнік. Тып агульнабеларускі, прадуктыўны.

Тып -ніц-а. Асабовыя назоўнікі абазначаюць асоб – суб’ектаў дзеяння:абрыдніца, церніца, кіданіца. Тып агульнабеларускі, прадуктыўны.

Тып -ннік/-еннік. Асабовыя назоўнікі абазначаюць асоб – суб’ектаў дзеяння: назвы асоб па іх занятку, назвы асоб па іх схільнасці да адпаведнага дзеяння:абмачаннік, абеданнік, абіраннік, аддыханнік, адрабляннік, аплятаннік, араннік, архаваннік, асыпаннік, баранаваннік, баяннік, брухітаннік, вазеннік, варажэннік, гелзаннік, грабеннік, гуляннік, даеннік, запіваннік, збыткаваннік, калізаваннік, капаннік, касеннік, катаннік, кляпаннік, купляннік, ламаннік, накіданнік, падаваннік, падстрыганнік, паленнік, памаганнік, рысаваннік, скрабеннік, спавяданнік, стрыжэннік, ушчапляннік, чытаннік, шуганнік, шчыканнік, вязаннік, збіраннік, іграннік, насеннік. Тып рэгіянальны, прадуктыўны.

Тып –нніц-а/-енніц-а. Асабовыя назоўнікі абазначаюць асоб па іх занятку ці схільнасці да адпаведнага дзеяння:варэнніца, грабенніца, гулянніца, даенніца, капанніца, куплянніца, памаганніца, прадзенніца, садзенніца, скрабенніца, снаванніца, тканніца, вязанніца, дагляданніца, найманніца, насыпанніца. Тып рэгіянальны, прадуктыўны.

Тып -н-я/-н-а. Утварэнні з-н-я/-н-а – гэта назоўнікі агульнага роду, якія называюць асоб па іх схільнасці да адпаведнага дзеяння, з экспрэсіяй зніжанасці:мяльня, цюхна, зводня. Тып рэгіянальны, малапрадуктыўны.

Тып -ок. Асабовыя назоўнікі абазначаюць асоб – суб’ектаў дзеяння, часам з экспрэсіяй непахвальнасці, або, наадварот, асуджэння:мыток, ядок, сядок. Тып агульнабеларускі, прадуктыўны.

Тып -он(-ён пасля л). Асабовыя назоўнікі выступаюць характарыстыкамі асоб па іх схільнасці да пэўнага дзеяння, з экспрэсіяй непахвальнасці:разгон, раскідон. Тып малапрадуктыўны.

Тып -ос. Асабовыя назоўнікі характарызуюць асоб па негатыўнай працэсуальнай прымеце:набінос, балабос. Тып рэгіянальны, непрадуктыўны.

Тып –ох-а(-ёх-а). Утварэнні з-ох-а(-ёх-а) – гэта назоўнікі агульнага роду, якія характарызуюць асоб паводле ўласцівага ім дзеяння , зрэдку асоб па іх занятку:абламоха, барабоха,раскідоха. Тып прадуктыўны.

Тып -ош-а/-ош. Асабовыя назоўнікі характарызуюць асоб па негатыўнай працэсуальнай прымеце:апівош, апівоша. Тып рэгіянальны, непрадуктыўны.

Тып -тус. Утвараюцца асабовыя назоўнікі, якія характарызуюць асоб па негатыўнай працэсуальнай прымеце:абдзірантус, абдзіртус. Тып непрадуктыўны.

Тып -тух-а. Асабовыя назоўнікі абазначаюць асоб – суб’ектаў дзеяння:расплытуха, выпітуха. Тып рэгіянальны, малапрадуктыўны.

Тып -уг-а(-юг-а). Утварэнні з-уг-а(-юг-а) – гэта назоўнікі агульнага роду, якія характарызуюць асоб паводле ўласцівага ім дзеяння, з экспрэсіяй спачувальнасці або непахвальнасці:млюга, валачуга, хапуга. Тып прадуктыўны ў гаворках.

Тып -уй. Асабовыя назоўнікі абазначаюць асоб – суб’ектаў дзеяння, з экспрэсіяй непахвальнасці:гізуй, папсуй. Тып малапрадуктыўны.

Тып -ул-я/-улл-я. Утварэнні з-ул-я(-улл-я) – гэта назоўнікі агульнага ці жаночага роду, якія абазначаюць асоб па іх занятку ці негатыўнай працэсуальнай прымеце:смаргуля, храпуля, фарсуля. Тып рэгіянальны, прадуктыўны ў экспрэсіўнай лексіцы.

Тып -ун. Асабовыя назоўнікі абазначаюць асоб паводле ўласцівага ім дзеяння: назвы асоб па занятку, спецыяльнасці, характарыстыкі асоб па іх схільнасці да адпаведнага дзеяння(стан здароўя, характар, асаблівасць маўлення):крыксун, яздун, мірун, хадун, баўтун, дрыптун, лыгун, скакун, шаўхатун, дзяржун, глуздун, жартун, пітун. Тып прадуктыўны ў экспрэсіўнай лексіцы народных гаворак.

Тып -ур-а/-ур. Асабовыя назоўнікі абазначаюць асоб паводле занятку ці схільнасці да адпаведнага дзеяння, з экспрэсіяй зніжанасці: бахур, нямчур,хадур, вазюр. Тып малапрадуктыўны.

Тып -ус. Асабовыя назоўнікі характарызуюць асоб па негатыўнай працэсуальнай прымеце:абдзіркус, лобус, абдзіртус, бімбус. Тып рэгіянальны, прадуктыўны.

Тып -ух(-юх). Асабовыя назоўнікі называюць асоб па занятку ці схільнасці да адпаведнага дзеяння:смярдзюх, рэптух. Тып рэгіянальны, малапрадуктыўны.

Тып -ух-а(-юх-а). Асабовыя назоўнікі абазначаюць назвы асоб па прафесіі і занятку, характарыстыкі асоб па працэсуальнай прымеце, з экспрэсіяй зніжанасці:з’ядуха, падлятуха, пацягуха.Тып агульнабеларускі, прадуктыўны.

Тып -уш(-юш). Асабовыя назоўнікі абазначаюць асоб паводле іх стану:мляуш. Тып нерэгулярны.

Тып -х-а. Утварэнні з-х-а – гэта назоўнікі, якія абазначаюць назвы асоб па занятку, прафесіі, а таксама негатыўная характарыстыка асоб па працэсуальнай прымеце:качалэха, растармэха. Тып прадуктыўны.

Тып -ц-а(-ц-ы). Утвараюцца асабовыя назоўнікі, якія называюць асоб – суб’ектаў дзеяння:збойца, райца, выхаваўца. Тып агульнабеларускі, малапрадуктыўны.

Тып -ч-а. Асабовыя назоўнікі характарызуюць асоб паводле негатыўнай працэсуальнай прыметы:апэнча, ліпча. Тып рэгіянальны, непрадуктыўны.

Тып -чык/-шчык. Утварэнні з-чык абазначаюць асоб – суб’ектаў дзеяння:адгадчык; а ўтварэнні з-шчык называюць асоб па занятку, характарыстыкі асоб па негатыўнай працэсуальнай прымеце:перагаворшчык, здымшчык, падманшчык.

Тып -ш-а. Утвараюцца асабовыя назоўнікі, якія абазначаюць асоб паводле ўласцівага ім дзеяння, з экспрэсіяй зніжанасці:кілейша, клемша, клыбша, калпекша, калэмша. Тып непрадуктыўны.

Тып -ык-а. Асабовыя назоўнікі абазначаюць асоб паводле ўласцівага ім дзеяння:матыка, хадыка. Тып непрадуктыўны.

Тып –юк(-ук пасля няпарных цвёрдых). Утвараюцца асабовыя назоўнікі, якія абазначаюць асоб – суб’ектаў дзеяння, часта з экспрэсіяй непахвальнасці:плавук, пітук.Тып рэгіянальны, прадуктыўны.