Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
дыпломная 2.doc
Скачиваний:
26
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
339.97 Кб
Скачать

ЗМЕСТ

СПІС УМОЎНЫХ СКАРАЧЭННЯЎ…………………………………………………………...2

УСТУП3

Раздзел 1. СЕМАНТЫКА НАЙМЕННЯЎ АСОБЫ………………………………………….. 7

1.1Найменні асобы паводле ўзросту і полу7

1.2 Найменні асобы паводле фізічнага стануError: Reference source not found

1.3 Найменні асобы паводле вонкавага выглядуError: Reference source not found

1.4 Найменні асобы паводле роднасці і сваяцтваError: Reference source not found

Раздзел 2. СТРУКТУРА АСАБОВЫХ НАЙМЕННЯЎ І СПОСАБЫ ЎТВАРЭННЯ30

2.1 Аддзеяслоўныя назоўнікі31

2.2 Адпрыметнікавыя назоўнікіError: Reference source not found

2.3 Адсубстантыўныя назоўнікіError: Reference source not found

ЗАКЛЮЧЭННЕError: Reference source not found

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ…………………………………………………………..58

Спіс умоўных скарачэнняў Мовы і дыялекты

барыс. – барысаўскае мсц. – мсціслаўскае

віл. – вілейскае мядз. - мядзельскае

глуск. – глускае ням. - нямецкае

докш. – докшыцкае паст. - пастаўскае

дыял. – дыялектнае польск. - польскае

касцюк. – касцюковіцкае прасл. - праславянскае

кір. – кіраўскае руск. - рускае

літ. – літоўскае стаўб. - стаўбцоўскае

лоеў. – лоеўскае тур. - тураўскае

магіл. – магілёўскае укр. - украінскае

маладз. – маладзечанскае уш. - ушацкае

Стылістычныя паметы

абразл. – абразлівае непахв - непахвальнае

асудж. – асуджальнае пагардл. - пагардлівае

жарт. – жартаўлівае памянш.-ласк. – памяншальна-ласкальнае

заст. – застарэлае экспр. - экспрэсіўнае

зняв. – зняважлівае эмац. - эмацыйнае

іран. - іранічнае

УСТУП

Надзвычайным багаццем у слоўнікавым складзе амаль кожнай мовы і яе разнавіднасцяў вызначаецца абсяг лексікі, якая датычыць дзейнасці і характарыстыкі асобы. І гэта натуральна: менавіта чалавек з’яўляецца суб’ектам і аб’ектам разнастайных штодзённых дачыненняў. Значнае месца сярод словаў такога кшталту займаюць субстантывы.

Назоўнікі з значэннем персанальнасці як аб’ект даследавання прыцягваюць увагу многіх навукоўцаў, што ў значнай ступені тлумачыцца ўніверсальнасцю катэгорыі асобы. «Яе ўніверсальнасць вынікае з камунікацыйнай і кагнітыўнай функцый мовы, якая адлюстроўвае і абазначае ўсе характэрныя для рэальнага свету фактычныя сувязі і адносіны» [15, с.19]. Найменні асобы – адзін з найбольш прадукцыйных сродкаў мовы, што ўдзельнічае ў фармаванні і папаўненні моўнай і канцэпцыйнай карціны свету.

Даследаванні асабовай лексікі ў беларускім мовазнаўстве маюць шэраг кірункаў і вызначаюцца сваёй шматаспектнасцю. Адрозніваюцца даследаванні абсягам аналізаванай лексікі: адныя з іх прысвечаныя вывучэнню асобных тэматычных групаў асабовых найменняў, у іншых –такія адзінкі з’яўляюцца толькі часткай больш шырокага абсягу словаў. У шэрагу працаў назіраецца таксама дыферэнцыяцыя паводле таго, лексіка якой разнавіднасці беларускай мовы - народна-дыялектнай ці літаратурнай – абраная за аб’ект даследавання. Найчасцей згаданая катэгорыя разглядаецца ў дачыненні да беларускай літаратурнай мовы, пэўнага этапу яе развіцця. Як дадатковы матэрыял тут часам падаюцца і факты з народна-дыялектнай мовы. Спецыяльнаму ж аналізу дыялектных намінацый асобы прысвечаны, на жаль, толькі некаторыя навуковыя працы. Так, К.М.Панюціч у сваёй кнізе “Лексіка народных гаворак” аналізавала асабовыя назвы ў гаворках Ушаччыны [12], эмацыйна-ацэнкавыя асабовыя намінацыі з гаворак Мёрскага раёну даследаваў М.Н.Крыўко ў сваёй працы “Ацэначныя найменні асобаў у гаворках Мёрскага раёна Віцебскай вобласці” [9], асабовыя назвы ў гаворках Гродзеншчыны аналізаваў А.І.Кавальчук у манаграфіі “Асабовыя найменні ў гаворках Гродзеншчыны” [5].

Дыялектныя адзінкі адзначанай катэгорыі падпадаюць пад рознага роду апісанне і аналіз як частка больш шырокага абсягу гутарковай лексікі. Так, значнае месца займаюць яны ў працах П.Сцяцко «Беларускае народнае словаўтварэнне» (1977) і «Народная лексіка і словаўтварэнне» (1972) . Пазычаныя назвы асобы шырока характарызуюцца ў працы А.Станкевіч «Лексіка іншамоўнага паходжання ў беларускіх народных гаворках» (1996). Вялікую ўвагу аддае шматзначным асабовым назоўнікам В.Старычонак у кнізе «Полісемія ў беларускай мове (на матэрыяле субстантываў)» (1997).

Народна-дыялектная мова як адна з разнавіднасцей нацыянальнай мовы заслугоўвае самай пільнай увагі даследчыкаў. Як падкрэсліваў А.М.Пяшкоўскі, “народныя дыялекты і гаворкі для лінгвіста складаюць галоўны аб’ект даследавання,які найбольш захапляе і найбольш раскрывае таямніцы моўнага жыцця” [17, с.3 ].

Апісанне асабовых субстантываў з гаворак Гродзеншчыны з’яўляецца актуальным і ў сувязі з надзённай праблемай беларускай дыялекталогіі – складаннем агульнабеларускага слоўніка-тэзаўруса дыялектнай лексікі. Вялікае значэнне вывучэнне персанальных найменняў мае для распрацовак у галіне кампутарнай лінгвістыкі, у прыватнасці, для стварэння адпаведных базаў дадзеных.

Матэрыялы даследавання могуць быць выкарыстаныя ў спецкурсах і спецсемінарах па лексікалогіі, словаўтварэнні, міжрэгіянальных і міжмоўных стасунках, карысныя яны будуць для студэнтаў падчас напісання імі кур-савых і дыпломных працаў, пры выкладанні курсу беларускай дыялекталогіі ў вышэйшых і сярэдніх навучальных установах

Крыніцамі даследавання сталі апублікаваныя дыялектныя слоўнікі і матэрыялы да іх, у якіх змяшчаецца лексіка гродзенскіх гаворак. Яны фіксуюць да 2500 назоўнікаў-назваў асобы. Як і ў іншых гаворках, асабовым субстантывам у гродзенскіх гаворках уласцівая складаная дыферэнцыяцыя паводле лексічна-семантычнай адзнакі.

Слоўнікавае спарадкаванне рэгіянальнай лексікі Гродзеншчыны ўжо мае сталыя традыцыі. За апошнія трыццаць гадоў сабрана шмат мясцовых слоў, якія сталі асновай некалькіх дыялектных слоўнікаў [ 14, с.3]

Мэта і задачы даследавання:

Мэта даследавання – выявіць семантыку і структуру найменняў асобы ў гаворках Гродзеншчыны.

Для рэалізацыі мэты вырашаліся наступныя задачы:

- вызначыць значэнне найменняў асобы па слоўніках;

- апісаць структуру асабовых найменняў і спосабы іх утварэння;

- супаставіць дыялектныя намінацыі асобы з лексічнай сістэмай

беларускай літаратурнай мовы.

Аб’ектам даследавання з’яўляюцца гаворкі Зэльвеншчыны, Прынёманскага краю і Гродзенскага раёна.

Прадмет даследавання – адметнасці структуры і семантыкі названых найменняў.

Структура і аб’ём працы: Дыпломная праца складаецца з рэферата, з абазначэнняў і скарачэнняў, з уводзінаў, двух раздзелаў, заключэння, спіса выкарыстаных крыніц і з рэзюмэ.

Дыпломная праца змяшчае 50 старонак( у тым ліку 38 старонак тэксту асноўнай часткі). Спіс выкарыстанай літаратуры ўключае 23 назвы. Пры напісанні дыпломнай працы выкарыстаны слоўнікі: Цыхун А.П. “ Скарбы народнай мовы” [23], Сцяцко П.У. “Слоўнік народнай мовы Зэльвеншчыны”[19], “Слоўнік рэгіянальнай лексікі Гродзеншчыны” [14],таму што ў іх слоўніках найбольш прадстаўлена згаданая лексіка. У працы “Беларускае народнае словаўтварэнне”[17] ахарактарызаваны асаблівасці беларускага народнага словаўтварэння. Выкарыстана таксама “Беларуская мова: Энцыклапедыя” і даследаванні А.Кавальчук, М.А.Даніловіча, А.П.Цыхуна. Важную інфармацыю мае “Слоўнік рэгіянальнай лексікі Гроденшчыны” [14] П.Сцяцко і М.Даніловіча, які ўключае пазалітаратурную лексіку Гродзеншчыны, дзе разглядаюцца беларускія найменні асобы.

Пытанні тэарэтычнага і прыкладнога характару, звязаныя з субстантыўнай дэрывацыяй у беларускай мове, вырашаюцца ў “Граматыцы беларускай мовы” [3]

Метады даследавання

Асноўныя метады, якія прымяняюцца пры аналізе найменняў асобы, носяць традыцыйны характар. Гэта такія метады, як: сінхранічна-супастаўляльны, метад кампанентнага аналізу, метад статыстычнага аналізу і апрацоўкі матэрыялу.