Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
30
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
35.33 Кб
Скачать

27/Першым заканадаўчым актам, які абмяжоўваў свабоду сялян у ВКЛ, быў прывілей Казіміра Ягелончыка 1447 г. У ім вялікі князь браў на сябе абавязацельствы не прымаць у свае валоданні сялян памешчыцкіх гаспадарак і абавязваў князёў, паноў і шляхту прыт-рымлівацца гэтага правіла і ў адносінах да вялікакняжацкіх сялян.

Наступным этапам у афармленні прыгоннага права ў ВКЛ быў Судзебнік Казіміра Ягелончыка 1468 г. У гэтым дакуменце феадалы ўжо выставілі ў якасці юрыдычнага абгрунтавання прымацавання сялян да зямлі прынцып земскай даўнасці. Вялікі князь, як ііншыя феадалы, сталі прытрымлівацца правіла, што сяляне, якія пражылі на іх землях на працягу аднаго ці больш пакаленняў, становяцца старажыламі і не могуць пакідаць свайго надзела, г.зн. становяцца "непахожымі".

У першую чаргу гэта датычыла тых, хто атрымаў зямельны надзел па спадчыне, ад бацькі да сына, і валодаў ім не менш 50 гадоў. Праз некаторы час тэрмін земскай даўнасці, ці стара-жыльства, быў скарочаны. Па I Літоўскаму Статуту 1529 г. ста-ражыльства вызначалася ўжо дзесяцігадовай земскай даўнасцю валодання сялянскім надзелам без асобых гарантий свабоднага выхаду. Калі селянін атрымліваў надзел і заседжваўся на ім больш дзесяці гадоў, а напярэдадні гэтага не заключыў з феада-лам дагавор, то пасля дзесяцігадовага тэрміну ён ужо не мог пайсці ад яго і таксама станавіўся "непахожым", г.зн. асабіста залежным.

Акрамя таго, I Літоўскі Статут устанаўліваў, што сяляне, маючы права адыходу ад феадала, маглі гэта рабіць толькі ў вызначаныя тэрміны — за тыдзень да ўсіх святых (Юр'еў дзень на Русі) і на працягу тыдня пасля ўсіх святых, калі скончацца ўсе сельскагаспа-дарчыя работы. У Статуце агаворвалася, што селянін мог адысці ад феадала толькі ў тым выпадку, калі ён цалкам разлічваўся з гас па-даром. Да таго ж пры выхадзе ён павінен быў заплаціць феадалу "пажылое", памер якога вызначаўся ў 5 коп літоўскіх грошаў, вельмі вялікай на той час сумай. За адну капу літоўскіх грошаў можна было купіць чатыры каровы.

Нягледзячы на тое, што прымацаванне сялян-старажыльцаў, ці як іх яшчэ называлі "отчычаў", насіла абавязковы характар, у жыцці яно ўсё ж не было безумоўным. Селянін-"отчыч" мог яшчэ вызваліцца ад сваёй "няволі", здаўшы ці прадаўшы сваю "айчызну" другому селяніну, вядома, з дазволу феадала. Не трымалі феадалы і разарыўшыхся сялян-"отчычаў". Іх трэба было ставіць на ногі, а феадалу гэта часта было не пад сілу, і ён вымушаны быу цярпець іх адыход, спадзеючыся, што тыя недзе на заробках паправяць свае справы і вернуцца назад. Продаж сялян без зямлі ў ВКЛ не практьь каваўся, а падараванні без зямлі былі вельмі рэдкімі.

Побач з сялянамі-"отчычамі,, ў феадальных памесцях і пасля I Літоўскага Статута працягвала жыць мноства свабодных людзей. Гэта былі сяляне, за якімі не значыліся надзелы.

У сялянскай абшчыне надзел, як правіла, пераходзіў ад бацькі да старэйшага сына. Ён і лічыўся "отчычам" Астатнія члены абш-чыны знаходзіліся ў яго на "долі", з'яўляліся асабіста свабоднымі. Гэта датычыла таксама "патужнікаў" і "сяброў", якіх прымала сама абшчына, або падсаджваў феадал.

Свабоднымі з'яўляліся сяляне, якія сяліліся на землях, пакі-нутых "отчычамі", калі яны не выседжвалі тэрмін земскай даў-насці, або заключалі дагавор з феадалам на права адыходу ад яго.

Акрамя таго, у феадальных памесцях, асабліва ў вялікакня-жацкіх уладаннях, пражывала вялікая колькасць так званых сялян-слуг. Галоўнай іх павіннасцю была ваенная служба і раз'езды па даручэнні вялікакняжацкай адміністрацыі ў мірны час. Усе іншыя павіннасці яны выконвалі як цяглыя і асадныя сяляне, за выклю-чэннем паншчыны і аброка. Жылі ў невялікіх вёсках і мелі па 2—4 валокі зямлі.

Ядро гэтай катэгорыі сялянства першапачаткова складалі малод-шыя дружыннікі, тыя самыя "отроки" і "гриди", якія былі ў князёў Кіеўскай Русі і якія пад імем слуг пастаянна фігуравалі побач з баярамі ў дагаворных граматах удзельных князёў паўночна-заход-няй Русі. Як і старэйшыя дружынніі, баяры з цягам часу селі на зямлю з-за немагчымасці князёў утрымліваць іх на ўсім гатовым. У далейшым ваенныя і адміністрацыйныя патрэбы вымусілі вялікіх літоўскіх князёў папоўніць кантынгент слуг за кошт цяглых сялян.

Слугі былі некалькіх разрадаў: путныя, атрымаўшыя назву ад таго, што спецыяльнай павіннасцю іх быў "путь" ці "ліставая" служба, і панцырныя, якія выконвалі толькі ваенную службу. Па-колькі панцырная служба была вельмі цяжкай, то "панцырных баяр" часта вызвалялі ад усіх павіннасцей, не толькі ад паншчыны і аброку.

Асноўным зместам і асноўнай задачай аграрнай рэформы 1557 г. было прымацаванне "пахожых" сялян да зямлі, г.зн. пры-вядзенне іх да прыгоннага стану. Калі I Літоўскі Статут 1529 г. заканадаўча прымацаваў да зямлі ўсіх "непахожых" людзей, то рэформа 1557 г. — усе катэгорыі сялян, бо кожная сялянская сям'i атрымоўвала асобны надзел і падпадала пад прынцып земскай даў-насці. Праз дзесяць гадоў пасля атрымання надзела яны ўжо пера-ходзілі ў разрад "непахожых". II Літоўскі Статут 1566 г. ужо ўс-танавіў 10-гадовы тэрмін пошуку беглых сялян, а III Літоўскі Ста тут 1588 г. павялічыў гэты тэрмін да 20 гадоў і пацвердзіў ужо існаваўшы 10-гадовы тэрмін земскай даўнасці для ўсіх катэгорый сялян. Памер "пажылога" быў устаноўлены ўжо ў 10 коп літоўскіх грошаў. Гэта было юрыдычным афармленнем прыгоннага права.

У канцы XVI пачатку XVII ст. "пахожыя" і "непахожыя" сяляне зліліся ўжо ў адну катэгорыю прыгоннага сялянства, і гэтыя тэрміны не сусгракаюцца ў гістарычных крыніцах таго часу. Усе сяляне называліся "падданыя каралеўскія, панскія і духоўныя".

3 афармленнем прыгоннага права становішча сялян пагоршыла-ся. Яно суправаджалася рэзкім павелічэннем феадальных павін-насцей, узмацненнем свавольства феадалаў. Ні ў адной краіне За-ходняй Еўропы феадалы не мелі права падвяргаць селяніна смерці. Сойм Рэчы Паспалітай 1573 г. даў права феадалам караць сялян "вэдлуг паразумення свайго", у тым ліку і смерцю.

Соседние файлы в папке моёё