Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
19
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
41.98 Кб
Скачать

25. Аграрная рэформа Жыгімонта Аўгуста

(валочная памера)

Аснову эканамічнага развіцця ВКЛ у ХІІІ-ХVI стст. складала сельская гаспадарка. Асноўным сродкам вытворчасці з'яўлялася зямля. Яна належала дзяржаве, свецкім феадалам і царкве. Феадальная ўласнасць на зямлю была саслоўнай і насіла іерархічны характар. Вярхоўным уласнікам зямлі, яе рас-парадчыкам быў вялікі князь. Існавалі дзве формы феадальнай уласнасці на зямлю - умоўная (памесная) і безумоўная (вот-чынная), або абмежаваная і неабмежаваная. Побач з вялікакняжацкім даменам (у канцы XIV ст. ён займаў прыкладна 70% тэрыторыі ВКЛ) існавала вялікая коль-касць незалежных маёнткаў. Вялікі князь захоўваў у адносінах да іх толькі права вярхоўнага правіцеля дзяржавы. Іх уладальнікі распараджаліся сваімі землямі самастойна, раздавалі іх сваім слугам. Гэта былі ў асноўным уладанні нашчадкаў былых уд-зельных князёў. За імі было прызнана права вотчыннага землеўладання. Многія з іх потым папоўнілі свае валоданні за кошт "падарункаў" вялікіх князёў. Аднолькавымі правамі з уладаннямі былых удзельных князёў карысталіся землі, якія належалі епіскапскім кафедрам, цэрквам і манастырам.

Зямельная маёмасць сярэдніх і дробных феадалаў знаходзілася ў залежнасці ад вялікага князя і насіла першапачаткова ўмоўны і абмежаваны характар. Князь рэгуляваў іх уладанні ў сваіх ваеннапалітычных і фінансавых мэтах. Сваімі памесцямі гэта катэгорыя феадалаў валодала толькі пры ўмове службы вярхоўнаму ўласніку зямлі - вялікаму князю. Памесце адбіралася ад уладальніка, калі ён не з'яўляўся на службу або выконваў яе нядобрасумленна. Такое становішча не задавальняла феадалаў. Яны вялі барацьбу за перадачу ім зямлі ў безу-моўнае валоданне. Першымі такога права дамагліся ад Ягайлы католікі. Праваслаўныя феадалы атрымалі такі прывілей толькі ў 1432 г. У сярэдзіне XVI ст. колькасць шляхты, якая валодала зямлёй у ВКЛ, складала каля 162 тыс. чалавек (9% усяго

насельніцтва). Феадал-землеўласнік не мог абысціся без сялян. Зямлю трэба было апрацоўваць, каб атрымаць ад яе карысны прадукт. Апрацоўвалі яе сяляне. Пазбаўленыя права ўласнасці на зямлю, яны атрымлівалі яе з рук феадала, але не ва ўласнасць, а ў карыстанне. За карыстанне зямлёй селянін заўсёды, пры любых умовах павінен быў несці на карысць уласніка розныя павіннасці. Гэта і вызначыла розныя формы залежнасці сялянства. Яны складваліся ў працэсе эвалюцыі памешчыцкай гаспадаркі.

Атрыманне ўсімі катэгорыямі феадалаў зямлі ў вотчыннае ўладанне стварыла ў іх зацікаўленасць у тым, каб мець насваёй зямлі пастаянную рабочую сілу ў выглядзе ўжо не толькі эканамічна, але і асабіста залежных ад пана сялян. Таму згада-ныя прывілеі стварылі перадумовы для пачатку наступу феада-лаў на асабістую волю сялян.

Першым заканадаўчым крокам у запрыгоньванні сялянства з'явіўся прывілей Казіміра 1447 г., якім абмяжоўваліся сялянскія пераходы з дзяржаўных на прыватнаўласніцкія землі. Наступным этапам быў Судзебнік 1468 г. У ім у якасці юрыдычнага абгрун-тавання прымацавання сялян да зямлі ўводзіўся прынцьш земс-кай даўнасці, ці старажыльства - правіла, паводле якога пражы-ванне сялян на зямлі феадала на працягу аднаго ці больш пака-ленняў рабіла іх "непахожымі", г. зн., страціўшымі права пераходу. Першы Статут ВКЛ 1529 г. вызначыў старажыльства ўжо дзесяцігадовым тэрмінам. Статут абмяжоўваў і тэрмін адыходу ад феадала для сялян, якія мелі на гэта права - за тыдзень да дня ўсіх святых (Юр'еў дзень на Русі) і на працягу тыдня пасля яго, калі скончацца ўсе сельскагаспадарчыя работы. Статут уста-навіў таксама для сялян плату феадалу пры выхадзе - "пажы-лое", памер якога вызначаўся ў 5 коп літоўскіх грошаў. Гэта вельмі вялікая на той час сума - за 1 капу літоўскіх грошаў можна было купіць чатыры каровы.

У 1557 г. Жыгімонт II Аўгуст правёў у сваіх вялікакняжацкіх уладаннях аграрную рэформу, якая мела на мэце ўпарадкаваць сялянскае землекарыстанне, каб павялічыць свае даходы. Праект рэформы быў распрацаваны ўпраўляючымі каралевы Боны, маці караля, якая ажьццявiла гэтую рэформу ў сваіх уладаннях (Коб-рынская і Пінская эканоміі) яшчэ ў 30-40-я гг. XVI ст. Вынікам рэформы было шырокае распаўсюджанне новага віду феадальнага гаспадарання - фальваркова-паншчыннай сістэмы. Заснаваны на працы прыгонных сялян, фальварак быў ужо арыентаваны на рынак. Фальваркі спарадычна з'яўляліся на беларускіх землях з другой паловы XV ст., што было звязана з рэзкім ростам попыту на збожжа на рынках Заходняй Еўропы, на якую была арыентавана эканоміка ВКЛ, і жаданнем феадалаў атрымаць як мага большыя прыбыткі ад пасеваў збожжавых культур шляхам удасканалення дваровай гаспарадкі. Згодна з "Уставай на валокі" (дакумент аб правядзенні

рэформы), праводзілася новае землеўпарадкаванне. За адзінку вы-мярэння зямлі і ў той жа час за адзінку падаткаабкладання прымалася валока, чаму рэформа называецца яшчэ "валочная памера". Лепшая зямля адводзілася пад гаспадарскі двор (фальварак). Памеры фальваркаў былі рознымі - ад 8 да 15 валок (ад 200 да 400 гектараў) зямлі і больш. Сялянскі надзел складала валока памерам у 33 маргі (морг раўняўся 0,71 га), або 23,43 га. Нягодная для ворыва зямля, калі яна сустракалася ў надзеле, кампенсавалася адпаведнай дабаўкай. Таму на прак-тыцы валокі былі розных памераў - ад 33 да 46 маргоў, але лічыліся адной падатковай адзінкай. Моцныя сялянскія гаспадаркі бралі і па дзве валокі, малыя - палову, 1/3 валокі -тады прапарцыянальна памяншаўся і памер сялянскіх павіннас-цяў. На адну валоку фальварковай зямлі наразалася сем ся-лянскіх валок. Акрамя падворнага надзелу, сялянам адводзіліся землі агульнага карыстання: сенажаці, выганы, лясы, азёры.

Паселеныя на новых надзелах сяляне дзяліліся на два разра-ды - людзей "цяглых" і "асадных". Цяглыя сяляне павінны былі сваім інвентаром і цяглом (рабочай жывёлай) апрацоўваць фаль-варковую зямлю. Іх асноўнай павіннасцю была паншчына - два дні ў тыдзень з валокі. Акрамя таго, яны выконвалі вялікі аб'ём іншых павіннасцяў: 4 дні талок у год, плацілі ваенныя падаткі -сярэбшчыну і пагалоўшчыну, жарнавое і інш.

Астатніх сялян вялікі князь сяліў на "асадзе". Асадныя ся­ляне павінны былі плаціць у год, у залежнасці ад якасці зямлі, ад 66 да 106 грошаў. Усе астатнія павіннасці яны выконвалі ў такіх самых памерах, як і цяглыя, г. зн. плаціць чынш, даваць авёс, сена, гусей, яйкі і г д.

У выніку ажыццяўлення рэформы 1557 г. у Вялікім княстве Літоўскім з'явілася яшчэ адна катэгорыя сялян - "агароднікі". Яны надзяляліся невялікімі ўчасткамі зямлі па 3, 6, 9 і больш маргоў у залежнасці ад складу сям'і і наяўнасці свабоднай зямлі. 3 надзелу памерам у 3 маргі яго ўладальнік павінен быў адпрацаваць у фальварку адзін дзень паншчьгаы ў тыдзень пешшу. 3 большага надзелу павіннасці прапарцыянальна павялічваліся.

Спачатку аграрная рэформа была праведзена толькі ў вялікакняжацкіх памесцях і толькі ў заходніх ваяводствах. Ва ўсходніх беларускіх ваяводствах яна не праводзілася. Адной з асноўных прычын з'яўлялася тое, што там былі горшыя ўмовы для развіцця збожжавай гаспадаркі: балоцістыя і пясчаныя Гле­бы, аддаленасць ад балтыйскіх портаў і інш. Не спрыялі і знешнепалітычныя абставіны: улады ВКЛ баяліся, што любыя перамены, рэформы ва ўсходніх рэгіёнах княства будуць выка-рыстаны праваслаўнымі сепаратыстамі для аддзялення і пера-ходу пад уладу Масквы. 3 той пары ўсходняя частка Бела-русі паступова адставала ад заходняй у развіцці сельскай гаспадаркі.

Рэформа распаўсюдзілася і на феадальныя ўладанні ў за-ходніх паветах ВКЛ. Яе галоўным вынікам было навядзенне парадку ў аграрных адносінах, умацаванне буйной прыватнай уласнасці на зямлю. ВКЛ зраўнялася ў гэтай справе з перада-вымі краінамі Заходняй Еўропы.

Соседние файлы в папке моёё