Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
30
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
55.81 Кб
Скачать

Вызваленне Заходняй Беларусі i яе аб'яднанне з БССР

Важнай падзеяй у гісторыі Беларусі 30-х гг. XX ст. з'явілася уз'яднанне яе зямель, якія былі адарваны па Рыжскаму дагавору ад 18 сакавіка 1921 г. i адышлі да Польшчы. Як было адзначана, 17 верасня 1939 г. па распараджэнню сталінскага урада часці Чырвонай Арміі перайшлі савецка-польскую граніцу i пачалі вызва­ленне Заходняй Беларусі i Заходняй Украіны. У першы дзень паходу былі вызвалены Баранавічы, 18 верасня - Навагрудак, Ліда, Слонім, 19 верасня - Вільня, Пружаны, 20 верасня - Гродна, 21 верасня – Пінск,22 верасня - Беласток i Брэст. Да 25 верасня савецкія войск і поунасцю занялі Заходнюю Беларусь i спыніліся на лініі Гродна - Брэст i далей на поудзень. 25 верасня 1939 г. у Брэсце адбыуся парад савецкіх i нямецкіх войскау, пасля чаго германскія часці былі адведзены за Буг.

Як ужо адзначалася, 28 верасня 1939 г. паміж СССР i Германіяй быу падпісаны дагавор аб дружбе i граніцах, паводле якога устанаулівалася новая заходняя мяжа савецкай дзяржавы на так званай «Jiinii Керзана», якая была вызначана краінамі Антанты у якасці усходняй мяжы Польшчы у 1919 г. Гэта лініі з'яулялася этнічнай мяжой паміж палякамі, беларусамі i украінцамі

У некаторых месцах ствараліся ваенна-рэвалюцыйныя камітэты, якія бралі уладныя функцыі, раззбройвалі мясцовую паліцыю, асаднікау. Сярод польскага насельніцтва адчувалася варожасць.

3 прыходам савецкіх войскау у заходнебеларускіх землях пачалося усталяванне рэвалюцыйных парадкау. У гарадах i паветах ствараліся часовыя управы, сялянскія камітэты. Гэтыя органы улады фарміраваліся на шырокай аснове. У ix складзе былі прадстауінкі рабочых, беднага i сярэдняга сялянства, Інтэлігенцыі i Чырвонай Арміі. У стварэнні часовых органау кіравання прынялі удзел былыя члены КПЗБ. Пры ix ствараліся атрады рабочай гвардыі i сялянскай міліцыі. Часовыя управы бралі на прамысловыя прадпрыемствы, пакінутыя уладальнкамі, арганізоувалі вытворчасць. Сялянскія камітэты дзялілі памешчыцкую зямлю сярод беззямельных i малазямельных вяскоуцау.

Пачалася дэмакратызацыя школьнага навучання. Ужо восенню 1939 г. былі адкрыты новыя школы з навучаннем на роднай мове. Адкрываліся медыцынскія установы, якія бясплатна абслугоувалі насельніцтва.

Важнай падзеяй у ходзе фарміравання новай улады у Заходняй Беларусі былі выбары у Народны сход - паунамоцны прадстаунічы орган. Часовыя управы i сялянскія камітэты разгарнулі работу на выбарах у орган, ён павінен быу у заканадаучым парад­ку канчаткова вызначыць пытанне аб уладзе. Аднак лес Заходне­беларускага краю фактычна вырашауся у Маскве. Выбары у На­родны сход адбыліся згодна з пастаповай Палітбюро ЦК УКП(б) ад 1 кастрычніка 1939 г. «Пытанні Заходняй Украіны i Заходняй Беларусі», у якой вызначаліся мэты, час, працэдура арганізацыі i правядзення выбарау, а таксама пытанні, якія павінны быць вырашаны дэпутатамі сходу. Прадугледжвалася праводзіць выбарчую кампанію пад лозунгамі устанаулення савецкай улады на тэрыторыю Заходняй Беларусі i Заходняй Украіны, уваходжання гэтых зямель адпаведна у склад БССР i УССР.

Выбарчае права атрымалі усе грамадзяне, якім споунілася 18 гадоу, незалежна ад сацыяльнага паходжання, маёмаснага стану, нацыянальнай прыналежнасці i папярэдняй палітычнай дзейнасці. Правам вылучэння кандыдатау у дэпутаты Народнага сходу забяспечваліся сялянскія камітэты, часовыя управы, сходы рабочых, членау рабочай гвардыі, прадстаунікоу інтэлігэнцыі. У выніку за кандыдатау устаноучага органа прагаласавала звыш 90 % ад агульнай колькасці выбаршчыкау.

Народны сход Заходняй Беларусі праходзіу 28-30 кастрычніка 1939 г. у Беластоку. На ім прысутнічала 926 дэпутатау, якія прадстаулялі розгныя сацыяльныя слаі i нацыянальнасці. Сярод дэпутатау былі актыуныя удзельнікі рэвалюцыйна-вызваленчага руху у Заходняй Беларусі П. Дзмітрук, В. Каляда, М. Машара, П. Пестрак, С. Прытыцкі, У. Царук i інш.. На сходзе прысутнічалі прадстаунікі урада БССР, народныя паэты Я.Купала, Я. Колас.

На сходзе былі разгледжаны наступныя пытанні: аб дзяржаунай уладзе; аб уваходжанні Заходняй Беларусі у склад БССР; аб канфіскацыі памешчыцкіх зямель; аб нацыяналізацыі банкау i буй­ной прамысловасці. Народны сход прыняу дэкларацыю аб народнай уладзе, у якой абвяшчалася аб устанауленні савецкай улады на тэрыторыі Заходняй Беларусі, дэкларацыю аб уваходжанні Заходняй Беларусі у склад БССР, а таксама дэкларацыі аб нацыяналізацыі банкау i буйной прамысловасці i канфіскацыі памешчыцкіх зямель.

Нечарговая пятая сесія Вярхоунага Савета СССР 2 лістапада 1939 г. прыняла Закон аб уключэнні Заходняй Беларусі у склад СССР i аб'яднанні з БССР. Завяршальным заканадаучым актам аб уз'яднанні беларускага народа з'явілася прыняцце нечарговай трэцяй сесіяй Вярхоунага Савета БССР 14 лістапада 1939 г. зако­на аб прыняцці Заходняй Беларусі у склад БССР. У выніку тэрыторыя БССР павялічылася з 125,6 тыс. км2 да 225,6 тыс. км2, на-сельніцтва рэспублікі - з 5 млн 562 тыс. чалавек да 10 млн 239 тыс.

У канцы 1939 г. у Заходняй Беларсі было уведзена новае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне: вобласці, раёны, сельсаветы i створана пяць абласцей.

У сакавіку 1940 г. у заходнебеларускіх абласцях адбыліся першыя выбары у Вярхоуны Савет СССР i Вярхоуны Савет БССР. Выбары прайшлі на савецкаму узору i характарызаваліся звыш-высокімі паказчыкамі выбаршчыкау, якія удзельначалі у галасаванні, -99,3%.

У выніку выбарау былі створаны мясцовыя органы савецкай улады, якія апынуліся у рэчышчы сталінскай камандна-адміністрацыйнай сістэмы i пераутварыліся у яе састауную частку. Адначасова фарміравался партыйныя і камсамольскія арганізацыі. У заходнія раёны Беларусі на партыйную, камсамольскую, савецкую i гаспадарчую работу шырока накіроуваліся вылучэнцы Мінска. Яны адыгралі пэуную ролю у арганізацыі сацыяльна-культурных i эканамічных ператварэнняу. Але нярэдка прысланыя з цэнтра кадры не ведалі мясцовых умоу, мовы i часта не мелі необходнага даверу з боку мясцовых жыхароу. Пры гэтым абмяжоувалася роля мясцовых кадрау, да якіх пярэдка беспадстауна праяуляуся недавер.

Ліквідаванне польскай сістэмы кіравання i гаспадарання суправаджалі неабгрунтаваныя рэпрэсіі - высяленне ва усходнія раё­ны СССР часткі заможных сялян, асаднікау, лясшчых, памешчыкау. Усяго разам з сем'ямі у заходнебсларускіх абласцях ад рэпрэсіі пацярпелі больш за 100 тыс. чалавек.

Ужо у гэты час у грамадска-палітычным жыцці Заходнебеларускага краю пачалі праяуляцца i іншыя бакі сталінскага таталітарнага рэжыму. У кастрычніку 1939 г. па рашэнні урада СССР Літве у абмен на згоду размяшчэння ваенных баз былі перададзены Вільня i Віленскае ваяводства, а летам 1940 г. - Свянцянскі i Гадуцішкаускі раёны, частка Астравецкага, Ашмянскага, Пастаускага i Свірскага раёнау. У аснове гэтых так званых нацыянальных размежаванняу былі палітычныя меркаванні.

Напярэдадні Вялікай Айчыйнай вайны у Заходняй Беларусі праводзіліся шырокія сацыяльна-эканамічныя ператварэнні. Наладжвалася вытворчасць на нацыяналізаваных прамысловых прадпрыемствах. Сюды накіроуваліся машыны, тэхналагінае абсталяванне. Праводзілася рэканструкцыя i будауніцтва фабрык i заводау. У выніку у канцы 1940 г. аб'ём валавой прадукцыі прамысловасці заходніх абласцей у параўнанні з 1938 г. павялічыуся амаль у два разы i склау 27,6 % прамысловай вытворчасці БССР.

У сельскай гаспадарцы ішоу працэс размеркавання паміж малазямельнымі сялянамі памешчыцкай, асадніцкай i часткова кулацкай зямлі, выдзяленне ім буйной рагатай жывёлы, коней. Пачалося стварэнне калектыуных гаспадарак. Але у даваенны перыяд калгасны рух у заходнебеларускай вёсцы не атрымау значных маштабау. Да чэрвеня 1941 г. у заходніх абласцях было створана 1115 калгасау, якія аб'ядноувалі 6,7 % гаспадарак i 7,8 % зямлі У гэты час прымаліся меры на пераадолення беспрацоуя, уводзілася сістэма сацыяльнага забеспячэння, бясплатнае медыцынскае абслугоуванне.Уз'яднанне Заходняй Беларусі з Усходняй з'явілася актам гістарычнай справядлівасць быу пакладзены канец раздзяленню Белаpyci, аднавілася яе тэрытарыяльная цэласнасць, беларускіх народаў уз'яднауся у адзіную сям'ю. Нягледзячы на недахопы камандна-адміністрацыйнай сістэмы, супярэчлівасць сацыялістычных ператварэнняу, заходнебеларускія землія пасля уз'яднання зрабілі значны крок у сацыяльна-эканамічным i культурным жыцці.

Соседние файлы в папке моёё