Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
31
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
67.58 Кб
Скачать

Пачатак Другой сусветнай вайны

1 верасня 1939 г. гітлерауская Германія напала на Польшчу. Вечарам 31 жніўня група эсэсауцау, апранутых у польскую ваенную форму, арганізавала нападзенне на радыястанцыю нямецкага у той час горада Глейвіц. Правакацыя была выдадзена за дзеянні польскай арміі супраць Германіі. 1 верасня у 4 гадзіны 45 хвілін у Польшчу уварваліся 62 нямецка-фашысцкія дывізіі колькасцю 1,6 млн салдат i афіцэрау пры падтрымцы 2800 танкау i каля 2000 самалётау. Так пачалася Другая сусветная вайна.

Маючы велізарную перавагу, фашысцкія войскі хутка рухалася па тэрыторыі Польшчы. Польскі урад да 31 жніўня не праводзіу у краіне усеагульнай мабілізацыі здолеу выставіць супраць арміі вермахта толькі каля 33 слаба узброеных дывізіі колькасцю каля 1 млн чалавек, 870 танкау i 407 баявых самалётау. Да канца першага тыдня вайны польская абарона была прарвана. Аднак у шэрагу раёнау краіны часці польскай арміі разам з насельніцтвам мужна змагаліся з ворагам. Так было у Варшаве, дзе няроуная барацьба працягвалася да 28 верасня, пры абароне крэпасці Модлін, у раёнах Гоцка, Гдыні. У раёне Кутна тры польскія дывізіі панеслі контрудар па адкрытаму флангу гітлерауцау.

У канцы верасня супраціуленне польскай арміі было зломлена. Асноуная частка Польшчы абвяшчалася «генерал-губернатарствам», яе заходнія раёны былі уключаны у склад Германіі. У краіне быу абвешчаны акупацыйны рэжым, пачалося рабаванне яе нацыянальнага багацця, знішчэнне уласнай культуры, масавы генацыд населынцтва. У вьніку ваенных дзеянняу i акупацыі у Польшчы загінула больш за 6 млн грамадзян.

Нападзенне Германіі на Польшчу выклікала трывогу у кіраўніцтва Англіі i Францыі, якія былі звязаны з ей саюзнымі дагаворамі. 3 верасня 1939 г. Лондан i Парыж аб'явілі вайну Германіі. У той жа дзень у вайну уступілі Аустралія, Новая Зеландыя i Індыя. Аднак фактычна баявых дзеянняу працяглы перыяд не вялося. У той час, калі галоуныя сілы вермахта грамілі польскія дывізіі, на Заходнім фронце адбывалася тое, што у савецкай гістарыяграфіі атрымала назву «дзіуная вайна»: 110 французскіх i 5 англійскіх дывізіі не распачыналі ніякіх сур'ёзных дзеянняу супраць толькі 23 нямецкіх дывізіі. «Дзіуная вайна» з'яулялася працягам мюнхенскай палітыкі «умиротворения» агрэсара, якая прадугледжвала захаванне уласнай бяспекі за кошт паглынання агрэсарам інш. Краін. Гэта «вайна» працягвалася да мая 1940 г.

Які ж характар насіла Другая сусветная вайна? Доугі час у са­вецкай краіне існавала канцэпцыя, адпаведна якой пачатковы этап Другой сусветнай вайны трактавауся як сутыкненне дзвюх мперыялістычных груповак i несправядлівы з ycix бакоу. Аднак нельга забываць, што не Н. Чэмберлеп i Э. Даладзе, а А. Гітлер i яго акружэнне неслі асноуную адказнасць за развязванне Другой сусветнай вайны.

Безумоуна, галоуная віна за падрыхтоуку i развязванне вайны ляжыць на дзяржавах фашысцка-мілітарысцкага блока i перш за усё Германіі i Японіі. Але у канчатковым выніку вайна узнікла з таталітарызму i антыдэмакратызму. Ваенную катастрофу падштурхоувау таталітарызм таго часу: фашызм у германскай, італьянскай, icпанскай i інш. формах, а таксама самавольства вялікіх i малых «правадыроу» у розных краінах, камандна-адміністрацыйная сістэма i інш.

Тым часам, нягледзячы на гepaiчнае супраціуленне польскіх патрыётау, войскі гітлераускай Германіі выйшлі на лінію Львоу -Уладзімір- Беласток - да устаноуленага сакрэтным дадатковым пратаколам ад 23 жніўня 1939 г. рубяжа, падступілі да межау Заходняй Беларусі i нават занялі некаторыя яе населеныя пункты, у тым ліку Брэст. 16 верасня польскі урад эмігрыравау з краіны.

17 верасня па распараджэнню савецкага урада войскі Чырвонай Арміі перайшлі савецка-польскую граніцу i узялі пад сваю абарону насельніцтва Заходняй Беларусі i Заходняй Украіны. Хаця стану вайны СССР з Польшчай аб'яулена не было, баявыя дзеянні мелі месца. Гэты факт быу прызнаны В. Молатавым на cecii Вярхоунага Савета СССР 31 кастрычніка 1939 г., калі ён адзначау баявое «прасоуванне Чырвонай Арміі», захоп «баявых трафеяу», што Польшча развалілася дзякуючы удару германскай, а затым Чырвонай Арміі. у ходзе гэтых сутыкненняу 737 савецкіх байцоу загінулі i 1862былі паранены.

Пасля пераходу Чырвонай Арміяй граніцы Польшчы частка польскай арміі, якая, нягледзячы на загад свайго галоунакамандуючага не аказваць супраціулення савецкім вайскам, яму не падпарадкавалася. У выніку каля 250 тыс. польскіх ваенных, сярод якіх былі i беларусы, апынуліся у савецкім палопе. Частка з ix была адпушчана, а частка апынулася у спецыяльных лагерах для ваеннапалонных Трагічны лёс чакау многіх з ix. У 1940 г. толькі у Катынскіх лясах, што над Смаленскам, было расстраляна каля 4,5 тыс. афіцэрау польскай арміі. «Катынская трагедыя» доугі час была «белай плямай» у савецкай гісторыі.

28 верасня 1939 г. у Маскве быу падпісаны Дагавор аб дружбе i граніцах паміж СССР i Германіяй. У сакрэтным дадатковым пратаколе была запісана дамоуленасць аб адыходзе тэрыторыі Літвы у сферу уплыву СССР у абмен на Люблінскае i частку Варшаускага ваяводствау, якія увайшлі у сферу уплыву ГерманііУ сувязі з разгромам Польшчы i нарастаннем фашысцкай пагрозы урады Эстоніі, Латвіі i Літвы у верасні-кастрычніку 1939 г. пагадзіліся падшсаць дагаворы з СССР аб узаемнай дапамозе. Згодна дамоуленасці Савецкі Саюз павінен быу аказваць арміям Прыбалтыйскіх краін ваенную дапамогу i атрымау права трымаць абмежаваную колькасць свaix войскау для сумеснай абароны граніц гэтых краін.Вялікую занепакоенасць савецкага кірауніцтва выклікала збліжэнне пауночна-заходняга суседа - Фінляндыі з Германіяй. У Фінляндыі фарсіраванымі тэмпамі будаваліся ваенныя базы аэрадромы, сетка умацаванняу па Карэльскім перашыйку, што у 32 км ад Ленінграда, якія атрымалі назву «лініі Манэргейма».У такіх абставінах СССР пачау перагаворы з фінляндскім урадам з мэтаю захавання бяспекі ваенных баз, марскіх шляхоу на Ленінград. Аднак перагаворы зацягнуліся, абодва бакі не змаглі праявіць вытрымку, дзяржауную мудрасць, гатоунасць лічыцца з інтарэсамі другой краіны. Фінляндыя справядліва клапацілася аб сваім суверэнітэце, а у савецкага кірауніцтва рашаючую ролю адыгралі палітычныя амбіцыі, спадзяванне на ваенную моц. Наступіла рэзкае пагаршэнне савецка-фінляндскіх адносін. Фінляндыя сб'явіла мабілізацыю, у савецкай прэсе разгарнулася антыфінляндская кампанія, на граніцы узнікла напружанасць.27 лістапада 1939 г. у галоунай партыйнай газеце «Правда» з'явілася паведамленне аб абстрэле фінляндскай артылерыяй 26 лістапада савецкіх_.войскау у раёне мястэчка Майнілы. 29 лістапада СССР разарвау дыпламатычныя адпосіны з фінляндскім бо­кам, а 30 лістапада войскі Ленінградскай акругі перайшлі граніцу Фінляндыі. Пачалася так званая «зімняя вайна».Нягледзячы на перавагу савецкага боку, вайна набыла зацяж-ны характар. Гэтаму спрыялі цяжкія умовы надвор'я, недастатковая падрыхтаванасць савецкіх войскау i адчаянае супраціуленне фінау. Цаной вялікіх страт савецкія войскі прарвалі абарону праціуніка i 12 сакавіка 1940 г. быу заключаны Mip. Да СССР адыходзілі Карэльскі перашыек i некаторыя інш. тэрыторыі. Tpaніца была адсунута ад Ленінграда, Мурманска i Мурманскай чыгункі. У выніку Савецкі Саюз палепшыу свае стратэгічнае становішча на пауночным i пауночна-заходнім напрамках. Аднак гэты канфлікт адмоуна адбіуся на узаемаадносінах дзвюх краін. У ліпені 1941 г. Фінляндыя выступіла на баку Германіі супраць СССР.Тым часам завяршылася «дзіуная вайна» на Заходні фронце. У пчатку красавіа 1940 г. Германскія уварваліся у Данію і Нарвегію. У мai яны перайшлі граніцы Бельгіі, Галандыі, Люксембурга i пачалі наступленне на Францыю. У выніку арміі вермахта прарвалі абарону саюзнікау i выйшлі да узбярэжжа Ла-Манша, дзе акружылі i разграмілі значныя сілы англа-французскіх войскау каля г. Дзюнкерка. 22 чэрвеня Францыя падпісала акт аб капітуляцыі i афіцыйна выйшла з вайны.Італьянскія войскі спрабавалі авалодаць англійскімі калоніямі у Афрыцы, захапіушы летам 1940 г. Брытанскае Самалі, частку Kеніі, Судана. 3 тэрыторыі Лівіі яны пачалі наступленне на Егіпет у напрамку Суэцкага канала. Аднак англійскія войскі выбілі праціўніка з захопленых тэрыторый.Восенню 1940 г. завяршылася кансалідацыя aгрэсіўных краін. 27 верасня Германія, Італія i Японія заключылі у Берліне Tpaiсты пакт, які уяуляу ваенна-палітычны саюз трох краін i выразна размяжоувау сферы уплыву. Потым да гэтага пакта далучыліся Венгрыя, Румынія, Балгарыя.Ва умовах нарастання aгрэсіі савецкі урад у чэрвені 1940 г. заявіу Jliтве, Латвіі i Эстоніі аб значным павелічэння cвaix вой­скау у гэтых Kраінах. Пачауся дадатковы увод савецкіх вайсковых часцей у Прыбалтыку. Уваходжанне Чырвонай Арміі спрыяла звяржэнню буржуазных урадау i аднауленню савецкай улады, якая была ліквідавана тут у 1919 г.У 1940 г. савецкі урад патрабавау ад Румыніі вярнуць Бесарабюo, захопленую у 1918 г., i Пауночную Букавіну, у асноуным заселеную украінцамі. Бесарабія увайшла у склад Малдаускай АССР, якая была пераутворана у Малдаускую ССР.Такім чынам, пачатковы этап Другой сусветнай вайны, які праходзіу з 1 верасня 1939 г. да 22 чэрвеня 1941 г., характарызавауся актыунымі баявымі дзеяннямі краін фашысцкага блока. Да пападзення на СССР амаль усе краіны Заходняй i Цэнтральнай Еуропы былі акупіраваны агрэсарамі их апынуліся у залежнасці ад ix.

Соседние файлы в папке моёё