- •1)Засяленне тэрыторыі Беларусі. Даіндаеўрапейскі і Індаеўрапейскі перыяды этнічнай гісторыі Беларусі
- •§ 2. Полацкае і Тураўскае княствы - першыя раннефеадальныя дзяржавы-манархіі на тэрыторыі Беларусі
- •3)Увядзенне хрысціянства на беларускіх землях, яго ўплыў на жыццё феадальнага грамадства.
- •4) Культура Беларускіх зямель у IX-XII ст. Дзейнасць беларуских асветникащ.
- •5)Утварэнне вкл. Роля беларускіх зямель у станаўленні беларуска-літоўскай дзяржаўнасці.
- •6)Асаблівасці дзяржаўнага і саслоўнага ладу Вялікага княства Літоўскага. Статуты вкл.
- •7)Унутрыпалітычная барацьба ў вкЛу другой палове хіі-першай палове хiv. Палітычны крызіс1241 г.
- •8)Крэўская унія. Палітычная барацьба ў вкл.
- •9) Знешняя палітыка вкл у XIII-першай палове XVI ст.
- •12 Жніўня 1399 г. Войскі Вітаўта і Тахтамыша сустрэліся з войскамі Цімура на р. Ворскла. Войскі Вітаўта і Тахтамыша былі разбіты ўшчэнт.
- •11) Культура беларусі другой пловы XII-першай палове XVI. Фарміраванне беларускай народнасці.
- •13) Прававое і палітычнае становішча вкл у складзе рп.
- •15)Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх зямель у другой палове XVI-XVIII ст.
- •16)Барацьба беларускага народа супраць феадальнага прыгнету і польска-каталіцкай экспансіі. Сялянскія і гарадскія паўстанні.
- •17) Берасцейская царкоўная унія: яе прычыны, значэнні і вынікі.
- •20) Узнікненне і развіццё беларускай літаратуры і кнігадрукавання. Вядомыя асветнікі.
- •21) Знешняя палітыка рп. Войны.
- •22) Тры падзелы рп: прычыны, плітычныя і эканамічныя фактары.
- •26) Буржуазныя рэформы 60-70 гг. Хіх ст. Развіцце капіталізму ў эканоміцы беларусі пасля адмены прыгоннага права.
- •27) Паўстане 1863-1864 гг: прычыны, сілы, вынікі. К. Каліноўскі.
- •28) Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусіў канцы хіх ст. - 1917.
- •29) Грамадска-палітычнае сатановішча Беларусі ў канцы XIX - пачатку XX ст. Фарміраванне палітычных партый.
- •30) Рэвалюцыя 1905-1907 гг. На Беларусі.
- •32) Беларусь ва умовах і-й сусветнай вайны (1914-люты1917 г.). Беларускі нацыянальны рух.
- •34) Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. Бел нац рух.
- •40) Асаблівасці і вынікі палітыкі сацыялістычнай індустрыялізацыі на Беларусі.
- •41) Калектывізацыя сельскай гаспадаркі на Беларусі.
- •Iмкнуліся вырашыць адразу дзве задачы: у кароткія тэрміны правесці калектывізацыю вёскі і ўзяць у яе сродкі для патрэб індустрыялізацыі і абароны краіны.
- •42) Палітыка беларусізацыі ў бсср. Яе вынікі.
- •43) Развіцце адукацыі, навукі, культуры ў 20-30-я гг. Хх ст.
- •44) Заходняя б у складзе Польшчы (1921-1939 гг.). Беларускі нацыянальна вызваленчы рух.
- •45) Уз'яднанне Зах Бел з бссРу 20-я - 30-я гг. Першыя пераутварэнні.
- •46) Грамадска-палітычнае жыццё ў бсср.
- •47) Пачатковы перыяд вялікай айчыннай вайны на тэррыторыі Беларусі.
- •49) Барацьба бел народа супраць ням-фаш захопнікаў.
- •50) Вызваленне Бел ад ням-фаш захопнікаў. Уклад бел народа ў разгром фашыстаў.
- •51) Аднаўленне народнай гаспадаркі б пасля зак вав.
- •52) Асноўныя напрамкі сац-эк і пал развіцця б у 50-60 гг.
- •53) Асаблівасці сац-эк і пал развіцця б ў70-сяр 80-х ггХх ст.
- •56) Развіццё культуры б ў 1946-1985 гг.
- •§ 3. Літаратура і мастацтва
- •55) Палітыка перабудовы ў ссср і яе вынікі. Абвяшчэнне сувірынітэта Беларусі.
43) Развіцце адукацыі, навукі, культуры ў 20-30-я гг. Хх ст.
У комплексе праблем культурнага будаўніцтва важнае месца займала ліквідацыя непісьменнасці і малапісьменнасці дарослага насельніцтва.
Была створана Рэспубліканская надзвычайная камісія па ліквідацыі непісьменнасці.
Але ў канцы 30-х гадоў частка дарослага насельніцтва рэспублікі, асабліва на вёсцы і сярод жанчын, яшчэ заставалася неахопленай навучаннем.
Разам з ліквідацыяй непісьменнасці і малапісьменнасці дарослага насельніцтва праводзілася вялікая работа па стварэнні сістэмы народнай адукацыі.
Да сярэдзіны 20-х гадоў такая сістэма адукацыі была створана і складалася з наступных частак: 1) дашкольных устаноў; 2) масавых чатырохгадовых працоўных школ; 3) сямігадовых працоўных політэхнічных школ; 4) школ сялянскай моладзі; 5) рабфакаў; 6) тэхнікумаў; 7) вышэйшых навучальных устаноў.
Асаблівая ўвага надавалася ўвядзенню ўсеагульнага абавязковага навучання дзяцей.
Значнае развіццё атрымала сярэдняя спецыяльная адукацыя.
Кадры кваліфікаваных рабочых рыхтаваліся ў прафесійных школах.
20-я гады сталі часам нараджэння беларускай савецкай навукі.
Вучоныя займаліся даследаваннем рэсурсаў, праблемы прыкладнога характару.
Праводзіліся даследаванні і ў галіне гуманітарных навук.
Развіццё літаратуры і мастацтва адбывалася ў складаных умовах.
Беларуская паэзія вітала рэвалюцыю. Для яе характэрны былі аптымізм, дух змагання за новае жыццё. Гэта быў час агульнага духоўнага ўздыму, час надзей, веры і мар.
У другой палове 20-х гадоў развіццё беларускай савецкай літаратуры адбывалася ў вострай барацьбе ідэйна-эстэтычных тэндэнцый, розных літаратурных груповак.
У 30-я гады завяршыўся працэс стварэння адзінай пісьменніцкай арганізацыі Беларусі.
У вострай барацьбе розных мастацкіх школ і плыняў стваралася беларускае савецкае тэатральнае, музычнае і выяўленчае мастацтва.
У сярэдзіне 20-х гадоў першыя поспехі былі дасягнуты ў развіцці беларускага музычнага мастацтва, у якім усё яшчэ пераважала самадзейная творчасць музычных, харавых і танцавальных калектываў.
Значны крок наперад зрабіла музычнае мастацтва ў 30-я гады.
Паспяхова развівалася кінамастацтва. Ствараліся дакументальныя і мастацкія фільмы, кінахроніка.
Дасягненні ў сферы культурнай дзейнасці сведчаць аб сапраўдным ажыццяўленні культурнай рэвалюцыі ў рэспубліцы.
У 20-30-я гады паспяхова развіваліся жывапіс, скульптура, архітэктура.
20-я гады ў гісторыі беларускага жывапісу былі часам збірання творчых сіл, першых спроб засваення новай тэматыкі, актыўнага ўкаранення мастацтва ў жыццё шырокіх пластоў народа.
У 30-я гады мастацтва Беларусі ўзбагачалася новымі тэмамі і вобразамі.
Буйной падзеяй у культурным жыцці стаў Першы з'езд мастакоў Беларусі, які адбыўся 6 снежня 1938 г. у Мінску.
Багатыя і цікавыя традыцыі мае беларуская графіка.
У 20-30-я гады шэраг манументальных помнікаў стварылі беларускія скульптары.
У цэлым для прамысловай архітэктуры 20-х гадоў характэрна выкарыстанне жалезабетонных і металічных канструкцый.
У канцы 20-х гадоў рабіліся спробы распрацаваць тып дома з агульнымі бытавымі элементамі. Такія будынкі атрымалі назву дамоў-камун.
Галоўнымі задачамі архітэктуры Беларусі ў перадваенныя пяцігодкі (1933-1941) сталі рэканструкцыя і развіццё гарадоў.
Кожны твор архітэктуры ўяўляе сабой спалучэнне трох прынцыпаў: функцыянальнасці, трываласці і прыгажосці.