
- •1.Беларуская мова сярод іншых моў.
- •2.Старажытнаўсходнеславянскі перыяд развіцця беларускай мовы.
- •3.4.Стан беларускай мовы ў часы вкл і Рэчы Паспалітай.
- •5.Развіццё беларускай мовы ў 1917-1939 гг.
- •6.Становішча беларускай мовы ў 40-ыя - 80-ыя гады і ў наш час.
- •7.Білінгвізм, або двухмоўе.
- •8.Беларуска-руская фанетычная інтэрферэнцыя.
- •10.Катэгорыя адушаўлёнасці назоўнікаў. Канкрэтныя, абстрактныя, рэчыўныя і зборныя назоўнікі.
- •9. Род і лік назоўнікаў, іх адрозненне ў рускай і беларускай мове.
- •11.Скланенне назоўнікаў.
- •12. Канчаткі назоўнікаў мужчынскага роду другога скланення.
- •13.Скланенне ўласных назоўнікаў.
- •14.Прыметнік, ступені параўнання прыметнікаў.
- •15.Лічэбнік, скланенне лічэбнікаў.
- •16.Займеннік. Прыслоўе.
- •17.Дзеяслоў.
- •18.Дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе.
- •19.Сінтаксічная інтэрферэнцыя.
- •25.Лексіка, лексічнае значэнне слова. Амонімы, віды амонімаў.
- •1 Амонімы
- •26.Стылістычныя пласты лексікі. Сінонімы, віды сінонімаў.
- •4 Сінонімы
- •28. Лексіка паводле паходжання.
- •29.Асноўныя прыметы запазычаных слоў
- •1) Пачатковае непрыставачнае а: агрэст, атака, альтруізм, аер, армія і інш., не блытаць з аб’езд (аб- прыстаўка), адысці (ад- прыстаўка), азёры (возера – азёры вынік чаргавання о/а);
- •9.2 Неалагізмы
- •31.Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага ўжытку.
- •33.Гутарковы стыль.
- •34.Мастацкі стыль.
- •35.Публіцыстычны стыль.
- •36.Навуковы стыль.
- •38.Афіцыйна-справавы стыль.
- •24.Правапіс вялікай і малой літар.
- •1 З вялікай літары пішуцца:
- •1 З вялікай літары пішуцца:
- •2 З малой літары пішуцца агульныя назвы стыляў у мастацтве і архітэктуры: барока, ракако, готыка, ампір, мадэрн.
- •6 Стандартныя скарочаныя абазначэнні метрычных мер пішуцца без кропак: га (гектар), см (сантыметр), кг (кілаграм), км (кіламетр) і інш.
- •20.Прынцыпы беларускай арфаграфіі.
- •2 З гісторыі пісьменнасці
- •22.Аканне і яканне ў беларускай мове. Правапіс галосных у складаных словах.
11.Скланенне назоўнікаў.
Да першага скланення ў беларускай мове адносяцца назоўнікі жаночага роду з канчаткамі -а(-я) . Напрыклад: мара, песня, рана, хваля і г.д. У рускай мове да першага скланення адносяцца назоўнікі як жаночага роду, так і мужчынскага роду з канчаткамі -а(-я): река, песня, папа, дедушка. У беларускай мове назоўнікі мужчынскага роду з канчаткамі -а(-я) з’ўляюцца рознаскланяльнымі і маюць асобную сістэму канчаткаў.
Н. Р. Д. В. Т. М. |
змен-а змен-ы змен-е змен-у змен-ай (пры) змен-е |
на мяккі зычны |
на зацвярдзелы зычны |
песн-я песн-і песн-і песн-ю песн-яй песн-і |
руж-а руж-ы руж-ы руж-у руж-ай руж-ы |
Н. Р. Д. В. Т. М. |
лодк-а лодк-і лодц-ы лодк-у лодк-ай (пры) лодц-ы |
ру-ка
рук-і
руц-э
рук-у
рук-ой
руц-э
на-га
на-гі
наз-е
наг-у
наг-ой
наз-е
страх-а
страх-і
страс-е
страх-у
страх-ой
страс-е
12. Канчаткі назоўнікаў мужчынскага роду другога скланення.
Назоўнікі мужчынскага роду на -а(-я), як было сказана вышэй, маюць асобную сістэму скланення. Канчаткі ўскосных склонаў гэтых назоўнікаў залежаць як ад характару асновы, так і ад націску.
н е н а ц і с к н ы я к а н ч а т к і
Н. Р. Д. В. Т. М. |
мужчын-а мужчын-ы мужчын-у мужчын-у мужчын-ам (пры) мужчын-е |
дзядул-я дзядул-і дзядул-ю дзядул-ю дзядул-ем дзядул-ю | |
дзядул-я дзядул-і дзядул-ю дзядул-ю дзядул-ем дзядул-ю |
|
прамоўц-а
прамоўц-ы
прамоўц-у
прамоўц-у
прамоўц-ам
прамоўц-у
н а ц і с к н ы я к а н ч а т к і
Н. Р. Д. В. Т. М. |
старшын-а старшын-ы старшын-е старшын-у старшын-ой (пры) старшын-е |
старшын-я
старшын-і
старшын-і
старшын-ю
старшын-ёй
старшын-і
ханжа
ханж-ы
ханж-ы
ханж-у
ханж-ой
ханж-ы
Да другога скланення адносяцца назоўнікі мужчынскага роду з нулявым канчаткам і ніякага роду з канчаткамі -о, -а, -е, -ё.
Скланенне асабовых назоўнікаў другога скланення
|
на цвёрды зычны | |
Н. Р. Д. В. Т. М. |
брат Іван брат-а Іван-а брат-у Іван-у брат-а Іван-а брат-ам Іван-ам (пры) брац-е Іван-е | |
на мяккі зычны |
| |
герой Мікалай геро-я Мікала-я геро-ю Мікала-ю геро-я Мікала-я геро-ем Мікала-ем геро-ю Мікала-ю |
|
У месным склоне канчатак -у маюць назоўнікі з асновай на к (рынак – на рынку), а таксама назоўнікі з асновай на г, х, якія абазначаюць абстрактныя паняцці (у жаху, у подыху), некаторыя рэчыўныя паняцці (у моху (з імху), у пуху (пусе), у тварагу), уласныя назвы (пры Бугу, у Цюрыху), назоўнікі іншамоўнага паходжання (аб маркетынгу, шэзлонгу, штрыху). Канчатак -е маюць назоўнікі з асновай на г, х, якія чаргуюцца з з, с (кажух – у кажусе, бераг – на беразе). Канчатак -э маюць асобныя назоўнікі, найчасцей як варыянт (гуляў на двары (участак каля дома) – гуляў на дварэ (на вуліцы), у малацэ).
У родным склоне ў адзіночным ліку назоўнікі мужчынскага роду могуць мець канчаткі -а(-я) і -у(-ю). Гэта залежыць ад лексічнага значэння назоўнікаў.
Канчаткі -а(-я) маюць назоўнікі, якія абазначаюць:
асобу чалавека, жывую істоту (адушаўлёныя назоўнікі): салдата, вучня, аленя, камара, зайца;
канкрэтныя прадметы рэчаіснасці, якія паддаюцца лічэнню: агурка, руля, стала, падручніка;
органы і часткі цела чалавека, жывёлы: зуба, ілба, пальца, хваста, рога, але твару;
адзінкі вымярэння: грама, метра, літра, гектара, месяца, дня, года, сакавіка, але веку, ранку, абеду, з году ў год;
грамадскія арганізацыі, прадпрыемствы: камітэта, завода, інстытута, палка, штаба, прафсаюза;
геаграфічныя назвы і паняцці: горада, раёна, хутара, Полацка, Алтая;
навуковыя, тэхнічныя тэрміны: катэта, суфікса, куба, назоўніка, сінуса, санета, твора, мінуса, але склону, роду, ліку;
назвы музычных твораў: паланэза, крыжачка, факстрота, балета, вальса, шлягера;
назвы відаў спорту, гульняў: футбола, бокса, хакея, тэніса, пасьянса, покера, брыджа.
Канчаткі -у(-ю) маюць назоўнікі, якія абазначаюць:
абстрактныя паняцці, адцягненыя якасці, дзеянні, стан: азарту, блакіту, гневу, гумару, колеру, розуму, лёсу, матыву, страху, прагрэсу, палёту, ходу, старту, штурму, спакою;
прасторавыя паняцці, напрамкі, неакрэсленыя прамежкі часу: абрысу, абшару, космасу, краявіду, далягляду, нізу, стэпу, разлогу, але поўдня, калі ж гэтыя назоўнікі маюць суфікс -ок, тады ў родным склоне яны маюць канчатак -а: луг – лугу, лужок – лужка;
грамадскія плыні, фармацыі, навуковыя тэорыі: капіталізму, дарвінізму, апартунізму, імпрэсіянізму;
захворванні: бранхіту, грыпу, інфаркту, паралічу;
з’явы прыроды, стыхійныя бедствы: агню, віхру, граду, шторму, урагану, інею, снегу, галалёду;
рэчыўныя паняцці: бензіну, вадароду, тлушчу, пяску, рысу, гуляшу, шоўку, але аўса, жаўтка, хлеба;
сукупнасці прадметаў (зборныя назоўнікі): посуду, лесу, саду, ельніку, бярэзніку, чабору.
Некаторыя назоўнікі маюць паралельныя канчаткі -а(-я) і -у(-ю) у залежнасці ад значэння, якое набывае слова ў кантэксце:
апарат – (-а) ‘прыбор, прыстасаванне’
(-у) ‘сукапнасць устаноў’
бялок – (-а) ‘частка яйка’
(-у) ‘складанае арганічнае рэчыва’
выхад – (-а) ‘дзверы, вароты’
(-у) ‘дзеянне паводле дзеяслова выйсці-выходзіць’
гардэроб – (-а) ‘шафа для адзення’, ‘месца ў грамадскім будынку для
захоўвання верхняга адзення’
(-у) ‘усё адзенне аднаго чалавека’
дагавор – (-а) ‘дакумент’
(-у) ‘дзеянне паводле дзеяслова дагаварыцца’
дом – (-а) ‘будынак’
(-у) ‘радня, родныя мясціны’
загад – (-а) ‘дакумент’
(-у) ‘дзеянне паводле дзеяслова загадваць – загадаць’
закон – (-а) ‘дэкрэт, пастанова’
(-у) ‘агульнапрынятыя правілы, звычаі’
з’езд – (-а) ‘форма грамадскай дзейнасці’
(-у) ‘дзеянне паводле дзеяслова з’язджацца – з’ехацца’
каранцін – (-а) ‘санітарны пункт’
(-у) ‘часовая ізаляцыя хворых’
курс – (-а) ‘сістэматычны выклад якой-небудзь навукі’
(-у) ‘напрамак руху’
лістапад – (-а) ‘назва месяца’
(-у) ‘ападанне лісця восенню’
народ – (-а) ‘у іменных спалучэннях: перамога народа, радасць народа’
(-у) ‘у зборным значэнні: многа народу’
пад’езд – (-а) ‘уваход у будынак’
(-у) ‘дзеянне паводле дзеяслова пад’язджаць – пад’ехаць’
перавод – (-а) ‘грашовае адпраўленне праз банк’
(-у) ‘дзеянне паводле дзеяслова перавесці – пераводзіць’
пропуск – (-а) ‘дакумент на права ўваходу’
(-у) ‘дзеянне паводле дзеяслова прапускаць – прапусціць’,
‘няяўка на заняткі’
рахунак – (-а) ‘дакумент, дзе вызначана сума грошай, якая павінна
быць заплачана за што-небудзь’
(-у) ‘фінансавыя аперацыі’
суд – (-а) ‘установа’
(-у) ‘думка, вывад’
узвод – (-а) ‘вайсковае падраздзяленне’, ‘частка затвора’
‘дзеянне паводле дзеяслова ўзводзіць – узвесці’
У залежнасці ад значэння ў родным склоне ўжываецца канчатак -а(- я) або -у(-ю) у назоўніках, якія з’яўляюцца назвамі дрэў (бук, дуб, клён, ясень). Калі гэтыя назоўнікі абазначаюць канкрэтныя асобныя дрэвы, ужы-ваецца канчатак -а(-я). Калі ж яны абазначаюць драўніну або маюць значэнне зборнасці , тады ўжываецца канчатак -у(-ю): галіны дуба – стол з дубу.
Тым не менш існуе вялікая колькасць слоў, для якіх вельмі складана выбраць канчатак у родным склоне, бо не заўсёды магчыма аднесці назоўнік да пэўнага пункта правіла: даху, гмаху, матча, мітынгу, крызісу, вытоку, акіяна, каштарыса, рынку, тэксту, тыражу.
Да трэцяга скланення адносяцца назоўнікі жаночага роду з нулявым канчаткам. У родным, давальным і месным склонах яны маюць канчаткі -ы(-і), у творным склоне – канчаткі -у(-ю).