Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
бел яз.doc
Скачиваний:
358
Добавлен:
05.02.2016
Размер:
363.01 Кб
Скачать

2 З малой літары пішуцца агульныя назвы стыляў у мастацтве і архітэктуры: барока, ракако, готыка, ампір, мадэрн.

IV Вялікая і малая літары ў назвах знамянальных падзей і дат, перыядаў і эпох, святаў.

1 З вялікай літары пішуцца:

аднаслоўныя ўласныя назвы і першае слова ў састаўных назвах падзей і дат, перыядаў і эпох: Варфаламееўская ноч, Адраджэнне, Рэфармацыя, Грунвальдская бітва, Першая сусветная вайна, Другая сусветная вайна;

аднаслоўныя ўласныя назвы і першае слова ў састаўных назвах дзяржаўных, традыцыйных і рэлігійных святаў: Дзень Канстытуцыі, Дзень Перамогі, Новы год, Свята працы, Дзень ведаў, Таццянін дзень, Радаўніца, Каляды.

2 З малой літары пішуцца назвы родаў і відаў знамянальных падзей і дат, перыядаў і эпох, асобных гадоў, дзён і інш.: імперыялістычная вайна, лютаўская рэвалюцыя, неаліт, залаты век, дзень адчыненых дзвярэй, санітарны дзень.

23.Складанаскарочаныя словы і іх правапіс.

1 У абрэвіятурах скарочаныя часткі пішуцца так, як у адпаведных поўных словах: гарсавет (гарадскі), прафсаюз (прафесійны), Еўрасаюз (еўрапейскі), заапарк (заалагічны), Беллітфонд (беларускі, літаратурны), камбат (камандзір батальёна), лінкар (лінейны карабель).

2 Літарныя, гукавыя абрэвіятуры і абрэвіятуры змешанага тыпу звычайна пішуцца вялікімі літарамі без кропак, злучкоў і апострафаў: БДУ (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт), ВНУ (вышэйшая навучальная ўстано-ва), УА (установа адукацыі), НАН Беларусі (Нацыянальная акадэмія навук Беларусі), ЗАТ (закрытае акцыянернае таварыства), УП (унітарнае прадпрыемства), ТАА (таварыства з абмежаванай адказнасцю).

Калі да абрэвіятуры дадаецца лічба, то яна пішацца праз злучок: ВАЗ-21, МАЗ-200, МТЗ-82.

Калі абрэвіятура скланяецца, канчаткі пішуцца разам малымі літарамі: у нашым ЖЭСе, працаваў на МАЗе.

Дапускаецца напісанне малымі літарамі агульнавядомых абрэвіятур, калі слова ўспрымаецца як простае: схадзіў у жэс і інш.

Малыя літары могуць уваходзіць у камбінаваныя абрэвіятуры: ЛіМ, БелТА, УП «Белкніга».

3 Напісанне няўласнабеларускіх (запазычаных) абрэвіятур вызна-чаецца па слоўніку; поўны сэнсавы беларускі адпаведнік перадае значэнне такіх запазычанняў, а не расшыфроўвае іх: заўгас (загадчык гаспадарчай часткі), спецназ (атрад спецыяльнага прызначэння), АСУ (аўтама-тызаваная сістэма кіравання), ЮНЕСКА (Камісія Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры).

4 У некаторых абрэвіятурах напісанне можа не адлюстроўваць натуральнае вымаўленне: ТЮГ – Тэатр юнага гледача (вымаўляецца [ц’ух]), РІВШ – Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы» (вымаўляецца [рыўш]).

5 Літарныя абрэвіятуры не трэба блытаць з умоўнымі графічнымі скарачэннямі, якія ўжываюцца на пісьме, але заўсёды чытаюцца поўнасцю.

Скарачэнне слоў рэгламентуецца наступнымі правіламі:

нельга скарачаць на галосную літару, на ь, на й і на ў;

пры спалучэнні дзвюх аднолькавых зычных скарачэнне робіцца пасля першай зычнай: насен. фонд;

пры збегу дзвюх або некалькіх зычных скарачэнне робіцца на апошнюю зычную: народн. творчасць;

калі імя або імя па бацьку пачынаецца з дыграфа Дз, то ініцыялам выступае толькі літара Д: Дзмітрый Дзмітрыевіч – Д. Д.

Пры графічных скарачэннях ставіццца кропка і захоўваюцца тыя ж знакі і пачатковыя літары, якія ўласцівы поўнаму напісанню: В.-Д.к. (Волга-Данскі канал), чл.-кар. (член-карэспандэнт).