
- •1.Беларуская мова сярод іншых моў.
- •2.Старажытнаўсходнеславянскі перыяд развіцця беларускай мовы.
- •3.4.Стан беларускай мовы ў часы вкл і Рэчы Паспалітай.
- •5.Развіццё беларускай мовы ў 1917-1939 гг.
- •6.Становішча беларускай мовы ў 40-ыя - 80-ыя гады і ў наш час.
- •7.Білінгвізм, або двухмоўе.
- •8.Беларуска-руская фанетычная інтэрферэнцыя.
- •10.Катэгорыя адушаўлёнасці назоўнікаў. Канкрэтныя, абстрактныя, рэчыўныя і зборныя назоўнікі.
- •9. Род і лік назоўнікаў, іх адрозненне ў рускай і беларускай мове.
- •11.Скланенне назоўнікаў.
- •12. Канчаткі назоўнікаў мужчынскага роду другога скланення.
- •13.Скланенне ўласных назоўнікаў.
- •14.Прыметнік, ступені параўнання прыметнікаў.
- •15.Лічэбнік, скланенне лічэбнікаў.
- •16.Займеннік. Прыслоўе.
- •17.Дзеяслоў.
- •18.Дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе.
- •19.Сінтаксічная інтэрферэнцыя.
- •25.Лексіка, лексічнае значэнне слова. Амонімы, віды амонімаў.
- •1 Амонімы
- •26.Стылістычныя пласты лексікі. Сінонімы, віды сінонімаў.
- •4 Сінонімы
- •28. Лексіка паводле паходжання.
- •29.Асноўныя прыметы запазычаных слоў
- •1) Пачатковае непрыставачнае а: агрэст, атака, альтруізм, аер, армія і інш., не блытаць з аб’езд (аб- прыстаўка), адысці (ад- прыстаўка), азёры (возера – азёры вынік чаргавання о/а);
- •9.2 Неалагізмы
- •31.Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага ўжытку.
- •33.Гутарковы стыль.
- •34.Мастацкі стыль.
- •35.Публіцыстычны стыль.
- •36.Навуковы стыль.
- •38.Афіцыйна-справавы стыль.
- •24.Правапіс вялікай і малой літар.
- •1 З вялікай літары пішуцца:
- •1 З вялікай літары пішуцца:
- •2 З малой літары пішуцца агульныя назвы стыляў у мастацтве і архітэктуры: барока, ракако, готыка, ампір, мадэрн.
- •6 Стандартныя скарочаныя абазначэнні метрычных мер пішуцца без кропак: га (гектар), см (сантыметр), кг (кілаграм), км (кіламетр) і інш.
- •20.Прынцыпы беларускай арфаграфіі.
- •2 З гісторыі пісьменнасці
- •22.Аканне і яканне ў беларускай мове. Правапіс галосных у складаных словах.
10.Катэгорыя адушаўлёнасці назоўнікаў. Канкрэтныя, абстрактныя, рэчыўныя і зборныя назоўнікі.
Асабовымі называюцца адушаўлёныя назоўнікі, якія абазначаюць асоб: мужчына, дзяўчына, беларус, брат, касір, спажывец, уласнік.
Агульныя назоўнікі называюць прадметы або апрадмечаныя паняцці як класы, напрыклад: горад – гэта населены пункт, якіх вялікае мноства. Уласныя назоўнікі вылучаюць прадмет з шэрагу аднародных, напрыклад: Мінск – гэта толькі адзін пэўны горад з вялікага мноства.
Адушаўлёныя назоўнікі, як правіла, абазначаюць назвы жывых істот (брат, заяц, будаўнік), а неадушаўлёныя – назвы нежывой прыроды (камень, бяроза, вясло), да неадушаўлёных назоўнікаў адносяцца таксама зборныя і абстрактныя назоўнікі (моладзь, народ, холад, прагрэс). Але само паняцце адушаўлёнасці нельга вызначаць толькі праз лексічнае значэнне слова, бо ёсць шэраг слоў, адушаўлёнасць якіх выяўляецца не праз сэнс слова, а праз яго граматычныя ўласцівасці, напрыклад: ферзь, валет, нябожчык, робат – адушаўлёныя назоўнікі, а бактэрыя, лічынка, натоўп – неадушаўлёныя.
адушаўлёныя |
неадушаўлёныя |
Н. валеты, песняры, ведзьма Р. валетаў, песняроў, ведзьмаў В. валетаў, песняроў, ведзьмаў |
сталы, бактэрыі, падаткі сталоў, бактэрый, падаткаў сталы, бактэрыі, падаткі |
Канкрэтныя назоўнікі абазначаюць прадметы, якія аб’ектыўна існуюць, апрадмечаныя паняцці, якія, як правіла, спалучаюцца з лічэбнікамі. Напрыклад: камень, стог, песня, талерка.
Абстрактныя назоўнікі абазначаюць паняцці, якія існуюць у нашай свядомасці, якія немагчыма выявіць органамі пачуццяў. Яны не спалучаюцца з лічэбнікамі. Напрыклад: хуткасць, спажыванне, смеласць, сабекошт, радасць.
неадушаўлёныя |
сталы, бактэрыі, падаткі сталоў, бактэрый, падаткаў сталы, бактэрыі, падаткі |
Рэчыўныя назоўнікі абазначаюць рэчыва, непадзельную масу, вадкасць, для якіх неабходна нейкая адзінка вымярэння. Напрыклад: малако – літр малака, цукар – кілаграм цукру, вадарод – 1 моль вадароду.
Зборныя назоўнікі абазначаюць сукупнасць прадметаў, жывых істот. Напрыклад: посуд, мэбля, моладзь, статак, лес, зграя.
Да першага скланення ў беларускай мове адносяцца назоўнікі жаночага роду з канчаткамі -а(-я) . Напрыклад: мара, песня, рана, хваля і г.д. У рускай мове да першага скланення адносяцца назоўнікі як жаночага роду, так і мужчынскага роду з канчаткамі -а(-я): река, песня, папа, дедушка. У беларускай мове назоўнікі мужчынскага роду з канчаткамі -а(-я) з’ўляюцца рознаскланяльнымі і маюць асобную сістэму канчаткаў.
на цвёрды зычны |
змен-а змен-ы змен-е змен-у змен-ай (пры) змен-е |
на мяккі зычны |
песн-я песн-і песн-і песн-ю песн-яй песн-і |
на зацвярдзелы зычны |
руж-а руж-ы руж-ы руж-у руж-ай руж-ы |
9. Род і лік назоўнікаў, іх адрозненне ў рускай і беларускай мове.
У беларускай мове, як і ў рускай мове, са старажытных часоў вылучаецца мужчынскі, жаночы і ніякі род назоўнікаў. Але з часам род некаторых назоўнікаў змяніўся як у беларускай, так і ў рускай, украінскай мовах.
боль (ж.р.) – боль (м.р.)
галоша (ж.р.) – галош (м.р.)
гусь (м.р.) – гусь (ж.р.)
живопись (ж.р.) – жывапіс (м.р.)
зал (м.р.) – зала (ж.р.)
занятие (н.р.) – занятак (м.р.)
комод (м.р.) – камода (ж.р.)
копыто (н.р.) – капыт (м.р.)
летопись (ж.р.) – летапіс (м.р.)
медаль (ж.р.) – медаль (м.р.)
мозоль (ж.р.) – мазоль (м.р.)
надпись (ж.р.) – надпіс (м.р.)
накипь (ж.р.) – накіп (м.р.)
намéрение (н.р.) – намер (м.р.)
насыпь (ж.р.) – насып (м.р.)
пар (м.р.) – пара (ж.р.)
пачка (ж.р.) – пачак (м.р.)
полынь (ж.р.) – палын (м.р.)
посуда (ж.р.) – посуд (м.р.)
пыль (ж.р.) – пыл (м.р.)
салат (м.р.) – салат (м.р.) і салата (ж.р.)
собака (ж.р.) – сабака (м.р.)
стебель (м.р.) – сцябло (н.р.)
степь (ж.р.) – стэп (м.р.)
сыпь (ж.р.) – сып (м.р.)
табак (м.р.) – табака (ж.р.)
тень (ж.р.) – цень (м.р.)
фальшь (ж.р.) – фальш (м.р.)
шов (м.р.) – шво (н.р.)
шаль (ж.р.) – шаль (м.р.)
шинель (ж.р.) – шынель (м.р.)
шпон и шпона (м. и ж.р.) – шпона (ж.р.)
яблоко (н.р.) – яблык (м.р.)
Род нескланяльных назоўнікаў вызначаецца ў залежнасці ад лексічнага значэння слова:
1 Род нескланяльных назоўнікаў, якія абазначаюць чалавека, вызначаецца ў залежнасці ад полу: мадам, мадэмуазэль, лэдзі, фрау – ж.р., дэндзі, аташэ, ранцье – м.р.; калі ж назоўнік можа абазначаць асобу і мужчынскага і жаночага полу, то ён можа быць і мужчынскага, і жаночага роду: візаві, пратэжэ.
2 Назоўнікі, якія абазначаюць жывых істот, адносяцца да муж-чынскага роду: кенгуру, шымпанзэ, какаду, дзінга, поні; выкл.: цэцэ – ж.р.
3 Назоўнікі, якія абазначаюць нежывыя паняцці, адносяцца да ніякага роду: авіза, кіно, даміно, камюніке, метро, бра, пано, паліто. Але род некаторых назоўнікаў вызначаецца па родавым слове: сулугуні (сыр) – м.р., кальрабі (капуста) – ж.р., салямі (каўбаса) – ж.р., івасі (рыба) – ж.р., авеню (вуліца) – ж.р., пенальці (удар) – м.р.; тарнада (ураган) – м.р.
4 Род геаграфічных назваў вызначаецца па родавым паняцці: Токіа (горад) – м.р., Місісіпі (рака) – ж.р., Антарыа (возера) – н.р.
5 Род складанаскарочаных слоў (абрэвіятур) вызначаецца ў залежнасці ад магчымасці слова змяняцца па склонах:
а) калі складанаскарочанае слова змяняецца па склонах, тады яго род вызначаецца граматычна: Н.с. калгас (калектыўная гаспадарка), Р.с. калгаса, Д.с. калгасу і г.д. Назоўнік калгас змяняецца як назоўнік м.р. другога скланення, таму і будзе адносіцца да м.р. Н.с. МУС (Міністэрства ўнутраных спраў), Р.с. МУСа, Д.с. МУСу – змяняецца як назоўнік м.р., таму і адносіцца да м.р.;
б) калі складанаскарочанае слова не змяняецца па склонах, тады яго род вызначаецца па апорным слове: ВНУ (вышэйшая навучальная установа) – ж.р., БелТА (беларускае тэлеграфнае агенцтва) – н.р., АТС (аўтаматычная тэлефонная станцыя) – ж.р.
3.1.2 Лік назоўнікаў
Сістэма ліку назоўнікаў з цягам часу вельмі змянілася. У агульнаўсходнеславянскай мове былі тры лікі – адзіночны, парны і множны. Парны лік ужываўся для абазначэння двух прадметаў. Рэшткі гэтай формы яшчэ існавалі ў старабеларускай мове і існуюць у некаторых дыялектах у наш час, напрыклад, форма творнага склону рукама, плячыма. У сучаснай літаратурнай мове рэшткі парнага ліку захаваліся ў некаторых формах: двума, дзвярыма, вачыма. У рускай літаратурнай мове парнага ліку няма, але ён паўплываў на канчаткі назоўнікаў множнага ліку другога скланення, напрыклад, у агульнаўсходнеславянскай мове словы стол, рог, город мелі наступныя формы: столъ, рогъ, городъ – адзіночны лік, столи, рози, городи – множны лік, стола, рога, города – парны лік. У сучаснай рускай мове для выражэння множнага ліку ў гэтых словах некаторыя назоўнікі ў назоўным склоне маюць канчаткі -а(-я) замест -ы(-і). Гэтых канчаткаў няма ў сучаснай беларускай мове, і іх выкарыстанне з’яўляецца грубай памылкай, абумоўленай уплывам рускай мовы.
З развіццём сістэмы ліку рускай і беларускай моў некаторыя назоўнікі сталі ўжывацца ў гэтых мовах ў розных ліках, напрыклад, у рускай мове слова чернила ўжываецца толькі ў множным ліку, а ў беларускай мове слова чарніла – гэта назоўнік ніякага роду і ўжываецца толькі ў адзіночным ліку. Прывядзем яшчэ некалькі прыкладаў несупадзення ліку ў рускай і беларускай мовах:
бобы (мае толькі форму мн.ліку) – боб (м.р.);
грудь (ж.р.) – грудзі (мае толькі форму мн.ліку);
дверь (ж.р.) – дзверы (мае толькі форму мн.ліку);
двойня (ж.р.) – двайняты (мае толькі форму мн.ліку);
конопля (ж.р., мае толькі форму адз.ліку) – каноплі (мае толькі форму мн.ліку);
монисто (н.р.) – маністы (мае толькі форму мн.ліку);
поведение (ж.р., мае толькі форму адз.ліку) – паводзіны (мае толькі форму мн.ліку);
пригоршня (ж.р.) – прыгаршчы (мае толькі форму мн.ліку);
яровые (мае толькі форму мн.ліку) – ярына (ж.р.).
Даволі шырока ў беларускай мове для абазначэння множнасці прадметаў выкарыстоўваюцца зборныя назоўнікі, якім няма адпаведнікаў у рускай мове, напрыклад: бярвенне, валоссе, зуб’е, пер’е, лісце, карэнне і г.д.
3.1.3 Скланенне назоўнікаў
Падабенства ў сістэме скланення прыводзіць да інтэрферэнцыі ва ўжыванні канчаткаў. Таму трэба звярнуць увагу на адрозненні ў скланенні назоўнікаў у рускай і беларускай мовах. У беларускай мове, як і ў рускай, выдзяляюцца тры тыпы скланення, і паміж імі існуюць некоторыя несупадзенні. У першую чаргу гэта звязана з тым, што ў беларускай мове пры скланенні трэба ўлічваць характар асновы назоўніка.
Асновы назоўнікаў падзяляюцца на чатыры тыпы:
асновы на мяккі зычны: песня, акацыя [акацыйа], дзень, столь;
асновы на цвёрды зычны: рана, стол, рота, код;
асновы на зацвярдзелы зычны: нара, дождж, праца, ноч, душа;
асновы на г, к, х: рэха, нага, рука, мох, стог.
Склонавыя формы назоўнікаў залежаць таксама і ад семантычных прымет, да якіх адносяцца:
– паняцце асабовасці;
– паняцце адушаўлёнасці – неадушаўлёнасці;
– паняцце канкрэтнасці – абстрактнасці;
– паняцце адзінкавасці – зборнасці.